355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Янка Брыль » Сцежкі, дарогі, прастор » Текст книги (страница 3)
Сцежкі, дарогі, прастор
  • Текст добавлен: 2 декабря 2017, 14:30

Текст книги "Сцежкі, дарогі, прастор"


Автор книги: Янка Брыль



сообщить о нарушении

Текущая страница: 3 (всего у книги 9 страниц)

На амурскіх выспах расце высокі зблізку тальнік i радасна рассцілаюцца пляжныя пяскі.

Пазаўчора мы здорава адпачылі на адной з такіх выспаў, гасцюючы ў мілай беларускаўкраінскай сям'і. З юшкай, чаркай, купаннем i беганінай. З вогнішчам i песнямі – увечары, калі мы чакалі кацера, што спазняўся.

З тальніка капала – нібы вось-вось пачнецца дождж. Амур заціх магутнай цішынёй. А на тым беразе ўепыхнула, нам у падтрымку, другое вогнішча. Відаць, рыбацкае: заўтра нядзеля. Сіпла, прапітым басам рыкаў з таго боку, з далёкага статка бугай. Пясок, з якога сышла вада, разрысаваны быў хвалямі на дзіва аднолькавым, рытмічным узорам...

У вячэрняй халаднаватай свежасці, на кацеры, які забраў нас нарэшце з вострава, пахатняму люба было выпіць далёкаўсходняга сырадою, пастаяўшы ў чарзе да бітона за белагаловым беларуска-ўкраінскім хлопчыкам, што ўжо закончыў першы клас i добра іграе на скрыпцы. Між іншых – i татаву родную "Перапёлачку"...

Што да прыгажосці прыроды, дык i тут, на параходзе, мне даволі часта ўспамінаецца Чэ-

хаў. Асабліва на захадзе сонца i зорнай ноччу. "Апісаць гэтую прыгажосць я ніяк не магу, я прызнаю сябе жабраком..."

1962

ВІЦЯ

Пішу ў кубрыку кацера, на раскалыханай штормам Татарскай пратоцы.

Маладзенькі матрос Віця расказваў мне сёетое з жыцця свайго ніўхскага народа. Нібы дапаўняючы тое, што я назіраў тут сам,– на рыбацкіх заездах, у пасёлку, у Нікалаеўскім краязнаўчым музеі. Сімпатычны дзяцюк, акуратны, з харошай усмешкай.

– Мая матуля кажа мне... Я вось ужо хутка пяць год карміцель у сям'і. Мне – не семнаццаць, як вам здалося, а дваццаць першы. Прабачце, я не сказаў вам, што я ўжо жанаты, што ў нас ужо хлопчык, сем месяцаў... Мая жонка – настаўніца з Сахаліна, таксама ніўхка, але гаворыць яна трошкі інакш, чым мы, амурская ніўхі...

Слухаючы, любуюся ім, разумным i чыстым. Успамінаю ўчарашнюю гутарку з прафесараммедыкам, высакародным i простым рускім старым, што паспяхова змагаецца з касцявым туберкулёзам у ніўхскіх дзяцей.

БІРАБІДЖАН

Пасля купання ў маляўнічай, раскошнай Біры, за якою, пад самымі спякотна-зялёнымі сопкамі, здорава адгукаецца рэха, мы паехалі ў піянерскі лагер.

Акунуліся ў цудоўны свет усюды любых – куды там кветкі! – дзяцей. Выступалі перад імі. I зноў шкадаваў, што не пішу, што так мала пісаў для малых. Хадзілі лугам да возера, дзе мноства абшарпаных хлопчыкаў i акуратных дзяўчатак наперабой даставалі нам з вады, на ўспамін, калючыя вадзяныя арэхі i ракушкі.

Пацешная наіўнасць!.. Хлапчук, які сядзеў побач ca мной, пакуль мы выступалі, усё абмацваў мяне сваёй увагай, як чужаземца, i нарэшце не вытрымаў, спытаўся шэптам:

– Дядя, а цифры на ваших часах – белорусские?..

Далека ўсё-такі з нашага Усходу на Захад!

Потым абедалі ў лагернай сталоўцы, елі гарачы флоцкі боршч, рысавую кашу з качкай, пілі кампот. Гарачыня, гасцінна вялізныя пор: цыі. Я прасіўся ў дзяжурнага, што не з'ем. І ён – "любімец усяго лагера", маленькі, рабенькі Фімка ў белым фартушку – паблажліва, сур'ёзна паляпваў мяне па плячы i падбадзёрваў:

– Ешьте, ешьте, дядя, ничего!..

Здымаліся з дзецьмі.

І Фімка Месамед, пры ўсёй сваёй сур'ёзнасці, не пярэчыў, калі я, пад агульны смех адабрэння, узяў яго, гаспадара,– "Я перёшел в четвёртый класс" – на рукі.

СІМВАЛ

У Находцы, аглядаючы порт, суднарамонтны завод i горад, я адчуваў яшчэ раз – да захаплення выразна, маштабна – магутнасць роднай краіны.

Была пасля багатая прыгажосць нашых двухсот кіламетраў – паміж зелянінаю сопак, на арліных перавалах, у далінах, прастрэленых вячэрнім сонцам.

Быў шум у паўцемры – шумела Японскае мора.

Была цішыня – у тайзе, калі мы спыняліся i ўражана глядзелі на бясконцыя побліскі ў цемры казачных светлячкоў...

А я вось, прачнуўшыся ў нумары ўладзівастоцкай гасцініцы, успомніў – як найлепшае з усяго, перажытага ўчора, – смяшлівага, замурзанага, босага хлопчыка-карэйца, што ў вёсцы, дзе мы спыняліся, разам з рускімі сябрукамі гуляў у "хавачкі". I рагатаў сардэчна, i сарамліва маўчаў, i вельмі ж смешна яму было, ну проста не стрываць, калі адказваў на мае пытанні...

Чаму – падумалася цяпер – за сімвал міру ўзяты голуб, а не дзіця? Замурзанае, рассмяянае дзіця!..

УСТУПЛЕННЕ Ў РЭКВІЕМ

Верасень шасцідзесятага года.

...Колькі можа перацярпець чалавек?..

Пяць год панскай турмы, уцёкі ў СССР, дзе яму, чыстаму сэрцам хлопцу, даюць дваццаць пяць без права перапіскі, як... польскаму шпіёну!..

А цяпер, калі чалавек вярнуўся, пасля дзевятнаццаці год зняволення, зрубіў хату, ажаніўся, сына нажыў, цяпер ён на хаду памірае ад рака...

I ўвесь акіян яго незаслужанай крыўды, i ўся яго, нягледзячы на гэтую крыўду, светлая вера ў родную савецкую справу, увесь свет яго перажыванняў, дум – "не тыповая з'ява", пра гэта мы будзем маўчаць,– "дзеля агульнага дабра". I непрыемнае для нас само яго жыццё, як напамінак, прыкры напамінак пра вялікую крыўду, вялікі боль, незаслужана прычынены добраму, нявіннаму чалавеку, як напамінак пра вялікую "памылку" – не сотую, i не тысячную долю той жахлівай з'явы, што зашыфроўваецца лічбай "1937" або словамі "культ асобы".

Праўда, суровая, горкая праўда, пра тое ўжо сказана.

Прыйдзе таксама вялікі мастак, які паўторыць гэтую праўду мовай вобразаў – зноў жа, па-сапраўднаму – дзеля агульнага дабра.

А тым часам, калі б мая воля, дык я гэтым хлопцам i дзяўчатам. што без пары сталі дзядамі i бабамі, надломленымі жыццём, я ім даваў бы вялікія ордэны, як героям – за ix веру, не страчаную ў нялюдскіх выпрабаваннях.

Так думалася не раз за апошнія гады, так думалася ў мінулую нядзелю дома, у вёсцы, калі ён, Мікола,– прыцемкам, пасля не першай нашай гутаркі на лаўцы перад гародчыкам,– паехаў дахаты веласіпедам, павёз на раме свайго сарамлівага хлопчыка.

Там, дома, хлопчык тэты, напіўшыся сырадою, засне; маладая жонка пойдзе ў клуб або будзе ціхенька хліпаць пад коўдрай; а сам ён, Мікола, будзе далей памалу – у бяссонніцы, у горкіх думках – паміраць...

Чэрвень шэсцьдзесят першага.

...Гарачы, парны поўдзень. Ішоў каля новай Міколавай хаты i, як ні страшна, зайшоў.

Прасядзеў з ім, пры ложку ягоным, гадзіны дзве. Відаць, апошні раз...

Яго расказы пра перажытае.

Думы "о тайнах вечности и гроба...".

Жахлівая трагедия, горкі скепсіс i светлы розум – усё гэта хутка знікне. На дзікіх моталках на ўзгорку гэтыя косці, абцягнутыя скурай, ператворацца ў зямлю. Назаўсёды. І не страшна мне, мусіць, таму, што не вельмі ўяўляю сябе на ягоным месцы. А ён гаворыць, што ад болю, ад страшэнных пакут гэтага года страціў ужо ўсялякі смак да ўсяго, i хочацца смерці, хацеў бы нават кончыць сябе, абы толькі не ў пятлі...

A ў чыстай, новай хаце – сонца, смалістыя сцены, заплаканая маладзіца i румяны, замурзаны хлопчык, які усе ные кал я таты, трэцца, як коцік, і... не плача.

А на дварэ пахне толькі што скошанай канюшынай, пыляць на загуменні грузавікі з торфам, раскашуецца ў спёцы маладое жыта...

Ліпень шэсцьдзесят другога.

...З сынам i жонкай сядзім на зялёнай, духмянай абочыне палявой дарогі, паміж пшаніцай i жытам.

Шчаслівае шчабятанне жаўранкаў, першае для мяне ў гэтым годзе "піць-палоць!", ідылічнае рыканне каровы, людскія галасы з недалёкага лугу i неахвочы брэх сабакі з вёскі...

Зноў думаю, аберагаючы гэтыя думкі, не дзелячыся імі ні з кім, пра Міколу, які памёр тут, пакуль я ездзіў па Далёкім Усходзе, пра тое, як мне напісаць яму дастойны рэквіем.

1960-1962

НАВІНА

Пішу раненька, у буйным, росным садзе, на лаўцы каля пагрэбніка.

Адгэтуль, са старога саду з пакрыўленымі яблынямі i магутнымі грушамі, відаць спрадвечнае – спелае жыта на неабсяжнай слуцкай раўніне i новае – капры калійнага камбіната. Удзень адтуль сюды даходзіць гул матораў, ноччу – музыка. У сад прыйшоў i стаў высокі слуп з пявучымі дратамі – зноў новае ў старым. Шпак высвіствае сабе на гэтым слупе, "смажыць сала", як на шпакоўні ці проста на голлі.

Я ж не магу без хвалявання думаць пра тое, што i я быў нарэшце ў цудоўнай падземнай казцы беларускай рэчаіснасці – хадзіў па бясконцых i зіхатліва прыгожых тунелях, сам перад сабой, як блазен, фанабэрыўся курткай, каскай i ліхтаром шахцёра, неяк вельмі ж свабодна i молада, па-марскому, з соллю на вуснах, дыхаў паветрам Салігорска.

1963

ЭЦЮД

Ціхая рэчка ў спякотнай данской станіцы.

Садзіцца сонца – недзе за высачэзным трысцём.

Лазім з волакам па прахалоднай, мутнай вадзе, ранячы ногі на патайных "чарапашках" i старчаках.

Рыбацкія "прыстані", сцежкі-праёмы ў трысці, дзе на дасвецці, падаслаўшыся ахапкам сена або старою курткай, сядзяць над паплаўкамі мясцовыя аматары ціхага i цярплівага хвалявання. На дзень праёмы пазакладаны калючым цёрнавым голлем. Доступ у гароды закрыты; ryci i качкі гамоняць на вадзе, не вельмі баючыся нас.

Мы прыпыніліся каля трысця – перадыхнуць перад новым, можа, Бог дасць, шчадрэйшым заходам.

І вось на "прыстані", на супрацьлеглым, светлым беразе выйшла з вёдрамі маладая казачка.

Ёй гэта – проста работа: яна, высока падаткнуўшыся, палівае капусту.

А нам – як падарунак нейкі або цуд – засвяціла проці захаду раскошна сонечнымі, стройнымі нагамі.

1963

ЦВІЦЕ ЧАРЭШНЯ

Міхайлаўскае я наведаў пазалетась, у канцы жніўня мокрым i яшчэ бязлюдным раннем.

Лена перачырыкваліся вераб'і. Голле яблыняў, каб не безліч падпорак, так i палегла б на траву. Пах флоксаў, якіх на сядзібе, абапал дарожак, было ненатуральна шмат, упіраўся ў пахмурнае неба. Густы, прытарны, нават нейкі нахабны...

Гэты бязлітасна шчодры, не вельмі прадуманы флёксавы пах успомніўся мне ў Пяцігорску, сёлета вясной, каля дома, у якім прайшлі апошнія дні нашай другой любві, другога друга, мудрага i сардэчнага.

Чаму ж успомніўся?

Бо там, каля белага нізкага доміка, у сонцы поўдня цвіла чарэшня.

Сціпла i вельмі патрэбна.

Шчасліва, ненаіўна верыцца, што яна – тая самая, адна з тых самых, пра якія калісьці тут, у гэтым доміку, было напісана:

"Галіны кветнеючых чарэшань глядзяць мне ў вокны, i вецер засыпае часамі мой пісьмовы стол ix белымі пялёсткамі".

Зноў дакранаешся душой да тых пачуццяў, якія ўздымалі i ачышчалі яе ў родным доме Тал стога, каля хаты, у якой нарадзіўся Купала, на тары, дзе магіла Шаўчэнкі, у лесе, нячутна напоўненым песняй Міцкевіча...

Пісьмовы стол, на зялёным сукне якога, як на траве, адпачывалі быстрыя i нястомныя рукі, што тут вось, пры дапамозе гусінага пяра, увекавечылі на паперы "Тамань" i "Выхожу один я на дорогу...".

Тут, каля гэтага стала, я задрыжаў душой, жыва, да слёз адчувальна ўспомніў аслонены мокрымі дрэвамі шэры домік Радзівонаўны i словы – золатам на мармуры:

Подруга дней моих суровых,

Голубка дряхлая моя!..

Словы – поўныя той высокай пяшчотнасці, на якую здольныя толькі сапраўдная сіла i мужнасць. Тая сіла i мужнасць, тая радасць жыцця i змагання за Чалавека, тая крыніца несмяротнасці, з якое непераможна струменіць i разліваецца морам сапраўды руская, сапраўды народная i сапраўды агульналюдская паэзія двух геніяў.

Пушкін i Лермантаў. Лермантаў i Пушкін. Толькі падумаеш пра аднаго – у памяці ўстае другі... Так яно i ідзе, бясконца паўтараецца з тых дзён, калі ты ўпершыню зазірнуў у казачна-дзівоснае царства ix слова.

Асабліва моцна i непаўторна адчуваецца гэта – i я нарэшце ведаю – на Каўказе. На тым Каўказе, што быў ix карай, ix натхненнем, што стаў для аднаго з ix магілай.

З вяршыні Машука, куды нас з сябрам узвіў на "Волзе" вясёлы таксіст,– проста арліны агляд. На маляўнічы Пяцігорск, што сотнямі белых дамоў i садзікаў разбегся па нізіне. На паасобныя горы – Змейку, Вярблюд, пяцігаловы Бештаў, Кінжал i іншыя,– што акружаюць горад зялёнымі пірамідамі. На горны хрыбет, што снежна бялее на прываблівым, радасным даляглядзе. Відаць i месца пад гарой, дзе варожая куля так дзіка, недаравальна абарвала жыццё таго мілага крываногага Мішанькі, што са слязьмі на вачах, з нажом у дзіцячай руцэ кідаўся абараняць дваровага мужыка, якога білі па гаспадарскаму загаду любай бабулі-прыгонніцы. Таго бясконца абаяльнага Міхаіла Юр'евіча, якому было дваццаць шэсць, калі i на ягоныя вусны лягла халодная пячаць.

Часта гаворыцца, што справу, пачатую Пушкіным, прадоўжыў Лермантаў. Адзін пісаў, што страту Лермантава лёс кампенсіраваў Расіі Львом Талстым, маладосць якога i пачатак творчага шляху таксама звязаны з Каўказам.

Гэта – перш за ўсё – слова пра несмяротнасць паэзіі, пра веліч народа, што нараджае паэтаў, пра хараство зямлі, што ix натхняе.

У Пяцігорску – i гэта зусім натуральна – найбольш i думаеш, i чуеш пра аднаго, пра наймалодшага з вялікай тройкі.

У Пяцігорску пачыналася вясна.

Я ўпэўнены, што не была б яна, мая першая каўказская вясна, такой раскошна сонечнай i прывольнай, не прымушала б яна так шчасліва, глыбока задумвацца, каб не Пячорын, не Бэла, не Максім Максімавіч, не паслушнік Мцыры, каб не песні пра тое, як плывуць па блакіце белыя хмаркі-выгнанніцы, як гавораць высокія зоры...

І яшчэ – каб не звычайны казацкі домік у белым гушчары другіх нізкіх, утульных дамоў, домік, праз вокны якога відаць i Машук, i Бештаў, i старая чарэшня.

Сціплая, вельмі патрэбная. З пяшчотнымі белымі кветкамі.

1964

ТАВАРЫШ СПАЖЫВЕЦ

Вясна спазнілася. Лісця i кветак чакалі доўга нават i тут, на поўдні. І таму, калі пры горнай сцяжыне зацвіла нарэшце японская ружа, многім хацелася спыніцца пад гэтым дрэўцам i пастаяць.

Кветкі японскай ружы маленькія. Павісне на нераскрытым бутончыку дажджавая кропля – амаль абое роўныя, абое ружовыя ў ранішнім сонцы.

Калі я, паднімаючыся ў горы або вяртаючыся ў горад, спыняўся на хрусткай дарожцы i любаваўся безліччу гэтых кветачак, яны мне здаваліся дзецьмі вялікіх, сапраўдных ружаў.

А яшчэ адно. Праз голле i кветкі гэтага райскага дрэва вельмі добра было глядзець на далёк! Эльбрус – ненатуральна i дзіўна, радасна белы.

У мностве кветак урачыста i заклапочана звінела не меншае мноства пчол. Грэла доўгачаканае сонца. Зверху спявалі жаўранкі, у дрэвах гулліва пераклікаліся берасцянкі. У сонцы раставала, як нябачны мёд, духмянасць новай вясны.

А пры сцяжыне – сімвалам вечнага абнаўлення – стаяла юнае, нікім не кранутае дрэўца.

Ды пасля тут прайшоў адзін "хворы"...

Я не бачыў яго каля дрэўца, ён сустрэўся мне крокаў за дваццаць вышэй.

Тоўсты, да пояса голы, у паласатых піжамных штанах, ружовенькі ад першага загару i апацелы тлушчам самаздаволенага здароўя,– ён нёс у зубах толькі што абламаную галінку нашай ружы.

Яна яму таксама спадабалася. І ён яе хутка кіне пад ногі.

У памяці маёй сам па сабе ўсплыў далёкі мал юнак.

Сонца праз шкло. Румяныя піраміды яблыкаў. Адзін з павільёнаў Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі. Пад, шклом, у сонцы, у духмянасці хадзілі людзі, многа людзей – з усіх канцоў краіны, з-за мяжы. Дарослыя, дзеці. І толькі адзін працягнуў да піраміды руку.

Малодшы лейтэнант Адам узяў вялікі яблык i даў яго сваёй, таксама маладзенькай, Еве. Ева з гуллівай прагнасцю ўпілася ў яблыка белымі, нядаўна такімі прыгожымі ў смеху зубамі. А да Адама падышла бабуля, што ціха, непрыкметна дзяжурыла каля дзвярэй. Яна яго сарамаціла, як дарослага, але яшчэ ўсё нясталага ўнука, а хлопец, раптам узмакрэлы i чырвоны, занароўлена, жалю варта апраўдваўся:

– Ну што вам – яблыка шкада? Аднаго толькі яблыка? Аднаго?..

За час, які прайшоў пасля гэтага выпадку, я пасталеў яшчэ на дзесяць гадоў. Аднак i сёння я разумею таго Адама ў першым золаце пагонаў, побач з прыгожай, модненькай i таксама наіўнай Евай. Разумею, бо сам памятаю, як гэта можна шчасліва, бясконца шчасліва дурнець ад пачуццяў...

А вось гэтага – голага, тоўстага, з галінкай ружы ў зубах – я не хачу разумець. Ён мне бачыцца сытым, леным катом, з рота ў якога матузком звісае хвост недаедзенай мышы.

1964

СКРЫПКА ПЯЕ

Дзіва, шчаслівае дзіва бярэ – колькі яе, прыгажосці, i як я мог жыць, не бачыўшы да сарака пяці... ну, скажам, возера Лукаўскога, з векавымі дубамі i шэрымі крыжамі на касе, або магутнай, ласкавай Гарыні?..

Прыгажосць назіралі мы спачатку з акон "кукурузніка", які нас, трох следапытаў народнага слова, нёс над астраўкамі палёў, над лясамі i шчодра залітымі сёлета балотамі Піншчыны. Нізка ляцелі – адно любуйся. Але нядоўга. Толькі што ўзняўся, здаецца, наш "По-2", a ўжо i садзіцца на прылясную паляну траскучаю птушкай. Уяўляю, што нават i "ногі" наставіў насустрач зямлі, нібы грак. Селі. Ідзіце, нюхайце добра жыта ды бульбу ў белай, густой квецені. Хоць ты з дарогі збоч ды паляжы ў ix ніцма!..

Давыд-Гарадок.

Можна злятаць на Марс, вярнуцца адтуль i застаць над Гарынню ўсё тую ж бабку з вудай. Стаіць старая, як i стаяла сотні гадоў, спакойна i абыякава. Закідае па-бабску смешна, цераз галаву, паплёўвае на чарвяка, зрэдку здымае ў вядро краснапёрку... Многа ix тут, рыбакоў жаночага полу, відаць, ад пяці i да ста, i нікому такое не дзіўна.

Светлая хата над самай ракой. У гародзе растуць толькі кветкі, якія тут здавён сеюць на насенне. І вельмі любяць, здаецца,– не проста гандлююць. "Анюціны вочачкі",– расчульвалася цётка над сітам з мікраскапічным россыпам насення. Гаспадар, талковы i ветлівы дзядзька, ахвотна даў нам за сходную плату маторнай лодкі, паслаў з намі хлопца, загарэлага дзевяцікласніка.

Так мы глядзелі Гарынь, а потым Прыпяць. Трохі вудзілі, прыпыніўшыся ў спакуслівай мясціне, а больш любаваліся, з бадзёрым грукатам летучы па празрыстай i ціхай вадзе.

Усё прыгожа, аднак жа белыя "гускі" ў Воўчым возеры, у якое мы неўзабаве ўвайшлі з чарнаводнай, спакойнай i крыху не цераз верх перапоўненай Прыпяці,– прыгожыя асабліва. На суцэльным зялёным насціле іхніх лістоў самі "гускі" – ну, проста гусіная ферма, вялізная, толькі без гогату. І мы пайшлі тут без грукату, на вёслах, марудна разганяючы лодкай зялёна-белы цягучы насціл. Зблізку кветкі напаміналі мне жывое яшчэ з маленства ўяўленне: разрэзанае крутое яйка... Не, гэтым разам,– можа, ад думак пра бомбы i дзяцей, ад цяжкіх думак, якімі закончыўся мой учарашні дзень,– "гускі" здаваліся мне складзенымі далоньмі ручанятак з гулліва настаўленымі, як пялёсткі, пальцамі...

А зверху – раскошнае сонца i белыя воб: лакі. Плывуць паволі, амаль не плывуць. І высока, высока!..

Потым, пад вечар, нас калаціў на калдобах аўтобус. Нібы спецыяльна наняты, каб так калаціць. Але ўсё роўна мы любаваліся. I полем абапал дарогі, i хатамі пад цяжарам буслянак, i сонечным лесам...

Душою нашай пасажырскай кампаніі была разбітная, яшчэ не старая цыганка. Расказвала, добра па-беларуску, пра найбольшае шчасце свае валачашчае маладосці – як яна, седзячы побач з бацькам на возе, праехала з цэлым табарам, дарагія начальнічкі, цераз усю Варшаву!.. Пасля ўспамінаў яна пусцілася ў тэорыю – пачала нам тлумачыць ix цягу да вандравання. Гаворачы, час ад часу пакрыквала на Гарасіма, свайго басаногага хлапчука, што ўсё лез, выхіляўся з акна.

Пасля ў аўтобусе спявала скрыпка.

Іграў стары цыган. Без шапкі, лысы, у салдацкіх галіфэ i цяжкіх з выгляду кірзавых ботах. Мы дагналі яго на выездзе з чарговай вёскі, шафёр сам спыніўся, а "бэцька" адразу, толькі ўмасціўшыся на заднім сядзенні, сам пачаў іграць. За праезд. Па прывычцы.

Яна i спявала, i плакала, i рассыпалася смехам – ягоная скрыпка. І гэта было незвычайна да самай сапраўднай радасці – там, у глухім палескім лесе, на турботнай i пыльнай дарозе!..

Ды тут адзін з нас памыліўся... Проста не ведаў, што выйдзе з гэтага,– узяў свой фотаапарат i зняў музыку. Раз, пасля, для пэўнасці, яшчэ раз.

І скрыпка змоўкла.

Цыган i цыганка загаманілі па-свойму, гучна i незразумела. Пасля стары палажыў скрыпКУ Ў футарал, узяў мяшок, падышоў да шафера, азірнуўся на нас i пакратаў яго за плячо. Аўтобус спыніўся. Музыка выйшаў, проста ў лесе, i, выходзячы, зноў азірнуўся.

Цыганка расказала нам, што жонку гэтага чалавека ў вайну расстралялі фашысты. Сам ён хаваўся з маленькім сынам. Пасля вайны малога забралі ў дзіцячы дом. А бацька ходзіць. Не проста ходзіць, а вось ужо васемнаццаць гадоў уцякае ад тых, што забілі жонку, што i яго шукаюць, каб забіць... Па фотаапараце ён "здагадаўся", што i мы – таксама ад тых, што шукаюць яго, i таму вось уцёк...

– Няшчасны чалавек, начальнічкі... Ачулі, як ён іграе?.. А як ён танцуе нашы цыганскія танцы! Піша!.. Гарасім, не выхіляйся, дурніца,– зачэпіць галаву ды выцягне!..

У лесе – сонца i цені. Малы аўтобус трасецца па карэнні i па калдобінах.

А скрыпка спявае. Сардэчна i сумна. Хоць весела як быццам, але вельмі сумна!..

Хоць музыка, з мяшком за плячыма i з футаралам пад пахай, ідзе цяпер недзе далека за намі.

Такі беспрытульны ў сонечным свеце!..

1964

"СЯМЕЙСТВЕННАСЦЬ"

Яму як быццам нават няёмка. Ці проста звычайна. Гэта ж не першая школа, якую ён будуе тут, у нашых родных мясцінах. Каб не выхадны дзень, калі тут пуста, дык, можа, i не павёз бы мяне сюды – сентыментальнічаць, расчульвацца. Давай, давай,– прыкідвайся, толькі яшчэ больш удала!..

Белая сілікатная цэгла. На франтоне – арнамент з цэглы чырвонай. Гэта ўжо звыш праекта, самадзейнасць.

Ходзім па будучых класах, паднімаемся на другі паверх, пасля на будучае гарышча, яшчэ без даху, адкрытае на ўсё неба.

Адтуль – упершыню ў жыцці "з птушынага палёту" – гляджу на майскую зеляніну i маладую, яшчэ не прыкрытую шэрасць палёў, на луг, на не схаваны за бераг побліск ракі, на лес i хаты сонечнага Наднямоння...

Ты маўчы сабе. Я таксама маўчу. Хоць i адгэтуль, вачыма памяці, яшчэ раз бачу арнамент на гордым франтоне. Хоць i яшчэ раз, па-новаму – з ахопам усяго жыцця, ад нашага светлага маленства i да прытомленай сталасці – мне добра на душы, мне весела, што гэтую школу будуеш ты, мой брат.

1965

У ІНШАЙ ГІСТОРЫІ

Раніца ў гарыстым, мокрым, замглёным Крамянцы.

У прасветлінах халоднай імглы – руіны замка. Высока! Вялікі, белы надпіс на спрадвечнай каменнай сцяне: "Миру – мир!" А на адкосе – баба з каровай. Над хмарамі. Відаць, тая, якую пусцілі ў рай, а яна i Красулю туды прывяла.

Дом Славацкага. Былы крамянецкі ліцэй, асвячоны імем паэта. Куток Славацкага ў гарадскім музеі.

З гэтай літаратурнай, для нас, "заходнікаў", з маленства высокай i звонкай гісторыі, мы выехалі пад дажджом у маляўнічыя палі з вялікімі, ужо тым часам падкарпацкімі ўзгоркамі, што нагадалі мне сопкі Далёкага Усходу. Абапал асфальту – не толькі дрэвы, але i мальвы – радасным i бясконцым цвіценнем. Да самага Пачаева, пакуль мы не апынуліся ў іншай, пасля крамянецкай, гісторыі.

Раскошна-велічная шатровая Візантыя. Зноў здзіўляюся, як яны ўмелі, папы ды ксяндзы, выбіраць прыгожыя мясціны для сваіх апорных пунктаў. Зверху відзён увесь свет – нібы з анёльскага палёту. I залатыя купалы над зелянінай багатых дрэў – таксама на дзіва – відаць вельмі здалёк.

У адным з манастырскіх будынкаў бальніца для псіхічнахворых. Паміж гэтай бальніцы i адкрытай царквой бойкая маладзіца, відаць, з царкоўнага актыву, апаражняе торбы i чамаданы з "приношениями". З асцярогай, з аглядкай. Нам сказала, што гэта – перадачы ў бальніцу.

У царкве поўна народу. Служыцца малебен. Сівы папок так акружаны бабамі, што ледзь я знайшоў яго вачыма. Мармыча над святой вадой, налівае яе з бутэлькі, як крамнік газу, толькі што без лейкі. Бабы спяваюць штосьці бясконца нуднае, як негрыцянскія песні на плантацыях,– так я даўно i, відаць, назаўсёды ўяўляю тыя песні па "Хаціне дзядзькі Тома".

У дажджавіках, з фотаапаратамі ў футлярах, мы ціха снавалі па велікапышнай царкве, аглядаючы яе мастацкія вартасці. Ікона "Пачаеўскай багародзіцы" блішчыць у іканастасе невялікай зоркай. Заўральская цётка, што прыехала сюды шукаць дапамогі ці то ад фізічнай, ці то ад душэўнай кволасці, пачала нам з наіўнай прыязнасцю тлумачыць, дзе які святы i чым ён вызначыўся перад Богам...

Бабка з бяззубай, злоснай зорачкай замест рота, з поўнымі веры вачыма – не вытрывала:

– Што, начальнічкі, думаеце, на вас i ўправы ніякай не будзе? Бог усё бачыць!..

Другая бабка, больш ліберальная, пачала нас браць за душу перакананнем:

– Таксама тут вось, як i вы, адзін маёр хадзіў, на іконы святыя глядзеў. Тоўсты такі, гладкі. А потым гэта з яго, з сярэдзіны, як зараўло, як завыла. Сіла нячыстая! Бес!

Смешна?.. A ўсё ж чагосці людзям не хапае, калі яны ідуць ды едуць сюды блізкі свет?.. I не толькі старыя.

1965

ЗНІЧКА

Вялікія мусульманскія могілкі. Старыя, нават старадаўнія, з грабніцай святога, пабудаванай у пятнадцатым стагоддзі. Грабніца на рамонце. А святы? Відаць, яшчэ добра трымаецца. Драўляная мячэць, наводшыбе, пры ўваходзе на могілкі, трохі падобная да нейкага вясёлага, а то i раскошнага павільёна, зроблена на грамадскіх пачатках, нядаўна. Збой мужчын, пераважна старых, у добраахвотнай пакоры пакідае абутак на сходках. Праўда, у многіх рытуал разування заключаецца ў тым, што прававерны здымае толькі галёшы, ідзе на алахавы грозныя вочы ў ботах. Затое шмат цюбецеек – чорных, зялёных – дзеля душы абмотаных белай чалмой.

Абапал асфальтавых i гліняных убітых дарожак густа стаяць высозныя таполі, нібы адмытыя, адшараваныя вясной да светла-салатавай сарамлівасці.

Паміж помнікаў i адзетых у камень магіл вось-вось распусцяцца ружы, сінеюць касачы, тонка i квола каласіцца ячмень, пунсавеюць агеньчыкі маку, буяе цветам бэз, ціха i радасна бялеюць вішні.

Б'юць перапёлкі. У палавіне красавіка?.. Проста рванула падскочыць ад нечаканасці, калі пачулася, нібыта лузганула сакавітае i хлёсткае "піць-палоць!". Наш праваднік, талковы ўзбекскі калегa, расказаў, што пералёлак тут, па традыцыі, трымаюць у клетках, гадуючы для самцовых баёў. Некалькі клетак, завешаных палатном, ён паказаў нам здалёк, у падстрэшшы доміка i на дрэве ў садочку, ужо за плотам могілак. Гэта адтуль, як пругкія, настойлівыя бурбалкі ca дна цёмнай стаячай вады, білі наверх звонкія галасы стракатых, цёпленькіх нявольнікаў. Павеяла водгуллем родных мясцін,– прыйшоў спакойны, пагодлівы вечар над шчодрым, стомленым полем, "піць-палоць" пульсуе, як маладое, вясёлае сэрца.

Кукарэкаюць пеўні. На эсперанта, якое нікому i нідзе няма патрэбы вывучаць.

А вось i чыстая экзотыка: ад мячэці пачуўся адчайны, жаласны выкрык мулы. Яшчэ, яшчэ раз...

Наш праваднік сказаў, што гэта – канец паніхіды.

З натоўпу прававерных выплыла ў наш бок чародка мужчын, першы з якіх, стары ў падзоліста-шэрым плашчы i зялёнай цюбецейцы, нёс на руках перад сабой штосьці накрытае чырвоным, узорыстым.

– Дарослых нясуць на плячах, у труне, хоць закопваюць без яе. A дзіця – яно такое мяккае, чыстае... Ix толькі на руках. Гэта дзяўчынку нясуць: пад пакрывалам.

– Тры ці чатыры гады,– дадаў да слоў нашага правадніка магутны, чараваты дзед, пенсіянер у "адказным" кіцелі. Ен толькі што падышоў да нас, прывітаўся i пазнаёміўся з саліднасцю загадчыка ўсёй гэтай сумна-лірычнай гаспадаркі.

–Можна i нам з імі прайсці?

І вось мы ідзём у каыцы небагатага пахавальнага шэсця – за расцягнутай чародкай мужчын, за інвалідамі на мыліцах, што сігаюць, спяшаюцца, нібыта ў тое месца, куды найлепш паспець раней. І мы спяшаемся, моўчкі паддаўшыся агульнаму настрою.

A ўсё ж спазняемся трохі.

Каля свежае ямы з рук старога ў шэрым плашчы малую ўзяў малады рухавы магільшчык. Ён стаяў ужо ў круглай яме і, прыгнуўшыся, асцярожна i спрытна ўкладваў выняты з чырвонага пакрывала, белы, у саване, кокан маленькай нябожчыцы ў гарызантальную яму-падкоп. Тады падкоп залажылі каменнем, кінулі ў круглую яму па жмені пяску. Вялікі кетмень – спрадвечная матыка, лапата, а то i плуг гэтых слякотных, з упартым грунтам мясцін – хутка i спраўна захадзіў у руках рабацягі, засыпаў яму i ўзняў над ёю копчык гліністай зямлі.

Наш узбекскі калега асцярожна паказаў мне бацьку малое.

З залысінамі з-пад чорнай цюбецейкі, з завязаным анучкай пальцам, ён нязграбна i, як здавалася яму, непрыкметна выціраў грубай рукой слязу i штосьці – па губах было відно – шаптаў...

Усе прыселі на кукішкі. I мы, незнаёмыя, разам з усімі. Стары мула ў белай чалме прысеў на сіняй посцілцы паміж двух сваіх асістэнтаў, таксама дзядоў. Пачаў маліцца, мармытаць з непераможнай перакананасцю на абліччы.

Пяклі мае цесныя туфлі, хацелася па-нашаму, для зручнасці, стаць на калені, хацелася, як малому, азірацца навокал...

Ды я бачыў перш за ўсё галоўнае – як варушыліся тоўстыя губы бацькі, таксама як i раней, значыцца – не ад малітвы. Калі ж маліўся ён – думаў, відаць, пра адно...

Слова наша лятае далека, далека ўе сабе гнёзды. Нічога дзіўнага, калі i гэта, што цяпер пішу, калі-небудзь заўважыць узбекскі чытач. Няхай жа ён тады не здзіўляецца маёй наіўнасці, дзе яна ёсць,– я ўпершыню гэта бачыў i чуў. Няхай ён ведае адно: у той вельмі звычайны i такі ўрачысты момант, зразумелы i мне, бацьку малога сына, чалавеку, які пахаваў нядаўна найбліжэйшага друга, хацелася якнебудзь выказаць спачуванне прыбітаму горам, але баяўся, што гэтым, можа, парушу нейкі звычай яго стараны. Таксама наіўнасць? Ну, што ж...

Мы перад гэтым глядзелі горад, хадзілі вакол казачнага медрасэ. Пазіралі на велічны помнік Наваі – знізу ўгару, насупраць сонца за павалокаю хмар, што ратавала нас ад спёкі. Стаялі, разуўшыся, у бібліятэцы мусульманскага духоўнага кіраўніцтва, над агромністым фаліянтам карана, перадрукаванага фотаспосабам з куфічнага арыгінала. Аглядалі – з акна аўтобуса i выйшаўшы з яго – раскошную зеляніну праспектаў i паркаў, панылы строй "ташкенцкіх Чаромушкаў", бязвокныя ад вуліцы дамы i дувалы старых кварталаў, па-сучаснаму размашыстае будаўніцтва акадэмічнага гарадка...

Пазней, пасля могілак, мы глядзелі, як робяцца шматфарбна яркія, вострай рукой разузораныя, часамі нібы гарачыя навобмацак узбекскія тканіны, глядзелі, як мноства маладых i пажылых ткалляў, на сонцы i з-пад дрэў, зачаравана слухае беларускую народную песню, смяецца ад нашага трапнага слова, што гучыць на фабрычным двары з кузаваў, засланых дыванамі, грузавых аўтамашын. Потым мы бачылі яшчэ...

Многа мы бачылі ў той дзень.

Але ўсё яно засталося толькі фонам да таго настрою, да тых адчуванняў, якія дакрануліся да мяне, дакранулі мяне да вечнасці, да Азіі, да чалавечых дум каля самай звычайнай магілкі, у якой пагасла ў белым саване знічка чужое радасці.

Быццам я i ляцеў сюды дзеля гэтага. Высока над аблокамі. За тысячы кіламетраў ад дому.

1966

ПРАХОДКА

У ціхім возеры, у правай затоцы, бліжэйшай да сонца, якое ўзыходзіць, адлюстроўваецца грэбень лесу i паэтычна загадкавае неба, размаляванае хмаркамі. Бліжэй да берага, але не на самым беразе застыў градою трыснёг. Па ўсім гэтым паўзе, клубіцца, стаіць, зноў паўзе туманец. Нібы не ведаючы, што i ён – прыгажосць,штосьці заключнае, неабходнае ў гэтай красе.

На балоцістым беразе, заследжаным, з вадою ў слядах, скачуць, падскокваюць, пагойдваюцца пліскі.

Галоўнае ў ранішняй музыцы – пеўні з двух хутароў-леснічовак. Нехаця перасвістваюцца сытыя шпакі. Цінькае нейкая драбяза.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю