355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Міхась Чарняўскі » Вогнепаклоннікі » Текст книги (страница 2)
Вогнепаклоннікі
  • Текст добавлен: 26 марта 2017, 13:30

Текст книги "Вогнепаклоннікі"


Автор книги: Міхась Чарняўскі


Жанр:

   

Разное


сообщить о нарушении

Текущая страница: 2 (всего у книги 6 страниц)

ПАД ЗНАКАМ КАМЕННАЙ СЯКЕРЫ

Двое мужчын у чоўне-даўбёнцы пераплывалі раку. Веславаў з кармы загарэлы мацак гадоў каля дваццаці пяці. Каля берага ён заграбаў стоячы, а на плыні апусціўся на калені, бо тут ix хісткая душагубка магла i перакуліцца. Гроб размашыста i моцна. Вузкае вясло легка ўваходзіла ў ваду, пакідаючы вірлівы след.

– Лягчэй грабі,– супыняў маладзейшага стары ў заношанай кашулі, які прымасціўся ў носе чоўна.– Зломіш вясло i панясе даўбёнку.

Каля другога берага мужчыны павярнулі човен насупраць плыні. Тут было плытка, таму можна было вяслом адштурхоўвацца ад пясчанага дна. Хоць i паволі, кароткімі рыўкамі, але сунуліся наперад, мінаючы рэдкаваты лазняк на поплаве.

Праз нейкі час скіраваліся ў каламутную прытоку i сталі прабівацца ёю да гліністага абрыву, што галеў уперадзе.

Маладзейшы раптам перастаў веславаць i знерухомеў.

– Зірніце на вывараць,– прашаптаў ён старому.

Уперадзе ix ледзь не поперак рэчкі ляжала ў вадзе сукаватая хвоя, якая, мусіць, упала недзе з берага i была прынесена сюды веснавою паводкай. На дрэве прыладкаваўся згорблены мядзведзь i час ад часу заўзята біў лапаю па вадзе – лавіў рыбу.

Мядзведзь так захапіўся справай, што не заўважаў людзей. А тыя меркавалі, што рабіць далей. Трэба было неяк спудзіць звера з прытокі, але ж у ix была толькі адна дзіда i крамянёвыя нажы за поясам. Пакуль радзіліся, чацвераногі рыбак прыкмеціў няпрошаных гасцей, прыўзняўся на камлі i пагрозліва зароў.

– Гаспадар,– пакланіўся стары мядзведзю,– сыдзі ўбок i прапусці нас. Мы тваёй рыбы не зачэпім – у нас свая патрэба, якая цябе не датычыць.

Звер, пачуўшы голас, прыціх, быццам прыслухоўваючыся, але потым зароў яшчэ мацней.

Тады i людзі ў чоўне закрычалі, замахалі рукамі, пачалі кідаць камяні, якія хоць i не даляталі да касалапага, але пырскаў рабілі шмат. Нарэшце мядзведзь не вытрымаў гэтага ляманту, скокнуў на бераг i валюхавата падаўся ў пушчу.

Каля абрыву мужчыны выцягнулі даўбёнку на бераг i пачалі аглядаць камяні, якіх тут было, як насыпана. Некаторыя падымалі i неслі ў човен. Бралі адмысловыя – зеленаватага або шэра-крапчастага колеру. Такіх траплялася не шмат, але праз нейкі час набралася амаль два дзесяткі.

– Мусіць, i ўсё тут,– махнуў рукою старэйшы.– Пасля наступнай паводкі можа зноў намые.

Мужчыны спачатку вылілі з даўбёнкі ваду, якой набралася праз старую шчыліну, затым сапхнулі човен з берага i зноў выплылі на раку. Зараз веславаць было не трэба. Плынь спорна несла ix уніз, трэба было толькі пільнаваць, каб не напароцца на якую тапеліцу-вывараць.

Насупраць сваёй вёскі падарожнікі прысталі да невялікай пясчанай выспы, аддзеленай ад берага вузкай плыцізнаю. Тут быў толькі хмызняк, дзве дуплістыя i пакручаныя ветрам i часам вербы ды стары будан пад імі.

Маладзейшы мужчына выцягнуў з будана каменную пліту, тонкую i спрацаваную. Затым на пліту насыпаў мокрага пяску, які быў пад рукою – толькі грабяні глыбей,– i пачаў церці аб яе адзін ca знойдзеных зеленаватых камянёў. Стары вынес з таго ж будана драўляны плашчак, елянцовую палку з насаджанай касцяной трубкаю i доўгі скураны пасак.

– Можа ўжо добра будзе?– перарваў працу ўпацелы малады мужчына.

Стары прыдзірліва агледзеў камень, які па форме ўжо нагадваў сякеру.

– Лязо тут крыху падвастры i хопіць. Потым будзем рабіць адтуліну.

Адтуліну свідравалі ўдваіх. Стары каменем націскаў на палку з трубкаю, у якой быў мокры пясок. Праваю рукой ён трымаў за канец скуранога паска, абкручанага вітком вакол палкі. За другі канец паска трымаўся маладзейшы, i яны абодва папераменна цягнулі пасак кожны ў свой бок. Палка круцілася, i касцяная трубка вымолвала мокрымі пясчынкамі ў нарыхтоўцы паглыбленне.

Так працавалі яны некалькі часу, пакуль у трубцы не скончыўся пясок. Тады стары насыпаў у яе новага.

– Ведаеш,– загаварыў стары ў час наступнага перапынку.– Неяк я шукаў патрэбныя камяні ніжэй па цячэнню нашай ракі. Там таксама ёсць абрывы, але пясчаныя. Адпаведных камянёў так i не трапілася, затое пад пяском была крэйда, a ў ёй шмат крэменю. Хоць яго набраў – для нажоў. Дык вось пад верх абрыва там выступае пласт з вуглямі, костачкамі i крамянёвымі аскабалкамі. Пэўна там таксама жылі людзі. Але, мусіць, вельмі даўно, бо ў каго са старых не пытаўся – ніхто не памятае. I ў пласце мне трапіўся вялікі абабіты крэмень, востраканечны, з закругленым абушком. Падобны на сякеру, але яго да рукаяткі, пэўна, прымацаваць цяжка, а вось ашчаперыць пясцю зручна. Мой нябожчык бацька, а ён быў вельмі разумны i пражыў шмат, казаў, што такімі секачамі карысталіся першыя людзі.

– А тубыльцы на прытоках нашай ракі яшчэ i зараз так робяць: абаб'юць кавалак крэменю, каб востры быў, i прывязваюць да рукаяткі. Гэта ў ix за сякеру. Даўней, кажуць, нават лязо не зашліфоўвалі.

– Так, так,– заківаў барадою стары.– А саму сякеру ўстаўляюць у выдзеўбаны кавалак рога з прасвідраванай для рукаяткі адтулінай. Ад нас навучыліся, бо мы так мацуем рабочыя сякеры – кліны... I не толькі гэтаму навучыліся, але перанялі ад нас земляробства i жывёлагадоўлю. А раней толькі i жылі тым, што давалі ім лес i рака. А замест удзячнасці нам крычаць: «Захапілі нашу раку!» I захапілі, бо ўмелі ваяваць i мелі баявыя каменныя сякеры. Такія, як вось гэта, якую мы з табою зараз зробім. Таму можа i цэнім гэту зброю, пакланяемся ёй. Нават у магілы нябожчыкам кладзём.

Нарэшце адтуліна была прасвідравана, i стары вытрас з касцяной трубкі цёплы каменны стрыжанёк – высвердліну.

– Засталося толькі выразаць хвацкую рукаятку i насадзіць,– зазіраючы ў круглую адтуліну, задаволена прамовіў ён.

* * *

– Нешта агрэсіўна ў цябе атрымалася,– хмыкнуў Іван Пятровіч, дачытваючы мае запісы,– «захапілі», «умелі ваяваць»...

– А што зробіш? – развёў я рукамі.– Такія былі часы. Пацыфізм, мусіць, ужо прадукт цывілізацыі. Праўда, сярод першабытных паляўнічых i збіральнікаў узброеныя сутычкі былі рэдкімі. А вось ужо ў земляробча-жывёлагадоўчым грамадстве, што тут грэх утойваць,– паміж плямёнамі часам вяліся сапраўдныя войны; бывала, што i да поўнага вынішчэння. Браліся за лукі i дзіды, каб адпомсціць за якую крыўду, захапіць жанчын i дзяцей, чужую маёмасць, выцесніць непажаданых суседзяў з урадлівых зямель. Часам трэба было адстойваць i свае абшары, калі з'яўляліся чужакі.

– Ну, a ў археалагічных знаходках гэта неяк прасочваецца?

А як жа. Часам пры раскопках пахаванняў у костках памерлых знаходзім наканечнікі стрэлаў. Ды i адмыслова аздобленыя бронзавыя кінжалы, мусіць, былі не толькі прыладамі працы або палявання, як i каменныя свідраваныя сякеры. Дарэчы, у бронзавым веку чалавек нават вынайшаў асаблівую форму наканечнікаў стрэл – з вострымі шыпамі, баявую.

ПАСТУШКІ, ВОЎК I САБАКА КУДЛАЧ

Гарачы поўдзень. Сонца прыпякае неміласэрна. На даляглядзе квола завязваюцца воблачкі, i тады прыходзіць снадзяванне, што яны вырастуць у хмару i на зямлю праліецца асвяжальны дождж. Але воблачкі знікаюць, i на выцвілым блакіце неба зноў застаецца ў адзіноце калматае, сляпучае сонца.

Каровы i козы зашыліся ў кусты ля рачной старыцы i ратуюцца ад гарачыні i аваднёў. Авечкам авадні не страшныя, але ім у ваўняных футрах асабліва горача. Яны згрудзіліся шэрым комам у цень i не рухаюцца. Але пастушкі – тры загарэлыя да чарнаты падлеткі – толькі радуюцца, што такая спёка i што статак як прыліп да старыцы. Козы не лезуць у лес, каровы не разбрыдаюцца, i таму ёсць час на забавы.

Спачатку пастушкі рамантавалі стары будан, які, мяркуючы па накапычаных слядах, разбурылі, дурэючы, маладыя зубрыныя бычкі. Хлопцы зноў нахільна прыставілі да дуба доўгую жэрдку, паклалі на яе папярочкі. А на ix пачалі чапляць адламаныя яловыя лапкі. Атрымалася шчыльная i моцная стрэшка. Засталося толькі чакаць дажджу.

Хлопцы пасядзелі ў духмяным ад свежай ігліцы будане. Але дождж так i не пачынаўся. Пастушкам стала, нарэшце, сумна i яны ўзяліся вучыць свайго памагатага – сабаку Кудлача плаваць. Бралі яго i скідвалі з берага ў ваду.

Спачатку сабаку гэта спадабалася – было прыемна ахаладзіцца, бо яго таксама даймала гарачыня. Але пасля трэцяга купания Кудлач пакрыўдзіўся i ў рукі больш не даваўся. Трымаўся воддаль.

А дзень так бясконца доўжыцца, i сонца, як завісла над галавою, так i не скранецца, быццам не хоча злазіць ca сваёй вышыні... Чым бы гэта заняцца яшчэ?

Але доўга хлопцы не раздумвалі. . Набралі камянёў i пачалі паляваць на шчупакоў. Калі асцярожна пракрадацца каля вады, можна прыкмеціць між водарасцей вузкія целы рыбін, якія ці то драмалі, ці то пільнавалі спажыву. Трэба было прыцэліцца i з сілаю кінуць у рыбіну камень. Узлятаў сноп пырскаў, а часам усплываў i аглушаны шчупак. Тады заставалася хутка падхапіць яго i выкінуць на траву. Злоўленую здабычу тут жа з'ядалі.

Ды сырая рыба – гэта не тое, i ад яе толькі засмактала пад лыжачкай. I тады хлопцы адчулі, што ім даўно пара абедаць.

– Ты, Лісіца, папільнуй з Кудлачом статак, а мы хуценька збегаем i паямо. А потым – ты,– прапанавалі хлопцы свайму трэцяму таварышу.

Калі сябры схаваліся за паваротам ракі, Лісіца спачатку абышоў старыцу, каб пераканацца, ці не разбрыліся каровы, а потым крамянёвым нажом пачаў застругваць, вастрыць адламаную арэхавую палку. Зараз ён застаўся адзін i яму стала ніякавата. Хоць вёсачка іхняя была i недалёка, вунь у тым дубнячку, але ж побач пушча. A ў пушчы i мядзведзі, i ваўкі, i рысі. Праўда, блізка мядзведзяў пакуль не чуваць, i ваўкі летам на людзей не нападаюць, i побач верны таварыш Кудлач, але ж з вострай, хоць i драўлянай, дзідай ён, Лісіца, будзе адчуваць сябе надзейней.

Калі хлопец ужо выразаў на дрэўку адмысловы ўзор, завурчаў Кудлач i поўсць на ягоным загрыўку ўздыбілася. Падхапіўся i пастух, i ў час – з прылеснага хмызняку вымкнуўся шэры звер, ухапіў крайнюю авечку i пацягнуў яе да лесу.

– Уга! Ваўка! Кусі! – залямантаваў Лісіца i кінуўся за ваўком. Але першым драпежніка дагнаў Кудлач. Сабака не кінуўся адразу ў бойку з дужэйшым праціўнікам, a насядаў ззаду. Воўк, не выпускаючы здабычу, паварочваўся да Кудлача, i той адскокваў убок, ратуючыся ад жоўтых іклаў. Воўк быў стары, з запалымі бакамі, а авечка трапілася цяжкая, да таго ж перашкаджаў Кудлач, таму шэры разбойнік рухаўся рыўкамі. Перад самым лесам дасяг яго i пастух.

Убачыўшы побач чалавека, Кудлач асмялеў i кінуўся на ваўка, учапіўся яму ў карак. Звер кінуў здабычу i закруціўся ўюном, стараючыся скінуць сабаку, рвучы яму сцёгны. Ляцела ў бакі поўсць, гыркаталі воўк i сабака, крычаў Лісіца.

Пэўна б Кудлачу давялося блага, але хлопец, колькі было моцы ў руках, сунуў ваўку ў бок драўлянай дзідаю. Той матлянуўся да Лісіцы, збіў яго з ног. Але тут Кудлач злаўчыўся i ашчаперыў пашчу на самай ваўчынай шыі. Звер захрыпеў, затузаўся. Лісіца падхапіўся на ногі i некалькі разоў увагнаў яму ў бок сваю вастраколіну.

I тут на гэты шум i крык падбеглі з паселішча мужчыны з дзідамі, сякерамі, лукамі. Былі ўзброеныя, як на вайну, бо не ведалі – ці звер напаў на статак, ці які чужынец.

Утрапянелага Лісіцу калаціла ліхаманка. Ён нешта сіпеў сарваным голасам i ўсё паказваў на ваўчыны труп, які тузаў за бакі раз'ятраны Кудлач, сам крывавячы разарваным сцягном.

Падышоў бацька, абняў сына за плечы i асцярожна павёў у вёску. Ззаду неслі мёртвую авечку i ваўка. Побач падскокваў на трох лапах сабака, i то залізваў рану, то зноў меціўся ўчапіцца ў былога ворага.

Ноччу Лісіца кідаўся ў сне, трызніў. Яму ўсё здавалася, што на статак напалі ваўкі, цягнуць авечак у лес, а ён хоча закрычаць, паклікаць на дапамогу – ды не мае голасу, хоча пабегчы – але ногі як анямелі.

На раніцу паклікалі ведзьмара. Той доўга шаптаў над хворым, праганяў пярэпалахі. Потым даў выпіць настою зёлак.

Крыху пазней у хаціну зайшоў Бар, самы лепшы паляўнічы іхняга роду. Прайшоў да лежака, дзе пад скамечанай льняною дзяружкай ляжаў Лісіца. Асцярожна памацаў прыстаўленую да сцяны хлапцоўскую дзіду, агледзеў яе вастрыё. Затым прысеў да хлопца i паклаў на яго плячо дужую руку:

– Доўга не залежвайся. Пойдзеш з намі на паляванне. Калі ты такой прычындалай паклаў ваўка, то што ж ты зможаш сапраўднай дзідаю з крамянёвым наканечнікам!?

I гэтыя словы славутага паляўнічага былі лепш за вядзьмарскія загаворы. К вечару хлопец падняўся на ногі.

Бар стрымаў сваё слова. Калі Лісіца адужаў, ён з загонам мужчын i сапраўды пайшоў на паляванне. На разе толькі на качак. Але ўсё наперадзе. Лісіца падрасце i будуць у ягонай здабычы i мядзведзі, i туры, не кажучы ўжо пра ваўкоў, якіх ён, ну, адной рукой...

* * *

– Чаму ў паляўнічага такое дзіўнае імя – «Бар»? Сам прыдумаў?

– Не; так i было. А значыла яно – Мядзведзь. Сапраўднае найменне мядзведзя ў старажытных індаеўрапейцаў, калі яны яшчэ складалі адноснае цэлае, было «бар», ці нешта падобнае. Але гэты бар у некаторых народаў лічыўся свяшчэннай жывёлінай i таму не дазвалялася ўголас вымаўляць ягонае імя. Па гэтай прычыне пра яго казалі іншасказальна: мядзведзь або вядзмедзь – той, хто ведае мёд, Таптыгін, касалапы i гэтак далей.

– А чаму мядзведзь – «бар»?

– Пра гэта не я, a лінгвісты даўмеліся. Мядзведзь па-нямецку – бёр, па-англійску – бэе. А куды мядзведзь на зіму залягае? У наш «беларускі» бярлог, што значыць – лаг во бара!

– Ну добра, а чаму хлопца лячыў вядзьмар? Гэта ж такі несімпатычны персанаж...

– Благую славу гэтым людзям прыпісала хрысціянская царква. А гэта ж былі вясковыя лекары, прадстаўнікі, так сказаць, народнай медыцыны, якая прымяняла i лекавыя зёлкі i замовы. Заадно былі i святарамі ў язычніцкіх культах, чараўнікамі. Сэнс самога слова паказвае, што ix у старажытнасці паважалі, бо яны тыя, хто «веды мае».

СТАРЫ КРЭМ

Зямля на беразе Poci была так перакапана, уся ў ямінах i равах, што выглядала быццам твар перахварэлага на воспу чалавека. Асабліва перавернутымі былі нізавіны паміж узгоркамі. У нізавінах амаль да самай паверхні падыходзілі паклады крэйды. Пракапаўшы з паўметра, можна было натрапіць на суцэльную белую пароду, а з яе дастаць жаўлакі крэменю.

З даўніх-прадаўніх часоў здабываюць тут крамянёвую сыравіну. Спачатку збіралі яе на паверхні. Калі ж хацелі мець матэрыял больш якасны, не высахлы, урываліся ў зямлю, капалі розныя неглыбокія канавы i ямкі. Але адзін час сюды пачалі находзіць ад Свіслачы i з-пад Буга трупы людзей, якія ўмелі здабываць крэмень адмыслова, глыбокімі шахтамi зарываючыся ў крэйду, распрацоўваючы крэменяносныя пласты ў бакі падбоямі-штрэкамі. Прышэльцы то з'яўляліся, то знікалі, калі тубыльцы збіраліся з сіламі i праганялі няпрошаных гасцей, але іхнюю звычку здабываць крэмень шахтавым спосабам перанялі ўсе навакольныя жыхары.

Маючы доступ да высакаякаснай сыравіны, людзі сталі нават пераборлівымі. Выявіўшы пласт, спрабавалі на месцы, як крэмень расколваецца, ці лёгка з яго будзе рабіць сярпы i сякеры. Калі не падабалася, капалі глыбей, або распачыналі новую выпрацоўку. Так было доўгія стагоддзі і, нарэшце, дайшло, што знайсці новую мясціну пад шахты стала цяжкавата.

Вось i зараз жыхары адной з суседніх вёсак – з дзесятак мужчын – доўга выбіралі сярод перакопаў нечапаны лапік зямлі. Нарэшце знайшоўшы яго, пачалі дзяўбці крэйду вострымі каламі, выграбаць друз ласінымі лапаткамі, марудна паглыбляючыся ў пароду. Дні праз чатыры дабраліся, нарэшце, да крэменю, але амаль адразу ж натрапілі i на штрэк старой шахты. Давялося паглыбляцца да новага пласта, якога тут магло i не быць. Ды на шчасце ці няшчасце наступны пласт таксама знайшоўся, i крамянёвыя жаўлакі ў ім пайшлі вялікія i гладкія. Але зноў, як толькі матыкамікайламі пачалі ўсякацца ў сценкі, пасыпаўся друз, пасыпалася крэйда з суседняй выпрацоўкі. I тут здарылася бяда. Сценка трэснула i абрушылася, заваліўшы друзам шахцёраў.

У вялікім паспеху кінуліся расчышчаць завал суродзічы. Ды пакуль дабраліся да пацярпелых, адзін з ix ужо не дыхаў, ды i другі ледзь вярнуўся да свядомасці.

Пасля гэтага здарэння стары Крэм – калматабароды дзед у скураной, выбеленай крэйдай безрукаўцы – узяў двух дужэйшых маладых мужчын i пайшоў з імі шукаць у наваколлі новае крэменяноснае радовішча. Крэм выглядаў у лесе раўнейшыя ўчасткі зямлі, з бураломам. Па шматгадовым вопыце ведаў – там, дзе крэйда блізка падыходзіць да паверхні, над ёю тонкае земляное покрыва, у якім цяжка каранямі ўмацавацца дрэвам. Таму яны i падалі пад напорам навальнічных вятроў.

Зазірнуўшы пад адну вывараць, стары заўважыў белую пароду, a ў ёй крамянёвы аскабалак.

– Разгарніце пясок у бакі i зачысціце крэйду,– паказаў ён памочнікам мясціну, дзе яны павінны былі распачаць працу.

Сам жа агледзеў суседнія вывараці, пакорпаўся ў недалёкай свежай прамыіне, што засталася пасля нядаўняга дажджу, i ўсё нешта мармытаў сабе пад нос, быццам гаварыў замовы. А потым пайшоў да старога абамшэлага дуба з абсмаленай перунамі вяршалінай. Пад дубам на плоскім валуне ляжаў вялікі, як скрануць, фігурысты жаўлак крэменю. Калі прыгледзецца, то здавалася, што ён падобны на прысадзістага чалавека з круглай галавою i носам, як кулак. Канешне, выгляд выявы быў несамавіты – i вока адно, i скасабочаны, але, пэўна, так i павінен быў выглядаць Краменны дух – гаспадар усіх мясцовых падземных багаццяў.

Ніхто не памятае, калі i хто ўсцягнуў на гэты валун жаўлак. Дзяды сцвярджаюць, што ляжыць ён тут ад стварэння свету, як i расце гэты дуб таксама ад пачатку ўсяго жывога.

Побач стаялі i ляжалі меншыя крамянёвыя фігуркі – быццам мядзведзі, алені, птушкі. Былі тут крамяні з акамянелымі ракавінамі дзівосных малюскаў. Усё, што траплялася ў шахтах нязвыклай формы, людзі прыносілі пад стары дуб, бо былі перакананыя, што ў ix маўкліва хаваюцца чароўныя сілы зямных нетраў. Краменны ж дух меў найбольшую моц. Ен мог затлуміць галаву чалавеку, паслаць у пустую мясціну, дзе горназдабытчык, выліўшы сем патоў, выдзеўбе ў шчыльнай i ліпучай крэйдзе пошукавы калодзеж у два свае росты i нічога не знойдзе. А мог даць столькі крэменю, што не забярэш i ўдзесяцёх.

Крэм ужо не адзін дзесятак гадоў здабывае крэмень, колькі мазалёў нацёр на далонях, капаючы пароду, робячы вузкія падбоі рагавым вастраком. Колькі перабрана камянёў гэтымі жылістымі, агрубелымі, шрамаватымі рукамі! Крэм ведае тут усе хады-выхады. Знаецца ён i з духамі i стараецца ix улагоджваць. Асабліва гэтага– Краменнага. Той, мусіць, таксама добра запомніў старога шахцёра, бо спрыяе яму. Таму рэдка бывала, што Крэм распачынаў шахту i яна аказвалася пустой. Калі ж надаралася няўдача, стары ішоў пад дуб, дакараў жаўлак i црасіў больш так не жартаваць.

Вось i зараз Крэм паклаў на валун сушаную плотку – духі ж таксама хочуць есці – i сказаў: «Не падвядзі мяне. Пашлі па старой памяці крэмень каля той вывараці, дзе капаюць мае памочнікі. Мне ўжо не шмат засталося жыць на гэтым свеце, таму на зыходзе дзён не хацеў бы мець перад суродзічамі ганьбу. Ну як, дапаможаш?» I Крэму падалося, быццам па-сяброўску падміргнула яму каменная выява сваім адзіным вокам.

Абнадзеены шахцёр вярнуўся да вывараці, дзе мужчыны ўжо скончылі працу i адпачывалі.

Крэм укленчыў на расчышчаным месцы i пачаў аглядаць крэмені. Калупнуў адзін, другі, вызначыў нахіл. У тым жа кірунку павшей быў ісці i сам крэменяносны пласт. Затым адступіў пару крокаў у напрамку паніжэння пласта i загадаў пачынаць шахту.

Капалі па чарзе, бо ў шахтавым калодзежы для дваіх не было месца. Адзін прадаваў, другі адпачываў. Потым мяняліся. Калі выпрацоўка паглыбела, друз пачалі выцягваць плеценым кошыкам.

Да вечара ўдалося заглыбіцца амаль да пояса.

Назаўтра мужчыны закапаліся па плечы. Капаць у глыбіні было цесна, нязручна, не так як каля паверхні, дзе можна было размахнуцца, дзе крэйда была рыхлейшая, патрэсканая. Тут жа ішла суцэльная шчыльная парода, у якую з цяжкасцю заганялася вастрыё кайла. Да таго ж i самі капальнікі былі хоць i дужыя, але маладыя i нявопытныя, учарашнія хлопцы, якія яшчэ не набылі вынослівасці. А крэменю ўсё не было.

– Мы так да яго i не дабяромся. А можа тут i зусім пуста? – пачалі бурчэць памочнікі, мусіць намякаючы, што Крэм па старасці памыліўся.

– Будзе, хутка будзе,– супакойваў стары, а сам таксама пачаў хвалявацца.

Адзін з капальнікаў раздражнёна размахнуўся i зноў увагнаў кайло ў крэйду, а потым адразу ж разагнуўся i радасна закрычаў:

– Во, зламалася! – i паказаў вышчарбленае лязо прылады.

Узрадаваліся i ягоны напарнік, i Крэм. I не таму, што сапсаваўся гарняцкі інструмент,– лязо зламалася аб нешта надзвычай цвёрдае, а гэта мог быць толькі крэмень!

Хутка жаўлак ляжаў на траве каля вусця шахты. Ен быў плоскі, як праснак. Нічога вартага з яго не зробіш, хіба які скрабок. Але гэта быў знак, што пачаўся пласт. I праўда, праз пядзю пароды трапіўся большы жаўлак. Да вечара выбралі частку крэменю, што залягаў на дне шахты. Заўтра дастануць рэшту i пачнуць капаць падбоі. Крэмень тут добры, i яго шмат.

Калі скончылі працу, Крэм абтрос з каленяў наліплую крэйду, павярнуўся ў той бок, дзе рос стары дуб, i нізка пакланіўся.

Вярталіся ў шахцёрскі лагер, ледзь цягнучы здабычу. Трэба было паказаць яе суродзічам. Заўтра сюды прыйдуць гуртам i пачнуць распрацоўваць новае радовішча.

Крэм ішоў у лагер ззаду сваіх памочнікаў. Не спяшаўся. Быў задаволены. Ведаў, што аднавяскоўцы зноў будуць дзівіцца, які ён знаўца зямных таямніц, як ён паранейшаму знаходзіць добрыя мясціны для шахтаў. Не, ніхто яшчэ не скажа, што Крэм знасіўся, што яму ўжо толькі сядзець у хаціне i няньчыць унукаў.

* * *

– Рось, гэта што каля Ваўкавыска цячэ?

– Так.

– А чаму ты ўпэўнены, што Рось?

– На берагах гэтай ракі у ваколіцах пасёлка Краснасельскі знойдзены адзіныя, вядомыя на Беларусі, крэменездабыўныя шахты. Так мелася некалькі тысяч выпрацовак у крэйдавай тоўшчы, а побач – мноства майстэрань па вырабу крамянёвых сякер. Па вугалях, знойдзеных у шахтах, вызначылі, што ix пачалі капаць яшчэ ў неаліце – у трэцім тысячагоддзі да нашай эры, але большасць ix адносіцца да наступнага тысячагоддзЯу гэта значыць – да бронзавага веку.

Я там даследаваў не адну шахту, наваколле аблазіў спрэс i ведаю яго дасканала. Таму адразу i здагадаўся, што ў сне мне бачыліся менавіта гэтыя мясціны.

– У цябе ўсюды – крэмень, крэмень. А дзе ж бронза? Век жа – «бронзавы»?

– Еачыш, у бронзавым веку на Беларусі, як і на суседніх тэрыторыях, большасць прылад працы, як i ў папярэднім новакаменным веку, выраблялася з крэменю. Медзь i яе сплавы з іншымі металамі (бронза) траплялі да нас з далёкіх Каўказа, Скандынавіі, Прыкарпацця. Ix было мала, каштавалі дорага. Але кожную новую эпоху мы называем па важнейшых яе адкрыццях. Навучыўшыся здабываць бронзу, людзі зрабілі крок да выплаўкі жалеза з руды! Ну а жалезу абавязана ўся наша цывілізацыя.

ВЫПРАБАВАННЕ

На пералёт стралы ад Выспы Выпрабаванняў мужчыны перасталі веславаць, i човен, яшчэ крыху праплыўшы з разгону, спыніўся, лёгка пагойдваючыся на бакавой хвалі.

– Пара, Ждан,– сказаў шыракатвары з пасівелай барадой мужчина.

З дна чоўна ўстаў юнак гадоў пятнаццаці i пачаў распранацца. Па тым, як,блытаючыся ў раменьчыках-завязках, спехам вызваляўся ад вопраткі, як моцна былі сціснуты пабялелыя вусны, можна было здагадацца, што ён хвалюецца. I. каб не прыкмецілі гэтага прысутныя i не падумалі, што баіцца, мусіць, так спяшаўся хлопец.

Нарэшце ён застаўся зусім голы – хударлявы, але ўжо мускулісты светлавалосы юнак з яшчэ па-дзіцячаму адтапыранымі вушамі. На цёмнай, загарэлай пад сонцам, закуранай каля вогнішчаў, скуры зараз асабліва выдзяляліся белаватыя шрамы ад хлапечых боек, лажання па дрэвах i хмызняках, нырцавання сярод карчоў за рыбай.

– Пара, Ждан,– зноў сказаў шыракатвары.

Ждан выпрастаўся, зірнуў на маўклівых мужчын у чоўне i сустрэўся з бадзёрачым паглядамбацькі, які прымасціўся на карме. I ад гэтага пагляду ў юнака прыбавілася рашучасці, i ён легка, каб не разгайдаць няўстойлівую даўбёнку, адштурхнуўся ад яе дна i даў нырца ў ваду. Праз колькі сажняў вынырнуў i паплыў, не азіраючыся, да выспы. I толькі, калі выбраўся на бераг, абярнуўся i памахаў рукою.

Мужчыны развярнулі човен i павеславалі прэч ад выспы.

Праз сем дзён – квадру, калі месячная поўня прыкметна сышла на ветах, той жа човен зноў адплыў ад прыбярэжнага паселішча i пакіраваўся да выспы. У ім нетаропка веславалі тыя ж мужчыны, а на карме зноў сядзеў бацька Ждана. I мусіць, толькі яму не цярпелася, бо ён усё неўпрыкмет выгінаўся, каб з-за спін весляроў зірнуць на выспу. Яго турбавала, як жа на гэтым бязлюдным кавалку зямлі пасярод возера, без ежы, вопраткі i агню, бяззбройны, даў сабе рады мінулыя дні ягоны сын, дні, якія здоўжыліся на месяцы. Хвалявала i як ацэняць старэйшыны роду вынікі выпрабавання. Ці прымуць Ждана ў свой гурт паляўнічых i воінаў?

Вузкай пратокай праз трыснёг човен праслізгнуў пад бераг, чыркануў дном па пяску i спыніўся.

Мужчыны выбраліся з даўбёнкі i выцягнулі яе на сухое, каб не знесла выпадковай хваляй, хоць сёння было ўвогуле пагодліва i ціха.

Усе мінулыя дні прайшлі без дажджу, таму мужчынам было лёгка па слядах прасачыць, што рабіў, як паводзіў сябе на выспе Ждан. I наадварот, юнаку было складана вытрымаць апошняе з выпрабаванняў – затаіцца так, каб ягоныя суродзічы як найдаўжэй маглі яго адшукаць.

Паўзіраўшыся навокал, мужчыны знайшлі месца, дзе юна к выбраўся з вады i ўпершыню ступіў на бераг Выспы Выпрабаванняў. Сляды былі ўжо добра затаптаныя птушкамі i дробным лясным жыхарствам. Буйнейшага ж – тураў, мядзведзяў, ваўкоў i рысяў, якія б маглі пагражаць чалавечаму жыццю, тут не было.

Па слядах вынікала, што Ждан спачатку адразу быў сунуўся ў лес, але потым, бачна паразважаўшы, вярнуўся да вады i пайшоў аглядаць свае часовыя ўладанні берагам. Такім жа шляхам рушылі i мужчыны.

На вузкім мысе сляды юнака былі асцярожлівыя i нават няўпэўненыя. Пальцы ног глыбока ўціскаліся ў пясок. Бачна было, што ён тут быў напружаны, кожнае імгненне гатовы кінуцца назад. А хвалявацца тут было з чаго. За нейкія тры пералёты стралы з вады выступала ў чаратовым аблямаванні цёмная ад старых хвой выспачка з закінутымі могілкамі невядомага народу. Ніхто не ведае i не памятае, як i дзе знік той народ з берагоў возера. Спарахнелі буданчыкі нябожчыкаў на выспачцы. Утравелі i ўраслі ў зямлю абмытыя дажджамі косткі, але душы памерлых па-ранейшаму павінны ж недзе кажанамі кружыцца між камлямі хвой – загадкавыя, маўклівыя i пэўна помслівыя, бо ім жа даўно ніхто не прыносіць ахвяры, каб улагодзіць.

– А гэта што такое? – спыніўся раптам шыракатвары i вастрыём дзіды паказаў на пясок.– Ці не зацямніўся хлопцу розум?

Спыніліся i астатнія i ў страху ўбачылі, што на пяску цямнелі i пазнейшыя жданавы сляды. Яны выходзілі з лесу i былі перад самым краем вады глыбокія, растаптаныя – юнак доўга ўзіраўся ў Выспу Мерцвякоў, а потым сляды вялі ў ваду i там губляліся.

Паспакайнелі мужчыны толькі тады, калі крокаў праз дваццаць прыкмецілі, што з возера зноў выходзіў ланцужок знаёмых слядоў.

– Няўжо ён там быў? – разводзілі рукамі мужчыны.

– Усё можа быць! – узбадзёрыўся Жданаў бацька, радуючыся, што сын жывым і, мусіць, цэлым вярнуўся назад.– А памятаеце, як ён прынёс цэлы ваўчыны вывадак. 3 самага лагва выбраў. Ен у мяне не з баязліўцаў!

Прытулак Ждана знайшлі каля ціхай, зарослай белымі гарлачыкамі затокі на паўднёвым беразе.

– А памятаеце, што i мы, калі пасвячаліся на мужчын, выбіралі гэтую затоку,– заўважыў адзін з шукачоў.– Ды i нашы сыны амаль заўсёды ўладкоўваліся тут.

Усе згодна заківалі галовамі. А як жа, дзе тут знойдзеш утульнейшую мясціну?

Каля затокі спрэс былі сляды Ждана, знакі ягонай дзейнасці. На каржакаватым дубку ў развілцы сукоў было намошчана галлё са звялым лісцем. Бачна, што юнак першым часам начаваў на дрэве. Але потым, абвыкшыся i пасмялеўшы, зладзіў сабе будан на зямлі, пад дубком; свой прытулак з галля i трыснягу выслаў сухой травою.

Побач з буданом яшчэ дымілася вогнішча. Тут знайшлі i змайстраваныя прылады для здабывання агню: лук з суканай лубяной цецівою, сухую арэхавую палачку з абсмаленым канцом i шырокую, адшчапаную ад сухастоіны трэску. У трэсцы было некалькі абвугленых ямачак, куды ўстаўлялася палачка, калі «выкручваўся» агонь.

Пад сцяной будана ляжаў запас лубяных валокнаў, з якіх рабілася цеціва для лука i з якіх, магчыма, самотнік спрабаваў зладзіць сабе нейкую апратку. Тут жа, побач з плоскім каменем, было насыпана розных крамянёвых аскабалкаў.

– Шмат напсаваў крэменю,– разглядаючы друз, прамовіў адзін з аглядчыкаў.– Для нейкага нажа хапіла б i меней.

– A нічога. Такой бяды! – заступіўся за юнака шыракатвары.– У ягоныя гады i мы з табою былі невялікія майстры.

Затым уважліва агледзелі вугалі вогнішча i траву навокал i вывел!, што Ждан харчаваўся малюскавымі бяззубкамі i смаўжамі, налоўленай нейкім чынам рыбай, пёк карані белай лілеі. У лейкаватай пасудзіне з бяросты яшчэ крыху заставалася натоўчанай з сушаных трысняговых каранёў мукі. Але больш за ўсё здзівіліся мужчыны, калі знайшлі абгрызеныя косткі зайца.

– Няўжо каменем? Ці ў якое сіло загнаў?

Па ўсяму было бачна, што Ждан вытрымаў выпрабаванне выдатна. Заставалася толькі паглядзець, як ён умее затойвацца ў гушчары i што выбраў на схованку.

Шукачы расцягнуліся паскам у лясным зарасніку i пачалі паволі прачэсваць выспу, зазіраючы пад кожную вывараць, аглядаючы кусты арэшніку i ядлоўцу. Выспа была нешырокая i асабліва патаемных куткоў тут было няшмат, да таго ж мужчыны ix усе добра ведалі. Але дзе яны ні шукалі, усюды было пуста – ніякіх адзнак, што там схаваўся юнак. Трапляліся, праўда, ягоныя сляды, але даўнія, не сённяшнія.

– I куды ён зашыўся, не пад зямлю ж? – бурчалі мужчыны, зноў беручыся перашукваць выспу.

I тут яны заўважылі дзядка, якога пакінулі сторажам каля даўбёнкі. Дзядок спяшаўся да ix з надзвычай разгубленым выглядам. За колькі крокаў ад загону ён задыхана выгукнуў:

– Чоўна няма!

– Як, няма? – страпянуліся мужчыны.

– Няма! Як пад ваду пайшоў!

– I як гэта здарылася? – пачалі яны распытваць у дзядка, калі прыбеглі на апусцелы бераг.

– Сяджу каля чоўна, чакаю. А вас усё няма i няма, ажно нудзіцца пачаў. А тут адно чую, у арэшніку нешта зашастала. Ждан, думаю, затаіўся. Вось тут яго i злаўлю. Я – туды. Палазіў па кустах – нікога. I тут мяне быццам кальнула што – каб якой бяды не здарылася. Выбег з арэшніку, зірнуў на бераг i абамлеў – даўбёнкі як i не было...

Угледзеліся мужчыны ў пясок – каля шырокай умяціны ад чоўна вільгатнелі ўжо знаёмыя да драбніц адбіткі босых Жданавых ступакоў. Гэта ён, паршывец, мабыць, каменьчыкі кідаў у кусты, каб звабіць туды старога, а сам сапхнуў даўбёнку ў ваду i знік з ёю ў трыснягу.

Вось будзе сораму на ўсё наваколле, калі хлопец надумаецца паплысці ў паселішча, пакінуўшы ix на выспе. Смеху i кпін не абярэшся.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю