Текст книги "Пахвалі пражыты дзень"
Автор книги: Васіль Ткачоў
Жанр:
Разное
сообщить о нарушении
Текущая страница: 1 (всего у книги 8 страниц)
Annotation
Асобнае месца ў кнізе-дзённіку Васіля Ткачова займае нарыс “Шчасця табе, дом!” (Блакнот Чанорнобыльскай бяды). Усхвалявана расказвае аўтар пра сустрэчу з бацькамі героя-пажарнага Васіля Ігнаценкі, які загінуў, але да канца выканаў свой абавязак перад Радзімай. Глыбокая зацікаўленасць да вострых праблем сучаснасці – вось галоўае, што вызначае гэту кнігу.
Васіль Ткачоў
ШЧАСЦЯ ТАБЕ, ДОМ!
ПАЗІЦЫЯ
МАНАЛОГІ
ГАРАДСКІЯ I ВЯСКОВЫЯ МАТЫВЫ
ДВА ЛІСТЫ ДА БРАТА
ЛЯСНЫ ЦЭХ
Васіль Ткачоў
ПАХВАЛІ ПРАЖЫТЫ ДЗЕНЬ
Кніга-дзённік
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1988
Рэдактар: Герчык М.
Выдавецтва “Мастацкая літаратура”
Памеры: 209 с.
ШЧАСЦЯ ТАБЕ, ДОМ!
(Блакнот Чарнобыльскай бяды)
1
Скалясіў я Палессе ўсцяж і ўпоперак, зайздросціў сам сабе, што меў і маю магчымасць бачыць гэтыя маляўнічыя мясціны, хадзіць па зямлі гасцінных палешукоў, пагаварыць з імі ля прызбы аб жыцці-быцці. Гаваркія яны людзі. Пра палітыку дык пра палітыку, пра хлеб надзённы – дык пра хлеб, а калі пад руку пад вернецца трапны жарт – сыпануць і ім, бы некалі жменяй з сяўні. Ён, той жарт, што соль да куселя хлеба. Смачна! I плыве смех. Ціхі, стрыманы, у рамках жарту, як плывуць між беражкоў спакойныя рачулкі, горнуць ваду-вадзіцу ў Прыпяць, у Сож, Дняпро...
Даўно заўважыў: нетаропкія, памяркоўныя тут людзі, нават у хадзе іхняй адчуваецца прыстойнасць, разважлівасць. Бульбу садзяць – не спяшаюцца, робяць сваю прывычную справу падзейна, каб бульбінка ад бульбінкі на адной адлегласці, звычайна нага тут мерка: за кончыўся след – кладзі, памылкі не выйдзе, вырасце і куст, і пад кустом. Сяўбу распачы– наюць – свята, у поле пават старыя выйдуць падзівіцца, як зярняткі кладуцца ў глебу. А калі зажынкі, то хлеба пакаштуюць з новага ўра– джаю – усе разам, дарослыя і дзеці. Паківаюць згодна галовамі: добры на смак – вось гэта цуд! Мо таму даўно і дастатак у іх, палешукоў, бо калі бяруцца за што, то ведаюць, дзеля чаго, не мітусяцца. Такая спакойная жыццёвая плынь у людзей, відаць, ад асяроддзя, у якім жывуць і дбаюць. Ад зямлі тутняй, ад дрэў. Ва ўсім адчуваецца нешта моцнае, не на дзень– другі – на вякі. I калі звалілася на людзей Чарнобыльская бяда – ды і хіба ж толькі на людзей адных? – не хацелася верыць.
Перад вачыма, як помнік мудрасці, чысціні, гасціннасці на Белай Русі,– вечнае Палессе...
2
Бяда падкралася нечакана. Грымнула – як усё роўна навальніца сярод зімы. Людзі не адразу і паверылі, і цяжка было зрабіць ім гэта, а яшчэ цяжэй – асэнсаваць усё, што адбывалася. Бо як жа так: вунь, паглядзіце, радуюць вочы зелянінай азімыя, яны добра перанеслі маразы, хлебаробы зусім нядаўна іх падкармілі. Толькі б цягнуцца ўгору – расці. На суседнім полі сагравае зямля зярняткі: яравыя не праклюнуліся яшчэ з зямлі, чакаюць свайго часу. Пасаджана бульба. 3 гонарам за калектыў кіраўнікі саўгаса «Прыпяцкі» Нараўлянскага раёна даклалі па інстанцыі аб выкананні квартальнага плана продажу дзяржаве малака і мяса. Складваліся планы на заўтрашні дзень, ён бачыўся такім жа цёплым, сонечным. Заўтра-паслязаўтра – не паспееш аглянуцца! – май месяц, калі чырванее зямля ад сцягоў і неба свеціцца іскрынкамі салютаў, калі яблыні ў садах завязваюць белыя хусцінкі... I раптам... Яна ж, атамная,– побач. Суседзі.
3 расказу дырэктара саўгаса Яўгена Пятровіча Высоцкага:
– Ледзь толькі паступіла першае паведамленне аб аварыі, члены парткома, дырэкцыя саўгаса, кіраўнікі аддзяленняў пайшлі да людзей. Разумелі сітуацыю. Яна аказалася экстрэмальнай, і тут важна было шчыра пагаварыць з людзьмі, сказаць ім усё, як ёсць. Але ж ці ўсе зразумеюць? Пабойваліся, чаго там гаварыць. Панікёраў. Як у ваду глядзелі – знайшліся і яны, тут мы не памыліліся. Галоўнае, каб не трапілі пад іх уплыў іншыя, а то адзін-два чалавекі могуць усё сапсаваць. Не, скажу прама: не паддаліся, амаль усе вытрымалі праверку на грамадзянскую сталасць. Аварыя – быццам той пажар, яна высвеціла, хто чаго варты. Нават тыя людзі, на якіх я коса іншы раз і глядзеў, было, хлусіць не буду, таму што не заўсёды яны лезлі наперад, больш у цяньку трымаліся, гаварылі мне пры сустрэчы: «Пятровіч, нам можаш не расказваць нічога, і так усё ведаем... Ну, дык калі там скацінку грузіць будзем на машыны, ці як яе?.. Ды мы, дай толькі ўзяцца,– го-о!» Цяплела тады ў мяне па душы. Вось яны, значыць, якія, ціхуны гэтыя. А што пра тых, хто на сходах іншы раз сябе ляпаў у грудзі, іншых заклікаў наперад, такім ужо анёлам выстаўляў сябе... дык, можа, я памаўчу лепш? Хоць не, скажу... Скажу... Палахліўцам паказаў сябе наш галоўны інжы– нер Васільеў. У адчай кінуўся і загадчык фермы Дравіла. Замест таго каб паказваць прыклад людзям, яны, мякка кажучы, здрэйфілі. Такіх любы напільнік возьме. Шаркні пару разоў – і ўсё, пераламаліся. I хто б падумаў? Во калі людская годнасць правяраецца...
А там нам і сігнал падалі: пара, браткі, пара знімацца. Эвакуацыя, значыць. Ведаем, цяжка пакідаць абжыты кут, але трэба, нічога не паробіш. У дзве гадзіны ночы сабраліся члены парткома, выканкома Даўлядоўскага сельскага Савета, кіраўніцтва гаспадаркі. Вы б пабачылі, якія твары былі ў людзей! Засяроджаныя, сур'ёзныя. Што і гаварыць – цяжка... Да васьмі гадзін раніцы падрыхтоўчыя работы былі закончаны. Пастаянна атрымлівалі дапамогу райкома партыі, ён стаў штабам па эвакуацыі. Што, як, куды – на ўсе пытанні паступалі дакладныя, па-вайсковаму кароткія ўказанні. Наш саўгас эвакуіраваўся ў сем гаспадарак раёна. Трэба было перасяліць каля дзвюх тысяч чалавек, сямі тысяч галоў жывёлы, з іх тры тысячы грамадскай. Падбягае да мяне Атаманенка, ён у Хатках фермай запраўляе, малайчына, нічога не скажу, падбягае і за ру– каў тузель, значыць: «Пятровіч, га, Пятровіч? Вы паслухайце... Што мы будзем на машыны ды з машын скаціну?.. Давайце сваім ходам перагонім? Людзі вунь у вайну за Волгу пераганялі, а тут жа – свой раён». Усю ферму так ён сваім ходам і эвакуіраваў, ніводнай жывёліны не згубіў, захаваў і прадуктыўнасць статка. Арганізавана пераправілі статак і з фермы Хутар-Лес. Іван Дзмітрыевіч Сяржан там. I прозвішча самае што ні ёсць камандзірскае мае, літару «т» дабавіць застаецца. «Не падвядзём! – крычыць, запэўнівае.—У мяне ж сям'я ўся тут, няўжо падкачаем? Не можа быць, каб сямейны карабель трэшчыну даў!» Усміхаюся яму ў адказ: малайчына, Ваня. Гледзячы на людзей, кожнага хацелася называць толькі так – Ваня, Пеця, Коля, Валянцінка... А чаму, цікава, толькі тады? Вось ужо гэтая чортава субардынацыя нам далася ў знакі! Ну, а як без яе пражывеш, скажыце вот? Не будзеш жа ванькаць ды пецькаць, абнімацца ўвесь час не трэба, тут правільна, разлічана. Галава – не гняздо, месца не хопіць, калі ўсе сядуць. Гэта я так, жартуючы... Калі ж і пажартаваць хочацца. Адхіліўся, прабачце, убок. Дык вось, што датычыць сям'і Івана Дзмітрыевіча, дык у яго яна сапраўды да фермы прывязана, толькі не ніткай, а моцнай вяроўчынай, і вузел марскі. Завязаны дык завязаны! Жонка, Марыя, даяркай робіць. Юрка, сын,—даяром. Хлопец, а, бач, да малака бліжэй... Такса-а-ма! I дзве пляменніцы, Тоня і Валя, дояць. Куды б ужо гуртаваць, здавалася б, але бяда згуртава– ла яшчэ больш сям'ю. Я сказаў, сям'ю? Так– так, Сяржанаў меў на ўвазе. Але ж у часе бяды, крытычнай, можна сказаць, сітуацыі, на свае вочы ўбачыў, што ўсе мы – сям'я. Адна, моцная. I нават прозвішча можна даць усім людзям адно. Якое? Вось тут падумаць трэба. Ну, хоць бы такое – Малайцовы. Га? Малайцы ў нас людзі. 3 імі нічога не страшна. Адступіць любая бяда. Я тут маю на ўвазе Марыю Валодзька, Марыю Сідарэнка... Можна, я ўсіх назаву? Далей: Люда Прышчэп, Пятро Стара– жэнка, Валодзя Казак, Люба Прышчэп, Маль віна Іжакоўская, Вячаслаў Краўчанка, Ваня Глушэц, Ваня Рагавец... Во, сказаў, усіх пералічу, а паспрабуй назаві... Гэта ж колькі часу трэба? Паўдня.
Цэнтр саўгаса размясціўся ў Галоўшчыцах. На новым месцы адразу ж адбыўся адкрыты партыйны сход. Камуністы і беспартыйныя, кожны, каму было што сказаць, узнімаўся, выказваў свае думкі. Людзі гаварылі словы ўдзячнасці мясцовым жыхарам. За клопат, за гасціннасць. Пакуль «прыпятчане» перасяліліся, тыя падрыхтавалі для жывёлы кашары, наладзілі даільныя ўстаноўкі, выдзелілі пашу. Пенсіянерка Мальвіна Нестараўна Траўнічак адной з першых адчыніла дзверы сваёй хаты, сардэчна запрасіла:
– Заходзьце, людзі добрыя. Заходзьце, колькі зможа размясціцца ў маёй хатцы людзей – усіх прыму, месца хопіць. I на стале не пуста. Не той час сёння. Пражывём-пракормімся.
Дырэктарскі хлеб вядомы. Ад цямна да цямна на нагах, а што ж гаварыць пра тыя першыя дні, калі абжываліся людзі, прывыкалі да жыцця і працы на новым месцы! Ці спаў? Ажно кругі пад вачыма пазначыліся. Хапіла ўсім ліха, а яму – удвая больш. За людзей хваля– ваўся, хацелася ж, каб хутчэй яны забыліся на бяду. Стараўся знайсці для іх цёплае слова, і людзі сваё не хавалі, выкладвалі дырэктару: бачым, супакойваеш нас, Пятровіч, то і мы цябе можам, паслухай. Ехаў Яўген Пятровіч на тую ж кашару, а сэрца шчымела: як там, ці добрую навіну пачуе? А ўбачыць, як стараюцца людзі, а то і ўсмешку сустрэне – і быццам гара з плеч.
Марыя Валодзька насустрач бяжыць, ледзь не за руку цягне:
–Ой, Пятровіч! Ой, радасць якая! Цялятка паявілася...
Дырэктар святлее тварам, адказвае:
– Пойдзем глянем. А ты, Марыя, заўваж: паявілася яно на новым месцы. Пра што гэта ўсё гаворыць?
Даярка паціскае плечуком, зацікаўлена глядзіць на Яўгена Пятровіча.
– Вось-вось... Пускаем мы тут свае карані. А нараджэнне – святая справа. I дзеці ў метрыках запішуць новыя вёскі. Нічога, свае мы таксама не забудзем. А пройдзе час – вернемся, зноў удыхнём у іх сваё цяпло. Вось так, Марыя,– дырэктар кранаецца пляча жанчыны.– Вось так. Ну, а цябе з папаўненнем...
– Дзякуй, Пятровіч,– свецяцца радасцю вочы Марыі.
Разыходзяцца. Марыя, узяўшы ў рукі даільны апарат, спяшаецца да кароў, дырэктар сядае ў машыну; чакаюць і ў Грушаўцы яго жывёлаводы. Не паспеў гыркнуць маторам, з'яўляецца Сяргей Сяржан, расхрыстаны, усхваляваны – амаль што подбрыкам бег, каб паспець.
– Падвязіце, Пятровіч!
– Сядай!
У машыне аддыхаўся, гаворыць:
– Магнітафон трэба купіць. Буду каровам музыку круціць! – I смяецца.
– Давай, давай, Сярожа,– падтрымаў настрой Сяржана дырэктар.– Толькі ці будуць яны больш малака, цікава, ад тваёй музыкі даваць?
– Будуць, будуць, Пятровіч! Гарантыя!
– Упэўнены? А я вось чытаў у кнізе такую штукенцыю. Паслухай. Прыехаў новы загадчык фермы – малады спецыяліст. Пасля інстытута. Чалавек начытаны і сучасны. I ў барацьбе за высокія надоі рашыў адмахнуцца ад дапатопных дзедаўскіх метадаў, а ўкараняць метады глыбока навуковыя. Вычытаў недзе ў часопісе, што лепш за ўсяго павышае надоі эстэтыка вытворчасці. Тэрмінова пафарбаваў сцены. Пад столь падвялі лямпачкі дзённага асвятлення. Паміж стойламі паклалі дывановыя дарожкі. Прыгожа. Ходзяць каровы, як у тэатры, аднак малака даюць мала. Тады ён бярэ другі часопіс, вычытвае там, што лепш за ўсё павышаюць надоі дэкаратыўныя расліны. I неўзабаве з'явіліся на ферме кактусы і пальмы. Са столі традысканцыі звісаюць. Па вуглах японскую ікэбану з галінак зрабілі. Аднак зноў мала малака даюць каровы. Тады ён вырашае радыёфікаваць ферму. Ні аднаго сімфанічнага канцэрта не прапускалі каровы. Раяль купілі. Даярак адправілі на паскораны курс музычнага вучылішча. Ды плюс да ўсяго заезджыя музыканты па два канцэрты давалі: адзін – у клубе, другі – на ферме. Толькі зноў малака каровы мала давалі. I тады малады спецыяліст вырашыў вярнуцца да дзедаўскіх метадаў... Наваліў поўныя кармушкі сена, камбікорму насы– паў. Павесялелі каровы, задумлівасць з вачэй знікла. Ядуць сабе сена ды радуюцца. I надоі адразу падняліся... Га?
Сяргей маўчыць, а потым кажа:
– Не, Пятровіч, а музыку я ўсё роўна куплю!
«Сяргей, Сяргей... Пабольш бы нам такіх, як ты»,– думаў па дарозе дырэктар, а сам прыгадаў ранейшую паездку на кашару. Яўген Пятровіч быў тады не адзін – з сакратаром партыйнай арганізацыі Іванам Фамічом Сачанком. Падыходзіць Сяргей, з нагі на нагу перамінаецца, сказаць нешта хоча, а не адважыцца.
– Просьба да вас, Іван Фаміч,– нарэшце вымаўляе.– Як вы паглядзіце на гэта?
– Слухаю, Сярожа.
– У партыю хачу ўступіць. Вось.– Ён працягнуў невялічкі аркуш паперы, на якім былі выведзены цвёрдым почыркам словы: «У пяр– вічную партыйную арганізацыю саўгаса «Прыпяцкі»... Заява... У гэты нялёгкі для нас час, звязаны з ліквідацыяй вынікаў аварыі на Чар– нобыльскай АЭС, калі правяраецца грамадзянская і палітычная сталасць кожнага савецкага чалавека, хачу быць у радах Камуністычнай партыі, баявым авангардзе нашага народа».
Сяргей адслужыў у арміі, працаваў у саўгасе механізатарам, а цяпер часова перайшоў у жывёлагадоўлю.
– Малайчына. Хвалю,– паціснуў руку Сяргею сакратар.– Дам і я табе рэкамендацыю. Не супраць?
Машына бяжыць далей. Дарога пыхкае пылам, але колы абганяюць яго, і пыл зноў асядае на зямлю. Яўген Пятровіч думаў пра людзей, прыгажосць якіх раскрылася, як ніколі раней, у складаных умовах.
– Імчы, імчы, бабулька! – налягае на руль дырэктар, быццам памагаючы машыне, і смяецца чыстым, звонкім голасам.
Бываюць у жыцці мінуты, калі забываецца любы боль.
3
Ігнаценкі збіраліся садзіць бульбу. Раніца выдалася па-вясноваму ціхая, цёплая. Над Спярыжжам вісела сонца, скупыя промні яго ляжалі на абуджанай зямлі, на галінках дрэў. Іван Тарасавіч прывёў да хаты каня, раздабыў плужок. Але абяцаўся прыехаць Васіль, трэба пачакаць. Затрымліваецца толькі вось нешта. Учора, відаць, не змог пасля службы, а сёння стаіць мо на абочыне, спыняе спадарожную. Не кожны стане. Ды і дзень такі – выхадны, не дужа багата і машын тых бегае на Брагін.
Іван Тарасавіч сядзеў на лаўцы, паглядаў у бок дарогі – няма сына, не ідзе. А Васіль за плужком любіць пахадзіць, барозны кладзе – залюбуешся. Вырас жа на зямлі, хоць і ў горадзе сёння, у Прыпяці жыве, але ад яе не адарваўся: як толькі вольная хвіліна надарыцца, адразу ж спяшаецца да бацькоў. Корпаецца тады на гародчыку, вясёлы, шчаслівы. Басанож ходзіць, толькі басанож. «Калі зямлю нагамі адчуваеш – зарад бадзёрасці надоўга атрымліваеш, ды і ніякі грып не возьме»,– гаварыў, усміхаючыся. Вось так, і не прымусіш усцягнуць абутак, знойдзе, што сказаць. Там жа, у горадзе атамшчыкаў, працавала кандытарам ягоная жонка – Люся. Прыедзе ў вёску, Таццяну Пятроўну ад печы падалей, сама завіхаецца. «Давай я, мамачка. Адпачні».
Бульбу пасадзілі без Васіля, селі за стол, і тут і сусед заглянуў, з трывогай у голасе сказаў:
– Ноччу на АЭС пажар быў...
Ён збіраўся да бацькоў, звечара купіў тое– сёе ў харчовым магазіне – не прывык з голымі рукамі наведвацца на родны поплаў. Уяўляў, як пойдзе за плугам, з-пад лемеха будзе адгортвацца лустай зямля, класціся ў баразну, хаваючы пад сабой бульбу. Да канца дзяжурства заставалася тры гадзіны, калі прагучаў сігнал трывогі. Натрэніравана, хутка асабовы састаў заняў месцы ў машынах, і тыя, разразаючы начную цішыню сірэнамі, паімчалі на месца здарэння.
Полымя шугала ўгору іскрамі, асвятляла станцыю. Ні хвіліны не раздумваючы, баявы разлік, у саставе якога было спярша 28 чалавек, прыступіў да тушэння пажару. Старшы сяржант Васіль Ігнаценка першым узабраўся на 70-метровую вышыню, моцна сціскаючы ствол пажарнага рукава. Глянуў уніз – не адстаюць хлопцы, малайцы. Крыкнуў: «Адразайце агонь з боку трэцяга блока!» А сам падступаўся бліжэй да полымя...
Пасля таварышы ўспомняць, як Васіль Ігнаценка паспяваў усюды. У пастцы аказаўся сяржант Уладзімір Цішура, абклала яго з усіх бакоў полымем, яму хутка не будзе чым дыхаць: дым. Ігнаценка адбіў у стыхіі таварыша. Успомняць, як вынес з агню страціўшых прытомнасць старшага сяржанта Мікалая Ціценку і сяржанта Мікалая Вашчука. Успомняць... I на пачах выкругляцца слёзы: шкада Васіля, такі чалавек быў. Волат з душой дзіцяці.
3 расказаў Івана Тарасавіча Ігнаценкі:
– Ён рос добрым хлопчыкам. Паслухмяны быў, падатлівы. Жыццё любіў. Пасля школы, Іліцкую дзесяцігодку Вася скончыў, кажа мне: «На электрыка паеду, тата, вучыцца». Едзь, адказваю, табе самому сцяжынку ў жыцці выбіраць. Хоць недзе ў душы і думаў я, што па маёй лініі пойдзе. На трактары будзе рабіць ці машыне, бо заўсёды да руля падбіраўся: «Дай праехаць, тата». У Гомелі вучыўся, прафтэхвучылішча восемдзесят адзін. А тады яго ў Бабруйск накіравалі пры размеркаванні. Мала папрацаваў там – забралі ў армію служыць, у самую Маскву трапіў, у вайсковыя пажарнікі. Калі дэмабілізаваўся, то панавёз і значкоў, і падзяк – усяго, у нас ажно вочы разбегліся, гледзячы на ягоны салдацкі скарб. Суседзі прыйшлі, таксама разглядалі, хвалілі. Спытаўся тады ж у Васіля: ну, дзе працаваць думаеш, сынок? Мо ў калгасе? А ён і кажа: «Не, тата, у Чарнобыль паеду. 3 часці напісаў: ці патрэбны вам пажарныя? Адказалі: прыедзь, на месцы пагаворым». Я тады, прызнацца, сказаў яму: «Ну і што ж гэта за работа такая? Круглыя суткі спаць трэба». Калі ж у нас пра па– жарных заўсягды так баяць... Лайдакі, маўляў... А яно, бачыце, як... Ён і з Чарнобыля прывозіў медалі на чырвоных стужках. Майстрам спорту стаў, быў капітапам каманды, гаварыў, што чэмпіён Украіны і вобласці па пажарна-прыкладным відзе – так, здаецца, правільна? У зборную рэспублікі таксама ўваходзіў. Пацікавіўся неяк, пытаю: «I што вы на тых спаборніцтвах робіце?» А ён ні слова, ні паўслова, а як усхопіцца, бы вецер, з месца ды як сігане цераз варотцы, што вялі на агарод, а яны ж каля двух метраў у вышыню будуць. I гэтага яму мала – па лесвіцы, без дапамогі рук, узабраўся на гарышча, адтуль на вільчак і скок сабе на зямлю. Я нават не паспеў ачомацца, як ён усё гэта прарабіў. Усміхаюся, ківаю галавой: ну, цяпер я ведаю, як багата спяць пажарныя, давай руку пацісну, сынок.
Як бяда здарылася, я ў Маскву паехаў, у бальніцу, праведаць Васю. Гляджу на яго, а ў вачах поўна слёз, не ўтрымаўся, хоць і не да твару б, здавалася,– мужчына ўсё ж, пытаю: «Ну і як жа ты, сынок, не ўбярог сябе?» Уздыхнуў Вася, ціха сказаў: «Не мог, тата... Пра вас думаў...» I дачка са мной была, Люда, старэйшая. 3 ёй прафесар Аляксандр Іванавіч Баранаў размаўляў, пакуль я ў сына быў у палаце. Васю трэба была пункцыя касцёвага мозгу... Люда, сама медык, легла на аперацыйны стол... Службовае пасведчанне ён мне аддаў у бальніцы. «Няхай дома,– гаворыць,– пабудзе. Вылечуся – прыеду, забяру». Пра жонку, Люсю, пацікавіўся. Яна дзіця чакала... У Кіеве, гавару, Люся, за яе не хвалюйся. Гэта 28 красавіка было, а трынаццатага мая Васі не стала... Дваццаць пяць гадкоў пражыў... Усяго... А мы пераехалі са Спярыжжа ў Зарэчча, да жончынай сястры – Ганны Пятроўны Протчанка. Яна сама да сына перайшла жыць, а нам усю хату аддала. Часова мы тут. Пазней будзем уладкоўвацца дзе-небудзь на пастаяннае месца жыхарства, ды за работу трэба брацца – пускаць карані. Жыць трэба...
4
Верасень. У школах пачаліся заняткі. Дзеці вярнуліся з піянерскіх лагераў і зон адпачынку, дзе правялі ўсё лета. Многія з іх адразу ехалі па новых адрасах: там чакалі бацькі. А на будаўнічых пляцоўках кіпела праца. Будаўнікі спяшаліся: зімаваць перасяленцы павінны ў новых домах – такую задачу перад імі паставілі партыя і ўрад.
Новыя адрасы. Карта вобласці, якая вісіць у мяне над сталом, пазначана чырвонымі кружочкамі. Буда-Кашалёўскі, Жлобінскі, Рагачоўскі, Гомельскі, Рэчыцкі – амаль усе раёны... I вёскі. Многіх нават няма на карце, я пазначыў іх алоўкам: маленькія, аднесеныя ў неперспектыўныя, яны абудзіліся, занова прачнуліся ад натужнага рову МАЗаў і КРАЗаў, ЗІЛаў і «Калхід» з канструкцыямі і будаўнічымі матэрыяламі.
У абласной камісіі па ліквідацыі вынікаў аварыі і аказанню дапамогі пацярпеўшаму насельніцтву, якую ўзначальвае старшыня аблвыканкома Аляксандр Адамавіч Грахоўскі, даведваюся, што ўзвядзенне жылля для перасяленцаў падзелена на тры чаргі. Першая – да 1 кастрычніка. На гэты час было пабудавана 3976 кватэр. Другая – да 1 снежня. Пабудава– на 1700 дамоў. Трэцяя – першае паўгоддзе 1987 года, належыць здаць 4000 кватэр. Жыллё ўзводзілася і ўзводзіцца па сучасных праектах, дамок – на тры-чатыры пакоі, прасторная кухня, ёсць печ – а як вяскоўцу, скажыце, без яе? – і тут жа кацёл для ацяплення, як прынята гаварыць – для індывідуальнага карыстання. У шэрагу пасёлкаў падведзена ацяп– ленне ад цэнтральпых кацельняў ці з устаноўкай катла на газавым паліве. Побач з жытлом – прысядзібны ўчастак, хляўчук, склеп.
Цікавая дэталь: будаўнікамі станавіліся людзі самых розных спецыяльнасцей – рабочыя, інжынеры, настаўнікі, кулінары, на месцы асвойвалі новае для сябе рамясло. Вось такі прыклад. У Петрыкаўскім раёне працуе некалькі брыгад, якія скамплектаваны ўсімі трэстамі меліярацыйнай гаспадаркі БССР – Полацкім, Мінскім, Віцебскім, Гродзенскім, а таксама ўпраўленнем Вілія-Мінскага водбуда, Мінскім, Гомельскім, Брэсцкім і Гродзенскім абласнымі ўпраўленнямі воднай гаспадаркі. Побач і прафесіяналы – пухавіцкая ПМК-70, старадарожская ПМК-73, заслаўская ПМК-89. I мясцовая ПМК-13. Гэта ў адным раёне. Не цяжка ўявіць, якія сілы былі кінуты на ўсё Палессе, у іншыя куткі вобласці.
Напісаў гэтыя словы і падумаў: такое магчыма толькі ў нас, у краіне, дзе бяда згуртоўвае людзей, збліжае, родніць, дзе жывуць, народжаныя Кастрычнікам, узаемавыручка, падтрымка, высокі патрыятызм. У маім блакноце пазначаны дзесяткі прозвішчаў людзей, з якімі сустракаўся, размаўляў. Хацелася пачуць у іх голасе нешта высокае, патрыятычнае, а чуў звычайныя, буднія словы. «Да снежня гэтага года трэба здаць заказчыку пяцьдзесят дамоў. Праблемы ёсць, вядома, але мы іх стараемся вырашаць самі, на месцы. Навошта ў бом лішні раз грукаць? Людзей трэба выручаць, а не спасылацца на прычыны...» (Старшы інжынер Міністэрства меліярацыі БССР Міхаіл Рыгоравіч Цішчанка. Калгас імя Жданава, Петрыкаўскі раён.) «У брыгадзе ўсе добраахвотнікі. Калі фарміравалі калектыў, жадаючых было – ну, ведаеце, і сам не чакаў! Але ж нам трэба было ўсяго дванаццаць чалавек. Сярод іх – дзевяць камуністаў. Людзі ўсе сямейныя, сур'ёзныя. Муляр Фёдар Маркаў, цясляр-бетоншчык Пятро Радзюк, шафёр Аляксандр Басько, бетоншчык Мікалай Бразгоўка... Жывём далёка ад сваіх сем'яў, але помнім пра тое, што нас чакаюць дома дзеці, жонкі, стараемся не падвесці калектыў, які нам даверыў такое адказнае заданне. Не падвядзём». (Намеснік началь– ніка пухавіцкай ПМК-70 Мікалай Васільевіч Кавалёў. Вёска Кашэвічы.)
Добры настрой у людзей – і ад таго, што для іншых стараюцца і што сябе правяраюць на трываласць.
Дырэктар Калінкавіцкага завода жалезабетонных вырабаў Аляксандр Рыгоравіч Яскавец вярнуўся ў Петрыкаў стомлены, але калі завязалася ў нас размова пра яго паездкі ў гаспадаркі раёна, дзе ён толькі што пабываў, у вачах з'явіўся бляск.
– А ведаеце, што над маёй галавой вісіць? – усміхнуўся Аляксандр Рыгоравіч.– Не, бачу... Меч не меч, а ўсё ж... Дзве тысячы блокаў павінны даць да дваццатага лістапада. Вось і ўявіце. Не, мы паставім, тут і сумнявацца не трэба. Не верыце, бачу? Вось мой тэлефон, пазваніце пасля дваццатага.– Ён і сапраўды вырваў з запісной кніжкі лісток, папярэдне чыркануўшы на ім ручкай.– Трымайце!
Лісток я ўзяў. Няхай будзе. Спатрэбіцца. А чаму – і пазваню, даведаюся, ці стрымаюць слова заводчыкі.
Пазваніў. Аляксандр Рыгоравіч сыпануў смехам у трубку:
– Х-ха-ха!.. Пра блокі ўспомнілі? Ды яны – даўно забытая песня! Новыя, новыя задачы ў нас...
– Што, таксама – меч над галавой? – пытаю.
– А і трэба, каб вісела нешта. Тады мы па зямлі хадзіць будзем больш шырокім крокам...
Рэдактар Буда-Кашалёўскай раённай газеты «Авангард» Валерый Іванавіч Калінічэнка, мой добры даўні знаёмы, а я ўвогуле паважаю раёншчыкаў, бо некалі і сам аддаў гэтай працы лепшыя свае гады, ведаю, што за хлеб, прыслаў пісьмо, а ў ім выразка з газеты – яшчэ знаёма пахне свежай друкарскай фарбай. «Задуму тваю напісаць пра рэха Чарнобыля зразумеў і ўхваляю, патрэбная справа. Пад'едзь. Адвернемся куды-небудзь. Перасяленцаў у раёне багата. А пакуль паглядзі, што мы тут пішам...» – прачытаў я ў кароценькай, на самакрутку, прыпісцы да пісьма.
3 газеты «Авангард»: «У саўгас «Камінтэрн» з небяспечнай зоны, прылягаючай да Чарнобыльскай АЭС, перасяліліся 83 сям'і – з саўгаса «Слабадскі» Брагінскага раёна. Больш як 200 чалавек прыбавілася ў пасёлку Шырокі. Для навасельцаў будаўнікі завяршаюць узвядзенне новага пасёлка. На былой пустэчы праляглі асфальтаваныя стужкі новых вуліц. З'явіліся ў іх і назвы: Пучынская, Брагінская, Слабодская. Названы так у памяць мясцін, з якіх прыехалі перасяленцы. Ёсць яшчэ вуліца Прамбудаўская – даніна павагі людзям, якія ўзводзяць жыллё.
У белакаменных будынках з усімі камунальнымі выгодамі справілі ўжо наваселле трыццаць сем'яў. Па вечарах загараецца святло і ў вокнах катэджа саўгаснага шафёра В. П. Траццяка. Працуе ён на новым месцы з першага дня, і такое ўражанне, што гэты чалавек жыве даўно тут. Сумленны працаўнік, шчыры чалавек.
Сёння практычна ўсе навасельцы, што перасяліліся ўжо ў свае дамы, забяспечаны палівам. Завезена 100 тон вугалю, 147 – торфу». Дзякую Валерыю Іванавічу за пісьмо, за ўвагу. Абяцаю па тэлефоне пад'ехаць, але крыху пазней – на чарзе ўжо запланаваныя паездкі ў Гомельскі і Рагачоўскі раёны.
Назаўтра зноў выбіраюся ў дарогу.
5
Цэнтральная сядзіба калгаса «Першамайскі» – вёска Макаўе, ад Гомеля блізка. Мой спадарожнік Сяргей Халадзілін, фотакарэспандэнт раённай газеты «Маяк», бываў тут неаднойчы, а я прыехаў упершыню. Вёска як вёска. Дамкі пад новымі дахамі, найбольш шыфернымі, калодзежы, слупы, на якіх вісяць электраправады. Вуліцы разбіты коламі грузавікоў, здратаваны экскаватарамі і гусенічнымі трактарамі. Прайшоўшы крыху па вуліцы, пачулі, як у цішыню яе пачынае ўплятацца мелодыя будоўлі. За вёскай узводзяцца жылыя дамы, чуваць рокат тэхнікі, галасы людзей.
Першыя ўражанні ад убачанага прыемныя. Кідаецца ў вочы – усе пры справе, не відаць аматараў частых перакураў, ніхто не бадзяецца ў пошуках «сам не ведаю чаго». Заўважыўшы чужых людзей на аб'екце, падыходзіць чалавек у рабочым адзенні, з кельмай у руцэ, выцірае рукавом лоб, прадстаўляецца: брыгадзір муляраў будаўнічага ўпраўлення № 225 трэста «Мазырнафтахімбуд» Аляксандр Пятровіч Дунаеў.
3 расказу брыгадзіра:
– У трэсце я даўно – амаль, лічыце, дваццаць гадоў. Будаўнічы гэта стаж, не кабінетны. Круглы год пад небам. Толькі я не пра гады, а вось пра што скажу. Даводзілася ўзводзіць мне разам з хлопцамі шмат розных аб'ектаў. Былі і складаныя, і тэрміновыя. Ды што там гаварыць —пабачыў многае на сваім вяку, але такіх тэмпаў і такога энтузіязму, з якім працуе брыгада ў Макаўі, не прыпомню. Усе хлопцы працуюць добра, як сталёвыя ўсё роўна. Ні падганяць іх, ні папракаць. Слова не павышаю вось ужо колькі дзён. Што значыць разумеюць...
Мы ж, мазыране, суседзі з Нараўлянскім раёнам, рукой да яго падаць. Там жа – чулі, канечне,– таксама часткова забруджана тэрыторыя, увайшла ў небяспечную зону, а ў некаторых нашых будаўнікоў родныя, блізкія людзі адтуль. Бываў пасля аварыі ў суседнім раёне і я. Вялікая бяда напаткала людзей, агораць яе павінны разам. Ведаю, як цяжка пакідаць ім абжыты кут. Таму ж вельмі хочацца ўсім нам, каб жыллё, якое будуем, па душы і сэрцы, як кажуць, прыйшлося людзям, каб у нялёгкую для сябе мінуту яны і нас успомнілі добрым словам.
У маёй брыгадзе сем чалавек. Людзі як людзі. Калі трэба – у ляпёшку разаб'юцца, а тое, што задумалі, зробяць. Бачу ж, ды што бачу – і сам адчуваю: стаміліся, але выгляду не паказваюць. За месяц, што тут робім, два дні ўсяго адпачылі: няма калі гулі правіць. Не, не падумайце, што нам выхадных не даюць – бяры, скарыстоўвай, але ж восень на дварэ, пахаладае вось-вось. У нас-то ёсць дзе жыць, а як ім, перасяленцам? Тады ўжо і адпачнём, калі справу да ладу давядзём. Я заікнуўся неяк перад хлопцамі: «Мо адпачнём?», дык і сам быў не рады. Пятровіч, гавораць, дзякуй табе за ўвагу і клопат, але не перашкаджай. У цябе самога з рукі кельму не вырвеш, а навошта нас з тропу збіваеш? Маўчу, больш не прапаноўваю, бо адлятаюць мае словы, як ад сценкі, і па мне ж лупцуюць. 3 хлопцамі я – як дома, у сям'і. Утульна сярод іх, цёпла. Хораша. Здружыліся – вадой не разальеш. Не адну ж будоўлю прайшлі. 3 Анатолем Бярнадскім, Віктарам Лявонавым, Аляксеем Камаровічам... Скажы мне сёння: «На табе, Пятровіч, кабінет, тэлефон, уладу – кіруй!» А я адкажу: «Пусціце на аб'ект, да хлопцаў!» Калі мы ўсе ў зборы, ад– ным калектывам – і не стамляешся, і весела, лёгка на сэрцы – бы свята кожны дзень. Вось так, значыць. А працаваць мы пачынаем у восем гадзін, а закругляемся, калі сонца за лес садзіцца, прахалодай пацягвае з нізінкі. Па дванаццаць-трынаццаць гадзін у суткі робім.
Так трэба сёння. Я ж і гавару: вось здадзім аб’екты – адпачнём...
Непадалёк ад Макаўя і Маркавічы, там работнікі Мінскага «Аблсельбуда». У іх яшчэ большы аб'ём работ – сто кватэр. Прыехалі з розных куткоў суседняй вобласці – з Маладзечна, Валожына, Мядзеля, Вілейкі... Зноў чую: «Дрэнна будаваць наогул нельга, а такія аб'екты – тым больш. Мы пакінулі свае сем'і не дзеля прагулкі».
Вось такія яны, будаўнікі, а дакладней сказаць – такія яны, нашы людзі. Простыя, сціплыя, працалюбівыя. Яшчэ б хацелася засяродзіць увагу на наступным штрышку. Тут, у Маркавічах, будаўнікі вырашылі спярша працаваць вахтавым метадам – праз пэўны час адма група павінна змяняць другую. Не атрымалася. Толькі таму не атрымалася, што не знайшлося жадаючых ехаць на адпачынак. Працаваць дык працаваць!
Пабываў я ў Маркавічах і пазней, у лістападзе. Паабяцаў тады прыехаць на першыя наваселлі – і слова стрымаў. Дні ўжо стаялі ка– роткія, шэрыя. Апошні месяц восені – гэтым усё сказана. Але, гледзячы на шчаслівыя твары людзей, не адчувалася, што з поля дзьме халодны вецярок, апякае шчокі. У вёску прыйшло свята. Тры месяцы назад на ўскрайку Маркавіч была пустка, а цяпер, паглядзіце, якія катэджы і дамы выраслі! Адна-двухпавярховыя! Сучасныя, акуратныя – вочы радуюць. Хлоб-соль прыпаднеслі мясцовыя жыхары працаўнікам калгаса імя Калініна Брагінскага раёна. Ад імя навасёлаў слова ўзяла Алена Кан– станціпаўна Шылец, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР, кавалер ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга і «Знак Пашаны». Крыху сумеўшыся пасля дружных воплескаў, а гэта ёй уручыў старшыня Гомельскага райвыканкома Мікалай Рыгоравіч Гушаль сімвалічны ключ ад жылога пасёлка, жанчына сказала:
– Дзякуй усім вам. Вялікі дзякуй. Не магу стрымаць пачуццяў. Радуюся, хвалююся. Хочацца ўсіх, хто ў цяжкую мінуту аказаўся побач з намі, пацярпеўшымі ад аварыі на АЭС, абняць і расцалаваць. Мы мелі магчымасць яшчэ раз пераканацца, што ў нас, у Краіне Саветаў, чалавек чалавеку друг, таварыш і брат. У Маркавічах мы не чужыя людзі – свае. Паспелі ўпэўніцца ў гэтым. Што ж, за намі не стане – адкажам добрай працай на клопат аб нас. Традыцыі калгаса імя Калініна, а яны багатыя традыцыі, будзем дастойна працягваць і памнажаць і ў «Чырвоным сцягу».