412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Уладзімір Караткевіч » Вясна ўвосень » Текст книги (страница 4)
Вясна ўвосень
  • Текст добавлен: 26 июня 2025, 02:44

Текст книги "Вясна ўвосень"


Автор книги: Уладзімір Караткевіч


Жанр:

   

Сказки


сообщить о нарушении

Текущая страница: 4 (всего у книги 4 страниц)

Старая казка

Вясною, ледзь пабеглі ручаі і падзьмуў халодны вецер, падчас якога выпускае сваё лісце дуб, прачнулася ў дупле старой ліпы дачка ляснога цара. Пацягнулася соладка і прыпомніла адразу, што зноў усё лета пройдзе ў яе без кахання. Моцна вартуе яе лясны цар, і няма вакол нікога, каму б магла яна цёплае слова сказаць, чорнымі косамі шыю абвіць, пацалаваць у ружовыя вусны. Не зноў жа на аленях усё лета ездзіць. Засумавала, наліліся ў яе слязьмі прыгожыя вочы.

А ў гэты час далёка і блізка-блізка жалейка пастухова запела. Пяе жалейка, і вось расчыняюцца на дрэвах пупышкі, ручаі хутчэй бягуць, “сон” махнаты і пралескі заквятаюць.

І бачыць лясная царэўна пастуха. У яго вочы блакітныя, валасы на спіну спадаюць, цераз плячо гулкая пуга звесілася, кашуля белая на плячах, а на нагах стракатыя поршні.

Вось падыходзіць ён да яе, у вачах яго, як ласка, неба блакітнае. Спявай, жалеечка! Абняў ён яе і панёс з лесу на паляны светлыя, на зялёныя палі. У вусны яе цалуе, косы расчэсвае, сплятае на іх вянок. Каралева мая майская! – кажа. А там паўсюль святло і сонца, не тое што тут, дзе ўся зямля на аршын заімшэла і ваўкі бегаюць, даўлячы мухаморы махнатымі лапамі. Да сонца! Да людзей!

Спявае, спявае жалеечка, нясецца з ветрам у твар лясной царэўне спеў кахання, і, як зоры, чырвоныя кветкі на галінах расчыняюцца.

Але ўсё далей і далей гукі: мусіць, абыходзіць статак. Вось і апошні водгук жалейкі з ветрам здалёку данёсся.

Працягнула царэўна насустрач ветру ломкія рукі...

– Мілы мой! Каханне маё!


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю