355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Адам Глебус » Дамавiкамерон » Текст книги (страница 2)
Дамавiкамерон
  • Текст добавлен: 1 декабря 2017, 15:30

Текст книги "Дамавiкамерон"


Автор книги: Адам Глебус



сообщить о нарушении

Текущая страница: 2 (всего у книги 9 страниц)

Частка другая


ХI. ДАМАВІК-4

Мужчына прывёў дадому каханку. Яны пiлi вiно i займалiся эратычнымi гульнямi да знямогi.

Раптам дзверы ў кватэру адчынiлiся.

Мужчына ўскочыў з ложка i памкнуўся да дзвярэй, але на паўдарозе спынiўся i закрычаў:

– Хто тут? Што трэба?

У пад'ездзе адгукнулася рэха. Мужчына выглянуў з кватэры. На пляцоўцы нiкога не было.

– Напэўна, забыўся замок зачынiць. Вось скразняк i расхiнуў дзверы.

– Якi скразняк, калi ўсе вокны зачыненыя? – засумнявалася каханка.

– Тады я не разумею, што адбылося, – сказаў ён, калi надзяваў нагавiцы.

– А можа, нам падалося, што дзверы адчынiлiся, а на самай справе яны i не адчынялiся зусiм? – разважала яна, калi стаяла на адной назе i нацягвала калготкi.

Мужчына запалiў цыгарэту.

– А можа, гэта быў Дамавiк? – спытала каханка.

– Сапраўды, Да-ма-вiк, – мужчына выпусцiў струмень дыму ў столь.

– А чаму ён не зайшоў? – усмiхнулася каханка.

– Ты яму не спадабалася.

Каханка пакрыўдзiлася, сабралася i сышла.

Мужчына зачынiў замок ды засаўку.


XII. ЧАРАЎНІК

На местачковай вулiцы хлопцы здзекавалiся з неразумнага Антака.

– Антак, Антак, бяжы за намi! – крычалi яны i рабiлi выгляд, што бягуць.

Той спрабаваў бегчы, але скалечаныя хваробаю ногi чаплялiся за зямлю, i ён падаў у пыл. Хлопцы рагаталi, падымалi нябогу i крычалi:

– Антак, Антак, бяжы! Давай вучыся. Глядзi, як мы робiм.

Неразумны спачатку iшоў. Галаву ён прытрымлiваў рукою, бо тая не трымалася на шыi, падала на плячо. Потым Антак, раптоўна ўцямiўшы, што ад яго патрабуюць, адпускаў галаву, размахваў рукамi i, высока ўскiдваючы ногi, бег. Прабягаў Антак тры-чатыры крокi i нiбыта развальваўся на кавалкi – галава адкiдвалася на спiну, рукi разляталiся, ногi падкурчвалiся... Хлопец спынiўся i закрычаў:

– Хлопцы! Не трэба! Спынiцеся! Ён жа заб'ецца!

Хлопец крычаў, Антак з астатнiмi рагатаў. І ў гэты момант выскачыла на вулiцу Антакава мацi.

– Што ж вы робiце? Цi ж вы людзi, цi не?

Кабета падняла з зямлi свайго сына i пачала абтрасаць пыл. Хлопцы ўцяклi, толькi той, што прыдумаў вучыць нябогу бегаць, стаяў пасярод вулiцы.

– Дзякуй, што заступiўся. А то бачыш, што панавыдумлялi?! Хадзi сюды, нешта скажу.

Хлопец падышоў. Кабета ўзняла руку i дакранулася да хлопцавай стрыжанай патылiцы:

– Табе балiць галава. Ты чуеш, як табе моцна забалела галава?

Хлопец адчуў, як у яго забалела ў скронях.

– Чуеш?

– Так, – ледзь выцiснуў з сябе перапалоханы хлопец.

Кабета паклала далонь на хлопцаву патылiцу i сказала:

– А цяпер не балiць.

І сапраўды, перапалоханы адчуў прахалодную далонь i боль у скронях знiк.

– А цяпер слухай, i ты так можаш рабiць. Калi ў каго забалiць галава, дык прыкладзi хвораму да патылiцы, i боль праз цябе пройдзе ў зямлю. Гэта самае моцнае, што я табе аддаю. А яшчэ ты так можаш лячыць маркоту. І будзеш ты Чараўнiком. Гэта табе мая падзяка. Але Чараўнiком ты будзеш нядоўга, пакуль з Дзеўкаю не пагуляеш.

Кабета павяла свайго Антака ў адзiн канец вулiцы, а Чараўнiк пайшоў у другi.

Праз тры гады пасля таго вулiчнага здарэння Чараўнiк скончыў школу i паехаў у расейскi горад паступаць ва унiверсiтэт. Ехала паступаць шмат местачкоўцаў, а паступiлi толькi ўдваiх – Чараўнiк ды ягоная аднакласнiца – габрэйка.

Па дарозе ў расейскi горад з аднакласнiцаю адбылося пераўтварэнне, з Ірмы Розенкранц яна зрабiлася Ірынаю Стрыжонак. Пра гэты цуд ва унiверсiтэце ведаў толькi Чараўнiк. У iнтэрнацкiм калiдоры габрэйка папрасiла Чараўнiка, каб ён нiкому нiчога не казаў пра яе паходжанне. Чараўнiк паабяцаў, што, вядома, не скажа, i, каб запэўнiць яе, дакрануўся да патылiцы. Габрэйка змянiлася з твару – з заклапочанай яна стала вясёлаю i нечакана прапанавала пайсцi пагуляць у горад.

Габрэйка вяла Чараўнiка старымi вулкамi, пакуль не звярнула ў цёмны пад'езд. Яны ўзнялiся на другi паверх i прайшлi доўгiм калiдорам. Яна адчынiла дзверы, i Чараўнiк зайшоў у вялiкi пакой.

– Ты ведаеш, дзе мы?

– Не, я тут нiколi не быў. Пэўна, iнтэрнат нейкi?

– Інтэрнат, – габрэйка засмяялася, – публiчны дом. Ты ведаеш, я не хачу жыць у iнтэрнаце, не хачу вяртацца ў нашае мястэчка, я хачу застацца жыць у гэтым горадзе, знайсцi сабе расейца, прыгожага i разумнага, спакусiць яго, выйсцi за яго замуж, нарадзiць дзiця... Я шмат чаго хачу. І яшчэ я не хачу быць габрэйкай.

– Але ж ты габрэйка.

– Пра гэта ў гэтым горадзе ведаеш толькi ты.

– А ты што, не ведаеш?

– Я?! – яна засмяялася i пачала распранацца. – Я не ведаю.

Чараўнiк адвярнуўся i падышоў да акна, якое глядзела ў двор на памыйнiцу з кантэйнерамi i бачкамi.

– Ты што, саромеешся?

Чараўнiк адчуў, што чырванее.

– Я не магу, – сказаў ён да бачкоў i кантэйнераў.

– Ты проста не ўмееш, я навучу, – габрэйка падышла i абняла яго.

Чараўнiк страцiў свае здольнасцi i стаў звычайным студэнтам унiверсiтэта. Габрэйка вельмi ўдала выйшла замуж за супрацоўнiка КДБ. Калi экс-чараўнiк пасля заканчэння вучобы прыехаў у сваё мястэчка, каб наведаць бацькоў, тыя расказалi, што неразумны Антак памёр, а ягоная мацi з'ехала невядома куды.


ХIII. ШРЫФТАВІК

Шрыфтавiк выконваў адказнае даручэнне, рабiў памятныя граматы. Работа iшла шпарка, i майстар быў упэўнены, што хутка скончыць заказ. Але калi ён узяў лiтрасет, дык убачыў, што патрэбных лiтараў на iм не хапае. Шрыфтавiк шэптам вылаяўся, апрануўся i выйшаў з дома. Ён абышоў усе, што ведаў, крамы, дзе раней набываў лiтрасеты, – марна. Калi Шрыфтавiк выйшаў з унiвермага "Беларусь", дык вылаяўся ўголас i гучна. А калi з яго вылятала апошняе брыдкае слова, ён раптам знайшоў вырашэнне праблемы.

Шрыфтавiк вярнуўся ў аддзел канцылярскiх тавараў. Размаляваная гандлярка глядзела на майстра, як мiнiмум, цынiчна.

– Прабачце, калi ласка, – дзеравяным языком пачаў той. – Я мастак i працую над афортамi. А тут раптам бачу вас i... Нават паверыць сабе не магу. Вы якраз той вобраз, якi доўга шукаў. Можа, калi вы не супраць, я намалюю ваш партрэт.

– Гэта ты сур'ёзна? – цынiзм змянiўся на недавер.

– Вядома, сур'ёзна. Дык вы не супраць. Я спадзяюся...

– А што я буду за гэта мець? – недавер змянiўся на цiкаўнасць.

– Звычайна натуршчыцам плацяць грошы. Магу падарыць вам афорт цi акварэль.

– Добра, потым пагаворым. А пятай чакаю на трамвайным прыпынку.

Шрыфтавiк вярнуўся ў майстэрню. Прыбраў. На сцены ён павесiў некалькi старых, яшчэ студэнцкiх эцюдаў з аголенымi жанчынамi.

А пятай Шрыфтавiк сустрэў на прыпынку гандлярку. Тая пацiкавiлася, цi далёка ехаць, а калi даведалася, што далёка, дык узяла мастака пад руку i павяла на таксовую стаянку.

У майстэрнi гандлярка з вульгарнай цiкаўнасцю разглядала i нават кранала старыя эцюды.

– І гэтыя старыя бэ не саромелiся трэсцi абвiслымi жыватамi перад такiмi, як ты? – здзiўлялася яна.

– У Парыжы прафесiя натуршчыцы адна з самых прэстыжных, – Шрыфтавiк дастаў з лядоўнi бутэльку венгерскага "Рыслiнгу".

– Мы ж не ў Парыжы, дый наўрад цi гэтыя тоўстыя бэ змаглi б там уладкавацца на добрае месца. Акрамя воцату ў цябе нiчога няма?

– "Рыслiнг" – добрае вiно, але ёсць яшчэ паўпляшкi гарэлкi.

– Сам пi воцат, а мне гарэлкi налi.

Шрыфтавiк пашкадаваў, што запрасiў гандлярку. Пасля трэцяй чаркi яна пачала расказваць брыдкi эпiзод са свайго працоўнага жыцця. Пасля заканчэння гандлярскае школы яе накiравалi ў прамтаварную крамку, а яна, каб не працаваць, зламала сабе ўказальны палец на правай руцэ. Пальчык, гандлярка казала менавiта "пальчык", яна засунула ў дзверы i з усяе моцы ўдарыла па iх нагою. Два тыднi не хадзiла на працу. А потым яе сяброўка з унiвермага "Беларусь" прапанавала з'ездзiць у лазню з адным вялiкiм начальнiкам. Цяпер раз на два тыднi яна ездзiць з тым начальнiкам у загарадны спарткомплекс i працуе ў самым вялiкiм унiвермагу.

– Маю ўсё, што захачу, – скончыла гандлярка сваю прыпавесць.

– А што вы хочаце?

– Ты ўсё роўна не ведаеш, таму з табой нецiкава гаварыць. Лепш скажы, што табе трэба. Думаеш, я поўная iдыётка i не прасякла, на што ты мяне прывалок?

– Вы мне спадабалiся, – схлусiў Шрыфтавiк.

– Так i паверыла, з разгону, спадабалася. Кажы, што трэба, а не, дык дапiваю i сыходжу, – гандлярка вылiла рэшткi гарэлкi з пляшкi ў Шрыфтавiкову шклянку.

– Я хацеў намаляваць вас, – не здаваўся ён.

– Ну, тады чао-о, – яна выпiла паўшклянкi адным глытком i ўстала.

– Чакайце! А нашто вы сюды прыйшлi? Пэўна ж, не з-за таго, каб спытаць, чаго мне не хапае?

– Цiкава было паглядзець, як жывуць мастакi ў сапраўднасцi, бо нядаўна бачыла iх у кiно.

– Ну, i як жывуць мастакi?

– Бедна. Як усе звычайныя "саўкi", бедна.

Шрыфтавiк засмяяўся пасля гэтага кароткага вызначэння.

– А што? Можа, няпраўда? Паглядзi ў люстэрка. Цябе нiбыта з памыйнiцы выцягнулi. Нават у камiсухах можна лепей апрануцца. А мэбля? На якiм сметнiку ты яе адшукаў? І такiя ствараюць прыгажосць? Смешна! Гэта я з цябе павiнна смяяцца, а не ты з мяне. Сонейка.

– А вы жывяце багата?

– Ды мой станiк каштуе больш, чым усё, што на табе ёсць разам з тваiм будзiльнiкам фiрмы "Прамень".

– Няўжо ваш станiк з Парыжа?

Гандлярка схапiла за рыльца пляшку з-пад гарэлкi i ўзняла над галавою.

– Маўчаць! Сонейка.

– Спакойна. А цяпер я пералiчу, што мне з-пад вас трэба. Вы ж самi хацелi. Так?

– Давай! – гандлярка апусцiла пляшку.

– Кiтайская туш, набор галандскiх пэндзляў i венгерскiя фламастэры...

– Усё? – гандлярка пазяхнула.

– Не, не ўсё, яшчэ эстонскiя лiтрасеты.

– Заўтра прыйдзеш а дзясятай ранiцы, кошт падвойны.

– Няма пытанняў, – Шрыфтавiк налiў сабе "Рыслiнгу" i спытаўся: – Будзеш?

– Буду! І нефiг было ламацца, вобраз ён шукаў... Ёханы манэ.

Адказнае даручэнне Шрыфтавiк выканаў у прызначаны тэрмiн.


ХIV. ТУМАННІК

Каханкi вярталiся з возера ў горад.

– Туман, – сказала яна.

– Табе халодна? – спытаўся ён.

– Нiчога не вiдаць...

– Вазьмi маю куртку.

– А мы слушна iдзем?

– Калi праз хвiлiнаў пяць выйдзем на асфальт, – слушна.

– Праваруч павiнен быць завод. Калi мы iшлi на возера, я яго добра разгледзела.

– І што ты ўбачыла?

– Звычайны вайсковы завод, я не бачыла нiводнага чалавека.

– Якая драма?! Нават калi падыдзем да завода, дык нiчога не зможам даведацца. І пiльны вартавы нас можа забiць. У такiм тумане ён нас заўважыць у самы апошнi момант i адразу, без усялякiх папярэджанняў, стрэлiць. Нехта з нас, хай гэта буду я, загiне першы... Заўсёды нехта памiрае першы...

– Можна пайсцi ў другi бок.

– Лепш пачакай.

– Ты хочаш проста на сцежцы?

– Я хачу не проста, а на сцежцы.

– Як толькi мы пачнем, адразу нехта з'явiцца.

– Гэта будзе матэрыялiзацыя страху.

– Я не баюся, толькi лепш сысцi са сцежкi.

Каханкi пайшлi па высокай жнiвеньскай траве.

– Тут балота, – расчараваўся ён.

– Давай пяройдзем на другi бок, – прапанавала яна.

– А чаму ты голiш валасы пад пахамi i на жаночым месцы?

– Каб табе спадабацца.

– Цiха. Нешта жалезнае ўпала на асфальт.

– Нiчога не чую.

– Цiшэй. Слухай. Чуеш? Крокi... Наблiжаюцца... – каханак перайшоў на шэпт. – Нехта iдзе па сцежцы.

Крокi наблiжалiся. Каханкi выразна чулi, як нехта прайшоў зусiм побач, здаецца, працягнi руку – i схопiш, але яны нiкога не ўбачылi. Над высокай жнiвеньскай травою стаяў туман.

– У мяне такое адчуванне, што гэта не чалавек i што ён не сышоў, а стаiць i назiрае. І ён нас бачыць, а мы яго не.

– А хочаш ведаць, хто гэта быў?

– Зноў пра пiльнага вартавога?

– З вартавым ясна, а тут... Ёсць паданне, нiбыта ў тутэйшых мясцiнах жыве Туманнiк. Раз на год ён забiрае чалавечыя душы да сябе ў балотнае царства. Робiць злачынствы... Ішоў п'яны, упаў з моста i ўтапiўся. Машына ўрэзалася ў дрэва, i шафёр загiнуў... Але кажуць, што робiць ён гэта толькi раз на год.

– І ты верыш?

– Веру, не веру. Але цiкава.

– Давай забудзем пра гэтага Туманнiка, я ўжо забыла.

– І я забыў. У цябе такiя прывабныя каленi, – каханак пацалаваў калена сваёй каханкi.

– А чым табе падабаюцца мае каленi?

– Яны такiя круглыя i акуратныя. А яшчэ мне падабаюцца твае сцёгны i... – каханак пацалаваў каханку крыху вышэй калена.

– А чым табе падабаюцца мае сцёгны?

– Яны светлыя. А яшчэ мне падабаецца тваё жаночае месца, якое ты так чыста пагалiла...

Праз туман да каханкаў даляцеў вiск машынных тармазоў i рэзкi ўдар жалеза аб камень.

– А я забыла, што дарога зусiм побач. Давай падыдзем паглядзiм, можа, трэба дапамагчы.

– Каму дапамагчы? Туманнiку?

– Вар'ят.

– Ідзi, дапамагай. Ты што, доктарка? Як ты зможаш дапамагчы?

– Адна не пайду.

– Разумна. Пабудзь тут, я схаджу.

– Чакай. Я не хачу заставацца адна ў гэтым праклятым тумане.

– Глядзi, асфальт, значыць – мы слушна iшлi. Вунь i машына. "Хуткая дапамога". Чакай. Я адзiн. Не падыходзь.

– Што там?

– Мяне зараз выверне.

– Яны мёртвыя? Я пайду пагляджу.

– Лепей не хадзi.

– Давай разам падыдзем.

Каханкi падышлi да скарабачанай машыны.

– Якi жах! А шафёр да цябе падобны. Паглядзi. І профiль, i валасы, i нават рукi...

– Лепш пойдзем адсюль. Ты адчуваеш пах крывi? Цяжка, як на бойнi, праўда?

– Слухай, а чаму гэта дарогу бетонным плотам перагарадзiлi?

– Давай я цябе падыму, i паглядзiш, што за плотам.

– Нiчога не вiдаць. Трава, дарога i туман.

– А цяпер пайшлi адсюль. Гэты пах крывi становiцца нясцерпны. Калi iсцi шпарка, праз паўгадзiны будзем у горадзе.

Каханкi ледзь не беглi.

– А доктарка ў машыне была падобная да цябе.

– Гэта ты гаворыш, каб аспрэчыць сваё падабенства да шафёра.

– Глядзi, нехта знак "аб'езд" павалiў.

– Давай паставiм.

– Не чапай, хай ляжыць, хай усё застанецца, як было. Нiбыта нас тут няма.

– Можа, твой Туманнiк i знак павалiў?

– Вядома, Туманнiк. І да машыны не трэба было падыходзiць. Усё роўна не дапамаглi б. Ведаеш, у маiх суседзяў на мiнулым тыднi захварэла дзiця. Яно пачало плакаць сярод ночы. Яго суцяшаюць, а яно плача i плача. А я ляжу i слухаю, як плача дзiця i як мацi з бацькам яго суцяшаюць. Я магу толькi слухаць плач за сцяной.

– І чым скончылася?

– Дзiця супакоiлася, я заснуў.

– Бачыш мост, за iм бензакалонка i тэлефон-аўтамат.

Каханкi накiравалiся пад мост. Туман зрабiўся густы, што цэмент.


ХV. КАДУК

Кухарка з руднянскай школы гнала самагон. Яе нават штрафавалi, ажно на чатырыста рублёў. І давялося прадаць усiх качак i гусакоў, каб заплацiць той штраф. Але i пасля гэткiх цяжкасцяў кухарка не пакiнула свой занятак. Гнала яшчэ больш, толькi прадавала праз знаёмых цi калi папярэдне дамаўлялiся. А не так, што прыйшоў пад акно, пастукаў i табе вынесуць.

А ў вёсцы суседняй якраз раскватаравалi дрэнажнiкi. Балотаў у нас – мора, куды вокам нi кiнь – балота. І дрыгва ёсць, i "чортавыя вочы". А дрэнажнiкi вядома што за людзi. На такую работу бяруць – нават пашпарта не пытаюцца. Вось яны i дамовiлiся з кухаркаю, што тая ў самую глухасць ночы будзе прыносiць iм па пяць лiтраў самагону, трохлiтровы i двухлiтровы слоiкi. За што плацiлi ёй ажно 15 рублёў. Гэта ж калi было.

Аднойчы спакавала кухарка слоiкi ў валiзкi, газетамi абклала i пайшла да пакупнiкоў. Ішла яна сцежкаю каля самай рэчкi, спатыкнулася i сказала: "А каб цябе Кадук узяў", ну i пайшла далей паўз Вяллю, аж бачыць, нехта на мосце стаiць. А трэба ж на другi бок перайсцi. "Можа, якi дрэнажнiк выйшаў сустракаць?" – падумала ды на мост выйшла. Аж бачыць, што перад ёю не чалавек, не звер, а нешта страшнае з вялiзнай калматай галавою, маленькiмi свiнымi вочкамi i шырокiм горлам. А адзежа на тым страшыдле звычайная, што i ў дрэнажнiкаў – фуфайка, нагавiцы брызентавыя ды боты гумовыя з закасанымi халявамi. Хацела кухарка абмiнуць тое страшыдла, а яно дарогу заступае. Спужалася цётка, але выгляду не падае, кажа:

– Што гэта вы, мужчына, тут робiце такою парою?

А страшыдла як разявiць сваю пашчу, поўную тонкiх крывых зубоў, што ў шчупака, i як зараве. У беднай цёткi ўсё нутро пахаладзела i голас задрыжэў:

– Можа, вы, мужчына, самагону хочаце? Дык у мяне ёсць.

Паставiла кухарка свае валiзкi на мост, дастала двухлiтровы слоiк i страшыдлу падала. Той зубамi накрыўку капронавую сарваў, самагон выжлукцiў, слоiк у рэчку кiнуў, вусны языком аблiзаў, нiбыта ён не самагон пiў, а хлебны квас.

– Ну, то я ўжо, можа, пайду? – папытала кухарка i хацела ўжо iсцi, i валiзкi ў рукi ўзяла, i павярнулася да пачвары спiнаю, як чуе, што рука-лапа ёй на плячо лягла. А пазногцi на той лапiшчы вострыя, доўгiя i блiшчаць, што жалезныя.

– Што гэта вы надумалiся, мужчына? Мы ж з вамi не знаёмыя зусiм, – азiрнулася яна i ўбачыла пашчу разяўленую, дзе замест языка полымя гарыць.

– Ну, калi вы надта ўжо хочаце, дык можаце i гэта зрабiць. Толькi я сама ўсё скiну, каб вы сваiмi кiпцямi мне сукенку не падралi.

Падрыхтавалася цётка, i страшыдла падрыхтаваўся. А як пабачыла кухарка чэлес тае пачвары, дык ледзь прытомнасць не страцiла, бо падумала, што не зможа прыняць у сябе такi вялiзны орган, не раўнуючы конскi. Але другi страх, што страшыдла жыццё забярэ, перасiлiў першы спалох. Узяла кухарка ў рукi пачварны чэлес i, як магла, акуратна пачала ў сябе запраўляць. І неяк заправiла, ад жаху нават болю не пачула.

Больш як гадзiну трывала цётка тую любоў, а потым сiлы пакiнулi яе, цела абмякла, свядомасць затуманiлася. А як мёртвы сон агарнуў цётку, дык разявiў той звер пашчу на ўсё шырокае горла i праглынуў пакутнiцу.

Па Руднi доўга хадзiлi розныя плёткi. Казалi i на дрэнажнiкаў, што гэта яны абрабавалi, згвалцiлi i забiлi кухарку. Казалi i па-iншаму, нiбыта кухарка ўцякла з бухгалтарам, якi дрэнажнiкам зарплату прывозiў. Адна зусiм старая баба расказвала якраз тое, што я запiсаў:

– Кадук яе ўзяў, распуснiцу. Гэтая пачвара пахапала б усiх людзей, каб ёй было вольна на гэты свет з'яўляцца, але Бог так зрабiў, што яна сама не мае ўлады над сабою, а чакае, пакуль паклiчуць. Не клiч Кадука!


XVI. ЦЕЛААХОЎНІК

О'kay! Значыць – да сталiцы. А я дарогi люблю. Сядзеш – едзеш. У мяне ўсё жыццё – дарога. Толькi гэта не для газеты. Я адной табе належу, як спяваюць цяпер, Беларусь мая. І больш нi-нi.

Маё жыццё – гэта маё жыццё!

Вось каньяк, бяры адкаркоўвай. Дай сюды. Бачу, не ўмееш. Вось так. Загад – выкананне. Намёк – выкананне. Ён падумаў, а я ўжо раблю. Хто ён? Хто я? Цiха! Не для газеты.

Вось едзем, нi ты мяне не ведаеш, нi я цябе не ведаю. Любата. І знаёмiцца не будзем. Суседзi, спадарожнiкi мы, i дастаткова. Давай, сусед, па маленькай. Як кажуць, "за знаёмства". Ху-у-ух! Лады!

Гэта ж я з памiнак. Брат у мяне быў. Жыў, жыў i памёр. Двое нас было. Я ды ён, i больш нiкога – нi мацi, нi бацькi, нi цёткi, нi дзядзькi. Толькi родны iнтэрнат пад Мсцiславам. Аднаму яму належым, як цяпер спяваюць.

Да войска я за братам глядзеў, я ў салдаты, ён у турму. А ў войску – красата. No problem. Спорт люблю. Ведаеш, як страляю? Восем з дзесяцi. Фiрма! Толькi iдыёт будзе выхваляцца, што зможа дзесяць з дзесяцi зрабiць. А мы не, мы бяром свае восем, i нам больш не трэба. А брат мой узяў у вясковай храме свае пяць гадоў турмы. А я ў войску адхапiў тое, што маю. Целаахоўнiк я. Толькi не для газеты. Папярэджваю!

Мне цяпер што? Я адзiн. І хто сказаў, што ў полi ён не воюш? Ён воюш у полi, нават i адзiн, як раней спявалi.

А з братам мы дамовiлiся, яшчэ як я ў салдаты сыходзiў. Калi хто чырвоную пляму на Месяцы ўбачыць, значыцца – няма ў яго больш брата, адзiн ён застаўся, як вока ў iлбе.

Вось пазаўчора выйшаў я з цiра, галаву ўзняў, а на небе поўня, а на поўнi кроў. На ранiцу выклiкаюць i кажуць, што трымай камандзiроўку i грошы, едзь i хавай па-людску брата свайго. Паехаў i пахаваў. У домакiраўнiцтве выпiў я пляшку каньяку з сантэхнiкамi, яны ж сёе-тое дапамаглi на могiлках. Здаў ключ ад кватэры; ён жа адзiн жыў.

І вось еду. А тут ты. Так што drink за брата майго. І забылiся.

Лепш пра другое.

Пра што два мужыкi павiнны гаварыць? Слушна, пра жанчын. Раскажу пра Пантэру. Пра манекеншчыцу. Фiрмовая дзеўка. На часопiсных вокладках яе face класна глядзiцца. Ды што face? Там такiя ногi – атам. Глянуць i памерцi. А пастава гнуткая, што ў пантэры.

Пазнаёмiлiся мы ў Румынii. Паехалi з вiзiтам, а каб не сумаваць на ўрачыстых вячэрах – прыхапiлi калекцыю нацыянальных строяў. А хто гарсэты ды намiткi будзе дэманстраваць? Ясна хто – дзяўчаткi, прыгажунi нашыя. І ўсе пры справе i ўдзень i ўначы. І ўсе смяюцца. І Пантэра смяялася ўдзень, а ўначы я да яе, а яна мне – no. Тады я ёй цiха-цiха кажу, што болей за мяжу не паедзе. Сказаў i пайшоў у свой нумар. А праз пяць хвiлiн тукi-тукi. І цэлую ноч быў fuck art. Як яна прагiнае спiну, як дапамагае. Талент! Генiй. Я пяць разоў адлятаў.

Назаўтра яна шампанскае Чаушэску падносiла. Такое жыццё, брат. А Чаушэску – iнтэлiгентны чалавек. Сцiплы. Мне дык вельмi спадабаўся. Еўрапеец. Толькi не трэба параўнанняў! А яго забiлi. Дзiкунства! Ён у Пантэры келiх узяў. Па ўсiм было вiдаць, што спадабалася прыгажуня. Гэта ж яна думала, што праз fuck ёй шампанскае насiць даручылi. А на самай справе з-за твару, ног, ну, i за art, вядома. І было ў мяне з Пантэрай румынскае каханне.

А вярнуўся, i адразу выклiкаюць i пытанне задаюць: "Хто гэта за мяжу больш не паедзе?" І смяюцца. Заклала мяне Пантэра, вось табе i маеш.

Ведаеш, я прыдумаў – будзеш братам маiм. О'kay! А як убачыш кроў на Месяцы, ведай – мяне больш няма.

А цяпер bye-bye.


ХVII. ЭМІГРАНТ

У пятнiцу Эмiгрант вярнуўся з Варшавы ў Мiнск на светлым "Мерседэсе", якi падаравала яму заможная жонка, палячка.

Знаёмыя наляцелi, як восы на цукар. Абдымкi. Пацалункi. Балбатня. Захапленне машынаю i апранахамi. Жарцiкi. Развiтаннi. Нарэшце – пустата i самота.

Эмiгрант затэлефанаваў даўняму сябруку, якi з радасцю пагадзiўся пабыць за рулём "Мерседэса".

Суботу i нядзелю Эмiгрант прасядзеў у сваёй мiнскай каханкi разам з сябруком i ягонай чарговай "нявестаю".

У панядзелак усе чацвёра наведалi выставу, дзе каханка i "нявеста" дэманстравалi прывабнасць ажно з семнаццацi фотаплакатаў. Эмiгрант засумаваў, развiтаўся i пайшоў пешкi да бацькоў.

У аўторак ён выклiкаў сябрука ўвечары. Той завёз Эмiгранта ў "Глiнтвейню", што ў дварах Траецкага прадмесця. Народу ў "Глiнтвейнi" было шмат, i Эмiгрант з сябруком падселi за стол да чалавека з пераламаным носам. Той весялiў дзвюх маладзiц.

Эмiгрант выпiў сто грамаў пасольскай гарэлкi, i яму захацелася пазнаёмiцца з суседзямi па стале; тым больш, што твар з пашкоджаным носам быў знаёмы, а маладзiцы былi, пэўна ж, з тых, хто не прымушае доўга ўгаворваць.

– Я вось толькi што прыехаў з Варшавы, – пачаў Эмiгрант, – i магу вам сказаць, што тут лепш, чым там.

Маладзiцы натапырылiся, не раўнуючы вераб'i на марозе.

– Ведаю, – сказаў чалавек з перабiтым носам. – Я нават ведаю, хто ты такi.

– Я таксама цябе недзе бачыў, – Эмiгрант спрабаваў успомнiць, але не здолеў.

– На "Ратушы", у хiповыя часы. Ты на "Ратушы" быў каралём. І нават мянушка твая – Князь.

– Гэта ў мяне ад прозвiшча – Князькоў. Толькi я цябе нiяк не ўспомню.

– Пэўна, з-за носа, – меркаваў чалавек са шнарам на пераноссi.

– А што такое "Ратуша"? – уставiла адна з маладзiц.

– Сквер насупраць Дома ўрада, – адказаў Эмiгрант.

– А чаму тут лепш, чым там? – пацiкавiлася другая.

– Тут мама, тата i... каханне, – цiха адказаў Эмiгрант.

– А мы вось выставу фотаплаката адзначаем, – паведамiла тая, што пыталася пра "Ратушу".

– А ш-ш-што г-г-гэта твае плакаты на выставе? – Эмiгрант пачаў заiкацца, калi звярнуўся да суседа па стале.

– Мае.

– Усе?

– Усе.

Эмiгрант памаўчаў, супакоiўся i спытаўся:

– А ты змог бы зрабiць мой партрэт, толькi каб я на iм быў на дванаццаць гадоў маладзейшы, каб я быў такi, як на "Ратушы" – кароль хiпi. Я далярамi заплачу.

Чалавек з непрыгожым носам паглядзеў на самаўпэўнены твар Эмiгранта, успомнiў, што ў таго былi доўгiя, да плеч, валасы, i сказаў:

– Магу.

– Дамовiлiся. А цяпер, дзяўчаты, я вас запрашаю пакатацца на белым "Мерседэсе". Вядома ж, калi фотамайстра не будзе супраць.

– Буду толькi рады, калi ты, князь, пакатаеш дзяўчат. У мяне яшчэ ёсць справы на вечар.

"Мерседэс" плаўна адкацiўся ад ганка "Глiнтвейнi", на якiм прыпальваў цыгарэту чалавек з крывым носам. Раптам шыкоўная машына дала заднi ход. Эмiгрант высунуўся з акна:

– Т-т-толькi не фатаграфуй больш маю каханку без трусоў.

Ён зноў заiкаўся.

У сераду Эмiгрант прагуляў больш за 500 дзеравяных (рублёў) разам са сваiмi новымi сяброўкамi з "Глiнтвейнi".

У чацвер ранiцай ён развiтаўся з бацькамi. Мама плакала. А ўначы Эмiгрант перасек мяжу.


XVІІІ. БОЖАЯ МАЦІ

Рэстаўратар сядзеў на рыштаваннях у хрысцiянскiм саборы. Касцёл асвятлялi жаўтлявыя лямпачкi. Начны вецер напiнаў тоўсты полiэтылен, якiм былi зацягнуты вокны.

Другi дзень рэстаўратар адпрацаваў адзiн у вялiкай баракальнай пабудове. Ён здымаў копii з фрэсак. Вочы балелi. Маляваць рэстаўратар больш не мог, але iсцi ў брудны i сумны гатэль не хацелася. Ён сядзеў на пыльных дошках, звесiўшы ногi, i глядзеў "у нiкуды".

Раптам з-пад рыштаванняў на сярэдзiну касцёла выйшаў атрамантавы кот.

– Кыцы-кыцы-кыцы, – паклiкаў рэстаўратар.

Кот выгнуў шыю. Колка блiснулi вочы.

– Хадзi сюды. Чуеш? Хадзi... пагаворым.

Кот бясшумна наблiзiўся да веснiц i пачаў узбiрацца на другi ярус. Гладкая поўсць цьмяна зiхацела. Калi жывёла падышла зусiм блiзка да рэстаўратара, працягнi руку – схопiш, той сказаў:

– Стой!

Кот скамянеў. Рэстаўратару зрабiлася млосна. Ён захацеў загаварыць i не змог.

– Мга-а-аў, – жывёлiна прагнулася нiбыта каб скокнуць.

– Пай-пайшоў прэ-эч, чорт хвастаты, – рэстаўратар замахнуўся.

Кот падаўся назад, завярнуўся i пайшоў да веснiц. Рэстаўратар неадрыўна сачыў за атрамантавай спiнай, пакуль тая не схавалася за рыштаваннямi.

– Ой, рана на Йвана, – заспяваў рэстаўратар.

Моцны голас запоўнiў саборную прастору.

– На Купалу ночка мала. Ой, рана на Йвана...

Рэстаўратар нечакана абарваў спевы – убачыў, як аблокi, намаляваныя на сцяне, зрушылiся i паплылi скрозь рыштаваннi. Анёл з белаю лiлеяю ў руцэ ўзмахнуў крыламi i плаўна ўзняўся пад купал. Мастак пабачыў ранiшнi краявiд, якi ляжаў за саборам. Тое самае мястэчка, тая самая асмужаная лёгкiм рачным туманам далiна... З неба па белых аблоках iшла жанчына.

"Божая Мацi, – мастак пачуў свой голас. – Гэта – Божая Мацi".

– Слухай, – загаварыла жанчына. – Яны прыйдуць i прагоняць цябе. Яны прагоняць, i ты паслухаешся i сыдзеш. Сыдзеш i вернешся, але яны не адчыняць дзверы. Зноў i зноў ты будзеш вяртацца. Цябе чакаюць.

Жаночая постаць растала ў аблоках.

Рэстаўратар прахапiўся. Бляклыя лямпачкi ледзь асвятлялi напаўразбураны iнтэр'ер сабора Успення Дзевы Марыi.

Праз колькi тыдняў рэстаўратара звольнiлi, бо ў нерабочы час ён пачаў пiсаць пано "Страшны суд", якое выклiкала пратэст у кiраўнiкоў.

Калi рэстаўратар збiраў па рыштаваннях свой рыштунак, дык прыклаў далонь да намаляванага анёлавага пляча – сцяна была цёплая.

Праз год рэстаўратар, якi працаваў маляром, наведаў мястэчка, дзе высiўся былы кармелiцкi сабор Успення Дзевы Марыi. Касцёл быў замкнёны.

Гаварыць пра бачанае чалавек баiцца.


ХIХ. БУТЛЕГЕР

Суседу было гадоў пад восемдзесят, i жыў ён зусiм адзiн. Ягоная аднапакаёўка была паверхам вышэй за нашую. Яшчэ ў яго быў буфет, пэўна, старэйшы за гаспадара. Запомнiлася, як сусед стаяў каля буфета, мусолiў у руцэ тры рублi i гаварыў:

– Яна памерла...

Гэта пра жонку. Я забраў у яго грошы, адлiчыў рэшту i сышоў.

Я прыносiў яму малако i хлеб. Пасля iнсульту ён блага гаварыў i амаль не мог хадзiць. Ад ложка да буфета, ад буфета да прыбiральнi, ад прыбiральнi да ложка, i ўсё з адпачынкамi, усё каля сцяны. А я ў свае дзесяць гадоў выконваў абавязкi перасоўнае крамы.

– Яна памерла, – казаў сусед кожнага разу, калi я перадаваў яму прадукты.

За тое, што хадзiў у краму, я браў з яго пяцьдзесят капеек. Як сусед еў, я нiколi не бачыў. Прадукты заставалiся на буфеце. Мы развiтвалiся. Дзверы ён нiколi не зачыняў, яно i зразумела.

Яшчэ ў мае абавязкi ўваходзiла здаванне пустых бутэлек. Грошы за iх я пакiдаў сабе.

Сусед памёр на кухнi, укленчыў каля буфета i сканаў.

На пахаваннi я плакаў i ўсё не мог адвесцi вачэй ад сiняга вуха нябожчыка.

Як усе з'ехалi на могiлкi, я аднёс у прыёмны пункт сем бутэлек. Атрымаў за iх рубель i пяць капеек. Рубель быў жалезны, пятак таксама блiскучы. Таму i запомнiў, што бутэлек было якраз сем.

Мацi ў мяне добрая. Яна заўсёды суседзям дапамагае, проста так. Яе ўсе любяць i гавораць мне: "Якая ў цябе цудоўная мама". А я зусiм да яе не падобны. Знешне, маю на ўвазе.

Жыў у маiм доме яшчэ адзiн чалавек, якому я насiў бутэлькi. Ягоная кватэра была ў суседнiм пад'ездзе на першым паверсе. Я нярэдка бачыў, як ён вечарамi пiша за сталом пад настольнай лямпаю. Ён быў лiтаратарам. Жыў з мацi i жонкаю. Ягоныя мацi i жонка памерлi ў адзiн год.

"Мацi доўга хварэла, а жонку рак з'еў за месяц", – так гаварылi ў двары.

Лiтаратар сперажываўся i пачаў пiць. Па гарэлку ён пасылаў мяне. Я падыходзiў пад краму i прасiў мужчын, каб узялi мне бутэльку. Я прыносiў гарэлку да лiтаратара, ён садзiў мяне за стол i казаў:

– Яны чакаюць. Жонка i мацi. Павесiцца я не магу. Лепей спiцца. Мне знаёмы фельчар казаў, што, калi мужчына вешаецца, у яго чэлес устае. Я хацеў пра гэта напiсаць, а так i не напiсаў. Трэба пiць. Гэта не самы горшы шлях да iх, можа, не самы кароткi, але не горшы...

Лiтаратар пiў "па-чорнаму".

Ён плацiў мне па рублю за пляшку. Звычайна я прыносiў гарэлку, калi яе не было, браў каньяк. Вiна лiтаратар не пiў.

Пустыя бутэлькi здаваў я. Назбiраецца штук трыццаць – занясу ў прыёмны пункт. Грошы мне.

А памёр ён раптоўна. Сам выклiкаў "хуткую дапамогу". А калi тая прыехала, ён быў ужо нежывы.

"Хавалi яго з пыхаю. Труна ў Палацы прафсаюзаў стаяла, i хор спяваў", – так гаварылi ў двары.

Аднойчы я расказаў сваёй жонцы пра гульню ў перасоўную краму.

– А я i не ведала, што ты ў дзяцiнстве быў такi паганец, – падсумавала яна.

А мне падумалася, што яшчэ паглядзiм, хто здасць бутэлькi пасля вашай смерцi.


ХХ. ГАЗАВІК

У кватэру зайшоў Газавiк са стажорам.

Напярэдаднi яны паставiлi ў гэтай кватэры новую польскую плiту, але ў гаспадынi не знайшлося тады патрэбных грошай, каб разлiчыцца. Яна папрасiла зайсцi праз тыдзень i паабяцала акрамя грошай бутэльку вiна.

Газавiку было гадоў пад сорак, але, як i ўсе людзi сантэхнiчнага занятку, ён меў такi выгляд, што адразу сказаць, колькi яму – 25 цi 50, – было немагчыма. Высокi, але крыху сутулаваты, хударлявы, з цёмным ад алкаголю тварам, ён i ўзiмку i ўлетку насiў цёмна-сiнюю балонневую куртку. У правай руцэ ён трымаў парэпаную, але важкую валiзку з рыштункам. У адрозненне ад кучаравага стажора, Газавiк менш за ўсё паходзiў на Дон Жуана.

Гаспадыня заўсмiхалася i, замест таго каб схадзiць па грошы i вiно, запрасiла Газавiка прайсцi ў пакой. Той скiнуў боты i ў тоўстых ваўняных шкарпэтках пайшоў за жанчынаю. Дзверы за сабой Газавiк не зачынiў.

Стажор пачуў настойлiвы шэпт, потым смех. Калi наступiла цiшыня, ён крадком наблiзiўся да дзвярэй, але ўбачыў толькi пустую частку пакоя. Зазiрнуць ён не наважыўся, затое пачуў шапаценне сукенкi i шорах балонневай курткi. Пра тое, што дзеецца ў нябачнай частцы пакоя, стажор, вядома, здагадаўся. Ён раптам адчуў, як налiваецца гарачынёю твар.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю