355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Васіль Быкаў » Абеліск » Текст книги (страница 4)
Абеліск
  • Текст добавлен: 26 сентября 2016, 19:50

Текст книги "Абеліск"


Автор книги: Васіль Быкаў


Жанр:

   

Военная проза


сообщить о нарушении

Текущая страница: 4 (всего у книги 5 страниц)

Міклашэвіч расказваў, што пасля таго, як Мароз забараніў чапаць гэтага Каіна, яны пасядзелі крыху ды ўзяліся за сваю задуму цішком, патаемна нават і ад настаўніка. Доўга меркавалі, прыглядваліся і ўрэшце надумалі такі план.

Я, здаецца, казаў ужо, што гэты Каін жыў з бацькам на хутары цераз поле ад Сяльца. Увогуле ўвесь час ён аціраўся ў мястэчку, але калі-нікалі прыязджаў дадому – пап'янстваваць ды пазабаўляцца з дзеўкамі. Прыязджаў рэдка адзін, а болей з такімі ж, як сам, здрайцамі, а то і з нямецкім начальствам. Тады ў туташнім краі было яшчэ ціха. Гэта пасля ўжо, з лета сорак другога загрымела, і яны не дужа паказвалі носа ў вёскі. А ў першую зіму паводзілі сябе нахабна, адчайна, нічога не баяліся. Часам гэты Каін і ўноч заставаўся на хутары, пераначуе, а назаўтра ранічкай коціць сабе ў раён. Вярхом, на санях, а то і на нямецкай машыне. Калі з начальствам. I вось хлопцы аднаго разу падпільнавалі момант.

Усё сталася нечакана, неспадзявана, як след не арга, нізавана. Вядома, хлапчукі – малыя, нявопытныя. Ды і адкуль той вопыт? Адна прага помсты, і болей нічога.

Памятаю, была вясна. З палёў сышоў снег, у лесе, праўда, на равах ды ямах яшчэ ляжаў бруднымі пластамі. У балацявінах, на пожнях было сыра і хлюпка. Ручаі беглі поўныя, мутныя. Але дарогі падсыхалі, сад ранак часам здараўся невялікі маразок. Атрад наш сабольшаў, набралася паўсотня чалавек: вайскоўцы і мясцовыя папалам. Мяне паставілі камісарам. То быў радавы, а то адразу начальства – клопату нахлынула, не дай бог. Але быў малады, энергіі хапала, стараўся, спаў па чатыры гадзіны ў суткі. У той час мы ўжо зналі, прадбачылі: увесну загрыміць, а зброі ў нас было малавата, на ўсіх не хапала. Дзе маглі – усюды здабывалі, шукалі зброю.

Пасылалі за ёй, памятаю, аж за сто кіламетраў на дзяржаўную граніцу. Аднаго разу нехта сказаў, быццам на пераездзе праз Шчару нашы мінулым летам, адступаючы, увалілі два грузавікі з боепрыпасамі. I вось Селязнёў загарэўся, рашыў выцягнуць. Сарганізаваў каманду з пятнаццаці чалавек, нарыхтаваў пару фурманак, узяўся кіраваць сам – ведама, надакучыла сядзець. у лагеры. А мяне пакінуў тут за галоўнага. Першы раз начальнікам над усімі, ноч напралёт не спаў, два разы правяраў пасты – на просецы і дальні, ля кладкі. Уранку толькі задрамаў у зямлянцы – будзяць. Ледзьве падняўся з свайго хваёвага ложка, гляджу – стаіць Віцюня, наш партызан, даўгалыгі такі саратавец, нешта талкуе, а я са сну ніяк не магу ўцяміць. Урэшце зразумеў: вартавыя затрымалі чужога. „Хто такі?“– пытаюся. Кажа: „А чорт яго ведае, але вас пытаецца. Кульгавы нейкі“.

Пачуўшы такое, я, прызнацца, спалохаўся. Адразу адчуў: Мароз. Значыць, штось сталася. Праўда, спярша чамусьці падумаў пра селязнёўскую групу – здалося: з ёй нешта, таму і прыбег Мароз. Але чаму сам Мароз? Чаму не прыслаў каго з хлопцаў? Хоць каб на цвярозы розум, дык якія Мароз меў адносіны да групы камандзіра? Яна нават і не ў той бок выправілася.

Устаў, надзеў боты, кажу: „Вядзіце сюды“. I точна, уводзяць Мароза. У кажушку, цёплай шапцы, але на нагах туфлі ледзь не на босую нагу і мокрыя да каленяў штаніны. Што здарылася – не цямлю, а што здарылася кепскае – ужо ведаю пэўна: увесь выгляд Мароза пра гэта сведчыць. Ды і яго гэтае нечаканае з'яўленне тут, дзе ён ніколі яшчэ не быў. Жарты, кіламетраў дванаццаць адмахаць па такой дарозе. Вярней – без усякай дарогі.

Мароз пастаяў крыху, затым апускаецца на нары і глядзіць на Віцюню – маўляў, ці не лішні. Я даю знак, хлопец зачыняе з другога боку дзверы, і Мароз кажа такім голасам, быццам пахаваў родную маму: „Хлопцаў пабралі“. Я не зразумеў спярша: „Якіх хлопцаў?“ – „Маіх, – кажа. – Шасцярых чалавек сёння ноччу схапілі, сам ледзь вырваўся. Адзін паліцай папярэдзіў“.

Прызнацца, тады я чакаў горшага. Я думаў, што сталася штось куды болей страшнае. А то – хлопцаў! Што яны маглі зрабіць, тыя яго хлопцы? Можа, сказалі што? Ці пасварыліся з кім? Ну, дадуць па дзесяць бізуноў і адпусцяць. Такое ўжо было. Тады я яшчэ не прадбачыў усяго, што станецца праз гэты арышт Марозавых хлопцаў.

А Мароз крыху супакоіўся, аддыхаўся, нават закурыў самасейкі (раней не курыў быццам) і мала-памалу пачаў расказваць.

Высвятляецца такая карціна.

Бародзіч усё ж дамогся свайго: хлопцы падпільнавалі Каіна. Якраз пару дзён таму паліцай гэты на нямецкай машыне з немцам-фельдфебелем, салдатам ды двума паліцаямі прыкаціў да бацькі на хутар. Як было ўжо не адзін раз, на хутары заначавалі. Перад тым заехалі ў Сяльцо, узялі парсюкоў у Хведара Бароўскага і глухога Дзянішчыка, нахапалі па хатах з дзесятак курэй – назаўтра меліся везці ў мястэчка. Ну, хлопцы ўсё выгледзелі, разведалі і, як сцямнелася, гародамі – на дарогу. А на дарозе гэтай, калі памятаеш, недалёка ад таго месца, дзе яна выходзіць на шашу, у раўку невялікі такі масток. Масток-то невялікі, але высокі, да вады метры два, мусіць, хоць вады той па калена, не болей. Да мастка крутаваты спуск, а потым пад'ём, таму машына там ці падвода, калі едуць, дык бяруць разгон, іначай на пад'ём не вылезеш. О, гэтыя падшыванцы, яны ўсё ўлічылі, тут яны былі майстры. Тут у іх усё было зроблена тонка. Дык вось як сцямнела, усе шасцёра з тапарамі і піламі – да гэтага мастка. Відаць, папацелі, але ўсё ж падпілавалі лагі, не зусім, а так, напалову, каб для відавоку трымалася і чалавек там ці конь маглі прайсці, а машына – не. Машына, вядома, пераехаць гэты масток ужо не магла. Зрабілі ўсё ўдала, ніхто ім не перашкодзіў, не застукаў, радасныя выбеглі з раўка. Але не ўсе. Як жа ўсім спаць у такі час, калі будзе ляцець дагары нагамі нямецкая машына! I двое засталіся дзеля такога моманту – Бародзіч і Смурны Яўген. Знайшлі сабе месцейка зводдаль у кустах і заселі пільнаваць. Астатніх адправілі дамоў.

Увогуле ўсё адбывалася так, як і было прадугледжана, апроч драбязы нейкай. Але, мусіць, гэтая драбяза іх і загубіла. Па: першае, Каін прыпазніўся, мусіць, заспаў пасля п'янкі. Развіднелася, у вёсцы паўставалі людзі, пачалася звычайная гаспадарчая цяганіна – сюды-туды. Міклашэвіч пасля казаў, што яны дома за ўсю ноч не заплюснулі вока і што далей – усё болей трывожыліся: чаму не прыбягаюць дазорныя?

А дазорныя ўпарта чакалі машыну, а машыны ўсё не было. Замест яе на дарозе ранічкай з'явілася фурманка. Дзядзька Яўмен, нічога сабе не падазраючы, коціць у равок па дровы. Давялося Бародзічу вылезці са свае сховы і страчаць дзядзьку. Кажа: „Не едзьце, пад мастом міна“. Яўмен спалохаўся, не стаў дужа цікавіцца той мінай і павярнуў у аб'езд.

Нарэшце гадзін, мабыць, у дзесяць на дарозе паказалася машына. На жаль, дарога была кепская, у выбоінах, хуткасці не было ніякай, дык яна і паўзла паціху, валюхаючы з боку на бок. Не было і разгону ў раўку. Паціху спаўзла над ухіл, на мастку шафёр яшчэ прымарудзіў, стаў пераключаць хуткасць, і тады папярэчына адна надламалася. Машына пахілілася і бокам павалілася пад мост. Як пасля аказалася, седакі і свінні з курамі проста ссунуліся ўбок, у ваду, але тут жа паўскоквалі. Не пашэнціла толькі аднаму немцу, што сядзеў ля кабіны – якраз трапіў пад борт, і яго задушыла да смерці. Выцягнулі з-пад машыны ўжо мёртвага.

А хлопцы як згледзелі, чаго дамагліся, – ашалелыя ад шчасця і хвалявання шыбанулі па кустоўі да вёскі. На радасці, мабыць, здалося, што ўсім фрыцам і паліцаям капут, машыне таксама. I няўцям было нікому з двух, што Каін ды іншыя тут жа паўскоквалі, пачалі паднімаць машыну, і нехта тады ўгледзеў, як у кустах мільганула постаць. Постаць малога, хлапчука – болей нічога не удалося ўбачыць. Але і гэтага было даволі.

У вёсцы кожная чутка лятае маланкай. Праз якую гадзіну ўжо ўсе ведалі, што здарылася на дарозе ў раўку. Каін прыбег за падводай везці труп немца ў мястэчка. Мароз як пачуў пра гэта – адразу кінуўся ў школу, паслаў па Бародзіча, але таго не аказалася дома. Затое Міклашэвіч Паўлік, бачачы, як затрывожыўся іх настаўнік, не вытрымаў і расказаў яму пра ўсё.

Мароз не мог знайсці сабе месца, але заняткі ў школе не адмяніў, пачаў толькі з малым спазненнем. Хлопцы, што вучыліся, таксама ўсе папрыходзілі. Не было аднаго Бародзіча, хаця Бародзіч у той час ужо ў школу не хадзіў. Мароз усё паглядваў у акно, казаў, усе ўрокі правёў ля акна, каб убачыць, калі хто чужы паявіцца на вуліцы. Але ў той дзень ніхто не паявіўся. Як скончыліся заняткі, Мароз другі раз паслаў Смурнага за Бародзічам, а сам стаў чакаць. Як ён сам мне прызнаўся, становішча яго было да дзікасці недарэчнае. Ведама, хлопцы больш-менш паклапаціліся пра тое, што датычыла самой дыверсіі, але як быць далей, калі дыверсія ўдасца, яны проста аб тым не думалі. І настаўнік таксама не ведаў, што рабіць. Вядома, ён разумеў, што немцы гэтую справу так не пакінуць, пачнецца вэрхал. Магчыма, западозраць і хлопцаў, і яго таксама. Але ж у вёсцы тры дзесяткі мужыкоў, думаў, не так проста між іх знайсці менавіта таго, каго трэба. Калі б ён загадзя ведаў, што рыхтавалі гэтыя падшыванцы, дык, мабыць, нешта б прыдумаў. А цяпер усё абрынулася на яго так знянацку, што ён не ведаў, як ратавацца. Ды і якая пагражае ім небяспека, таксама было невядома. I каму яна пагражае найперш. Мусіць, трэба было ў першую чаргу пабачыць Бародзіча, усё ж той старэйшы, разумнейшы. Зноў жа, з суседняе вёскі можа быў сэнс да часу перахаваць у яго хлопцаў. А можа наадварот, найперш яго трэба было недзе схаваць.

Пакуль ён сядзеў у тую ноч у свае бабулі і чакаў Смурнага з Бародзічам, перадумаў, ведама, рознае. I вось недзе пад поўнач чуе: стук-стук у дзверы. Ды стук не дзіцячай рукі – гэта ён зразумеў пэўна. Адчыніў і аслупянеў: на парозе стаяў паліцай, той іх Лаўчэня, пра якога я ўжо казаў. Але чамусьці адзін. Не паспеў Мароз што прыдумаць, як той яму і выпаліў: „Уцякай, настаўнік, хлопцаў пабралі, за табой ідуць“. I назад, не павітаўшыся, не развітаўшыся. Мароз расказваў, спярша яму падумалася: правакацыя. Але не. Выгляд, тон і ўсё такое гэтага Лаўчэні не пакідалі сумнення: кажа праўду. Тады Мароз за шапку, кажушок, за сваю палку і гародамі – у лясок на выгане. Ноч там пераседзеў пад хваінай, а пад ранак не вытрымаў, пастукаў да аднаго дзядзькі, якому верыў, дазнацца каб, што ўсё ж такі здарылася. А дзядзька як убачыў настаўніка, аж задрыжэў. Кажа: „Уцякай, Алесь Іванавіч, ператрэслі ўсю вёску, цябе шукаюць“. – „А хлопцы?“ – „Хлопцаў пабралі, запёрлі ў стараставым свірне, адзін ты астаўся“.

Цяпер ужо пэўна вядома, як усё атрымалася. Аказваецца, Бародзіч даўно быў на падазрэнні ў гэтага Каіна, да таго ж нехта з паліцаяў убачыў тады яго ў раўку. Не пазнаў, але ўбачыў, што пабег падлетак, юнак – не мужчына. Ну, мусіць, пагаварылі там, у раёне, успомнілі Бародзіча і вырашылі ўзяць. Ноччу прыкацілі пад яго хату. А той, дурань, якраз абувае чуні. Цэлы дзень бадзяўся па лесе, а пад ноч прытаміўся, згаладнеў, ну і вярнуўся ў бацькаву хату. Спярша ў кагось запытаў на вуліцы, сказалі: усё, маўляў, ціха, спакойна. Рашучы быў хлопец, смелы, а засцярожлівасці не хапала. Мусіць, падумаў: усё шыта-крыта, ніхто нічога не ведае, яго не шукаюць. А ўвечары якраз прыбягае Смурны: так і так, Алесь Іванавіч кліча. Толькі хлопцы пачалі збірацца ў Сяльцо да Мароза, як тут машына. Так і схапілі абодвух. Нават з хаты не паспелі выскачыць.

А схапіўшы двух, няцяжка было пабраць і астатніх. Часам так думаецца толькі: як гэта следчы знайшоў злачынцу, калі ніхто нічога не бачыў, нічога не ведаў? Можа гэта і сапраўды нялёгка, асабліва калі трымацца нейкіх там правілаў юрыспрудэнцыі. Толькі немцы ў такіх выпадках чхалі на юрыспрудэнцыю. Каін ды іншыя разважалі іначай. Калі дзе што здаралася, яны прыкідвалі паводле верагоднасці: хто можа? Выходзіла: той або той. Тады і хапалі ўсіх разам з іх сваякамі ды дружбакамі. Маўляў, адна шайка. I, знаеш, рэдка памыляліся, халеры. Так і было. А калі і памыляліся – усё роўна не перайначвалі, назад нікога не выпускали. Каралі ўсіх – і вінаватых і невіноўных.

Дагэтуль невядома дакладна, як таму Лаўчэню ўдалося папярэдзіць Мароза. Мусіць, спярша яны там не планавалі хапаць настаўніка, а зрабілі гэта імправізавана, па ходзе справы. Мусіць, Каін гэта дапетрыў, што калі хлопцы, дык і настаўнік таксама. I вось гэты Лаўчэня, якога мы лічылі падлюгам, выбраў момант, літаральна якіх дзесяць хвілін, і забег, папярэдзіў. Уратаваў Мароза.

Во як яно атрымалася.

А ў лагер на другі дзень прыехаў Селязнёў. Прывезлі пару скрынак намоклых гранат – ведама з вады. Удача не вялікая, хлопцы натаміліся, камандзір злы. Я расказаў пра Мароза: так і так, што будзем рабідь? Трэба, мусіць, браць настаўніка ў атрад, не прападаць жа чалавеку. Кажу так, а Селязнёў маўчыць. Ведама, баец з гэтага настаўніка не надта зайздросны, але нічога не зробіш. Падумаў маёр і загадаў выдаць вінтоўку з чорным прыкладам, без мушкі (ніхто яе не хацеў браць, бракованую) і залічыць Мароза ва ўзвод Пракапенкі байцом. Сказалі аб тым Марозу, той выслухаў без усякага энтузіязму, але вінтоўку ўзяў. А сам нібы ў ваду апушчаны. I вінтоўка ніяк не падзейнічала. Бывала, калі каму ўручаеш зброю, дык столькі жвавасці, амаль дзіцячага захаплення. Асабліва ў маладых хлопцаў, для іх уручэнне зброі – найбольшае свята. А тут нічога падобнага. Чалавек жыў сваім і не меў нават намёку на якую вайсковую хвацкасць. Два дні прахадзіў з гэтай вінтоўкай і нават почапкі не зрабіў, усё насіў у руках. Як ламачыну якую.

Так мінула яшчэ два ці тры дні. Памятаю, хлопцы капалі трэцюю зямлянку на краі нашага стойбішча, пад ельнічкам. Народу пад весну пабольшала, у дзвюх стала цеснавата. Я сяджу сабе над ямай, гутарым пра тое-гэта. I тут прыбягае партызан, што быў днявальным у лагеры, кажа: „Камандзір кліча“. – „А што такое?“ – пытаюся. Кажа: „Улляна прыйшла“. А Улляна – гэта наша сувязная з леснічоўкі, харошая была дзеўка, смелая, баявая, на язычок – не дай бог, як брытва. Колькі хлопцы да яе не падкатваліся – нікому ніякай паблажкі, любога адбрые, толькі трымайся. А смелая. Пасля, улетку сорак другога, з Марыяй Казухінай ледзь камендатуру ў мястэчку не ўзарвалі, ужо і зарад падклалі, ды нейкі падлюга заўважыў, данёс. Зарад тут жа вынялі, а яе дагналі на конях, схапілі і расстралялі неўзабаве. А Казухіна неяк уратавалася, у блакаду паранена была, ды пераседзела ў балоце. Цяпер у Гродні працуе. Нядаўна вяселле спраўляла, сына жаніла. I я быў запрошаны, а як жа.

Да. Прыбегла, значыць, Улляна. Я, як пачуў пра гэта, дык зразумеў адразу: справа кепская. Кепская, бо мы Улляне катэгарычна забаранілі з'яўляцца ў лагеры. Што трэба было, передавала цераз сувязных разы два на тыдні. А самой было дазволена прыбегчы толькі ў самым крайнім выпадку. Дык вось, мусіць, гэта і быў той самы крайні выпадак. Інакш бы яна не прыйшла.

Значыць, я – да камандзіравай зямлянкі і ўжо на прыступках чую: размова сур'ёзная. Болей дакладна – гучная размова. Селязнёў крые матам, а Улляна таксама не адстае. „Мне сказалі, а я што, маўчаць буду?“ – „У аўторак бы перадала!“ – Ага, да аўторка ім усім галовы паадкручваюць!» – «А я што зраблю? Я ім галовы папрыстаўляю?» – «Думай, ты камандзір». – «Я камандзір, ды не бог. А ты мне во лагер дэмаскіруеш. Я цябе назад цяпер не пушчу». – «Не пушчай, чорт з табой. Мне тут горай не будзе».

Заходжу, абодва сціхаюць. Сядзяць, адзін на аднаго не пазіраюць. Пытаюся як мага ласкавей: «Што сталася, Уллянка?» – «А што сталася? Дрэнь сталася. Патрабуюць Мароза, іначай, сказалі, хлопцаў павесяць. Мароз ім патрэбны».

«Ты чуеш? – крычыць камандзір. – I яна з гэтым прымчала ў лагер! Так ім Мароз і пабяжыць. Знайшлі дурня!»

Улляна маўчыць. Яна ўжо накрычалася і, мусіць, болей не хоча. Сядзіць, папраўляе пад барадой хустку. Я стаю ашаломлены… Бедны Мароз! Памятаю як цяпер, менавіта гэтак падумаў. Яшчэ адзін камень на яго душу. Вярней, шэсць камянёў – ёсць ад чаго чарнець. Вядома, ніхто тады з нас і думкі не меў, каб пасылаць Мароза ў вёску. Здурнелі мы, ці што! Пэўна ж, яны і мальцоў не пусцяць і яго кокнуць. Ведаем мы гэтыя штучкі. Як-ніяк, дзевяты месяц пад немцам жывём. Нагледзеліся.

А Улляна расказвае:

«Я што, хіба жалезная? Прыбягае ноччу цётка Таццяна і цётка Груша – валасы на сябе рвуць. Ведама, маці. Просяць хрыстом-богам: „Улляначка, родненькая, памажы! Ты ведаеш як“. Я ім талкую: „Нічога я не ведаю. Куды я пайду?“ А яны: „Ідзі, ты знаеш, дзе Алесь Іванавіч, хай ратуе мальцоў. Ён жа разумны, ён жа іхні настаўнік“. Я сваё вяду: „Адкуль мне ведаць, дзе той Алесь Іванавіч? Мусіць, уцёк куды, дзе я яго шукаць буду?“ – „Не, золатка, не адмаўляйся, ты з партызанамі знаешся. А то ж заўтра павядуць у мястэчка, мы ж іх болей не ўбачым“. Ну што мне было рабіць?»

Да. Ось такая наспела сітуацыя. Невясёлая, прама скажу, сітуацыя. А Селязнёў пагарачыўся, накрычаў ды і змоўк. Зацяўся, нахмурыўся. I я маўчу. А што зробіш?

Прапалі, мусі быць, хлопцы. Гэта так. Але як жа маткам? Мусіць жа ім жыць яшчэ трэба. I Марозу таксама.

Мы маўчым, як пні, а Улляна ўстае. «Рашайце, як хочаце, я пайшла. I хай правядзе хто. А то ля кладкі нейкі ваш дурань чуць не застрэліў».

Зразумела, дзяўчыну трзба праводзіць. Яна выходзіць, я за ёю. Вылажу з зямлянкі і тут жа нос у нос – з Марозам. Стаіць ля ўвахода, трымае ў руцэ сваю вінтоўку без мушкі, а ў самога твар, нібы смерць. Зірнуў на яго і адразу бачу: ён усё чуў. «Зайдзі,– кажу, – к камандзіру, справа ёсць». Ён палез у зямлянку, а я павёў Улляну. Пакуль знайшоў, каго вылучыць ёй у праважатыя, пакуль даваў заданне таму, пакуль развітваўся – мінула хвілін дваццаць, калі не болей. Вяртаюся ў зямлянку, там камандзір, як тыгр, бегае з кутка ў куток, гімнасцёрка расшпілена, вочы гараць. Крычыцъ на Мароза: «Ты з глузду з'ехаў, ты дурань, псіх, ідыёт!» А Мароз стаіць ля дзвярэй і паныла глядзіць у зямлю. Здаецца, ён нават і не чуе таго камандзіравага крыку.

Я саджуся на нары, чакаю, пакуль яны мне вытлумачаць, у чым справа. А яны на мяне нуль увагі. Селязнёў усё ярыцца, грозіцца Мароза да яліны паставіць. Ну, думаю, калі ўжо да яліны дайшло, то справа сапраўды сур'ёзная.

А справа сапраўды далей некуды. Камандзір выкрычаў сваё і да мяне: «Чуў, хоча ў вёску ісці!» – «Чаго?» – «А гэта ты яго запытай». Гляджу на Мароза, a ён толькі ўздыхае. Тут ужо і я пачаў абурацца. Трэба быць круглым ідыётам, каб паверыць немцам, што яны выпусцяць хлопцаў. Значыць, ісці туды – самае бязглуздае самагубства. Так я і сказаў Марозу. Як думаў. Той выслухаў і раптам кажа гэтак спакойна: «Гэта праўда. І ўсё ж трэба ісці».

Тут мы ўжо абодва ўтрапелі: што за дзівацтва? Камандзір кажа: «Калі так, я цябе пасаджу ў зямлянку. Пад варту». Я таксама раю: «Ты падумай спярша, што гаворыш». А Мароз маўчыць. Сядзіць, угнуўшы галаву, і не варушыцца. Бачым – такая справа, трэба, мусіць, параіцца нам удвух з камандзірам, што з ім зрабіць. I тады Селязнёў, натаміўшыся ад спрэчкі, кажа: «Ладна, ідзі падумай. Праз гадзіну прадоўжым гаворку».

Ну, Мароз устаў і пакульгваючы, вылез сабе з зямлянкі. Мы засталіся ўдвух. Селязнёў сядзіць злы ў кутку, бачу, на мяне зуб мае – маўляў, твая кадра. Кадра сапраўды мая, але, адчуваю, я тут ні пры чым. Тут у яго свае нейкія прынцыпы, у гэтага Мароза. Хоць я і камісар, але ён за мяне не дурнейшы. Што я магу з ім зрабіць?

Пасядзелі так, Селязнёў і кажа са строгасцю ў голасе, да якой я ўсё яшчэ не мог да канца прывыкнуць: «Пагавары з ім. Каб ён гэтую дурату выкінуў з галавы. А не, дык на Шчару паганю. У сцюдзёнай вадзе пабоўтаецца – паразумнее».

Думаю, ладна. Трэба неяк пагаварыць, адвесці ад яго гэты бязглузды намер. Вядома, я разумеў: шкада хлопцаў, шкада мацярок. Але, мусіць, ім ужо не паможаш. Пагінуць хлопцы. Ды хіба адны Марозавы хлопцы гінуць? Вайна, паміраюць мільёны. I не такія арлы, як гэтыя падшыванцы.

Да, я чэсна збіраўся пагутарыць і адгаварыць яго нават і думаць пра яўку ў Сяльцо. Але вось не пагаварыў. Я прамарудзіў. Можа, прытаміўся, а можа проста не сабраўся з духам зрабіць гэта зараз жа пасля гаворкі ў зямлянцы. А далей здарылася адна мінтрэга, стала не да Мароза.

Сядзім, маўчым, думаем і раптам чуем галасы непадалёк, ля першай зямлянкі. Нехта бягом пратупацеў ля акенца. Услухаўся – голас Браневіча. А Браневіч толькі ўранку адправіўся на адзін хутар з сержантам Пекушавым – было заданне наконт сувязі з мястэчкам. Пайшлі на тры дні, і раптам ужо ўвечары яны тут.

Першы, учуўшы нядобрае, выскачыў камандзір, я ўслед. А што ж бачым? Сядзіць перад зямлянкай Браневіч, а побач у доле ляжыць Пекушаў. Я зірнуў і бачу адразу: мёртвы. А Браневіч расшкуматаны ўвесь, потны, мокры па пояс, з акрываўленымі рукамі, заікаючыся, расказвае. Аказваецца, кепская справа. Ішлі і каля аднаго там хутара наскочылі на паліцаяў, тыя абстралялі і вось забілі сержанта. А харошы быў хлопец, з пагранічнікаў. Добра яшчэ, Браневіч неяк выкруціўся і прывалок цела. У самога куляй прабіта на плячы ватоўка.

Памятаю, гэта была наша першая ахвяра ў лагеры. Перажывалі не дай бог. Проста апанылі ўсе. I каторыя кадравыя, і мясцовыя. I праўда, харошы быў хлопец: ціхі, смелы, старанны. Усё даваенныя пісьмы перачытваў ад маці – недзе за Масквой жыла. А ён у яе адзін толькі сын. I вот трэба ж…

Што зробіш – пачалі рыхтаваць пахаванне. Паблізу ад лагера, над абрывам ля ручая, выкапалі хлопцы магілу. Пад хвояй у пясочку. Труны не было, праўда, магілу выслалі лапнікам. Пакуль хлопцы ўпраўляліся, я пацеў над прамовай. Гэта ж была мая першая прамова перад войскам. Назаўтра пастроілі ўвесь атрад, шэсцьдзесят два чалавекі. Ля магілы паклалі Пекушава. Надзелі яму нейчую новую гімнасцёрку, сінія штаны. Нават трохкутнічкі на пятліцы сабралі, па тры на кожную, каб як і належыць у арміі. Затым выступілі. Я, камандзір, нехта з ягоных сяброў пагранічнікаў. Некаторыя ажно заплакалі. Словам, гэта было першае і, мабыць, апошняе такое прачулае пахаванне. Пасля хавалі часцей і нават не па адным. Было, па дзесяць у адну яму закопвалі. А то і без ямы. Якой-небудзь церухой загорнеш – і годзе. У блакаду, напрыклад. Ды і самога камандзіра пахавалі проста – яму па калена выкапалі, і ўсё. Не перажывалі і дзесятай долі таго, што па гэтым Пекушаве. Прывыклі.

А тады ўсё было свежа, нова. Вядома, нашае тады толькі яшчэ пачыналася.

Дык, значыцца, пахавалі Пекушава. Нават Селязнёў неяк па-сяброўску, без свае вечнай строгасці пагаварыў, пакуль ішлі поруч да нашай зямлянкі. Хацелі ўжо спусціцца па яе прыступках, як падлятае ўзводны Пракапенка: так і так, няма Мароза. З ночы няма.

«Як з ночы? – узвіўся Селязнёў.– Чаму не далажыў адразу?» А Пракапенка толькі цепае плячыма: маўляў, думалі знойдзецца. Думалі, да камісара пайшоў. Ці куды на ручай. Усё ля ручая апошнім часам любіў сядзець. На адзіноце.

Тут ужо, знаеш, нам стала млосна.

Селязнёў накінуўся на Пракапенку, бэсціў яго, як толькі ўмеў. А ён-то ўмеў. А пасля вызверыўся на мяне. Абазваў апошнімі словамі. Я маўчаў. Што ж, мабыць, заслужыў. Спусціліся ў зямлянку, камандзір загадаў паклікаць начальніка штаба – быў такі ціхі, паслухмяны лейтэнант Кузняцоў, з кадравых, камандзіраў узводаў. Усе сабраліся, ужо ведаюць, у чым справа, і маўчаць, чакаюць, што скажа маёр. А маёр думаў, думаў і кажа: «Мяняць лагер. А то прыжмуць гэтага кульгавага ідыёта, сам не хочучы таго, выдасць усіх. Перастраляюць, як курапатак».

Бачу, хлопцы павесілі насы. Нікому не хочацца мяняць лагер, дужа ўжо зручнае месца: ціхае, у старане ад дарог. I шчаслівае. За ўсю зіму ніводнай неспадзяванкі. А тут праз нейкага кульгавага ідыёта… Ведама, ім-то хто гэты Мароз? Пэўна ж, пасля таго, што здарылася, – кульгавы ідыёт, не болей. Але ж я, як ніхто, тут ведаю гэтага кульгавага. Ведаю, думаю і так і гэтак і пачынаю верыць: не падвядзе Мароз. Сябе пагубіць, вядома, а нас не прадасць. Не можа ён выдаць лагер. Не ведаю, як даказаць гэта, але адчуваю: не выдасць. I калі ўсе ўжо гатовы былі пагадзіцца з Селязнёвым, я і кажу: «Не трэба лагер мяняць». Той на мяне як на другога ідыёта ўтаропіўся: «Як гэта не трэба? Дзе гарантыя?» – «Ёсць, – кажу, – гарантыя. Не трэба».

Стала ціха, усе маўчаць, толькі Селязнёў сапе ды на мяне з-пад шырокіх брывоў паглядвае. А я што яму магу сказаць? Хіба пачынаць расказваць з самага пачатку, хто такі гэты кульгавы настаўнік? Адчуваю, не магу я многа цяпер гаварыць, ды і ці трэба гэта. Я толькі упёрся на сваім: лагер мяняць не трэба.

Не ведаю, што падумалі тады Селязнёў і іншыя, ці паверылі мне, ці можа самі разважылі. Ды дужа ужо не хацелася выпраўляцца куды з наседжанага месца, але, мусіць, наважыліся рызыкнуць, пачакаць які тыдзень. Толькі рашылі назначыць два дадатковыя дазоры – з боку ад вёскі Зарудзіна і ад шашы ў лагу. I яшчэ паслалі Гусака ў Сяльцо – там яго жыў сваяк, нічога сабе чалавек, – дык каб паназіраць, як яно будзе далей.

Вось ад гэтага Гусака тады, ды ад нашых людзей з мястэчка, ды пасля ўжо ад Паўліка Міклашэвіча і стала вядома, як яно ўсё адбывалася там, у Сяльцы.

Пачыналіся Будзілавічы. Ля крайняе хаты за плотам гарэў электрычны ліхтар, які асвятляў варотцы, лавачку пры іх, парадзелы куст бэзу ў гародчыку. Ля хляўкоў у садку ярка чырванеў сярод цемры агеньчык, і вецер разносіў па наваколлі пах дыму – мусіць, палілі лісце. Наш возчык збочыў, пэўна, для заезду ў двор, конь, бы разумеючы штось, сам па сабе спыніўся. Ткачук няўцямна змоўк.

– Што прыехалі?

– Прыехалі, ага. Я тут распрагу, а вы пройдзеце трохі, ля пошты астаноўка будзе.

– Знаю. Не першы раз, – сказаў Ткачук, злазячы з воза. Я выскачыў на вышчарблены край асфальткі.– То дзякуй, дзед, за падвоз.

– Няма за што. Конь калгасны, так што… Фурманка павярнула ў двор, а мы, памалу, ступаючы пасля нязручнага сядзення, пашкандыбалі сабе па вясковай вуліцы. Цьмяна гарэлі ліхтары на слупах, і мы ішлі, трапляючы то ў святло, то ў прыцемак. Я чакаў працягу расказу, але Ткачук моўчкі тупаў, пакульгваючы, і я не прыспешваў яго. Наперадзе тарахцеў матор, неўзабаве мы збочылі, прапускаючы міма калёсны трактар; яго падслепаватыя фары амаль не асвятлялі вуліцу. За трактарам наперадзе стаў відаць ярка асветлены ганак белага цаглянага будынка з шыльдай – там была чайная. З яе зашклёных скрыпучых дзвярэй нетаропка выйшлі двое і, закурваючы, прыпыніліся каля збочанага да самай канавы ЗІЛа. Ткачук яшчэ зводдаль скіраваў у той бок свой стомлены і знерваваны за гэты дзень позірк.

– А давай зойдзем, га?

– Давайце, што ж, – пакорліва згадзіўся я.

Мы абышлі ЗІЛ і павярнулі на невялікі ўтаптаны падворак.

– Была калісь паршывая забягалаўка, а зараз во якую цаглянку выбудавалі. Я ў гэтай не быў,– трохі нібы з вінаватасцю сказаў ён, пакуль мы ішлі да бетонных прыступак. Я змоўчаў – што там было апраўдвацца: усе мы грэшныя ў гэтай малашаноўнай справе.

Невялікае памяшканне чайнай было амаль пустое, толькі за кутнім сталом ля печкі вольна расселіся трое, і хмара дыму навокал іх сведчыла, што яны тут не першую ўжо гадзіну. Паўтузіна лёгкіх столікаў і такіх жа крэслаў пры століках была незанятая.

Жанчына ў шархоткай сіняй куртцы ціха перагаворвалася цераз стойку з буфетчыцай.

– Ты сядай во. Я зараз, – кінуў мне Ткачук.

– Не, то вы ўжо сядайце. Я маладзейшы.

Ён не даў сябе ўгаворваць, сеў, не выбіраючы месца, за бліжэйшы да яго столік, не забыўшыся аднак папярэдзіць:

– Два па сто, і годзе. Ды можа піва? Калі ёсць.

Піва аднак тут не аказалася, гарэлкі таксама. Было толькі «чырвоне міцне», і я ўзяў бутэльку. На закуску буфетчыца прапанавала катлеты – сказала, свежыя, толькі ўранку прывезеныя.

Я падумаў, што Ткачуку такі пачастунак наўрад ці спадабаецца. I праўда, не паспеў я данесці ўсё гэта ў дзвюх руках да стала, як мой спадарожнік паморшчыўся.

– А белай няма? Цярпець не магу гэтага чарніла.

– Што ж, бяром, што даюць.

– Ды ўжо ж…

Мы моўчкі выпілі па шклянцы. Tpoxі яшчэ засталося ў бутэльцы. Закусваць Ткачук не стаў, замест таго закурыў з мае скамечанай пачкі.

– Беленькая – яна подлая, канешне, але смак мае. Сталічная, скажам. Або, знаеш, яшчэ лепей саматужная Хлебная. Каторая з добрых рук. Эх, некалі ўмелі рабіць яе! Смаката, не тое што гэтая хімія. I градус, я табе скажу, мела – ого!

– А вы таго… паважалі?

– Было дзела! – зыркнуў ён на мяне пачырванелымі вачыма. – Як маладзейшы быў.

Распытваць яго наконт таго «дзела» я не наважыўся – я з нецярплівасцю чакаў, калі ён зноў пачне расказваць пра здарэнне ў Сяльцы. Але ён нібыта ўжо страціў да яго цікавасць, курыў сабе і скоса праз дым пазіраў у кут, дзе трое за сталом развязна гарлапанілі на ўсю чайную. Адзін у ватоўцы так саўгануў стол, што з таго ледзь не пасыпаўся посуд. Двое ўзяліся яго супакойваць.

– Набраліся. Таго лысаватага трохі ведаю. Бухгалтар са спіртзавода. У вайну быў узводным у Бутрымовіча. I неблагім узводным. А цяпер во, паглядзі.

– Бывае.

– Бывае, канешне. У вайну ордэнаў з тры адхапіў, ну і паплыла галава ад гонару. I даганарыўся. Ужо тры гады адседзеў, ды во не сунімаецца. А іншыя ціхенькія, спрытненькія, ордэнаў не хапалі, ды хітрасцю бралі. I абышлі. Абскакалі. Так во… Ну што? Даказаць табе пра хлопцаў? Чаму не пытаеш? Эх, хлопцы, хлопцы!..Знаеш, чым старэй раблюся, тым усё даражэй яны мне, гэтыя хлопцы. Хлопчыкі! Чаму б гэта так, не ведаеш?

Ён грузна аблёгся на наш хісткі столік, добра зацягнуўся цыгарэтай. Твар яго стаў журботна-засяроджаны, і Ткачук на момант прыціх, мусіць, настройваючыся, як гарманіст, на сваю невясёлую мелодыю, што сёння гэтак неспадзявана загучэла ў яго душы.

– Колькі ў нас герояў? Скажаш, дзіўнае пытанне. Правільна, дзіўнае. Хто іх лічыў. Але паглядзі газеты: як яны любяць пісаць аб адных і тых жа. Ведама, зручна, апрабавана. Асабліва яшчэ калі гэты герой вайны і сёння на віднай пасадзе. А калі ён загінуў? Ні біяграфіі, ні фатаграфіі. I звесткі кароткія, як зайцаў хвост. I неправераныя. I часта блытаныя, супярэчлівыя. Тут ужо асцярожненька, бокам, бокам ды далей ад граху. Ці не так ваш брат, карэспандэнт?.. Вось мне незразумела, напрыклад, чаму герояў, там жывых ці забітых, павінны шукаць піянеры? Каб і тыя, і другія, і піянеры таксама – гэта іншая справа. А то скрозь пра гэта турбуюцца адны піянеры. Што гэта яны – найлепш могуць разабрацца? Спецыялісты? Ці яны самыя смелыя ў сэнсе перастрахоўкі? Бо пасад яшчэ не маюць? Ці можа настырнасці ў іх болей – малым зручней да важных дзядзяў дастукацца? Я во не разумею. Чаму гэтыя дзядзі важныя не паклапаціліся, каб не было гэтых самых – бязвесных? Няўжо яны ўсе ўмылі рукі? Што тут – абязлічка, ці што? Але на каго – ты надумай! Загінула колькі людзей, і якіх людзей! I цяпер іх памяці не могуць даць рады іх сябры, іх начальнікі, землякі, урэшце.

Знаеш, мне гэта трохі дзіўна. I незразумела. А дзе вайскоўцы? Штабы? Ваенкаматы? Архівы? Чаму яны ўбаку?


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю