Текст книги "Тяжелое сердцебиение (ЛП)"
Автор книги: Джанесса Биар
сообщить о нарушении
Текущая страница: 11 (всего у книги 13 страниц)
І ён спапяляючым позіркам паглядзеў на шляхцюка, які “скакаў”, адрываючы на які-небудзь дзюйм ногі ад падлогі, крудіў галавою і вывяргаў брыдкую лаянку.
– Дурныя людзі. Усё не па-людску. З самага пачатку толькі і робяць, што гандлююць радзімай. Магутная цыганская дзяржава... П’юць, як свінні. Дзеці нараджаюцца ідыётамі: яны яшчэ ў чэраве маді атручаныя гарэлкай. Ёлупы і юродзівыя! І за ўсё гэта запладяць нашчадкі. Ім яшчэ рыгнецца за кожную нашу чарку, за кожную ноч распуты. Яны будудь кашчавыя, слабыя на цела і мозг.
Яноўскі хацеў адказаць яму, але пабачыў, што кароль заве яго пальцам. Ён падышоў да яго. Знамяроўскі глядзеў на яго вар’яцкімі вясёлымі вачыма.
– Што , пасол, нудзьгуеш?
– Наадварот, мне весела, вялікі кароль.
– А мне нудна. Насмяшы ты мяне, пляменнічак. Насмяшыш -шкадаваць не будзеш, шчыра кажу. Загаўкай, ці што...
Яноўскі маўчаў. У гэтую хвіліну ён лепей даў бы сябе разрэзадь на кавалкі, абы не смяшыць гэтага тлустага кабана. Ён упарта сціснуў зубы.
Знамяроўскі пазяхнуў.
– Нудна мне з вамі. Адракуся я хутка ад трона і пайду... у манастыр. Буду там сабе бога маліць, бо з дурнямі жыць не хачу. Вас, дурняў, і да Масквы не перавешаеш... Жыць буду ціха, пад званы. Дам ігумену куку ў руку, каб пахаваў мяне ў царкве. Бога, дурня барадатага, модламі падману. Сядзіш вось тут у мяне, гарэлку маю жарэш...
Яноўскі не вытрымаў. З ім яшчэ ніхто так не размаўляў:
– Маўчыце, пан кароль. Як бы не давялося вам казе пад хвост глядзець... Задзярэш зараз пяты, чорт гладкі!
Знамяроўскі задікавіўся гэтай перспектывай:
– Ану... ану, давай. Паспрабуем. Бач ты, нахаба якая! Прыйшлі ў маю хатку ды б’юць майго татку... Ах ты, падла. Давай... паспрабуем, хто пяты задзярэ.
І крыкнуў гайдукам ля дзвярэй:
– Ану, паршыўцы, цягніце сюды палкі. Рыцарскі турнір!
Праз якую хвіліну абодвум далі тонкія доўгія палкі, і Знамяроўскі з нечаканым спрытам падвёўся і стаў у пазіцыю. Абодва стаялі адзін супрадь другога, як баявыя пеўні, і нават чупрынка на галаве караля вельмі нагадвала грабеньчык.
Кароль зрабіў выпад – Яноўскі адбіў ягоную палку. Некалькі хвілін яны скакалі адзін вакол другога, саплі. Толькі і было чувадь:
– Я табе, булавешка дурная, ногі ў спіну пазаганяю.
– Я табе, дзядзечка, дам на пазвон.
– Мазгавешку расквашу, галадранец.
– Бач ты, кароль... (Трах-тах!) А ў самога бажок на нітачцы!
(Бах!)
– Свіння не нашага бога! (Грук-грук!)
– У мазгаўні вычаўрыла.
У наступны момант ляпнула, як палкай па гарлачу. Вакол зарагаталі, загігікалі. Яноўскі, адчуваючы, як на галаве наліваецца вялізны гуз, утрапёна замахаў палкай, шмякнуў па нечым.
Кароль мякка схіліўся і заараў носам падлогу.
На адзін момант прыўзняў галаву, памацаў далонню размяжулены нос і сказаў ціха:
– Наша ўзяла... і рыла ў крыві.
І лёг на спіну, паказаўшы небу круглы пукаты жывот.
Да яго кінуліся, пачалі завіхацца, але толькі праз некалькі хвілін ён прыўзняўся, сеў за стол і, гледзячы на племенніка, сказаў:
– Заўтра надвячоркам ідзём у наезд.
Праз гадзіну кароль абдымаў пляменніка, ціскаў яго, лез мокрымі вусамі да яго вуснаў:
– Братка ты мой! Хоць ты і тамцюр цара нябеснага, а я цябе люблю, дальбог, люблю... Даю сваё каралеўскае слова – адабём твой маёнтак... Чуеце, чэрці, кароль слова дае!.. Заўтра ж паедзем. Вось толькі судны дзень учыню.
Яноўскі і медыкус пайшлі з залы, не дачакаўшыся канца гулянкі.
Цёмнае-цёмнае неба ляжала над палацам. З адчыненых вокан далятаў да іх шум неўтаймаванай папойкі.
ІІІ
Наступнага дня, ранічкай, ля каралеўскага дома, пад шыбеніцай, сабралася вялікае цыганскае судзілішча. Паставілі высокае крэсла, ля яго сталі два шляхцюкі і два цыганы ў кажухах з доўгімі пугамі на плячы. Сабраўся натоўп, пераважна з егіпецкага племя.
Кісла смярдзела конскім потам, кажухамі, іржавым жалезам. Цыганкі курылі люлькі, часам даючы пасмактадь цыбук мурзатым дзецям. Пасля ўсе прыціхлі. Набліжалася ўрачыстая хвіліна.
Пад спеў труб і грукат старога барабана паважна выйшаў з двярэй кароль Якуб. Сеў, сціскаючы ў правай руцэ нейкі пацямнелы, апраўлены ў золата прадмет.
– Што гэта? – задікаўлена спытаў Яноўскі ў медыкуса.
Левы кут медыкусавага рота паехаў угару:
– Рэліквія. Дзяржанне той самай пугі, якой ён у дастаслаўны вечар, якім пачалося яго цараванне, лупцаваў канакрадаў. Чым не меч святога Стэфана?
Паюк агласіў высокім хрыпатым голасам:
– Слава. Сіла. Моц. Мы, кароль Якуб Першы... (зноў падягнуліся тытулы, якія Яноўскі ўжо чуў), добрай воляй нашай пастанавілі імем цыганскай дзяржавы, дабрабыту і славы яе, склікадь сёння вялікае судзілішча, пасля якога, ачысціўшы добры наш народ ад зланамерных людзей, вялікі сейм дзяржавы цыганскай учыніць!
Заспявала труба. На тварах некаторых цыганоў Яноўскі заўважыў іранічныя ўхмылкі. Але ўсе маўчалі.
Першая справа была нецікавай. Нейкі цыган падбіў другога на крадзеж, загадзя ведаючы, што нічога добрага з гэтага не атры-маецца: коней вартуюць добра. Сам падбухторшчык шчасліва ўцёк, а яго няшчаснага саўдзельніка спаймалі і, усклаўшы яму на шыю вуздэчкі, білі, водзячы па вёсцы. Добра хоць, што не забілі да смерці.
Прысуд быў кароткі. Падбухторшчыку заплаціць штраф, трэцяя частка якога пойдзе пацярпеўшаму, і атрымаць дваццаць лоз, каб не быў напярод зламысным. Саўдзельніку – пяць лоз, каб не быў дурнем. Калі стан здароўя не дазваляе яму перанесці экзекудыю, ён павінен выпладіць палову сваёй часткі ў каралеўскую казну.
– Колькі гэта будзе? – спытаў няшчасны, у якога была абвязана
галава.
– Два бітыя талеры.
Саўдзельнік, крэкчучы, пачаў спускадь нагавіды. Атрымаўшы тое, што належала, ён, абапіраючыся на плечы дзяцей, адышоў убок і лёг жыватом на траву. Яноўскі не заўважыў на твары караля Якуба пакут сумлення. Знамяроўскі глядзеў пыхліва і паблажліва на стракаты зброд, які віраваў ля яго трона.
Разабралі яшчэ некалькі спраў, і прысуд быў амаль той самы: лозы і штраф у каралеўскую казну. Фінансавыя справы караля відавочна паляпшаліся, і відавочна падаў настрой натоўпу.
Сям-там плакалі, скуголіла нейкая жанчына. Яноўскі заўважыў у вачах некаторых цыганоў і многіх мужыкоў падазроныя агеньчыкі. Але суд ішоў сваёй чаргой.
Новая справа прыцягнула яго ўвагу. З радоў выштурхнулі маладаю дзяўчыну год семнаццаці і засмаглага, вельмі чыста, надзіва чыста апранутага цыгана, які быў, можа, гады на два старэйшы за яе. Рукі яго былі чорныя, скручаныя працай.
– Гэта яшчэ што? – з пагрозай спытаў Знамяроўскі. – Я вам што казаў? Колькі гэта можа цягнуцца? Я забараніў вам жанніца год таму назад.
– Зваляліся, – каротка кінуў “каронны суддзя”, загонавы шляхцюк Знамяроўскага.
Мітрапаліт узвёў вочы да яснага неба.
– Божа, – велягурыста загадаў ён, – даруй ім, гэтым неразумным агнцам тваім, усе іхнія грахі. Не бо, што робяць. У цемры, у граху душы іхнія... цёмныя вашы дуты эфіопскія, каб вы здохлі, паскуднікі!
– Я вам што казаў? – страшна спакойна спытаў Якуб.
– Чаму? – выгукнуў цыган. – Чаму нам няможна? Я хрысціянін, поп ахрысціў мяне. Я сышоў з дарогі майго народа, я не хачу гандляваць коньмі. Я меднік, добры меднік. Я хачу чыніць замкі, а не ламаць іх. Вось яны, мае рукі.
Ён гаварыў горача, скажаючы ад хвалявання словы, патрасаючы чорнымі рукамі ў паветры:
– Я хачу асесці ў хаде Яна, яе татулі. Я буду многа працаваць за яе. Я буду аддаваць пану ўвесь заробак. Чаму?
Натоўп глуха зароў. Абражанымі здаваліся не толькі цыганы. Але тут Яноўскі ўбачыў, штo Знамяроўскі ўстаў. Кароль быў амаль велічны ў гэту хвіліну. Трапяталі ноздры, вочы кідалі бліскавіцы.
– Маўчадь. Вы...
І адразу стала цішыня.
– Я забараніў. Хто ведае, можа, я і дазволіў бы. Але яны абы-шліся без дазволу. А хто наважыцца ламаць мой наказ? Ты? Ты? Ты?
Палец яго торкаў у асобных людзей, і тыя хаваліся ў натоўп.
– Ніхто. Я забараніў. Я!.. І гэтага досыць. Паюк!
Рука яго зрабіла жэст у паветры. У той самы час паюк прывычным рухам рукі раздзёр на дзяўчыне летнік і рубок і адкінуў іх на траву. Яноўскі чакаў, што натоўп выбухне крыкамі абурэння, але натоўп маўчаў. Бадьку дзяўчыны яшчэ раніцою заперлі ў пуню.
Яноўскі, здзіўлены маўчаннем, перавёў вочы на людзей і заўва-жыў дзіўнае: усе, нават хлопец-меднік, якому ў гэтым, здавалася б, не было патрэбы, стаялі, шчыльна заплюшчыўшы вочы, быццам баяліся абразідь галізну. Глядзелі толькі людзі з акружэння Знамяроўскага.
Дзяўчына, не разумеючы яшчэ, што здарылася, глядзела вакол вялізнымі сінімі вачыма. Пасля глуха, з такім болем, што ў Яноўскага абарвалася сэрца, войкнула і закрыла далонямі чырвоны твар. Худыя локцікі дарэмна намагаліся прыкрыць яшчэ слабыя неразвітыя грудзі.
Не маючы змогі апусцідь вочы, Міхал глядзеў на тонкую, не аформленую яшчэ постаць, на мяккую акругласць жывата, на плаўную лінію, што падзяляла сціснутыя ногі. Ён хадеў крыкнуць, хадеў спынідь гэту агіднасць, але не мог.
–.. .і таму, за непаслушэнства загадам каралеўскім і парушэнне законаў чалавечых пра цнатлівасць дзявочую, прысудзідь Алёну Свеціловіч да пакарання лазой.
Дзяўчыну павялі. І тут Міхал сілай сваёй ранняй вопытнасці заўважыў дзіўны выгіб паясніцы і нейкія звязаныя, ненатуральныя рухі клубоў. Голас, якім ён крыкнуў наступнае, быў хрыпаты і рэзкі:
– Пакіньце гэта!.. Вы што ж, не бачыце, што яна цяжарная?!
Знамяроўскі, які ўжо паспеў астынуць, паглядзеў на яго
заплыўшымі вачыма і нерашуча сказаў:
– Ну што ж, можна і так. Прынясіде лесвіцу. Мы адлічым лозы, прывязаўшы гэтую распусніцу да прыступак жыватом... каб не скінула.
– Позна, я вам кажу. Яна на трэцім месяцы.
Знамяроўскі, здаецца, нават узрадваўся гэтаму:
– Добра. Я адмяняю загад.
Мітрапаліт пасунуўся да яго і зашаптаў нешта на вуха. Кароль залыпаў вачыма:
– І сапраўды... а як жа слова караля? Не, так не пойдзе...
Ён павагаўся:
– А вось што... Калі лозы ёй пашкодзяць, дык не пашкодзяць шляхецкія абоймы. Хто хоча ўзяць гэту распутніду ў наложніцы?
– Ёй спачатку трэба паразмаўляць з духоўнай асобай аб сваіх грахах, – сказаў мітрапаліт.
– Гм, – хмыкнуў кароль. – Ну што ж...
Але ў гэты момант медыкус раптам выпаліў:
– Я... я бяру яе. І хай паспрабуе нехта крануць яе пальцам.
І ён рэзкім рухам накінуў на плечы жанчыне сваю мантыю.
Адказам на гэты жэст быў рогат. Забыўшыся на аўтарытэт, кароль захлынуўся смехам, трымаючыся за бакі. Ён пасінеў, у горле яго нешта сіпела і клахтала.
Празрысты нос медыкуса стаў малінавым: гэта быў яго манер чырванець. Ён узяў за плячо знясіленую сорамам, аслупянелую жан-чыну і павёў яе.
Здавалася, што на гэтым справа скончыцца, тым больш дзіўным было з’яўленне перад каралём тоўстага цыгана ў кажусе.
– Кепска робіш ты. Чым перашкодзіў табе мой сын?
Кароль глядзеў на яго з лютым гумарком у вачах.
– Ён хоча жаніцца. Кепска скончыцца ўсё, калі роме будудь так крыўдзіць.
У адказ на гэта ў паветры пралунаў гучны пляск.
– Дурань ты, бацька, – прагаварыў цыган, трымаючыся за
шчаку.
Але Якуб не звяртаў ужо на яго ўвагі. Ён стаяў над прыціхлым натоўпам, узнімаючы ў паветра свой залаты скіпетр.
– Улюбёныя цыганы! Добры мой народ! Скончыўся суд, і мы, ачышчаныя ад брыдоты, моцныя як ніколі, можам сабрадь наш вольны сейм.
Міхалу абрыдла слухадь гэтыя словы. З цяжкім сэрцам выбраў-ся ён з гамарні і сутыкнуўся з медыкусам, які вяртаўся на сваё месца.
– Навошта вы зрабілі гэта? – з дакорам спытаў Яноўскі. -Разбілі, сапсавалі жыццё людзям.
– Ого, – здзіўлена працягнуў стары цынік, – не пазнаю доблеснай шляхецкай крыві.
І, перш чым юнак паспеў ускіпець, прадягнуў:
– Каб я быў бугаём, мяне, на жаль, даўно перадалі б на мяса. Каб нехта сказаў мне: “Пане, зганьбіце гэтую дзяўчыну, а іначай мы вас павесім”, – я адказаў бы яму: “Бярыце мяне, менш буду пакутаваць. Адным ганебным успамінам будзе ў мяне менш на зямлі”.
І дадаў:
– Гэта, вядома жарты. Людзі не варты спагады, але... я сёння проста не мог. Гэтыя слабыя плечыкі, гэты рух, якім яна закрывала твар, менавіта твар. Што зробіш, я непаслядоўны чалавек. Якуб, ула-сна кажучы, вельмі добры для шляхціца, мы ўломім яго пасля. Прый-дзе і на яго часіна з добрым гуморам. І няхай дзяўчына чакае гэтай хвіліны ў маёй хаце, а не ў хаце гэтага юрлівага папа.
Роў натоўпу перарваў яго словы. Абодва паспяшаліся праціс-нудца да трона. Адбылася нейкая змена. Людзей, якія толькі што стаялі ў пахмурным, пагрозлівым маўчанні, нельга было пазнаць. Палаючыя нянавісцю вочы, ашчэраныя зубы.
І сярод іх стаяў, узвышаючыся над галовамі, Знамяроўскі і крычаў, патрасаючы рукамі:
– Вы бачыце яго (рух у бок Яноўскага), вы бачыце гэтага гожага чалавека, уладара братняй, але маленькай і слабай дзяржавы? Вы бачыце яго сумленныя вочы? Чым ён вінен, што хоча жыць самастойна і шчасліва? Але яму не даюць так жыць. – Голас караля дрыжаў: – Злосны і падступны сусед, адроддзе пекла... як бо яго завуць, гэтае адроддзе пекла, а, Міхал? Вось-вось... Ваўчанецкі яго завуць... падступна напаў на яго, парушыў ягоныя межы. Яго маленькі, даверлівы, добры народ пакутуе пад пятой чужынца, які ломідь яго веру, звычаі, волю. Няўжо вялікая дзяржава цыганская, абаронца справядлівасці і законнай улады, спусцідь гэтаму аспіду і васіліску? Не, не будзе гэтага.
Ён прыкрыў рукой вочы і хіснуўся (у паветры моцна запахла гарэлкаю і вайной). Баба, што стаяла непадалёку, раптам загаласіла:
– А-а, божа мой, а што гэта ж з ім, галубчыкам нашым, робіцца? А як жа ж ён жаласна гаворыць!
– Да таго ж, – працягваў кароль, – мы, магчыма, і змаўчалі б, каб гэты Ваўчанецкі не рыхтаваў замаху на нашу волю і незалеж-насць. Гэты аспід і васіліск пырскае чорнай жоўдю. Ён сабраў зброю, паставіў пад ружжо сваіх гайдукоў. Ён збіраецца вераломна напасці на нас. Няўжо мы будзем цярпець гэта, мужны народ цыганскі і русінскі? Яны захопяць нашу зямлю, згвалцяць нашых жонак, забярудь нашых коней, цудоўных коней. І не застанецца нават следу цыганскага на зямлі, бо вы будзеце рабамі.
У натоўпе там-сям галасілі бабы. Апакаліптычны жах лунаў над галовамі людзей. Жах і свяшчэнная нянавісць. Чуліся выкрыкі:
– Смерць ім! Бач ты, коней!!! Ражна з’ядудь!
І грымеў голас Знамяроўскага:
– Не, мы самі нападзём на іх. Мы ступім ім на шыю. Мы забяром іхніх коней, мы згвалдім іхніх жонак, мы спалім іхнія хаты. І заззяе ў славе каралеўства цыганскае на векі вякоў. У славе і свабодзе! Нас пакрыўдзілі! З намі бог!
Натоўп роў, стагнаў, задыхаўся. Трэслі кулакамі ў паветры, махалі дубцамі.
– Коні! Коні! Коні!
– Я пайду! І я... І я...
Нехта разважліва бубніў:
– Я не люблю біцца. Але калі яны на нас так, дык мы ім усыплем.
– Бі іх! Смерць драпежнікам!
– Выступаем сёння ўночы! – крычаў Знамяроўскі.
– У-ра! Коні! Коні! Бадька ты наш, літасцівец, уладар!
– Вядзі нас! Вядзі!
Узрушаны натоўп паваліў з плошчы.
IV
Па пыльнай дарозе яны пад’ехалі да пушчы. Ад узлесся да Яноўшчыны заставалася не больш трох гадзін язды. Першая зорка пералівалася ў вышыні кропляю крынічнай вады. Стаялі і марылі паабапал дарогі замглёныя раннім туманам стагі.
Ехалі конна, людна і збройна цэлыя суткі, зрабіўшы два невялікія прывалы. Наперадзе ехала дзесяткаў пяць конных цыганоў у кажухах з рацішчамі, пугамі і фузіямі. Пасля цягнуўся воз з каралеўскай кухняй, шатны воз, воз з трыма хартамі і паляўнічымі сокаламі. Пасля – воз караля, вышынёю ў два сажні, упрыгожаны кілімамі.
За ім – трыццадь вазоў са шляхецкай пяхотай. Гэта былі бясконныя загонавыя шляхцюкі, узброеныя шаблямі і пулгакамі, у чыкчырах і чугах, расшытых пазументамі, але сям-там зацыраваных і нават проста дзіравых. Шляхцюкі ўзмоцнена паядалі вайсковы запас.
Замыкалі шэсце семдзесят мужыкоў на калматых і пузатых коніках.
Усяго сабралася больш за трыста чалавек, якія гарэлі жадан-нем адпомсціць за няшчасную, знявечаную краіну каралеўскага пляменніка. Сам Яноўскі ехаў начальнікам галаўнога атрада.
На каралеўскім возе, вышэй за ўсіх, як ідал, сядзеў кароль і глядзеў на дарогу ў падзорную трубу.
Раз-пораз ад яго воза скакаў да Яноўскага коннік:
– Выклікае вялікі кароль і гетман.
Яноўскі ехаў да Якуба.
– А што, каханку мой, ці не бачна дзе на дарозе ворага?
– Не бачна, вялікі кароль.
– Ну глядзі ж. А ці не пад’язджаем мы, маршал, да межаў варожай дзяржавы?
– Не.
– Т о-то ж бо. Ну, ідзі сабе да авангарда.
Яноўскі ехаў, добра ведаючы, што праз дваццадь хвілін яго паклічудь і зададудь тыя самыя пытанні.
Пасля другога прывалу коннікі чамусьці ўсё намагаліся, седзячы ў сёдлах, зрывадь кветкі, што раслі паабапал дарогі. Шлях ззаду быў густа засеяны цыганскімі шапкамі і мужыцкімі магеркамі. Коней пачалі гнадь без літасці.
Ляскаталі колы, грукалі капыты, доўгі шлейф пылу і дыму ад люлек стаяў за атрадам. Сям-там шляхта пачынала скакадь у вазах. Некаторыя вывальваліся ў пыл, іх на хаду ўсцягвалі на салому. Рогат, крыкі. У такт стуку капытоў гучала шалёная песня:
Чым жа ж цябе частаваць,
Ты ж мой міленькі?
Чым жа цябе частаваць,
Голубе сівенькі?
Бізуном, мілая,
Бізуном, мілая,
Бізуном, ух-ха-ха,
Мая чарнабровая.
Т рэцяя частка воінаў нерухома ляжала ў вазах. Здавалася, што гэта не на вайну едудь, а вяртаюцца пасля піравай перамогі.
Пушча пачала радзець, калі ноч агарнула зямлю цемрывам і вільготным пахам далёкіх балот. Загрукаталі колы па невялічкім мосце. У таямнічай начной вадзе адбіўся рознакаляровы агеньчык Капелы. Кумкалі палка і дружна жабы ў сітнягах.
Т олькі за паўгадзіны да гэтага кароль даў загад маўчадь. Нейкі шляхцюк плакаў на возе.
– Бож-жа ж ты мой? А як жа ж гэта маўчаць? А дзе ж вольнасці нашыя? А хто ж гэта асмеліўся нам рот замазаць? Загінула наша краіна...
Яму ўлілі ў горла кубак віна, і ён змоўк.
Вялізныя начныя дрэвы дыхалі водарам сухога летняга дня, які заблудзіўся ў шатах: шкіпінарам, мятай, яшчэ чымсьці, нявінным, чыстым, бесклапотным.
Заміргаў за павароткаю дарогі жоўты мірны агеньчык. Пасля другі, трэці. У былым доме Яноўскага не спалі. Дом гэты, аднапавяр-ховы, з мезанінам і галерэяй, з дворнымі будовамі, размешчанымі квадратам, быў абгароджаны высокім частаколам з завостраных бярвенняў.
Пад’ехалі да брамы. Яноўскі заляпаў цяжкім чыгунным кальцом. У адказ сабачы брэх і голас:
– Хто там?
– Госці да пана Ваўчанецкага.
У гэты час цыганы зрабілі нешта накшталт дзвюх жывых лесвіц у баку ад брамы. Па спінах залезлі наверх два здаровыя мужыкі.
Яноўскі зусім забыўся на тое, што ў браме ёсць ваўчок. Пыхнула губка, асвяціла ягоны твар.
– А-а, вось які госці! – прахрыпеў голас. – Стары гаспадар... Гэй, варта! Во-ох!.. Што гэта.
Пачуліся прыдушаныя гукі барадьбы. Форткі брамы расчыніліся, і шэры натоўп рынуў на вялізны двор. Пабеглі да дома. І раптам на галерэі нехта пачаў бідь у звон. У хаце заварушыліся, забегалі. Пасля жахлівы залп у дзвярэй ірвануў паветра.
Усё закруцілася, як віруха. Аглушаны, збіты з панталыку, Яноў-скі, думаючы, што ўсе ўжо забіты, глянуў на атакуючых і не пабачыў страт.
Пасля выявілася, што абаронцы, і ў тым ліку сам Ваўчанецкі, былі п’яныя, як сукіны каты. Іх заспелі проста за позняй вячэраю.
На ганку дома Міхал убачыў дзесяткі тры гайдукоў, якія палілі ў белы свет, і сярод іх самога Ваўчанецкага ў ружовых портках і з шабляю ў рудэ.
– На злом! На злом! – раўлі нападаючыя. – За радзіму! За каралеўства цыганскае! За караля!
Абаронцаў змялі і ўдіснулі ў дзверы, дзя яны, устаткаваўшыся на сходах, атрымалі нейкую раўнавагу з нападаючымі. Абодва бакі палілі з фузій так, што атынкоўка са столі ляцела вялізнымі кавалкамі, агаляючы драніцы. У абодвух станах ужо меліся кантужаныя і аглушаныя. Палюбоўніца Ваўчанецкага, падтрымліваючы гонар ваяўнічай беларускай матроны, выліла начнік проста на галаву шляхцюку, што ўзначальваў авангард.
– Бі іх! Душы! З намі бог!
– Святы Юры і Русь!
Сілы ўсё ж былі няроўныя. Праз двадцадь хвілін барадьбы ўсе пачулі дзікі звон шкла: атрад “кароннага суддзі” выбіваў шыбы разам з рамамі, пранікаючы ў тыл ворага. Сярод мужных абаронцаў узнікла паніка.
– Нам здрадзілі! – зароў нехта.
Адны абаранялі нарабаванае, другія змагаліся за высокія ідэалы дабра і таму, натхнёныя відовішчам панікі, як ільвы, рынулі на агідных і вераломных ворагаў. Праз хвіліну іх схапілі, скруділі і, кінуўшы ляжадь на падлозе ў кутку залы, рассыпаліся па пакоях.
Звон шкла, падаючы посуд, трэск фіранак на вокнах. Частка доблесных пераможцаў занялася рэквізідыяй трафеяў, другая – сыпанула шукадь вінны склеп. Запалалі паходні, загарэлася наводшыбе падпаленая кімсьці адрына, надаючы феерверку яшчэ большую ўрачыстасць.
Бочкі выцягнулі на лужок, выліўшы палову на сходах. Выбівалі днішчы, прыпадалі да чырвоных каскадаў прагна, як атручаныя. У бутэлек адбівалі рыльцы. Запалалі вогнішчы, з хлявоў даляцеў роспачны лямант авечак і неўразумелае, здзіўленае кудахтанне курэй.
Праз гадзіну на вогнішчах смажыліся вялізныя кавалкі ялавічыны, круділіся на ражнах цэлыя авечкі. Разліўное мора віна.
Дзікімі вачыма глядзеў на гэтае спусташэнне Яноўскі. Гэта была галеча. Уварваліся, як дзікія гуны, і знішчылі ўвесь дабрабыт.
А на ганку, асветлены зарывам, стаяў кароль Якуб і, абапіраю-чыся на шаблю, глядзеў на агонь, як Нерон на пажар вечнага горада.
Паплавец перад ім нагадваў поле бітвы: у карцінных позах ляжалі людзі, збіўшыся ў кучу; блукалі, хістаючыся, параненыя ў бітве з Бахусам.
Шляхта піла ў зале. Елі, пілі, зноў елі і зноў пілі. Ялавічына, бараніна, смажаныя гусі, кюмель, мёд, гарэлка – усё знікала ў бяздонных жыватах, і Яноўскі ледзь не плакаў. Яноўшчына была спустошана да канца. Нарэшце і ён сам пачаў есці і підь. Што ж зробіш?
Стогны з кутка спынілі на хвіліну піраванне. Гэта нагадвала скаргі грэшных душ у пекле, але гэта стагналі пераможаныя:
– Развяжыце, развяжыце нас. Есці хочацца, есці. Разарацца, дык весела.
Кароль Якуб, якога падтрымлівалі пад рукі, падышоў да павержаных.
– Ага, аману просіде. А маёнтак аддасі?
– Аддам, годны рыцар, аддам.
– Кажы – кароль
– Кароль, каханенькі, кароль.
– Дык вось, з маёнтка – прэч. Паспрабуеш зноў захапіць -галаву скручу. Аддасі пану Яноўскаму дваццаць кароў, трыццаць авечак, шэсцьдзесят гусей і іншае – па ліку з’едзенага і выпітага. Іначай – канец табе.
– Добра ўжо, аддам, аддам.
– А дараваць табе – справа гаспадара. Зараз дашлеш аднаго гайдука па бацькоў майго высакароднага пляменніка і другога – па кантрыбудыю. Каб ранідою ўсё гэта было тут. А зараз – развязаць.
І кароль падягнуў Ваўчанецкага віцаю ніжэй спіны на знак падначалення, а пасля падалаваў у вусны.
– Ён вялікі, ён мудры! – задягнулі старую песню прыдворныя Знамяроўскага. – Ён умее пакараць і ўмее літавадь.
П’янка цягнулася далей. Кароль і Ваўчанецкі брахалі пра старыя подзвігі, цалаваліся, ляпалі адзін аднаго па спіне.
Калі змрок знадворку стаў асабліва густым перад світаннем, двор і дом нагадвалі судэльнае пабоішча. Героі ляжалі паўсюль, як трупы, смурод цягнуўся ад дагараючай адрыны.
Свіння, што нейкім дзівам не трапіла ў кадёл, хадзіла па двары і, задумленна рохкаючы, цалавала рыцараў у твары.
За сталом засталося не больш дзесяці чалавек. Кароль і Ваўчанецкі кудысьці зніклі. Медыкус дзяўбаў носам.
Яноўскі, якога амаль не трымалі ногі, даплёўся да дзвярэй і, чапляючыся рукамі за сценкі (моц божая: я ад плота, а яна да плота), пацягнуўся калідорам.
І тут ён натрапіў на нешта такое жахлівае, што хмель адразу выскачыў з галавы.
Упоперак калідора ляжалі два гайдукі і сам пан Ваўчанецкі, а на іх, з голаю шабляю, – Знамяроўскі. Ляжалі ў лужыне крыві.
– Здрада! – нема закрычаў Міхал. – Ваўчанецкі завабіў караля і здрадліва забіў яго. О подлыя!
Прыбеглі людзі. Аслупянелыя, сталі яны над трупамі, з-пад якіх негустая чырвоная лужына распаўзалася далей і далей.
– Гора нам! – залямантаваў нехта. – Забілі караля! Упаў ты, паражоны рукою здрадніка! Змагаўся, як леў! Трох забіў!
Медыкус расштурхаў людзей і схіліўся над трупамі. Памадаў пульс. Пасля прыўзняўся і махнуў рукой.
– Што з ім? – трывожна спытаў Міхал.
Медыкус плюнуў:
– Свіння. Выбраў месца, каб апрастацца. Вось што бывае, калі п’юць без меры і не закусваюць. Насматкаўся чырвонага віна, лайдяк.
– Можа, дапамагчы чым? – спытаў Міхал, усё яшчэ не разумеючы.
– Нашто?! Ён зрабіў самае лепшае, што можна было. Ну, калі вам так хочацца, дык засуньце яму яшчэ два пальцы ў рот.
У адказ “забіты” кароль моцна захроп, і яму адказаў пяшчотным насавым свістам “здраднік” Ваўчанецкі.
Так скончылася вялікая цыганская вайна, адна з самых славутых войнаў, якія вёў кароль Якуб Першы. Вялікую славу здабылі ў ёй усе мужныя змагары. Але і страты былі вялікія: адзін шляхцюк адбіў пячонкі, упаўшы з воза; два захлынуліся віном у склепе; пяць чалавек абпіліся да смерці. Яны загінулі за радзіму. Забітых агнястрэльнай і халоднай зброяй не было. Параненых было шэсць. Кантужаных атынкоўкаю – тры. Акрамя таго, “кароннаму суддзі” вышэйпамянёная свіння ад’ела вуха. Свінню за гэта раніцаю прысудзілі да страты і з’елі пад чорнай падліваю. Нарабілі брыдкасцей і насваволілі – у ахвоту.
А калі раніцаю Яноўскі, перадаўшы спустошаны маёнтак бадькам, паехаў паўночнай дарогаю разам з Ваўчанецкім (іх памірылі) да караля Якуба, які яго не адпускаў, на паўдзённай дарозе да Яноўшчыны можна было пабачыць павучальны малюнак: цягнуліся шляхам каровы, бэкалі авечкі, везлі на вазах гусей і бочкі віна. Каля вазоў крочылі пахмурныя хлопы Ваўчанецкага.
Пераможаны, згодна з рыцарскім гонарам, сумленна пладіў кантрыбудыю сялянскай худобаю. Сам ён аддаў толькі віно.
Дзядзькі ішлі панурыўшыся, пахмурна гледзячы пад ногі. З хат удякаў пах малака, удякала няпэўная сялянская сытасць
Курыўся дарогаю пыл.
V
Два дні цягнулася святкаванне перамогі ў палады Якуба Першага. Гарэлі плошкі, палалі бочкі са смалою. Ляцелі крык, смех, тупанне аб падлогу. У кароткія хвіліны прасвятлення два разы ездзілі на шлях лавіць падарожных людзей у госці. Спаймаўшы мужыка, аддавалі яго гайдукам, каб тыя задягнулі ў людскую і напаілі там да зялёнага змія.
Калі трапляўся панскі вазок – пераразалі яму конна дарогу, выляталі з-за дрэў, гікалі, хапалі за морды коней, устаўлялі ў колы вялізныя латы, бралі гаспадара ў палон і з пашанаю везлі ў палад, каб не было за сталом пустых крэслаў. А пустых крэслаў ставала ўсё больш і больш. Некаторыя госці захварэлі і не маглі нават рукою варухнуць. Тры загонавыя шляхцюкі ціха сканалі ў задніх пакоях. Адмучыліся.
Яноўскаму ўсё гэта так абрыдла, што ён знікаў з палада і накіроўваўся куды вочы глядзяць, часцей за ўсё да медыкуса. Той таксама піў, але хоць разумнейшым рабіўся ад гэтага. Сядзеў, мачаючы агурок у соль, хрумстаў ім і, утаропіўшы ў сабутэльніка ярасныя вочы, злосна казаў:
– Бязглудзіда! Не краіна, а плод шалёнай фантазіі бога. Вось мінуў чэрвень 1789 года, ліпень стаіць. Мужыкі пуп падарвалі, а тут гуляюць, як быццам заўтра сканчэнне свету. Не грамада, а авечы статак. Вось прыпомні мае словы: яшчэ і новае стагоддзе не настане, а гэтая гнілая дзяржава знікне з зямлі. Не будзе яе, духу не станецца. І модны воўк зжарэ слабага. І хоць бы дзе агеньчык! Па ўсёй зямлі маўчыць хлоп. Жонку яго цяжарную сцёбаюць – ён пану ручкі цалуе, галаву яму прабілі – ён крычыць: “Бадька наш, каралеўская кроў, вядзі!” Душна мне, браде, душна мне. Зусім здохнем, калі хоць дзе-небудзь не запалае.
Яноўскі слухаў яго з дзіўным спакоем. Нібы не яго любую, моцную, вольную дзяржаву лаялі. Нібы зусім не mляхцід ён, а самы звычайны лападь. Словы медыкуса былі як павольна дзеючая атрута. Міхал па-ранейшаму пагарджаў мужыкамі, але і шляхту не мог любіць
– наглядзеўся за гэтыя дні. І гэта было рыцарства, надзея Беларусі, яе блакітная кроў. Паганцы!
К канцу другога дня гулянкі адбылося адразу тры няшчасці: абпіліся да смерці два цыганы і памёр, таксама пасля выпіўкі, той цыган, якому прабілі галаву. Ён быў цыганскі старэйшына і піў ад ганьбы.
У дзень пахавання старэйшыны Яноўскі пайшоў да табара. Дзень быў спакойны, ён дагараў за лясамі чырвонаю стужкай зары, і таямніча вымалёўваліся на гэтым фоне спічастыя цыганскія буданы. Міхал прапусціў момант, калі нябожчыка панясуць у апошні шлях. Ён інсгынктыўна не любіў чужой смерці, як кожны малады. Проста хаделася хоць хвіліну пабыць сярод людзей, якія не п’юць і не сваволяць.
Ён здзівіўся, убачаўшы, што трохі зводдаль ад шатра нябожчыка стаідь невялікі маўклівы натоўп, чарнеючы ў цемры.
Каб не перашкаджаць ім, Яноўскі адышоў у супрацьлеглы бок і сеў у хмызах, ля вялікага дуба. Тут ён бачыў усё, а яго не бачылі.
Хвілін пяць стаяла цішыня. Пасля няпэўны, ледзь чутны голас заспяваў дзіўную гартанную мелодыю. Праспяваў дзве-тры ноты і змоўкнуў. Падхапіў другі жаночы голас і павёў яе, скардзячыся, і зноў змоўк... Трэці, чацвёрты голас... Песня мацнела, але да самага канца заставалася нягучнай. І раптам зноў цішыня.
Толькі тут пабачыў Міхал, што ад пушчы цягнецца дзіўная прадэсія. Людзі, што праводзілі старэйшыну на месца апошняга заспакаення, ішлі гуськом, па адным. Спачатку – цыганы, пасля -цыганкі.
Ля шатра пасіупова пачало разгарадца вогнішча, людзі кідалі ў яго сухія палкі. Доўгая маўклівая змяя павольна набліжалася ад пушчы.
Калі яна прайшла палову дарогі, нехта выліў на вогнішча цэбар вады. Засіпелі галавешкі. І адразу запалала вогнішча ля суседняга шатра. У яго няпэўным святле Яноўскі ўбачыў постадь проставалосай кабеты, якая крочыла насустрач прадэсіі, трымаючы ў руках галавешку са згаслага вогнішча. Хустка на плячах кабеты развявалася ад хуткай хады.
Вось яна падышла да першага, падала яму галавешку. Т ой узяў яе, не аглядаючыся, перадаў цераз плячо наступнаму, а сам вымыў рукі і твар вадою, якую зліла яму з гарлача тая самая кабета. Усе перадавалі галавешку цераз плячо, усе мылі рукі.
Астатняя бабуля, таксама не аглядаючыся, кінула яе на дарогу. Зноў скардзячыся, заспяваў хор. Яноўскі не разумеў слоў, але хваляванне сціснула яму горла.
– Ідзі, ідзі ў свой далёкі шлях, – здавалася яму, спяваў хор. -Галавешка апошняга вогнішча, забытая на дарозе... Крудяцца, крудяцца колы... Няма спакою, няма адпачынку... Мы едзем, мы едзем, спаўняючы даўні запавет... Далёкая дарога... Ідзі ў той край, дзе скончацца бадзянні, дзе цябе не пакрыўдзяць... Крудяцца, крудяцца колы... Бясконцы, вечны наш шлях.
Кабета, размахнуўшыся, кінула палаючую галавешку ў шацёр памёршага, і ён адразу ўзяўся зыркім жоўтым агнём.
– Вось палае твой шацёр, апошні твой шацёр, – здавалася, спяваў хор. – Хутка нічога не застанецда ад цябе на зямлі... Застанецца галавешка на пыльнай дарозе, дым забытых кастроў, і колы твайго племя прарыпяць у цемры далей. Крудяцца, крудяцца колы... Далёкі шлях.
Яноўскі не заўважыў нават, што ўсё скончылася. Абудзілі яго ад задуменнасці крокі і галасы непадалёк. Пад дубам стаяла некалькі цёмных постадяў. Дзіўна, але размаўлялі яны па-беларуску.
– Вось і канец.
– Ад ганьбы памёр чалавек. Ой, роме.
Яноўскаму здалося, што першы голас – голас таго цыгана, якому кароль даў аплявуху тады на ганку, а другі – голас таго няшчаснага, у якога гайдукі Знамяроўскага збілі абады на дарозе.








