355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Пьер Буль » Планета малпаў (на белорусском языке) » Текст книги (страница 3)
Планета малпаў (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 9 октября 2016, 00:54

Текст книги "Планета малпаў (на белорусском языке)"


Автор книги: Пьер Буль



сообщить о нарушении

Текущая страница: 3 (всего у книги 10 страниц)

Але я не адразу звярнуў позiрк на забiтага – уся мая ўвага была скiраваная на гарылу. Я пiльна сачыў за ёю з таго самага моманту, як яна пачула шоргат, i быў дужа ўражаны багаццем яе мiмiкi: спачатку на мордзе ў гарылы чыталася напружлiвае чаканне паляўнiчага, якi пiльнуе дзiчыну, потым жорсткая радасць ад удалага стрэлу, а сама дзiўнае ва ўсiм гэтым было тое, што малпа выяўляла свае пачуццi гэтаксама ж, як i чалавек. Вось гэта i ўразiла мяне больш за ўсё: у вачах у гэтай жывёлы свяцiўся розум, якога зусiм не было ў людзей Сароры.

Але пачуццё небяспекi, што пагражала мне самому, хутка адагнала маё здзiўленне. Стрэл прымусiў мяне зноў глянуць на ахвяру, i я стаў сведкам яе перадсмяротнай агонii. Потым я з жахам заўважыў, што ўся прасека завалена чалавечымi целамi. Знiклi мае апошнiя iлюзii наконт убачанага. Крокаў за сто ад першай гарылы я заўважыў другую, адзетую гэтаксама ж. Гэта была аблава, фантастычная аблава, у якой паляўнiчыя былi малпы, растаўленыя ў ланцуг з аднолькавымi iнтэрваламi, а дзiчынаю – такiя ж, як я, людзi, мужчыны i жанчыны, чые голыя целы, прастрэленыя, скурчаныя, застылыя ў сама дзiкiх паставах, валялiся на скрываўленай зямлi. I сам я быў дзiчынаю!..

Не вытрымаўшы жудаснага вiдовiшча, я адвёў позiрк ад прасекi. Лепш ужо было глядзець на карыкатуру – i я зноў пачаў назiраць за гарылаю, якая перакрывала мне шлях наперад. Яна павярнулася, i я ўбачыў за яе спiнаю другую малпу, якая стаяла ззаду, бы слуга каля свайго гаспадара. Гэта быў шымпанзэ, шымпанзэ маленькага росту, вiдаць, яшчэ малады, але, клянуся, шымпанзэ! Адзеты ён быў праўда, не так вытанчана, як гарыла, а ў простую кашулю i штаны, аднак спрытна спраўляўся са сваiмi абавязкамi, якiя адразу ж сталi мне зразумелыя, калi гарыла працягнула яму стрэльбу, а ён падаў ёй другую, зараджаную. Потым шымпанзэ хутка дастаў з патранташа на поясе патроны, якiя блiснулi ў промнях Бетэльгейзе, i, перазарадзiўшы першую стрэльбу, зноў заняў сваё месца ззаду гарылы.

Усе гэтыя ўражаннi абвалiлiся на мяне ўмомант. Я спрабаваў абдумаць iх, прааналiзаваць, але часу на гэта не было. Левэн ляжаў побач са мною, здранцвелы ад страху, i нiчым не мог мне дапамагчы. Небяспека ўзрастала з кожнай секундаю. Загоншчыкi наблiжалiся. Гвалт i крыкi, усчатыя iмi, аглушалi. Нас ахапiла панiка, як дзiкiх звяроў, як гэтых няшчасных людзей, што прабягалi мiма нас. Племя, як выявiлася, было намнога больш люднае, чым я думаў, таму што мужчыны i жанчыны ўсё яшчэ выскоквалi на прасеку, дзе iх чакала жахлiвая смерць.

Аднак не ўсiх. Спрабуючы трымаць сябе ў руках, я назiраў з вышынi пагорка за паводзiнамi ўцекачоў. Большасць, звар'яцеўшы ад страху, з гвалтам ламiлася напрасткi праз кусты, даючы такiм чынам знаць пра сябе малпам, якiя расстрэльвалi людзей ва ўпор. Але некаторыя паводзiлi сябе больш асцярожна, як старыя кабаны-секачы, што пабывалi ўжо ў многiх аблавах i навучылiся ўсялякiм хiтрыкам. Гэтыя ўцекачы нячутна падбiралiся да прасекi, замiралi, чакаючы, пакуль блiжэйшы паляўнiчы адвернецца – i адразу ж выскоквалi з кустоў, iмгненна перасякаючы смертаносную зону. Многiм удавалася перабегчы праз усю прасеку i знiкнуць у непраглядным зараснiку на другiм баку.

Магчыма, гэта быў наш адзiны шанц на ўратаванне. Я зрабiў Левэну знак рушыць услед за мною i папоўз да апошнiх кустоў перад прасекаю. Але калi мы дабралiся да iх, мяне ахапiла раптам недарэчнае абурэнне. Як гэта я, чалавек, буду хiтрыць, каб падмануць малпу? Каб не абразiць сваёй годнасцi, я павiнен зараз жа ўстаць i палкаю адлупцаваць жывёл. Аднак жудасны гармiдар, якi ўсё нарастаў, прагнаў iдыёцкi настрой.

Паляванне канчалася. Грукат стаяў такi, што можна было звар'яцець. Загоншчыкi былi ўжо ў нас за спiнаю. Я паспеў разгледзець праз лiстоту аднаго з iх. Гэта была вялiзная гарыла, якая галасiла i ўлюлюкала ва ўсё горла, стукаючы палкаю па ствалах дрэў. Мне яна здалася яшчэ больш страшнай, чым гарыла-паляўнiчы. Левэн увесь затросся, ажно зашчоўкаў зубамi, а я, затаiўшы дыханне, чакаў зручнага моманту, каб кiнуцца да гушчару.

I тут мой няшчасны таварыш, сам таго не ўсведамляючы, уратаваў мяне сваёй неасцярожнасцю. Зусiм страцiўшы галаву, Левэн ускочыў, безразважна кiнуўся бегчы i апынуўся на адкрытай прасторы акурат перад дулам блiжэйшага паляўнiчага. Адбегчы далёка яму не ўдалося. Стрэл нiбыта пераламаў яго напалам, i Левэн звалiўся побач з трупамi астатнiх уцекачоў. Мне не было калi аплакваць яго. Сцiснуўшыся ў камяк, я вычакаў, калi гарыла аддасць стрэльбу слузе на перазарадку, i, выскачыўшы з кустоў, кiнуўся бегчы цераз прасеку. Я бачыў, быццам у сне, як гарыла таропка схапiла зараджаную стрэльбу, але перш чым яна паспела прыцэлiцца, я паспеў нырнуць у зараснiк. Я пачуў яе крык, мусiбыць, яна лаялася, але мне было не да абдумвання гэтай новай недарэчнасцi.

Перамога была за мною. Душа мая ганарлiва трыумфавала – ува мне зноў загаварыла прынiжанае самалюбства. Я бег з усiх ног далей ад крывавай бойнi, i неўзабаве крыкi загоншчыкаў за маёй спiнаю змоўклi. Я выратаваўся.

Выратаваўся? На жаль, я недаацанiў злой хiтрасцi малпаў Сароры. Не прабег я i сто метраў, як спатыкнуўся i адразу ж наляцеў на нейкую перашкоду на маiм шляху, схаваную ў зараснiку. Гэта была расцягнутая над зямлёю сетка з буйнымi ячэйкамi i кашалямi, у адным з якiх я i заблытаўся. I не адзiн я трапiў у гэтую пастку. Сетка перакрывала досыць шырокую паласу лесу, i ў ёй боўталiся няўдалыя ўцекачы, якiя здолелi ўратавацца ад расстрэлу на прасецы. Адчайныя рыўкi сеткi i злосны вiск вакол мяне найлепшым чынам давялi мне ў лiчаныя iмгненнi марнасць iх намаганняў выбрацца на волю.

Калi я адчуў сябе ў пастцы, мною авалодала сляпая, звярыная лютасць, мацнейшая за страх, i я страцiў усякую здольнасць разважаць. Наадварот, нiбыта звар'яцелы, рабiў якраз тое, што разумнаму чалавеку нiяк было нельга рабiць: кiдаўся ў сетцы з боку ў бок, спрабуючы вырвацца, пакуль не заблытаўся канчаткова, так, што ўжо i паварухнуцца не мог. Мне засталося толькi моўчкi чакаць, спадзеючыся на лiтасць малпаў, якiя, я чуў, падыходзiлi ўжо да нас.

Раздзел Х

Калi я ўбачыў, што да нас наблiжаюцца малпы, мяне ахапiў смяротны жах. Пасля таго, чаму давялося стаць сведкам, здалося, што гэтыя жорсткiя стварэннi зараз жа пачнуць знiшчаць палонных.

Наперадзе iшлi паляўнiчыя, усе гарылы. Я заўважыў, што яны без зброi, i ў душы ў мяне зацеплiлася надзея. За стралкамi да нас кiравалiся слугi i загоншчыкi, сярод якiх, апроч гарыл, было прыблiзна столькi ж шымпанзэ. Стралкi трымалiся вяльможна, быццам сапраўдныя арыстакраты. Яны былi ў цудоўным гуморы i, вiдаць, не мелi да нас нiякiх благiх намераў.

Нялёгка мне было прывыкнуць да ўсiх парадоксаў гэтай планеты, каб напiсаць падобную фразу, не задумваючыся над яе недарэчнасцю! Толькi ж менавiта так усё i было! Гарылы выглядалi сапраўднымi арыстакратамi. Яны весела перагаворвалiся на незразумелай, але досыць выразнай мове, а мiмiка iх перадавала ўсе адценнi чалавечых пачуццяў, сляды якiх я так марна спрабаваў адшукаць на твары ў Новы.

Што да сарорскай прыгажунi, дык я нават не ведаў, што з ёю. Пры адным толькi ўспамiне пра крывавую прасеку мяне праймалi дрыжыкi. Цяпер я ўжо разумеў, чаму так усхвалявалася Нова, убачыўшы нашага шымпанзэ. Тут, мусiць, людзi i малпы люта ненавiдзелi адны адных. Я канчаткова ў гэтым пераканаўся, калi ўбачыў, як паводзяць сябе палонныя пры малпах, што наблiжалiся да iх. Яны сутаргава тузалiся, падскоквалi на карачках, раз'юшана скрыгаталi зубамi i з пенаю на вуснах грызлi вяроўкi сеткi.

Не зважаючы на ўсю гэтую калатнечу, гарылы-паляўнiчыя – я злавiў сябе на тым, што называю iх панамi, – аддавалi загады сваiм слугам. На дарозе, дзе была расцягнута сетка, з'явiлiся даволi нiзкiя трактарныя прычэпы, на якiх стаялi клеткi. Вось у гэтыя клеткi нас i кiдалi – з разлiку тузiн на прычэп, i працягвалася гэта досыць доўга, таму што палонныя адчайна адбiвалiся. Дзве гарылы-слугi, нацягнуўшы тоўстыя скураныя пальчаткi, якiя засцерагалi iх ад укусаў, хапалi людзей аднаго за адным, вызваляючы з сеткi, шпурлялi ў клеткi i хутка засоўвалi дзверцы, а адна гарыла-пан кiравала iмi, нязмушана абапёршыся на трысцiну.

Калi чарга дайшла да мяне, я хацеў загаварыць, каб прыцягнуць да сябе ўвагу. Але толькi я разявiў рот, як гарыла-слуга груба зацiснула мне яго вялiзнай лапаю ў пальчатцы, падумаўшы, пэўна, што я збiраюся яе ўкусiць. З зацiснутын ротам не пагаворыш! Мяне, быццам якую торбу, кiнулi ў клетку, i я апынуўся ў кампанii дзесятка iншых мужчын i жанчын, яшчэ занадта ўзбуджаных, каб звярнуць на мяне ўвагу.

Нарэшце ўсе палонныя былi пагружаны, гарыла-слуга праверыла засаўкi на клетках i сказала нешта свайму гаспадару. Той махнуў рукою, i лес адразу ж напоўнiўся гулам матораў. Прычэпы тузанулiся i пакацiлiся за машынамi, падобнымi на нашы калёсныя трактары, кiравалi якiмi зноў жа малпы. Я добра разгледзеў кiроўцу, якi сядзеў за рулём трактара ззаду нашага. Гэта быў шымпанзэ ў сiнiм кабiнезоне. Напэўна, ён быў у выдатным настроi, бо адпускаў раз-пораз нам кплiвыя жарты, штосьцi напяваючы сам сабе: калi гул матораў зацiхаў, да мяне даносiлiся абрыўкi томнае мелодыi з даволi прыемным матывам.

Першы этап перавозкi палонных быў настолькi кароткi, што я нават не паспеў сабрацца з думкамi. Праз чвэрць гадзiны язды па вельмi дрэннай дарозе наш караван спынiўся на адкрытай пляцоўцы перад мураваным будынкам. Тут лес канчаўся, далей я ўбачыў толькi палi, засеяныя нейкай збажыною.

Дом з чырвоным чарапiчным дахам, з зялёнымi аканiцамi i шыльдаю над уваходам дужа выдаваў на вялiкi шынок. Я хутка скемiў, што гэта месца збору паляўнiчых. Тут слугi-шымпанзэ чакалi гаспадароў, якiя пад'язджалi на сваiх машынах, скарыстаўшыся, пэўна, другой дарогаю. Дамы-гарылы сядзелi гуртком у крэслах у цянi высокiх дрэў, якiя нагадвалi нашы пальмы, i бестурботна балбаталi. Адна пацягвала праз саломiнку нейкi напой.

Калi прычэпы выстраiлiся на стаянцы, дамы наблiзiлiся да iх i пачалi з цiкаўнасцю разглядваць здабычу i перш за ўсё дзiчыну падстрэленую, якую даставiлi сюды на двух вялiкiх грузавiках, – слугi-гарылы ў доўгiх фартухах выцягвалi трупы i складвалi iх пад дрэвамi.

Здабыча была адмысловая! Да таго ж, малпы дзейнiчалi, прытрымлiваючыся строгага парадку. Яны паклалi скрываўленыя целы тварамi ўверх у адзiн рад, быццам па лiнейцы. А пасля пачалi пад захопленыя воклiчы дам усё роўна як аздабляць забiтую дзiчыну, каб яна выглядала згодна з iх густам як мага больш iмпазантна. Яны ўкладвалi рукi ўздоўж тулава, выпроствалi скурчаныя пальцы i паварочвалi далонi ўверх, выцягвалi ногi, размяўшы iх у каленях, паварочвалi гiдка скрыўленыя набок галовы. Нарэшце яны клапатлiва прычасалi забiтых, асаблiва жанчын, гэтаксама ж як некаторыя паляўнiчыя прычэсваюць поўсць або прыгладжваюць пер'е толькi што забiтым звярам цi птушкам.

Баюся, я не змагу перадаць тое, што адчуваў, гледзячы на гэты брыдотны кашмар. Не памятаю, цi казаў я пра знешнасць усiх гэтых гарыл i шымпанзэ, пра спецыфiчныя грымасы i жэсты малпаў, калi не лiчыць таго, што паведамiў пра чалавечы выраз iх вачэй. Цi не забыўся я згадаць, як дамы-гарылы, таксама апранутыя па-спартоваму, але з вялiкай вытанчанасцю, мiтусiлiся i штурхалiся, вышукваючы лепшыя трафеi, i паказвалi на iх пальцамi, вiншуючы сваiх кавалераў? Цi ж сказаў што-небудзь пра тую жудасную сцэнку, калi адна дама выняла з сумачкi маленькiя нажнiцы, нахiлiлася над трупам, адрэзала некалькi чорных пасмаў i, звiўшы iх у колца, прыкалола шпiлькаю да свайго капелюша? Усе астатнiя дамы, зiрнуўшы на яе, адразу ж зрабiлi тое самае.

Нарэшце здабычу рассартавалi: усе трупы былi акуратна пакладзены ў тры рады, мужчыны i жанчыны ўперамешку. У небе, залiваючы гэтыю варварскую сцэну нясцерпным святлом, палала Бетэльгейзе. У жаху я адвёў вочы i ўбачыў новую дзейную асобу – малпу с трыножнiкам i замацаванай на iм доўгай чорнай скрынкаю. Гэта быў шымпанзэ. Я хутка пазнаў у iм фатографа, якi збiраецца зняць пышную карцiну багатых вынiкаў слаўнага палявання. Фатаграфаванне заняло больш за чвэрць гадзiны. Спачатку гарылы фатаграфавалiся паасобку ў сама рэспектабельных, як яны, мусiць, лiчылi, паставах – некаторыя з выглядам пераможцаў ставiлi нагу на ахвяру палявання, – потым усiм гуртам, абняўшыся за плечы. Пасля гэтага настала чарга самак, i яны таксама доўга выбiралi сабе вытанчаныя, як на iх разуменне, паставы на фоне скрываўленых целаў, гэтак папраўляючы капелюшы з пасмамi прыколатых валасоў, каб тыя вiднелiся выразна.

Жудаснасць гэтага вiдовiшча нашмат перавышала сiлы чалавечага разумення. Нейкi час я стрымлiваўся, хоць кроў так i закiпала ў маiх жылах, але калi адна самка ўселася на труп, каб зняцца больш эфектна за сваiх каляжанак, калi я пазнаў рысы забiтага, якi ляжаў побач з iншымi ахвярамi, юначыя, амаль дзiцячыя рысы майго няшчаснага кампаньёна Артура Левэна, нервы мае здалi, i мае пачуццi зноў вылiлiся ў форму, такую ж недарэчную, як i гэтая жахлiвая сцэна: мяне ахапiла раптам нястрыманая весялосць, i я зарагатаў.

Я i не падумаў пра сваiх суседзяў па клетцы. Я ўвогуле не мог ужо думаць. Але панiка, якая адразу ж узнялася сярод людзей, напомнiла, што мне яны, вiдаць, яшчэ больш небяспечныя, чым нават малпы. Рукi сарорцаў пагрозлiва пацягнулiся да мяне з усiх бакоў. Убачыўшы небяспеку, я пастараўся заглушыць смех, схаваўшы твар у далонi. Мяне, мажлiва, усё роўна задушылi б цi парвалi на кавалкi, калi б некалькi малпаў, якiя пачулi гвалт, не аднавiлi парадак уколамi дзiдаў. Неўзабаве ўвагу ўсiх забрала новая падзея. У шынку зазвiнеў звон, запрашаючы на сняданак. Гарылы, весела перагаворваючыся, рушылi невялiкiмi гуртамi ў дом, а фатограф, зняўшы некалькi разоў людзей у клетках, пачаў складваць свой апарат.

Аднак i мы, людзi, таксама не былi забытыя. Я не ведаў, якi лёс падрыхтавалi нам малпы, але яны вырашылi паклапацiцца пра нас. Перш чым знiкнуць у дзвярах шынка, адзiн пан аддаў нейкi загад другому самцу-гарыле, якi, вiдаць, быў начальнiкам атрада егераў. Той вярнуўся да клетак, паклiкаў сваiх падначаленых, i неўзабаве слугi прынеслi нам карыты з ежаю – на выгляд нешта накшталт густой полiўкi – i ваду ў вёдрах. Я не адчуваў голаду, але вырашыў есцi разам з усiмi, каб захаваць сiлу. Наблiзiўшыся да карыта, вакол якога ўжо сядзелi на кукiшках многiя палонныя, я нясмела працягнуў руку. Яны злосна паглядзелi на мяне, але, паколькi полiўкi хапала на ўсiх, адштурхоўваць не сталi. Я даволi ахвотна з'еў некалькi жменяў досыць смачнай рэдкай кашы з нейкiх круп.

Да таго ж, мы атрымалi дзякуючы дабрынi нашых вартаўнiкоў яшчэ i сёе-тое на дэсерт. Гэтыя загоншчыкi, якiя нядаўна наводзiлi на нас жах, пасля палявання ставiлiся да нас, можна сказаць, зычлiва, калi толькi мы паводзiлi сябе пакорлiва. Яны прагульвалiся перад клеткамi i кiдалi нам час ад часу розныя плады, забаўляючыся звалкаю, якая стваралася пасля кожнае iх падачкi. Тут я ўбачыў сцэнку, якая прымусiла мяне задумацца. Маленькая дзяўчынка злавiла на ляту плод, сусед кiнуўся да яе, каб адабраць яго, але тут за дзiця заступiлася малпа. Яна прасунула дзiду скрозь краты, груба адштурхнула мужчыну, а потым уклала другi плод у руку дзяўчынцы. Я зразумеў, што гэтым iстотам бывае ўласцiвае i пачуццё жалю.

Калi з ежаю было скончана, начальнiк атрада i яго егеры пачалi перасяляць асобных палонных з аднае клеткi ў другую. Здавалася, нас сартуюць, але паводле якога прынцыпу – гэтага я ўцямiць не мог. Апынуўшыся ўрэшце ў адной клетцы з сама прыгожымi мужчынамi i жанчынамi, я вырашыў, што трапiў у групу выдатных прадстаўнiкоў сваёй пароды, i паспрабаваў суцешыцца горкай думкаю, што малпы з першага позiрку далучылi мяне да элiты.

Са здзiўленнем i бясконцай радасцю ўбачыў я сярод суседзяў па клетцы Нову. Яна ўратавалася, i я дзякаваў цяпер за гэта нябёсам Бетэльгейзе. Менавiта пра яе я згадваў, уважлiва разглядаючы забiтых, i пры адной толькi думцы, што сярод груды трупаў можа апынуцца яе цудоўнае цела, мяне прабiрала дрыготка. Мне здалося, што я знайшоў дарагога мне чалавека, i вось, забыўшыся раптам на ўсё, я кiнуўся да Новы, каб абняць яе. Гэта было сапраўднае вар'яцтва: мой жэст выклiкаў у яе жах. Няўжо яна забылася пра мiнулую ноч, думаў я. Няўжо ў такiм дзiвосным целе няма нiякае душы? Я быў проста ў шоку, калi ўбачыў, як Нова сцiснулася пры маiм наблiжэннi ў камяк i выцягнула наперад рукi са скурчанымi пальцамi, быццам збiралася ўчапiцца ў горла, што, напэўна, яна i зрабiла б, калi б я не спынiўся.

Аднак я замёр на месцы, i Нова досыць хутка супакоiлася. Неўзабаве яна ўладкавалася ў куце, я ж, ахоплены роспаччу, сеў у iншым. Улеглiся i астатнiя палонныя. Падаўленыя, зламаныя стомаю, яны, здавалася, скарылiся са сваiм лёсам.

А малпы на дварэ рыхтавалiся да ад'езду. На нашую клетку накiнулi брызент, якi даходзiў да паловы вышынi кратаў, так што святла хапала. Пачулiся загадныя галасы, загулi маторы. I вось ужо нас некуды везлi з вялiкай хуткасцю. Я ляжаў i з трывогаю разважаў, якiя яшчэ злыя прыгоды чакаюць мяне на Сароры.

Раздзел ХI

Я адчуваў сябе знiшчаным. Падзеi апошнiх двух дзён зламалi мяне фiзiчна i агарнулi душу такiм глыбокiм адчаем, што я нават не змог нi аплакаць гiбель сваiх таварышаў, нi ўявiць сабе да канца, што значыць для мяне разбурэнне нашага катэра. Таму я ўзрадаваўся прыцемкам, а пасля з палёгкаю схаваўся ў цемры – вечар настаў хутка, i нас везлi ўсю ноч. Я абдумваў тое, што адбылося. Трэба было няспынна прымушаць розум працаваць, каб не паддацца вар'яцтву, якое ўжо пiльнавала мяне. Я павiнен быў гэта рабiць, каб зноў i зноў даводзiць сабе, што я ўсё ж чалавек, зямны чалавек, iстота, якая жыве думаючы i прывыкла знаходзiць лагiчныя тлумачэннi самым, здавалася б, фантастычным з'явам, а не жывёлiна, злоўленая ў пастку высокаразвiтымi малпамi.

Я перабiраў усе драбнiцы, якiя захавалiся ў маёй памяцi.

Галоўнае было тое, што ўсе гэтыя малпы, гарылы i шымпанзэ, самцы i самкi, зусiм не здавалiся мне недарэчнымi. Я ўжо казаў: яны анiводнага разу не нагадалi мне дрэсiраваных малпаў, накшталт тых, што паказваюць у нашых цырках.

На Зямлi шымпанзэ ў капелюшы для многiх вiдовiшча дужа смешнае, хоць асабiста мяне яно засмучала. А тут не было нiчога падобнага. Капелюшы пасавалi малпам, а ўсе iх рухi былi вельмi натуральныя. Самка-гарыла, якая пацягвала праз саломiнку халодны напой, выглядала як сапраўдная дама. Адзiн з паляўнiчых, згадаў я, выняў з кiшэнi люльку i пачаў нетаропка раскурваць. Нiшто ў гэтай сцэне не насмяшыла мяне, такiя натуральныя былi ў малпы рухi.

Я спрабаваў асэнсаваць усе гэтыя дзiвосы, доўга круцiў сабе галаву i, здаецца, упершыню за ўвесь час палону горка пашкадаваў, што са мною няма прафесара Антэля. Яго мудрасць i веды дапамаглi б знайсцi тлумачэнне ўсiм парадоксам.

Што сталася з прафесарам, я не ведаў. Сярод застрэленых яго не было – у гэтым я пераканаўся. Можа, ён таксама трапiў у пастку? Гэта было досыць верагодна, бо я не паспеў разгледзець усiх палонных. Спадзявацца ж на тое, што ён здолеў застацца на волi, я не асмельваўся.

Застаўшыся адзiн, я стараўся стварыць сваю тэорыю, якая, зрэшты, не надта мяне задавальняла. Магчыма, жыхары гэтае планеты, цывiлiзаваныя iстоты, чые гарады мы бачылi зверху, здолелi так выдрэсiраваць сваiх малпаў, што тыя пасля цярплiвага i працяглага адбору, якi здзяйсняўся на працягу жыцця не аднаго пакалення, набылi рысы адносна разумных iстот. Урэшце, i ў нас на Зямлi некаторыя шымпанзэ могуць паказваць фенаменальныя штукi. I нават той факт, што ў тутэйшых малпаў ёсць свая мова, сам па сабе не такi ўжо i дзiўны, як мне гэта спачатку здалося. Я згадаў адну размову са спецыялiстам у гэтай вобласцi. Ён паведамiў мне, што сур'ёзныя вучоныя трацяць багата часу, стараючыся навучыць прыматаў размаўляць. Яны сцвярджаюць, што фiзiчная будова iх гартанi гэтаму не замiнае. Дагэтуль усе iх спробы заставалiся марныя, але вучоныя не адступаюцца, бо яны ўпэўненыя, што адзiная прычына iх няўдач – усяго толькi нежаданне самiх малпаў загаварыць. Але, можа, на Сароры малпы ўсё-такi загаварылi? I гэта дазволiла гiпатэтычным гаспадарам планеты выкарыстаць iх на розных чорных работах, накшталт гэтага палявання ў джунглях, у час якога я трапiў у пастку?

Адчайна ўчапiўшыся за гэтую тэорыю, я баяўся нават падумаць, што можа iснаваць iншае, прасцейшае тлумачэнне. Каб не звар'яцець, мне трэба было верыць, што на гэтай планеце ёсць сапраўдныя разумныя iстоты, iнакш кажучы, людзi, такiя ж людзi, як я сам, з якiмi я змагу знайсцi агульную мову.

Людзi! Аднак хто ж тады гэтыя стварэннi, якiх забiваюць i ловяць малпы? Дзiкуны, што затрымалiся ў сваiм развiццi? Дык якая ж тады гэта была нечуваная жорсткасць гаспадароў планеты – дазваляць цi, можа, нават арганiзоўваць такiя пабоiшчы?

Мае горкiя разважаннi перапынiла няясная постаць, што падпаўзала да мяне на карачках. Гэта была Нова. Астатнiя палонныя ляжалi ўжо гуртамi на падлозе. Павагаўшыся трохi, Нова, як i мiнулы раз, прыцiснулася да мяне. Я зноў паспрабаваў адшукаць у яе позiрку хаця б iскрынку сяброўскай спагады дарэмна. Дзяўчына адвярнулася i неўзабаве заплюшчыла вочы. Нягледзячы на гэта, мне стала неяк спакайней ад адной яе прысутнасцi, i ўрэшце я таксама заснуў, стараючыся не думаць пра заўтрашнi дзень.

Раздзел ХII

Абарончы рэфлекс дапамог мне пазбавiцца ад залiшне роспачных думак, i я заснуў на нейкi час. Праўда, мяне мучылi кашмары, у якiх гарачае цела Новы ўяўлялася мне жудаснаю змяёю, што абвiлася вакол мяне. На золку я расплюшчыў вочы. Нова ўжо не спала. Яна сядзела крыху адсунуўшыся ад мяне. У яе насцярожаных вачах бы назаўжды застыла разгубленасць.Наш фургон запаволiў ход, i я ўбачыў, што мы ўязджаем у горад. Палонныя прынiклi да кратаў. Прысеўшы на кукiшкi, яны са страхам выглядалi з-пад брызенту. Я таксама прыцiснуўся тварам да кратаў, каб лепш разгледзець першы горад Сароры, у якi я трапiў.

Мы ехалi па досыць шырокай вулiцы з ходнiкамi паабапал. Я засмучана ўзiраўся ў мiнакоў: вакол былi адны малпы. Заўважыў гандляра, пэўна, бакалейшчыка, якi падымаў металiчную штору ў сваёй невялiкай краме i з цiкаўнасцю азiрнуўся на нас, – i гэты быў малпа. Я стараўся разгледзець кожны твар у аўтамабiлях, што абганялi нас, – але ж усе, i пасажыры, i кiроўцы, былi малпы ў чалавечым адзеннi.

Знiкла мая апошняя надзея сустрэць на Сароры цывiлiзаваных людзей, i ўсю астатнюю дарогу я праседзеў здранцвелы i змрочны. Неўзабаве наша машына яшчэ раз запаволiла ход. Я адразу ж прыкмецiў, што за ноч караван iстотна скарацiўся: засталiся толькi два трактарныя прычэпы, астатнiя, напэўна, рушылi ў iншым кiрунку. Перад намi адчынiлiся глухiя вароты, i мы ўехалi ў двор. Малпы адразу ж акружылi нас. Палонныя пачалi хвалявацца, i малпам прыйшлося ўтаймоўваць iх дзiдамi.

Двор з усiх бакоў замыкаўся шматпавярховым будынкам з радамi аднолькавых вокнаў. Больш за ўсё будынак з яго тэрыторыяй выдаваў на бальнiцу, i гэтае ўражанне толькi ўзмацнiлася, калi насустрач нашым вартаўнiкам выйшлi з будынка новыя малпы. На iх былi белыя халаты i маленькiя шапачкi, як у нашых санiтараў. Гэта зноў-такi былi малпы.

Але, усе тут былi малпы – гарылы цi шымпанзэ! Разам з вартаўнiкамi яны пачалi разгружаць фургоны. Палонных па адным выцягвалi з клетак, засоўвалi ў вялiкiя мяхi i адносiлi ў будынак. Я не стаў супрацiўляцца, i неўзабаве дзве вялiзныя гарылы ў белых халатах сунулi мяне ў мех. Потым мяне доўга некуды неслi: здавалася, што мы падымаемся па лесвiцы, рушым па калiдорах. Нарэшце мяне бесцырымонна вытраслi з меха на падлогу i адразу ж сунулi ў другую клетку, на гэты раз стацыянарную, з саламянай падсцiлкаю. Агледзеўшыся, я ўбачыў, што ў клетцы суседзяў у мяне няма. Гарыла дбайна зачынiла дзверы на замок.

Памяшканне, у якiм я апынуўся, уяўляла сабою залу з мноствам аднолькавых клетак уздоўж сцен i доўгiм праходам памiж iмi. Амаль ва ўсiх клетках нехта ўжо быў: у адных – мае таварышы па няшчасцi, у iншых – мужчыны i жанчыны, якiя знаходзiлiся тут, вiдаць, ужо даўно. Гэтых можна было вылучыць па абыякавым выглядзе. Сустракаючы новых суседзяў, яны звярталi нейкую ўвагу хiба што на якога-небудзь няшчаснага, калi той пачынаў жаласна стагнаць. Яшчэ я заўважыў, што ўсiх навiчкоў размясцiлi паасобку, а старажылы сядзелi ў клетках пераважна парамi. Прыцiснуўшыся тварам да кратаў, я ўбачыў у канцы праходу яшчэ адну клетку, большую – з мноствам дзяцей. У адрозненне ад дарослых дзецi рэагавалi на нашае прыбыццё вельмi жвава. Яны размахвалi рукамi, штурхалiся, мiтусiлiся, рабiлi выгляд, што трасуць краты, i сакаталi безупынку, бы маленькiя малпачкi-гарэзы.

Зноў з'явiлiся з чарговым мехам дзве гарылы. З яго вывалiлася мая "сяброўка" Нова. Яе памясцiлi ў клетцы насупраць – хоць гэта мяне трохi суцешыла. Нова была раз'юшаная i супрацiўлялася як магла, стараючыся падрапаць або ўкусiць гарыл. Калi ж яе нарэшце замкнулi ў клетцы, яна, скрыгочучы зубамi, пачала трэсцi краты – сэрца разрывалася, так жудасна яна ўлюлюкала. Праз нейкi час яна заўважыла мяне i замерла, выцягнуўшы шыю, як здзiўлены звярок. Я асцярожна ўсмiхнуўся ёй, памахаў рукою. I калi яна нязграбна паспрабавала паўтарыць гэты жэст, душа мая напоўнiлася радасцю!

У памяшканне зноў вярнулiся i забралi маю ўвагу дзве гарылы ў белых халатах. Напэўна, разгрузка скончылася, бо нiкога больш яны не прынеслi. Затое яны прыкацiлi гэтым разам вазок з ежаю i вядзерцамi з пойлам. Пачалася раздача прывезенага, i палонныя супакоiлiся.

Неўзабаве чарга дайшла да мяне. Пакуль адна гарыла стаяла на варце, другая ўвайшла ў клетку i паставiла перада мною мiску з кашаю, вядзерца з вадою i паклала побач некалькi пладоў. Я ўжо вырашыў любой цаною ўсталяваць кантакт з малпамi, якiя, вiдаць, былi адзiныя разумныя iстоты на гэтай планеце. Гарыла, якая прынесла мне ежы i пойла, выглядала досыць зычлiвай. Убачыўшы, што я трымаюся спакойна, яна нават паляпала мяне лапаю па плячы. Я паглядзеў ёй у самыя вочы, пасля паднёс руку да грудзей i ветлiва пакланiўся. Узняўшы галаву, я ўбачыў на твары ў гарылы збянтэжанасць. Тады я ўсмiхнуўся малпе, стараючыся ўкласцi ва ўсмешку ўсю сваю душу. Гарыла ўжо збiралася пайсцi, але тут раптам замерла на месцы, здзiўлена ўскрыкнуўшы. Нарэшце мяне заўважылi! Жадаючы замацаваць поспех i прадэманстраваць усе мае здольнасцi, я вымавiў першае, што прыйшло ў галаву:

– Як вы тут жывяце? Я чалавек з Зямлi. Мы доўга ляцелi, каб дабрацца сюды.

Сэнс таго, што я сказаў, не меў значэння. Дастаткова было проста гаварыць, каб малпа зразумела, з кiм мае справу. I я дамогся сваёй мэты. Напэўна, нiколi нi ў якой малпы яшчэ не было такой разгубленай пысы! Гарыла i яе напарнiк замерлi з разяўленымi ратамi, у iх ажно дыханне перахапiла. Нарэшце яны пачалi таропка перагаворвацца мiж сабою, але iх кароткая перамова скончылася зусiм не так, як я разлiчваў. Падазрона паглядзеўшы на мяне, гарыла хутка выскачыла з клеткi i зачынiла дзверы на замок з асаблiвай дбайнасцю. Пасля малпы пераглянулiся – i залiлiся раптам безупынным смехам. Напэўна, я быў для iх з'яваю сапраўды ўнiкальнаю, бо яны доўга не маглi супакоiцца. У iх ажно слёзы выступiлi на вачах, а адна гарыла нават паставiла на падлогу кацёл з кашаю i палезла ў кiшэнi па насоўку. Мяне ахапiла такiя крыўда i расчараванне, што я ўмомант ледзь не сшалеў. Раз'юшаны, я, гэтаксама ж як i сарорскiя дзiкуны, трэс прэнты кратаў, скалiў зубы i лаяў малпаў на ўсiх вядомых мне мовах апошнiмi словамi. Калi мой запас лаянкi кончыўся, я ўсё яшчэ рыкаў, выкрыкваючы штосьцi зусiм невыразнае, але тут ужо гарылы адно пацiснулi пагардлiва плячыма. Аднак мне ўсё-такi ўдалося звярнуць на сябе ўвагу. Перш чым выйсцi, гарылы некалькi разоў азiрнулiся, уважлiва прыглядаючыся да мяне. Калi сiлы мае скончылiся i я супакоiўся, адна малпа выняла з кiшэнi блакнот i нешта занатавала, зiрнуўшы папярэдне на замацаваную на маёй клетцы таблiчку, напэўна, з нумарам.

Гарылы пайшлi. Палонныя, устрывожаныя маiм прыпадкам, супакоiлiся i зноў пачалi есцi. Мне таксама заставалася толькi паесцi ды легчы спаць у чаканнi больш плённай мажлiвасцi выявiць сваю высакародную сутнасць. Я паеў усё тае ж крупяной кашы, пасля ўзяўся за сакавiтыя плады. А Нова ў клетцы насупраць пераставала часам жаваць i паглядвала цiшком у мой бок.

Раздзел ХIII

Да канца дня нас больш не турбавалi. Увечары, пасля другой кармёжкi, гарылы пайшлi, патушыўшы ў памяшканнi святло. Гэтую ноч я амаль не спаў, i не таму, што падсцiлка была цвёрдая – тоўсты слой саломы быў досыць зручным ложкам, – а таму, што бясконца абдумваў планы, як мне ўсталяваць кантакт з малпамi. Я даў сабе слова, што не паддамся болей сляпой лютасцi, а буду цярплiва, нястомна пiльнаваць любую мажлiвасць выявiць свой розум. Вартаўнiкi былi, вiдаць, абмежаваныя тыпы з нiжэйшага персаналу i не маглi ацанiць i зразумець маiх намераў, але ж ёсць, мусiць, i iншыя, культурнейшыя малпы!

Уранку я пераканаўся, што спадзяваннi мае не былi марныя. Я не спаў ужо больш за гадзiну. Большасць маiх суседзяў няспынна кружляла па сваiх клетках, як некаторыя звяры ў няволi. Калi я раптам усвядомiў, што даволi ўжо доўга паводжу сябе гэтаксама ж, то быў вельмi засмучаны. Я прымусiў сябе сесцi перад кратамi i прыняць як мага больш асэнсаваную паставу чалавека, якi задумаўся. У гэты момант дзверы адчынiлiся, i ў праходзе з'явiлася з вартаўнiкамi самка-шымпанзэ. Па тым, як гарылы мiтусiлiся перад ёю, я адразу ж зразумеў, што яна займае тут досыць высокае становiшча.

Вартаўнiкi, вядома, далажылi пра мяне, бо шымпанзэ, ледзь толькi ўвайшла ў залу, нешта ў iх запытала, i адна гарыла паказала пальцам на маю клетку. Шымпанзэ адразу ж накiравалася да мяне.

Пакуль яна наблiжалася, я паспеў яе разгледзець. На ёй таксама быў белы халат, але больш элегантнага крою, чым у вартаўнiкоў, – з паяском i кароткiмi рукавамi, з якiх высоўвалiся доўгiя рухавыя лапы. Аднак больш за ўсё мяне ўразiлi яе вочы, надзiва разумныя i жывыя. Я падумаў, што гэта добры знак: у нас павiнны ўсталявацца неблагiя адносiны. Яна здалася мне зусiм маладзенькаю, нягледзячы на тыповыя малпавы маршчынкi вакол яе белай пысачкi. У руцэ ў яе была скураная папка.

Яна спынiлася перад маёй клеткаю i пачала ўважлiва мяне разглядаць, адначасова вымаючы з папкi сшытак.

– Добры дзень, мадам, – сказаў я, пакланiўшыся.

Я стараўся, каб мой голас прагучаў як мага больш ласкава. На мордачцы ў шымпанзэ з'явiлася неверагоднае здзiўленне, але яна захавала сур'ёзнасць i нават прымусiла кароткiм жэстам змоўкнуць гарыл, якiя зноў пачалi былi хiхiкаць.

– Мадам цi мадэмуазель, – узбадзёраны, загаварыў я далей, – на жаль, я вымушаны паўстаць перад вамi ў такiм вось становiшчы i ў такiм выглядзе. Паверце, не ў маёй звычцы...


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю