355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Янка Брыль » Сцежкі, дарогі, прастор » Текст книги (страница 8)
Сцежкі, дарогі, прастор
  • Текст добавлен: 2 декабря 2017, 14:30

Текст книги "Сцежкі, дарогі, прастор"


Автор книги: Янка Брыль



сообщить о нарушении

Текущая страница: 8 (всего у книги 9 страниц)

Другі аптыміст, маладзейшы, выпадковая сустрэча з якім на вуліцы нагадала мне i нялёгкую верхатуру, i тое "Ну, як там наш симулянт?", i яшчэ адзін вясёлы зварот,– гэта даўно i малазнаёмы мне паштальён з тэлеграфа.

У вёсцы пра падобнага чалавека я чуў: "От, нядоля!" I нягеглы, i нябыстры на службе, так сабе рабачай. Нярослы, чорненькі, нават нібы кучаравы з-пад кепкі, з сіняватаю "галашчокай" хранічнай недабрытасці. І ходзіць, цягнучы ногі, як заёхлены муштрай пехацінец з апошняй чацвёркі шаснаццатай роты. Пра падабенства такое сведчаць i боты-кірзачы, калі ў халепу ці зімой. Такім я сустрэў яго амаль праз дзесяць год разлукі.

Мы не настолькі былі калісьці блізкія, каб цяпер прывітацца, пагаварыць. Я прыпыніўся на момант, а ён мяне, здаецца, не пазнаў. Ішоў кудысьці вяла ды задумана.

Заўсёды, колькі я памятаю яго за многа колішніх гадоў, калі званок у дзверы быў ягоны,– званок службова-настойлівы, часта з хуткім паўторам,– за гэтым званком, як толькі дзверы адчыніліся, ішла, замест вітання, песня з двух слоў, такі сабе рэчытатыў, ці што, на кожны раз аднолькавы, узнёсла-жыццярадасны:

– Ва-ам тэ-ле-грам-ка-а!..

І толькі. Якая б яна ні была – прыемная, горкая, страшная,– пра што яму ведаць па службе не дазвалялася.

І толькі? Не, значна больш.

Каб я мог перадаць той напеў у нотным ці магнітафонным запісе або як-небудзь асабіста, дык, можа, i вы, паважаны чытач, за сціплым воблікам гэтага "нядолі", сумленнага, працавітага чалавека, які эканамістамі мудра залічаны ў катэгорыю "пакуль што нізкааплачваемых",– можа, i вы лепш адчулі б, як яно, ад чаго часамі, на дзевяноста шостай прыступцы, чалавеку робіцца лягчэй на душы.

Што ж, я i сам, калі вясёлага малавата, а то i яшчэ менш, я тую песню з двух слоў, адноўленую ў памяці, не-не ды ўголас сам сабе паўтару:

– Ва-ам тэ-ле-грам-ка-а!..

Адчайна непераможны тон.

Бывае, што i паможа.

1986

НАЗАД!

Пра таварыша з прозвішчам Додзік гаварылася, што ён аблупіць яйка i ўвесь, ад галавы да пят, спацее. Рост i сіла яго былі ў іншым, асабліва перад вайной i адразу пасля эвакуацыі, калі ён яшчэ ўсё трымаўся на сваёй кіраўнічай купіне. Потым, у палавіне пяцідзесятых, сёе-тое выйшла наверх, i ў святле нечаканай крытыкі прыціх, ды нізенька, i гэты.

На адным паважаным сходзе ўздоўж працяглага стала ад рук да рук пайшоў белы квадрацік складзенай паперкі. Спыніўся ён каля мяне. Я разгарнуў – знаёмы почырк, з маленства знаёмыя словы вялікай паэзіі ў новым прыстасаванні... Маленькі, шчупленькі, у беленька-нявінным пінжачку, Додзік сядзеў насупраць мяне, цераз стол, i гэта яго датычыліся словы ў запісцы:

Чуден Додель при тихой погоде!..

Аўтар гэтага прыстасавання сядзеў ажно вунь дзе, у самым канцы стала, i туды, дзе ягоны падмірг i ківок галавой, пайшла мая ўсмешка.

Праз трыццаць год успомнілася. А тут ужо новы час, маладзейшыя людзі, трохі іншыя недахопы. І яшчэ раз непараўнаны Гогаль:

"Боже, какие есть прекрасные должности и службы! Как они возвышают и услаждают душу!.."

I як мяняюцца некаторыя людзі на гэтых пасадах i службах, а потым як яны зноў мяняюцца, калі ix здымуць i паставяць на зямлю!

І Додзель з Дняпром, i Неўскі праспект сёння мне прыгадаліся адразу ўсе, i проста ў сваёй будзённасці,– у хлебным магазіне.

На пяць чалавек перада мной у касу стаяла жанчына, якую я ніколі ў чэргах не бачыў, якую ведаю даўно, у некалькіх службовых вымярэннях. Спачатку сімпатычнай, інтэлігэнтнай маладзіцай, да якое мне, чвэрць веку таму назад, давялося звярнуцца, каб дапамагчы аднаму маладому пісьменніку, i яна адгукнулася хораша, дапамагла. Потым... Аднак пра гэта трэба асобна, з абзаца.

Было вялікае свята нашай культуры, праводзілася яно за горадам, i туды нас вазілі спецыяльнымі аўтобусамі.

Шыкарныя "Ікарусы" пакуль што стаялі ў духмяным ліпавым цяньку. Свае i госці, з братніх рэспублік i з-за мяжы, хто сядзеў ужо ў машыне, а хто, пасядзеўшы, выйшаў на панель, праходжваўся або стаяў з кім-небудзь удвох або ў гурце. Мы чакалі, цярпліва, з пашанай чакалі высокага кіраўніцтва, якое павінна было ехаць разам з намі i чамусьці затрымлівалася.

Асабняком стаяла яна, мая даўно знаёмая, i ўжо даўнавата з пэўным службовым адчужэннем. Заклапочаная, мэтанакіравана глядзела ў той бок, адкуль...

I вось яны выйшлі з дома, паблізу якога стаялі аўтобусы, накіраваліся да нас.

Яна замітусілася. У які ж аўтобус таварышы сядуць?! Дагэтуль непрыступна важная, яна разгублена, нават задыхана i спацела,– што ж, i гады, i нагул,– яна то ішла, то спынялася, то дробна подбегам тупала ўздоўж машын, перад групай высокіх гасцей, пакуль, нарэшце, здагадалася, куды яны пойдуць, i рушыла да аўтобуса, у якім я сядзеў. Не адзін, вядома, але i няшмат нас было, уроскід па салоне чалавек не больш дзесяці.

Яна ўсіх апярэдзіла – з'явілася ў адчыненых дзвярах, вынырнула знізу ўверх, цяжка спынілася на праходзе. З поўным, неяк ураз пастарэлым абліччам, яна махнула ад пярэдняй паўнаты кароценькімі рукамі i жорстка, шыпліва выдыхнула:

– На-зад!..

"Боже, какие бывают прекрасные должности!.."

Мы – госці i свае – назад па камандзе, вядома, не шыбанулі, i гэта нам у мінус не залічылася. Высокія госці, адзін за адным, падняліся ў салон, павіталіся, селі, загаварылі з бліжэйшымі – нічога надзвычайнага не адбылося.

I вось яна сёння, у сваёй трэцяй іпастасі.

Кіўнула мне, азірнуўшыся, нават з усмешкай, пастаяла яшчэ, расплацілася, пачакала мяне, выйшлі разам, пагаварылі. Было такое ўражанне, што мы сустрэліся пасля доўгай разлукі, не бачыліся з тых дзён, калі яна магла з разуменнем, талкова пагаварыць, дапамагчы... Яна як быццам памаладзела зноў, папрыгажэла нават, ці што, далека, як карнавальную маску, закінуўшы кудысці той выраз твару, агучаны службовай ярасцю: "На-зад!.." Сваёю гутаркай мы як быццам пасмакавалі таго цёплага чорнага хлеба, што ў нашых сумках, таго, што для ўсіх.

Ну што ж,– "чуден Днепр!" – хай жыве дэмакратыя.

Толькі на пенсіі.

1986

ДВОЙЧЫ ПА ДВА

Таленавіты крытык, разумны, вясёлы таварыш з нялёгкім мінулым загадваў аддзелам паэзіі ў так званым тоўстым чаеопісе. Калі заходзіў яшчэ адзін, далека не першы, аўтар, малады ці старэйшы з выгляду, больш-менш адкрыта самаўпэнены ці да часу прытоена сціплы, загадчык ветліва запрашаў яго прысесці каля стала i яшчэ больш ветліва, нават i па-французску, схіляўся ў пытанні:

– Ля поэзі'?

У голасе i надзея была, i страх перад новай пакутай чытаць, бракаваць, выслухоўваць ня: згоду, i проста вясёлая, дабрадушная стома. І ад жыцця ўжо тым часам, а то больш ад штодзённай процьмы рыфмаванай i белай прадукцыі.

Яго, на жаль, ужо даўнавата няма. I ён мне нядаўна – з тым самым пытаннем – прыемна ўявіўся у адным з кабінетаў раённай газеты, куды мы з сябрам па-зямляцку забрылі.

Утрох з сакратаром рэдакцыі мы сама разгаварыліся пра летнія справы раёна, калі ў дзверы пастукалі i тут жа, не пачакаўшы на "калі ласка", увайшла i бойка павіталася бабуля, яшчэ не старая i ўжо не зусім вясковага выгляду. Зрэшты, яна адразу i сказала, што мінчанка, што прыехала да сваякоў, бо раней i сама тут жыла. Гаварыла яна на дзвюх мовах, "гарадской" i "дзеравенскай", ды трохі яшчэ на мясцовы, наваградскі лад.

– Я тут, таварышэ, яшчэ такрок вам свае сціхе прысылала. Цэлую цятрадзь. А вы ўсё не пячатываеце. Я маю вазможнасць i ў Мінску ix памясціць, але ўжо думаю: пусць лепей у родных мястах.

Сакратар, пажылы гірацаўнік нізавой журналістыкі, спакойна растлумачыў аўтарцы, што сшытак яе, помніцца, у рэдактара ў стале, а сам рэдактар цяпер у абласной бальніцы, у стол да яго не палезеш. Тыдні праз тры, ён піша, павінен вярнуцца. Заходзьце, тады пытанне i выяснім.

Па тлумачэнні гэтым няцяжка было здагадацца, што там, у сшытку, за "сціхе"...

А мне яшчэ i верасень сорак чацвёртага прыпомніўся, праца ў раёнцы i таксама сшытак з вершамі.

Прывёз яго – скажам па партызанскай памяці так, як у лясных газетах пісалася,– Хведар С., які з камісара атрада стаў літработнікам. Не здаўшы пакуль што ні Сіўкі з сядлом, ні пісталета, ён выязджаў у раён з якім-небудзь заданнем i вяртаўся, дай Бог, дзён праз трычатыры. Дзяўчына была ў далекаватай вёсцы, жаніцца збіраўся. І вось аднойчы ён, у апраўданне даўжэйшай адсутнасці, прывёз "лэбскі, таварышы, матэрыял" – тоўсты сшытак таксама жаночых, мясцовых "сціхоў", як аказалася: такіх, што хочаш плач, а хочаш смейся... Паэтэса па ix пры мне не прыходзіла, а потым я адтуль з'ехаў.

Цяпер бойкай бабулі проста так сабе з рэдакцыі не захацелася – яна прапанавала нам паслухаць новае, удагон таму сшытку, што ў рэдактарскай шуфлядзе. Не прысела, хоць запрашалі, а, стоячы еярод кабінета, урачыста, з усмешкай упэўненасці затараторыла на сваёй аграрна-урбаністычнай двухмоўнасці. Яшчэ раз пра перамогу гістарычнай справядлівасці, пра новае ў жыцці Заходняй Беларусі. Такое ўсё, чаго не паўторыш у яго пацешнай бездапаможнасці.

Ca сшытка, прывезенага нашым Хведарам С., вось ужо сорак другі год сядзяць у маёй памяці два радкі, якімі пачынаўся паныла-нецікавы, сяк-так зрыфмаваны, карава-непісьменны жыццяпіс вясковай пярэстаркі з пэўнымі гарадскімі прэтэнзіямі:

Я радзілася ў дзевяцьсот сёмым годзе

У горадзе Ленінградзе...


А тут мне бліснулі, каб зноў засесці ў памяці, іншыя два радкі, куды больш сучасныя:

Пры Польшчы быўшы халуём

Цяпер я ў "Волге" за рулём!..

Эстафета падхоплена.

Аднак i смяяцца няма чаго.


У газетах, часопісах, кнігах – нярэдка бывав – па цэлых нізках ды цыклах колькі папоўзаеш, па куп'і рыфмаў, нерыфмаванымі барознамі, нудна шукаючы "ля поэзі". І хоць бы што засела ў памяці, ужо не кажучы – у душы. Роўненька, гладзенька, трохі стракаценька, шурпаценька – i не больш.

А тут жа хоць двойчы па два радкі, а помняцца!

1986

ГРУБАВАТА

Можа, i грубавата. Нават i груба. Яшчэ ад вясковых маіх малалецтва i маладосці. Але ж i смешным бачыцца мне, напрыклад, такое:

Як стары калгасны конюх правучыў маладых рамантыкаў, што вечарамі, вясной, выкрадалі з-пад носа ў яго стомленых коней, каб – хлопцы з дзяўчатамі, старшакласнікі – пагойсаць па лузе ды па далёкіх дарогах галопам i рыссю, а потым коней тых пакінуць недзе ў полі, заганяўшы ледзь не да апошняга... Дзед папрасіў сваяка i суседа, мужчын яшчэ маладых, тыя прыйшлі з пугамі, затаіліся ў канюшні, дачакаліся той разумненькай пустальгі, што на бацькоўскім хлебе скуры на пупе не чуюць, i добра такі, на месцы i ўдагон, адсцябалі i панічоў, i паненак!..

Або такое, з горада ўжо, з жыцця дарослай, творчай інтэлігенцыі:

Адзін няздзейснены геній, проста пасрэдны артыст, што прывалокся аднекуль у нашу сталіцу, Дэман не першай свежасці яшчэ раз закахаўся ў маладзейшую, свяжэйшую, захопленую ім,– тут ужо шчыра, на ўсю душу,– настаўніцу з рабочай сям'і. Спачатку так сабе, ніштавата жылі, а потым злосць за свае маральныя i матэрыяльныя непаладкі пачаў зганяць на ёй, б'ючы маладзічку самым хамскім, садысцкім чынам, І пад чаркай, i так. Яна маўчала са сваім каханнем, плакала, а потым i не вытрымала, расказала сваім. Бацькі ўжо не было. Ды тут i не бацька нямоглы быў патрэбен. Прыйшоў старэйшы брат, пагаварыў з такім шваграм па-мужчынску, а сястру забраў дахаты. Швагра я потым з прыемнасцю бачыў на вуліцы – з "отрешённо" настаўленым каўняром, яшчэ ўсё са скепсісам на банальна прыгожым, таленавіта спітым i адхвастаным мурле.

І такое напаследак:

Сённяшні паважаны бухгалтар саўгаса, зямляк. Зірнеш i не паверыцца, што іменна так i не інакш было, калі яго паводзіны ў школе абмяркоўваліся на адкрытым камсамольскім сходзе, куды быў запрошаны i бацька вінаватага. Ціхманы, працавіты чалавек, які так рад быў, што i яго бядняцкі сын выходзіць памаленьку ў людзі. Hi работы ў цябе, ні к лопату табе другога, толькі ты вучыся. А тут... Слухаў ён, слухаў тую споведзь, чырванеў, галаву апусціўшы, а потым дзягу сырамятную з паясніцы вышмаргнуў, выйшаў наперад, дзе той сынок стаяў ды нават i ўсміхаўся, i пачаў. Толькі i духу хапіла, лупцуючы, што на абрыўкі слоў: "Я табе накуру!.. Нап'ю!.. Налаюся!.. Двойкі табе!.. Двойкі!.. Ухаджор!.." Тады ўжо бацька павярнуўся да ўсіх сабраных – вучняў, настаўнікаў, бацькоў – сказаў: "Таварышы, ізвініця, не вытрымаў!.." – i сеў на сваё месца.

Я i цяпер, запісваючы гэта, убачыў сябе ў любай кампаніі землякоў, з якімі разам так грубавата ці нават – няхай сабе! – груба смяюся.

... Потым падумалася, што, можа, для большай упэўненасці падмацавацца класікай. Прыгадаць, скажам, захапленне "Ціхім Донам" майго старэйшага брата. Калі я вярнуўся з палону, а ён мне хваліўся прачытаным за паўтара перадваенныя савецкія гады. Пра ўвесь раман гаварыў, a помніцца найбольш расказ пра тую сцэну, дзе Грышка Мелехаў адластажыў то пугай, то пугаўём, то ботамі абтоўк, як гада, сотніка Лістніцкага...

А можа, лепш яшчэ адно з жыцця, з сучаснасці, толькі нядаўна пачутае?

Як толькі старая маці дачуецца, што сын зноў п'е, яна дзелавіта збіраецца, доўга едзе аўтобусам у той горад, а там ужо свайго інжынера – кіем, прывезеным з роднага дома. Святою матчынай рукой!..

1986

ВОПЫТ

У акупацыю сялянам было нялёгка: днём бралі адны, ноччу другія, i людзі дабро хавалі, а яшчэ больш надзейна – закопвалі. У нас з братам у гэтым быў добры памочнік, можна сказаць – вопытны кіраўнік. "Васточнік" Фёдар, варонежскі аднаасобнік, які за тое, што не спраўляўся з аблажэннямі, перад самай вайной адбываў пакаранне на будаўніцтве аэрадрома каля ПІчучына i ў трагічныя дні адступлення застаўся ў нас, як i іншыя ў Загоры, у якасці байца. Так называлі ўсіх акружэнцаў, i камандзіраў, i радавых, і невайсковых, каму пашанцавала не трапіць за лагерны дрот, бо немцы ix распусцілі па вёсках.

Іх было многа, у некаторых хатах нават па двух. Не з патрэбы, а з літасці: куды ж падзецца сваім людзям?.. Калі я прыйшоў з палону, у нашай старой невялікай хаце было аж дзесяць чалавек сям'і, маці, два жанатыя браты, трое малых i два аброслыя акружэнцы. Потым адзін з ix адышоў у суседнюю вёсачку Качаны, a другі застаўся ў нас.

Сяргей, які адышоў, быў ca сваім аднаасобніцтвам такі нецярплівы, што, спрачаючыся з братам Мішам на тэмы калектыўнасці, ніякіх жартаў не разумеў – у нашай хаце, на нашым хлебе ён крычаў так зацята, што i пальцы наставіць, як двухзубыя вілкі, i ўтаропіцца, i прашыпіць заслінена:

"Глаза бы тебе, активисту такому, повыдрать!.."

Фёдар быў спакайнейшы, хоць i цвёрды ў іхнім аднаасобніцтве. Сорак гадоў, а пры вусатым Сяргею i бараду яшчэ запусціў, дзедам лічыўся. І дома "истово" хрысціўся на маміну заіконеную покуць, i ў царкву ў мястэчка хадзіў. У працы быў ён нетаропка цягавіты, у ядзе – таксама. На будаўніцтве таго аэрадрома, расказваў, "з Сяргеем варылі вядро кашы на двух", i здзіўляўся, чаго я тут смяюся. А да чаркі ў яго было проста набожнае стаўленне. Прадчуваючы чарговы прыступ сваёй варонежскай малярыі, ён выпіваў, перахрысціўшыся, шклянку моцнага самагону, прыкусваў i, цёпла накрыўшыся, пажадана доўгім кажухом, прафілактычна лажыўся. "От нея меня всегда вино лечила",– удзячна гаварыў пасля, слова "лечила" даючы ў жаночым родзе. Замест "Ванька" ён гаварыў мне "Ваньке", з націскам на апошнім складзе, таксама "шапочке", "коровенке"... Я любіў з ім пагаварыць. Вясной сорак другога Minia аддзяліўся, пабудавалі мы яго ў суседняй, найбліжэйшай вёсцы Маласельцы, па ўскраіне якое праходзіў наш нявузкі шнур поля; Мікалай – жанаты ды дзіцяты гаспадар; на рабоце мы з Фёдарам, два бессямейныя, часта бывалі сам-насам. Вясёлы, дасціпны быў барадач. Гэта ад яго я запісаў, што ў ix мужыкі хадзілі ў царкву з аброцямі: "Авось лошадке попадётся, хорошо подъехать". Гэта ў яго я спытаўся, як ён жаніўся, па любові ці з разліку. "Нет, по соседству", – адказаў ён дзелавіта. Мне было i дваццаць пяць, i дваццаць шэсць, i ён часамі пасмейваўся з маёй нежанатасці, пацяшаў: "Ничего, Ваньке', кончится война, и мы тебе такую, брат, подберём – с двумя сиськами!.." Час быў страшны, а мы гаварылі пра ўсё з даверам, i пісаў я сваё, не хаваючыся ад яго. Словам – свой чалавек у хаце.

Тым нашым закопваннем ён кіраваў, прывычна шэпчучы ў цемры, што i як рабіць, сам рабіў хутка ды спраўна, даўно ведаючы, чаго спяшаецца. I прыкметна дый адкрыта ганарыўся сваім антыкалгасным вопытам, які прыдаўся i тут.

У партызаны Фёдар пайшоў разам з намі.

Там быў таксама "дзедам", пры конях. A ў жніўні сорак чацвёртага, узброены сабраным нашай мамай "сідарам", падаўся з загорцамі ў армію, а там, відаць, абезбароджаны – на фронт. Адтуль прыслаў мне толькі адзін трохкутнічак, з густа-чорнымі палоскамі купюраў, праз якія высвецілася слова "автоматчики". Жонцы ягонай, адрас ён даў, калі мы развітваліся,– я напісаў, але адказу не дачакаўся...

У акупадыю былі таксама пашпарты, "аўсвайсы", з абавязковым фотаздымкам. Адзін такі лішні здымачак ён мне падараваў. Памяць пра шчырага i сумленнага русака.

1987

ВЫБУХ

Пасля XXII з'езда ў нашым пісьменніцкім клубе выступаў лектар ЦК КПСС. Гаварыў ён па пісаным, a ўжо адказваючы на пытанні разгаманіўся шчырэй. Што запомнілася: тры сталінскія забойствы – Кіраў, Горкі, Крупская, i "тое, што мы цяпер гаворым пра яго,– дзесяць працэнтаў з таго, што ведае цэнтральны камітэт"...

Гэта было першае i апошняе выступленне таго лектара ў Мінску – яго папрасілі вярнуцца ў Маскву.

Да нас прыйшоў таварыш X., дэлегат з'езда, сакратар ЦК па прапагандзе. З яго роўненькага, адаптаванага выступлення запомніўся толькі адказ на пытанне: а што будзе з тымі, па чыіх даносах садзілі, ссылалі, расстрэльвалі?

"Таварышы,– сказаў ён,– не трэба помсты, не трэба болей лішняй крыві".

На гэта "выбухнулі" апладысменты, кароткія, міжвольныя, неасцярожныя, сіламі не больш сямі-васьмі чалавек. Дваіх я заўважыў, але ж няма належнай упэўненасці, каб ix тут называць.

Саюзу пісьменнікаў быў дадзены гонар першаму патрабаваць зняць помнік Сталіну на Цэнтральнай плошчы. Быў мітынг, былі выступленні, з крыкунамі на ўсіх паваротах.

А ноччу мяне разбудзіў недалёкі выбух. Момант – гістарычны. Я ўстаў, адзеўся i выйшаў паглядзець. Дарма. Плошча была шчыльна ачэплена вайскоўцамі, ніякія просьбы не памаглі.

Уранні жонка пайшла ў магазін. Пошукі хлеба завялі яе на далёкую вуліцу па-за межам! ачаплення. Вярнуўшыся, яна расказала, як на той вуліцы з Цэнтральнай плошчы, на якой з ночы, пасля выбухаў, гурчэла, грукала тэхніка, ішоў грузавік з поўным кузавам гістарычнага друзу, на якім зверху ляжаў вялізны Сталінаў бот.

Людзей там стаяла больш, чым магло быць звычайна. Рогат i крыкі. Асабліва моладзь.

А бабка з кашолкай, як прарочыца, на ўсіх:

– Смейцеся, смейцеся! Памрэ гэты – i гэтага.

1987

СПАКОЙ

Знаёмы мой, малады літаратар, прыляцеў з Масквы ў Ашхабад узяць для "Литературной газеты" інтэрв'ю ў Кербабаева. Сазваніўся, завітаў да класіка на дачу.

– Ваш погляд, паважаны Берды Муратавіч, на сучасны стан нашай савецкай літаратуры.

– Які погляд, якое інтэрв'ю, дарагі, хутка вечар, будзем чай піць.

Уранні зноў:

– Які погляд, дарагі, якое інтэрв'ю з самага ранку, будзем чай піць...

Камандзіровачны пачаў прасіцца. Гаспадар палепшаў:

– Ну добра, дарагі, прыязджай пасля абеду.

Прыехаў, зноў просіць, што больш ужо аніяк не можа.

– Дык што ты хацеў, дарагі?

– Ваш погляд на сучасны стан нашай літаратуры. Для газеты, для шматмільённага чытача гэта вельмі цікава i важна...

Нічога не зробіш, можна i так.

Паважаны пайшоў на прыдуманы, падрыхтаваны гумар, звярнуўся да свайго сакратара:

– Слухай, дарагі, пайдзі ты пазвані ў аддзел культуры ЦК, спытайся, які мой погляд на сучасны стан нашай савецкай літаратуры.

I засмяяўся сыценька, прыплюшчана, пашанотна. падтрыманы сакратаром.

Гадоў праз пятнаццаць, у Алма-Аце, на ўрачыстым літаратурным вечары, паважаны аксакал нявінненька драмаў у прэзідыуме, ужо выразна састарэлы, хоць i гладкі па-ранейшаму. На гэты ціха-шчаслівы міні-сон я шэптам звярнуў увагу суседа, даўняга ўжо, пры уеіх перабудовах нязменнага ўсесаюзнага сакратара па арганізацыйных пытаннях. Ён іроніі не адчуў, душэўна зашаптаў мне з гаспадарскай задаволенасцю, што вось нядаўна Берды Муратавіч быў у Маскве i яго паглядзеў у паліклініцы літфонду сам прафесар... Назваў прозвішча таямнічай славутасці.

– Вполне здоров. Как хорошо, как ровно бьется его сердце!..

І тут нячысцік падсунуў мне лермантаўскі радок – пра сэрца, якое можа так біцца... Ды гэтага я ў адказ не шапнуў.

1987

АРОЛ

У студзені шасцідзесятага года, я быў госцем пленума Саюза пісьменнікаў Украіны, які праходзіў у Львове i быў прысвечаны апавяданню i нарысу. Светла помніцца ён i дзелавой атмасферай, i сустрэчамі, знаёмствамі, i выступленням! перад чытачамі, i ясным! дням! з багатым чысценькім снегам у маляўнічым, вельмі ўкраінскім горадзе.

І Чыжам помніцца, адным з хрушчоўскіх вундэркіндаў.

"Гэта не чыж – гэта арол!" – нядаўна на адпаведнай нарадзе гукнуў гарачы Мікіта Сяргеевіч.

Новае адкрыццё, яшчэ адна панацэя – карміць свіней сырою бульбай...

У зорныя дні "каралевы палёў" адна з блоКОВЫХ жанчын, рукі якое добра ведалі зямлю, недаўмявала перада мною: "Якая ж яна тут у нас каралева? Во каралева!" І наказала на свой агарод, дзе густа, хораша цвіла бульба.

На просты чалавечы сэнс i пра Чыжа гаварылася: дзе яна, тая дурная свіння, што не захоча варанай, цёпленькай бульбяной тоўчанкі з мучною вобмешкай, a кінецца да сырое, халоднае бульбы?..

Аднак ён стаяў перад намі, на трыбуне пленума, нярослы, непаголены мужычок у валенках з галёшамі, ён гаварыў, i не абы-як, а вверху:

"Шшыце так, як мы працуем! – i ў заключэнне: – Цяпер я пайду, а вы яшчэ пабалакайце..."

Ą ў зале i ў прэзідыуме – сівізна акадэмікаў, стомленыя, яшчэ не вельмі стомленыя i поўныя маладога задору вочы работнікаў багатай літаратуры вялікага народа.

Калі сябры мяне праводзілі, Чыж выпадкова трапіўся нам на пероне. Ён ехаў другім цягніком, у іншым напрамку – зноў засядаць, выступаць, пакуль яго палітычна свядомыя свінні хрумкаюць недзе сырую бульбу. Ён трушком "чымчыкуваў" уздоўж вагонаў, з вакзальнага буфета ў свой купэйны вагон, яшчэ ўсё ў валёнках з галёшамі, з чатырма бутэлькамі салодкага напітку ў абедзвюх руках. Паставіў ix на пероне і, знаёмячыся са мной, сказаў паблажліва, як па плячы паляпаў: "Знаю, знаю", ведаючы ўжо, што так яно гаворыцца ў такіх выпадках зверху.

Слава i ўдзячнасць Хрушчову за развянчанне культа, за вызваленне i рэабілітацыю многіх i многіх!.. Але ж яго рэформы гаспадарскія, нібыта крыгі на рацэ, у імкненні наперад штурхаліся, таросамі налазілі адна на адну, кружыліся, адплывалі... Разам з сырою бульбай тады якраз ішла кампанія па скарачэнні колькасці спіртазаводаў.

"Брагай корміць хітрун сваіх свіней,– смяяліся мне хлопцы пра Чыжа,– а вось паглядзім, што будзе, як спіртзавод, які ў яго побач, закрыецца".

I праўда, увосень мяне наведаў адзін з львавян. Яшчэ з парога, не распрануўшыся, ён нібы радасна паведаміў:

"Іванэ Антонавычу, а Чыж пляснуўся!"

Я ўжо ведаў гэта i сам.

А тым не менш, вясной наступнага года, на Брэстчыне, дзе мы з Калеснікам рыбачылі на Ясельдзе, прыйшлося ўбачыць у адным калгасе прапагандысцкі шчыт, нават захацелася сфатаграфаваць яго на ўспамін, з-за верша на аперэтную мелодыю:

Разносится слава

Чижи Ярослава,

Почёт им заслужен вполне...


1987

ПАЎЗА

Калі мы ўдвух з доктарам тэхнічных навук Севярнёвым, ён ад навукі, я ад культуры, накіроўваліся ў Індыю, наладжваць братанне паміж Беларуссю i штатам сёння Карнатака, а тады, у шэсцьдзесят сёмым, Майсур, у Маскве нам званілі ў гасцініцу родзічы тых, што працуюць у Дэлі. Па наіўнасці мы здзіўляліся, што нас прасілі перадаць у якасці пасылачкі... буханку чорнага хлеба! Нам растлумачылі, што там гэта ўваходзіць у настальгію, успрымаецца як любае прывітанне. Што ж, i мы ўзялі пару буханак, да пэўнага запасу цвёрдавэнджанай каўбасы i некалькі бутэлек "Белавежскай". Яе, дарэчы, не для п'янкі, а, як параілі нам, для прафілактыкі ад небяспечнай на поўдні Індыі хал еры.

У Дэлі мы раздалі пасылачкі, а свой чорны, родны, дзве свежыя буханкі, разам з дзвюма бутэлькамі "піва з быкам", як гаварыў удзячна адзін з пажылых польскіх гасцей на беларускім высокім прыёме, пакінулі ў аддзеле культуры пасольства.

З Поўдня мы вярнуліся праз два тыдні. Таварышы дыпламаты-культурнікі прызналіся, што хлеб наш разумна з'едзены, a бутэлькі не крануты. Тут яны i пайшлі на вясёлы сяброўскі стол.

Зрэшты, у гаспадароў ён быў не надта вясёлы. Днямі здарылася непрадбачанае: ix добры знаёмы па Маскве, для некаторых аднакашнік па інстытуце, камандзіровачны ў маладзёжнай групе, таксама сядзеў тут, весела гаманіў ажно за поўнач, тады развітаўся, здавалася, з хмельнай павышанай сардэчнасцю, i нікому не падумалася, што гэтыя абдымкі назаўсёды. Як выяснілася назаўтра, ад ix ён пайшоў у англійскае пасольства. Аднак статэчны швейцар, выглянуўшы на званок, спрасонку выслухаўшы дэкларацыю на нрыблізна англійскай мове, сказаў: "Мы гэтым не займаемся. Ідзіце вунь туды, у пасольства амерыканскае". Словам, той аднакашнік перабег, у надзеі на сваю англійскую мову, i мне было гэта прыкра па асабістай прычыне: я ведаў яго бацьку, саліднага літаратара i прыемнага таварыша з адной нашай сярэднеазіяцкай рэспублікі, адразу ўспомніў яго з бацькоўскім разуменнем i спагадай.

Нас пакінулі начаваць. Развітанне пасля застолля таксама было сардэчнае. I мы з таварышам не звярнулі ўвагі на тое, што нас папрасілі даць пашпарты, для нейкай там адзнакі. Дамовіліся, што заўтра нам пакажуць горад. Нават была прызначана i гадзіна, ні рана, ні позна – у дзевяць.

A ўранку мы, чакаючы, пранылі амаль да адзінаццаці – ніхто па нас не ішоў, не званіў. На вуліцы перад ад дзе лам культуры, дзе мы паныла шпацыравалі, спынілася машына i незнаемы малады чалавек па-руску спытаўся, ці нам не трэба ў наша пасольства. Смешна прызнацца, як мы, мінчане, пераглянуліся: "Што ж, рызыкнём, усё-такі нас двух на аднаго, дый краіна прыязная..." А ён – супрацоўнік гандлевага прадстаўніцтва i сапраўды прыязна прывёз нас у пасольства.

Там, зусім акрыяўшы, мы вырашылі пайсці на адпомсту. Папрасілі нумар тэлефона аддзела культуры, i я, ад нас двух, заявіў аднаму з учарашніх весела-сумных гаспадароў:

– Значыцца так, паважаны. Вы забралі ў нас пашпарты, абразілі нас недаверам, ледзь не да паўдня пакінулі нас адных, пакрыўдзілі няўвагай. І вось мы вырашылі папрасіць палітычнага сховішча ў пасольстве...

Доўгая, доўгая паўза, а потым, як выдых:

–...СССР.

З таге» боку выдых быў не на жарты з палёгкай. I голас:

– Ну, ребята, знаете... это...

Мінут праз дваццаць па нас заехаў ажно японскі лімузін. Побач з вадзіцелем-індусам сядзела душа ўчарашняга застолля Таня, наш мілы гід на ўвесь дэлійскі дзень.

Згадка – нічога асаблівага, a ўспамінаецца прыемна. І пра норавы намякае.

1987

З ВЫПАДКУ

"Калгасу трэба прыняць дэлегадыю, шэсць чалавек,– калгас рэжа быка..."

Так гаварыў мне, смеючыся, адзін вопытны таварыш. Я i сам быў да такога вопыту дакрануўся. Увосень шэсцьдзесят шостага года, калі мы рыхтаваліся праводзіць дэкаду таджыкскай літаратуры, я ездзіў "апрацоўваць маршрут", дамаўляцца з раённым i абласным начальствам Гродзеншчыны пра ix удзел у гэтым, палітычна значным, мерапрыемстве. І сапраўды, загадаюць калгасу ці саўгасу зверху, дык ён i два быкі зарэжа на шэсць чалавек гасцей. Застолле будзе папоўнена сіламі ўласнага активу, ды яшчэ i суседзі далучацца. Так потым i было.

А было аднойчы i інакш. У падарожжы па Прымор'і, недзе ў Арцёме ці каля яго, не памятаю ўжо, большы начальнік прапанаваў па тэлефоне меншаму пачаставаць абедам групу беларускіх пісьменнікаў:

"Сам знаешь, писатели. Гости Василия Ефимовича. Понял? Ну вот".

Мы ехалі з Уладзівастока ў Находку на дзвюх машынах,– Грахоўскі, Кіслік, Гілевіч, Арабей, Тарас, два шафёры i я. Не шэсць, а восем чалавек на аднаго быка. І ўсюды там нас называлі гасцямі першага сакратара крайкама: таварыш Чарнышоў i партызаніў на Беларусі, пад псеўданімам Платон, i прадаваў у свой час, i прыняў ён нас па-зямляцку.

У гарадку, куды мы прыехалі, нас, па званку начальства, прынялі ў рэстаране. Падарожжа наша канчалася – пасля Хабараўскага краю, дзе мы вандравалі з літаратурнымі выступленням!, Прыморскі край быў толькі дзеля свабоднай цікавасці, на апошнія рублі. У нас была дарожная камуна, грошы ў аднаго. І я, на той час касір, найбольш канкрэтна адчуваў, колькі тых грошай, аднак, як усе мы, i я не ведаў, што гэтым грашам пагражае...

Даўжэзны стол, багатая закусь, некалькі гнёздаў бутэлек, у кожным гняздзе аднолькавы набор, усяго па бутэльцы: гарэлка, каньяк, шампанскае, віно краплёнае, віно сухое, піва, мінеральная вада... І актыў ва ўрачыстай гатоўнасці, гаспадароў разоў у тры больш, чым гасцей. А стол – з запасам вольных месцаў i бутэлечных гнёздаў, яшчэ хто можа падысці. Гасціннасць на шырокую душу – усе бутэлькі ўжо адкаркаваныя!..

Здзіўленне абрынулася на нас, гасцей, ледзь не поўным аслупяненнем у канцы таго абеду з тостамі. Афіцыянт падышоў да нашых, яны асуджана паказалі на мяне, касіра, я заглянуў у рахунак. Калгасны бык звычайна быў нічыйным, народным, а тут ён усёю тушай – на мяне!..

I я з горкай сухасцю ў роце сказаў галоўнаму з гаспадароў, што аплаціць усе бутэлькі, два трацякі якіх не выпіта, мы не можам, у нас канец камандзіроўкі. І гэта дзіўна таксама, таварышы, усе бутэлькі адкаркоўваць загадзя...

Нашы шафёры, побач з якімі я сядзеў, заварушыліся, зашапталі: "З сабою, возьмем з сабою!"

Але я ix не чуў, я адмахваўся ад быка.

Гаспадары пашапталіся з выкліканай пышнацелай гаспадыняй рэстарана, рахунак быў скарочаны да памераў выпітага i з'едзенага. На гэта ў мяне хапіла – нашай утрая тыднёвай нормы. A ўсё ж наступіла палёгка i прасвятленне.

Прозвішча галоўнага з гаспадароў было ca славутага набору найбольш ходкіх – Сідараў. На наступным прывале мы яшчэ раз паскраблі з кашалькоў у агульную касу, аб'явілі найбольшую эканомію. I ўжо смяяліся, надоўга запамінаючы "сідараўскі абед".

1987

НАЎЗДАГОН

Толькі што была арганізавана "Маладосць", i для яе трэцяга нумара (першым была ў пажарным парадку адзначана смерць Сталіна) мы з фотакарэспандэнтам Аляксандрам Дзітлавым паехалі ў адзін з заходнебеларускіх калгасаў, да новай маладой славутасці, якая кінула ўсенародны камсамольскі покліч: "Дзяўчаты, на трактар!"

Застал i мы яе на палявой дарозе каля вёскі. Воддаль – трактар. Член урада, член ЦК камсамола, яна стаяла з трыма мужчынамі i аднаго з ix брыдзіла так, што не запішаш. Маці мая казала калісьці, што як жанчына вылаецца матам, дык пад ёю зямля загарыцца на цэлы сажань углыбіню. Калі б гэта так, дык тут яна, на дарозе, прагарэла б уніз цэлай шахтай – з вярсту. Дый нягегла ўсё гэта гучала, жалю i гідкага сораму варта, неадпаведна выгляду i плаксіваму гол асу маладзіцы. Мой інтэлігенты таварыш, нядаўні афіцэр-франтавік, паглядаў на мяне з недаўменнай усмешкай.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю