355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Міхась Чарняўскі » Вогнепаклоннікі » Текст книги (страница 4)
Вогнепаклоннікі
  • Текст добавлен: 26 марта 2017, 13:30

Текст книги "Вогнепаклоннікі"


Автор книги: Міхась Чарняўскі


Жанр:

   

Разное


сообщить о нарушении

Текущая страница: 4 (всего у книги 6 страниц)

Веташок прайшоўся берагам каля вёсачкі, выцягнуў з вады суседскага хлопчыка, што яшчэ слаба хадзіў, a ў возера вось ужо папоўз, шлёпнуў яго за гэта пару разоў ніжэй спіны. Затым наказаў дзецям, каб не адыходзіліся ў лес, бо там можна заблудзіцца. Навёўшы парадак на дварах i вулачцы, зазірнуў у адну хаціну, другую – што дзеецца там. У трэцяй, апошняй, якая стаяла пад лесам, учуў пах дыму.

Дымам пахла ў кожнай закуранай хаціне, да таго ж у агнішчах у тоўстых пластах попелу захоўваліся гарачыя вугалі, якія, каб распаліць агонь, выграбалі з глыбіні i раздзьмухвалі. Але тут пахла моцна i асабліва – гарэлым торфам.

Прыгледзеўся – з агнішча клубочкамі выкочваўся рудаваты сыры дымок. Старым дрэўкам ад дзіды хлопец паварушыў у попеле, i яно некачана легка пайшло ўглыб. Адтуль вылецелі іскры, i дыму адразу паболела.

Веташок жахнуўся – агнішча прагарэла i агнём узяўся торф, на якім i было збудавана іхняе паселішча! Тарфяны пажар страшней за лясны. Лясны праносіцца, як віхура, але хутка i абтухае. Торф жа будзе тлець i гарэць ажно да позніх восеньскіх дажджоў, да зімы. Выгарае ён у глыбіні, i тады ў вогненныя ямы правальваюцца людзі, жывёла, абсоўваюцца хаціны.

Ад страху ажно ворах прайшоў па спіне хлопца, i ён, ухапіўшы гліняны гаршчок, які трапіўся пад руку, пабег да возера, але хутка зразумеў, што адзін ён тут нічога не парадзіць. Тады сабраў дзяцей, даў кожнаму ў рукі, каму – глінянае, каму – берасцяное начынне, i загадаў насіць ваду. Сам жа стаў каля агнішча, не падпускаючы малых блізка да пажару, пераймаў напоўненыя пасудзіны i ліў ваду ў дымны правал. У прагарыне шыпела. Адтуль уздымаліся клубы дыму i пары. Спачатку не было i знаку ад тушэння. Але паступова дыму стала менець i, нарэшце, пад самае паўдня, калі дзеці ўжо выбился з сіл, выгарына напоўнілася вадою i агнішча стала выглядаць, як брудная лужына.

Пасля абеду вярнуліся жанчыны, прынеслі поўныя торбы вадзяных арэхаў. I засталі яны някормленых парасят, якія ажно разрывался ад віскату, i страшэнна выбруджаных i мокрых дзяцей. Кінуліся былі жанчыны лаяць Веташка, але, даведаўшыся, што адбылося ў вёсачцы, толькі ўзмахнулі рукамі i сталі цалаваць хлопца: « Ну i малайчына, Веташок!»

Назаўтра мужчыны вычарпалі з выгарыны чорную, змешаную з попелам i торфам жыжку, прынеслі з недалёкага ўзгорка зямлі i засыпалі яму. Потым надралі са старых ялін кары, намасцілі яе, зверху насыпалі тоўсты пласт пяску, каб агонь зноў не дабраўся да торфу. Так было зроблена новае агнішча. A ўжо жанчыны паклалі на агнішча сухіх дроў, у арнаментаванай магічнымі знакамі адмысловай пасудзіне прынеслі ад суседзяў жару i пад рытуальныя спевы i заклінанні адрадзілі, вярнулі да жыцця агонь. I наварылі вялізны, які толькі меўся, гаршчок толькі што злоўленай сялявы, i першаму рыбы паклалі Веташку.

З таго часу, калі дарослыя надоўга пакідалі паселішча, амаль заўсёды даручалі сачыць за парадкам Веташку. I ён больш не аднекваўся. Калі чоўны адплывалі далека на возера, хлопец паважна абыходзіў вёсачку, аглядаў кожны закутак i абавязкова зазіраў ў хаціны, супыняўся каля агнішчаў i прынюхваўся – ці не пахне паленым торфам.

* * *

– Магу сказаць,– не ўцерпеў я пахваліцца, калі Іван Пятровіч скончыў чытанне,– што менавіта такое агнішча з пясчанай падсыпкай i вымасткай з пластоў кары мне давялося раскопваць са сваімі памочнікамі-школьнікамі на адной тарфянікавай стаянцы каля вёскі Асавец Бешанковіцкага раёна. Спачатку нават не мог зразумець, што гэта за такое мноства кары, ажно пакуль не натрапіў на попел i вугалі. Каля агнішча ляжалі раздушаныя вялізныя гаршкі. Ix удалося склеіць. Дык вось, у адным гаршку былі рэшткі жалу доў, у другім – падсмажаныя вадзяныя арэхі. Непадалёку ляжаў плоскі камень з гладкім канавападобным паглыбленнем. На ім паліравалі i вастрылі каменныя, а можа i бронзавыя прылады. Калі прадоўжылі раскопкі ў бакі, выявілі кавалкі нахільных жэрдак, што ўтваралі каркас двухсхілай страхі. З гэтага мы i заключылі, што трапілі якраз на рэшткі хаціны.

Не кажу ўжо, колькі ў ёй знайшлі рознага дабра – крамянёвыя i касцяныя наканечнікі стрэлаў i дзідаў, нажы i кінжалы, сякеры i долаты, гарпуны i рыбалоўныя кручкi. Трапіліся гліняныя грузілы да сетак, берасцяныя паплаўкі, касцяныя лыжкі, драўляныя палонікі i мноства іншых рэчаў. На гэтай жа стаянцы мы знайшлі ўпрыгожанні з зубоў i прывазнога балтыйскага бурьитыну, а таксама творы першабытнага мастацтва, пра што я ўжо крыху казаў – статуэткі людзей, птушак, жывёл i змей. I наогул, выявіць старажытную стаянку пад торфам – велізарная ўдача для археолага, бо ў бедным кіслародам асяроддзі захоўваюцца рэчы з арганічных матэрыялаў – дрэва, кары, костак, рога, нават з травы. А на звычайных стаянках, размешчаных на пясчанай паверхні, могуць уцалець толькі вырабы з каменю i гліны.

– А як усё гэта трапіла пад торф? Гэта была веска на с лупахпалях пасярод возера?

– Не, у нас пакуль што такіх паселішчаў не знойдзена. Тут уся справа ў кліматычных зменах. К сярэдзіне бронзавага веку наступілі дажджлівыя часы, узровень. вады ў азёрах пачаў паступова павышацца. Людзі перасяліліся на сушэйшыя мясціны, а затопленыя рэшткі ix ранейшых стаянак з часам затарфаваліся.

ПАСЕЛІШЧА НА ВЫСПЕ

Цямнела i паблісквала на паўднёвым небакраі з самай раніцы, але Буркун на гэта асабліва не зважаў. Дажджы лілі недзе далека, а ў вірку пад лазовым кустом надта ж добра сёння лавіліся акуні. На траве ляжаў ужо доўгі дубец з нанізанымі рыбінамі.

Захапіўшыся, хлопец i не прыкмячаў, як пачала падымацца ў рацэ вада, як яна ўядалася ў бераг, падмываючы старую хвою. Калі вада падступала да самых ног Буркуна, ён узбіраўся па касагору вышэй i зноў закідваў вудачку, сплеценую з воласу конскага хваста.

Але вось рыба перастала кляваць. 3 плёскатам абсунуўся ў ваду бераг. Тады хлопец агледзеўся i ўбачыў, жахнуўшыся, што мыс, на якім ён вудзіў, ужо ператварыўся ў выспу, адрэзаную ад берага хуткай плынню. Рака ўвачавідкі разлівалася, затапляючы нізіны-абалоны, поплаўныя грывы, падступала да далёкага лесу. Бачна там на поўдні ішлі нечуваныя дажджы, таму i пачалася паводка.

Вада ўжо панесла дубец з акунямі, запенілася ў каранях хвоі. Вось ужо i зусім не стала сухой мясціны. Тады Буркун палез на дрэва. Усеўся на таўсцейшых суках i з вышыні са страхам глядзеў на разбушаваную раку.

Зараз, калі ён сядзеў у бяспечнейшым месцы, адчуў, як смокча пад лыжачкай. I тады пашкадаваў, што паводка змыла ўлоў. Праўда, вуду сваю ён не кінуў, захапіў на хвою. Але зараз рыба не лавілася. Відаць, яна адчула вялікую змену ў рацэ. Ей таксама стаў не даспадобы нязвыклы імпэт плыні, i яна зашылася ў свае сховы. Таму на злоўленага шэрага авадня Буркун ледзь, увудзіў невялікую верхаводку, якую адразу ж з'еў.

Крыху пазней Буркун адчуў, як закружылася галава i небакрай пачаў абсоўвацца некуды ўніз. Хлопец ашчаперыў камель, каб не ўпасці, але ўсё адно адчуваў, што апускаецца разам з дрэвам. Яно, падмытае, пачало хіліцца на глыбізну. Вада забурліла ў голлі, запенілася, неадольная плынь падхапіла хвою, закруціла i панесла па рацэ. Буркун то акунаўся ў ваду з галавою, калі рака перакручвала дрэва, то зноў разам з хваёвым камлём вынырваў на паверхню, адплёўваючыся ад вады. Нарэшце, калі дрэва вынесла на сярэдзіну ракі, яно набыло ўстойлівасць i роўна паплыло на ўсход, дзе ўжо пачало вечарэць неба.

Ноч была месячная, i ўся вадзяная прастора ў прывідным святле поўні выглядала бясконцай. I хлопцу часам думалася, што рака затапіла ўсю зямлю, як, па словах старасвецкіх паданняў, ужо калісьці здаралася. I толькі месячная сцежка на вадзе, быццам насыпаная блішчастай луской, няпэўна абнадзейвала выратаваннем.

Несла рака вывернутае дрэва i ўвесь наступны дзень. У пачатку трэцяга дня хвоя падплыла бліжэй да берага i засела на плыцізне. Вада ўпёрлася ў вывараць, злуючыся, што тая не слухаецца, але не адолела сарваць з месца. Паводка бачна пайшла на спад, i моц яе паслабела. Духі вадзяных стыхій, што вырваліся з бяздонняў на волю, трацілі сваю ўладу.

Буркун не спаў мінулыя ночы, быў стомлены i галодны i ўжо абыякавы да ўсяго. Але калі дрэва запынілася, ён узбадзёрыўся i перабраўся на вышэйшыя сукі, каб агледзецца, памеркаваць – можа ўжо можна як вырвацца з гэтай рачной пасткі.

Непадалёку з ракі выступала вялікая выспа з лесам на ніжэйшым краі i вёскай на прырэчным схіле. За вёскай святлела даспяваючай збажыною поле. Каля берага, бліжэй к лесу, пасвіўся статак. Сушэйшым часам выспа, мусіць, злучалася з лесам нейкім перашыйкам, але зараз была ўся акружана вадой.

Нават стома прапала ў Буркуна, так ён расхваляваўся – зусім блізка людзі! Яны былі на беразе каля выцягнутых на сухое чоўнаў. Угледзеўшыся, хлопец нават пачаў адрозніваць загарэлыя твары. Хто яны, гэтыя незнаёмыя з паселішча на выспе? Буркун ведаў, што ў суседніх вёсках жывуць людзі адной з ім мовы, адных багоў i звычаяў. Але чуў таксама, што ніжэй па рацэ – чужое i загадкавае племя, з якім не радніліся, а часам i варагавалі. Што рабіць яму? Клікаць на дапамогу, або датрымацца да цемры, украсці човен i паспрабаваць даплысці да родных ваколіц? Але сярод хацін хлопец прыкмеціў сабак i засумняваўся – яны ўчуюць чужака i ноччу. Тады яго зловяць i заб юць, як злодзея.

Пакуль Буркун разважаў, што яму рабіць, у вёсцы прыкмецілі на вывараці чалавека, i ад берага адплылі чоўны. У ix былі мужчыны з вёсламі. На дно даўбёнак – хлопец гэта прыкмеціў добра – яны паклалі дзіды, a ў некаторых за спіною былі лукі. Падплыўшы да самага дрэва, мужчыны прыпыніліся i пачалі насцярожана ўглядацца ў гушчыню галін i лісця, вышукваючы іншых затоеных чужакоў. I тады хлопец кінуўся ў ваду. Ен рашыў лепш утапіцца, чым трапіць у рукі гэтых суровых незнаемых людзей, i цёмная вада з плёскатам стулілася над ягонай галавой.

Ачнуўшыся, Буркун зразумеў, што ляжыць на нечым мяккім, а моцныя рукі, прыпадняўшы галаву, уліваюць яму ў рот штосьці смачнае i цёплае. Па смаку пазнаў, што гэта грэтае малако. Прыадплюснуў вочы, i першымі ўбачыў жаночыя рукі, якія яго паілі. На запясці адной з ix пабліскваў вузкі бранзалет. Расплюшчыў вочы больш i сустрэўся з поглядам шэрых вачэй пажылой жанчыны. Вочы былі прыязныя, ад ix рабілася спакойна i добра.

Жанчына штосьці ціха сказала i пагладзіла хлопца па галаве. I ад гэтага дотыку ён зноў заплюшчыў вочы.

Спаў ён доўга. A калі прачнуўся, адчуваў сябе ўжо даволі акрыялым.

Выратаванец хутка папраўляўся. Яго кармілі пшанічнымі праснакамі з мёдам, адпойвалі малаком. Драпіны на целе прамывалі рамонкавым адварам. Убачыўшы, што яму не робяць благога, хлопец асмялеў, абвыкся. З большага пачаў разумець i гаворку тубыльцаў. У іхняй мове траплялася даволі шмат звыклых для яго слоў, пра іншыя ж здагадваўся па сэнсу.

Праз пару дзён Буркун выйшаў на вуліцу, каб агледзецца, куды ён трапіў.

Веска складалася з пары дзесяткаў паўзямлянак з нізкімі плеценымі з лазы сценамі, якія пакрываліся зверху двухсхільнымі чаратовымі стрэхамі. Стрэхі трымаліся на слупах, укапаных па кутах паўзямлянак. Шчыліны пад стрэхамі i ў сценах былі закладзены мохам, замазаны глінай, каб зімою не заходзіў у жытло холад. У паўзямлянкі можна было трапіць праз нізкія праёмы-дзверы, завещания скурамі або старымі радзюжкамі. Побач было i нешта накшталт плеценых з саломы дзвярэй – для халоднага часу. У сценах жа знаходзіліся i невялікія шчыліны – вокны.

Каля хацін былі жардзяныя выгарады. Мяркуючы па слядах, у ix ноччу трымалі жывёлу. Тамсям на калах сохлі свежа памытыя пласкадонныя гліняныя гаршкі i збаны. Такі ж посуд захоўваўся i пад невялікімі павецямі, напоўнены рознымі каранямі, арэхамі, зернем.

На першы погляд жытлы былі бязладна раскіданыя па схіле. Але, калі прыгледзецца, можна было заўважыць, што большасць ix ціснулася да берага. Тыя ж, што размяшчаліся вышэй, утваралі другую лінію. Ад кожнай будыніны адыходзілі ўтаптаныя сцежкі, якія зліваліся ў адну шырокую, што перасякала ўсё паселішча. З усходняга боку яна вяла да вузкай затокі пад вербамі, дзе знаходзіліся чоўны-даўбёнкі, прывязаныя да дрэў або выцягнутыя на пясок. Заходні канец сцяжынывуліцы выводзіў за вёску i раздвойваўся. Пакуль што менш пратаптаны шлях зварочваў да яшчэ нязжатага поля, раскапычаны – на пашу.

Можа найбольш Буркуну спадабалася, што ўся веска была абкружана плеценым з тоўстых сукоў плотам. Вастраколіны тырчэлі вышэй чалавечага росту i зводдаль усё гэта нагадвала зубастыя пашчэнкі вялізнага шчупака. Праз такі плот-агароджу не пералезе ні звер, ні чалавек.

Каля краю вёскі, побач з агароджай, стаялі велікаватыя будыніны на слупах з рэдкаплеценымі сценамі без глінянай абмазкі. У адной з ix Буркун заўважыў развешаныя рыбацкія сеткі, мярэжы i іншыя снасці, кошыкі з лазы i саломы, розныя драўляныя вырабы, запасы лыка, цэлыя i бітыя гаршкі, леташнюю салому. Словам, гэта былі i кладоўкі i, мусіць, сховішчы для корму жывёле на зіму.

На краі паселішча, каля невялікай вытаптанай пляцоўкі, хлопец убачыў i зусім дзіўную будыніну – круглую з вастраверхім чаратовым дахам. Над уваходам у яе бялеў рагаты чэрап быка. Буркун зазірнуў у цёмны дзвярны праём будыніны i адхіснуўся – там стаяла мажная жанчына i ва ўпор глядзела на яго. Стаіўшыся пад сцяной, хлопец прыслухаўся, але ў круглай будыніне ніхто не крычаў, не лаяўся. Там было ўсё ціха. Тады ён рашыў зноў зірнуць на тое дзіўнае стварэнне. I зараз зразумеў, што жанчына была драўляная, выразаная з тоўстага камля. Яна трымала на круглым сваім жываце плоскія рукі i была аплеценая i абвешаная рознымі стужкамі, матузкамі, свежымі i засохлым! вянкамі з кветак i дзеразы. Вакол выявы паўкругам ляжалі каменныя зерняцёркі.

Раптам за спіною Буркуна пачуўся шум. Ен азірнуўся i ўбачыў, што да яго подбегам спяшаецца гаспадыня. У яе былі застылыя ад сполаху вочы. Падбегшы, яна азірнулася па баках, схапіла хлопца за руку i пацягнула прэч.

– Сюды нельга. Гэта бажніца – хаціна нашай Вялікай Маці, якая апладняе зямлю i дае нам на полі пшанічнае зерне. У бажніцу нельга заходзіць тым, хто пакланяецца іншым багам. Убачаць светары – будзе бяда!

А яшчэ праз дзень сівабародыя мужчыны вёскі – паважаныя старэйшыны – папыталіся ў Буркуна, хоча ён застацца тут, стаць сынам іхняга роду, ці будзе вяртаццададому.

Вядома ж, хлопец толькі i думаў аб вяртанні. Дома i вёсачка малая, i хаціны цяснейшыя, зробленыя з жэрдак ды трыснягу, i пшаніца дае драбнейшае зерне, i бронзавых вырабаў амаль няма, але ж там бацькаўшчына. Там тата i мама, яшчэ жывая бабуля, браты i сестры, навокал блізкія i далёкія po. дзічы. Ды i кожны куст i дрэва там свае, знаёмыя. Не, ён вернецца, калі толькі яго адпусцяць.

Хлопца выслухалі ca зразуменнем. A адзін з дзядоў падняў уверх палец i глыбакадумна сказаў:

– Кожная птушка з выраю вяртаецца ў сваё гняздо.

Выбралі большы човен, селі ў яго дужэйшыя мужчыны з вёсламі, пасадзілі на карме Буркуна i павеславалі ўверх па рацэ. Буркун трымаўся левай рукою за борт i не мог уцярпець, каб часам не кінуць захоплены погляд на запясце. Там пабліскваў на сонцы медны бранзалецік. Гэта быў падарунак ад тутэйшых людзей.

* * *

– Усё гэта адбывалася на Прыпяці,– не чакаючы пытанняў Івана Пятровіча пачаў тлумачыць я.– I час можна прыблізна вызначыць – каля сярэдзіны другога тысячагоддзя да нашай эры. У басейне гэтай ракі ў той час знаходзіліся даволі шматлікія вёскі плямёнаў так званых сосніцкай i тшцінецкай культур. Iм належьщь, напрыклад, большасць крамянёвых i бронзавых сярпоу, знойдзеных на Палессі. Ba ўжытку носьбітаў гэтых культур меліся характэрн ыя пласкадонныя гаршкі з цюльпанападобным расшыраным верхам i патоўшчанымі брыжамі. У арнаментах гаршкоў часта сустракаюцца адбіткі рабра пласцінкі з накручаным шнурам – ружанцавы ўзор. Бадай, найбольш істотнае адрозненне ў посудзе культур у тым, што на ўсходзе Палесся, дзе былі сосніцкія тіаселішчы, ён арнаментаваўся поўнасцю, а на цэнтральным i заходнім Палессі, у тшцінецкім асяроддзі – толькі пад верхам. У чым справа? I тады звярнулі ўвагу, што такая традыцыя ўпрыгожвання керамікі – пa ўсёй паверхні ці толькі пад верхам – існавала тут яшчэ сярод позненеалітычных плямёнаў. Значыць, каля паўтысячы гадоў суіснавалі абарыгены i прышэльцы, ажно пакуль у сярэднебронзавы час іхнія культуры не сплавіліся ў адно. Ва ўмовах багністага Палесся, дзе жыццё канцэнтравалася на ізаляваных выспах пасярод балот, месцамі доўга захоўваліся традыцыі познекаменнага веку. Мусіць, з такога «адсталага» паселішча i паходзіў Буркун.

– Слухаю цябе i думаю,– сказаў Іван Пятровіч,– адкуль у вас, археолагаў, такія назвы культур?

– Самі выдумляем. Бо даведацца пра сапраўдныя найменні старажытных плямёнаў дапісьмовага часу немагчыма. Яны зніклі, забыліся, замяніліся новымі. Называем жа археалагічныя культуры пераважна пa першаму выяўленаму найбольш важнаму помніку – паселішчу або могільніку, na тэрыторыі распаўсюджаннЯу na тыповых знаходках. Сосніцкая культура названа na стаянцы каля пасёлка Сосніца на Чарнігаўшчыне, a тшцінецкая – na паселішчу каля горада Тшцінец у Польшчы.

ХТО УКРАЎ СЕТКУ?

З самай раніцы, як толькі бледнаваты яшчэ круг сонца прыўзняўся над заазерным лесам, бацька з сынам селі ў човен i паплылі паглядзець настаўленую з вечара сетку-трыгубіцу. Малы Рэмза любіў такія хвіліны – калі падплываеш да таго месца, дзе пастаўлена снасць, i ўжо здалёк бачыш, як уздрыгваюць, разганяючы кругі дробных хваль, берасцяныя паплаўкі. Значыць, трапіла ў лубяныя ячэі здабыча. A калі паплаўкі ходзяць хадуном i плёскат стаіць над трыснягом, лічы, што трапілася буйная рыбіна – хітры шчупак ці вусаты чорны сом.

Спудзіўшы чараду качак, рыбакi выплылі з трыснягу i моцна здзівіліся – сеткі не было. Толькі плаваў воддаль кол.

– I куды яна падзелася? – разгублена паўтараў бацька.

I праўда, дзе знікла трыгубіца? З іхняй вёскі ўкрасці ніхто не мог, бо тут былі ўсе свае, суродзічы, а забраць у свайго лічылася смяротным грахом. Значыць, чужак? Але ж на гэтым возеры больш вёсак не было. А чужаку, калі ён сюды i трапіў, трэба мець човен, каб прыплысці да сеткі.

Бацька пачаў кружыць каля трыснягу i час ад часу грэбаў вяслом па дне. Спадзяваўся, што, можа, якая вялікая рыбіна сарвала з калоў снасць i тая дзе пад вадой зачапілася за корч. Пакуль так боўталіся ў вадзе, сонца добра павышэла i пачало прыграваць. I тут на беразе ўсчаўся нейкі крык. Устрывожаныя рыбакі павярнулі да вёскі i наляглі на вёслы.

А неспакой узнік у Баравіне з-за мядзведзя. Там у дуплах старых хваін ужо здаўна пладзіліся пчолы, i людзі чакалі канца лета, каб выбраць соты. Рабілі яны гэта ўжо шмат гадоў i бераглі гэты прыродны пчольнік. I нават выдзяўбалі ў дрэвах новыя дуплы, каб пчолы множыліся i раіліся. Мядзведзі ж былі ласыя на мёд не меней, чым людзі. Вось i зараз яны там спрабуюць увабрацца ў салодкую спажыву.

Калі прыплылі да берага, бацька таксама схапіў дзіду i з іншымі мужчынамі пабег у пушчу. Сын жа рашыў яшчэ пашукаць прапажу. Але зараз аднаму на возеры было ніякавата. Нават i страшна, бо можа i праўда дзе ў прыбярэжных хмызах затаіліся чужакі. Не мядзведзі ж выцягнулі з возера сетку. Таму хлопец паклікаў на дапамогу свайго стрыечнага брата Сыраежку.

Браты ўладкаваліся ў чоўне i пачалі заграбаць каля бартоў вёсламі, стараючыся, каб даўбёнка ішла роўна, не збівалася ўлукаткі. Веславалі не спяшаючыся. Пільна аглядалі азёрную роўнядзь, зазіралі ўглыбіню, абшуквалі вокам каля кожнага прыбярэжнага куста, спадзеючыся прыкмеціць прапажу.

Адплыўшыся так, што хаціны іхняй вёскі сталі выглядаць маленькімі, як купіны на балоце, хлопцы прыпыніліся i сталі радзіцца, што рабіць далей. Бліжэйшы бераг быў агледжаны.

– Паплывём вунь туды,– паказаў уперад Сыраежка.

– Тата сказаў пад паўночны бераг не плаваць,– нерашуча запярэчыў Рэмза.

– Ну дык хоць агледзім той мысок,– прапанаваў Сыраежка. Ен не чуў гэтай забароны, таму быў смялейшы.

Павагаўшыся (мысок быў усё ж далекавата ад іхняй вёскі), Рэмза згадзіўся, i яны павеславалі далей. I аказалася, што правільна i зрабілі, бо не паспелі даплысці да таго мыска, як Рэмза ўхапіўся за братаву руку:

– Зірні, вунь пад берагам быццам паплаўкі!

Падгрэблі бліжэй. I сапраўды, хутка перад кустом, што рос на краі абрывістага берага, добра разгледзелі пару паплаўкоў. А пад імі ў мутнаватай прыбярэжнай вадзе праступілі абрысы вяроўкі i самой сеткі.

– Во дзе наша прапажа! – узрадаваўся Рэмза i ўхапіўся за вяроўку. Узяўся дапамагаць яму i Сыраежка. Спачатку трыгубіца выбіралася легка. Але потым пайшла цяжэй. Абмацаўшы i агледзеўшы сетку, хлопцы зразумелі, што яе нешта трымае пад самым берагам. Там пад вадой цямнела невялікая нара. У ёй i знікаў другі канец снасці.

Напяліся мацней, i сетка паддалася, але потым тузанулася i затрапятала ў руках.

– Сом! Сом! – закрычалі браты i яшчэ шчырэй наляглі на снасць. Ажно ўпацелі, пакуль вызвалі яе з нары, i тады нешта вялікае i чорнае матлянулася ўбок. Човен моцна хіснуўся, i хлопцы ледзьве не выкінуліся ў ваду.

– Бі вяслом па ім! – закрычаў Сыраежка.

Рэмза размахнуўся, але ў гэты момант даўбёнка зноў хіснулася i ён, страціўшы раўнавагу, улупіў вяслом па себруку. Той узмахнуў рукамі i боўтнуў у ваду.

– Мазіла!– выплёўваючы ваду, вынырнуў Сыраежка.– А каб я табе так!

– A ці я хацеў? – апраўдваўся Рэмза, дапамагаючы яму ўлезці ў човен.

Пакуль хлопцы спрачаліся, тое чорнае яшчэ тузанулася ў сетцы, мільганула хвастом i знікла ў глыбіні. Браты толькі паспелі яшчэ прыкмеціць вусатую морду i кароткія вушы. Гэта быў не сом. У трыгубіцу, ганяючыся за рыбай, трапіла была, мусіць, выдра.

– Вось табе i сом,– моршчыўся Сыраежка, мацаючы на лбу свежы гуз.

Прыплылі з парванай сеткай у вёску хлопцы. Вярнуліся мужчыны з Баравіны. Мядзведзя яны не ўпалявалі, але пастрашылі добра. Хай ведае, касалапы, як лазіць у чужы мёд.

Рэмза i Сыраежка пражылі доўгі век. Колькі рыбы нацягалі за гэты час з возера! Лавілі сеткамі i мярэжамі, а часам i на вуду, начапіўшы на касцяны гачык чарвяка ці жыўца. Лавілі рукамі каля карчоў, сакамі ў прыбярэжнай асацэ, заганялі ў нераты, глушылі даўбешкамі па першым лёдзе. Білі гарпунамі з чоўна ноччу, асвятляючы сонную рыбу лучынай. Калолі яе восцямі вясновым нерастам. Але як лавілі таго «сома» ў трыгубіцы, не забываліся праз усё жыццё.

* * *

– Мінулы раз пытаўся, чаму так называюцца археалагічныя культуры, а вось зараз падумаў: а як з імёнамі? Ты ix у сне ўспамінаеш?

– У снах маіх пераважна толькі відовішчы. Асобныя воклічы, гукі чую, але каб запомнілася якое імя, бывае рэдка.

– А шкада. В яд омы выпад ак, калі ад на жанчына ў такім, як у цябе, стане начала размаўляць на незразумелай мове. Не паспелі запісаць – было гэта даўно i ў глухой мясціне,– але мяркуюць, што ёй, магчыма, успомнілася нейкая старажытная мова. Уяўляеш, каб ты склаў слоўнік мовы жыхароў Беларусі бронзавага веку?!

– Уяўляю,– усміхнуўся я.

– Дык, выходзіць, імёны ты выдумляеш?

– Выдумляю, – прызнаўся я.– Але не абы-як, а ведаючы, што першабытныя людзі імёны заўсёды i ўсюды давалі пa нейкіх індывідуальных асаблівасцях, па часе нараджэння, па назвах жывёл i птушак. Зыходзіў i з таго, што ў тыя часы на тэрыторыі Беларусі жылі продкі пазнейшых славян i балтаў i размаўлялі на індаеўрапейскіх дыялектах. Таму для імёнаў стараўся падбіраць карані агульна індаеўрапейскіх ці хоць бы старажытнаславянскіх слоў. Вось таму ў мяне i з'явіліся ўсе гэтыя Крэмы, Жданы, Вячоркі, Веташкі, Туры.

КОННІК З ПАЎДНЕВЫХ ГОР

Гэтага вершніка пастухі прыкмецілі яшчэ зводдаль ад вёскі. Але ніхто не затрывожыўся i не кінуўся хапацца за зброю. У іхніх краях даўно ўжо было заспакаенне, i людзі жылі ў згодзе паміж сабою. Дробныя ж непаразуменні на межах родавых ці племянных уладанняў стараліся ўлагодзіць мірна. Таму i зараз не баяліся нападу. Да таго ж коннік быў адзін.

Пад'язджаючы да вёскі, незнаёмец заспяваў. Лясное шматгалосае рэха драбніла i рассыпала словы, i ix было не разабраць. А можа, песня была i на незразумелай мове. Але не гэта было важна. Усім стала ясна, што чалавек прыбывае з прыязнымі намерамі i, каб не было неспадзяванкі, падае пра сябе знак. I тое менавіта, што песняй, а не воклічамі, асабліва спадабалася тубыльцам.

Мякка затупалі на пясчанай сцежцы конскія капыты, i незнаёмец уехаў у вёску. Насустрач яму высыпалі амаль усе жыхары – выбеглі няўрымслівыя дзеці, нетаропка наблізіліся паважныя мужчыны, зводдаль цікавалі дзяўчаты i жанчыны.

Вершнік сядзеў на прысадзістым даўгагрывым коніку, на калматай скуры, прывязанай пад бруха жывёліны вяроўкай. Такая ж вяроўка з петлямі звісала i пабаках каня. У петлі-страмёны былі прасунуты ногі падарожніка ў скураных чобатах. Незнаёмец быў апрануты ў рудыя фарбаваныя штаны з авечай воўны i ў белую рубашку з завязкамі-матузкамі на шыі. На плячах меўся шэры суконны плашч, зараз па цёплым часе расшпілены i закінуты на спіну, іншай жа парою ім можна было шчыльна ахінуцца, хаваючыся ад дажджу i холаду. Меў коннік i такую-сякую зброю. Збоку вісеў лук i скураны калчан з дзесяткам стрэлаў, з-за спіны востранька выглядала кароткая дзіда. На поясе быў кінжал з касцяной рукаяткай.

Конь i чалавек былі густа присыпаны пылам i выглядалі неяк аднолькава шаравата. Адзінае, што нязвыкла кідалася ў вочы мясцовым жыхарам,– блішчасты бранзалет на запясці вершніка. Металёвыя вырабы ў тутэйшых мясцінах былі рэдкасцю. Мала хто меў меднае шыла ці спрацаваны да рэшты нож. Слаўны воін, паляўнічы ді чыя жонка маглі зрэдку пакрасавацца начышчанымі меднымі трубачкамі або пласцінкамі, што сонейкамі ззялі ў каралях сярод звыклых ласіных ці мядзведжых зубоў. А тут шырокі, мо ў два пальцы, бранзалет з закручанымі ў спіралі канцамі!

Незнаёмец зняў з цёмнавалосай галавы лямцавую шапку з загнутымі краямі i пакланіўся грамадзе:

– Вітаю вас, мудрыя старэйшыны гэтага роду, i ўсіх паважаных прысутных таксама.

– Будзь прывітаны i ты, чалавеча,– адказалі яму старэйшыны.– Рады бачыць цябе ў нас госцем. Хто будзеш, адкуль прыехаў i куды трымаеш шлях?

– Я з гор, адкуль цякуць паўднёвыя прытокі ў вашу Прыпяць. Мяняю вырабы з медзі i бронзы на бурштын. А магу, каму трэба, пераплаўляць старыя i ламаныя металёвыя рэчы на новыя.

Старэйшыны ўхвальна заківалі галовамі. Медзь i бронза ім патрэбныя, а бурштыну ў таго-сяго знойдзецца.

Незнаёмца правялі на пляц пасярод вёскі, на краі якога ў засені старога дуба хавалася драўлянае лупавокае божышча. Чалавек злез з каня, адвязаў ад скуранога сядзення мяшок i расклаў на шмаце палатна свой тавар. Тут было некалькі кінжалаў з узорыстымі рукаяткамі, нажы, шылы, драцяныя бранзалеты, пацеркі для караляў, падвескі, каб уплесці ў косы ці ўпрыгожыць дзявочы каптурок... У захапленні загарэліся ў жанчын вочы не толькі ад гэтых упрыгожанняў, але i калі ўгледзелі выгінастыя бронзавыя сярпы з кручком на рукаятцы, якія не даваў руцэ саслізгваць у час жніва.

I разгарэлася мена. Неслі тубыльцы свае бурштынавыя пацеркі, падвескі, трубачкі, гузікі, якія ажно свяціліся цудоўнымі мядовымі колерамі. Так, бурштынавыя ўпрыгожанні – адмысловыя. Яны можа не горшыя за медныя. Да таго ж аберагаюць ад хвароб i благога вока. Таму жыхары вёскі за так не аддаюць бурштын гэтаму смугляваму меншчыку. Прышэлец у сваю чаргу набівае цану сваім , рэчам, падстаўляе кінжалы начышчанымі лёзамі пад сонечнае святло, i тыя ўспыхваюць жоўтымі праменьчыкамі.

– Ты толькі зірні i сябе ўбачыш,– падсоўваў ён пад нос аднаму са старэйшын бронзавы выраб.– У чым ты яшчэ паглядзішся?

– У чым? Нават i ў лужыне, калі захачу палюбавацца сваёй барадою,– хітра жмурыцца старэйшына, а сам i сапраўды зачараваны кінжалам. Яму б такі!

Нарэшце мена скончылася. Меншчык зноў склаў у мяшок сваё багацце. Акуратна прыхаваў набыты бурштын.

Вячэраць госця запрасілі ў прасторную хату першага старэйшыны роду. Туды ж прыйшло i некалькі паважнейшых жыхароў вёскі. Кожнаму хацелася, пацягваючы з гліняных кубкаў шыпучы мядовы квас, паслухаць аповяды пра далёкія землі, іншыя плямёны. Гэты меншчык шмат чаго бачыў i чуў, вандруючы па берагах вялікіх i малых рэк паміж гарамі i іхняй балоцістай нізінай.

Цёмнавалосы таксама быў з цікаўных. Ен усё распытваў, дзе тубыльцы бяруць бурштын. A вяскоўцы i не таіліся. Расказвалі, што, калі плысці суседняй прытокай уверх, або ісці яе берагам, то за лясістым водападзелам можна трапіць на раку, што цячэ ў паўночным кірунку. I вось з той паўночнай ракі i прывозяць мядова-колерную смалу. А скуль яе там бяруць, ніхто добра не ведае. Некаторыя расказваюць, што недзе там на поўначы маецца салёнае возера, такое вялікае, што не бачна другога берага. I каля таго возера бурштыну столькі, што не ўкладзеш i ў дзесяць такіх вось, як у меншчыка, мяшкоў. Ім там можна пэўна напоўніць па барты некалькі вялікіх чоўнаў, i ўсё адно шмат застанецца...

Слухае меншчык гэтую ні то праўду, ні то казку, i загараюцца ягоныя вочы – так хочацца ў тыя паўночныя землі! Поўны човен бурштыну яму не трэба – не давязе да сваіх гор, а вось каб намяняць пад завязку свой мех...

– A ці прывозяць з паўночных рэк медзь i бронзу?

– Не, не прывозяць. Не чутно там пра такія рэчы,– закруцілі галовамі прысутныя.

Яшчэ больш радуецца ад такіх слоў цёмнавалосы. Значыць, там за свой тавар ён узяў бы бурштыну, колькі захацеў...

Раніцою, яшчэ туман не сплыў з нізін i не высушыла сонца расу, нецярплівы меншчык зноў уладкаваўся на хрыбціне адпачылага за ноч каня i выбраўся на сцежку ўздоўж прытокі. Сонца грэла якраз у правае плячо. I гэта было добра. Значыць, рэчка яго вядзе правільна, на поўнач, у бурштынаносныя землі.

Пад вечар, адолеўшы ладны кавалак шляху, коннік заўважыў, што зноў набліжаецца да заселеных мясцін. Пачалі трапляцца старыя i свяжэйшыя кострышчы, пянькі ссечаных дрэў, вытаптаныя чалавечымі нагамі рыбнейшыя берагі каля рачных завоін.

Цёмнавалосы зняў з шапкі наліплае павуцінне, строе з плячэи ігліду – рыхтаваўся сустрэць тубыльцаў у найлепшым выглядзе. А потым па сваёй завядзёнцы заспяваў, даючы пра сябе знак. I амаль адразу ж пачуў характэрны посвіст аперанай стралы. Стралялі з-за ракі.

Меншчык імпэтна скаціўся з каня i прыхінуўся за хваёвыя камлі. Потым знайшоў лісіную нару i засунуў туды мяшок са сваім скарбам. Вернецца за ім, калі пазнаёміцца з недаверлівымі мясцовымі жыхарамі, растлумачыць, хто ён такі.

Потым цёмнавалосы зноў наблізіўся да берага i загукаў, асабліва пакуль што не высоўваючыся з-за дрэў:

– Не страляйце, я адзін! Я меншчык з гор!..

У вёсцы на беразе Прыпяці, дзе начаваў цёмнавалосы, яшчэ доўга ўспаміналі вясёлага меншчыка i ўсё чакалі – калі ж ён вернецца з тых паўночных краёў i ці запыніцца ў іхнім паселішчы на адпачынак. Цікава было i паглядзець – ці шмат прывязе бурштыну, ці паўнюткі будзе мяшок, як хваліўся.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю