355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Вольдемар Бааль » Плацiнавы абруч (на белорусском языке) » Текст книги (страница 5)
Плацiнавы абруч (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 9 октября 2016, 05:23

Текст книги "Плацiнавы абруч (на белорусском языке)"


Автор книги: Вольдемар Бааль



сообщить о нарушении

Текущая страница: 5 (всего у книги 5 страниц)

– У нас ёсць заданне! – паўтарыў Першы. – Калi вернемся нi з чым, нас дысквалiфiкуюць. Назаўсёды.

– Ты павiнен падумаць i выбраць, – цiха прагаварыў Настаўнiк. – Ты свабодны ў выбары.

– Нам патрэбна эвалюцыя разумнага Хi!

– Ты яе атрымаеш.

У гэты час з шамаценнем расхiнулiся кусты на ўскрайку лесу i на паляну выйшла дзяўчына. Першы здзiўлена паглядзеў на свайго Настаўнiа, – чаму, бачыце, той не ўключае абскуратара, – i сам пацягнуўся да апарата. Але Настаўнiк затрымаў яго руку. Другi ўсхапiўся. Усе тры пачалi глядзець на дзяўчыну.

А тая стаяла ў светлым адзеннi. Яна была статная i лёгкая. Тварык адкрыты i прыветлiвы, з ледзь-ледзь раскосымi вачыма; з-пад лейкападобнага капялюшыка спадалi на шыю блiскучыя чорныя валасы. Яна нешта напявала. Потым азiрнулася, нiчога, мабыць, што б магло яе бянтэжыць, не заўважыла i спакойна пачала рваць кветкi.

– Хто гэта? – шэптам спытаўся ў Настаўнiка Першы.

– Гэта – чалавек.

I тут Другi iмгненна пераапрануўся: замест блiскучага аблягаючага камбiнезона на iм былi закасаныя, як у Настаўнiка, штаны, белая кашуля, хустачка вакол шыi i гэткi ж капялюш лейкай. Ён паглядзеў на таварышаў, адвярнуўся, расставiў рукi i пайшоў насустрач дзяўчыне, напяваючы ў тон ёй няхiтрую мелодыю.

Першы напружыўся, нiбы хацеў кiнуцца следам, але зiрнуў на старэйшага i застаўся на месцы; рукi яго павiслi ўздоўж цела.

– Ён не вернецца, – сказаў Настаўнiк.

Другi адыходзiў усё далей; дзяўчына заўважыла яго, узмахнула букетам i засмяялася.

– Я мушу даць яму апошнi наказ, – сказаў Настаўнiк. – Я зараз вярнуся, i мы зоймемся эвалюцыяй разумнага Хi. Цяпер ты бачыў яго.

Ён адышоў толькi на некалькi крокаў, як раптам нешта шчоўкнула. Настаўнiк павярнуўся: Першы адчынiў люк астралёта i нырнуў у яго. У наступнае iмгненне паветра над тым месцам стала гусцейшае, здрыганулася, паднялося лёгкае воблачка пылу i – усё знiкла.

Доўгiм позiркам глядзеў Настаўнiк у неба, а калi апусцiў вочы, на паляне нi дзяўчыны, нi Другога ўжо не было.

"Паспяшаўся далей ад гэтых мясцiн i я, – пiша Пасвячоны, – бо заставацца тут далей не было патрэбы. Хаваючыся за кустамi, цягнучы за сабой ужо не патрэбны цяпер транскамунiкатар, я выбраўся туды, дзе стаяла замаскiраваная мая ракетка. I ўжо калi набраў вышыню i iмклiва ляцеў у патрэбным мне напрамку, я ўвесь час нiбы адчуваў на сабе нейчы далёкi ўсёбачны позiрк; у свядомасцi ўзнiкалi цьмяныя вобразы, сэнс якiх быў добры. I я зразумеў, што гэта – Настаўнiк-нобл развiтваецца са мною".

* * *

Да сказанага дадаць няма чаго, акрамя хiба таго, што, паводле чутак, наш Пасвячоны ўступiў з нобламi ў непасрэдны кантакт (праз гэтага Настаўнiка, трэба меркаваць) i ў хуткiм часе мы даведаемся аб вынiках гэтага кантакту.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю