355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Уладзімір Мажылоўскі » Тайна гіблай затокі (СИ) » Текст книги (страница 5)
Тайна гіблай затокі (СИ)
  • Текст добавлен: 3 декабря 2017, 20:30

Текст книги "Тайна гіблай затокі (СИ)"


Автор книги: Уладзімір Мажылоўскі


Жанр:

   

Триллеры


сообщить о нарушении

Текущая страница: 5 (всего у книги 5 страниц)

– Хто і дзе жыў? Калі нарадзіўся чалавек і калі памёр?

– Ёсць і гэта, аднак пра канкрэтнага чалавека табе больш раскажуць нашы старажылы. Той жа Мішка Бабыль за пачак «Астры» выдасць табе біяграфію любога вяскоўца.

За два месяцы, што Кухар не бачыў Бабыля, той зусім не змяніўся – як

і ў жніўні, яго галаву прыкрываў брудны капялюш, ногі хаваліся ў вялікіх гумавых ботах, а цела бараніла ад холаду старая, месцамі парваная ватоўка. Убачыўшы ўчастковага, Мішка шчыра абрадаваўся.

– Якія людзі наведваюць маё ўбогае жытло! – ледзь не кінуўся ён у абдымкі да госця. – А хадзілі чуткі, што ты разбіўся.

– Як бачыш – жывы, – Кухар паціснуў руку жывёлавода. – Як маешся, Мішка?

– Таксама, як бачыш – пакуль жывы.

– А я да цябе па справе, – Кухар выцягнуў з партфеля блок «Астры» і перадаў гаспадару. – Хачу запытацца ў цябе па сакрэце, ці ведаеш ты ў ваколіцы Лядава чалавека па мянушчы Хлёст? Магчыма, раней тут жыў нехта з такой мянушкай?

– А ён, гад, і зараз тут жыве, – Мішка ўзяў цыгарэты, падзякаваў, адразу адкрыў адзін пачак і з задавальненнем уцягнуў у сябе пах сыраватага тытуню. – Ведаеш ты, таварыш участковы, падыходы да сэрца калгасніка.

– Каго ж тут называюць Хлястом?

– У іх родзе ўсе Хлясты, – Мішка пашукаў у кішэнях запалкі, закурыў. Потым паказаў вачыма на суседні двор, патлумачыў: – Ваньку Хлястова ў вёсцы ўсе так называюць, а да гэтага і бацьку, і дзеда яго так называлі. Хлясты, яны і ёсць Хлясты!

– Ты жывеш па-суседству з ім, а таму і ведаць яго павінен лепш за іншых.

Гаспадар хмыкнуў, закашляўся дымам.

– Скрытны, сквапны, нелюдзімы. Я неяк пайшоў да яго, каб пазычыць рубель-другі да зарплаты, а ён мне нават веснічкі не адчыніў. «Не хочаш, Мішка, мець ворагаў – не пазычай грошы!» – вось што ён параіў мне ў адказ.

– А госці ў яго бываюць?

– Нікога не бачыў. Сын яго жыве ў Дубоўне, аднак праведвае бацьку раз у два гады, а то і радзей.

– А ў краму ці на пошту ён ходзіць?

– У краму ходзіць, – пагадзіўся Бабыль. – А пенсію паштальёнка перадае яму праз шчыліну ў веснічках.

– Баіцца каго?

– Можа, і баіцца, – гаспадар дакурыў цыгарэту, патушыў яе аб далонь. – Не дарэмна ж сабаку трымае на панадворку. Сабака ростам з цяля, з белай поўсцю, злосны.

– Сабака з белай поўсцю, – задумліва паўтарыў Кухар. Потым пацікавіўся аб іншым:

– А Гіблая затока зараз замерзла?

– Яе і ў лютыя марозы лядок толькі зверху крыху прыхоплівае, а так яна круглы год парыць сабе туманам.

Участковы падзякаваў Мішку за звесткі, развітаўся і пайшоў да Мірэі. Рэчка была пакрыта ледзяным панцырам і толькі невялікі яе ўчастак курэў белай парай.

– Што ж ты там хаваеш? – уголас запытаўся Кухар. – Колькі ты яшчэ забярэш да сябе ахвяр, перш чым дазволіш людзям даведацца тваю тайну?

Участковы не чакаў адказу, але раптам да яго слыху данеслася далёкае «курлы-курлы!» Ён нават падняў галаву, пашукаў вачыма ў празрыстым блакіце журавоў, аднак неба было чыстае, нават аблокаў у гэты час на ім не было бачна.

Да дому Кухар ехаў павольна, не спяшаўся. Яшчэ ніколі на сваёй памяці ён двойчы за дзень не чуў жураўлінага курлыкання. Гэтая акалічнасць яго насцярожвала, яна яго нервавала, і калі перад сабой убачыў белую здань з мячом у руках, тармазіць не стаў. Наадварот, ён да ўпора націснуў на педаль газу, дзіка засмяяўся, па-воўчы ўзвыў і на ўсёй хуткасці ўрэзаўся ў белую, раптоўна ўзнікшую перад ім, перашкоду. Праз імгненне ён выскачыў з другога яе боку, прытармазіў, азірнуўся – белая пачвара бездапаможна расцякалася туманам па дарозе, а ўдалечыні, на пагорку, стаяў адзінокі чалавек у доўгім чорным плашчы і неадрыўна назіраў за падзеямі на шашы. Кухар спачатку хацеў развярнуцца, даведацца, хто гэты цікаўны, аднак чалавек раптам знік, бы растварыўся ў паветры.

– Я не баюся цябе! – сам сябе заспакоіў участковы. Ён даўно зразумеў, што і палонных на беразе Мірэі, і Максіма забіла не пачвара. Яны памерлі ад страху, а не ад удару мячом з кропелек туману. Не вытрымала сэрца.

Кухар адагнаў машыну сябру, пагутарыў з ім некалькі хвілін і, не спяшаючыся, пакрочыў да свайго дома. А калі ён падняўся да кватэры, яго перахапіў сусед па лесвічнай пляцоўцы.

– Андрэй, хвілін дзесяць таму мне патэлефанаваў нейкі дзіўны незнаёмец і прасіў перадаць табе, што ты не пакінуў яму выбару.

2

Наступным днём Кухар паехаў у суседні горад да Тані. Адвячоркам ён сышоў з аўтобуса на Дубовенскай вуліцы і адразу накіраваўся да хаты Камяневічаў, і не паспеў ён зрабіць дзесяці крокаў ад прыпынку, як яго паклікаў мужчынскі голас:

– А вы не да нас, Андрэй Сяргеевіч?

Кухар спыніўся, азірнуўся і адразу расплыўся ў прыветлівай усмешцы – яго даганяў Танін бацька.

Танін бацька спадабаўся Кухару яшчэ пры іх першай сустрэчы сваімі прастатой, адкрытасцю, шчырасцю. «Такі не падмане, не здрадзіць, не ўваткне нож у спіну», – падумаў ён тады і зараз, гледзячы на расквітнеўшы ад радаснай усмешкі твар немаладога мужчыны, ён радаваўся, што не памыліўся.

– Да вас, Васіль Сцяпанавіч. Вось зноў вырашыў з’ездзіць у сталіцу, а па дарозе праведаць вас. Як вы пажываеце? Як Зоя Пятроўна? Як Таня?

– Ну-у, жывём мы па-старому, – пры першых словах мужчыны Кухар заўважыў, як на яго твар насунулася лёгкая цёмная хмарка, – тут змен аніякіх. Здароўе таксама пакуль, дзякуй богу, не падводзіць. А Таня вось прыхварэла. Яшчэ днём учора была здаровай, вясёлай, рыхтавалася да сустрэчы з вамі, а вечарам, неяк раптам, у адначассе, стала сумнай, зачынілася ў сваім пакоі і доўгі час адтуль не выходзіла. Выйшла ноччу, папіла са мной гарбаты і зноў пайшла спаць.

– Можа, прастудзілася?

– Не ведаю, – уздыхнуў Танін бацька. – Ды і наогул яна стала нейкай дзіўнай: я ёй учора паказаў бутэльку армянскага каньяку, які сёння збіраюся з табой пакаштаваць, дык яна не стала, як звычайна, лаяцца на мяне. Наадварот, пахваліла за гасціннасць.

– Не, дарагі Васіль Сцяпанавіч, – запярэчыў Кухар. – Я вас вельмі паважаю і нават люблю, але піць хмяльное сёння не буду. Не люблю я піць у дарозе, ды і сам, калі шчыра, адчуваю сябе тады не вельмі здаровым. А вось праз тыдзень, калі я вярнуся з першапрастольнай, мы з вамі і асушым вашу бутэльку. Тады будзе і час, і прычына.

– Ты хлопец, як заўжды, маеш рацыю, – пагадзіўся гаспадар.

Таня і сапраўды выглядала нездаровай. Яе запалыя вочы свяціліся нездаровым бляскам, цёмныя кругі пад вачыма і барвовы румянец на шчоках сведчылі аб унутраным жары. Ды і наогул, за ноч яна неяк раптоўна асунулася, састарэла. Нават голас яе змяніўся і ў ім з’явіліся не характэрныя для яе ранейшай ноткі нецярплівасці і раздражнённасці. І хаця, сустракаючы Кухара, яна выказвала радасць, той адчуваў сэрцам, што радасць яе няшчырая, штучная, напускная. «Недзе і сапраўды падчапіла вірус грыпу, – шкадуючы дзяўчыну, думаў Андрэй. – У горадзе заўсёды трэба быць асцярожным».

Кухар з гадзіну пасядзеў з гаспадарамі на кухні, выпіў два кубкі чаю, а калі да адпраўлення цягніка засталася гадзіна, падняўся і пачаў развітвацца.

– А я спадзявалася, што ты застанешся ў мяне на ноч, – пры развітанні прашаптала Таня. – Бацька спецыяльна для цябе набыў бутэльку каньяку.

– Мы з ім дамовіліся выпіць яго пры сустрэчы, калі я прыеду з Масквы, – шэптам, бы аб вялікай тайне, прызнаўся Андрэй і, убачыўшы, што з-за павароту паказаўся аўтобус, памкнуўся пацалаваць дзяўчыну. Аднак тая ад пацалунка ўхілілася, што некалькі азадачыла і засмуціла хлопца.

Ён развітаўся з ёй і шпаркімі крокамі накіраваўся да аўтобуснага прыпынку.

3

У горад Кухар вярнуўся праз тыдзень. Змэнчаны шляхам і часам, няголены, але радасны і шчаслівы. Яшчэ больш шчаслівы ён стаў, калі ўбачыў на пероне сярод натоўпу сустракаючых Міклашэвіча.

– Паша, а ты што тут робіш? – радасці Андрэя не было межаў. – Адкуль ты даведаўся, што я прыбываю гэтым цягніком?

Міклашэвіч некалькі імгненняў аглядаў свайго сябра, бы вагаючыся – паціснуць яго працягнутую руку ці не. Урэшце ўсё ж паціснуў, заўважыўшы пры гэтым:

– Цябе са сталіцы, пэўна, выселілі за бадзяжніцтва, – і потым, калі ўбачыў па твары Кухара, што той не пачуў яго жарту, дадаў: – А пра тваё прыбыццё я зусім не ведаў. Проста праводзіў сваю знаёмую ў камандзіроўку. – Міклашэвіч яшчэ раз агледзеў сябра, усміхнуўся:

– Ну і морда ў цябе, Кухар. Прама скажу – бандыцкая морда.

– Ды годзе табе, – крыху сумеўся Андрэй. – Часу не было пагаліцца, ды і электрабрытва сапсавалася тры дні таму.

– Добра, паехалі дадому.

– Я хацеў бы заехаць да Тані.

– У такім выглядзе? – Міклашэвіч у непаразуменні заківаў галавой. – Прыедзеш дамоў, прывядзеш сябе ў парадак, адпачнеш і тады, калі ласка, едзь куды хочаш.

– Угаварыў, – уздыхнуў Кухар. – Паехалі дамоў.

Сябры прайшлі па пероне, па мосце перайшлі чыгуначныя пуці, накіраваліся да стаянкі аўтатранспарту, і ўжо, сядаючы ў машыну, Міклашэвіч пацікавіўся:

– Ты, можа, хочаш есці?

– Паем дома.

Нейкі час ехалі моўчкі, думаючы кожны аб сваім. Першым загаварыў Павел:

– Што ты маўчыш? Раскажы, як з’ездзіў, ці знайшоў адказы на свае пытанні?

– Добра з’ездзіў, – Кухар падняў з-пад ног партфель, паклаў яго на каленкі, але расшпільваць не стаў. – Гэтымі днямі папрацаваў я слаўна, але і адказы ведаю амаль на ўсе свае пытанні.

– Праўда?

– Праўда.

– Хто ж тады забіў Камяневіча ля Гіблай затокі ў Лядаве?

– Ён сам памёр, ад нечаканасці і страху.

– Значыць, крыміналу там і сапраўды няма, – расчаравана ўздыхнуў Міклашэвіч.

– Крыміналу там поўна, толькі даказаць яго няпроста, – Кухар на імгненне задумаўся, паправіў на каленках партфель. – Але давай я табе раскажу ўсё па парадку.

– Будзь ласкавы.

– Пасля сваёй першай паездкі ў сталіцу я ўпэўніўся, што пад вадой Мірэі і сапраўды схавана нешта незразумелае для нас і, магчыма, небяспечнае. Што гэта? Вароты ў Залу Ведаў? – гэту версію я адкінуў адразу, бо ўжо вельмі яна фантастычная.

– Пяцьдзясят гадоў таму палёт на Месяц быў фантастыкай.

– Яно гэтак, але я нідзе не знайшоў дакументальных, хаця б ускосных, пацвярджэнняў існавання такой Залы. Таму я пайшоў іншым шляхам і звязаў у адзіны вузел казну, згубленую царскім ваяводам Пятром Абаленскім у 1564 годзе, і пошукі звышсакрэтнай нямецкай арганізацыі «Аненербэ». Яны існавалі рэальна, пра іх дзейнасць захавалася шмат дакументаў. Мне, праўда, паказвалі далёка не ўсё, але і таго, што я ўбачыў і прачытаў, хапіла, каб скласці мазаіку ў адзіны малюнак.

– Цікава.

– Я пачаў з казны і даведаўся, што разам з ёй князь Абаленскі згубіў нейкую вельмі каштоўную кнігу з царскай ліберэі, і гэтага цар не дараваў свайму ваяводу, адсек прылюдна яму галаву.

– Крута тады рашалі праблемы!

– Я таксама пра гэта падумаў і таму пачаў шукаць звесткі пра бібліятэку цара Івана Васільевіча Жахлівага. Я даведаўся, што такая бібліятэка існавала і што Соф’я Палеалог, бабуля цара, наклала на яе «праклён фараонаў». Таму я мяркую, што ў куфры разам з золатам ляжыць пергамент с запісам гэтага праклёну. Я перачытаў сведчанні многіх, хто меў дачыненне да царскай бібліятэкі ці шукаў яе, а іх дзясяткі, пачынаючы ад Барыса Гадунова і заканчваючы сённяшнімі скарбашукальнікамі і авантурыстамі. Адшукаў я паказанні панамара маскоўскай царквы Іаана Прадцечы Канона Восіпава, які, пэўна, апошнім бачыў ліберэю ў 1724 годзе. Аднак мяне больш за ўсё ўразіў артыкул у газеце «Труд» за 22 лістапада 1944 года, – Кухар расшпіліў партфель і амаль адразу выцягнуў з яго тонкі сшытак. Перагарнуўшы некалькі старонак, ён пракашляўся і пачаў чытаць:

– «В шкафах Государственной бнблнотекн СССР нменн В. Н. Леннна храннтся много тысяч древннх рукопнсей н рукопнсных кннг. Средн друшх здесь находятся пять кннг большого формата в старннных кожаных переплетах нз лнчного собрання Нвана Грозного. Крупнейшнй спецналнст древнерусскнх рукопнсных кннг профессор Г. П. Георшевскнй говорнт: «Кннш хорошо сохраннлнсь. Лнсты нх почтн не пожелтелн от временн. Нзумкгельные рнсункн, мастерскн выполненные лучшнмн художннкамн XVI века, сохраннлн до настояшего временн яркость свонх красок».

Прачытаўшы гэты артыкул, я зразумеў, што шукаць царскую бібліятэку – марная справа, што яе даўно раскралі і распрадалі, а тое, што засталося, раздалі па дзяржаўных бібліятэках.

– Ведаючы нашу любоў да друкаванага слова, я таксама аб гэтым падумаў.

– Аднак мае пошукі не аказаліся марнымі. Шукаючы інфармацыю пра бібліятэку, я даведаўся, што ў князя Пятра Абаленскага да студзеня месяца 1564 года быў магічны амулет бога Шывы і што менавіта яго ён утапіў разам са сваёй казной у водах Мірэі. Гэта версія самая праўдзівая, бо такі артэфакт «Аненербэ» ніяк не магла прапусціць.

– А што ўяўляе з сябе гэты амулет? У чым яго сіла?

– Гэта звычайная залатая пласцінка, з аднаго боку якой адціснуты грыфон, а з другога – прадказальнік. А моц яго ў тым, што ўладар гэтага амулета набывае вялікую сілу над людзьмі, можа перасяляцца з аднаго цела ў другое, змяняць падзеі сучаснага і бачыць будучае. Той, хто ведае сапраўдныя ўласцівасці гэтага амулета, становіцца бессмяротным.

– А як супрацьстаяць яго ўплыву?

– Ніяк, ён усёмагутны.

– А калі яго ўкрасці і знішчыць, напрыклад – расплавіць?

– Ды ты што, Паша? Расплавіўшы пласціну, грыфон і прадказальнік змяшаюцца ў адно цэлае і тады ўладальнік амулета стане наогул непераможным.

– А так?

– Яго можна абяссіліць толькі адным спосабам – раздзяліць грыфона і прадказальніка. Як гэта зрабіць, я пакуль не ведаю.

– Стачыць напільнікам адзін бок пласціны, а апілкі выкінуць у рэчку, у тую ж Мірэю.

– Можа, і так.

Рэшту дарогі да Дубоўны сябры маўчалі і толькі, спыніўшы «Жыгулі» ля дома Кухара, Міклашэвіч папрасіў:

– Андрэй, ты служыў у арміі, ты міліцыянер, а таму паспрабуй мяне зразумець.

– Што здарылася, Паша? – адразу насцярожыўся Кухар. – Я ўвесь шлях адчуваў, што ты не дагаворваеш, нешта хаваеш ад мяне.

– Не едзь ты сёння да Тані, пашкадуй яе.

– Што з Таняй, Паша? Яна ў бальніцы?

– Не, яна не ў бальніцы, аднак, я думаю, зараз яе турбаваць не трэба.

– Ды што ты цямніш, што ходзіш вакол мяне, бы я нейкая інстытутка? Кажы прама, што здарылася?

– У яе гора, адразу памерлі бацька і маці, і пахавалі іх толькі ўчора. Няхай дзяўчына супакоіцца, няхай крыху прыйдзе ў сябе.

– Наадварот, я ёй зараз патрэбны!

– Не патрэбны, Андрэй, бо ў яе нешта з галавой і яна многіх сваіх родных не пазнае. А ты ёй хто? Брат? Жаніх? Так, выпадковы знаёмы.

Кухар сцішыўся, адкінуўся на спінку машыны, нервова засоп. Праз нейкі час ён папрасіў Міклашэвіча:

– Раскажы, Паша, як памерлі яе бацькі?

– Следства яшчэ не закончана, бо ёсць шэраг дробязных дэталей, якія не маюць пакуль тлумачэнняў, але асноўная версія такая: Танін бацька працаваў механікам на станцыі тэхабслугоўвання і там пазнаёміўся з саракапяцігадовай Валянцінай Кузьміной, псіхіятрам з паліклінікі. Адзін раз падрамантаваў ёй машыну, другі, а потым іх знаёмства стала больш шчыльным, бо дактары з паліклінікі кажуць, што апошнімі днямі неаднойчы іх бачылі разам. А дзён пяць таму ён наогул запрасіў яе да сябе ў госці. Там іх і застала Таніна маці, і ў парыве рэўнасці, падмяшала ў каньяк, які яны пілі, атруту. Васіль Сцяпанавіч і яго каханка памерлі на месцы, прама за сталом, а Зоя Пятроўна – у зале, на канапе, прычым не ад атруты, а ад разрыву сэрца. Таня ў гэты час была на працы, а калі вярнулася і ўбачыла цэлую хату нябожчыкаў... – Міклашэвіч уздыхнуў: – Не вытрымалі ў яе нервы, адбылося нейкае завіхрэнне ў галаве... Вось такія справы, Андрэй.

– А якія нестыкоўкі ёсць у гэтай справе?

– Нестыковак шмат, але ўсе яны нязначныя, дробязныя, маюць тлумачэнні, хаця не маюць доказаў. Напрыклад, дзе Таніна маці ўзяла атруту? Чаму ў яе крыві ёсць вельмі малы працэнт атруты, але памерла яна ад сардэчнага прыступу? Як яна магла пайсці на такі радыкальны крок, калі нават і застала свайго мужа са старонняй жанчынай у сваёй хаце?

Міклашэвіч замоўк. Маўчаў і яго сябар. Урэшце Кухар нягучна, нейкім стомленым голасам, прагаварыў:

– Я ведаю, хто забойца.

– Даказаць можаш?

– Пакуль не, – сказаў Кухар. – Аднак заўтра я табе прадстаўлю доказы.

– Што ж, тады давай пачакаем заўтра.

4

На наступны дзень з самага ранку Кухар з Міклашэвічам ехалі ў Лядава. Ранішняя шаша была пустыннай. Абапал яе чарнеў амярцвелы лес. Абвітыя сівым лішайнікам разгалістыя елкі выглядалі суровымі і непрыветлівымі, а невысокія, гнуткія бярозкі, якія яшчэ не паспелі скінуць сваё восеньскае ўбранне, наадварот, нагадвалі вясёлых дзяўчат-перасмешніц. І на ўсім: на дарозе, на дрэвах, на кустах, на траве ў прамянях узыходзячага сонца зіхацеў і пераліваўся рознакаляровымі зоркамі першы снег.

– Якая прыгажосць навокал! – у захапленні выгукнуў Міклашэвіч. – Нават не верыцца, што недзе ідзе вайна, што ёсць на свеце вылюдкі, здольныя забіваць мірных людзей.

Кухар маўчаў. Міклашэвіч скасіў на яго позірк, запытаўся:

– Андрэй, а ты ўпэўнены, што Ванька Хлястоў – забойца.

– Упэўнены! – рыкнуў Кухар. – Яго, гада, трэба было даўно арыштаваць. Да яго трэба было прыгледзецца раней, яшчэ пасля смерці Максіма Камяневіча. Гэта мой, Паша, недагляд, і смерць Таніных бацькоў – на маім сумленні.

– Які сэнс зараз махаць рукамі? Прыедзем у Лядава і там разбяромся.

Аднак у Лядаве сяброў чакаў неспадзяваны ўдар, удар, ад якога ў Кухара

перахапіла дыханне, а ў Міклашэвіча прапала мова.

– Ды ўжо з тыдзень, як мы пахавалі на мясцовых могілках Івана Хлястова, – паведаміла ўчастковаму старшыня сельскага савета. – Паехаў, небарака, па нейкіх справах у горад, там і знайшлі яго памерлым на аўтобусным прыпынку. Людзей на хаўтурах было няшмат, а з родных – толькі сын. Праўда, была яшчэ нейкая незнаёмая мне дзяўчына, але яе больш цікавіла яго хата і, як мне падалося, яна дамовілася з сынам аб яе пакупцы.

– А куды дзеўся яго сабака?

– Сабака? – старшыня здзіўлена паціснула плячыма. – Не было ў яго ніякага сабакі!

Кухар з Міклашэвічам вярнуліся да машыны. Моўчкі закурылі.

– Што зараз думаеш рабіць? – першым запытаўся Павел.

– Не ведаю, – уздыхнуў Кухар. – Круціцца ў маёй галаве нейкая здагадка, болем выпальвае мазгі, але спыніць яе я ніяк не магу – вельмі ўжо яна пякучая, да неверагоднасці дзікая.

– А ты раскажы. Разам і вырашым, наколькі яна дзікая.

Кухар адкінуў убок акурак, адчыніў дзверцу машыны і сеў на сядзенне. Міклашэвіч таксама заняў шафёрскае месца.

– Ну што там за думка? – нецярпліва запытаўся Павел.

– Ды вось усё думаю, з чаго пачаць, – Андрэй скрывіўся ў нядобрай ўсмешцы. – Ты толькі не перабівай мяне, даслухай да канца, а ўжо потым вырашым – што нам рабіць. Добра?

– Пачынай.

– Перад апошняй паездкай у Маскву я зайшоў да Камяневічаў і ўжо тады Таня была нейкая быццам сама не свая. Тым вечарам мы ўсё спісалі на прастуду. Яе бацька, Васіль Сцяпанавіч, меў бутэльку каньяку, які збіраўся выпіць са мной, але я адмовіўся, сказаў, што мы вып’ем яго пасля майго прыезду. І, як ні дзіўна, мая адмова больш засмуціла Таню, чым яе бацьку.

Потым, мяркую, было так: бацька Тані, занепакоены здароўем дачкі, запрасіў да сябе ў госці знаёмага псіхіятра, каб тая, быццам выпадкова, агледзела дзяўчыну і дала пэўныя рэкамендацыі. Пакуль чакалі Таню з работы, выпілі па кілішку каньяку, выпілі і атруціліся. Чаму атруціліся? Таму што ў каньяк, шпрыцом праз корак, была дабаўлена атрута. Хто яго туды ўвёў? Таня.

– Хто? – ад нечаканасці вытрашчыў вочы Міклашэвіч. – Ты што, здурнеў?

– Не, не здурнеў.

– Навошта ж ёй труціць сваіх бацькоў?

– Ты абяцаў маўчаць, – Кухар напомніў сябру пра яго абяцанне і, калі той прыкрыў рот далонню, прадоўжыў: – Таня спадзявалася разам з бацькамі атруціць мяне.

– Цябе? – Міклашэвіч ажно заёрзаў на сваім сядзенні ад дурнога смеху. – Ты ж збіраўся ажаніцца на ёй!

– Я табе расказваў пра ўласцівасці амулета Шывы, – Кухар не звярнуў увагі на дзіцячую весялосць сябра. – Калі Ванька Хлястоў зразумеў, што я не баюся душы раджы Джагдзіша, ён з дапамогай амулета сваю душу ўсяліў у Таніна цела. Не дарэмна ж ён прыязджаў у горад! Яго цела пахавалі на вясковых могілках, а душа яго засталася жыць у Таніным целе. Вось чаму Таня пры нашай апошняй сустрэчы была нібы сама не свая. Вось чаму яна хацела забіць мяне, а зразумеўшы, што і бацькі ўжо адчуваюць нешта з ёй няладнае, яна іх атруціла. Магчыма, гэта атрымалася і выпадкова.

– Маці яе памерла ад сардэчнага прыступу, – напомніў Павел.

– Яе маці, Зоя Пятроўна, пакутавала на цукровы дыябет, а цукар – натуральны антыдот той атруты. Дастаткова пакласці пад язык кавалак цукру і атрута амаль не падзейнічае на чалавека. У дыябетыкаў пастаянна павышаны ўзровень цукру ў крыві, таму Зоя Пятроўна адразу і не памерла, і Таня з душой Хляста дабіла яе ўжо потым, як прыйшла з працы.

– Дык зараз Таня – гэта Таня ці Хлёст?

– Напэўна, усё ж Хлёст.

– Як жа даказаць яго злачынства? Як пазбавіць яго амулета?

Кухар павярнуўся тварам да сябра:

– Зараз ты мне верыш канчаткова?

– Веру, – няўпэўнена хітнуў галавой Міклашэвіч. – Але ж ты не адказаў на мае пытанні.

Андрэй некалькі разоў глыбока ўдыхнуў і выдыхнуў паветра і, быццам рашаючыся на нешта вельмі важнае, загаварыў:

– Яго трэба выклікаць у паліклініку і ў час абследавання сарваць з яго шыі амулет. Тут патрэбны рашучы і жорсткі доктар, такі, як Віктар Станкевіч. А без амулета Хлёст будзе бяссільны і нават, калі ён будзе маўчаць, то псіхіятрычная бальніца яму будзе забяспечана на ўсё яго жыццё.

– Ён жа бессмяротны?

– Гэта жыццё вечнае, а бессмяротнасць мае мяжу, і Хлёст даўно ўжо яе пераступіў.

– А што рабіць з амулетам.

– Знішчыць, – цвёрда, адсякаючы ўсялякія сумненні, прагаварыў Кухар. – Як? Мы з табой аб гэтым ужо гаварылі.

Эпілог

Перад самымі Калядамі Андрэй Кухар сустрэў у дубовенскім універмазе смаленскага настаўніка Грышку Баранава. Павіншавалі адзін аднаго з надыходзячымі святамі, разгаварыліся.

– Я чуў, што вы ўсё ж такі разгадалі тайну смерці Максіма Камяневіча? – пацікавіўся Грышка. – Але, калі шчыра, я не веру, што забіў яго Ванька Хлястоў.

– І ёсць прычыны для недаверу?

– Ванька ж ледзьве хадзіў, ды і ўзрост меў далёка не малады.

– У час нашай апошняй сустрэчы вы мне расказвалі пра сусветны розум, пра тое, што жыццё на гэтым свеце – гэта як вучоба для чалавечай душы ў пэўным класе Касмічнай школы, у якой чалавек спасцігае агульнакасмічныя каштоўнасці і паняцці Дабра і Зла. вы сцвярджалі – жыццё бясконцае!

– Я памятаю тую размову і слоў сваіх не выракаюся. Скажу нават больш – не адчуўшы на ўласнай скуры боль і несправядлівасць, не спасцігнеш у поўнай меры розніцу паміж Дабром і Злом, не зразумееш сэнс свайго зямнога быцця. Але ж Хлёст...

– А я хачу сказаць вам аб іншым, – не вельмі ветліва перапыніў настаўніка Кухар. – У Хлястова быў чароўны амулет, з дапамогай якога ён мог не толькі тварыць свае брудныя справы, але і пераўвасабляцца ў іншага чалавека.

– Амулет Шывы? – няўпэўнена запытаўся Баранаў. – Я думаў, што гэта прыгожая індыйская казка!

– На жаль – не, гэта не міф і не казка.

– Тады ўсё зразумела: магутная зброя ў руках дурня заўсёды служыць сілам Зла.

– Амулет мы знішчылі, а цела дзяўчыны, якая стала чарговай яго ахвярай, пахавалі на могілках побач з магіламі яе брата і бацькоў.

Грышка Баранаў спалохана паглядзеў на суразмоўцу, потым зняў шапку і перажагнаўся. Кухар жа нервова скрыгатнуў зубамі і змахнуў з вачэй раптоўна выступіўшыя слёзы.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю