355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Адам Глебус » Дамавiкамерон » Текст книги (страница 9)
Дамавiкамерон
  • Текст добавлен: 1 декабря 2017, 15:30

Текст книги "Дамавiкамерон"


Автор книги: Адам Глебус



сообщить о нарушении

Текущая страница: 9 (всего у книги 9 страниц)

Дамавiк уважлiва азнаёмiўся са змесцiвам трохпавярховай лядоўнi.

Праз колькi хвiлiн на панiве сквiрчэла яечня з тоўстымi лустамi бекону i важкiмi скрылькамi памiдораў. Пакiнуўшы яечню даспяваць на маленькiм агнi, Дамавiк вярнуўся ў залю да гаспадынi, якая ляжала на арабскай канапе. Свядомасць так i не прыйшла да яе. Таму нязванаму госцю давялося прынесцi кубак вады i, набраўшы поўныя шчокi, пырснуць на белы тварык, як зазвычай пырскаюць на прывялыя кветкi. Жанчына расплюшчыла вочы i ўадначассе залямантавала:

– Ратуйце!

Дамавiку давялося накласцi сваю шурпатую далонь на разяўлены рот, каб непатрэбны лямант сцiх.

– Лепей устань, апаласнi твар i прыходзь на кухню вячэраць.

Прастата i натуральнасць у паводзiнах нязванага госця астудзiлi напал непрыняцця ў ачарсцвелым сэрцы самотнай жанчыны. Яна выканала ўсе слушныя парады i сама запрапанавала ў гонар знаёмства адкаркаваць бутэльку вiна.

Пасля пярэпалаху, супакаення i вячэры жанчына не пярэчыла Дамавiковаму жаданню разабраць канапу i легчы разам пад адной коўдрай.

Першая блiзкасць не прынесла жанчыне чаканай асалоды, бо нерэгулярнае вядзенне палавога жыцця крыху прыгасiла прыродныя iнстынкты. А вось Дамавiк нацешыўся ўволю, пасля чаго сышоў прымаць душ. Вярнуўся ён зусiм хутка i спрытна шуснуў пад коўдру з вярблюджае поўсцi.

– Яшчэ? – здзiвiлася сонная жанчына, але ўзняла i рассунула свае доўгiя ногi з напедыкюранымi пазногцiкамi.

Дамавiк распачаў новы сеанс захапляльнага папiхвання з такiм iмпэтам, нiбыта i не займаўся гэтым штурханнем толькi што. Другое ўзаемапранiкненне скончылася для абаiх яркiм фiналам са стогнамi, ускрыкамi i дыфузiяй жыццедаравальных сокаў. Пасля чаго Дамавiк рэзка ўстаў з канапы i накiраваўся ў лазнiцу, адкуль не болей як праз хвiлiну вярнуўся.

– Ізноў? – прастагнала жанчына, у якой неставала сiлаў нават проста ахiнуцца коўдраю.

– Так! Апошнi раз, – зашаптаў Дамавiк i перакулiў гарачае цела са спiны на жывот.

Калi трэцяе злiццё пачало наблiжацца да кульмiнацыйнае кропкi i супрацьлеглыя iстоты былi ўжо гатовыя злучыцца ў адно непадзельнае цэлае, жанчына раптам усхвалявана закрычала:

– Чакай, чакай! Спынiся, iнакш ты зараз памрэш!

– Не памром! – аднекуль здалёк даляцела да распаленай гаспадынi.

– Памрэш, – прахрыпела тая.

– Не памром! – азвалася траiстае рэха.

Жанчына ўслухалася ў сваё ахопленае страсцю цела. Яна раптам уцямiла, што дзве рукi i адзiн чэлес не здатныя на тую колькасць пяшчоты, якая вадаспадамi лiецца на яе. Жанчына ачнулася: у празолкавым паўзмроку над ёй навiслi ажно тры Дамавiковыя галавы.

– Ратуйце! – яна тузанулася, спрабуючы вырвацца з ланцугоў пяшчоты, але не здолела i сцiшылася.

– Нашто ты вырывалася? Супакойся! – загаварыла барадатая галава. – Нам жа так добра, – яе падтрымала Дамавiкова галава, якую ўпрыгожвалi не кудлы, а зграбны чубок i вусы. – Не часта здараецца, каб нехта чуў, бачыў, а тым больш меў Дамавiка ў трох ягоных аблiччах: Бацькi, Сына i Дамавога Духа, – запэўнiла трэцяя паголеная i пастрыжаная пад нуль галава.

Жанчына скарылася з лёсам, i яе асалодам не было канца-краю аж да ранiцы.

А ранiцаю Дамавiк у выглядзе аднаго расхрыстанага мужчыны пакiнуў шаснаццацiпавярховы будынак.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю