412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Іван Чыгрынаў » Звон ― не малітва » Текст книги (страница 3)
Звон ― не малітва
  • Текст добавлен: 26 июня 2025, 10:50

Текст книги "Звон ― не малітва"


Автор книги: Іван Чыгрынаў


Жанр:

   

Драматургия


сообщить о нарушении

Текущая страница: 3 (всего у книги 3 страниц)

Ізяслаў. Доўга сумавала. Цяпер гаспадыняй жыве ў нашым замку.

Фар. Спалохалася, калі ганец па цябе прыскакаў?

Iзяслаў. Яна ж – маці!..

Фар. Так, маці.

Ізяслаў. А навошта мяне бацька паклікаў? Дараваў мне ўчынак той?

Фар. Тваім учынкам кожны бацька павінен ганарыцца, княжыч. Праўда, спярша гарачка розум затлуміла. Ну, ды не мне судзіць князёў. А навошта паклікаў цябе бацька, дакладна не ведаю… Але не хвалюйся. Ты пакуль з дарогі памыйся, з братамі пагавары. Ты ж помніш іх?

Ізяслаў. Братоў помню. I Мсціслава, і Усевалада, а сясцёр – не.

Фар. Цяпер тут і Яраслаў жыве. Сёстры, як і ты, на маці падобны, а браты – на бацьку.

Ізяслаў. А Яраслаў – хіба наш?

Фар. Раз выхоўваўся з вамі, значыць, ваш.

Iзяслаў. Скажы, Фар, а ўвогуле… дзяцей у вялікага князя многа?

Фар. Адных сыноў – дванаццаць. Акрамя вас, што нарадзіла Рагнеда, – Вышаслаў, Святаполк, Святаслаў, Барыс, Глеб, Станіслаў, Пазвізд, Судзіслаў… Ну, а дзевак, дык… Ладна, княжыч, у нас часу пагаварыць яшчэ будзе. Ты тут прывыкай пасля дарогі, а я наведаюся ў замак, скажу вялікаму князю, што ты прыехаў. Гэй! (Пляскае ў далоні.) Хто там, нясіце княжычу Ізяславу чыстае адзенне, няхай умываецца ды адзяваецца! Ды паклічце да яго братоў і сясцёр!

Фар выходзіць. Сапраўды, пакуль Ізяслаў умываўся ды адзяваўся з дапамогай прыслужніка, да яго прыбеглі браты-падлеткі, сёстры меншага ўзросту.

Усевалад. Дарэмна не паспеў на хрышчэнне ў Кіеў! Ці, можа, знарок спазніўся?

Iзяслаў. Дарога вялікая.

Усевалад. Дзе гэта твой горад?

Ізяслаў. Як табе сказаць? Усе пытаюцца, дзе Ізяслаў, я тлумачу, а па вачах бачу, што мала хто разумее, дзе гэта. Трэба было сесці, брат, на каня ды разведаць дарогу да нас. А разам – і маці пабачыць. Нябось забыў нават аблічча яе?

Усевалад. Ты так гаворыш, быццам мы знарок?

Мсціслаў. Я добра помню маму. Нават помню, як вы з ёй ад’язджалі з Кіева.

Ізяслаў. А я вось гэтага якраз і не помню. Што было да таго, помню, а як пакідалі Кіеў – забыў.

Усевалад. Горад твой завецца па табе?

Iзяслаў. Так хацеў вялікі князь, а наш бацька Уладзімір Святаславіч. Горад будаваў для нас ён.

Мсціслаў. Пачакай, Усевалад, няхай Ізяслаў раскажа пра маму.

Першая княжна. Ага, няхай!

Ізяслаў (глядзіць на іх). Вы – мае сёстры?

Другая княжна. Сёстры, сёстры!

Ізяслаў. Які лёс у нас!.. Мець бацьку і маці, а жыць паасобку. Мама часта ўспамінае вас, тады плача, як успамінае.

Першая княжна. Яна прыгожая?

Iзяслаў. Як і вы!

Сёстры шчасліва смяюцца.

Мсціслаў. Вы, сарокі белахвостыя, клікалі б брата ў трапезную. Нябось галодны?

Ізяслаў. Не, голад чамусьці прапаў. Убачыў вас, і голад прапаў.

Другая княжна. Гэта, брацік, ад радасці. Мы таксама рады табе. (Пытаецца ў сястры.) Праўда?

Першая княжна. Праўда, праўда!

Ізяслаў. А вас – пахрысцілі ўжо ў новую веру?

Усевалад. Усе мы цяпер хрысціяне. Цябе, відаць, таксама бацька паклікаў у Кіеў дзеля гэтага.

Ізяслаў. А як… ну як хрысцяць?

Мсціслаў. Я табе раскажу.

Першая і другая княжны. Раскажы, раскажы!

Усевалад. Ціха, сарокі!

Мсціслаў. У Кіеў бацька вярнуўся з Корсуня з царыцай і адразу загадаў скінуць з гары ідалаў, адных – пасекчы, другіх – спаліць.

Першая княжна. Ты яму пра Перуна раскажы.

Мсціслаў. Не перабівай! А то абедзвюх выставім за дзверы.

Заходзіць Фар.

Фар (да Ізяслава). Ну, княжыч, можаш радавацца: вялікі князь сказаў зараз жа прывесці цябе. Абедаць будзеш ужо, няйначай, у бацькі.

Мсціслаў. Фар, мы яму не дагаварылі!

Фар. Дасць Бог, паспееце нагаварыцца.

Мсціслаў. Мы яму не дагаварылі, як людзей у Кіеве хрысцілі!

Фар. Хадзем, хадзем, Ізяслаў! (Да Мсціслава.) Я сам раскажу яму.

Першая і другая княжны (наперабой). Фар, прывядзі яго зноў да нас!

Фар. Прывяду, прывяду.

Ізяслаў і Фар ідуць па сцэне.

Iзяслаў. Ты, Фар, не даведаўся, дзеля чаго выклікаў мяне вялікі князь?

Фар. То яму аднаму ведама. Хадзем.

Ізяслаў. А што з Перуном было?

Фар (махае рукой). Ат, з ім зрабілі тое самае, што і з іншымі старымі багамі. А вось тут, па берагах гэтага Ручая, ішлі кіяўляне на Дняпро прымаць новую веру.

Ізяслаў. А што на гэта гаварылі язычніцкія святары?

Фар. Княжыч, запомні – тут паўсюды воля вялікага князя, яго ўлада над усім і над усімі. Прыехаўшы з Корсуня, ён адразу ж загадаў прывязаць Перуна да конскага хваста, і той валачыў яго з гары па Барычову ўзвозу да Ручая, а дваццаць дружыннікаў беглі следам, дубасілі старога бога жэзламі.

Ізяслаў. А што ж кіяўляне? Што яны?

Фар. Няверныя, канечне, плакалі, гледзячы на ганьбаванне, нават з плачам суправаджалі свайго бога да самага Дняпра. Але вялікі князь загадаў і далей адпіхваць Перуна. Сказаў: «Калі прыстане дзе да берага, адпіхвайце яго. А калі пройдзе парогі, тады толькі пакіньце яго». Няверным жа тым часам загадаў сказаць: «Калі не прыйдзе хто заўтра да ракі – ці то багаты, ці то бедны, жабрак ці раб – будзе мне вораг!» На другі дзень узышоў вялікі князь з папамі царыцынамі і корсунскімі на бераг Дняпра, куды збіраліся натоўпам кіяўляне, пагнаў людзей у ваду, і там яны стаялі ў ёй па грудзі, а папы хрысцілі іх малітвамі, стоячы на беразе.

Ізяслаў. Няўжо, Фар, увесь Кіеў дабрахотам з’явіўся на хрышчэнне?

Фар. Сам жа чуеш, княжыч, вялікі князь пагражаў. Але многія з горада паўцякалі. Гэта дакладна вядома. Так што на нашай зямлі цяпер адным часам і паганскія багі, і новы, Ісус Хрыстос. I доўга яны будуць змагацца за душы людзей. Міне многа-многа часу, а на зямлі ў нас будуць прыхільнікі старой і новай веры. Але вялікі князь, пакуль жывы, не адступіцца, будзе гнаць з зямлі старую веру.

У замку, куды неўзабаве прывёў Фар княжыча Ізяслава, сустрэў іх вялікі князь Уладзімір Святаславіч. Суровы і не зусім ветлівы, Уладзімір доўга глядзеў на сына. Хто ведае, можа, здалося раптам бацьку, як стаў гэты сын яго ў абарону маці, княгіні Гарыславы. (Сцэна: няйначай, усё-ткі «ўбачыў» ён тую раніцу, прыйшла яна цяпер да яго, як насланнё.) Нарэшце вусны вялікага князя разышліся ва ўсмешцы, ён заплюскаў вачамі, яўна адганяючы ад сябе насланнё.

Уладзімір. Ты, Фар, можаш ісці. Пакінь нас адных. (Ступае да сына.) Як даехаў, сын?

Iзяслаў. Дзякаваць багам.

Уладзімір (зноў хмурачы лоб). У нас тут, у Кіеве, цяпер адзін Бог.

Ізяслаў. Так.

Уладзімір. Але пра багоў пасля. Ну-тка, выцягвай з ножнаў свой меч. (Крычыць.) Гэй, хто там, прынясіце мой меч! (Да княжыча.) А то вырас ты, бачу, з вежу, а вось якая рука ў цябе.

Вялікаму князю падносяць меч.

Трымайся! I не зважай, што перад табой вялікі князь, а твой бацька. Успомні, як кідаўся некалі абараняць маці!

Iзяслаў. Бо малы быў…

Уладзімір. Такога саромецца не варта. Іншая справа, што ў бацькі дараваць прасіць усё роўна калі, а давядзецца, аднак саромецца таго ўчынку не трэба. Ну, пачалі.

Вялікі князь і княжыч пачынаюць змагацца на мячах. Уладзімір адчувае, што сын добра валодае зброяй, крычыць: «Хвалю, Ізяслаў, хвалю!» – і спрытным ударам выбівае з рукі яго меч. Ізяслаў колькі часу стаіць збянтэжаны. Уладзімір аддае дружынніку свой меч, падыходзіць да сына, ляпае па плячы.

Значыць, недарэмна траціў час. Адчуваецца дзедава рука, ды і бацькава таксама.

Iзяслаў. Якога дзеда?

Уладзімір (амаль злосна). Не так важна! Я вось дзеля чаго цябе паклікаў у Кіеў, Ізяслаў. Хачу пасадзіць нарэшце сваіх большых сыноў на сталы ў гарадах. Вышаславу даю Ноўгарад. Святаполку – Тураў, Яраславу – Растоў. Табе, Ізяслаў,– Полацк, вотчыну твайго дзеда Рагвалода.

Ізяслаў. А што атрымаюць мае аднаўтробныя браты – Усевалад, Мсціслаў?

Уладзімір. Гэта мой клопат. Ты пра іх не турбуйся. У іх таксама ёсць бацька. Але яны яшчэ не ў гадах. Пасля атрымаюць сваё, дарма што гарадоў у маёй зямлі пакуль не хапае. (Смяецца.) Сыноў у вялікага князя кіеўскага больш, чым гарадоў. Трэба пачынаць ставіць іх паўсюды – і на Дзясне, і на Трубежы, і на Суле. Мсціславу, як падрасце, думаю аддаць Цьмутаракань, а Усеваладу – Уладзімір. Як жа твой горад выглядае цяпер?

Iзяслаў. Расце.

Уладзімір. Няхай Ізяслаў застаецца маці. А сам едзь у Полацк. Хіба не рады?

Iзяслаў. Радасць вялікая.

Уладзімір. Думаю, што атрымаць дзедаву вотчыну – гэта акурат дакрануцца гарачай рукой да радасці. У Полацку дасюль былі мае пасаднікі. Па чарзе, вядома. Цяпер ты будзеш там законным князем. Вялікі стол па-ранейшаму застаецца за мной тут, у Кіеве. Гэта ты павінен ведаць і шанаваць. У астатнім – Полацкі стол твой.

Ізяслаў. А зямля дзедава?

Уладзімір. Зразумела, што табе аддаецца пры гэтым уся Полацкая зямля, якой некалі валодаў дзед Рагвалод. Відаць, ты цяпер станеш высвятляць, што адбылося ў Полацку, калі ішоў я з Ноўгарада ў Кіеў. Табе нагавораць усялякага, толькі слухай. Маці, няйначай, таксама галаву задурыла сваёй нянавісцю. Урэшце, яе зразумець можна. Але слухай, што скажу я.

Iзяслаў. Слухаю, вялікі князь.

Уладзімір. Я напаў на Полацк і загадаў расправіцца з князем Рагвалодам. Перш за ўсё таму, што той увесь час спрабаваў адваёўваць у Ноўгарада воласці, якія ніколі не належалі яму. Па-другое, у вайне, якую вёў Ноўгарад, дзе я княжыў, Полацк падтрымліваў Кіеў, а князь Рагвалод хацеў мець за зяця Яраполка. Твой дзед па матчынай лініі, Ізяслаў, быў, такім чынам, маім ворагам. Не знішчыўшы ягонага гнязда, я не стаў бы вялікім князем у Кіеве. Разумееш?

Ізяслаў. Так.

Уладзімір. Цяпер я прыняў новую веру. I як сказаў апостал Павел: «Усе мы, хто хрысціўся ў Ісуса Хрыста, у смерць яго хрысціліся, дакладней, мы хаваліся з ім, хрышчэннем гэтым, у смерць, каб як Хрыстос уваскрэс з мёртвых славай Айца, так і нам хадзіць у абноўленым жыцці». Ты з гэтага зразумеў што-небудзь?

Iзяслаў. Словы твае невыразныя пакуль.

Уладзімір. Так вучыць апостал Павел, адзін з тых, хто быў разам з Ісусам Хрыстом.

Ізяслаў (ківае галавой). Мне аб гэтым расказваў праваслаўны прэсвітэр Апанасій, што прыходзіў да нас у Ізяслаў.

Уладзімір. Я, сын мой, аддаючы табе Полацкі стол, хачу, каб ты разумеў: мінулае прайшло, цяпер усё будзе па-новаму. Але стол атрымаеш пасля таго, як прымеш новую веру. Без гэтага я не дам табе Полацкага княства.

Ізяслаў. А што старыя багі? Як мне са старой верай быць?

Уладзімір. Гэта не вера была. Звычайнае замарачэнне. Таму са старымі багамі ў сваім княстве мусіш зрабіць, як зрабіў я тут, у Кіеве. Нябось чуў?

Iзяслаў. Фар мне расказаў.

Уладзімір. Тым лепш. Бацькава воля павінна быць выканана цалкам. Я не стану доўга затрымліваць цябе ў Кіеве. Пакуль справа дойдзе да твайго хрышчэння, падбірай сабе людзей, з якімі паедзеш у Полацк. Многа адсюль не бяры. Дружыну набярэш там. А пасаднік мой табе дапаможа. Галоўнае, збяры вакол сябе разумных людзей. Слухайся іх, але і свой розум таксама май. Каго ты адсюль возьмеш? Прасі!

Iзяслаў. Нікога тут пакуль не ведаю. Але таго дружынніка, што прыязджаў да нас ганцом, дазволь узяць у Полацк.

Уладзімір. Бяры.

Ізяслаў. I Фара мне дай.

Уладзімір. А братоў тваіх ды сясцёр хто выхоўваць стане? (Падумаўшы.) Ладна, пагавару з Фарам. Яшчэ каго?

Ізяслаў. Дазволь пажыць трохі ў Кіеве, агледзецца.

Уладзімір. Добра. Але ўсё роўна доўга не затрымлівайся. У Полацку чакаюць новага князя.

Iзяслаў. Ведаюць – каго?

Уладзімір. Чакаюць, але пакуль не ведаюць. Аб гэтым знаем ты ды я. Запомні, сын: даўняе прайшло, за яго больш не трымайся, цяпер будзе ўсё новае; мы былі пагразнулі ў цемнаце і грахах; цяпер наблізілася да нас выратаванне, ноч прайшла, а дзень наблізіўся.

Iзяслаў. Што ж ты нічога не пытаеш пра маю маці, а тваю жонку?

Уладзімір. Пра яе мая воля табе выйдзе пасля. А цяпер – хадзем у трапезную, сядзем за абедзенны стол. Любіш паесці? Князь павінен многа жэрці.

Замак у Ізяславе. У святым пакоі княгіня Рагнеда, нянька. Адчыняюцца дзверы, шырокім крокам, у багатым княскім адзенні, са зброяй заходзіць Iзяслаў.

Iзяслаў. Вітаю, княгіня!

Рагнеда. Добрага дня, сын! Бачу, князем з Кіева вяртаешся?

Ізяслаў падыходзіць да маці, становіцца на правае калена, схіляе галаву.

Ізяслаў. Вялікі кіеўскі князь, а мой бацька Уладзімір Святаславіч вярнуў нам Полацкі стол.

Рагнеда. Я рада, сын, што табе нарэшце па праву дасталася дзедава вотчына. Што дзеці? Як твае браты ў Кіеве жывуць, сёстры?

Iзяслаў. Кланяюцца табе.

Рагнеда. Ніхто не захацеў прыехаць сюды?

Ізяслаў (сумеўся, але ўсё-ткі сказаў). На тое не было волі вялікага князя.

Рагнеда. Ты ўстань, князь! Значыць, Уладзімір не дараваў мне? Табе дараваў, а мне – не?

Iзяслаў. Табе застаецца на ўсё жыццё гэты горад. Я паеду сёння ж у Полацк, ты будзеш жыць тут. Па новай веры…

Рагнеда. Ты прыняў новую веру?

Ізяслаў. Так. Дык па новай веры вялікаму князю цяпер належыць мець адну жонку.

Рагнеда. Адну?

Iзяслаў. Так, адну.

Рагнеда. I ён пакідае за сабой новую, Ганну?

Ізяслаў. Я гэтым дужа не цікавіўся. Але, няйначай, гэта так. Дык згодна з новай верай князь дае волю ўсім сваім жонкам. Табе, мама, таксама.

Рагнеда. Навошта мне яго воля!

Iзяслаў. Можаш зноў выходзіць замуж.

Рагнеда. I гэта ўслед за распусным бацькам гаворыць мой сын! Я не пазнаю цябе, Ізяслаў! У Кіеве цябе падмянілі.

Ізяслаў. Не, мама, проста я стаў сапраўдным князем. А сюды прыехаў, каб пабачыць цябе і пераказаць на словах тое, што загадаў бацька.

Рагнеда. А ў Полацк? Возьмеш мяне з сабой у Полацк?

Ізяслаў. Ты застанешся жыць тут, мама. Я ўжо сказаў.

Рагнеда. Можа, вялікі князь забараняе? А ты не здольны не паслухаць яго? У цябе ж цяпер твой Полацкі стол!

Ізяслаў (да нянькі). Ты – выйдзі.

Нянька (бурчыць). Ну вось, дажыліся – ужо ад старой нянькі ў маіх князёў з’явіліся нейкія тайны! (Выходзіць.)

Ізяслаў. Я атрымаў яго з адной умовай.

Рагнеда. З якой?

Iзяслаў. Што воля вялікага князя ў Кіеве абавязкова будзе ў Полацку.

Рагнеда. I ты ўзрадаваўся такому сталу?

Ізяслаў. Я прыняў яго.

Рагнеда. Але ж полацкія князі амаль заўсёды былі незалежныя ад Кіева.

Ізяслаў. Мама, галоўнае, што ў Полацку зноў будзе свой князь.

Рагнеда. Навошта ён, такі князь, там – звязаны па руках і нагах? Дзед твой Рагвалод не схіліў галавы ні перад кім.

Iзяслаў. Затое і паплаціўся.

Рагнеда. Ён бы не паплаціўся так, калі б я самахоць згадзілася разуць ногі сыну рабыні. Ты пра гэта ведаеш?

Iзяслаў. Цяпер я ведаю шмат, мама. Але ты не павінна дакараць мяне, што я згадзіўся на пэўных умовах прыняць Полацкі стол. У мяне ў галаве снуюцца планы…

Рагнеда. О няшчасная зямля! Што з табой будзе?

Iзяслаў. Раней часу не трэба плакаць па ёй. Цяпер у яе ёсць гаспадар, свой князь.

Рагнеда. Няшчасная яна і няшчасны сын мой!

Ізяслаў. Ладна, мама, здаецца, я ўсё пераказаў, трэба спяшацца ў Полацк.

Рагнеда. Ты не раздзеліш са мной нават трапезу?

Ізяслаў. Няма калі, мама. Скажы, каб памянялі коней, а то мае стаміліся.

Рагнеда. А сам ты?

Iзяслаў. Яшчэ трымаюся ў сядле.

Рагнеда. Цяпер ужо зусім зразумела – падмянілі цябе ў Кіеве, сын! Раней ты не такі быў!

Ізяслаў. Раней не ляжаў на мне княскі клопат. Жылі сабе тут, і ўсё.

Рагнеда. Ты яшчэ ўспомніш наша тутэйшае жыццё, яно будзе здавацца табе самым лепшым.

Ізяслаў. Ты гаворыш так, быццам не жадаеш шчасця ні мне, ні нашай зямлі Полацкай, якую мы назад атрымалі?

Рагнеда. Якраз таму я і гавару гэтак, што хвалююся і за цябе і за бацькаву зямлю.

Iзяслаў. Прасі багоў за нас. Хоць што я кажу? Наконт багоў таксама ёсць воля вялікага князя. Дарэчы, трэба сказаць няньцы, каб прывялі сюды Анею. Я вазьму яе з сабой у Полацк.

Рагнеда. Яна не прыйдзе.

Ізяслаў. Чаму?

Рагнеда. Яе забралі да сябе багі.

Ад нечаканасці Ізяслаў сядае на ўслон, бярэ ў далоні твар.

Ізяслаў. Каму гэта ў галаву прыйшло аддаць яе багам у ахвяру?

Рагнеда. Самім багам. Я была тады ў свяшчэнным лесе, выбар паў на яе…

Ізяслаў. I ты не заступілася?

Рагнеда. Перад багамі ўсе людзі роўныя!

Ізяслаў (устае, бліскае вачамі). Трэба спаліць гэты лес і разбурыць свяцілішчы з усімі яго кумірамі! Так, як учынілі з імі ў Кіеве! А на іх месцы паставіць праваслаўныя цэрквы са званамі.

Рагнеда. Ты гэтага не зробіш, сын! Бо нашы багі будуць доўга харкаць крывёю ўслед вам, здрадзіўшым старой веры! Сам жа не адзін раз паўтараў за тым заходнім святаром: звон – яшчэ не малітва… (Падае перад сынам на калені.)

Ізяслаў. Устань, мама… Устань!.. (Бярэ яе, ставіць на ногі.) Урэшце, жыві тут як знаеш!.. Анея перад смерцю ні аб чым не прасіла?

Рагнеда. Не. Паводзіла сябе добра. Быццам выразна разумела, што ёй выпаў якраз такі вось лёс. Была чыстая і светлая. Ведамая справа, к багам ісці!..

Ізяслаў. А бацька яе, злотнік? Што ён?

Рагнеда. Шалеў і кідаўся на людзей.

Ізяслаў. I не абараніў? Дзе ён цяпер?

Рагнеда. Казалі, нібыта ходзіць вакол свяшчэннага лесу.

Iзяслаў. Не збіраецца помсціць?

Рагнеда. Хто ж яго ведае? Але перад багамі…

Ізяслаў. Але ж дачка…

Рагнеда. Так, сын… Але перад багамі…

Ізяслаў. Я не дарэмна кажу – трэба сапраўды гэтых лясных ідалаў і тут разбурыць. Як бацька ў Кіеве зрабіў!

Рагнеда. Не, сын, ты ўжо не чапай іх.

Ізяслаў (глядзіць амаль варожа на маці). Як знаеш!.. Бывай!.. Але новыя багі ўсё-ткі прыйдуць на змену старым! (Выходзіць.)

Усё той жа светлы пакой. Праз многа гадоў. Княгіня ўвечары стаіць каля расчыненага акна. Няйначай, што на дварэ якраз зноў пара позняга лета. У пакоі з ёю – нянька.

Рагнеда. Забылі пра нас, нянька. Нават сын забыў. Пахавалі нас тут, як у магіле.

Нянька. Такая планіда наша, княгіня.

Рагнеда. Так, планіда, будзь яна праклятая!

Чуецца, як пачынае выць недзе старая ваўчыца.

Толькі яна верная пакуль застаецца.

Нянька. Дык звер жа…

Рагнеда. Гэта я не дала яе некалі забіць Ізяславу… А вось Анею…

Княгіня слухае. I да яе прыходзіць апошні ўспамін, як цяжкі прывід: Уладзіміравы варагі ў лета 6488-е ўрываюцца ў Полацкі замак, забіваюць на вачах у Рагнеды бацьку, маці, братоў…

Канец драмы

1989


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю