355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Васіль Ткачоў » Пахвалі пражыты дзень » Текст книги (страница 5)
Пахвалі пражыты дзень
  • Текст добавлен: 14 апреля 2017, 05:30

Текст книги "Пахвалі пражыты дзень"


Автор книги: Васіль Ткачоў


Жанр:

   

Разное


сообщить о нарушении

Текущая страница: 5 (всего у книги 8 страниц)

– Як жа так? – лыпае той вачыма, падбірае нейкія словы, каб выказаць пратэст.– Я...я...

– Менш спаць трэба! – апярэджвае яго буфетчыца, выцірае рукі.– Усё. Зачыняю. Хочаш, кансервы бяры – яны ёсць.

– Паслухай, а чаму мне не хапіла? – нарэшце прыходзіць у сябе Сідорчык, бо недзе і яго за жывое ўзяло: усім, значыць, ёсць дэфіцыт, а я чым горшы? Што жонка скажа? I так заклявала, што ты, Сідорчык, з-за работы белага свету не бачыш.

– Скардзіся Івану Іванавічу! – за словам у кішэню Ларысачка не лезе, махае на Сідорчыка рукамі, каб той хутчэй вымятаўся.

Сідорчык разумее, што скардзіцца дарэмна: сваё ж не аддасць начальнік. Гэта якім трэба быць начальнікам, каб пагрэбаваць тым пакун– кам дзеля падначаленага? Пакуль Сідорчык, хоць і два гады яму засталося да пенсіі, такога не сустракаў. Ды і не будзеш жа даказваць, што тэрмінова трэба было дапісаць адну важную паперку, з-за яе вось без пакета і застаўся. Не паверыць Іван Іванавіч. «Якія могуць быць паперкі, калі сёння завоз у буфет?»

Іншы раз супрацоўнікі крытыкавалі Ларысачку. Не, не пры ёй – за вочы. I што яна, хоць нічога і не заканчвала, не мае дыплома таго ж аб вышэйшай адукацыі, а паводзіць сябе так, як міністр.

– Пара паставіць яе на месца! – крычаў Сідорчык. Ён, вядома, быў абураны больш за ўсіх.

– Што хоча, тое і вырабляе! – гаварыў другі.

– Хітрая ж – Івану Іванавічу ў кабінет заносіць! I намеснікам яго, дарэчы. Ды такія пакеты, што не кожны з нас падняць зможа! – чуўся голас трэцяга.– Не, вы як хочаце, а я гэтае пытанне так не пакіну! Выкажуся на сходзе! Будзе цярпець здзекі! Пастаўлю Ларысачку на месца! Яна ж нас прыніжае. Людзі, дык колькі ж можна, га? Вяроўкі ў'е, а мы маўчым. Я, калі хочаце, самому Івану Іванавічу.... Слабо?

Тут заглядваў у кабінет Іван Іванавіч, касіў вачамі на супрацоўнікаў, і тыя замаўкалі.

– Працуеце? – пытаўся начальнік, цёр шкельцы акуляраў.

– Як бачыце, Іван Іванавіч,– чырванеў Сідорчык, хоць на яго белы твар не прыставаў ніколі загар.

– Працуйце, працуйце,– і зачыняў за сабой дзверы.

Пазней пракацілася чутка, быццам буфет зачыняць. Расфарміроўваюць, так сказаць, стол заказаў, пад якім ён схаваўся. Дзве хвалі адразу ж пракаціліся па гэтай арганізацыі: адны ледзьве не крыкнулі «Ура!», бо хоць і някепска было з буфетам, але даражэй – шчыры гандаль, ды і Ларысачка пацерпіць, няхай цяпер на вуглу піражкамі гандлюе, Івану Іванавічу і яго цырульнікам і аўтаслесарам перападаць не будзе больш, чым таму ж Сідорчыку. Іншыя былі катэгарычна супраць, нават паскардзіліся ў належную арганізацыю, што крыўдзяць не па заслугах. 3 належнай арганізацыі паведамілі, таксама без асаблівай радасці, што зачыняюць буфет і ў іх.

Прайшоў год, як перастаў існаваць буфет. Ларысачка сапраўды гандлюе піражкамі. Змянілася з твару – прычоскі, відаць, робіць у па– радку чаргі, а на частыя візіты ў цырульню не заўсёды выкраіш час. Што ж тычыць супрацоўнікаў, уключаючы сюды і Івана Іванавіча, то яны жывы-здаровы, не пахудзелі. Купляюць цяпер у магазіне тое, што і ўсе. Адзін стол заказаў у нас стаў – для ўсіх. Што бачыш, тое і бяры. I суседу радасна: Іван Іванавіч зайшоў неяк, прапанаваў яму:

– Давай, Пятровіч, па магазінах прабяжым?

Ад таго радасна суседу, што змянілася нешта ў нашым жыцці, бо і ён, слесар шостага разраду, ідзе ў магазін разам з Іванам Іванавічам. Як роўны з роўным. Як працаўнік з працаўніком.

А ў калектыве, да слова сказаць, павысілася вытворчасць працы. Траіх чалавек скарацілі нават, а паспяваюць людзі рабіць усё тое, што і дагэтуль рабілі. Толькі крыху больш. Здагадаліся чаму? Ну, вядома ж, яшчэ адзін дзень прыбавіўся да тыдня – той, што трацілі раней на разгрузку і на чаргу ў буфеце. У магазіны ж усе ходзяць пасля рабочага дня.

Добра, што жыў-быў буфет. Няважна дзе, у Гомелі, Брэсце ці Мінску, але добра...


ПАЛАТА №...

Яна прыйшла да мяне на кватэру, назвалася Валянцінай Паўлаўнай, папрасіла выслухаць. Прыселі. Вось ён, расказ жанчыны:

– Хварэю я часта. Калі ўсе хваробы пералічваць, то багата набярэцца. Ну ды гасподзь з імі, вы ж не доктар – не з гэтым я да вас. У кардыялагічным аддзяленні ў нашай бальніцы ёсць загадкавая палата. Так, так, не здзіўляйцеся. Я раней яшчэ заўважыла, гады тры назад. 3 сэрцам ляжала. Якраз наша палата была насупраць, то калі дзверы адчыняліся, жанчыны стараліся хоць вокам заглянуць, што ж там. Раскошная, скажу вам, палата. Халадзільнік стаіць. Ложак на калёсіках. Мужчына тады лячыўся там. 3 транзістарам усё на прагулку выходзіў. А толькі яго выпісалі, жанчына з'явілася. Мажная, прыгожая з твару, не буду гаварыць. Адзене спартыўны касцюм – і на ноч дамоў. Ага, дамоў. Мы тады дзяжурнаму ўрачу паскардзіліся: «Што ж гэта такое– ёй, значыць, можна, а нам?» А ўрач: «Не ваша дзела!» Злосна так. Ну, мы і перасталі скардзіцца. А самі за жанчынай той назіраем. А як жа! Яна ж не такая, як мы ўсе, грэшныя,– цікава! Бачыце вы яе, бегаць на ноч дамоў ці куды там – можна, тут здаровая, а каб хоць раз у сталоўку схадзіла. Не бачылі. Заносілі ў палату ежу. Посуд выносілі. Прынцэса! Не, каб жа хоць была чалавекам, а то глядзіць на ўсіх звысоку, з пагардай: маўляў, хто вы такія? Не крыўдна, скажаце? Чаму адным такія ўмовы, другім іншыя? Я разумею, разумею: трэба і такія палаты, для цяжкахворых, якім цішыня неабходна, але не для такіх, хто транзістар слухае. Бальніца ж дзяржаўная, і мы ў дзяржавы на аднолькавых правах. А пазней даведваемся: то – жонка начальніка. Жонка, бачылі? Яна нават нідзе не працуе. А я ж зваршчыцай рабіла як не ўсё жыццё, пакуль во здароў'е не падарвала. Яшчэ б калі сам начальнік – можна неяк змірыцца, хоць і начальніку паблажак не трэба даваць, а то запанее хутка.

Слухаеце? Далей гавару. Схапіла мяне зноў нядаўна хвароба, і – верыце? – мяне паклалі ў тую загадкавую палату. Я спярша не паверыла. Было ад чаго здзівіцца. Цішыня. Спакой. Ложак мяккі. Тут, думаю, калі паляжыш, то і дваццаці аднаго дня не трэба, як заведзена. Хутка, думаю, папраўлюся. На абед, праўда, сама хадзіла, на снеданне, вячэру – ніхто не прыносіў, а каб прыносілі, хлусіць не буду, не пярэчыла б. А чаму б і не пажыць, як каралева? Толькі заўважаць пачала я за тым жа сталом, што неахвотна ўступаюць са мной у размову суседкі, насцярожана трымаюцца. Чужая я для іх. Што ж, думаю, я нарабіла, навошта згадзілася ў тую палату лажыцца? Сумна ж там, а жанчыны і пагавораць сабе, і пасмяюцца. Смех – ён таксама лечыць. Памылілася, калі думала, што ў гэтым пакоі таямнічым рай. Памылілася. А як жа яны, выбраныя тыя, лечацца? Ці ім усё роўна – з людзьмі або без людзей? Абы, можа, каб не так было, як у другіх, каб хоць трошкі, а нечым адрознівацца? Усё, рашаю, хопіць для мяне такога лячэння, буду прасіцца да баб – у пала– ту, з імі весела. А тут і выпадак падвярнуўся. Абыход якраз. Галоўны ўрач адразу ж, як толькі пераступіў парог, пытае ў Дануты, гэта мой доктар:

– А гэта жанчына чаму тут?

Данута зніякавела, нават разгубілася трошкі, ціха сказала:

– Лечыцца...

А галоўны:

– Прашу перавесці ў іншую палату. Нельга тут.

Данута ўздыхнула, кіўнула галавой: зразумела. А мяне злосць узяла. Калі раней хацела сама прасіцца адсюль, то цяпер, думаю, не саступлю. Бачыце вы іх – «нельга тут»!

Закончылі яны свой абыход ды і пайшлі. Адразу ж і каманда: пераходзь, Селязнёва, у іншую палату. Думала, што пазмагаюся, але не, не атрымалася, хуценька сабрала свае транты і патупала за сястрой. «Паказвайце, куды?» Так добра мне стала... А ўвечары з маёй былой па– латы выйшла другая кабета. У халаціку, праўда. Бабы перашэптваюцца:

– Чыя жонка?

– Не ведаю...

– Мужык, відаць, зноў начальнік? Га, бабы?

– Хто яго ведае...

А мне падумалася: «Яны ж і пра мяне так гаманілі. Хто я? Чыя жонка? А ў мяне мужыка зусім няма. Дарэмна галовы ламалі». Ну, а калі я пра ўсё расказала, пасмяяліся. Сяргееўна, яна бухгалтарам рабіла, сказала, што такія палаты на кожным паверсе ёсць, аднаго прараба паўгода з паверха на паверх пераводзілі – пакуль ён рамонт у бальніцы не зрабіў. Толькі цікава – ад якой хваробы яны яго лячылі?

Дык вось і прыйшла, каб ведалі вы пра гэтую палату. У бальніцы я пабаялася сказаць, бо загадчыца аддзялення запомніць – на абыходзе не заўважыць. А то яшчэ не тыя лекі прыпіша. Можа быць такое? Не ведаеце? Сумняваецеся? Можа. Бо ў некаторых дактароў хоць і белы халат, але ў плямах. А я хачу прапанаваць, каб усіх лячылі аднолькава, а ў той палаце паставілі два ложкі. А халадзільнік на калідор. Для ўсіх. Можна так зрабіць? Можна. I трэба. Тады хворым лягчэй будзе... Яны ж – людзі, усё бачаць, усё чуюць. Я там прозвішча сваё назвала – Селязнёва я. Толькі не пішыце, а то я часта ў той бальніцы бываю... Разумееце мяне?


РАПАРТ

Маруся Падачанка раніцай паехала ў райаддзел міліцыі, а ўжо пасля абеду таго ж дня ў Курганні толькі гаворкі было пра яе, пра Кольку, Марусінага мужыка, пра суседзяў, якім пасля паездкі той добранька аукнулася.

– Дурная баба! Ну, п'е Колька, дык навошта ж іншых пад манастыр падвяла? Хто цябе за язык цягнуў, Маруся? Эх ты-ы!

– Не, не мужык Колька: правучыў бы разок, дык ведала б!..

Маруся сядзела на лаўцы пад бэзам, церабіла пальцамі ражок хусткі, хлімкала. Жанчыны, у якіх мужыкі таксама не прамінуць заглянуць у чарку, супакойвалі.

– А так ім і трэба! Не будуць паіць нашых. У магазіые няма, а яны тут як тут: выпі, саколік, выпі. Даўно б так! Спасібачкі табе, Маруся, што адважылася і пра ўсё расказала...

– Не хацела я, бабы,– апраўдвалася Маруся, бо тут сядзела бабка Агрыпіна, і яна адчувала перад ёй віну.– Само неяк... Міліцыянер калі ж... Слова за слова... Спярша пра майго пытае: колькі зарабляе, ці ўсе грошы прыносіць? Грошы, гавару, усе аддае. «За што ж п'е тады? Дзе бярэ?» Дык і гавару: то вось баба Агрыпіна пачастуе...

– Так, так,– ківала Агрыпіна.– Пачастую,..

– Ты, цётка, даруй, я ж не думала, што так будзе...

– Што ты! Што ты! Мне ж штрапу далі ўсяго дзесяць рублёў,– варухнулася на лаўцы Агрыпіпа, паправіла на галаве хустку, махнула рукой.– Бяды тае!

– То, гавару, Мікіта напоіць,– працягвала Маруся.– А ён, міліцыянер, адразу: «А за што яго, Кольку, частуюць усе?» Як, дзіўлюся, за што? Ён жа і агароды старым узарэ, і сена косіць... За чарку ён гатовы ў ляпёшку разбіцца. А вып'е, тады мяне да агранома раўнуе, б'е.

– Колька такі. Ён і мальцом задзіраўся. У клубе шыбы павыбіваў. Ці помніце, бабы?

– Э-ге, э-ге,– сказала Агрыпіна, астатнія кіўнулі.

– Гляджу,– гаварыла далей Маруся,– што ні скажу я, міліцыянер запіша. А тады устаў з-за стала, мне кажа: «Ну, Марыя Пятроўна, давязём мы вас да вёскі». Давезлі, праўда... Цётка Агрыпіна, ты не крыўдуй – я ж на Кольку, дурня свайго, жалілася, а так атрымалая, што суседзі пацярпелі,..

– Што ты, што ты, дзеўка!

На вуліцы паказаўся Колька, ішоў ён з пугай цераз плячо, насвістваў, і жанчыны, убачыўшы яго, моўчкі шмыгнулі ад Марусі. Коль– ка сеў побач з жонкай, уздыхнуў, сцебануў па зямлі пугай.

– Ну, і што? – спытаў Колька, зноў сцебануў пугай.– Маўчыш. Так. Людзі мяне баяцца. Раз! Усялякі інцярэс да цябе, як да жонкі, у мяне прапаў. Два! Еду ў горад, а табе буду на шасцярых дзяцей прысылаць аліменты. Тры!

– Едзь, едзь, Колька,– Маруся зноў захлімкала, і Колька разгубіўся: яму шкада зрабілася жонку, слёзы, што каціліся на яе шчоках, выбілі камень з-пад ног, ён крэкнуў, устаў, закінуў пугу на двор.

– Не паеду! Я сказаў! Пакуль аграном тут, не паеду...

– Дурненькі...

– Я сказаў! Давай боршч!

Участковы Пумпулеў сядзеў у гэты самы час за сталом у сваёй хаце і складаў рапарт на імя начальніка райаддзела міліцыі. Рапарт не атрымліваўся. Быццам усё зразумела, матывы доказныя, а пачне пісаць – не тое выходзіць з-пад пяра. «Эх, Маруся, Маруся! Чаму ж ты адразу, мяне мінуючы, участковага, у райаддзел? Значыць, няма мне даверу. Значыць, што ёсць я, што няма – адзін толк,– разважаў Пумпулеў і выводзіў, нахіліўшыся над сталом, літары на разлінаванай паперы.– Пустое, выходзіць, месца я? Эх, Маруся!»

Пумпулеў адклаў ручку, успомніў расказ з адной кніжкі – выпадкова трапіла яна на вочы ў бібліятэцы. Пачаў чытаць ад няма чаго рабіць – захапіўся. Пра аднаго пенсіянера. Пайшоў той на заслужаны адпачынак, сустрэў неяк па вуліцы былую супрацоўніцу, якую павінны былі прызначыць на ягонае месца, і быў вельмі здзіўлены, што прызначэння не адбылося. Больш таго, нават стол пенсіянера вынеслі з кабінета, а пасаду скарацілі. Вось які фокус! Што запомнілася Пумпулеву: стары не паверыў спярша, памчаў на ранейшае месца працы, каб сваімі вачамі ўбачыць, ці праўда. Убачыў. Не было стала. I вось там ён упершыню, колькі і жыў, падумаў: «А навошта я жыў? Магла б краіна і без мяне абысціся». Калі жыццё шырэй браць, а не вузка: сям'я, дзеці, магазіны, курорты.

Участковы ўспомніў пра вычытанае ў кнізе, уявіў сябе на месцы старога. А што, калі і ён потым пачне дакараць сябе? Можа, пакуль не позна, падшукаць для сябе іншую работу, сказаць, набраўшыся мужнасці: «Не туды сеў, Пумпулеў. Злазь, пакуль далёка не заехаў. Яшчэ пе позна».

Нарэшце дапісаў ён рапарт, перачытаў. Карпеў над ім амаль увесь вечар, атрымалася ж коратка: «Прашу звольніць мяне з органаў унутраных спраў, паколькі памыліўся, уступаючы ў міліцыю». Адвезці яго вырашыў заўтра, не адкладваючы надоўга. Распрануўся, залез пад коўдру. Мерна цікаў на стале будзільнік. Сёння ён дома адзін – жонка з сынам гасцюе ў маці, гэта ў суседняй вёсцы, і Пумпулеў нават быў рады такому выпадку: ведаў, жонка пачне адгаворваць, і тады ён будзе вагацца – а мо і не трэба спяшацца, мо ўсё стане на сваё месца? Добра, што яе няма. Калі прыедзе Галя, будзе ўжо нейкая яснасць.

Не спалася. Перад вачыма стаяла Маруся ў райаддзеле, злая на Кольку, яна там нагаварыла, відаць, і лішняга... Успомніў лейтэнанта Сідарэнку – гэта ён прывёз Марусю, а потым яны разам хадзілі па дварах, дзе піў Колька, і ў кожным знаходзілі або брагу, або самагон. Ён, бы апраўдваючыся перад землякамі, гаварыў: «Не трэба ж, цётка... Не трэба ж, дзядзька... Забаропена. Нельга». I адчуваў, як гарэлі шчокі, лоб. «Ну які я ўчастковы?!»

Старая Агрыпіна дастала з печы трохлітровы слоік з брагай, аддала Сідарэнку, праз слёзы сказала:

– Толькі, саколік, ты мне прыедзь дровы паскіпай. Добра, саколік? Дык чакаць мне цябе?

А Гумпулеў і раней ведаў, што старая гоніць самагон. Жыве адна, нямоглая зусім, кволая. Трымае карову, парсюка. Сена трэба? Дровы трэба? За добрае слова цяпер ніхто не разгоніцца, нават сваякі, не кажучы пра чужых. Грошы таксама не бяруць – толькі гарэлкай разлічвайся, цётка, іначай сама рабі. На сесіі сельскага Савета ўчастковы падымаў пытанне наконт старых, там суцешылі: не могуць самі рабіць – няхай не трымаюць карову, няхай пустуе агарод. I ніхто яго тады не падтрымаў. Пумпулеў гарачыўся, даказваў: не па-нашаму гэта, давайце скалоцім брыгаду, няхай яна возьме на сябе клопат аб старых. Без гарэлкі. За грошы. А хто плаціць будзе? Калгас! Яны ж раней калгас на сваіх плячах з нястачы вынеслі, дык што ж – пакінуць мы павінны сёння гэтых людзей без увагі? Колькі бабулек ды дзядоў гэтых – палічыце! Дзесяць. Усяго. А нас, маладых, колькі? Адзін вясковец, успомніў Пумпулеў лічбу з газеты, пятнаццаць гараджан корміць, а ў нас жа на пятнаццаць чалавек адзін стары прыпадае. Дык што ж мы, не пракормім іх?

Паабяцалі падумаць. I цяпер думаюць.

У Пумпулева дыплом механіка. Думаў, не спатрэбіцца. Памыліўся. «А чаму гэта я пра дыплом? Можа, і парвуць рапарт, возьмуць ды перавядуць у суседняе сяло? Раз сорамна табе ганяць сваіх самагоншчыкаў, скажуць, пераязджай. Могуць сказаць такое ці не? Але ж і там, у суседнім сяле, жывуць цёткі Агрыпіны, дзядзькі Мікіты...»

3 гэтымі думкамі ён заснуў.

Ранкам Пумпулеў паехаў у райцэнтр – павёз рапарт.


ВІЗІТ ДА КУДАНА

Астапчык ехаў у тралейбусе, «вісеў» на поручні. На кожным чарговым прыпынку новая хваля пасажыраў нагортвалася на тых, хто быў у салоне, перамінала ім косці, сціскала, бы прэсам: такі час – канец змены на заводзе, і з усіх цэхаў людзі спяшаліся дадому, і амаль усе цалялі на тралейбус або аўтобус. Шанцавала не ўсім – з транспартам пакуль нявыкрутна, а той, што быў на лініі, не гумавы, вядома ж.

А хто ведае, каму ўвогуле шанцавала – тым, хто ўсё ж пешшу дойдзе да дома, ці тым, хто вернецца з намуленымі бакамі і адтаптанымі нагамі, без гузікаў. Але ўсё гэта дробязі – тралейбусы, гузікі. Астапчыка непакоіла іншае: як вось сёння нанесці візіт Кудану? Як? Толькі сёння. Заўтра будзе позна... Але ж, паклаўшы руку на сэрца, няёмка ісці да Кудана. Нават – страшна. Так, так. Гэта раней яны былі паміж сябой «вась-вась», а цяпер – і на гэтую акалічпасць трэба цвяроза глядзець, не цешыць сябе ілюзіямі – паміж былымі аднакурснікамі ўтварылася адлегласць. Тады, у політэхнічным інстытуце, дзяліліся апошнім пятаком, а на ўборцы бульбы ў вёсцы нават жылі пад адным дахам – у салдацкай удавы бабкі Марусі, якая, праводзячы студэнтаў да веснічак – ад'язджалі, сваё зрабілі – сказала ім ад сэрца, шчыра: «А вы, дзеткі мае, як усё адно браты родныя. Нават тварамі падобныя. Выручайце заўсёды друг дружку – і лягчэй вам будзе жыць.. Падпорка толькі той яблыні трэба, якая плодзіць. А вы хлопцы разумныя...»

Астапчык успомніў бабку Марусю, пузаты гарлач – чамусьці чорны, але з кветкамі на бачку,– з якога ён з Куданам піў халоднае малако, па чарзе, нагбом: вярнуўшыся з поля, паталялі ім смагу. «Піце, дзеткі, піце малачко...» Яны выціралі рукавамі губы, усміхаліся, шчаслівыя, бесклапотныя... Ці багата ім тады было трэба для радасці? Гарлач малака, акраец хлеба, гітара пасля рачкавання на бульбяным полі і вечаровая цішыня, якую яны, адпачыўшы трохі, парушалі сваімі песнямі. Яны і іх кампанія. Думалася на той час Астапчыку, што з Куданам яны і сапраўды – што браты.

Пасля заканчэння вучобы Астапчык і Кудан атрымалі накіраванне на адзін і той жа завод. Потым абзавяліся сем'ямі – амаль адначасова. Ну, а далей па вядомай схеме: жонка, дзеці, інжынерная кар'ера ў самым добрым сэнсе слова. Пачалі сустракацца ўсё радзей і радзей, пакуль і ўвогуле не перайшлі на ківанне пры кароткіх сустрэчах – не было нават калі паручкавацца, не кажучы ўжо каб псракінуцца словам-другім. А мо не час тут віноўны? Мо што іншае? I вось цяпер ён, Астапчык, павінен нанесці візіт Кудану. На кватэру. Ці ж ёмка? Ці зразумее Кудан? Хоць толькі зразумець – яшчэ не ўсё, патрэбна яго дапамога. Дапамога? Не, не тое слова. Пратэкцыя – га? Гэтае больш падыходзіць. Астапчык хацеў зайсці ў яго службовы кабінет, там пагаварыць, але ў тым кабінеце заўсёды таўкуцца людзі: не перакінешся і словам. У той людской плыні, дарэчы, Астапчык будзе такі, як і ўсе,– звычайны наведвальнік. А вось дома... Усё ж былі некалі сябрамі. I чаму – былі? Хто сказаў? А мо ён, Кудан, якраз і даражыць мінулай дружбай? Ну. Не спрачаліся. Не зрабілі адзін аднаму нічога кепскага. Астапчык учапіўся за нітку іхняга сяброўства, якая павінна ўсё ж нечым звязваць іх. Ці не? Быццам так.

Ён разлічыў недажытак дня так: пераапранецца, паглядзіць футбол па тэлевізары, а потым прыхопіць бутэльку каньяку – і да Кудана. Хоць не, стоп: футбол якраз і будзе зручна паглядзець з Куданам, той заядлы балельшчык. Ідэя. А пакуль Астапчык трасецца ў тралейбусе, яго ціскаюць з усіх бакоў. «Калі ўжо гэтых тралейбусаў будзе хапаць?!» Злуе. Раптам успамінае: «Калі ўжо гэтых камбайнаў будзе хапаць?!»-І стараецца не думаць пра гарадскі транспарт. Проста едзе. Не як начальнік цэха – як пасажыр, а іх тут вунь колькі, гляньце. Маўчаць. Нарэшце Астапчык выкульваецца з прыступкі на асфальт, удыхае на поўныя грудзі паветра, задаволены, што скончылася гэтая кароткая і адначасова доўгая паездка. Зноў думае пра візіт да Кудана... Зноў... А калі раптам той ска– жа, грукнуўшы па стале кулаком: «Ды каціся ты, Сцёпа, з маёй кватэры, пакуль я табе!..» Усё можа быць. Кудан за словам у запазуху не лезе, нездарма ж пасля канструктарскага бюро быў вылучаны на прафсаюзную работу – ведаў, што, дзе і як сказаць. Быў намеснікам старшыні заўкома, а цяпер вось зліліся дзве ягоныя прафесіі, інжынера і прафсаюзнага дзеяча, у адну – кіраўніка дзяржпрыёмкі, Астапчык, хоць і няпроста было яму зрабіць гэта, усё ж пагаджаўся: абскакаў, абскакаў яго Кудан, нічога не скажаш. I, вядома ж, зайздросціў. Не заўсёды і па-добраму, жыло ўсяродку такое адчуванне, быццам ён, твой аднакашнік, сядзіць сёння намнога вышэй і табе прыходзіцца задзіраць галаву, каб хоць вокам глянуць на яго. I хто ведае, кім ён стане заўтра, паслязаўтра?

Недзе і шкадаваў Астапчык, што не быў прадбачлівы – не падкладваў дроў у касцёр ояброўства, і агонь паступова патухаў, пакуль не засталіся адны вугельчыкі. Шкада. А як добра цяпер было б! Але ж хто ведаў, што такім шырокім крокам рушыць наверх Кудан?

Дома Астапчык не забавіўся. Дыпламат з прэзентам – смешна і дзіўна: прэзент Кудану! – стаяў на часопісным століку, а сам ён, бы какетлівая жанчына, круціўся перад люстэркам, усё роўна як збіраўся на спатканне: прылізваў валасы, расціраў пальцамі твар, папярэдне змачыўшы яго мядовым ласьёнам. Вунь і сівізна, думаў, быццам іней, пабяліла чорныя густыя валасы. Ранавата. Кудана зусім не бярэ старасць, быццам жалезны: не прымае, відаць, нічога да сэрца.

Астапчык намнога раней атрымаў першае службовае павышэнне – стаў старшым інжынерам, потым намеснікам начальніка цэха, другога механічнага. А Кудан нешта затрымаўся, усё перакладваў паперкі на стале, катаўся ў ліфце з імі – з аддзела ў аддзел, бы кур'ер. Аднойчы неяк спытаўся ў Астапчыка: «Ну, і як, Сцёпа, не расчараваўся? Спраўляешся?» Астапчык павёў плячом, кісла, але не губляючы прыстойнасці, хмыкнуў: «3 людзьмі, Лёха, працаваць – не з паперкамі». Размовы не атрымалася, разышліся холадна: намеснік начальніка цэха патупаў да сябе, а радавы інжынер, прыціснуўшы рукой да пінжака стосік паперы,– да ліфта. А потым прыйшоў і час Кудана: ён стаў на чале групы канструктараў, доўга там не заседзеўся – неўзабаве перабраўся ў адміністрацыйны будынак, а на дзвярах яго кабінета нехта пачапіў шыль– дачку: «Намеснік старшыні заўкома Кудан А. I.». Вось так! Цяпер і ён з людзьмі, хоць і паперак хапала – такая работа.

Вось у такім непрывабным становіпгчы апынуўся Астапчык. Быццам бы і сябры, быццам бы і не. 1ён схапіў дыпламат, выйшаў на лесвічную пляцоўку. Працокаў абцасамі па прыступках, спыніўся. «А мо ўсё ж не трэба ісці? Што будзе, як гавораць, таго не мінаваць. Ну, улепяць яшчэ адну вымову, ці ж першы раз? Я ўжо і з ліку збіўся, колькі іх у мяне... Толькі наўрад ці адробішся цяпер гэтай вымовай? Не той час. Крута ўзяліся.. Колькі начальнікаў цэхаў зляцела за апошнія месяцы, а я што – святы? Круцішся, круцішся як вавёрка ў коле, а дзе яна, тая ўдзячнасць? Ды няўжо Лёха забыўся ў рэшце рэшт на ўсё, што было паміж намі раней? Няўжо не выручыць? Не, пайду. Пайду».

I Астапчык шпарка пакрочыў па двары, размахваючы дыпламатам, зноў уціснуўся ў тралейбус, але людзей у салоне было значна менш, чым якую гадзіну назад: густа стаялі толькі каля выхаду, а ў праходзе – хоць у фут– бол гуляй.

Выбраўся з тралейбуса. Дом, у якім жыў Кудан,– побач з прыпынкам. Пазваніў. Ціха. Зноў пазваніў. За дзвярыма нарэшце пачуліся крокі, пазнаў: жончыны, нават уявіў, як яна замітусілася, як прыхарошваецца перад люстэркам. У мужа, вядома ж, свой ключ, ён не павінен званіць. Кляцнуў замок – і на парозе вырасла знаёмая постаць Таццяны, яна засвяцілася тварыкам, убачыўшы Астапчыка, крыху разгублена прамовіла:

– Ой, Сцёпа! Ты? Якім ветрам?

– Я! Я, Танюша! – бойка адказаў Астапчык, злавіў Таццяніну руку, патрос.– Пусціш?

– Праходзь, калі ласка.

– Добры вечар вам у хату! – павітаўся Астапчык, а сам крадком паглядаў у глыбішо кватэры, спадзеючыся ўбачыць Кудана.

– Добры, Сцёпа, добры. Не знімай туфлі, я во ўсё прыбрацца не паспяваю: то дзеці не даюць, то на рабоце затрымаюся,– засаромелася гаспадыня, прапускаючы паперад госця.

– Не, зніму,– Астапчык прыхінуў дыпламат да сцяны, скінуў абутак.– Усё там жа робіш, га?

– Ага,– кіўнула Таццяна.

А дзе яна робіць – Астапчык забыўся, спытаў на ўсялякі выпадак, спадзявяўся, што яна, Таццяна, скажа: «У магазіне». Або: «На заводзе ў службе галоўнага механіка». Але гаспадыня сказала толькі «ага», для яе і гэтага было дастаткова.

– А дзе ж Аляксей? – асцярожна папытаў Астапчык.

– Спытай пра што-небудзь лягчэйшае,– сумна ўсміхнулася Таццяна.– Праходзь, сядай, Сцёпа. А я зараз каву зраблю.– Яна памаўчала, углядаючыся ў госця.– Пастарэў ты, Сцёпа. Пас-та-рэў. Сівы стаў. Маршчынак багата на твары.

– Гады, Танюша, гады. Дзеці растуць, мы старэем.

– Гэта праўда,– згодна кіўнула Таццяна.– А мы старэем. Што ж я? Каву згатую. Я хуцепь– ка! – I яна лёгка падалася на кухню, было чу– ваць, як грымела там посудам.

«Сапраўды, дзе ж Аляксей? – Астапчык глянуў на свой дыпламат, які сіратліва стаяў у прыхожай, бачыўся яму адным ражком. Мо, чаго добрага, развяліся? Ды не, не павінна такога быць. Таццяна прыгажуня. Характар залаты. I паспачувае, і суцешыць, калі табе блага. Было ж... Хоць і даўно, але помніцца, як не дала яна, можна сказаць, не дазволіла распасціся маёй сям'і. «Ты – мужчына!» Склеіла неяк жа – і, бач, моцна».

– Не сумуеш, Сцёпа? – пачулася з кухні.

– Нічога, нічога, Танюша. А гаспадар што – у камандзіроўцы? – папытаў Астапчык, калі Таццяна паказалася ў зале з падносам.

– Ён цяпер кожны дзень у камандзіроўцы,– прамовіла гаспадыня і асцярожна паставіла каву на стол.– Як прызначылі яго кіраўніком дзяржпрыёмкі – белага свету не бачыць. Калі ласка, кава. Частуйся, Сцёпа.

– Дзякуй,– Астапчык пацягнуўся да маленькага кубачка, абхапіў яго пальцамі, адпіў глыток.– Дзякую. Люблю каву.

– I я. Цукар вось. Кладзі на свой густ.

– Я без яго. Перабівае пах.

– Ну дык расказвай, як Света, як сын? – Таццяна села насупраць госця, таксама ўзяла кубачак з кавай.

Астапчык паціснуў плячыма.

– Жывуць, хлеб ядуць. Там робіць, дзе і раней – у турбюро.

– Малайчына,– чамусьці сказала Таццяна.– Можа, і мне калі-небудзь асмеліцца, кінуць усё ды і з'ездзіць куды? – Яна ўзняла на Астапчыка вочы.– Пуцёўкі, відаць жа, ёсць?

– Ды гэта не праблема!

– Падумаю і рашуся.

– Трэба, трэба, Танюша. Столькі дарог на зямлі, а мы прыраслі да адной – з дому на работу.

– Так, так. Сын... гэта Ігарам назвалі?

– Ігарам. Ага.

– Жаніх, відаць?

– Ну, упаўне,– усміхнуўся Астапчык, задаволена крэкнуў.– Хоць тэлефон, ведаеш ты, адключай. Падбягу, а ў трубцы пісклявы галасок: «Мне Ігарка!» Злую, але што паробіш? Каханне, так сказаць, па тэлефоне.

– Чаму?Яны цяпер і без тэлефона, Сцёпа, могуць... Паспяваюць.

– Твая праўда,– пагадзіўся Астапчык, адпіў з кубачка.

– Трэба неяк сустрэцца нам. Святлану даўно не бачыла.

– Пра што размова! – бадзёра адгукнуўся на прапанову госць.– Давайце вось, не адкладваючы надоўга, у наступную нядзелю? Ці нават у суботу?

– А ты паспрабуй Лёшку выцягнуць! – Таццяна махнула рукой.– Я ж і гавару: як стаў кіраўніком, то і тэлевізар не паспявае паглядзець.

–Нават футбол? – насцярожана ўзняў на Таццяну вочы Астапчык, ён цяпер толькі і сам успомпіў, што вось-вось пачнецца трансляцыя матча, пашкадаваў, што не атрымаецца, мусіць жа, паглядзець і самому.

– I футбол. Толькі не забывае мяне папрасіць, каб запісала лік. Запісваю. Нават ведаю цяпер, якія каманды ёсць. «Арарат», «Кайрат», «Жальгірыс». «Дынамы» блытаю. Калі ж багата іх...

Астапчык усміхнуўся. Таццяна ўздыхнула, ціха прамовіла:

– А людзі? А яны што думаюць? У нас жа нічога не зменіцца, калі будзе толькі адзін Кудап працаваць... ды яшчэ такія, як ён! А астатнія..„ Робяць абы з рук, брак як гналі, так і гоняць. А грошы хочуць атрымліваць добрыя. Прэміі тыя прама з глоткі вырваць гатовы. За што прэміі? Ды нас жа многіх у турму садзіць трэба, а не грошы плаціць.

– Так, так,– кіўнуў Астапчык, а сам адчуў, як нядобра ўспыхнулі шчокі.– Ёсць... Не перавяліся...

– Учора, Сцёпа, ведаеш, хто прыходзіў? – прыгожы тварык Таццяны нерасмыкнуўся.– Ніколі не здагадаешся!

– Адкуль жа...

– Мікульчык!

– А чаго, цікава, яго прынясло? – ускінуў густыя бровы Астапчык.– Яны ж некалі, помню, счапіліся так, што дым ішоў…

– Не ведаю, дзе і за што яны там счапіліся, але прыцёгся каля адзінаццаці гадзін вечара, раней Лёшка цяпер і не прыходзіць, каньяк на стол ставіць, бляшанку тушонкі. Давай, кажа, Аляксей Іванавіч, вып'ем. А які мой жа піток? Ён жа, акрамя ліманаду, нічога ў рот не бярэ: сэрца, гэта ён па выгляд маладжавы, а так... Ага, дык і гаворыць: давай вып'ем, Іванавіч. Мой келіхі ставіць. Няёмка ж адмаўляць. Які– ніякі, а госць... Мікульчык тую бутэльку адзін і апаражніў. П'яненькі стаў. Спаць пара класціся, на работу ж заўтра, а яго не вытурыць. Расплакаўся. Сорам які! «Іванавіч, пашкадуй, прымі мае сніцы... які ж яны брак? Яны ўсім нор– мам адпавядаюць. Прыдзіраюцца твае людзі з дзяржпрыёмкі, Іванавіч».

– Артыст! – кінуў Астапчык. Само неяк атрымалася. Не сядзець жа – трэба і гаварыць нешта.

– Прыдзіраюцца твае хлопцы, Іванавіч. З'есці хочуць. Жыўцом. А ў мяне план гарыць па ўсіх паказчыках. Ратуй. Так і сказаў: «ратуй!» – Таццяна засмяялася, зноў наліла ў кубачак Астапчыку кавы.– Ты, Сцёпа, правільна сказаў: артыст.

– А то я не ведаю такіх! – секануў паветра даланёю Астапчык.– Набачыўся! Ну, і што Аляксей адказаў Мікульчыку? – асцярожна па– цікавіўся госць, прамакнуў твар насоўкай, глянуў на дыпламат, нават спалохаўся, што, чаго добрага, расчыніцца ён вось зараз і бутэлька пакоціцца па падлозе, прама да стала.

– Лёшка малайчына, ты ж яго ведаеш. Сказаў: я і сапраўды ў выратавальнай камандзе працую, і ратую не такіх, як ты, Мікульчык, а гонар завода, яго марку. Камбайны ратую, сказаў, бо далей ужо няма куды адступаць. Сорамна ж перад вёскай... Перад краінай сорамна...

Астапчык крэкнуў, варухнуўся на стуле:

– Правільна. У мяне ж... значыць... таксама не ўсё добра... Але ж я не прашу Аляксея. Верна? Хоць і мог бы... Усё ж вучыліся разам, з аднаго гарлача малако пілі... Вось...

– Ды што ты, Сцёпа, сябе з нейкім там Мікульчыкам раўнуеш? – усміхнулася Таццяна.– Ён жа пра сябе толькі думае. Не можаш пра– цаваць – саступі іншым...

– Правільна,– паддакнуў Астапчык – а што яшчэ яму было рабіць.– Што ж, мне за Аляксея радасна... чэснае слова...

– А колькі званкоў? – Таццяне, відаць, набалела, скарыстоўвала магчымасць выгаварыцца.– Сораму ў людзей няма. Я б і тэлефон ад– ключыла, ды дзеці ў піянерскім лагеры – звоняць вечарамі. Ён, Лёшка, і так на рабоце днюе і начуе, а тут яшчэ і дома атакуюць. Хлусіць не можа, даю трубку, размаўляе... Ну, ці ж гэта далей трываць такое можна? Не ведаю, колькі ён вытрымае, Лёшка... Сэрца ў яго зусім у апошні час... Вунь лекаў накупляла... Яшчэ кавы, Сцёпа?

– Ды не, дзякуй, Таццяна. Дзякуй. Ты б і па самой справе выцягнула калі-небудзь свайго... Сустрэліся б. Пасядзелі. Паўспаміналі. Хіба нам няма чаго ўспомніць, а, Танюша? – Астапчык пастараўся ўсміхнуцца, але ўсмешка атрымалася кіслай – сам адчуў.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю