Текст книги "Тяжелое сердцебиение (ЛП)"
Автор книги: Джанесса Биар
сообщить о нарушении
Текущая страница: 12 (всего у книги 13 страниц)
– Хопідь, – азваўся густы бас. – Плачам справе не паможаш. Але заўтра ён нам адкажа, бізун голы.
За другімі табарамі паслалі?
– Паслалі. Матыс Аўгусцінавіч накіраваў чатырох.
– Добра. Толькі трымайцеся, браты. Т ак трымайцеся, як толькі можна.
Загаварылі па-цыганску, і Міхал павольна пачаў адыходзіць ад таямнічага зборышча. Толькі па дарозе дамоў ён зразумеў, што супрадь Якуба рыхтуюць нешта нядобрае, і, хоць матыў цыганскагу плачу стаяў яшчэ ў яго вушах, хоць дом Знамяроўскага і вечныя гулянкі яму астабрыдлі, вырашыў папярэдзідь караля. Проста на знак удзячнасці.
Але ў палацы зноў спявалі, зноў даляталі з акон крыкі, брынчанне струн, бразгатанне шкла.
З-пад стала тырчалі ногі мітрапаліта. Кароль Якуб сядзеў на сваім месцы, учапіўшыся ладонню ў нячэсаныя валасы. Карыя вочы былі ўтароплены ў нешта, што бачыў ён адзін. Міхал таргануў яго за плячо.
– Ты хто такоў? – цяжка, як воўк, павярнуўся да яго Знамяроўскі.
– Гэта я, ваша вялікасць, Яноўскі.
– А-а. Ян-ноўскі. А чаго ж гэта ты такі храноўскі? Ты хто
такоў?
– Я пасол.
– А-а, пасол. Пасол замежнага каралеўства. Дык чаго ты лезеш сюды, калі кароль ад-п-пачывае ад д-д-дзяржаўных спраў. Ведай этыкет. Пасля прыму, праз тры дні. І не раней... Ведай маю дабрату. Пшоў прэч!
Яноўскі ледзь стрымаўся, махнуў рукою і на папярэджанні і на размову. Д’ябал яго бяры, раз так. Ён зусім сабраўся пакінудь залу, калі раптам галасы амаль усіх гасцей зараўлі нешта адзінае:
– Дзевак! Дзевак!
Гэты раптоўны псіхоз ахапіў усіх. Нават мітрапаліт выкадіўся з месца свайго адпачынку і пачаў крычадь:
– Вачыма намізаюшчых, тонкашчыкалатных, барвянадзясных, палка лабазаючых!!!
Якуб, як заўважыў Яноўскі, быў амаль раўнадушны да жанчын. Т аму ён абыякава паклікаў гайдука:
– Адшукай гэтым бабздырам... І сумленных не бяры, гэтыя свінні ўсё адно нічога не разумеюць. Колькі іх тут? Двадцадь цвярозых? Вось столькі гуляшчых і знайдзі ва ўсіх вёсках.
І зноў сеў. Баль прадягваўся, а Знамяроўскі ўсё ніжэй апускаў галаву. Яноўскі даўно заўважыў, што хмель налятаў на яго хвалямі.
– Дзевак! Дзевак! – зноў зараўлі госці.
І раптам Якуб устаў. Яноўскі жахнуўся, гледзячы на яго твар. Наліты крывёй, з ашклянелымі вачыма, страшны. Вялізнай, як цэбар, лапай грукнуў па стале:
– Маўчаць, падлы!
Знямелая цішыня запанавала ў пакоі. Толькі чутна было, як крывая свечка капала воскам на плеш нейкаму п’янаму і той мыкаў у сне.
На твары Якуба краплінамі высыпаў пот.
– Вы – падлы, вы – шчанюкі, п’янюгі, нахабнікі. Дзевак ім, віна! Дзе слава, дзе моц, дзе воля, дзе веліч?! Сны ўсё!!! Сны!!! Сны аб загубленым! З вамі, ці што, царствы пакарадь? Вы, можа, воіны, вы, можа, людзі? Лярвы вы, еўнухі, чарвякі! Хто вам дасць больш – таму вы нявесту, маці, зямлю сваю... пад хвост!
Ён заскроб пяцярнёю па абрусе. Вочы сталі дзікімі і вартымі
жалю.
– Мерцвякі вы! Людзей вы толькі распінаеце! І я распінаю, і я б’ю. Дзярмо – людзі! Руку, што б’е, ліжудь! Хоць бы хто, хоць бы хто мне па мордзе даў у адказ. Гной прымушу вас есці – будзеце жэрці. Харкну у твар – зад пацалуеце. Шляхта! Соль зямлі!
Ён павольна пачаў спаўзаць набок, вывяргаючы самую чорную лаянку, упаў на падлогу, забіўся ў п’яных сутаргах, рыдаў:
– Мне б... мне б хоць у зубы тады... можа, чалавекам быў бы... Чалавекам.
Яму прыціснулі ногі, трымалі за галаву. Пасля панеслі ў спальню. Запанавала маўчанне, такое цяжкае, што, здавалася, грымні пярун – будзе лягчэй.
І раптам “каронны судзя” выскаліўся, і з горла яго вырвалася:
– Гі-гі-гі-гі!
І адразу загігікалі, ашчэрыліся ўсе. Нясмелы спачатку, смех узмаднеў, пакаціўся хвалямі. Смяяліся доўга, са смакам.
– Дзевак прывёў! – абвясціў гайдук, з’яўляючыся ў дзвярах. -Недабраў толькі гуляшчых, таму з вёскі адну прыхапіў.
І сапраўды, у дзвярах стаялі нарумяненыя дзеўкі. Амаль кожная – капа капою. Вочы падведзеныя, бровы падмазаныя, зубы нахабна выскаленыя.
Усё завіравала. Тыя, што трымаліся на нагах, кінуліся на стра-катую юбу. Віск, прытворныя ўскрыкі, смех. Сям-там пачыналі ска-кадь, сёй-той знікаў з залы. Нейкая таўстуха кінулася на Яноўскага:
– Прыгарні ж ты мяне, красунчык.
Ён з прыкрасцю адмахнуўся, выйшаў у калідор і пайшоў да выхаду. Слабы крык прагучаў за павароткаю калідора. Яноўскі ўбачыў постадь “кароннага суддзі”, які паспешліва цягнуў кудысьці за руку дзяўчыну ў белым уборы. Танюткая, сінявокая, яна вельмі нагадала Міхалу тую, што схаваў у сябе медыкус. Тая? Не, не тая. Але падобная. Яна слаба чаплялася за сценку, ён шіуршкамі адрываў яе, цягнуў далей. Спуджаная налётам гайдукоў, напалоханая карцінай оргіі, яна толькі паўтарала перарывістым дзікім голасам:
– Пане! Пане! Пашкадуйце мяне. Я баюся.
“Зараз папросіць ляльку ўзяць з сабою”, – сумна падумаў Яноўскі.
Месяц назад ён прайшоў бы міма. Бадькі яго не заахвочвалі распусты, але гэта ж былі прыгонныя, быдла, створанае для лепшых людзей зямлі. Ды яшчэ і чужое быдла.
– Пане! Пашкадуйце! Памажыце!
І тут Яноўскі прыпомніў постаць той дзяўчыны, прыпомніў медыкуса, што накідваў на яе мантыю, прыпомніў п’яныя яго словы над талеркай з гуркамі, разгром Яноўшчыны, страшны, звярыны крык Якуба сёння ў зале, ногі яго, што біліся на зямлі.
Адзіным скачком ён дагнаў аднавухага, які ўдягваў ужо дзяўчыну ў пакой, і рвануў яго за плячо.
– Пусці. Чуеш, пусці яе.
– А-а, шчанюк... Адчапіся! Мая! – І суддзя падягнуўся за шабляй. Замест таго каб выцягнудь сваю, Яноўскі сказаў зняважліва:
– Эх ты, соль зямлі...
І разлічана, страшна ўдарыў яго між вачэй. Вораг быў п’яны, толькі гэта і дапамагло Міхалу, калі яны пакаділіся па падлозе, месячы адзін аднаго кулакамі. Міхал хутка высвабадзіўся і, схапіўшы яго за скроні, ударыў галавою аб сцяну, а пасля яшчэ доўга біў яго, біў раз’юшана, глытаючы слёзы ад абурэння на самога сябе, на тое, што на іх амаль аднолькавая вопратка.
У калідоры пачуліся крыкі, тупат ног. Тады Яноўскі хутка выцягнуў ашаломленую дзяўчыну з кутка, штурхнуў у пакой і замкнуў за сабою дзверы. У дзверы адразу пачалі ламацца, пасля пакінулі, пайшлі кудысьці, і стала ціха.
Дзяўчына не плакала, яна проста глядзела на яго з цемры бліскучымі вачыма.
Яноўскі адсмактаў кроў і, каб не было саромна за раптоўны парыў, амаль суха спытаў:
– Як цябе завуць?
– Аглая, – прашаптала яна.
– Які чорт цябе сюды панёс, – сказаў Міхал і пачырванеў.
– Прывялі, пане, – уздыхнула яна. – Адну мяне ўзялі з вёскі. Я ведаю вас. Вы сястру маю абаранілі тады, калі яе хацелі караць... Яна сястра мая.
– Глупства, – разважліва буркнуў Яноўскі.
І таму, што з гэтай дзяўчынай нельга было размаўляць пра мову кветак і прыгоды Дафніса, прыбавіў:
– Кладзіся. Спі. Пойдзеш перад світаннем, калі ўсе заснудь. Зараз небяспечна. Могудь спаймаць за дзвярыма. Спі.
– А вы, васпане?
– Спі. Спі.
– Вы добры, вы вельмі харошы чалавек. Як быццам зусім не пан. Як брат старэйшы. Бог вам заплаціць за гэта, вы будзеце з намі ў раі.
І прывабіла з глыбокім сумам:
– Я толькі думаю часам, ці ёсць ён, бог, – так мы пакутуем.
– Но! – па прывычцы прыкрыкнуў на яе Яноўскі і спалохаўся, бо яна раптам горка, узахлёб заплакала:
– Божа, як страшна! Як страшна!
“Раскапусцілася, Хадора”, – назнарок груба падумаў Міхал і раптам убачыў яе мокры ад слёз мізэрны тварык, вочы, у якіх стаяў сапраўдны жах.
Тады ён, сам не ведаючы, што прымушае яго так абыходзіцца з гэтай мужычкай, сеў поруч з ёю і пацалаваў яе ў лоб.
– Ну што ты, што ты? Нашто плакаць? Усё мінула. Ну, супакойся! У-у, румза. Ну ціха, ціха. Усё будзе добра. Пойдзеш адсюль перад світаннем. Усё абышлося, будзеш сабе жыць. Мужа табе знойдзем добрага, будзеце жыць, гадаваць дзетак.
Ён бачыў, што яна супакойваецца, але бачыў таксама, што ідылія, намаляваная ім, не даходзіць да яе. І раптам яна сказала горка, але амаль спакойна:
– Не, пане. Не абыдзецца. Другі раз не абыдзецца. Усе гэтым канчаюць, хто раней, хто пазней. Няма выйсця.
І таму, што ён усё яшчэ гладзіў яе галаву, адхіснулася ад яго і, прынікшы да сцяны, сказала:
– Я хацела б толькі, каб наступны раз, калі гэта будзе... мне хацелася б, каб гэта былі вы. Бо калі нейкі разлезнік або проста пан... я ўтаплюся тады.
Яноўскаму стала пякуча сорамна. П’янка, наезд, суд – і гэтыя словы, першыя словы, у якіх быў чалавек. За ўсе дні.
Ён сядзеў невядома колькі, сціснуўшы скроні, а пасля ўбачыў, што яна спіць, стомленая перажытым жахам.
І тады ён ціха, як злодзей, чырванеючы ад сораму, паклаў яе на падушкі, нячутна накрыў коўдраю, а сам доўга яшчэ глядзеў ёй у твар.
Пасля ўздыхнуў, сцягнуў з сябе чугу і, разаслаўшы яе ла дзвярэй, расцягнуўся на ёй.
У гэтым была і ганьба, і помслівая асалода, і нейкае светлае, чыстае, трохі сумнае і зусім новае пачудцё.
VI
– Пане, уставайце. Ой, пане, уставайце!
– Што, што такое?
– Ой, пане, дрэннае нешта робіцца за агароджаю.
Яноўскі ўсхапіўся на ногі. Перад ім стаяў адзін з гайдукоў караля, спуджаны ледзь не да смерці. Міхал, здзіўлены, чаму ён спіць на падлозе, нарэшце ўсё ўспомніў і спытаў:
– А дзяўчына дзе?
– Якая дзяўчына? А, гэтая, што тут? – І гайдук ашчэрыўся. -Мы іх раніцою не трымаем. Пайшла дахаты.
– Ну і добра.
З дзённым святлом, хоць і вельмі саслабелыя, вярнуліся забабоны і правілы маралі дзён былых. Яноўскаму было пякельна сорамна за падзеі гэтай ночы. Т ак, гэтая Аглая цудоўная дзеўка, так, суддзя не чалавек, а брудная свіння, і ён не шкадуе, што ўчора набіў яго. Але суцяшаць, як быццам поруч з табою няшчасная княгіня, але спаць ля дзвярэй, як быццам ты ў спальні каралевы. Бязглуздзіда!
Ён хутка апрануўся, прычапіў шаблю і пабег да дзвярэй. У замку было пуста. На ганку Міхал убачыў натоўп гайдукоў, якія завіхаліся ля гарматы, наводзячы яе на зачыненую браму. Бязладныя крыкі. Нехта сыпле ў жарало порах з картузоў. Мітусяцца, крычаць.
Яноўскі расштурхаў людзей, выбег на двор.
– Што такое?
– Паглядзі сам, – змрочна кінуў нейкі шляхцюк, жоўты з перапою.
Яго вачам адкрыўся жахлівы малюнак: выган перад частаколам быў чорны ад цыганоў. Задзёртыя засмаглыя твары, разяўленыя зяпы. Суцэльны крык. У паветры калы, сякеры, пугі.
Кажухі расхрысталіся на грудзях. У вачах лютасць.
Медыкус стаў поруч з Міхалам. Вочы яго ззялі незразумелым захапленнем.
– Сёння мы, здаецца, загінем.
Міхал кінуў на яго бліскавічны злосны позірк:
– Яны загінудь. Забыліся, на каго ўзнялі меч. Мы п’янюгі, але мы ўмеем ваявадь.
І скінуў шапку.
– Дзякуй табе, божа. Ты яшчэ раз дасі мне перад смерцю пабачыць, як замест віна льецца блакітная кроў.
Медыкус іранічна глядзеў на яго:
– Божа, якія героі!
– Дзе кароль? Дзе госці? – замест адказу спытаў Міхал.
– Дрыхнуць.
– Ну што ж, тым лепей.
І ён спусціўся ўніз. Яму ўдалося згуртавадь атрад з двадцадёх цвярозых шляхцюкоў. Ён паставіў іх трохі воддаль ад гарматы, злева ад брамы, каб ударыць, калі пачнудь прабірадца на двор.
“Каронны суддзя” выбег з дзвярэй, пабачыў, што шляхту ўзначальвае Міхал, і пачаў аддаваць загады гайдукам:
– Смялей, дзецюкі. Радзіма глядзідь на нас. Яна дарагая, яна вялікая. Хто памрэ, таго бог адзясную сябе пасадзіць. За радзіму, за караля!
– На злом! На злом! – раўлі тыя, што асаджалі. – Смерць уладарам!
У браму пачалі біць чымсьці цяжкім. Паляцелі гнілыя трэскі. І тут Яноўскі ўбачыў караля. Апрануты, як на баль, ён махаў у паветры шабляй, стоячы сярод захмялелых гасцей.
– Неба! Радзіма! Кароль! Валі, браткі! Сякерай іх! Друком!
Сэрца Яноўскага палала нябесным ярасным захапленнем. Не,
жывая была адвага сотні пакаленняў, жывая была слава! Вось яна, сонная, ля віннай бочкі, убачыла небяспеку, разгарнула крылы і ляцідь над галовамі людзей.
Форткі брамы разляцеліся. На двор рынуў натоўп інсургентаў.
– Святы Юры і Русь! Памром! – дзікім голасам закрычаў Яноўскі і кінуўся з шабляю насустрач. Адначасова ён пачуў крык Якуба і ўбачыў яго ўзнесеную шаблю. Не памятаючы сябе, у дзікім захапленні бою, ён урэзаўся ў натоўп, скрыжаваў з кімсьці шаблю, чакаючы, што зараз поруч станудь яшчэ і яшчэ людзі, Гарадыі, героі Плутарха.
Штосьці ўразіла яго. Ён азірнуўся. На пляцоўды нікога не было, акрамя Якуба і яго. Дзе падзеліся астатнія, цяжка было сказаць. Міхалу здалося толькі, што пад ганкам, у лебядзе, варушыліся чыесьці ногі. Аднак ён біўся.
– Зараз ахне гармата. Вы заскачыце яшчэ.
Страшэнны пярун прагучаў над сечай. Калі дым разышоўся, Міхал убачыў ствол гарматы, амаль раздзёрты на закручаныя палосы, падобны на жоўтую лілею. Поруч з гарматай ляжаў, задёршы дагары зад, “кароння суддзя”.
У тую ж хвіліну шалёны натоўп закруціў Міхала і караля і панёс ад ганка. Іх схапілі, абяззброілі, паставілі воддаль адзін ад другога, скруділі рукі.
Цыган, што атрымаў тады поўху, узлез на ганак:
– Роме, мы скінулі ярмо, што давіла нас. Цыганская рэспубліка, жыві! Прэч дэспатаў!
Натоўп адказаў крыкамі. Шапкі ўзляталі над галовамі людзей.
– Мы будзем судзіць караля. А ўсіх, што лютавалі, баронячы яго, аддаю ў твае рукі, народ цыганскі. Скончыліся паборы, скончыўся прыгнёт.
– Ура, Ян! Жыві! На шчасце цыганам!
Караля павялі ў палад. На ганку ён крыкнуў:
– Кароль у кайданах – усё роўна кароль!
Яноўскі кусаў вусны ад ганьбы. І гэта былі людзі, гэта былі героі! Лепей было памерці... Адны беглі на гармату – і гэта была быдлячая чарада з пугамі. Другія – узброеныя, магутныя, моцныя! Божа, божа! Засталася смерць. Толькі яна.
Ян падышоў да Міхала:
– Гэты вёў супраць нас шляхту. Ён адзін кінуўся на нас. Войска яго знікла. Праўда гэта, былы пан?
Яноўскі ўскінуў галаву:
– Праўда. І я пагарджаю вамі. Забіце мяне.
Натоўп зароў, замільгалі ў паветры друкі.
– Смерць яму, смерць!
Яноўскі глянуў на неба, якое было сведкам яго смяротнай ганьбы.
– Забівайце. Я хачу смерці. Мне нельга жыць.
Ён узвысіў голас:
– Калі тут не было сёння шляхты, калі тут былі адны свінні, хай хоць адзін памрэ за ўсіх. – І дадаў хрыпла: – Гонар, жыві!
Лаючыся, расштурхаў натоўп нехта калматы і вялізны. Узнёс самаробную дзіду. Яшчэ! Яшчэ! Ударылі злёгку па галаве.
І раптам нешта адбылося. Яноўскі, што закрыў вочы, адчуў, як нешта цёплае прынікла да яго.
– Не дам яго! Чуеце, не дам! Забівайце разам!
Ён зірнуў. Прыціснуўшыся да яго спіною, распасцёршы рукі, стаяла і глядзела проста ў вочы натоўпу Аглая. Глядзела белымі ад ярасці вачыма.
– Вы што, здурэлі?! Тых, што мучылі вас, тых, што здзека-валіся, не чапаць толькі таму, што сёння яны ўцяклі. А гэтага, які нікога не чапаў, які сястру і мяне абараніў, – забіць толькі таму, што смелы, што не спалохаўся адзін на ўсіх кінуцца? Вы баязліўды, вы, вы, вы...
– Адыдзі, дзяўчына, – пагрозліва сказаў калматы. – Гэты -
наш...
І тут Аглая ляснула яго па шчацэ.
– Твой! Хто гэта твой? Ён, можа? Твае толькі блохі ў кажусе ды крадзеныя коні. Ах ты, халера, казалуп чорны, страшны, рыбак па чужых стайнях. Твой ён? Не! Мой ён, мой! Я тут кожнаму з вас за яго... за яго... за яго...
Цыган з апаскаю адступаў.
– Ён і не пан зусім. Пан не абараняе ад бізуноў прыгонную, пан не будзе біцца з другім панам за дзявочую цноту, не абароніць яе ад усіх, не ляжа на парозе, каб абараніць спакой прыгоннай.
– І ўсё ж я шляхціц, – з гонарам сказаў Яноўскі. – Няма жыцця. Дзякуй табе, харошая, але сёння мне хочацца смерці.
– Сёння яму хочацца... Можа, заўтра табе яе зусім не захочацца, ды позна будзе. Цыганы, родненькія вы мае, не чапайце вы яго, гэтага дурня! Гэта не ён, гэта гонар дурны гаворыць.
І раптам яна, расплакаўшыся, села ля яго ног, абхапілі іх
рукамі.
– Не дам... Разам са мною...
Яноўскі адчуў, як вяроўкі ўпалі з яго рук.
– Але, – разважліва сказаў нехта. – Трошачкі маленькай памылкі не зрабілі. Бач ты, як яе разбірае.
– Ды бяры ты яго хоць да д’ябла, – буркнуў другі.
І раптам натоўп цыганоў і мужыкоў зарагатаў такім нутраным гучным здаровым смехам, што стала ясна: нікога пасля яго нельга забівадь. Рагаталі да слёз, рагаталі, узяўшыся за бокі, рагаталі да болю ў грудзях.
І Аглая, баючыся, як бы не перадумалі, цягнула саслабелага Міхала праз натоўп, усміхалася, выцірала слёзы:
– Дзякуй вам, дзякуй вам, родныя.
Пад рогат яна адвяла Міхала да брамы і пасадзіла на траву.
Т олькі тут, відаць, нехта заўважыў ля гарматы цела суддзі.
– А гэты мёртвы ці жывы? – спытаў нейкі мужык.
Стары цыган падышоў блізка, схіліўся:
– Нават пратухнуць паспеў.
Ян стаў над нерухомым целам, падміргнуў людзям:
– Мёртвы ён ці жывы, чорт яго ведае. Нума, хлопцы, сцягніде з яго жупан. Не можа гэтага быць, каб шляхціц, калі ён жывы і цвярозы, голым ляжаў. Калі жывы – суд, калі мёртвы – выкінем на бераг, хай ляжыць.
Гульню падхапілі.
– Ну вядома ж, не можа. Куды там! – чуліся галасы.
Ян паглядзеў на голага суддзю:
– Мёртвы-такі, напэўна. Ану, хлопцы, прынясіце з той пушчы чаго-небудзь.
Прынеслі некалькі вязак вялізнай старой крапівы.
– Не можа ж, людзі, шляхціц згадзідца, каб яго без посцілкі, на голай зямлі, лупцавалі. Як вы думаеце?
– Не можа. Не можа, – разважліва загулі галасы.
Пачалі шмагаць. Мёртвае цела пачало ад шыі да пятак узнімацца белымі пухірамі.
Яноўскі закрыў вочы. Яго пачало трэсці. Спуджаныя Аглая пацягнула яго за браму. Але Міхал раптам выпрастаўся. Белы як смерць, ён расштурхаў людзей, ненатуральна прама падышоў да суддзі і плюнуў у яго бок:
– Здраднік ты. Праклён на цябе.
І таксама цвёрда пакрочыў да частаколу.
– Мёртвы, напэўна, – збянтэжана сказаў Ян. – Выцягніде яго, хлопцы, на бераг. Не варта аб яго рукі пэцкадь. Стой... Яшчэ слова. Калі ты, падла, паспрабуеш яшчэ хоць пальцам дзевак зачапіць, як ты гэта сёння паспрабаваў, – з пекла дастанем. Цягніце.
Міхал не чуў усяго гэтага. Ледзь дыхаючы, ён дадягнуўся да рэчкі і там, за хмызамі, упаў на гарачы пясок. Аглая села ля яго.
Не бачыць. Не чудь. Памерці тут і не бачыць, як зламалася ўсё жыццё, вера, смеласць, шчасце.
– Свінні! Ах, якія паршывыя свінні! – стагнаў ён, упіваючыся кіпцямі ў далоні.
А Аглая сядзела поруч і гладзіла яго па галаве, як малога:
– Ну не трэба, не трэба. Гаротны ты мой, няшчасны.
– Цяжка мне, цяжка мне, Аглаечка. Што мне рабіць? З кім жыць зараз?
– З людзьмі, – сказала яна.
– Нашто ты ратавала мяне?
Яна змаўчала, і тут Міхал усхапіўся на калені.
– А сапраўды, чаму? – спытаў ён. – Я ж пан, я вораг ваш...
І ўбачыў яе вочы. Сум трапятаў у іх, радасць, яшчэ нешта незразумелае, але, галоўнае, – гонар. Такі сціплы, але цвёрды гонар, якога яму яшчэ яму не даводзілася бачыць. Зломлены, з раздаўленай душою, ё н не мог больш.
Ён здаўся. Ён падягнуўся да яе, упаў перад ёю, абхапіў рукамі стан, прыпаў галавою да ўлоння:
– Ратуй мяне, родная. Ратуй мяне ад мяне самога, ад іх. Яны страшныя, яны агідныя.
Яна схілілася над ім, прыціснула буяную галаву бліжэй да ўлоння.
– Судешся, судешся. Засні. Засні.
VII
Ён прачнуўся, калі месяц пачаў спускацца ў рачныя воды. Сітнягі ледзь шападелі пад напорам плыні, крычаў вадзяны бугай.
Ад палада слаба даляталі спевы, не парушаючыя цішыні. Ён прачнуўся, адчуў, што галава яго ўсё яшчэ ляжыць на каленях дзяўчыны, якія слаба пагойдваюцца, бы ў такт нячутнай калыханцы. Значыць, яна так і не зварухнулася ўвесь гэты час. І ён ляжаў, выпрастаўшыся, жадаючы, каб гэта цягнулася яшчэ і яшчэ. Месяц заліваў люстра ракі. Блакіт.
Дзе ён? Што з ім? Дзіўныя сілы ў душы. Быццам зніклі разам са сном цені дзён былых. Усё проста на зямлі, усё ясна.
Месяц – гэта так, зямля – гэта так, людзі, каханне. А што такое ўсё, што было, усе прывілеі, усе подзвігі, вайна, шляхта? Крык п’янага Якуба? Або, можа, зад кароннага суддзі?
Дзе яны, куды яны зніклі? Чаму ён такі вольны і спакойны? Кахаць – гэта так. Жыць, толькі жыць. Вось яна, сіла зямлі, улілася ў яго праз гэтую, якую ён не ведаў яшчэ некалькі дзён назад. Зноў ад яе? Зноў підь, біцца на шаблях, зноў... Ах, толькі не гэта!
Ён прыўзняў твар, глянуў на яе. Распусціла косы, прыкрыла твар ягоны ад сонца яшчэ ўдзень. Так і сядзіць. Твар блакітны, у вачнідах сінія цені. Глядзіць на яго так, быццам сама нарадзіла.
Прамаці Ева. Толькі яны ўдваіх існуюць на гэтай грэшнай, самай лепшай зямлі.
Яна зразумела, відадь, што заснуў на яе каленях адзін – і ён быў слабы і бездапаможны, – а прачнуўся зусім другі – і ў ім моц моцных. Зноў адчула сябе слабай, аддаўшы сілу, якая не належала ёй, зноў вярнулася да думак іхняй першай ночы.
– Уставайце. Месяц плыве. Цяпер я ўжо не патрэбна вам. Я пайду, мяне шукаюць.
Замест таго каб устадь, ён узяў яе руку, прыцягнуў да сябе і падалаваў у жорсткую далонь.
– Рука, – сказаў ён. – Пальцы.
Яна падягнула руку:
– Не трэба гэтага, не трэба. Яны не такія, не для вас. Гэта адно гора. І мне не трэба падзякі.
– Яны для мяне, – проста сказаў ён. – Толькі для мяне. Хай паспрабуе хто-небудзь забараніць мне цалаваць іх... усё жыццё. Няўжо ты думаеш, што я змяняю гэтыя рукі на шшыя, што я адпушчу цябе. Не будзе такога, як мінулую ноч, але я застануся. Гэта маё месца Тут, мне тут зручна...
– Пане... – пачала яна, спуджаная пяшчотнай уладнасцю гэтага голасу.
– Пан памёр у сне. Тут ляжыць просты чалавек. Адам. Яму добра са сваёй Евай.
І ён прыцягнуў яе да сябе, пабачыў у вачах адбіткі зор. Яна прасунула далонь між сваёй шчакой і яго вуснамі, але ён адсунуў яе ротам...
А раніцаю ўзышло сонца.
VIII
– Устаць, суд ідзе!
Пад вялізным дубам, на лавах, сядзелі шэсць цыганскіх старэйmын. Высокая рада. Яны адклеілі на хвіліну зады ад лавы, калі з’явіўся выбраны цыганскі суддзя – той самы Ян, што выдумаў забаву з крапівою, пракурор – нейкі захожы шкаляр, і “аблакаТ’ -саладкамоўны малады цыган з хітрымі і чорнымі вачыма.
Вакол судзілішча расселіся проста на траве цыганы з навакольных табараў і нешматлікія мужыкі. За гэтую ноч цыганскія масы паспелі раскалоцца на памяркоўных і шалёных. У памяркоўных балела галава пасля ўзліванняў Бахусу, і хаделася пахмяліцца. Шалёныя спазніліся і таму палалі свяшчэнным гневам. Сядзелі няўважныя. Размаўлялі.
Устаў суддзя:
– Народ цыганскі. Сёння мы, упаўнаважаныя на гэта, судзім былога караля цыганоў Беларусі, Літвы і Падляшша Якуба Знамяроўскага, аспіда нячыстага, ваўка і змея.
– Чаму былога? – ляніва спытаў адзін высокі радца.
– А таму, што сёння на тайным пасяджэнні суд цыганскі вырашыў прымусіць караля падпісаць абдыкацыю, сірэч адрачэнне. Хай будзе існаваць зныня і да веку рэспубліка цыганская.
– А што, гэта нядрэнна, – абазваўся ўсхваляваны малады голас.
– Хвіга табе, а не нядрэнна, – ускіпеў другі высокі радца, чалавек з жахлівым шрамам, які перасек вока і левую палову аблічча.
– Нам тут за рэспубліку ўсе навакольныя паны скуру здзярудь. Дзе мець прытулак? Дзе коней хаваць, каб улада не дацягнулася? Дзе самому схавадца? Пад крыламі моцнага караля... Ты, можа, рэспубліку тую ў капусту пакладзеш? Ці ў дождж на плечы накінеш? Смаркач ты! Паспяшаліся тут з вашай мужыцкай рэспублікай. Палац штурмавалі, гармату сапсавалі, караля скруцілі, пабілі яго людзей. А зараз збірайся тут, думай, як выпраўляць становішча. А ў сейме хто будзе?
Ускочыў на камень і непачціва перабіў радду галава партыі шалёных, той меднік, якому Якуб забараніў жаніцца.
– А што? Усім галовы прэч. Тут, на плошчы. Дарогі ў белы стан цыганскага шчасця па крыві вядуць. Сячы голавы! І шчасце, і мір тады будудь. Воля!
– Сапраўды добра, – расчулена сказаў хтось. – Воля. Ідзі і бяры каня. Захацеў – едзеш, захацеў – на месцы сядзіш. Коні свабодна сабе перамяшчаюцца з рук у рукі.
– Цю-у! Захлусіўся! Хіба хто на такую волю пойдзе, – загулі галасы.
Суд не атрымліваўся. Ледзь-ледзь удалося прымусіць усіх замаўчаць.
Узяў слова пракурор у доўгай шкалярскай світцы:
– Людцы! Вялікі натоўп цыганскі! Я абвінавачваю караля Якуба ў зложываннях уладаю, несправядлівых прысудах і празмерных паборах.
– Я кароль, – годна сказаў Якуб, што сядзеў пад вартаю на зэдліку.
– Ён не кароль, ён рабаўнік. Quousque tandem abutere, Знамяроўскі, patientia nostre18? Ён шмагаў нашых людзей, біў іх, хоць мы вольны народ... э-э... вы вольны народ. Несправядліва, жорстка каралі наш сумленны, абраны народ. Dura lex! Ён зрабіў нас жабракамі. Як мы жылі? Semper rapox, raro каша, miseria наша19. Ён узяў у нас нашы звонкія катлы, нашы вазы, нашых цудоўных коней, вараных, пісаных, спловадісаных, буланых, белых. У іх былі такія цвёрдыя, непарэпаныя, неабрэзаныя капыты, такія роўныя свае непадпілаваныя зубы, такія мяккія насы з чуллівымі валосікамі.
Гарачыя без гарэлкі, моцныя... Ім не трэба было штурхаць кулаком пад пахвіну, калі пакупец крадзецца з саломінкаю да бяльма.
Народ пачаў усхліпвадь, сям-там нават рыдалі мужчыны. Пасля пачаліся нясмелыя, але ўсё больш моцныя крыкі:
– Смерць яму! Смерць! Галаву прэч! Разумнік ты наш! Вучоная галава! Смерць каралю!
– Тыран! Забойца! Манарх! – крычаў шкаляр.
Пасля выступіў “аблакат”. Хітра прыжмурыўшы чорныя, як вугаль, вочы, ён сказаў ціха:
– Так, кароль нас абражаў, ён браў з нас дзесяціну і больш. Мы пакутавалі пад яго ігам. Але хіба можа хто-небудзь папікнудь наш народ у тым, што ён жорсткі, што ён крыважэрны? Не, наш народ самы добры, самы мяккі, самы рахманы на зямлі. Я прашу пра літасць. Вось ён сядзідь, гэты няшчасны. Няўжо вы не бачыце, як ён схіліў галаву, як слёзы накіпаюць на гэтах добрых вачах, як ён стрымлівае ўздыханні сардэчныя? Майце жаль у сэрцах сваіх. А вось яго слаўны бадю глядзіць з нябёс на няшчаснага сына і плача. І няўжо вы забудзеце яго дабрату? Ён браў у нас коней, але непараўнальна больш ён даваў нам. У вялікіх паходах і войнах пад яго началам мы прыдбалі ўтрая больш коней, мы хавалі іх тут, і ніхто не асмельваўся іх зачапідь. А якія гэта былі коні! Божа мой, іх грывы былі, як хмары, вочы, як чорныя зоры! А якой славы дастала пры іх дзяржава цыганская! Як баяліся яе ворагі, як слухаў яе голас у сейме сам кароль!
Народ плакаў наўзрыд. Нават радцы, падобныя адзін на аднаго, шырока раскрыўшы зяпы, раўлі густымі галасамі:
– Ы-ы-ы!
– Ну што ж, – перапыніў роў аднавокі радца. – Адвядзіде арыштаванага караля прэч.
І кінуў уладна:
– Я думаю, хопіць. Падурэлі. Нарабілі агіднасцей, напіліся, нажартаваліся. Трэба канчадь. І я старажытнаю ўладай старэйшын даю загад. Гэта канчатковы прысуд.
Натоўп змоўк, і проста на галовы людзей упала кароткае слова:
– Чупна!
– А што ж, нічога. Часам дапамагае, – загаварылі з розных
бакоў.
– Дурні вы! Свінні! Вольнасць сваю прадалі, ёлупы! – крычаў Ян і яшчэ некалькі чалавек. – Хоць бы ён і не чапаў вас пасля, якія вы роме? Блюдалізы вы! Адкачоўваю ад вас!
І ён рушыў разам з часткай людзей да шатроў.
Аднавокі махнуў рукою, і шкаляр стаў чытадь вырак:
– Т аго цыганскага круля Якуба Першага за злоўжыванні, морд, падступныя намеры... не складваючы з яго каралеўскага высокага сану, калі дараванне ўсім дасць, хто судзіў яго, не адбіраючы маетнасці дзедзіч ягоных, чупной, сірэч пугай, ад-сцябаць.
Калі ўвесь натоўп рынуў да палада, дзе павінна было адбыцца пакаранне, калі прыцягнулі ў вялікую залу Якуба, нехта раптам крыкнуў:
– Вы хочаце, каб ён быў вашым каралём, а не думаеце, ці зможа ён быць ім пасля такога. Неба не павінна бачыць каралеўскай ганьбы і крыві, ёлупы вы.
– І праўда, – спуджана сказаў шкаляр. – Што ж рабіць?
Збянтэжанасць пагражала перайсці ў анархію. Сапраўды,
нельга пакарадь, нельга выканадь прысуд. Сабаку пад хвост аўтарытэт старэйшых. І зноў выратаваў аднавокі:
– Роме, небу нельга бачыць каралеўскай крыві. Таму мы сёння адсцябаем арыштаванага так, каб ганьбы і крыві не бачыў ніхто.
На Знамяроўскага кінуліся і скруділі яму рукі і ногі. Паставілі. Ён быў бляклы і жоўты, але позірк па-ранейшаму гарэў гардыняй.
– Скручаны кароль – усё ж кароль.
І калі нехта штурхнуў яго, загрымеў:
– Што, над пешым арлом і варона з калом? На калені, хлопы.
Ён думаў, што яму збіраюцца сячы галаву. І толькі калі
пабачыў прынесеныя пугі і доўгі вузкі мех, зразумеў, стаў адбівацца галавой і плячыма:
– А, падлы, а цыганскае адроддзе! Ну чакайце...
Яго схапілі, засуналі нагамі ў мех, выцягнуўшы рукі над галавою. Пасля ў тую самую торбу палезла нагамі старая цыганка, вельмі падобная на ведзьму: сівыя пасмы, глыбока праваленыя вочы, кручкаваты нос. Яна лягла на Знамяроўскага, і ледзь пачалі завязвадь мех...
– Ав-вой! А як жа ён, нячысцік, кусаецца!
Пачалі сцягваць з галавы мех і краем алавянай талеркі расціскадь зубы Знамяроўскага, якімі ён ухапіў цыганку за жывот. Трымаўся ён моцна, як бульдог. Ледзь расціснулі, падвязалі яму сківіцы хусткай, каб не мог кусацца, цыганку прапхнулі глыбей. Пасля завязалі рукі ў вусці меха, прапуцілі вяроўку і падцягнулі яе пад столь на вялізны гачок.
Кароль павіснуў у паветры. Пад ногі яму падсунулі лаву, каб ён толькі-толькі стаяў на ёй вялікімі пальцамі ног і не мог пручадца.
– Нацягвай! – крыкнуў кат, які стаяў ужо поруч з вялікай пугай
у рудэ.
Размаўляў ён назнарок басам, каб пасля не пазналі. Стаяў моцны, каржакаваты, густа аброслы смалянымі кучарамі. Т олькі зубы блішчалі на засмаглым твары.
Цыганка нацягнула мех – рэльефна выступіла з-пад яго спіна і два гладкія паўшар’і.
– Ваша вялікасць, вялікі, літасцівы, мудры кароль, – звярнуўся да іх аднавокі. – Вось твой народ, даведзены да адчаю паборамі, рашыўся на такое. Найніжэйша, пакорліва, усепаддана просіць ён не злавадца на гэта, явідь сваю літасць няшчасным. Мы зрабілі ўсё, каб ганьба не дакранулася да твайго чала, каб ні неба, ні людзі не бачылі святых членаў цела твайго, каб ніводны ўдар не трапіў нікуды, акрамя таго месца, якім ты сам пагарджаеш.
Малады цыган прыклаў вялізную мядзяную патэльню да спіны Знамяроўскага; на волі засталося толькі тое, што ніжэй.
– Даруй нам за ўсё. Мы будзем вернымі табе, мы зрабілі гэта толькі таму, каб ты не забыў: нельга занадта крыўдзіць рабоў сваіх. Запомні гэта. Не адбірай нашых коней, акрамя дзесятага, не крыўдзі дзевак, не бі мужыкоў, не трымай вакол сябе людзей прагных. І даруй нам, вялікі.
– Пачынай!
Глуха, як з бочкі, забубнеў голас Якуба:
– Ну я ж вас... Я ж вас... Пачакайце толькі, пачакайце.
Свіснула ў паветры пуга і абвіла ўсё, што ніжэй патэльні. Мех
захістаўся ў паветры.
Адлічылі ні многа ні мала сто бізуноў. Лічыла цыганка, што сядзела ў мяху. Пасля няшчаснага пакутніка, вытурыўшы з залы амаль усіх, выцягнулі на волю і паклалі на ложак. Ён адразу скасціўся на падлогу і пачаў качадца па ёй, імкнучыся вызвалідца.
– Хай гэта будзе ўрокам тыранам!
Знамяроўскі лаяўся, пырскаў слінаю, роў так, што звінелі
шыбы.
Але варта і тры радцы сядзелі так спакойна, не звяртаючы на яго ўвагі, што ён перастаў вырывадца. Праз дзве гадзіны ён проста ляжаў на жываце і сыпаў вытанчанымі праклёнамі:
– Храпы вы цыганскія, фараоны вы егіпецкія, нячысцікі! Каб вы хадзіць ціха не маглі, каб вас на першым крадзяжы спаймалі, кажухі смярдзючыя, каб вас кол з асіны не мінуў. Што, думаеце, не загоняць яго вам, канакрадам? Во-ой, паганцы вы, хрыстапрадаўцы. Каб на вас вечны дождж.
– Бач ты як... лаецца, – флегматычна пакрудіў галавой адзін вартаўнік.








