355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Юры Станкевіч » Любіць ноч — права пацукоў » Текст книги (страница 5)
Любіць ноч — права пацукоў
  • Текст добавлен: 24 мая 2017, 21:30

Текст книги "Любіць ноч — права пацукоў"


Автор книги: Юры Станкевіч


Жанр:

   

Прочая проза


сообщить о нарушении

Текущая страница: 5 (всего у книги 6 страниц)

VI. Паглум

Хлопчык доўга бег за машынай, у якую, ён бачыў, гвалтам упіхнулі мужчыну – яго дзядзьку Данілу, але машына знікла за паваротам, і ён спыніўся, часта дыхаючы, бо не прывык бегаць, і сказаў у пустэчу

        Даня

і азірнуўся навокал у пошуках дапамогі ці ўвогуле якога апірышча, але ніхто да яго не падыходзіў і не загаворваў з ім, і ён павярнуў назад, інстынктыўна выбраўшы адзіны вядомы яму напрамак, які, як ён разлічваў, быў яму спрыяльны, – напрамак да дому і гаварыў

        ДаняДаняДаня

і праціраў вочы ад пяску і пылу, што ўзняў вецер, і так рухаўся па вуліцы, і тут яго ўбачылі дзеці чужынцаў, і замахалі рукамі, і закрычалі брыдкае і незразумелае

        бляматахушарава!

а потым адзін з іх схапіў камень і шпурнуў, і астатнія пачалі кідаць па чарзе і трапілі некалькі разоў, а даўнёнак прытуліўся да плота і глядзеў бездапаможна, а тыя скакалі навокал і гікалі і крычалі

        бляматахушарава!

пасля з боку былой фралоўскай сядзібы да іх выйшла жанчына і нешта сказала незадаволена, і тыя неахвотна адступілі, але гірчэлі, нібы сабакі, на якіх прыкрыкнуў гаспадар, і ўрэшце разбегліся, а даўнёнак пайшоў далей, пакуль ля самай брамкі яго зноў не перанялі, на гэты раз падлеткі і дзяўчаты, больш старэйшыя за тых, першых дзяцей, па ўзросту і гаварылі

        гэй, ты, псіх

і смяяліся

        хехехехехе

і пускалі даўнёнку ў вочы дым, ад якога ён адхіляўся і моршчыўся, і гаварылі

        ты грэбаны псіх

і махалі рукамі і падскоквалі, быццам не ведаючы, чым яшчэ сябе заняць, і падбягалі да лаўкі, на якой ужо сядзелі некалькі дзяўчат з навакольных вуліц і хапалі іх за рукі і за плечы, а тыя ўсміхаліся нервова і ўзбуджана

        хехехехехехехе

а потым усе зноў звярнулі ўвагу на даўнёнка, бо той паспрабаваў праціснуцца праз іх да сваёй брамы, але мажны Карым пераступіў яму дарогу і спытаў кпліва і гучна

        ты куды, псіх?

і даўнёнак сказаў ціха

        хачу дамоў, хачу дамоў, хачу дамоў

а Карым аж затросся

        дамоў?

і зарагатаў, звяртаючыся да дзяўчат, якія сядзелі на лаўцы

        хехехехехехехехе, чулі? ён хоча дамоў!

І тыцнуў хлопчыку запаленай цыгарэтай у твар

        цяпер гэта мой дом!

закрычаў ён

        а ты будзеш жыць у сабачай будцы, псіх грэбаны, так, у хляўку, а ў дом больш не заходзь, я там буду жыць!

і даўнёнак нічога не разумеў, толькі адчуваў боль ад таго, што цыгарэта абпаліла яму шчаку і што ў дом яго не пускаюць, а побач няма нікога з блізкіх яму людзей, і шаптаў

        мамамамамама

і на лаўцы адразу захіхікалі дзяўчаты, і пачалі пускаць дымкі ад прыпаленых цыгарэт, манерна адстаўляючы пальцы, і гаварылі

        ай, не трэба, Карым, ён хоча да мамы, пусці яго, праўда, праўда, пусці

але з фралоўскага дома выйшлі дзве дзяўчыны іх узросту, з прыезджых, і адразу закрычалі рэзка і віскліва

        гаратамадабара!

і пачалі брыдкасловіць

        блямахатахушарот!

і ўбачылі даўнёнка, і адна з іх плюнула на яго

        цьфу!

і закрычала

        псіхпсіхпсіхпсіх!

а даўнёнак сціснуўся ў камяк і закрыў твар далонямі, але другая дзяўчына выхапіла ў мажнага Карыма запаленую цыгарэту і пачала тыкаць хлопчыку ў твар, а той засланяўся і адхіляў галаву, а дзяўчына не сунімалася, гаварыла

        падмаладжу цябе, размалюю, псіха грэбанага, а потым пойдзеш на вуліцу – будзеш грошы зарабляць

і ўсе смяяліся

        хехехехехе

а потым і праўда пацягнулі хлопчыка па завулку ўверх, пакуль не дасягнулі большай, галоўнай вуліцы, і пасадзілі таго на асфальт, дзе хадзілі прахожыя, і паставілі побач кардонавую скрыню, на якой было напісана

        «подайте бежинцу Христа ради»

і як толькі хлопчык спрабаваў уставаць, білі таго неўпрыкмет па руках і галаве, і тушылі на твары цыгарэту, і прымушалі сядзець, і гаварылі

        грошай назбіраеш – дадзім паесці, а так цябе ніхто карміць не будзе, больш няма каму, псіх, так цябе і раз-гэтак

і хлопчык сядзеў на тратуары, і прахожыя часта спыняліся і клалі ў скрыню дробныя грошы, а калі грошай збіралася шмат, то дзяўчаты кідалі свае справы і падыходзілі да яго і забіралі са скрыні паперкі і казалі, закочваючы карцінна вочы і мацюкаючыся

        а, бля, зноў мала, Карым – на, бяры

і гаварылі напорыста і нецярпліва

        навучым, будзеш зарабляць, псіх

але тут з фралоўскага дома прыйшлі старэйшыя жанчыны і закрычалі на дзяўчат, замахалі рукамі, і ўсе разбегліся незадаволеныя, а даўнёнка павялі назад, але ў дом не пусцілі – там і праўда ўжо сноўдалі постаці чужынцаў, а далі кавалак хлеба і сказалі

        ідзі гуляй

і паказалі на хлявок

        спаць там будзеш

і падштурхнулі ў спіну, і хлопчык пайшоў у сад, ён моцна стаміўся і пакутаваў ад болю, у руцэ ён усё яшчэ трымаў хлеб і рушыў з ім да клеткі – яму раптам прымроілася, што там сядзіць трус Піля, і ён ішоў і шаптаў

        ПіляПіляПіля

але клетка была пустая, з засохлымі рэшткамі дзьмухаўцоў і канюшыны на дне ды чорнымі катышкамі трусінага гною, а дзверцы былі выламаныя, і даўнёнак паклаў туды хлеб – раптам трус вернецца, а потым залез пад дно клеткі, там утварылася нешта накшталт нішы з засохлай травой на зямлі, скруціўся ў позе эмбрыёна, і сон змарыў яго, так ён спаў нейкі час, а потым на клетку села варона і асцярожна зазірнула ўніз, выцягнуўшы шыю, але небяспекі для сябе не адчула, пачысціла аб дошкі дзюбу і доўга назірала за тым, што робіцца ў доме і садзе, а потым узмахнула крыламі, узляцела ў паветра і крыкнула рэзка і гучна

        крааааа!

ад чаго даўнёнак ачуўся і расплюшчыў вочы, але схованкі сваёй не пакінуў, а працягваў ляжаць і глядзець, што робіцца ў садзе, ля дома і ў доме, адчуваючы боль ад апёкаў на твары і страх, а ў садзе між тым час ад часу сноўдалі чужынцы і забягалі на веранду і ў дом, а потым выбягалі адтуль і гаварылі коратка паміж сабой, а то проста выкрыквалі незразумелае

        шараматагала!

ці

        даларагашабала!

і зноў забягалі ў дом і выходзілі адтуль, а затым на веранду прывялі і завялі ўнутр дома тых мясцовых дзяўчат, якія самі прыходзілі да чужынцаў і сядзелі дагэтуль на лаўцы, і тыя дзяўчаты роблена ўсміхаліся, прымалі ненатуральныя, карцінныя позы, выгінаючы целы і ўскрыквалі гулліва і нервова

        хахахахахахаха!

        хехехехехехехе!

адале вакно на верандзе з трэскам расчынілася і адтуль рытмічна загрукатала музыка з магнітафона

        дуруламтамдамшарабам!

        шарадамтамдамдурулам!

і хлопчык бачыў, як у праёме вакна з’яўляліся постаці з цыгарэтамі, заціснутымі ў пальцах, і дзяўчаты прагна палілі, уцягваючы ў сябе дым, а потым рэзкімі рухамі выкідвалі недакуркі ў сад і смяяліся віскліва

        хехехехехехе!

і нешта гаварылі, але гучная музыка заглушала іх словы, а потым адна з іх, худая, кірпаносая і бледная з твару, у квятастай блузцы з даўгімі рукавамі і абцягваючых сцёгны выцертых джынсах, выйшла з веранды і спусцілася ў сад і азірнулася, а потым падышла да таго месца, дзе стаяла клетка, выцягнула з сумачкі цэлафанавы пакецік, разарвала яго, і хлопчык убачыў, як яна набрала ў шпрыц вадкасці з бутэлечкі, калола сабе ў руку і моршчылася і стагнала, а потым адкінула шпрыц убок і пайшла назад, а пластыкавы цыліндрык з выступаючай вострай іголкай застаўся ляжаць на зямлі, амаль за метр ад хлопчыка – ён мог бы дацягнуцца рукой, але ўспомніў забарону дзядзькі Данілы і прашаптаў

        Даня

і бачыў, як дзяўчына павольна пайшла праз сад у напрамку да дома, але пахіснулася раз, другі, і тут, быццам яны даўно гэтага чакалі, некалькі падлеткаў атачылі яе і рэзка і віскліва загаманілі па-свойму і пачалі хапаць яе за рукі і за грудзі – то адзін, то другі, то трэці – гэта былі дзеці чужынцаў: зусім малалеткі, гадоў па дзесяць, дванаццаць, і ўсе смяяліся і зладзеявата азіраліся па баках, і дзяўчына таксама смяялася

        хехехехехе

і вяла адмахвалася ад іх рукой, а яе ўсё больш адводзілі ўбок, туды, дзе густа раслі кусты парэчак і маліны, і там разам павалілі на траву і сцягнулі з яе джынсы, а потым і майткі, і дзяўчына не супраціўлялася, а наадварот, была быццам задаволена такім паваротам падзей, бо раз-пораз юрліва ўскрыквала і смяялася, і адзін з падлеткаў рассунуў ёй ногі, і яны пачалі злучацца – таропка, нібы жывёлы, а астатнія стаялі за кустамі і глядзелі, чакаючы сваёй чаргі, і чарга хутка рухалася, але тут іх, пэўна, убачылі з былой фралоўскай сядзібы, бо праз павалены плот прыбегла жанчына, з чужынцаў, і закрычала нешта зласлівае і незразумелае

        шабарамазагара!

і замахала рукамі, а падлеткі пачалі разбягацца, хіхікаючы і брыдкасловячы, а дзяўчына таропка апранала джынсы і ўсё не магла трапіць нагой у калашыну, і жанчына крычала на яе

        у-у, блядзь!

і ўдарыла яе ў бок і плюнула і зноў закрычала, мацюкаючыся

        бляматахушаварот!

а падлеткі пазнікалі ў розных напрамках, і з былой фралоўскай сядзібы прыбегла яшчэ адна жанчына – гэта была пакаёўка чужынцаў Васіліна – і таксама закрычала – пагрозліва і жорстка

        а-а, сцерва, маць тваю, наркотка, заб’ю!

і шпульнула ў дзяўчынку кавалкам цэглы, а потым схапіла высахлы дубец, замахнулася і ўдарыла некалькі разоў, і ўсё крычала

        заразіш дзяцей – заб’ю, маць тваю, так і гэдак!

дзяўчына ўрэшце нацягнула на ногі джынсы, падхапілася з зямлі і, вяла мацюкаючыся і адмахваючыся рукамі, рушыла на вуліцу, там прысела на лаўку, але потым зноў вярнулася назад, быццам ёй не было куды ісці, а на сад, на падворак і на дом між тым павольна наступала ноч, у доме ўжо засвяціліся вокны, шум адтуль зноў узмацніўся

        ай, не трэба, Карым!

дзявочыя галасы, якія раз-пораз пераходзілі ў віск і смех

        гігігігі! хехехехехе!

і зноў

        ай, бля, не трэба!

і адразу

        хахахахаха!

нехта ўзмацняў гук на магнітафоне

        буруламтамдамшарадам!

грукацелі ўдарныя, – так, што вібрацыя перадавалася па зямлі, і даўнёнак яшчэ далей заціснуўся ў сваёй схованцы, і так працягвалася доўгі час, пакуль ўрэшце з былога фралоўскага дома зноў прыйшла незадаволеная паслугачка Васіліна і, адкрыўшы дзверы на веранду, гучна закрычала

        бацька кліча і казаў, каб усё выключылі, бо хутка спаць будзе!

і музыка сціхла, але з расчыненых дзвярэй па-ранейшаму даносіліся вісклівыя галасы дзяўчат і рэзкія, уладарныя воклічы хлопцаў-чужынцаў, ды танчыла перад дзвярыма, нібы самнамбула, кірпаносая дзяўчына ў джынсах, рэзка ўзмахвала рукамі і круціла вузкімі сцёгнамі і падпявала сама сабе і загаляла невялікія вострыя грудзі з-пад расшпіленай блузкі, а астатнія ўсміхаліся нервова

        хіхіхіхіхіхі

толькі Карым адправіўся ў фралоўскую сядзібу да бацькі, злосна ляпнуўшы брамкай, і выкрыкнуў на развітанне на ўвесь сад расейскую мацяршчыну

        бляматахушаварот!

і ноч згусцілася яшчэ болей, а даўнёнка працяў холад, які, як ён адчуваў, ішоў ад зямлі, хаця і не ведаў, што зямля заўсёды цягне ў сябе, і хлопчык выпаўз з-пад клеткі, абмацаў у цемры свой распухлы, у балячках твар і застагнаў ад болю, але адразу сцішыўся, бо спужаўся, што яго могуць зноў убачыць, высачыць нават тут, у цёмным куце саду, і не ведаў, што яму рабіць далей, бо ісці ў дом было нельга, а побач не было ні маці, ні дзядзькі Данілы, – быццам разам абарваліся ўсе сувязі са звыклым, цёплым, бязбедным і сытым светам, які акаляў яго раней, і ўсё навокал накрыла ноч, і тут раптам пайшоў дождж і бліснула маланка, і даўнёнак марудна пабрыў да хляўка, адчыніў дзверы, ступіў унутр і вобмацкам знайшоў старую канапу, на якой яго адразу змарыў сон, і так ён то спаў, то прачынаўся, шум дажджу то сціхаў, то ўзмацняўся, а потым заціх: хлопчык абудзіўся ў чарговы раз ад моцнага, мабыць, апошняга ўдару грому і неспадзявана адчуў небяспеку – яна ішла з густой і вязкай цемры вакол яго, споўз з канапкі і заціснуўся ў кут за ёй і так знерухомеў, а цемра мякка ўскалыхнулася, і ён пачуў спачатку быццам шыпенне

        ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш

а потым ціхія галасы, настолькі ціхія, нібы шамацела паветра

        не бачу яго, дзе ён?

гаварыў нехта, а другі, быццам жаночы, голас адказваў

        тут ён, дзе ж яму быць

і першы голас сказаў

        вось і разбярыся сама

а жаночы адказаў

        ш ш ш ш ш ш ш ш

і спытаў

        чуеш?

і тут жа сцвердзіў

        крокі, я чую крокі

а першы голас казаў

        тады ідзём, заўтра ноч будзе

і жаночы зноў папярэдзіў

        ш ш ш ш ш ш ш

і небяспека быццам адступіла, прамень святла прабіўся праз шчыліну ў дзвярах, і раптам дзверы рыпнулі і паехалі ўбок, а ў праёме ўзнікла постаць у плашчы і капелюшы, бліснула святло ліхтарыка, і малы пачуў голас старога Антона Кнігі, які гаварыў яму ціха

        ну, вось я цябе і знайшоў, ад мяне, братка, не схаваешся, я тое і дзядзьку твайму даводзіў

і бедаваў

        хто ж гэта цябе так, нябогу?

і прыспешваў

        цяпер пойдзем хутчэй, а то дзядзька зачакаўся, а яму сюды нельга

і пытаў

        а Ігнат, брат твой, дзе? хіба ён не прыехаў?

даўнёнак не разумеў пра брата, але радаваўся і паўтараў

        дзедадзедадзеда

і стары павёў яго праз сад і браму на вуліцу, у ранішняй цішы толькі пачыналі гаманіць птушкі; стары насцярожана азіраўся і трымаў правую руку за крысом плашча і гаварыў

        ну, а я спачатку ў хаце цябе шукаў, а як пабачыў там тых прыхадняў, то зразумеў – там цябе няма, а тыя спяць моцна, так, пеўня ім туды б чырвонага, а Ігнат, значыць, не прыехаў, ну-ну

а малы ледзь плёўся, і Антон Кніга шкадаваў

        няма сілы, а то ўзяў бы цябе на рукі

і азіраўся і гаварыў

        каб толькі не высачылі, куды мы ідзём, дзе наша лежка

і голас яго гучэў усё больш бадзёра, па меры таго як яны набліжаліся да дома, і ўрэшце стары і малы апынуліся перад брамкай, за якой ужо чакаў Даніла Прусак, і даўнёнак зрабіў спробу пабегчы да яго, але не здолеў, а мужчына, як толькі пабачыў яго твар, пабялеў і спытаў

        хто гэта цябе, малы?

але хлопчык толькі шаптаў

        ДаняДаняДаня

а Даніла Прусак пабляднеў яшчэ больш і сказаў, звяртаючыся да старога

        ну, а зараз давайце мне тую штуку, што хаваеце пад плашчом, і хутчэй, бо цяпер мая чарга ісці ў адведкі

і Антон Кніга ўжо ў сенцах выцягнуў з-пад плашча на святло лёгкі кароткаствольны малакаліберны карабін, але ахалодзіў мужчыну

        найперш малога пакарміць трэба, абдумаць усё, пра сына вашага даведацца, схадзіць на пошту і патэлефанаваць яму, а потым ужо і дзейнічаць

пяшчотна паляпаў па прыкладу, засунуў за шафу ў шчыліну і дадаў

        гэта трафейная штука мне даражэйшая за ўсё зараз, бо яна кошт жыцця мае, я яе ды вядро патронаў у знаёмага старога на вёсцы выменяў, па аднаму артыкулу з ім калісьці праходзілі, ён захварэў, ведаў, што памрэ, – таму і аддаў

і падсумаваў

        ну, а цяпер усё ад нашай волі і розуму залежыць, тут спяшацца не варта, вам пакуль увогуле лепш не высоўвацца, бо вас ужо шукаюць, ну а я на пошту схаджу, потым усё і вырашым

і бурчэў звыклае

        …я гэтых жывёл тэлеграфным слупам праз памыйную яму

а гадзіны праз дзве, калі даўнёнак спаў, абодва сядзелі за сталом і стары казаў

        сын ваш, Ігнат, дома, пэўна, сюды і не думае збірацца, ды я і не высвятляў, нельга, а ён да таго ж мяне і ведаць не ведае

Даніла перабіў жорстка

        ён мяне не цікавіць болей

і працягваў

        згода, спяшацца не буду, але ноччу я выберуся да тых пацукоў, і зброю вы мне дасцё

і стары не аспрэчваў

        бярыце, інакш вы ўсё роўна ў іншым месцы возьмеце, ды толькі пачакайма, пакуль я вам, калі атрымаецца, сюды аднаго чалавека прывяду, вось тады ўсё і вырашым

і Даніла Прусак спытаў

        якога яшчэ чалавека?

але стары перавёў гутарку на іншае

        вы не апошні, хто хоча перамяніць наш свет

гаварыў ён

        але перамяніць яго магчыма толькі яшчэ большым страхам, ад адваротнага

і пытаў

        хіба не так? вось я лагеры прайшоў – і што змянілася? колькі інфармацыі выплюхнулася наверх – і што? уся ў пясок пайшла

а Даніла Прусак пацікавіўся машынальна – ён у падсвядомасці, у думках быў ужо там – у маючай наступіць ночы

        ну і вы, вядома, у будучыя перамены не верыце?

і стары адказаў

        не, не і яшчэ раз не, бо ваду, якая пераплюхнула цераз дамбу, назад не вернеш – хіба не так? успомніце, вы мне раней Гумілёва ў прыклад прыводзілі, памятаеце, пра ўзрост народа гаварылі, магчыма, усё і так, магчыма, мы зараз зрасходаваны матэрыял, але ж, прабачце, – каб так свае задніцы падстаўляць, – гэта ўжо ўсе межы прыстойнасці пераўзыходзіць, не, гэты народ дабром не скончыць

і гнуў свае

        …я гэтых самаедаў тэлеграфным слупам

і ставіў кропку

        праз памыйную яму

і ў вачах яго раз-пораз успыхвалі агеньчыкі нянавісці, нязломнасці і супраціву.

VII. Зыход

Набліжаўся поўдзень, калі стары Антон Кніга зноў апынуўся ў завулку ля былой фралоўскай сядзібы і з цяжкасцю прайшоўся побач – раз, другі, назіраючы, як бегаюць туды-сюды шматлікія дзеці чужынцаў, завіхаюцца крыклівыя гаспадыні, загадваючы нешта дзвюм жанчынам-паслугачкам з мясцовых, што няньчылі, не выпускаючы з рук, іх зусім яшчэ малых дзяцей, а трэцяя мыла на двары бялізну; некалькі іншамарак туліліся ля плота, а на лаўцы ўжо сядзелі тутэйшыя дзяўчаты з навакольных дамоў і палілі цыгарэты, манерна адстаўляючы пальцы рук і папраўляючы прычоскі, а перад імі праходжваліся некалькі ўзмужнелых падлеткаў з чужынцаў і гергеталі па-свойму, а то мацюкаліся па-расейску

        бляматахушаварот!

бесцырымонна хапалі дзяўчат за рукі і валасы, прыгінаючы галовамі ўніз, а тыя вяла і крыўдліва выкрыквалі кшталтам

        ай, ну канчай, бля, адпусці!

праз хвіліну ўжо хіхікалі юрліва

        хехехехехе

і закідвалі нага на нагу, і некаторыя з іх былі ўжо відавочна цяжарныя, і падлеткі тыцкалі ў іх прыпухла-пукатыя жываты пальцамі і гаварылі

        гэта ад мяне, ад мяне

ці дражніліся

        праглынула мячык, бікса, так?

І мацюкаліся і падскоквалі, махаючы рукамі: энергія выпірала з іх, чорныя вочы бліскалі, а цёмна-жоўтая скура на тварах ільснілася ад поту, і стары глядзеў на ўсё гэта, яго ж наадварот, не заўважалі – нібы ён для іх не існаваў ці быў з іншага вымярэння; чужынцы забягалі і выбягалі ўжо з прусакоўскага дома, быццам гэта здаўна быў іхні будынак, сноўдалі па садзе, а потым на падворак выйшла пакаёўка Васіліна і накрычала на паслугачак, і стары адразу скарыстаў момант: падышоў да яе і спытаў, ці не пакліча яна да яго на хвіліну іх старэйшага мужчыну, і Васіліна падазрона звузіла вочы на мангалоідным, скуластым твары, агледзела яго з ног да галавы і сказала грэбліва

        ён ад’ехаў па справах, у яго шмат спраў, у адрозненне ад некаторых іншых

і ўрэшце пацікавілася

        ну і навошта ён вам?

а стары адказаў коратка

        золата прадам

і вочы ў Васіліны адразу насторчыліся, як у вартавога сабакі, і яна, скрыжаваўшы на грудзях моцныя, мускулістыя рукі, прапанавала

        пакажы, я куплю

але Антон Кніга зневажальна фыркнуў – ён ведаў гэтую пароду людзей і лёгка чытаў іх, бо ў свой час пабачыў такіх багата

        у цябе купіла не хопіць

сказаў ён зневажальна, а твар пакаёўкі адразу згубіў свой грэблівы выраз, яна пашукала вачыма і закрычала

        гэй, Карым, бацька хутка будзе?

на што адзін з падлеткаў, як адзначыў стары, – дужы і ўкормлены, узмужнелы на выгляд, кінуў дзяўчыну, руку якой з недакуркам згінаў так, каб тыцнуць ёй жа ў твар, незадаволена азірнуўся і сказаў

        вечарам

а стары спытаў у пакаёўкі

        гэта яго сын?

а тая адказала, што так, адзіны сын, і Антон Кніга спытаў, быццам раўнадушна, але ўнутрана сцяўшыся

        няўжо адзін? у такога чалавека і ўсяго адно дзіця?

але пакаёўка пацвердзіла

        адно

сказала яна і хацела дадаць яшчэ нешта, магчыма, патлумачыць, чаму ўсё-ткі адно, але стары павярнуўся і закульгаў прэч, і Васіліна пастаяла і знікла ў доме, а стары Кніга, праходзячы паўз лаўкі, раптам спыніўся і прапанаваў Карыму

        падыдзі, парнёк

выцягнуў з кішэні залатоўку і паказаў таму

        бачыш, парнёк?

і той адразу наблізіўся да старога, і рука яго прагна пацягнулася да манеты, але стары схаваў яе ў кішэню і сказаў

        у мяне яна не апошняя, хочаш купіць? аддам танна

і ў вачах юнака, як покліч яго шматлікіх продкаў, з’явілася непрыхаваная хцівасць, ён вагаўся – ісці за старым аднаму ці не, – адзін ён амаль ніколі не хадзіў, але тут быў нямоглы стары, і ён пайшоў, і Антон Кніга павёў яго завулкамі, часта азіраўся і гаварыў дарогай пра золата, толькі пра яго, а ведаў стары лагернік нямала, і яны ўрэшце прыйшлі, і тут чужынец убачыў Данілу Прусака, нешта адразу зразумеў і кінуўся да дзвярэй, але той заступіў яму шлях, у руках яго быў карабін, і ён сказаў

        ну вось і пабачыліся, пацучоныш, памятаеш пляж

а Антон Кніга давёў

        гэта іх старшога сынок – вось нам і закладнік у рукі, сам прыйшоў, агалец, золата розум засціла, цяпер кумекаеш, што рабіць будзем?

але тут прачнуўся і выйшаў даўнёнак і, убачыўшы Карыма, задрыжэў і засланіў твар рукамі, і Даніла Прусак спытаў, стрымліваючыся

        гэта ён цябе, малы?

а хлопчык дрыжэў усё больш, ён задыхаўся, і мужчына тыцнуў карабінам на чужынца і загадаў

        ну, пайшлі з хаты, пацучоныш

той адразу стаў шэры, страх імкліва перафарбоўваў яго, ён мяняўся на вачах і гаварыў, гаварыў бязглуздзіцу

        гэта не я, праўда, не я, вы мяне адпусціце? адпусціце, я грошай дам, бацька дасць яшчэ больш, праўда, дасць

але стары выцягнуў з шафы вяроўку і пацягнуўся звязаць таму рукі за спінай, патлумачыўшы Данілу Прусаку

        яшчэ бегчы кінецца, я ж яго не даганю, а ты застрэліш, што, можа, і варта, але пакуль рана, а месца ў мяне харошае для яго падрыхтавана – склеп на гародзе, ну, зараз пойдзем, агалец, сукін ты сын

і мужчына не адказаў на гэта, ён пачаў супакойваць даўнёнка і гаварыў таму

        не бойся, малы, ідзі яшчэ паспі, а то нагуляй тут, цацак, праўда, няма

падумаў і папрасіў у старога паперу, ручку, і яны адвялі чужынца ў склеп, і Даніла Прусак спытаў у таго, паставіўшы да сцяны

        сястру маю, Любу, гаспадыню дома, хто забіў?

на што Карым адказаў спалохана

        гэта не я

і Даніла Прусак прыставіў таму рулю да галавы

        ты павінен ведаць, ты ўсё бачыў, чуў, гавары

Карым раптам здаўся, выгляд у яго быў такі, быццам з яго выпусцілі паветра, і сказаў

        не забівай мяне – гэта Васіліна зрабіла

а мужчына вельмі здзівіўся, але не падаў выгляду і спытаў адразу

        ёй загадалі? ці яна сама? гавары – ну

і Карым адказаў

        не ведаю, чуў толькі, што яна, бо нам забіваць нельга

а Даніла Прусак працягваў

        ну, твае словы мы яшчэ праверым, а пакуль скажы, навошта было яе забіваць – каб дом захапіць, так?

і Карым кіўнуў у адказ

        так

а Даніла Прусак дапытваўся

        ну, а Кліма Фралова хто «ажыццявіў»?

і Карым сказаў

        чуў, што ў СІЗО заўсёды ёсць пара чалавек, якія за «шмаль» на ўсё згодныя

а мужчына спытаў

        «шмаль», дарэчы, вы ў хляве хаваеце, каб шмону пазбегнуць?

і Карым адказаў

        там

а мужчына даў яму лісты паперы, ручку і сказаў

        цяпер тваё жыццё вось на гэтай паперы будзе табой жа занатавана: на адным лісце напішаш пра Васіліну – хто яна, адкуль вы яе прывезлі і як і чаму яна забівала, адна ці з кім яшчэ, і той ліст нам застанецца, а на другім лісце напішаш бацьку, каб праз паўсутак, гэта значыць у ноч, усе вы адсюль з’ехалі прэч, акрамя забойцы сястры маёй, тады праз дзве гадзіны, калі ўпэўнімся, што ўсё па правілах, цябе адпусцім, а калі не з’едзеце, што ж, прабач; вось кошт твайго жыцця, і дадай яшчэ бацьку свайму, каб не рабіў глупства, не распачынаў пошукі і ўсё астатняе, інакш табе гамон, і сыходзіць няхай пачынаюць, калі сцямнее, не раней, а Васіліну няхай звяжуць і ў хляўку тым, дзе забівала, пакінуць

гаварыў Даніла Прусак, а стары ўхвальна ківаў галавой, а потым чужынец пісаў лісты, потым яго, адкрыўшы люк, зачынілі ў склепе, люк замкнулі, і ключ Даніла Прусак паклаў у кішэню, а старому сказаў

        цяпер, Антон Пракопавіч, трэба ліст да бацькі яго даставіць, і будзем чакаць

і Антон Кніга толькі задаволена хмыкнуў і згадзіўся

        усё правільна, сынок

а Даніла Прусак адзначыў гэта яго – «сынок» і чакаў, а стары працягваў

        як ліст ім перадаць – тое ўжо мой клопат, не хвалюйся

і пачаў збірацца ў дарогу і гаварыў

        цяпер час прыспешвае, кожная секунда дарагая, трэба, каб яны прынялі рашэнне да ночы, а то нас пачнуць вылічваць, – за грошы на іх уся кантора пачне працаваць, так іх і гэтак, а калі з’едуць, то і нас у спакоі пакінуць

і дадаў свае, улюбёнае

        а вось цяпер… мы іх тэлеграфным слупам праз памыйную яму

пасля чаго пайшоў, а мужчына пакарміў даўнёнка і паклаў яго спаць і сам прылёг на канапу, паклаўшы далонь на прыклад карабіна, і драмаў чуйным сном, і прыслухоўваўся час ад часу, ці не чуваць са склепа крыкаў вязня, але ўсё было ціха, і мужчына ляжаў і думаў пра сына Ігната, а потым пра даўнёнка, пра тое, як будзе з ім далей, але так нічога не надумаў, таму што рыпнулі веснічкі і стары Кніга з’явіўся ў дзвярах і сказаў

        ліст дасланы, пэўна, ужо яго чытаюць, цяпер будзем чакаць ночы – яна вырашыць

стары дадаў, што знарок перадаў ліст праз выпадковага падлетка, бо дарослы запомніў бы яго ў твар, знайшліся яшчэ б якія прыкметы, а калі іх высачаць ці што яшчэ сарвецца, то – гамон і літасці ад сваіх жа не будзе, а Даніла Прусак на тыя словы паляпаў па карабіну і заўважыў, што зброя пры іх, а большага аргумента ў такіх выпадках проста не існуе, на што Антон Кніга сказаў іранічна

        вось вы і прыйшлі да нейкай высновы

схадзіў праверыць закладніка, і той прасіў выпусціць яго і енчыў і скавытаў у склепе, а стары зноў давёў яму, што ўсё залежыць ад ягонага бацькі і супляменнікаў, а сам, каб меў магчымасць, то проста кінуў бы яму ў склеп гранату, і прыгразіў, што выканае гэта, калі той не змоўкне, вярнуўся ў дом і гаварыў

        кажаце – мы старая, выпрацаваная нацыя, ангельцаў у прыклад прыводзіце, якія, маўляў, на мяжы выроду, а вазьміце кітайцаў? яны ж таксама старая нацыя

і злаваў

        яшчэ ні адзін народ не выжываў, падстаўляючы задніцу, а сярод рабоў ніколі не будзе адзінства – гэта яшчэ Арыстоцель заўважыў

і буркацеў сваё і казаў

        гэтыя нашэсці страшнейшыя за Чарнобыль, страшнейшыя за войны, землятрусы і паводкі, бо тыя пацукі не ведаюць ні шкадобы, ні спачування

і абураўся

        а вам не дзіўна, што толькі ў нас тых прыхадняў любяць, і вар’яцеюць ад іх, і служаць ім, і трымцяць перад імі?

і заканчваў звыклым

        …я гэтых пакладанцаў тэлеграфным слупам праз памыйную яму

а час ішоў, і закладнік зрэдку пачынаў крычаць у склепе, ды з вуліцы яго пачуць не маглі, а чуў даўнёнак сваім вострым слыхам і нерваваўся і прасіў

        хачудамоўхачудамоў

а потым пачало сутоньвацца, і стары сказаў

        ну, цяпер зноў мой выхад і патлумачыў

        трэба схадзіць і на свае вочы паглядзець, што там робіцца

запэўніў мужчыну

        я там не засвечаны, ніхто на мяне ўвагі не зверне

раптам спыніўшыся, сказаў

        я ўсё думаю над вашымі словамі, і ў мяне ўражанне, што мы сапраўды мусім дарэмна затыкаць тут плаціну, якую ўжо прарвала, і ваду назад не вернеш, праўда, а варта, можа, толькі сябе ратаваць, бо аднойчы прачнёмся і пабачым, што гэтая набрыдзь паўсюдна, а з другога боку насуперак ёй хіба што вартая жалю кучка дэбілаў, апушчэнцаў, наркаманаў ды самаедаў, якія сваіх жа дачок ім прададуць і апраўданне таму знойдуць

Даніла Прусак паціснуў плячыма і змрочна заўважыў

        потым будзем разважаць, а сёння ноччу мы павінны іх адолець

на што стары сказаў

        а я вось што яшчэ мяркую: каб не той Чарнобыль, то нам ужо даўно б гамон быў; панаехалі б з усіх бакоў прыхадні, чужынцы ўсякія, і лепшыя землі адабралі б ды захапілі б – дзе хітрасцю, дзе падманам, а дзе і сілай, а так – каму з іх асабліва ахвота ў радыяцыю лезці, а хто лезе – тыя зусім ужо набрыдзь, смецце

гахнуў рукой і пайшоў, а Даніла Прусак сказаў наўздагон

        будзьце пільныя, вас могуць вылічыць

але стары ўжо сыходзіў, брамка рыпнула за ім, і прыцемкі засмакталі яго непрыкметную постаць; ён яшчэ бурчэў нешта незадаволена і злосна, а потым глыбей насунуў на лоб кепку і саступіў у цень, што стварылі ад святла ліхтароў дрэвы, і пайшоў далей амаль не хаваючыся, без асаблівай засцярогі, адзначаючы цупкімі вачыма былога лагерніка іншамаркі з чужынцамі, што раз-пораз праносіліся па вуліцах, асвятляючы прахожых і міліцэйскую машыну, якая, пэўна, таксама падключылася да пошукаў, дайшоў да месца, да былой фралоўскай сядзібы, і адразу вызначыў, што манеўр з закладнікам яны разлічылі правільна, укол быў нанесены ў самае безабароннае месца, бо ў самой сядзібе і вакол ішоў «з’ём», – стары не мог памыліцца: вокны і дзверы дома і прыбудовак былі расчынены, адтуль выносілі і выкідвалі рэчы, у паветры стаялі гоман, лаянка, віск дзяцей і жанчын, а на падворку і вуліцы сноўдалі постаці чужынцаў, якія аддавалі загады некалькім нанятым мужчынам і жанчынам з мясцовых, што пераносілі рэчы ў машыны; там-сям на вуліцы стаялі ў цемры купкі людзей і назіралі за ўсім гэтым, а на лаўцы і вакол яе то ўскоквалі і некуды бегалі, то садзіліся зноў і палілі цыгарэты дзяўчаты, і стары пасунуўся бліжэй да іх, правільна разлічыўшы, што ля моладзі пачуеш больш – і больш шчыра, і стаў глядзець і слухаць і чуў, як дзяўчаты перакідваліся ўражаннямі і нерваваліся і выкрыквалі

        ай, бля, зірні, яны і праўда едуць!

а потым паказвалі пальцамі і гаварылі

        ім загадалі, так

і казалі зноў

        а Карым прапаў, не знойдуць

і ківалі ўбок, дзе пад дрэвам стаяла дзяўчына гадоў шаснаццаці ў кароткай белай сукенцы, што не хавала яе цяжарнасці, і, прыціскаючы далоні да твару, плакала то ціха, то больш гучна, і дадавалі

        яна ж на пятым месяцы

і адпівалі проста з рыльца бутэлькі і давалі глынуць цяжарнай сяброўцы, суцяшаючы

        ну і народзіш, многія раджаюць

а тая адразу істэрычна крычала

        не, я не магу без яго!

і ёй соўгалі ў руку бутэльку

        выпі, лягчэй стане

а цяжарная выгіналася ўсім целам і са стогнам смактала з рыльца і зноў енчыла

        я яго кахаю, так, кахаю

і ёй гаварылі

        бедненькая, ну давай цябе ўколем, і ты адразу ўсё забудзеш

і пыталіся

        у каго «машына», дзевачкі?

і ўжо даставалі шпрыц, а на старога побач не звярталі ўвагі, быццам ён не існаваў для іх усптрымання, і гэта, апошняе, больш за ўсё ўразіла Антона Кнігу, ён быў нават здзіўлены і спытаў

        што тут за разборка, дзяўчаты, можа, патлумачыце?

і яму адказалі нядбайна і на «ты»

        усё па жыцці, дзед, хіба не бачыш

і зноў быццам выключылі яго з успрыняцця, нібы жывёлу, і выгульна, а можа, хто і шчыра, ускрыквалі і заламвалі рукі і бедавалі

        ай, я таксама не перажыву, дайце глынуць


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю