355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Кир Булычев » Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке) » Текст книги (страница 3)
Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 9 октября 2016, 06:08

Текст книги "Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)"


Автор книги: Кир Булычев



сообщить о нарушении

Текущая страница: 3 (всего у книги 6 страниц)

– Бачылi? – спыталася Ганна.

– Асадная вежа, – сказаў Кiн.

Шар апусцiўся на стан рыцараў.

Там абедалi. Таму iх не было вiдаць. Рыцары мелi шыкоўны выгляд, яны былi падобныя на тых, што змагаюцца на турнiрах i здымаюцца ў фiльмах. Сядзелi ў сваiх

шатрах i не ведалi, што да iх завiталi наведвальнiкi з будучынi. Народ жа, якi ўплятаў сякую-такую спажыву на свежым паветры, нiякiх кiнематаграфiчных эмоцый не выклiкаў. Гэта былi дрэнна адзетыя людзi ў суконных i скураных кашулях i портах, некаторыя з iх былi босыя. Яны былi падобныя на бедных сялян з недалёкага мiнулага.

– Паглядзiце, а вось i рыцар, – сказаў Кiн, скiраваўшы шар на адзiн з шатроў. На брудным вынашаным палатне шатра былi нашытыя чырвоныя мячы з матэрыi. З шатра выйшаў чалавек, адзеты ў грубы свiтэр да каленяў. Вязаная шапка шчыльна аблягала галаву, пакiдаючы адкрытым авал твару, i спадала на плечы. На нагах – вязаныя панчохi. Свiтэр быў падпяразаны чорнаю папругаю, на якой вiсеў доўгi прамы меч у скураных ножнах.

– Горача яму, напэўна, – сказала Ганна i ўжо зразумела, што рыцар не ў свiтэры – гэта кальчуга, мелкая кальчуга. Рыцар узняў руку ў кальчужнай пальчатцы, i каля вогнiшча ўстаў барадаты мужык у скураной куртцы, кароткай спаднiцы i ў лапцях, прымацаваных паскамi да лытак. Ён не спяшаючыся падышоў да конавязi i пачаў адвязваць каня.

– Пайшлi ў горад? – спытаўся Жуль.

– Пайшлi, – сказаў Кiн. – Ганна расчаравана. Рыцары павiнны быць з пёрамi, у блiскучых латах...

– Не ведаю, – сказала Ганна. – Усё тут не гэтак.

– Калi б мы прыйшлi на гадоў дзвесце пазней, то вы б усё пабачылi. Росквiт рыцарства яшчэ наперадзе.

Шар узнiмаўся па-над схiлам, праляцеў непадалёку ад асаднай вежы, каля якой капашылiся людзi ў паўкруглых шлемах i скураных куртках.

– У атрадзе, па маiх падлiках, – сказаў Кiн, – каля дзесятка божых братоў, з паўсотнi прыслугi i сотнi чатыры нямецкiх ратнiкаў.

– Чатырыста дваццаць. А там, за хвойнiкам, – сказаў Жуль, – саюзны атрад. Па-мойму, леты. Каля ста пяцiдзесяцi.

– Дзесяць братоў? – спыталася Ганна.

– Божы брат – гэта паўнапраўны рыцар, рэдкая птушка. У кожнага свой атрад.

Шар узняўся ўверх, праляцеў над шырокiм неглыбокiм ровам, у якiм не было вады. Дарога перапынялася каля рова, а мост цераз яго быў разабраны. Але, вiдаць, яго не паспелi вынесцi – некалькi бярвенняў ляжала каля вала. На вале, парослым травою, высiлася сцяна з тарчма пастаўленых бярвенняў. Дзве высокiя вежы з пляцоўкамi наверсе ўзвышалiся з абодвух бакоў абабiтых жалезнымi палосамi варотаў, якiя былi зачыненыя. На пляцоўках стаялi людзi.

Шар падняўся на вышыню пляцоўкi i завiс. Потым павольна пачаў рухацца ўздоўж пляцовак. I Ганна магла зблiзку разгледзець людзей, якiя жылi ў яе краях семсот гадоў назад.

10

На вежавай пляцоўцы таксама ўсё было няправiльна. Там павiнны былi стаяць суровыя воiны ў высокiх русiнскiх шлемах, iх чырвоныя шчыты павiнны былi грозна зiхацець на сонцы. А на самой справе публiка на вежах Замошша вяла сябе так, як на стадыёне. Людзi не жадалi зразумець усёй сур'ёзнасцi становiшча, у якiм апынулiся. Яны перамаўлялiся, смяялiся, размахвалi рукамi, разглядалi асадную вежу. Круглатварая маладзiца з дзiцем на руках балбатала штосьцi з проставалосай старою, потым развязала на грудзях тасёмку сваёй прасторнай, у складках, шэрай сукенкi з вышыўкай на каўняры i стала кармiць грудзьмi немаўля. Яшчэ адно дзiця, годзiкаў сямi, сядзела на плечуку ў манаха, якi быў у чорным клабуку, i дубасiла старога па галаве драўляным мячом. Побач з манахам стаяў каранасты мужчына ў футравай куртцы, накiнутай на голае цела, з доўгiмi, да плячэй, валасамi, сцятымi аборкаю.Ён смачна ўплятаў лусту чорнага хлеба.

Раптам у натоўпе заварушылiся. Быццам на людзей напiралi ззаду ўладальнiкi бiлетаў на занятыя ў першым радзе месцы. Натоўп неахвотна раздаўся.

Паказалiся два воiны, першыя сапраўдныя воiны, якiх убачыла Ганна. Яны, праўда, не дужа адпавядалi звыкламу аблiччу дружыннiкаў з падручнiка. На iх былi чорныя плашчы, якiя прыкрывалi цьмяна блiскучыя кальчугi, i высокiя чырвоныя каўпакi, аблямаваныя бурым футрам. Воiны былi смуглыя, чарнавокiя, з доўгiмi абвiслымi вусамi. У руках трымалi кароткiя дзiды.

– Хто гэта такiя? – прашаптала Ганна, нiбыта баючыся, што яны яе пачуюць.

– Полаўцы, – сказаў Жуль. – Або берандзеi.

– Не, – запярэчыў Кiн. – Я думаю, што яцвягi.

– Самi не ведаеце, – сказала Ганна. – Дарэчы, Берандзей – асоба не гiстарычная, гэта казачны цар.

– Берандзеi – народ, – сказаў Жуль строга. – Гэта праходзяць ушколе.

Спрэчка тут жа зацiхла, бо яцвягi вызвалiлi месца для знатных гледачоў. А знатныя гледачы выклiкалi асаблiвую цiкавасць.

Спачатку да поручняў выйшла пажылая панi, велiчная на выгляд, у сiняй сукенцы, белай хустцы, з белым, моцна напудраным тварам. Над вачыма былi груба нафарбаваныя высокiя бровы, на шчоках, нiбы бураком, намаляваныя круглыя плямы. Каля яе з'явiўся мужчына сярэднiх гадоў з доўгiм, сумным, але разумным тварам. Ён быў багата адзеты. На зялёны кафтан накiнуты кароткi сiнi плашч-карзно з залатым шлякам i спражкай з золата на левым плечуку ў выглядзе львiнай мызы. На галаве ў яго сядзела насунутая на лоб невысокая шапка з футра, хоць было зусiм не холадна. Ганна вырашыла, што гэта i ёсць князь. Памiж iмi праслiзнуў нейкi дзiўны хлапчук з сярдзiтым, знявечаным тварам. Ён паклаў падбародак на поручнi. У хлапчука на правым воку было бяльмо i на адной руцэ, якой ён учапiўся за брус, не хапала двух пальцаў.

Потым з'явiлiся яшчэ двое. Гэтыя Ганне спадабалiся.

Яны ўвайшлi адначасова i спынiлiся за спiнамi велiчнай панi i князя, але паколькi абое былi высокiя, то Ганна магла iх разгледзець. Мужчына быў параўнальна малады, гадоў трыццацi. Ён быў вельмi прывабны на выгляд, зразумела, калi вы не маеце нiчога супраць вогненна-рыжых прыгажуноў з белым, трошкi пакрэпленым вяснушкамi тварам i зялёнымi вачыма. З-пад чырвонага плашча вiднелася кальчуга. Ганне надта захацелася, каб прыгажуна звалi Раманам, пра гэта яна тут жа сказала Кiну, але той толькi хмыкнуў i сказаў штосьцi аб вынiках эмацыянальнага падыходу да гiсторыi. Поруч з зеленавокiм прыгажуном стаяла дзяўчына, кагосьцi нагадваючы Ганне. Дзяўчына была высокая... зграбная – усё ў яе мела тонкi, гатычны выгляд. Пукаты чысты лоб перасякала павязка, упрыгожаная залатым абручом, такая самая бiрузовая хустка шчыльна аблягала галаву i звiсала на шыю. Тонкiмi пальцамi яна прытрымлiвала свабодны шырокi плашч, быццам ёй было зябка. Рыжы прыгажун гаварыў ёй штосьцi, але дзяўчына не адказвала, яна глядзела на поле перад крэпасцю.

– Недзе я яе бачыла, – вымавiла Ганна. – Але дзе? Не памятаю.

– Не ведаю, – сказаў Кiн.

– У люстэрку. Яна дужа падобная на вас, – сказаў Жуль.

– Дзякую за камплiмент.

Яшчэ адзiн чалавек уцiснуўся ў гэты гурт. Ён быў адзеты амаль гэтаксама, як i смуглыя воiны, можа, толькi багацей. На грудзях у яго была прышпiлена вялiкая сярэбраная брошка.

– Ну як, Жуль, сёння iх пачуем? – спытаўся Кiн.

– Што я магу зрабiць? Гэта ж заўсёды так бывае! Ганна падумала, сам факт тэхнiчных непаладак неяк яднае яе з далёкай будучыняй. Але гаварыць пра гэта нашчадкам не варта.

Раптам хлапчук каля бар'ера штосьцi крыкнуў, велiчная панi ахнула, рыжы прыгажун нахмурыўся. Знадворку нешта адбылося.

11

Кiн развярнуў шар.

З лесу, з далёкага боку ад ракi, мiрна выйшаў статак кароў, якiх гналi да горада тры пастухi ў шэрых портках i доўгiх, да каленяў, кашулях. Чамусьцi пастухi не ведалi, што рыцары ўжо побач. Iх адначасова заўважылi з крапасной сцяны i з боку ручая. Яны замiтусiлiся, падганяючы кароў, а каровы нiяк не маглi ўцямiць, куды i чаму iм трэба спяшацца, статак збiўся ў кучу, i пастухi бязлiтасна хвасталi няшчасную скацiну пугамi.

У рыцарскiм стане таксама панавала сумятня, божым дваранам вельмi хацелася перахапiць статак. Але конi мечаносцаў былi рассядланы, i таму да ручая пабеглi пехацiнцы, размахваючы мячамi i сякеркамi. Гуку не было, але Ганна ўявiла сабе, якi гоман стаiць над схiлам пагорка. Кiн павярнуў шар да сцяны горада. Народ на вежах раздаўся ў бакi, саступiўшы месца лучнiкам. Рыжага прыгажуна не было вiдаць, даўгатвары князь быў такi змрочны, што Ганна падумала: ён баiцца, як бы ў час асады яго народ не астаўся без малака.

Лучнiкi стралялi па ратнiках, якiя беглi ад ручая i ад асаднай вежы, але большасць стрэл не далятала, хоць адна з iх трапiла ў карову. Тая раптам вырвалася з чарады i панеслася, падбрыкваючы, па лузе. Апераная страла пагойдвалася ў яе ў карку, нiбыта бандэрылля ў быка ў час карыды.

Тым часам рыцары дабеглi да пастухоў. Усё адбылося так хутка, што Ганна ледзь была не папрасiла Кiна пракруцiць сцэну яшчэ раз. Адзiн з пастухоў упаў на зямлю i не варушыўся. Другi – павiс на мажным ратнiку, алеяшчэ адзiн немец круцiўся вакол яго, падымаючы сякеру, i не мог ударыць – баяўся пакалечыць таварыша. Трэцi пастух бег да варотаў, i за iм гналiся адразу ажно чалавек дзесяць. Ён дабег да рова, скочыў унiз. Немцы – за iм. Ганна бачыла, як у адчаi – толькi тут да яе дакацiўся той адчай, якi гнаў пастуха, – маленькая фiгурка караскалася, распластаўшыся на спадзiстым схiле рова, каб выбрацца да сцяны, а ратнiкi ўжо дацягвалiся да яго.

Раптам адзiн з праследвальнiкаў рухнуў на дно рова. Аднак гэта не спынiла астатнiх. Стрэлы ўпiвалiся ў траву, адляталi ад кальчуг, яшчэ адзiн рыцар апусцiўся на каленi, прыцiскаючы далоняю рану ў руцэ. I тут пярэднi кнехт дагнаў пастуха i секануў яму па назе. Боль – Ганна адчула яго так, быццам секанулi яе, – вымусiў пастуха скочыць наперад i на карачках кiнуцца да сцяны. Яркая чырвоная кроў лiлася з рассечанай раны, пакiдаючы след, па якiм, нiбы ваўкi, паўзлi праследвальнiкi.

– Адчынiце вароты! – закрычала Ганна.

Жуль здрыгануўся.

Яшчэ адзiн рыцар упаў, спрабуючы вырваць з грудзей стралу, i, як бы паслухаўшыся Ганну, вароты пачалi павольна расчыняцца. Але пастуху было ўсё роўна, бо ён зноў павалiўся каля варотаў, i, дагнаўшы яго, кнехт усадзiў яму ў спiну баявую сякеру i тут жа сам рухнуў побач, таму што хiба з пяць стрэлаў працялi яго, прыкалоўшы да зямлi, як жука.

У расчыненых варотах узнiкла iмгненная таўкатня – лёгкiя коннiкi ў чорных портках, фастрыгаваных куртках i чырвоных каўпаках з шаблямi ў руках замiналi адзiн аднаму, спяшаючыся выехаць.

– Ну вось, – сказала Ганна, – маглi бы на дзве хвiлiны выскачыць раней. Статак жа яны вернуць, а пастухоў ужо забiлi.

Пастух ляжаў нiцма ў лужыне крывi, якая хутка цямнела, i конi пераскоквалi цераз яго. Услед за яцвягамi, толькi марудней, выехалi яшчэ некалькi воiнаў, на якiх былi кальчугi са стальнымi пласцiнамi на грудзях i канiчныя жалезныя шлемы з прываранымi спераду стальнымi палосамi, якiя прыкрывалi нос. Ганна адразу пазнала сярод коннiкаў рыжага прыгажуна.

– Глядзiце, – сказала яна. – Калi ён зараз загiне... Кiн скiраваў шар унiз, блiжэй да коннiкаў. Чамусьцi, калi з варотаў выскачылi яцвягi, Ганна вырашыла, што абаронцы крэпасцi ўжо перамаглi. Мабыць, таму, што не магла пазбавiцца ад падсвядомай упэўненасцi, што глядзiць кiно. А ў кiно пасля шэрага драматычных цi нават трагiчных падзей абавязкава з'яўляюцца нашыя на тачанках або на танках. Пасля гэтага вораг, залiзваючы раны, адкочваецца ў сваё логава.

Статак у гэты момант аддалiўся ад сцен. Тыя ратнiкi, што не сталi гнацца за пастухом, умела накiроўвалi яго да ручая, азiраючыся на крэпасць, – ведалi, што русiны аддаваць статак не захочуць. Насустрач iм да ручая спускалiся рыцары.

Яцвягi, нiбы не адчуваючы небяспекi, закруцiлiся вакол напалоханых кароў, бiлiся з загоншчыкамi, i калi на iх напалi цяжка ўзброеныя рыцары, адразу лёгка i неяк весела адышлi назад да крэпасцi, насустрач дружыннiкам. Немцы гналiся за iмi, i Ганна зразумела, што статак страчаны.

Але рыжы воiн i дружыннiкi меркавалi iнакш. Захоплiваючы сустрэчных яцвягаў, як магнiт захоплiвае металiчнае пiлавiнне, яны скацiлiся да рыцарскага атрада i злiлiся з мечаносцамi ў густую шчыльную масу.

– Калi б статка не было, – заўважыў раптам Кiн, вяртаючы Ганну ў змрок пакоя, – рыцарам трэба было яго прыдумаць.

На гэты момант Ганна не бачыла сэнсу бою, яго логiкi – быццам яе ўвагi хапiла толькi на асобныя фрагменты, бляск мяча, разяўлены ад болю рот коннiка, раздзьмутыя ноздры каня... Рыжы прыгажун узнiмаў меч дзвюма рукамi, нiбы калоў дровы, i Ганне былi вiдаць iскры ад удару аб трохвугольны белы з чырвоным крыжам шчыт магутнага рыцара ў белым плашчы. Ганна ўбачыла канец дзiды, якая ўдарыла рыжага ў бок, i ён пачаў павольна, не выпускаючы мяча, валiцца з каня.

– Ой! – Ганна прыўстала: яшчэ iмгненне – i рыжы загiне.

Штосьцi чорнае мiльганула побач, i рыцар ударыў па чорным кафтане яцвяга, якi закрываў сабою вiцязя, а той, прыгнуўшыся да высокай лукi сядла, скакаў у накiрунку крэпасцi.

– Усё, – сказаў Жуль, – праверка апаратуры. Перапынак.

– Добра, – пагадзiўся Кiн. – А нам варта асэнсаваць убачанае.

Шар пачаў тухнуць. Кiн выпрастаў рукi. Стомлена, нiбы сам змагаўся на беразе ручая, зняў пальчаткi i кiнуў на ложак. Апошняе, што паказаў шар, гэта былi вароты, якiя зачынялiся, i каля iх ляжалi пастух i яго забойца, ляжалi побач, мiрна, быццам вырашылi адпачыць на зялёным схiле пагорка.

12

У пакоi было душна. Квадрацiк акенца пачарнеў. Ганна паднялася з табурэцiка.

– I нiхто не прыйдзе iм на дапамогу? – спыталася яна.

– Русiнскiм князям не да маленькага Замошша. Русь раздробленая, кожны сам за сябе. Нават полацкi князь, якому фармальна падпарадкоўваецца гэтая зямля, i той вельмi заняты сваiмi праблемамi.

Кiн адкрыў з боку шара шасцiкантовую адтулiну i засунуў руку ў яго чэрава, якое мiгцела зялёным святлом.

– Гэта быў дзiўны свет, – сказаў ён. – Няўстойлiвы, але па-свойму гарманiчны. Тут жылi жамойты, леты, самагiты, эсты, русiны, лiвы, яцвягi, семiгалы... Некаторыя з iх даўно знiклi, а некаторыя жывуць тут i да гэтага часу. Русiнскiя князi па Даўгаве – Заходняй Дзвiне збiралi данiну з навакольных плямёнаў, ваявалi з iмi, часта раднiлiся з жамойтамi i лiвамi... I невядома, як бы склаўся далейшы лёс Прыбалтыкi, калi б тут, у вусцi Даўгавы, не высадзiлiся нямецкiя мiсiянеры, за якiмi прыйшлi рыцары. У 1201 годзе энергiчны епiскап Альберт заснаваў горад Рыгу, узнiк ордэн святой Марыi, або мечаносцаў, што планамерна заваёўваў плямёны i народы, хрысцiў паганцаў – хто не хацеў хрысцiцца, гiнуў, хто згаджаўся, станавiўся рабом. Усе вельмi проста...

– А русiнскiя гарады?

– А русiнскiя гарады – Кукейнас, Герсiке, Замошша, потым Юр'еў – адзiн за адным былi ўзяты немцамi. Яны не змаглi аб'яднацца. Толькi лiтоўцы ўстаялi. Менавiта ў гэтыя гады яны стварылi адзiную дзяржаву. А праз некалькi гадоў на Русi з'явiлiся манголы. Раздробленасць яе аказалася пагiбельнай.

Кiн выняў з шара жменю шарыкаў памерам з валоскi арэх.

– Хадзем у вялiкi пакой, – сказаў ён. – Мы тут замiнаем Жулю. Да таго ж паветра на траiх не хапае.

У вялiкiм пакоi было халадней i прасторней. Ганна зашмаргнула выцвiлыя фiранкi. Кiн запалiў сваю лямпу. Жменя шарыкаў раскацiлася па абрусе.

– Вось i нашыя падазроныя, – сказаў Кiн. Ён падняў першы шарык, крыху сцiснуў яго пальцамi, шарык луснуў i разгарнуўся ў гладкую пругкую пласцiнку – партрэт пажылой панi з набеленым тварам i чорнымi бровамi.

– Хто ж яна? – спытаўся Кiн, кладучы партрэт на стол.

– Княгiня, – хуценька вымавiла Ганна.

– Не спяшайцеся, – усмiхнуўся Кiн. – Няма нiчога больш небяспечнага ў гiсторыi, чым вiдавочныя хады. Кiн адклаў убок партрэт i ўзяў другi шарык. Шарык ператварыўся ў выяву даўгатварага чалавека са сцятымi капрызнымi губамi i вельмi разумнымi стомленымi вачыма пад высокiм, з залысiнамi, iлбом.

– Я б сказала, што гэта князь, – у адказ на запытальны позiрк Кiна вымавiла Ганна.

– Чаму ж гэта?

– Ён прыйшоў першы, стаiць поруч з княгiняй i шыкоўна адзеты. Ды выгляд у яго горды.

– Усё суб'ектыўнае, другараднае.

Наступным аказаўся партрэт тонкай дзяўчыны ў сiнiм плашчы.

– Можна прапанаваць? – спыталася Ганна.

– Зразумела. Вазьмiце. Я здагадаўся. Кiн перадаў Ганне партрэт рыжага прыгажуна, i яна паклала яго побач з гатычнай дзяўчынай.

– Атрымлiваецца? – спыталася Ганна.

– Што атрымлiваецца?

– Наш Раман быў у заходнiх землях. Адтуль ён прывёз жонку.

– Значыць, вы ўпэўнены, што нам патрэбен гэты адважны воiн, якога ледзь былi не забiлi ў сутычцы?

– А чаму вучонаму нельга быць воiнам?

– Разумна. Але нiчога не даказвае.

Кiн адгарнуў далоняю партрэты i паклаў на вызваленае месца выяву аднавокага хлапчука. I тут Ганна зразумела, што гэта быў не хлапчук, а дарослы чалавек.

– Гэта карлiк?

– Карлiк.

– А што ён тут робiць? Таксама родзiч?

– А калi блазан?

– Ён занадта проста адзеты для гэтага. I сярдзiты. Блазан не павiнен быў весялiцца. Само пачварства было падставай для смеху.

– Добра, не буду спрачацца, – сказала Ганна. – Але мы ўсё роўна нiчога не ведаем.

– На жаль, пакуль што вы маеце рацыю, Ганна. Ганна зноў падсунула да сябе партрэт свайго ўлюбёнца: вогненныя кудзеркi, сакалiны позiрк, цэлы сажань у плячах, футравая шапка сцiснута ў нервовым магутным кулаку...

– Вядома, варыянт спакуслiвы, – сказаў Кiн.

– Вам не падабаецца, што ён прыгожы? Леанарда да Вiнчы таксама займаўся спортам, а Аляксандр Македонскi ўвогуле з каня не злазiў.

Партрэты ляжалi ў рад, зусiм жывыя, i цяжка было паверыць, што ўсе гэтыя людзi памерлi шмат соцень гадоў назад. "Хоць, – падумала Ганна, – я ж таксама памерла шмат соцень гадоў назад..."

– Можа быць, – пагадзiўся Кiн i выбраў са столiка два партрэты: князя ў сiнiм плашчы i рыжага прыгажуна.

– Калегi, – заглянуў у вялiкi пакой Жуль. – Прадаўжэнне будзе. У нас яшчэ паўгадзiны. А там нехта прыехаў.

13

Шар быў уключаны i скiраваны на рыцарскi стан у трынаццатае стагоддзе. Вечарэла. Неба над лесам стала бясколернае, на яго фоне лес быў амаль што чорны, i промнi перад захадам сонца, што павiсла над сцяной крэпасцi, высвечвалi на гэтым цьмяным занавесе постацi працэсii, якая выпаўзала на бераг.

Паперадзе ехалi конна некалькi рыцараў у белых i чырвоных плашчах, два манахi ў чорных, падаткнутых за пояс расах, за iмi восем стомленых насiльшчыкаў валаклi крытыя насiлкi. Потым з лесу паказалiся пехацiнцы i, нарэшце, дзiўная будынiна: шасцёрка быкоў цягнула драўляную платформу, на якой было замацавана нешта накшталт сталовай лыжкi для велiкана.

– Што гэта? – спыталася Ганна.

– Катапульта, – адказаў Кiн.

– А што ў насiлках?

У прыцемку было вiдаць, як Жуль пацiснуў плячыма.

Насiльшчыкi з палёгкаю апусцiлi сваю ношу на прыгорак, i наўкола сабраўся натоўп.

Моцныя пальцы схапiлi знутры за краi полага, рэзка тузанулi яго, i на зямлю выскачыў грузны пажылы мужчына ў расе бэзавага колеру i ў маленькай чорнай шапачцы. На грудзях у яго блiшчаў вялiкi сярэбраны крыж. Чырванашчокi круглы твар быў абведзены коратка падстрыжанаю чорнаю барадой. Рыцары акружылi мужчыну i павялi да шатра.

– Ёсць падазрэнне, – сказаў Кiн, – што да нас завiтаў яго праасвяшчэнства, епiскап рыжскi Альберт. Вялiкi гонар.

– Гэта начальнiк мечаносцаў? – спыталася Ганна.

– Фармальна – не. На самай справе – валадар нямецкай Прыбалтыкi. Значыць, да штурму Замошша ордэн ставiцца сур'ёзна.

Епiскап затрымаўся на схiле, прыставiў далонь казырком да вачэй i глядзеў на горад. Рыцары штосьцi тлумачылi яму. Насiльшчыкi, кiнуўшы паклажу, уселiся на траву.

Ратнiкi пагналi платформу з катапультай у бок моста цераз ручай. Ад групы рыцараў, якiя акружалi епiскапа, адлучыўся рыцар, той, што ледзь не забiў рыжага прыгажуна. За iм у чорнай сутане адзiн з наблiжаных епiскапа. Ратнiкi падвялi каня.

– Сцяг не забудзьцеся, брат Фрыдрых, – сказаў манах.

– Брат Тэадор возьме, – сказаў рыцар. Ратнiк дапамог рыцару сесцi ў сядло з высокай пярэдняй лукой. Левая рука ў рыцара рухалася незграбна, нiбыта пратэз, на правай пальчатка была кальчужная, на левай – жалезная.

– Пачакайце! – крыкнула Ганна. – Ён жа гаворыць! Вы наладзiлi гук?

Кiн усмiхнуўся.

– Ён па-расейску гаворыць.

– Не, па-нямецку. Мы ж не чуем. Тут iншы прынцып. Ведаеце, што бываюць глуханямыя, якiя па губах могуць здагадацца, пра што гаворыць чалавек?

– Ведаю.

– Наша прыстаўка прачытвае з губ. I перакладае.

Каля моста цераз ручай да рыцара далучыўся малады барадаты дваранiн у чырвоным плашчы з доўгiм, раздвоеным на канцы вымпелам, прымацаваным да дрэўка дзiды. Вымпел быў белы, а на iм – дзве чырвоныя вежы з варотамi, зверху – тыяра.

Рыцары паднялiся па схiле да горада, прытрымалi коней каля рова. Малады мечаносец узняў апраўлены ў серабро рог. Крэпасць маўчала.

Ганна сказала:

– Не люблю шматсерыйных пастановак, заўсёды час зацягваюць. – Згатуйце пакуль нам кавы, – сказаў Жуль. – Калi ласка.

Ганна не паспела адказаць, як вароты прачынiлiся, выпусцiўшы з крэпасцi двух коннiкаў. Паперадзе ехаў князь у сiнiм плашчы з залатым шлякам. За iм яцвяг у чорнай вопратцы i чырвоным каўпаку. У варотах былi вiдаць стражнiкi. Вiтаючы князя, Фрыдрых падняў руку ў кальчужнай пальчатцы. Князь тузануў каня за аброць, i той матнуў галавою, дробна перабiраючы нагамi.

Шар быў накiраваны ўнiз – Кiн хацеў пачуць, пра што пойдзе гаворка.

– Ландмайстар Фрыдрых фон Какентаўзен вiтае цябе, – сказаў рыцар.

– На якой мове яны размаўляюць? – цiха спыталася Ганна.

Жуль зiрнуў на табло, на якiм беглi iскры.

– Латынь, – сказаў ён.

– Добры дзень, рыцар, – адказаў князь. Чорны яцвяг лёгенька крануў каня нагайкай мiж вушэй, i той закруцiўся на месцы, узрываючы капытамi зялёную траву. Рука маладога трубача апусцiлася на роўнае дзяржальна мяча.

– Яго праасвяшчэнства епiскап рыжскi i лiвонскi Альберт шле бацькоўскае блаславенне князю Замошша i выказвае смутак з тае прычыны, што нядобрыя саветнiкi парушылi мiр мiж iм i яго сюзерэнам. Епiскап сам зрабiў ласку прыбыць сюды, каб перадаць сваё бацькоўскае пасланне. Будзьце ласкавыя прыняць, – сказаў рыцар.

Малады рыцар Тэадор падаў скручаную ў трубку грамату, да якой на стужцы была прымацаваная вялiкая пячатка. Фрыдрых фон Какентаўзен прыняў грамату i падаў русiну.

– Я перадам, – сказаў русiнскi пасол. – Што яшчэ?

– Усё ў пiсьме.

Яцвяг круцiўся на сваiм канi, нiбы дражнiў рыцараў, але тыя стаялi нерухома, iгнаруючы лёгкага сярдзiтага коннiка.

Ганна зразумела, што чалавек у сiнiм плашчы – не князь горада. Iнакш каму ён перадасць грамату?

– Я чуў, што ты жывеш тут, – сказаў ландмайстар.

– Трэцi год.

– Мне шкада, што абставiны зрабiлi нас ворагамi.

– Разумнага ў вайне няма, – сказаў русiн.

– Мне не стае гутарак з вамi, мой сябра, – сказаў рыцар.

– Дзякуй, – адказаў русiн. – Гэта было даўно. Мне няма калi цяпер думаць пра гэта. Я павiнен абараняць горад. Князь – мой брат. Як рука?

– Дзякую, ты чарадзей, мой сябар.

Маленькi гурт людзей раздзялiўся – русiны павярнулi да варотаў, якiя расчынiлiся насустрач, немцы паскакалi ўнiз, да ручая.

14

Шар пераляцеў за крапасную сцяну, i Ганна ўпершыню ўбачыла горад Замошша з сярэдзiны.

За варотамi быў невялiкi запылены пляц. Платы i слепаватыя сцены шчыльна пабудаваных дамоў сцiскалi яго, i, ператвараючыся ў вузкую вулiцу, ён цягнуўся да белага мураванага сабора. На пляцы сабралася шмат народу, i ў першае iмгненне Ганна вырашыла, што людзi чакаюць паслоў, аднак на самай справе вяртанне коннiкаў прайшло незаўважана. Вартавыя яшчэ замыкалi вароты на вялiзарныя засаўкi, а яцвяг, махнуўшы нагайкаю, пагнаў каня наперад, да сабора, за iм у задуменнi рухаўся следам чалавек у сiнiм плашчы. Каля сцен дамоў i ў вузкiм прамежку мiж гарадскiм валам i будынкамi было ўцiснута часовае жытло бежанцаў, якiя хавалiся ў горадзе на час асады з суседнiх вёсак i пасадаў. Рагожкi – прымiтыўныя павецi – звiсалi з палак. Там поўзалi дзецi, варылася ежа, спалi, елi, гаманiлi людзi. I ад гэтага занадта лiшняга зборышча людзей вулiца, па якой ехалi конна паслы, здавалася даўжэйшай, чым на самай справе. Яна завяршалася другiм пляцам, аддаленым ад тыльнай сцяны крэпасцi вялiкiм двухпавярховым церамам, якi злучаўся з саборам галерэяй. Сабор не паспелi дабудаваць – побач у пыле i трыпутнiку валялiся белыя плiты, дальняя сцяна сабора была яшчэ ў рыштаваннях, а на купале, трымаючыся за вяроўку, барабанiў малатком страхар, прымацоўваючы свiнцовы лiст. I як бы яму анiякай справы не было да баёў, штурмаў, асад. Каля конавязi быў калодзеж, з якога два мужчыны цягалi ваду цэбрам i пералiвалi яе ў бочкi побач.

Паслы пакiнулi коней ля конавязi.

На высокiм ганку церама стаялi два яцвягi, драмаў пад павеццю хлапчук у шэрай, да каленяў, кашулi. Змяркалася, i доўгiя бэзавыя ценi засцiлалi амаль увесь пляц. Паслы хутка паднялiся па лесвiцы на высокi ганак i знiклi ў дзвярах церама. Шар праляцеў за iмi вузкiм калiдорам. Ганна паспела заўважыць, што ў цемнаце, якая зрэдку разрывалася мiгценнем лучыны або вячэрнiм святлом з адчыненых дзвярэй, перад залай, куды ўвайшлi паслы, сядзелi ў рад манахi ў высокiх кукелях, з белымi крыжамi, у чорных расах. Толькi твары жаўцелi ад лампады – над iмi была бажнiца са смуглымi аблiччамi вiзантыйскiх абразоў.

Рыжы прыгажун у белай кашулi, вышытай па каўняры чырвоным узорам, сядзеў за сталом, абапёршыся локцямi на старую вышчарбленую стальнiцу. У кутку, на лаве, звесiўшы кароткiя крывыя ногi, якiя не даставалi да падлогi, уладкаваўся блазан.

Яцвяг застаўся каля дзвярэй. Пасол прайшоў да стала i ледзь прыкметна пакланiўся князю.

– Чаго ён клiкаў? – спытаўся князь. – Што хацеў?

– Смуткуе, – усмiхнуўся пасол. – Просiць вернасцi. Ён кiнуў на стол епiскапаву грамату. Рыжы тузануў яе, адарваўшы тасьму, i грамата павольна разгарнулася. Блазан ускочыў з лавы, зачыкiльгаў да стала. Варушачы тоўстымi губамi, пачаў разбiраць тэкст. Рыжы зiрнуў на яго, падняўся з-за стала.

– Не аддам я iм горад, Раман, – сказаў ён. – Будзем трымацца, пакуль Мiндоўг з лiтвой падаспее.

– Ты не будзеш чытаць, Вячаслаў?

– Пайшлi на сцяну, – сказаў рыжы. – А ты, Акiплеша, скажаш баярынi, што, як вярнуся, вячэраць будзем.

– Яны Магду патрабуюць, – паведамiў блазан, прыцiснуўшы пальцам радок у грамаце.

– Ахвота iм, – адказаў рыжы i пайшоў да дзвярэй.

– Усё, сеанс закончаны, – сказаў Жуль.

– Як наконт кавы?

– Ну вось, – сказаў Кiн. – Мы i даведалiся, хто князь, а хто Раман.

– Князя звалi Вячаслаў? – спыталася Ганна.

– Ага, князь Вячка, сын полацкага князя Барыса Раманавiча. Ён раней княжыў у Кукейнасе. Кукейнас захапiлi рыцары. Пасля гiбелi горада ён пайшоў у лясы са сваiмi саюзнiкамi – яцвягамi i лiвамi. А зноў з'явiўся ў 1223 годзе, калi русiнскiя князi, адваяваўшы ў мечаносцаў, далi яму горад Юр'еў. Да Юр'ева падступiла ўсё ордэнскае войска. Вячка супрацiўляўся некалькi месяцаў. Потым горад здаўся i князя забiлi.

– I вы думаеце, што гэта той самы Вячка?

– Ага. Усё сведчыць на карысць такой здагадкi. На гэтым пагорку было неўмацаванае паселiшча. Толькi ў пачатку XIII стагоддзя яго абнеслi сцяною i пабудавалi мураваны сабор. А ў 1215 годзе горад гiне. Iснаваў ён так нядоўга, што нават у летапiсах пра яго амаль няма звестак. Навошта яго ўмацавалi? Вiдавочна, са стратаю крэпасцей на Дзвiне полацкаму князю патрэбны былi новыя пагранiчныя фарпосты. I ён пасылае сюды Вячку. Рыцары яго ведаюць. Ён iх даўнi вораг. I яго новая крэпасць становiцца цэнтрам супрацiўлення ордэну...

Шар узняўся над вячэрнiм горадам. Былi вiдаць вогнiшчы на вулiцы – iх палiлi бежанцы. Водблiскi вогнiшчаў падалi чырвонымi блiкамi на месiва людзей, якiя збiлiся ў кучу каля ахоўнай сцяны.

Напаследак шар падняўся яшчэ вышэй.

Чорным сiлуэтам вiднелася на схiле асадная вежа. Пагойдвалiся факелы там устанаўлiвалi катапульту. Белыя, асветленыя знутры шатры мечаносцаў на тым беразе ручая здавалiся прывiдамi – 12 лiпеня 1215 года канчалася. Цяпер Ганна ведала, што горадам Замошша правiць адважны i непрымiрымы князь Вячка. I ёсць у яго баярын Раманаў, чалавек з сур'ёзным вузкагубым капрызным тварам – чарадзей i алхiмiк, якi праз суткi загiне i апрытомнее ў далёкай будучынi.

15

Усё здарылася без сведкаў з будучынi, ноччу, калi Кiн, Ганна, Жуль, а галоўнае, пан епiскап Альберт i ландмайстар Фрыдрых спакойна спалi. I гэта было вельмi крыўдна, таму што час, калi ўжо ты трапiў у цячэнне вiтка, незваротны. I нiхто нiколi не ўбачыць зноў, якiм жа чынам гэта адбылося.

...Першая прачнулася Ганна, хуценька памылася i пастукалася да мужчын.

– Лежабокi, – сказала яна, – праспiце штурм.

– Устаём, – адказаў Кiн. – Ужо ўсталi.

– Я пакуль збегаю да дзеда Генадзя, – удзячна ахвяравала сабой Ганна. Адцягну яго ўвагу. Але каб да майго прыходу князь Вячка быў на баявым канi.

А калi Ганна вярнулася з малаком, тварагом, свежым хлебам, гордая за сваё падзвiжнiцтва, у доме панавала расчараванне.

– Паглядзi, – сказаў Жуль. Шар быў уключаны i накiраваны на схiл. Там лянiва дагарала асадная вежа – сюррэалiстычнае збудаванне з вялiзных чорных галавешак. Ад катапульты засталася толькi лыжка, недарэчна ўткнутая ў траву дзяржаннем. Наўкола стаялi ордэнскiя ратнiкi. З моста цераз ручай на пажарышча глядзела ордэнская знаць, якая акружала епiскапа.

Ад варотаў крэпасцi да вежы рассцiлалiся чорныя шырокiя палосы. У ручаi – а гэта Ганна ўбачыла не адразу – ляжалi вялiзныя, у два чалавечыя росты, колы, абгарэлыя – хоць тут жа яна зразумела сваю памылку: каля вежы не магло быць такiх вялiкiх колаў.

– Яны ноччу ўсё гэта спалiлi! – сказала Ганна. – I правiльна зрабiлi. Чаго ж хвалявацца?

– Шкада, што не пабачылi.

Кiн хутка правёў шар унiз, да ручая. Ён праляцеў над каркасам вежы i спынiўся над галовамi рыцараў.

– Дзякуй за падарунак, – паволi сказаў епiскап Альберт. – Вы не маглi прыдумаць нiчога лепшага ў ноч майго прыезду.

– Я яшчэ летась раiў вам даць прытулак чарадзею, – сказаў ландмайстар, – калi ён з Смаленска збег.

– Мы пасылалi да яго ганца, – сказаў адзiн з наблiжаных да епiскапа. Ён не адказаў. Ён схаваўся тут.

– Ён аддаў перавагу служыць д'яблу, – задумлiва сказаў епiскап. – I неба нашай рукою пакарае яго.

– Сапраўды! – сказаў высокi хударлявы рыцар.

– Правiльна, – згадзiўся Фрыдрых фон Какентаўзен. – Але мы не ў храме, а на вайне. Нам патрэбны саюзнiкi, а не словы.

– Д'ябал нам не саюзнiк, – сказаў епiскап. – Не забывайцеся пра гэта, брат Фрыдрых. Нават калi ён магутны.

– Я памятаю, святы айцец.

– Горад павiнен быць жорстка пакараны, – сказаў епiскап гучна, так, каб яго чулi кнехты, якiя стоўпiлiся збоку. – У любы момант можа прыйсцi атрад з Полацка, а гэтага нам не трэба. У Смаленску таксама глядзяць з трывогай на наша ўзмацненне...

– Сюды iдуць лiтоўцы, – дадаў хударлявы рыцар.

– Калi крэпасць не здасца да захаду сонца, мы не пакiнем у ёй нiводнай жывой душы, – сказаў епiскап.

– I месiра Рамана?

– У першую чаргу. Толькi тыя веды могуць iснаваць, якiя апекаваны божай ласкай.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю