412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Джанесса Биар » Тяжелое сердцебиение (ЛП) » Текст книги (страница 13)
Тяжелое сердцебиение (ЛП)
  • Текст добавлен: 26 июня 2025, 02:19

Текст книги "Тяжелое сердцебиение (ЛП)"


Автор книги: Джанесса Биар



сообщить о нарушении

Текущая страница: 13 (всего у книги 13 страниц)

У чатыры гадзіны, пасля прадяглага ляжання, Знамяроўскі толькі глядзеў на ўсіх злоснымі, як у тхара, вачыма ды часам прарываўся кароткай лаянкай. Яго хаделі накарміць, але ён выплюнуў кашу ў твар аднавокаму і лаяўся без перапынку гадзіну.

Пасля праклёны пачалі на вачах радзець.

У шэсць гадзін ён упарта маўчаў.

– Даруйце свайму народу. Мы развяжам вас, – пачціва звярнулася да яго дэлегацыя.

У адказ выбух лаянкі да сямі гадзін, аднак нейкі стомлены і зусім не красамоўны. Нават таму, хто круціў галавою, яна не спадабалася.

У восем гадзін трыццадь хвілін вечара Знамяроўскі раптам зарагатаў. Занепакоеныя падданыя кінуліся да яго.

– Развязвай, халуйскія храпы, – крычаў, рагочучы, Знамяроў-скі. – Даю вам усім амністыю. Не такая, відадь, свіння – чалавек.

Радцы сталі трымадь кароткую раду, пасля аднавокі звярнуўся да ляжачага:

– І нічога не будзе? Даруеце ўсім нам, ваша вялікасць?

– Развязвайце, д’ябал вас дзяры. Нічога не будзе. Дарую.

– І помсціць, прыгнятадь не будзеце? – асцярожна пыталі ўсе.

– Не буду. Хай вас кадук.

– І дазволіце хлопцу-медніку ажаніцца? І ваявадь не будзеце

больш?

– Будзеце вы мяне нарэшце развязваць ці не? Не буду, калі

кажу.

– Так, ну яшчэ апошняе, каб нічога такога, як раней, не было. І зусім апошняе – адпусцідь на волю сваю прыгонную Аглаю Свяціловічаву.

– Гэта чаму яшчэ? – усклікнуў Знамяроўскі.

– З ёй хоча жанніца ваш пляменнік, Міхал Яноўскі.

Кароль павесіў галаву:

– Хворы чалавек. Безнадзейна хворы. Ды чорт яго бяры, што мне, шкада дзеўку? Хай бярэ. Спакусы ў дзяржаве менш будзе. Толькі дрэнна гэта. Куды падзенецца яго рыцарскі дух? Эх, было нас два на свеце, зараз адзін я застануся. Загінула радзіма! Ну, развязвайце. Клянуся вачыма маці божай, удзелам святога Юрыя – зямлёй сваёю -я буду ціхім каралём, калі вы хочаце.

Салют з фузій раздзёр паветра за вокнамі, калі вяроўкі ўпалі на падлогу.

– Слухайце, людзі. Кароль Якуб у літасці сваёй згадзіўся даравадь вам! Ён хоча правіць ціха і літасціва!

Дружны крык прагучаў паўсюль:

– Кароль! Хай жыве кароль!..

...Вечарам наступнага дня, калі Яноўскі, паразмаўляўшы з Якубам, збіраўся ехадь са Знамяроўшчыны, медыкус зайшоў развітадца з ім. Т вар ягоны ззяў небывалым радасным натхненнем.

– Значыцца, едзеш?

– Еду.

– І яна з табою?

Яноўскі азірнуўся на Аглаю, якая стаяла поруч, чырвоная ад шчасця і сораму, засмяяўся, прыціснуў яе да сябе.

– А куды мне без яе? Для мяне зараз адна дарога – з ёю.

Медыкус сеў за стол.

– Сумна мне будзе без цябе, вельмі сумна. Я цябе палюбіў, хлопчык. Бачыш, як атрымалася: ты прыехаў сюды няшчасным шляхціцам, а ад’язджаеш шчаслівым чалавекам... Не баішся, што бадькі яе не прымуць?

– Прымуць, – упэўнена сказаў Міхал. – Дый што мне ў іх? Я еду толькі абвянчацца. Нагі маёй не будзе ў Яноўшчыне. Пасля бадькоў... я вызвалю сваіх людзей. Я не жадаю быць панам. Гэта смерць, гэта жах...

– І я таксама больш не буду тут, – цвёрда сказаў медыкус. – Я еду. Еду вельмі далёка. Мне было сорамна ўчора. Пасля такога запалу скончылася лупцоўкай. Яны далі Знамяроўскаму багатыя падарункі, з пашанаю адвялі ў палац. Хай ён выправіўся, хай будзе выдатна правідь народам – што гэта за народ, калі над ім стаіць адзін? Хіба можна такі народ назваць вялікім? Я добра бачыў, як яны падалі нідма, як крычалі: “Хай жыве кароль!” Я думаў, што кожны народ мае такі ўрад, якога сам варты, і няма добрых народаў на зямлі. Учора я цвёрда вырашыў атрудіцца. Але я цягнуў, невядома чаму. Ці ад недарэчнай прывычкі жыць, ці аб боязі вялікага “нічога”? І я ўзнагароджаны. Шчасце ёсць на зямлі.

– А што такое? – спытаў Міхал насцярожана.

Медыкус схапіў яго далонямі за скроні:

– Любы мой, любы. Пачынаецца новы дзень. Не ўсё яшчэ загублена. Два тыдні назад народ у Парыжы ўзяў і разбурыў Басгылію. Я ўпэўнены: пажар пачаўся надоўга. І хутка паўсюль захістаюцца троны, павее свежы, бурхлівы, магутны вецер. Я шчаслівы. Чалавек не ліжа руку, што б’е яго. Я пайду туды, праскочу неяк да Рыгі. А пасля – морам. Я з’яўлюся да іх, і папрашу, і скажу: “

Вазьміде мяне. Я прыйшоў да вас ад народа, які не менш вас любідь святую волю, які абараняў яе не горш за вас усё жыццё і які зараз не мае волі нават на тое, каб памерці. Гэта недарэчны, любімы мною народ. Сячыце галаву свайму каралю, а пасля пойдзем рабіць тое самае на ўсёй зямлі. І, магчыма, чарга дойдзе і да майго маленькага народа. Ён устане, ён выпрастаецца. І ён пакажа ўсім, якая ён сіла, як ён умее прадавадь, стварадь, спявадь... Я іду да іх... Але я хутка вярнуся, пабачыш. І не адзін. І тут сустрэне мяне армія волі... А цяпер бывай... Уцякайце адсюль хутчэй, дзеці. Тут нельга дыхаць. Ідзіце на дарогі, на святло, да людзей”.

І ён расчыніў акно.

– Бачыце, сонца сядае. Вялікае сонца нашай зямлі. Яно будзе новым...

– Калі ўзыдзе заўтра, – цвёрда дакончыў Яноўскі, і абняўшы Аглаю за плечы, глянуў ёй у вочы. Пасля яны глянулі на захад, дзе дагараў дымны чырвоны дыск.

Эпілог


Нам давядзецца сказаць толькі некалькі слоў пра лёс нашых

герояў.

Кароль Якуб Першы выправіўся і, не прыгнятаючы цыганоў, літасціва правіў імі да самай сваёй смерці, якая наступіла ў 1795 годзе.

Паколькі Яноўскі, нягледзячы на ўсю сваю ўдзячнасць, адмовіўся атрымадь у спадчыну цыганскую карону, са смерцю Якуба скончылася і дынастыя. Цыгыны выбралі каралём, і даволі няўдала, таксама лідскага шляхцюка Міласніцкага.

Польшча, дзякуючы гнілому панству, пала. Пачаўся новы перыяд гісторыі Белай Русі. Новыя парадкі не спадабаліся Міласнідкаму, і ён з большасцю заможных цыганоў перакачаваў у 1799 годзе ў Турцыю.

На Беларусі засталася нязначная колькасць цыганоў без дзяржавы, без урадавай арганізадыі.

Яноўскі стрымаў сваё слова, адпусціў на волю пасля смерці бадькоў сваіх сялян. Сам ён жыў прадаю рук сваіх разам з жонкаю доўга, шчасліва і небагата. Да канца жыцця ён франдзіраваў перад шляхтай і нават прозвішча сваё змяніў, узяўшы “прыдомкам” да яго прозвішча прыгоннай жонкі. Так прайшлі на зямлі беларускай Свеціловічы-Яноўскія.

Праўда, дзеці яго зноў прыдбалі невялікі маёнтак, адзін з маёнткаў дзядоў, але прыгонных у іх ніколі не было. Рошчына бацькі-вальтэр’янца дала свае плады.

Што ж датычыцца слаўнага медыкуса караля Якуба, то звесткі аб ім, няпэўныя і нешматлікія, кажудь вось што.

У славутым Канвенце адным з дэпутатаў, выбраных за заслугі перад рэвалюцыяй, быў чужак, грамадзянін з невядомай краіны, што звалася па-латыні Alba Russia. Некаторыя сцвярджалі, што па прафесіі ён лекар, як Марат. Ён гэта быў ці не ён – невядома. Але ён адным з першых падаў голас за смерць караля, быў некаторы час урадавым камісарам адной з армій на Рэйне і ў Вандэі.

У страшны дзень, калі Рабесп’ер раздрабіў сабе сківіцу стрэлам з пулгака, гэты чалавек – адзін з нямногіх – да канца абараняў яго і склаў галаву на славутай машыне доктара Гільятэна, якая, як прадажная дзеўка, служыла спачатку рэвалюцыі, а пасля яе ворагам.

Калі гэта быў наш добры знаёмы – шкада. Ён так і не мог вярнудца на сваю радзіму з воляй на сцягах. Але суцешымся тым, што ён зрабіў усё, што магчыма, што жыццё ягонае было адзіным акордам, у якім не было фальшывых нот.


notes

1

Я вас ца/ую вельмі пяшчотна.

2

Гэтаму дзіву дзівіўся і я: ніколі не бачыў такой вялікай кучы каменняў.

3

Замкавых вартаўнікоў і бамбардных майстраў.

4

Шнураваная жаночая вопратка.

5

Найбольш радавітая частка магнацтва.

6

Кароткі ме ч.

7

Месца бітвы ў германа-шведскай вайне.

8

Густаў-Адальф – шведскі кароль.

9

Дух лясоў у германскай міфалогіі.

10

Лясное стварэнне ў старажытнай беларускай народнай паэзіі. Дзяўчына з крыльцамі матыля або птушкі – тое самае, што віла ў сербаў і фея ў старажытных брэтонцаў.

11

Намеснік войта, адзін з упраўляючых горадам.

12

Суддзя, якога выбіраюць з дваран на час смуты або міжцарства.

13

Тонкае, вельмі дарагое сукно.

14

Стахор Мітковіч і Гаўрыла Іваноў – верхаводы паўстання горада Магілёва супраць караля (1606 – 1610 гг.).

15

Выгнанне.

16

Жаночая верхняя вопратка.

17

Дыб а.

18

Дакуль будзеш ты, Знамяроўскі, злоўжывадь цярпеннем нашым.

19

Жорсткі закон!.. Заўсёды... рэдка... беднасдь...


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю