355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Янка Брыль » Золак, убачаны здалёк » Текст книги (страница 1)
Золак, убачаны здалёк
  • Текст добавлен: 1 декабря 2017, 12:00

Текст книги "Золак, убачаны здалёк"


Автор книги: Янка Брыль



сообщить о нарушении

Текущая страница: 1 (всего у книги 6 страниц)

Янка Брыль

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

notes

1

2

Янка Брыль

Золак, убачаны здалёк

Думаю пра сябе, а гляджу на яго.

Думаю пра яго – і самога сябе раскрываю. М. Прышвін

1

Рака шырокая, пакуль што чыстая, трыснёг, лаза і асака абноўлена зялёныя, сонца зноў, як штогоду, грэе па-летняму, і ліпа ў самай квецені, гудзе ад цямна да цямна. Сяджу пад ёю ў халадку, і гуд пчаліны люба пяе ад высокай травы, да якое звісае духмянае голле, і ў самае неба, ажно тая ліпа варушыцца ўся. Пчол, паважаючы працу, баяцца не трэба. Можна зблізку паназіраць, як яны робяць сваё. Бясконцае, нястомнае і вельмі важнае.

Ліпа тут, над ракой, на ўзлессі, не адна. За палянай, дзе пачынаецца белая грэчка, стаяць яшчэ чатыры такія красуні, таксама ў шчодрай духмянасці і неабсяжным гудзе.

На адной з дзвюх бліжэйшых ліп хаваецца ў кроне буслянка. Мноства разоў на дзень жыхары яе зверху абмахваюць бела-чорнымі крыламі зялёна-залацісты гуд, то асядаючы на гняздо, то зноў узлятаючы. Сям'я з трыма падлеткамі, што яшчэ чарнадзюба хекаюць ад спёкі і, стоячы ў гняздзе, з трывожнай цікаўнасцю разглядаюць бліжэйшае наваколле. Дрэвы, раку, траву, будынкі лесніковага двара, чырвоныя, сінія, жоўтыя скрыначкі вулляў – усё, над чым так добра і так яшчэ боязна планіраваць на няўпэўненых, радасных крылах. Далей за ракою – лугі, за імі каласіста-спелыя прасторы палёў, якія цяпер, амаль апоўдні, у парнай смузе. У другім баку, за леснічоўкай, зялёнае мора хвойных і лісцяных вяршыняў – пушча. Ды ўсё гэта для буслянят – тое «вельмі далёка», што яшчэ будзе ў вялікім, хвалюючым іхнім «пасля».

Ад новай хаты з ашклёнай верандай, з кветкамі ды слоікамі суніц у вялікіх чыстых вокнах, з тэлеантэнай над шыферным дахам па сцежцы ў траве ідуць да ракі дзве дзяўчынкі. Большая з доўгімі чорнымі косамі, у стракатай сукеначцы не да каленяў, голыя ногі, рукі і твар хораша загарэлі. А меншая, светлая, што пацешна тэпае перад большай, загарэла-голенькая ўся, да поўнай святасці без крыльцаў.

Недзе далей ёсць яшчэ два галышы – яны нядаўна таксама прайшлі па сцежцы да ракі. Хлопчыкі з горада – блізняты, «купленыя оптам».

Так мне толькі што гаварыла іх цётка, маладая вясёлая леснічыха, маці дзяўчатак.

– Яны там купляюць у горадзе, не тое што нам тут буслы, дзякуй Богу, прыносяць.

– Малавата купляюць, – сказаў я.

– Грошай, відаць, у абрэз.

– Дый вам не надта носяць. Буслы з бусліхамі. Хоць і за так.

«Бусліха» Яня звонка смяялася – грудзі шчодра трасліся, зубы чыста блішчалі. Пасля ўздыхнула:

– Ой, Міхайлавіч! Хоць бы нам гэтых на ногі паставіць. Цяперашнім светам. Тома ўжо ў трэці пойдзе, а Натка такое ж яшчэ горкае дзіця… – Зноў засмяялася. – Учора плакала, чаму ў яе няма пісунчыка, як у Андрэя з Валеркай. Во як! Дурное яшчэ.

Яна пайшла, а я яшчэ ўсё весела маўчу. Бо меншая леснічаначка, колькі б мы з ёю разоў на дзень ні сустрэліся, усміхаецца мне ці то ўжо сарамліва, ледзь не па-дзявочы, ці то неяк зусім па-даросламу асэнсавана і шматзначна. Скажам, учора, калі я застаў іх, голенькую тройку меншых, без Томы-наглядчыцы, у пяску над ракою. Залатая галоўка, Наташа, усміхнулася крыху спадылба, і вачыма, і губкамі, і па-сталаму растлумачыла нам:

– Гуляем тут.

Нібы яна, трошкі старэйшая за дваюрадных брацікаў, адказвае за іх і рада, што ўсё ідзе ладам.

Бог мой! – больш за паўвека таму назад была ў мяне такая самая сяброўка, мала старэйшая за Наташу, але з вельмі ж падобнай усмешкай…

Недзе ў далёкай, незнаёмай мне Ліепаі ўжо таксама, калі жыве, пастарэла калісьці светленькая Тоня Латышка, у дзеда якое была перад хатай вялізная ліпа, адна з трох на ўсе нашы Аўсянікі.

У дзеда было таксама імя і прозвішча, аднак яго называлі Прочым, ад расейскага «впрочем», якое ён прывёз у маладосці з горада і паўтараў залішне часта, з важнасцю. А маленькую Тоню празвалі Латышкай таму, што бацька яе і сапраўды быў латыш. У першую сусветную вайну наша вёска два з палавінай гады лічылася прыфрантавой, кіламетраў з дваццаць на ўсход ад акопаў, і ў ёй было людна ад салдатні. У дзеда Прочыма быў адзін сын, Цімох, і тры дачкі, меншая яшчэ падлетак, сярэдняя так сабе, нават таўкачаватая, а найстарэйшая з усіх дзяцей, Надзя, была прыгожая і трохі ганарыстая, бо яшчэ і шыла на машыне. Яна ўпотай злюбілася з адным салдатам, латышом, часць якога пасля раптам некуды перавялася, нават ноччу. Спачатку той Франц, што і паехаў не развітаўшыся, пісаў, а потым і пісем ужо не было. З ганаровай Надзі хто за вочы, а хто і ў вочы смяяліся, некаторыя аж надта задаволена, а Тоня – па тагачаснаму акрэсленню – з'явілася на свет незаконна: байстручкай.

Прочымава ліпа, першая ліпа ў маім жыцці, была не проста вялізная, – яна была непараўнана большая за ўсе тыя ліпы, якія мне потым давялося бачыць у многіх вёсках, гарадах, лясах і парках вялікага свету. Яна таксама соладка пахла, і звонка гудзела ад халадочку зямлі да бясхмарнага неба, і ўся аж варушылася ад пчол. Але, у адрозненне ад гэтай, што над ракою, яна была тады яшчэ і страшная. У садзе ў Тонінага дзеда стаяла некалькі вулляў, яны былі кожны на розны колер прыгожыя, і таксама страшныя – не падысці. Удзень усе пчолы гудзелі на ліпе, – бясконца многа іх, і кожная пякучая, ажно вочы запухнуць, калі джыгане.

Тоня пчол не баялася. І ў той наш дзень яна мне сказала на вуліцы:

– Хадзем, Юрык, да нас – я паабедаю, тады пойдзем да вас – ты паабедаеш.

Так яно ў нас, малых, было заўсёды. Каб я сказаў раней, пайшлі б да нас, а то ж яна сказала першая. Зрэшты, мне сёння захацелася пайсці спачатку да іх, і я не стаў камандаваць, а адразу згадзіўся.

Стаяла спёка, аднак мы, малыя, не распраналіся дагала, бо гэта было тады брыдка. І за рукі мы з Тоняй не браліся – проста ішлі, нават не побач, бо я, хоць і баяўся пчол, быў першы. І заскак брамкі я адчыніў, і не спяшаўся, не бег – ні ў цяньку пад ліпай, ні зноў на сонцы, уздоўж высокай прызбы, яшчэ ўсё сцяўшыся ў душы ад сцішнаты, усё чакаючы, што вось каторая, нарэшце, прыбзыкне да лба… да карку… пекане… Дзверы ў сені таксама я адчыніў, а зачыніўшы іх за намі, апынуўшыся ў халаднаватым пад босымі ножкамі прыцемку, павесялеў: небяспека мінула!

У хаце мы… Не мы, а я не павітаўся з Тонінай мамай, моўчкі ўвайшоў, а Тоня яшчэ ад парога сказала:

– Мамо, дайце мне есці.

Праз некалькі год, калі я ўжо быў падлеткам, а Тоніна мама яшчэ ўсё незамужняя і, на сённяшні мой лік, маладая, гадоў трыццаці, яна мне бачылася красуняй. А малы я не думаў пра гэта: проста Тоніна мама, толькі што маладзейшая за маю.

Тоніна мама сядзела каля акна і шыла на ручной машыне. Калі мы ўвайшлі, яна перастала шыць і павярнулася на зэдліку да нас. А калі Тоня папрасіла ў яе есці, яна не ўстала адразу, а толькі ўсміхнулася і сказала:

– А чаму гэта толькі табе? А Юрыку не дамо?

Я памятаў, што есці ў чужых не трэба, і адказаў:

– Я не хочу. Я дома наемся.

Гэта быў яшчэ не абед, і Тоніна мама ўнесла з кухні кубак малака, а хлеб, як і ў нас, ляжаў на краі стала, пад белым кужэльным настольнікам. Не цэлы бохан, а паўбохана.

– Хлеба, Юрык, ты адкрой. Нож там, – сказала Тоніна мама, а сама, зноў усміхнуўшыся, прысела да свае машыны.

Кроіць хлеб у нас дома было каму без мяне, і тут гэта быў нечаканы і вельмі прыемны давер. Як вялікаму! Я ўзлез з каленьмі на іхнюю лаву, адгарнуў чысты настольнік, узяў той цяжкі акраец, левай рукой прыгарнуў яго пукатасцю да жывата, правай узяў стары, сточаны нож з драўлянымі тронкамі і, прыцяўшы ніжнюю губу зубамі, затаіўшы дых, нават трохі надзьмуўшыся, адкроіў першую лустачку. Падаў яе Тоні.

– Вашы, Юрык, на сена паехалі? – спыталася Тоніна мама, яшчэ не пачаўшы шыць.

– Ыгы, паехалі, – гаварыў я, кроячы другую лустачку.

– А ты дамаўніком? І не баішся, Юрык, адзін?

Я ўжо тым часам еў тую, другую, лустачку, жаваў нячорствы, смачны хлеб і гаварыў:

– Я не баюся. Я і тады яшчэ не баяўся, і цяпер ужо не баюся.

Тоніна мама глядзела на мяне. З тою самай усмешкай.

– Ты ўжо, Юрык, вялікі.

І тут я схамянуўся, што жую не свой, а іхні хлеб!.. Гаварыць «добры дзень», «дзякую», «памагай бог» нас яшчэ ўсё вучылі, а слова «выбачайце» мне пакуль што не даводзілася гаварыць. Я хутка дажоўваў, глытаў, і мне было сорамна – хоць ты плач або з хаты ўцякай… Я палажыў іхні акраец, побач нож і накрыў іх настольнікам. Хацеў і з лавы іхняй устаць, але Тоніна мама сказала:

– Юрычак, еш! Не саромейся! Вы ж з маёй Тоняй так дружыце. Еш! Я ж казала – і малака налью.

Яна ўстала ад машыны і ўжо хацела ісці ў кухню, але я, напярэсцігі ёй, закрычаў:

– Я не буду, не буду! Не хочу я есці, гэта я так!

У гэтым «так» было тое, што і хлеб вельмі смачны, нават пахам сваім, што і загаварыўся я, што і есці ўжо хачу таксама, а тут я – толькі з Тоняй за кампанію, забыўшыся. І ў крыку маім было столькі рашучасці, што Тоніна мама спынілася, а потым села і, зноў усміхаючыся, сказала:

– Дружыце, Юрычак. І ты хлопчык харошы, і Тоня мая. Як жаніх і нявеста.

Тоня не пырхнула малаком, не засмяялася, – яна толькі ўсміхнулася па-свойму, крыху спадылба, вялікімі блакітнымі вачыма і губкамі ў малацэ, сур'ёзна і сарамліва адразу. Гэта я сёння так хораша бачу тую ўсмешку. А таго, што сказала Тоніна мама, тады было ўжо зашмат. Я глядзеў на гэтую цётку Надзю – на чысты, незагарэлы твар, на вясёлыя вочы пад чорнымі бровамі, на поўныя, румяныя губы, якія так добра ўсміхаліся, і мне прыгадалася, як маёй маме расказвала цётка Анэта, наша суседка:

«А той латыш, той Франц яе, мужчына быў відны, спакойны такі, адно ўсё гаварыў: „Надзезда мая харосая…“ А вось жа ўзяў ды пакінуў!»

Добра гэта ці не, што ён пакінуў, я не разбіраўся, мне толькі прыгадалася: «мая ха-ро-са-я…»

Што я сказаў бы, што зрабіў бы далей – не ведаю. Выручыла Тоня.

– Яшчэ адрэж, Юрык, – сказала яна. І зноў усміхнулася так, як быццам мы абое сталыя ўжо і добра, шчасліва ведаем, чаго ўсміхаемся. Як цяпер леснікова Наташа.

2

Сябравалі мы з Тоняй Латышкай нядоўга. Адна з дзвюх яе цётак, маладзенькая рагатуха Люба застала нас на блізкасці, што здалася ёй вельмі смешнай. Неяк, гуляючы ў іх на двары, калі ўжо пчол на ліпе не было, а вуллі стаялі воддаль, за плотам, мы з Тоняй адышліся да хлява і з малечай свабодай пачалі кожнае на свой лад…

А Люба тая выйшла з сяней і давай:

– А во, і не брыдка, жаніх і нявеста! А во!..

І так смяялася, вясёлы шаламок, што я пабег дахаты і ледзь не плакаў, а Тоня, я чуў, уцякаючы, плакала ўголас… З таго дня мы пакінулі разам гуляць, хадзіць адно да аднаго. Пакуль не падраслі і дружба наша не стала трохі іншай. Ужо калі мы пасвілі і ў школу пачалі хадзіць.

Царскі салдат Франц Бікша, колькі там наша вёска ні гаварыла, пра сваю «харосую» не забыўся. Пасля «мікалаеўскай» вайны і «свабоды», як называлі ў нас рэвалюцыю, зноў пасля вайны, з палякамі, калі, нарэшце, усё аціхла, усталяваліся граніцы і пачала хадзіць пошта, латыш даведаўся, што яго беларуска не толькі не выйшла замуж за іншага, але і дзяўчынку гадуе, іх дачку, якая нарадзілася добра такі пасля таго, як іх разлучыў яго салдацкі лёс. Франц пісаў часта, многа прасіў «Надзезду» прыехаць у яго Ліепаю, дзе ён, адзін у бацькоў, мае кватэру, добра зарабляе на заводзе і ўсё чакае яе. Аднак ні Надзя, ні сямейнікі, хоць Прочым і пабываў у горадзе, не змаглі асмеліцца на такое незвычайнае, – не паехала яна «невядома куды», за граніцу, не паверыла Францу настолькі, каб узяць ды назаўсёды парваць з родным гняздом, хоць у ім ужо рабілася цесна: ажаніўся брат, і братавая ледзь не з ходу пачала ваяваць за поўную самастойнасць. Малодшыя сёстры, нават таўкач Параска, а потым і рагатуха Люба павыходзілі замуж, дзед Прочым ішоў на спад, Тоня расла, а сама яна, Надзя, не маладзела з году ў год, – прыйшлося падумаць і пра сябе з дачкой. Латыш чакаў, чакаў дый напісаў, што ажаніўся, і толькі вельмі ўжо ўпрошваў сваю даўнейшую «харосую» аддаць, пусціць да яго Антаніну. Дарма, не пусцілі. Гадоў пад сорак Надзі знайшоўся нямоглы, бяздзетны ўдавец, і яна перайшла туды з Тоняй, якой было ўжо каля дваццаці.

Тады, пад канец трыццатых гадоў, з нашых Аўсяннікаў, як і з кожнай заходнебеларускай вёскі, ад нядолі не было куды ўцякаць. Не тое што раней, няхай сабе і пры цару, – хочаш у тую Адэсу-маму, а хочаш, дык і ў самы Піцер. Туды дарогі былі перакрыты недарэчнай, незразумелай граніцай, а ў іншы бок, на захад, куды ад нас ніколі не ездзілі, можна было паехаць ці навабранцам у войска, ці – «за палітыку» – у турму, а калі ўжо на заработкі, дык ці ў маёнтак за сыравара або за парабка, а дзяўчыне – за наймічку да багацея ў суседнюю ці ў далейшую вёску або ў мястэчка, да гандляроў-жыдоў. Хто смялейшы, тыя ад беднасці кідаліся і ў свет вочы – вербаваліся ў Аргенціну, у Францыю, у Парагвай. А потым найбліжэйшай заграніцай стала Латвія, якую – ад сумесі з польскай назвай: Лотва – вёска называла Латвай. На тых заможных ды культурных хутарах яны ўжо так стараліся, так шчыра працавалі, нашы хлопцы і дзяўчаты, ад беднасці залатыя работнікі. Дзяўчаты прывозілі з Латвы ці швейныя машыны, ці так капейку на пасаг, хлопцы – грошай на хату, каб аддзяліцца, сяк-так пачаць сваю гаспадарачку.

І Тоні, падчарыцы, без надзеі на больш-менш людскі замуж, не цяжка было, нарэшце, згадзіцца на ўгаворы бацькі, якога яна ведала па здымках ды па пісьмах, цяпер ужо толькі да яе адной, з прывітаннямі маці.

Вясною ў 1938 годзе яна – не па-мясцоваму бялявая, высокая і ціхая, міла наіўная работніца – ішла з канца ў канец роднай вёскі, ад тое хаты, дзе яна марна жыла пры маме з яе старым, бурклівым кашлюном, да тое хаты пад векавечнаю ліпай, дзе прайшло яе, не горшае, чым у іншых, маленства і дзе цяпер жылі, абкідаўшыся дзецьмі, цялюкаваты дзядзька за злоснай дзядзінай, сама сабе гаспадыняй, бо ўжо і свёкар, дзед Прочым, памёр. Ішла Тоня Латышка па вуліцы і з усімі, каго сустракала, развітвалася – упершыню і апошні раз за руку.

– Да таты еду, у Латву – гаварыла яна і як быццам апраўдвалася сваёю, ад нараджэння сталаю, светлавокаю ўсмешкай крыху спадылба: – Усё ж такі бацька.

Так і са мною развіталася. Я якраз выйшаў на вуліцу.

Потым, пэўна ж, і ўспамінала таксама, а то і цяпер яшчэ калі-небудзь успомніць вялізную дзедавую ліпу і нашу маленькую светлую дружбу.

Так, як і я ўспамінаю.

3

Нічога не зробіш – ужо не толькі наогул, але і пасля перамогі над Гітлерам пражыта так многа, што мне часамі хочацца перанесціся нейкім цудам з вялікага, шумнага горада ў наша старое гумно – якога, дарэчы, даўно ўжо няма, – легчы на свежым сене і ў той непараўнанай цішыні, толькі пад роўны шум абложнага дажджу ды пад дзяціны шчэбет ластавак, спакойна і грунтоўна перабраць у памяці ўсё…

Якое там усё, – ужо нават тое хочацца толкам прыпомніць, як гэта дзеці твае былі калісьці малыя… А што ўжо казаць пра самога сябе, пра сваё… ужо нібы спрадвечнае маленства.

Яно прыходзіць калі-нікалі неверагодна прыгожымі снамі. Адзін такі паўтарыўся ў мяне… ну, не раз ужо і не два. Вельмі проста, як быццам успамін які. Пасля гвалтоўнай навальніцы на нашым неабсяжным выгане, – у маленстве ж усё нам здавалася большым, – на пашы, яшчэ смачней пазелянелай пасля дажджу, пад майскім сонейкам, яшчэ святлейшым пасля нізкай, грукатлівай хмары, на густой, маладзенькай траве ў лагчынках стаіць вада. Яна – толькі што з неба, і так яе многа навокал у лужынах, а сам ты, як гэта ў сне бывае, чамусьці сухі. Вада такая цёплая, празрыстая, так весела, так добра плёхаць па ёй, нарэшце, босымі пасля зімы, яшчэ не паколатымі ржышчам, нагамі, так цікава спыніцца ў гэтай незвычайнай лужыне, заціхнуць і праз зусім-зусім празрыстую ваду глядзець, як у густой, залітай траве, сярод лісточкаў ды сцяблінак рэдкімі зоркамі жоўта цепляцца кветачкі кураслепу.

Бачыць самога сябе з вялікай адлегласці бывае вельмі прыемна. Бо бачыш не проста самога сябе, а сябе найлепшага, без памылак-грахоў і балючых дакораў сумлення. Бачыць сябе таго – дапытлівага, чыстага, вясёлага – выразна бачыць, дзякуючы дараванай узростам ды вопытам дальназоркасці, мудра асцерагаючыся залішняга самалюбавання, прэсна расчуленага на старэчы лад, – тут адчуванне незвычайнае, крыху падобнае да таго хвалявання, з якім разглядаеш ніколі дагэтуль не бачаны твой вельмі даўні фотаздымак, які ў кагосьці нейкім цудам захаваўся.

Тым больш хвалюе гэта, што на здымку ты не адзін, а з тымі, з кім табе добра было, каго так радасна ўспамінаць.

…Вось яно едзе, маё маленства, на нашым гнедым кані, з мамай і нашым Раманам на возе, у перадку якога, спіной да каня, сяджу я – трохі сам, а трохі мой, цяпер прыдуманы, літаратурны герой – усё ў адной асобе. Асобе гэтай шосты год, той узрост, калі на пацеху табе хтосьці добры часамі весела скажа: «Вунь ты які ўжо герой!..» Ён сабе, гэты смаркаты герой, едзе па пыльным, шырокім гасцінцы, ужо ў канцы летняй святочнай раніцы, калі той дзень неўзабаве пяройдзе ад свежага, звонкага халадку да нуднае, потнае спёкі, ён сабе едзе… значыцца, я сабе еду, і мне вельмі добра. Гнеды тупае шпарка, з горачкі нават трухціць, аднак наш Раман, намнога старэйшы за мяне мой брат па бацьку, час ад часу ўсё ж падварушвае яго ляйчынай. Мацней ляпнуўшы па конскім баку і сцягне, старая, няжорстка сырамятная ляйчына значна слабей, нібы між іншым, кранаецца майго пляча. Раман і мама не заўважаюць гэтага, а мне прыемна, што я ўжо таксама вялікі і мне не баліць. Раман і мама гавораць пра штосьці сваё, дарослае, я гэта чую – не чую. Я перш за ўсё і больш за ўсё шчаслівы, што еду, і еду вельмі далёка. І вельмі незвычайна гэта, што ўсё навакольнае раскрываецца мне не так, як заўсёды, спераду, а з'яўляючыся адразу злева і справа, наплываючы з-за спіны. То поле абапал гасцінца, то луг, то старыя карэлыя бярозы і шырокацяністыя клёны прысадаў, то танкастволы і пярэсценькі гушчар бярозавай кудзеркі гаю на ўзгорку, то хаты, і платы, і дрэвы, і куры, што купаюцца ў пяску, і людзі, што сядзяць на лаўках, абапал вясковай вуліцы, то зноў поле, і луг, і бярозы…

Лета далёкага 1923 года. Зноў вялікае падарожжа, другое пасля вяртання з бежанства, якое, зрэшты, малому помніцца даволі цьмяна і абрыўкамі і ўжо за два гады шмат у чым перакрылася свежымі, яркімі фарбамі і гукамі новых, вясковых уражанняў. Па тым, дзіцячым, вымярэнні часу два гады – вельмі многа. Пасля вялікага падарожжа ў таварным вагоне мяне на доўгі час – на цэлыя два гады! – замкнулі ў маленечкім на ўсёй Зямлі, але ж вялізным для дзіцяці свеце. На поўдзень ад цэнтра гэтага свету – ад нашай хаты, двара, агарода і прыгумення – быў пастаўнік, а потым шырокі гасцінец – мая граніца, цераз якую перайсці без дазволу, з большымі дзецьмі, мне давялося дагэтуль раз ці два. На ўсход, за апошнімі хатамі вёскі, быў выган, за ім – вялікая кругліца поля і той далёкі луг, куды мяне аднойчы бралі на сенаванне. На поўначы, за полем, была суседняя, найбліжэйшая вёска, Рута, адкуль наша мама, дзе жыве яе малодшы брат, дзядзька Алесь, які часта прыходзіць да нас, і куды я з мамай некалькі разоў хадзіў. На захад еду я толькі цяпер, упершыню, еду ў далёкі свет, кажуць, за дзевятнаццаць вёрст, у тыя таямнічыя Яры, таксама вёску, з якое да нас, толькі летась вярнуўшыся з бежанства, разоў некалькі прыязджала цётка Аксеня, маміна сястра, малодшая і за дзядзьку Алеся.

– Што, пасажыр, нацешыўся?

Раман смяецца, гледзячы на мяне. А мама, пакуль я паспеў адказаць, пацяшае:

– Яшчэ тры вярсце.

Мы ехалі, ехалі па ўзбоччы гасцінца, а потым Раман сказаў:

– Ну, пасажыр, трымайся!

Воз павярнуў у той бок, дзе мая правая рука, потым ён раптам шухнуў уніз. Трымаўся я за сена пад сабой, але ўсё роўна адкінуўся на спіну і над сабой спалохана ўбачыў неба. Потым воз ірвануўся ўгору, я зноў убачыў маму і Рамана. Мама працягнула руку, схапіла мяне за запясць і пасадзіла. Воз зноў пакаціўся роўна. Цяпер направа ад мяне вельмі блізка хілілася да нас калоссе жыта, а налева была нізкая пакоша. Мы ехалі па ўзмежку лугавой дарогай. Пасля жыта пайшоў авёс, і над аўсом я ўбачыў штосьці незвычайнае…

Нейкая чорная, вялізная капа, непадобная на копы сена, несамавіта ўзвышалася над сіва-зярністаю зелянінай аўсянага поля.

– Мама, што гэта?

– Гэта? – перапытала яна. – Гэта калючы дрот.

Я ведаў дрот – ім абгароджвалі поле ад пашы, нацягвалі на нізкіх слупчыках адну бясконцую калючую драціну; ім адгароджваліся, у некалькі драцін, да суседняга агарода. А гэта?

– Чаму такі дрот?

– Што тут табе сказаць? – за маму адказаў Раман. – Тут нядаўна праходзіў фронт. Вайна была. Такія провалачныя заграждзенія. А цяпер іх сцягнулі, у копы сабралі. Потым забяруць. Во, зірні – яшчэ адна. Не туды, на пакошу глядзі.

Спачатку мне, як я ні стараўся, не ўстаючы, выхіліцца з-за конскага зада, нічога не было відно, а потым паказалася, зусім ужо блізка, вялізная, чорна-карычневая калючая капа, наматаная з дроту, як недарэчна кантовы клубок.

– Ужо і заржавеў не адзін раз. Мо і крыві было на ім…

– Раман, не трэба так пры дзіцяці.

Яны памаўчалі. А потым зноў паказалася незвычайнае. Над полем, справа ад мяне, дзе ўсё было то жыта, то авёс, то зялёная бульба, то зноў жыта, то яшчэ адна драцяная капа, пасля з'явілася высозная будыніна. Не як гумно, не з дрэва і не з высокаю саламянай страхой, а як царква, але і не царква, бо без сіняга купала, як у тых Мілтачах, цераз якія мы праязджалі, а неяк дзіўна зверху абламаная. Я не паспеў спытацца, што гэта, бо тут наша мама сказала, гледзячы туды ж, куды і я:

– І цэркаў святую нехрысці не пашанавалі. Трэба ж так збіць!

– З цяжолай арцілерыі, – растлумачыў Раман.

Зноў невядомае, зноў хочацца спытаць: «А што гэта? А хто?» Ды тут наш Гнеды спыніўся, і я адразу ж пачуў, як ён за мной, за плеценай сценкай палукашка шчодра цурболіць на зямлю. А Раман яшчэ і падсвіствае.

– Устань, можа, Юрык, – сказала мама і падала мне руку. – Твае і ножкі, мусіць, памлелі.

Ух ты, як здорава!.. Я стаяў на нашым возе, і ніхто мяне не трымаў, а навокал было так далёка відаць. Там, дзе за полем тырчала тая абламаная царква, былі яшчэ стрэхі будынкаў і дрэвы. Вёска. А на другім баку, за пакошай з рэдкімі, але вялікімі чорнымі копамі дроту, было зелена трохі інакш, і мама мне адказала, што гэта ўжо яроўская паша. А на той пашы воддаль стаяў задзёрты ўверх шэры кручок над нейкай шэрай скрыначкай, побач з якой працягнута шэрая палоска. Я здагадваўся, што гэта, бо яно і ў нашай вёсцы ёсць, але ж мне было вельмі добра так во стаяць, зверху глядзець на ўсё, пра ўсё пытацца, і я спытаўся:

– А там вунь што?

– Не дурыся, – усміхнуўся Раман. – Сам добра бачыш, што гэта калодзеж з вагой і карыта.

– А там? – паказаў я на жоўта-зялёныя ўзгоркі за зелянінаю вялікай, роўненькай пашы.

– Там ужо Яры, – сказала мама.

– Там, дзе Люда жыве?

– Там, там.

– Там, дзе наш певень жыў?

– Ат, бэйбус! Песцішся, як малое. Садзіся вот, бо паляціш.

Гнеды наш зноў затупаў, нават ужо ахватней. Ды я паспеў плюхнуцца ў перадок, у ямінку ў сене, не паляцеў на зямлю.

Зімою цётка Аксеня прывезла нам залаціста-чырвонага галагуцкага пеўня і цэлую торбу гароху. Гарох быў буйны і смачны, яшчэ не сухі, бо толькі што абмалочаны. Добра было глыбока запусціць руку ў тую белую торбу, адчуць, як халадок варушыцца між пальцаў. А пеўню развязалі ногі, ён гупнуў з цётчыных рук на падлогу, і мама сказала: «Во жарабец!» Не паспеўшы спытацца, ці можна, я сыпнуў яму жменю гароху. Гарошыны спружыніста падскочылі ўраздроб і раскаціліся па чыстых, учора пад вечар вымытых дошках падлогі, хто да парога, а хто і пад ложак. Певень спачатку спалохаўся, а тады пачаў стукаць сваёю дзюбай па дошках, і вясёлыя гарошыны адна за адной знікалі ў яго вялікім, залацістым валляку.

– Пад печ ганіце, – сказала цётка, – а то ён тут вам і падзякуе на чыстае.

А вясной, на Вялікдзень, цётка Аксеня прыехала ўжо не адна, а са сваім чорнабародым Міхаілам і з іхняй Людай, маёй дваюраднай сястрой. З Тоняй Латышкай я тады яшчэ не дружыў, і з Людай нам было так весела, мы так многа бегалі, смяяліся. На двары і на вуліцы было ўжо амаль усюды суха, у садзе нават расла ўжо трохі трава, і я паказаў маёй госці, як мы з хлопцамі пазаўчора куляліся, убачыўшы першага бусла.

– Гэта трэба вось так, – тлумачыў я, хоць Люда і старэйшая на цэлы год, – калі ён прыляціць, дык трэба так вось перакуліцца.

Важна было паказаць. Я ўкленчыў на рэдзенькай траве, прыгнуўся лобам да сырой зямлі, упёрся ў яе рукамі і, падбрыкнуўшы, кульнуўся. Карак трохі балеў, і лоб зямлёю замазаўся, аднак я быў на вышыні.

– І насі хлопцы куляюцца, – сказала Люда. – А мы, дзяўцяты, не.

Яна, хоць і старэйшая, а трохі шапялявіла, і не з пястоты, а так выходзіла. І смешная была, вясёлая. Сказала чамусьці і так:

– Ты, Юрык, мой дзядзька. Не брацік, а дзядзька. У цёткі Ганны ты сынок, а я ў яе ўнуцька-суцька.

І засмяялася, і пабегла. А я – за ёю.

4

На тых узгорках, якія градой узвышаюцца за вялікай пашай, там, дзе ў глыбокай даліне хаваецца Людзіна вёска Яры, там і далей на поўдзень і поўнач калісьці была нямецкая лінія. З верасня 1915-га да студзеня 1918 года на гэтай лініі стаяла «ў стратэгічнай абароне» войска баварскага прынца Леапольда, генерал-фельдмаршала. Амаль таксама, як і ўся нямецкая армія, з агаворкай пра ўсебаковую і нязменную перавагу прусакоў, баварцы, хоць у асноўным ландвер ды ландштурм, пажылыя апалчэнцы, былі загадзя добра абучаныя, узброеныя найнавейшай тэхнікай і культурна ўбетаніраваныя ў зямлю. Як сведчыць «душа германскага генеральнага штаба» Эрых фон Людэндорф, пазней адзін з галоўных настаўнікаў Гітлера, баварцы былі да таго ж на належным узроўні «eisener Fleiss», незвычайнай, нястомнай, даслоўна – жалезнай руплівасці на службе кайзеру і фатэрлянду.

Слова «калісьці» падкрэслена мною цяпер, з гістарычнай дыстанцыі. А ў той далёкі дзень майго шчаслівага падарожжа, у разуменні і адчуванні мамы і Рамана і ўсіх дарослых людзей, той расейска-нямецкі фронт, тая вайна – была зусім нядаўна. Бо на немцах яна не закончылася: пасля іх была «свабода», потым белапалякі, тады бальшавікі, зноў палякі, якія і ўсталяваліся ў нашых мясцінах са сваімі панскімі парадкамі, якія пасля «свабоды» былі працоўным людзям вельмі не да душы.

А мне і Людзе, да якой я прыехаў, усё такое было і недаступна, і цікава толькі па-нашаму, для гульні. «Унуцька-суцька» дома была яшчэ весялейшая, чым у нас, бо госцем быў ужо я, і ад гэтага яна стала як быццам больш, чым на год, старэйшая за мяне. Да таго ж у яе была сяброўка, Наста, зноў жа трохі старэйшая, ужо за нас з Людай абодвух, і я пры іх стаў такім, што хоць за ручку бяры. Але прыкра ад гэтага не было. Нават і тады, калі мы, нагуляўшыся на Людзіным і Насціным дварах і на вуліцы, пайшлі «сценкаю», палявой дарогай, а потым зарослай мяжой з кустамі калючай шыпшыны і апынуліся на зялёным абрыве над глыбачэзным ярам, і Наста, а потым і Люда ўзялі мяне за абедзве рукі. Яр быў такі глыбокі, што не толькі высокія густыя кусты ляшчэўніку на яго крутых схілах, але і старыя яліны на дне былі зусім унізе. Я, праўда, не дрыжаў са страху, што дзяўчаты захочуць звесці мяне ажно ўніз, але ж, прызнацца, і баяўся. Моўчкі баяўся, сам сабе, раптам жыва згадаўшы, што расказвала мама зімою. Як гэта тады яшчэ, вельмі даўно, калі цётка Аксеня ішла сюды замуж, ёй далі ў пасаг карову, і тая карова ніяк не ўмела сыходзіць у яр, пасвіцца разам з другімі на схілах. «Стане, бедная, і са страху раве. А потым яе другія каровы сапхнулі ў той роў. І прыйшлося дарэзаць…» Я, вядома, уніз пайшоў бы, калі б дзяўчаты ішлі, аднак яны мяне туды не павялі, бо дома ім было вельмі строга загадана (сам Міхаіл загадаў) гэтага не рабіць. Мне толькі зверху паказалі штосьці светлае ў зеляніне, на дне яра, побач з лапінай гліністай дарогі, дзве каляіны і конская сцежка якое зноў зніклі ў кустах. Наста сказала:

– Гэта бліндаж. Цы-ман-то-вы! Іх тамака многа. І ў гэтым рове і ў другіх.

А Люда растлумачыла:

– Там былі немцы.

Ціха сказала гэта і таямніча, нібы і страшачы, і сама баючыся…

Калі мы пад вечар, з мамай і Раманам, вярталіся дахаты, на вялікай яроўскай пашы я яшчэ вельмі здалёк убачыў тую шэрую вагу над калодзежам і не тады, вядома, а потым зразумеў, што гэта яна была і засталася для мяне найбольшым уражаннем з той франтавой паласы, якую ў нас і тады называлі, і цяпер яшчэ людзі старэйшыя называюць «лініяй Гіндэнбурга».

…Шэры кручок вагі, самотны шэры журавель – адзін тырчыць на зялёным бязмежжы…

Нашы Аўсянікі, калі глядзець на іх збоку, з гасцінца, тырчалі і яшчэ тырчаць у неба высокімі, улетку густымі, зімой бязлістымі кронамі рэдкіх, вышэйшых за будынкі дрэў, сярод якіх найвышэйшыя тры магутныя, несмяротныя ліпы, пад адной з якіх жыла мая Тоня Латышка. У зямлю наша вёска ўваходзіць, умацоўваючыся, як доўгімі, тоўстымі палямі, стваламі калодзежаў, нябачнымі збоку слупамі чыстай, сцюдзёнай вады. Адны з гэтых ствалоў даўжэйшыя, ідуць глыбей, некаторыя нават і вельмі глыбока, два найкарацейшыя называюцца крыніцамі, з іх драўляных, нізкіх зрубікаў ваду чэрпаюць проста вядром. Над калодзежамі, якія ў большасці з цымантовых кругоў, то цяжка клыгаюць, з поўным вядром, то гулліва ляскочуць, з пустым, круцёлкі з жалезнымі корбамі. І толькі над тым калодзежам, што на вуліцы, перад Суботавай хатай, вялікім крукам тырчыць у неба журавель, вага, адна на ўсю нашу вёску.

Гэта рыплівае, калі цягнуць ваду, а то ўсё больш маўклівае, шэрае збудаванне было для нас, малых, і велічным, і таямнічым. Нашу сталасць і сілу яно выпрабоўвала сурова і бязлітасна. Спачатку паспрабуй дацягнуцца рукой да вялікага драўлянага вядра, што вісіць на смыку. А ўчапіўшыся за тоўсты край вядра, часцей за ўсё мокры ад нядаўняга акунання, трэба ж перацягнуць вядро ў свой бок, каб потым ужо, натужна хапаючыся лапкамі за гладкі і таксама не тонкі для хлапечай жмені смык, прымусіць усю тую механізацыю задраць угару цяжэйшы канец вагі. Ён самым задам камля ляжыць на перакладзіне, а той канец, які танчэйшы і тырчыць у неба, трэба прыгнуць носам да зруба, каб вядро дайшло да вады і зачэрпала, хоць бы напалавіну. Ну, а наверх дастаць? Над зрубам не нахілішся, бо ты малы, на зрубе, на самым узмежку таго свету, не станеш – усе-такі страшна. Страшна, але ж і хочацца, аднаму перад адным. Таму нас і ганялі ад калодзежа – амаль усе, хто большы.

Строгая самавітасць гэтага незвычайнага збудавання парушалася толькі адзін раз у год, свавольнай купальскай ноччу.

Якое гэта было вясёлае свята, які, на жаль, кароткі вечар! Спачатку, па поўдні, кветак трэба на лузе нарваць, перш за ўсё тых, што завуцца купаллем. А хадзілі па кветкі не толькі нашы дзяўчаты, але і мы. З кветак разам вілі вянкі, вязалі крыжы і закідалі іх на стрэхі хат. Нават каровы ў той вечар вярталіся з пашы з вянкамі на рагах. А трэба ж было яшчэ прынесці з ямаў за вёскай пяску ў прыполах сукенак і кашуль, высыпаць сцежкі ад хаты да хаты, – хто каго любіць, хто да каго хадзіў бы ці ходзіць. І дзецюкам, і дзеўкам такое рабілі, і самі сабе, куды вясялей, размяркоўвалі такім чынам або намячалі нашы першыя сімпатыі.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю