Текст книги "Любіць ноч — права пацукоў"
Автор книги: Юры Станкевіч
Жанр:
Прочая проза
сообщить о нарушении
Текущая страница: 6 (всего у книги 6 страниц)
і пыталіся
у каго бутэлька, дзевачкі?
а стары стаяў і назіраў і ў думках папрасіў, каб усё адбылося так, як яны запланавалі, і каб разысціся з гэтымі людзьмі ціха і без крыві, бо ў яго ў склепе ўсё яшчэ сядзеў закладнік, а ў хаце, як сцятая спружына, ледзь стрымліваў сябе мужчына са зброяй у руках, і стары слухаў увесь гэты дзіўны і несумненны вэрхал адыходу: крыкі, плач, мацюкі, і нібы чакаў яшчэ нейкага знаку, які б засведчыў абсалютную рэальнасць таго, што адбывалася перад яго вачыма, і раптам сапраўды гэты знак быў ім пачуты: прыглушанае чалавечае выццё данеслася да ягонага слыху
гу-а-а-а-а-а-а-а!
потым праз кароткую паўзу зноў
гу-а-а-а-а-а-а-а!
і стары падышоў да брамы і зазірнуў на падворак, каб вызначыць крыніцу гэтага несумненна чалавечага скавытання, і раптам вызначыў – голас ішоў з прусакоўскага хлеўчыка: у слабым святле ліхтара з вулічнага слупа можна было ўбачыць, як туды ўжо бег нехта з чужынцаў, бразнулі дзверы, данёсся яшчэ крык, нібы ад раптоўнага болю, а потым усё сціхла, а стары зрабіў сабе засечку ў памяці, ён адчуў сябе зусім вольна ў гэтым гармідары і назіраў, як у былой фралоўскай сядзібе і з прусакоўскага дома паступова выцякала іншародная плынь, зноў вызваляючы затопленую ёю тэрыторыю; пад’ехала патрульная машына, з якой вылез і пагаварыў аб нечым з чужынцамі афіцэр-міліцыянт, а потым зноў знікла ў ночы, на хуткасці пад’язджалі і зноў ад’язджалі іншамаркі чужынцаў, – пошукі закладніка, пэўна, мусяць працягвацца да апошняй хвіліны, прызначанай у лісце, да дзвюх гадзінаў ночы, – меркаваў стары, – але ж вызначыць месцазнаходжанне закладніка не так ужо і проста, і стары аднавіў у галаве засечку пра тое, што чуў з хлеўчыка голас, і намагаўся прыгадаць, хто б гэта мог крычаць, але гармідар і мітусня навокал увесь час распылялі яго ўвагу на дробныя фрагменты, і стары пакрысе пачаў адступаць назад, а потым увогуле зліўся з цемрай і скіраваў да дома, каб давесці пра ўсё мужчыну, што чакаў яго, а Даніла Прусак толькі сціснуў сківіцы, калі пачуў ад старога пра тое, што адбывалася, і сказаў
цяпер, Антон Пракоповіч, усё вырашаць мне, заставайцеся і сцеражыце таго ўблюдка ды малога прыглядзіце
і дадаў
калі не вярнуся да раніцы, самі вырашайце, што рабіць
а стары толькі параіў
сцеражыцеся, бо вы там адзін будзеце
і пашкадаваў
гэх, зброі малавата, бярыце карабін
падумаў і вырашыў
я з вамі
але мужчына ахаладзіў яго
ні ў якім разе, і зброі не трэба
і саступіў у цемру, і ноч прыняла яго ў сябе, – ён ішоў амаль не тоячыся, толькі сустрэча з патрульнай міліцэйскай машынай, як ён меркаваў, магла адразу перашкодзіць яму, але тут ужо было перадвызначана – альбо так, альбо гэтак, і дайшоў такім чынам да брамы свайго дома і ўбачыў, як ля былой фралоўскай сядзібы мітусіліся постаці чужынцаў, але ніхто з іх не пазнаў яго; зайшоў у свой дом – ён быў пусты, толькі там-сям бачыліся сляды пакражы і прысутнасці няпрошаных гасцей, агледзеў усе пакоі і напрасткі, не хаваючыся, пакрочыў цераз павалены плот, і толькі тут яго заўважылі і закрычалі ўстрывожана, але ён ужо адкрываў дзверы адны за другімі, – вішчэлі жанчыны, разбягаліся па баках падлеткі, і ўрэшце ўбачыў знаёмы твар іх старшага – той сядзеў у самым далёкім пакоі на крэсле, быццам нікуды не збіраўся, твар яго на гэты раз быў чыста паголены, і трохвугольны чэрап блішчэў пад святлом плафона, і, убачыўшы Данілу Прусака, ён нават не паварушыўся і відавочна не здзівіўся, а сказаў па-расейску, але з незнаёмым акцэнтам, як гаварылі ўсе яны
я знал, что ты прыдёшь, давай чэнч: я – то, что тэбе надо, а ты мне – сына
але мужчына падсумаваў
праз дзве гадзіны пасля таго, як з’едзеце адсюль, а забойцу сястры пакінеце
і саступіў убок, стаўшы спінай да сцяны, а чорныя каламутныя вочы чужынца сустрэліся з яго позіркам, і той сказаў
без обмана, наша машына подождёт
а мужчына папярэдзіў
на вас не падобна, але калі падман будзе, то я пачну страляць, ты ж ведаеш, і першай ахвярай будзе твой сын
а чужынец толькі пацмокаў губамі
в том и причина, что ты смерти не боишься
сказаў ён, крыкнуў нешта па-свойму ў прыадчыненыя дзверы і працягваў
ты сумасшедшый – так, у тэбя с головой проблема
і не тоячы намераў, працягваў сваю думку – гаварыў пра тое, што так, ім спачатку трэба была прастора, зямля ў першую чаргу, але з’явіўся ён і стаў перашкодай, яны проста не прынялі ў разлік, што можа быць супраціў, пра тое, што яны потым і так з’ехалі б адсюль, ну, пакінулі б дзве сям’і, не больш; ім ужо тут цесна, ды хіба адзін дом заняты намі, – ужо хутка чвэрць гэтага горада наша, і зямля стала нашай, і яны экспансуюць сталіцу, туды ўжо і грошы адпраўлены – на подкуп, на хабар, і зямля там для іх гатовая, а вашых людзей, – даводзіў ён, – купіць вельмі лёгка, ды ты і сам бачыш, хоць ты і вар’ят, хто праз дзесяць гадоў будзе тут пры ўладзе, хто будзе сапраўдны гаспадар, вы ж бездапаможныя, хцівыя і раз’яднаныя, і калі нават ты пра мае гэтыя словы будзеш з раніцы да вечара штодня на плошчы крычаць – усё роўна табе ніхто не паверыць і нікога ты не пераканаеш, – гаварыў ён, – а мужчына спытаў
дарэчы, мае зняволенне і пагроза забойства, тэатральшчына з вяроўкай, якую ў камеру падкінулі, – таксама вашы задумкі?
і чужынец толькі надзьмуў пульхныя шчокі і паведаміў, што тое далёка не тэатральшчына, бо жыццё яго, Данілы Прусака, было ў той час не вартае пляўка, няхай успомніць Кліма Фралова, тутэйшага гаспадара, Даніла ж Прусак спытаў
вы прызнаяце і гэтае забойства?
а той толькі ўсміхнуўся шматлікімі залатымі каронкамі зубоў і сказаў, што забіваюць не яны, а тутэйшыя ж тутэйшых, і будуць гэта рабіць і далей, і яго, Данілу, таксама калі-небудзь заб’юць, бо такія, як ён, не выжываюць, і нават калі ён выйграе сёння – то заўтра будзе ўсё роўна ў пройгрышы
а тэпэр иды и адпусти сына
сказаў ён і крыкнуў у дзверы
покажите ему Василину!
і мужчыну павялі да хляўка, адчынілі дзверы, запалілі святло, і ён ўбачыў у лужыне крыві пакаёўку чужынцаў – вены на яе звязаных руках былі перарэзаны, не інакш, твар і выскаленыя зубы запэцкаліся ў крыві, яна была яшчэ жывая і, убачыўшы Данілу Прусака, прахрыпела
я забіла
і ўсё цягнулася да чужынцаў, прагнула быць з імі і прасіла
забярыце мяне, забярыце альбо дабіце
мужчына здзівіўся ў душы гэтай халопскай адданасці і халопскай жорсткасці і пайшоў прэч, а праз некалькі хвілін пачаўся ад’езд: раўлі перагружаныя машыны чужынцаў, крычалі дзеці і падлеткі, а мужчына пайшоў у свой дом, знайшоў бутэльку з бензінам і абліў у пакоях былой фралоўскай сядзібы і падпаліў, а праз некалькі хвілін дом ужо гарэў, і ён сказаў у ноч
больш сюды не вернецеся
і толькі скрыгатнуў зубамі, уявіўшы сабе, як праз якую гадзіну-паўтары, якраз на зыходзе ночы, гэтыя ж чужынцы ўедуць на ўскраіну вялікага горада, сталіцы, і зоймуць спачатку дом, які ўжо раней быў імі прыгледжаны, а потым і куплены, і, як пацукі, да раніцы ўладкуюцца ў ім, і ўсё пойдзе ў іх там, як і тут да сённяшняй ночы – толькі з большым імпэтам: пацягнуцца да іх у цемру таксі за «дур’ю» і «шмалем», пойдуць на вуліцы іх дзеці, але ўжо не для таго, каб прыкідвацца жабракамі, а з пакецікамі парашку, які будуць у іх купляць на тых жа вуліцах напаўапантаныя недавяркі, зрушаныя на дурной модзе, шматлікія расчараваныя ў жыцці, розныя няўдачнікі і проста апушчэнцы ды хворыя на замаскіраваны суіцыд, а да лаўкі перад брамай іх кубла пацягнуцца мясцовыя дзяўчаты і стануць манерна адстаўляць пальцы і хіхікаць юрліва
хехехехе
а потым зацяжараць і народзяць мяшанцаў, і гэта будзе працягвацца ва ўсё большых і большых памерах, і Даніла Прусак успомніў словы іх галоўнага, іх правадыра, і на імгненне яму стала вусцішна, але ён адразу адкінуў гэта пачуццё, і зноў, амаль не тоячыся, пайшоў да старога, і ніхто не сустрэўся яму ў цемры, хіба што праімчалася насустрач пажарная машына з уключанай сірэнай, ды толькі ці знойдуць там, што тушыць, – думаў ён, – і азірнуўся на паланіцу, а потым яны выпусцілі са склепа заложніка, і стары трос у таго перад носам карабінам і пужаў
зараз шваркну наглуха
і заложнік мяняўся з твару, станавіўся шэрым, як ляжалае сала, і прасіў умольна
отпусты, отец заплатит деньги
а стары не сунімаўся
на зону б цябе, вылупня, адразу б акруглілі
і пытаўся ў мужчыны
можа, адрэжам яму тое-сёе?
і ўрэшце, узнагародзіўшы выспяткам, выгнаў таго прэч, і Даніла Прусак упершыню ўсміхнуўся, а раніцай стары схадзіў на рынак і прынёс адтуль труса, белага колеру і з чырвонымі вачыма, і даўнёнак карміў яго дзьмухаўцамі і казаў
Піля
і паўтараў
ПіляПіляПіля
і глядзеў бяздумна, як чырвоны дыск сонца ўздымаецца над даляглядам, высвечваючы друхлыя будынкі і кволыя, самотныя дрэвы і траву пад імі, і гаварыў
мы грэбаныя псіхі
Студзень-жнівень 1998