Текст книги "Дамавiкамерон"
Автор книги: Адам Глебус
Жанр:
Современная проза
сообщить о нарушении
Текущая страница: 6 (всего у книги 9 страниц)
– У горадзе голад пачынаецца, – сказала Жонка ў рандэлю з абабранаю бульбаю i дадала ў вядро з шалупiннем. – Прынясi бульбу з сутарэнняў, а iнакш украдуць.
ХLVII. ГВАЛТАЎНІК
Ва унiверсаме "Цэнтральны" гула вечаровая талкатнеча. Гвалтаўнiк iшоў уздоўж палiц з кухоннымi прыладамi. Каля стэлажа са слоiкамi ды гаршчэчкамi пад кветкi ён убачыў дзяўчыну. Стрункая, гнуткая, нiбы пяро паўлiна, яна засяроджана выбiрала слоiк. Твар Гвалтаўнiка змянiўся, абыякавасць саступiла месца зацiкаўленасцi. Дзяўчына так i не здолела выбраць слоiк. З пустымi рукамi яна накiравалася да выхаду. Хаваючыся за палiцамi i стэлажамi, Гвалтаўнiк пайшоў следам. З унiверсама яна выйшла на праспект дый спусцiлася ў метро. Гвалтаўнiк ледзь паспеў сесцi з ёй у адзiн цягнiк. З метро дзяўчына прайшла на аўтобусны прыпынак. Гвалтаўнiк зрабiў выгляд, што ўважлiва чытае аб'яўкi, налепленыя на лiхтарны слуп. У аўтобусе дзяўчына прайшла ў сярэдзiну салона, а Гвалтаўнiк застаўся стаяць на задняй пляцоўцы. Аўтобус завярнуў з шырокае магiстралi на вузкую вулку, праехаў пад чыгуначным мостам i загамаваў каля каштанавага сквера. Дзяўчына лёгка саскочыла з прыступкi на асфальт. Гвалтаўнiк перачакаў на прыпынку, пакуль дзяўчына адыдзецца, каб, не выклiкаючы падазрэнняў, рушыць следам. Дзяўчына кiравалася ў бок чыгункi. Яна перасякла сквер i падышла да вузкага тунеля, што ляжаў пад чыгуначным палатном. Яна ўжо ступiла на шахматную – у чорна-шарыя квадраты тунельную падлогу, калi Гвалтаўнiкова рука легла ёй на плячо.
– Стой! – загад, як стрэл, паляцеў у тунель.
Дзяўчыну скаланула, як ад удару токам.
– Будзеш крычаць, перарэжу горла, – Гвалтаўнiк паднёс нож да збялелых дзявочых вуснаў.
– Пайшлi! – ён пацягнуў дзяўчыну да сябе.
Яны iшлi ўздоўж высокага насыпу. Безаконныя сцены складоў ды парканы з калючым дротам цягнулiся з другога боку. Гвалтаўнiк спынiўся толькi каля моста праз сонную начную Свiслач.
Дзяўчына трымцела ад сполаху i гiдкасцi, калi ён зрываў з яе сукенку. Яна падпарадкоўвалася Гвалтаўнiку, як анучная лялька слухаецца дзiцячых рук. Ён паклаў яе на засыпаную чыгуначным пылам шорсткую траву. Гвалтаўнiк увайшоў у дзяўчыну нечакана i рэзка. Але тая не ўскрыкнула i не застагнала, яна адно працяжна ўздыхнула. Жах панаваў у свядомасцi, бо перад вачыма ўсё яшчэ стаяў бляск нечакана ўбачанага нажа. Яна не ўскрыкнула нават, калi Гвалтаўнiк перавярнуў яе i, рассунуўшы рукамi клубы, увайшоў ззаду. Дзяўчына сцiснула зубамi самы кончык уласнага языка i трывала. Яна так i засталася стаяць на каленях з тварам, прыцiснутым да бруднай травы, калi Гвалтаўнiк пачаў паднiмацца на чыгуначны адхон. Насвiстваючы, ён перайшоў мостам на другi бераг Свiслачы i знiк за хiсткiмi галiнамi вербаў.
* * *
У кiнатэатр "Цэнтральны" Гвалтаўнiк прыйшоў на апошнi сеанс. Зала была запоўненая на трэць. Калi фiльм скончыўся i запалiлася святло, Гвалтаўнiк убачыў шыкоўную жанчыну. Годная, як гатычны сабор святой Ганны ў Вiльнi, яна iшла мiж пустых крэслаў. Ад кiнатэатра яна прайшла на тралейбусны прыпынак, дзе ад няма чаго рабiць разглядала газетны шапiк, асветлены слабаю лямпачкай. У тралейбус жанчына зайшла праз сярэднiя дзверы, а Гвалтаўнiк – праз заднiя. Наступны прыпынак быў якраз насупраць абутковага завода "Прамень". Тралейбусны салон вокамгненна бiтма набiўся работнiцамi, што ехалi з трэцяй змены. Над пасажырамi залунаў пах клею i гумы. Гвалтаўнiк захваляваўся, бо збаяўся згубiць сваю абраннiцу ў гэтым задушлiвым цясноццi. Але нерваваўся ён дарма, большасць работнiц сышла праз прыпынак, каля метро. Паўпусты тралейбус хутка ляцеў на ўскраiну горада. Годная абраннiца Гвалтаўнiка сышла насупраць Кальварыйскiх могiлак. Ён паспяшаўся за ёю. Яна абмiнула кветнiк з соннымi ружамi i ўзнялася па лесвiцы да вялiкага будынка, на першым паверсе якога паблiскваў цьмянымi вiтрынамi "Гастраном". Праз гулкую арку жанчына выйшла ў двор, засаджаны нiзка пастрыжанымi кустамi. Крадком, каб не было чуваць крокаў, Гвалтаўнiк зайшоў у арку. Жанчына чакала лiфт, калi ў пад'езд зайшоў ён.
– Мне восьмы, – абыякава сказала яна ў кабiне.
– Вышэй, – пераканаўча запэўнiў Гвалтаўнiк.
Лiфт, уздрыгваючы i парыпваючы, пасунуўся ўгору. На сваiм паверсе жанчына паспрабавала выйсцi, але Гвалтаўнiк не пусцiў, наставiў дзюбу двухбаковавострага нажа ў перапужаны твар.
– Вышэй! – паўтарыў ён праз сцiснутыя зубы.
– Адпусцiце! Што я Вам зрабiла?! Можаце забраць грошы...
– Едзем вышэй, – вольнай рукою ён нацiснуў кнопку апошняга паверха, на якiм выштурхнуў жанчыну да металёвай лесвiцы.
– Адпусцiце, – у голасе ахвяры стаялi слёзы.
Ён моўчкi штурхануў ахвяру на прыступкi, звараныя з чорных прэнтаў. Жанчына паднялася на цёмную пляцоўку да дзвярэй, што вялi на гарышча.
– Заходзь, – лязо нажа блiснула ў цемры.
Жанчына зайшла на гарышча. Гвалтаўнiк узяў яе за руку i ўпэўнена павёў да маленькага акенца, што слаба свяцiлася ўдалечынi. Каля акенца ён прымусiў жанчыну выканаць усе свае пажаданнi. Гвалтаўнiка не спыняла i тое, што яна была ў неспрыяльным стане. Пах крывi яшчэ больш узрушыў ягоную пажаднасць. Па ўсiм жанчына ўкленчыла i безгалоса зарыдала.
З дома, у якiм на гарышчы засталася плакаць жанчына, Гвалтаўнiк выйшаў у гуморы.
* * *
На прыгараднай станцыi "Мiнскае мора" Гвалтаўнiк разглядаў жанчын. Яму прыглянулася дзяўчына з сумнымi, як у панядзелак ранiцаю, вачыма. Сум прывабiў Гвалтаўнiка. Ён як мага далей адышоў ад абранай ахвяры. На ёй была сакавiта-чырвоная сукенка, i можна было лёгка сачыць за жанчынай. Але, каб мець пэўнасць, Гвалтаўнiк усё ж сеў у адзiн вагон з абраннiцаю. Дзяўчына выйшла з электрычкi праз адзiн прыпынак на станцыi "Масюкоўшчына". Гвалтаўнiк узрадаваўся такому хуткаму разгортванню падзей. Дзяўчына iшла ў бок мiкрараёна. Гвалтаўнiк няспешна крочыў следам. Яна абмiнула дзевяцiпавярховiк i зайшла ў пад'езд старога двухпавярховага дамка. Небарака не паспела зачынiць кватэрныя дзверы, а ў перадпакоi ўжо ўсмiхаўся неспадзяваны госць. Дзяўчына кiнулася да яго i паспрабавала выпхнуць за парог. Марныя намаганнi. Гвалтаўнiк ударыў ахвяру. Кроў тонкiм струменьчыкам пацякла з губы на падбароддзе, намаляваўшы вось сiметрыi. Ён падумаў, што кроў пасуе да чырвонае сукенкi. Эстэтычныя развагi парушыў крык:
– Ратуйце!
Дзяўчына наляцела на Гвалтаўнiка з намерам разадраць пазногцямi ягоны халодны i гожы твар. Моцны ўдар адкiнуў яе на сцяну.
– Заб'ю! – сыкнуў Гвалтаўнiк i як доказ паказаў нож.
Дзяўчына звяла. Ён узяў яе двума пальцамi за акрываўленае падбароддзе i перавёў у пакой. Дзяўчына больш не пярэчыла, яна толькi адвярнула твар, калi ён абцiраў сукенкаю яе перапэцканыя кроўю вусны. Асмужанымi вачыма дзяўчына глядзела ў столь. Гвалтаўнiковы рухi былi таропкiя i рэзкiя. Яна так i засталася ляжаць аголеная на кiлiме, калi ён выйшаў з кватэры. У пад'ездзе Гвалтаўнiк уважлiва i педантычна агледзеў вопратку. Ён выйшаў у двор з вясёлымi вачыма, якiя бываюць у працаўнiкоў па суботах пасля цяжкага тыдня. Ён не ўбачыў на гаўбцы другога паверха аголеную дзяўчыну з сумным поглядам, якая ўзняла над галавою цяжкi пяцiлiтровы слоiк з мёдам i шпурнула ўнiз. Слоiк трапiў на гвалтаўнiкову галаву з такой сiлаю, што чэрап хруснуў. Сутарга скаланула цела, рукi ўзнялiся ўгору, нiбыта Гвалтаўнiк хацеў папрасiць даравання ва ўсiх пакрыўджаных жанчын. Па зямлi рассыпаўся веерам мёд, перамяшаны са шклом i крывёю.
XLVIII. ГРЭШНІК
Грэшнiк сядзеў на верандзе за светлым сталом i спрабаваў пералiчыць сем смяротных грахоў:
– Пыха, блуд, лянота... Лютасць... Зайздрасць... Блуд.
Ён збiваўся i пачынаў наноў загiнаць пальцы з дагледжанымi пазногцямi:
– Блуд, раз! Пыха, два! Лянота, тры! Ненажэрнасць! Так, выдатна, у той раз я не называў ненажэрнасць... Ненажэрнасць, чатыры! Трэба запiсаць найменнi ўсiх смяротных грахоў на аркушы дый павесiць на сцяну. Лютасць, пяць! Сквапнасць, шэсць! І яшчэ адзiн, апошнi... Зайздрасць, сем!
Грэшнiк уздыхнуў так цяжка, нiбыта камень закацiў на высокi груд. Як нi дзiўна, але i ў шэсцьдзесят гадоў вочы Грэшнiка не страцiлi блакiтнай яснасцi i глыбiнi. І ён глядзеў удалеч, калi па абедзе на верандзе свайго загараднага дома разважаў пра мараль.
– Цiкава, а цi мае значэнне паслядоўнасць у пералiчэннi смяротных грахоў? Напэўна, не мае, бо ўсе яны караюцца смерцю, як вынiкае з назову, а значыць усе яны роўныя.
Задаволены высноваю, Грэшнiк прымружыў вочы.
– Вядома, я – грэшнiк, як, дарэчы, i кожны смяротны. Вось возьмем, напрыклад, НЕНАЖЭРНАСЦЬ, не скажу, што ўсё жыццё я аб'ядаўся i напiваўся. Апошнiя гадоў дзесяць я наогул абмяжоўваюся вельмi сцiплай дыетаю, але было безадказнае дзяцiнства, i я з'еў узапар два кiло спелых бананаў. Мацi прытрымлiвала iх на свой дзень нараджэння, яны ляжалi ў лядоўнi. А я ўбачыў iх апетытна-васковую скуру i не вытрываў, схапiў спачатку адзiн банан, адарваў ад гронкi, аблупiў i амаль цалкам запхаў у рот. Я быў упэўнены, што другi банан абавязкова спатолiць маю прагу, але так думаў пра кожны наступны, пакуль не з'еў усе пятнаццаць вялiкiх бананаў. І мне не зрабiлася блага, а стала страшна, што пакараюць. Я сабраў лупiнне i загарнуў у старую газету. Пакунак я вынес ажно за горад i шпурнуў у кар'ер са смеццем. Бацькi так i не дазналiся, хто з дзяцей з'еў пачастунак.
Грэшнiк прабарабанiў па стальнiцы скаўцкi марш.
– А вось ЛЮТАСЦЬ у маёй бiяграфii не мае вартага прыкладу. Я не служыў у войску, не быў на вайне, не забiваў i не катаваў людзей. Зрэшты, не мне судзiць... Я засек кацяня. Улетку, калi вучыўся ва унiверсiтэце, дык працаваў на будоўлi. У мястэчку на ахвяраваныя знакамiтым паэтам грошы мы будавалi школу. І ў гэтай непабудаванай школцы прыблудная котка нарадзiла кацянятаў. Хударлявыя, брыдкiя, блыхастыя бегалi яны па двары. Праз колькi тыдняў з трох засталося толькi адно, бо двух нехта ўкiнуў у ямiну з недагашанай вапнаю. Аднаго дня я паклаў на стол у двары свой бутэрброд i пайшоў апаласнуць рукi. А калi вярнуўся, дык убачыў, як пад лаваю кацяня грызе мой хлеб з мясам. Я схапiў шуфель i адсек кацяняцi галаву. Закапаў кацяня там жа ў двары разам з недаедзеным бутэрбродам.
Грэшнiк набiў духмяным тытунём вiшнёвую люльку.
– ЗАЙЗДРАСЦЬ! Яна таксама была ў маiм жыццi. Не скажу, што я зайздроснiк, але быў выпадак, калi давялося выбiраць, або я, або iншы мог заняць месца кiраўнiка лабараторыi ў iнстытуце. Мой канкурэнт быў, бясспрэчна, таленавiты чалавек. Але я не лiчыў ягоныя здольнасцi большымi за мае. І я склаў дакладную запiску ў рэктарат. Пiсаў я досыць аб'ектыўна, толькi iнтанацыя была вельмi жорсткая, а падбор фактаў тэндэнцыйны. Гэты опус атрымаўся хутчэй аўтапартрэтам, чым партрэтам майго канкурэнта, у якiм я старанна пералiчыў усiх ягоных каханак. А iх было тры. Лабарантка, якая ўяўляла сябе вучоным i пiсала суцэльную лухту, а ён перапiсваў за яе ўсю антынавуковую абракадабру дый вазiў лабарантку на фазэнду. Адмiнiстратарка гатэля, да якой ён заходзiў з сябрамi раз на месяц, каб прыйсцi назаўтра ранiцай няголеным, стомленым, з сiнiмi паўкружкамi пад пагаслымi вачыма. І мантажорка з кiнастудыi, якой карцела выйсцi замуж, таму яна клалася ў ложак з кожным, хто нi прапануе. Мой опус пра Дон Жуана спрацаваў. Яго пераказвалi ў iнстытуцкiх калiдорах. І пацiху мой канкурэнт сапраўды ператварыўся ў вачах выкладчыкаў у Дон Жуана, яму пачалi зайздросцiць. А зайздрасць – магутная, хай i адмоўная, сiла. У вынiку лабараторыю атрымаў я.
Грэшнiк старанна вычысцiў люльку.
– Калi апiсваў чужыя прыгоды, вядома, скарыстаў уласны вопыт. А мой сцiплы на той час вопыт склалi iнтымныя кантакты з трыццаццю трыма жанчынамi. Няшмат, я так лiчу, але i дастаткова, каб аздобiць выдуманае пераканаўчымi дэталямi. Мой БЛУД саслужыў-такi службу. Я ўзяў нататнiк, дзе занатоўваў уражаннi ад жанчын, выбраў самыя што нi на ёсць яркiя i перапiсаў iх.
Замест лабаранткi я ўзяў сваю каханку А.Ч., якая прасiла мяне перад блiзкасцю галiць яе пад пахамi i вакол похвы, а таксама вырываць валаскi, што вырасталi вакол музкоў. У А.Ч. захоўвалася цэлая калекцыя лёзаў, пэндзлiкаў, крэмаў для галення, духоў i адэкалонаў. Пакуль распраналася, яна сядала на канапу, уздымала i разводзiла сцёгны. Я ўзбiваў цнатлiва-белы мыльны шум. А.Ч. эгаiстычна наракла акт гульнёю ў цырульню. Праз некалькi гульняў я пакiнуў А.Ч., бо яе мысок над вагiнаю пачаў асацыiравацца ў мяне з мужчынскай шчакою. Такой чыста выгаленаю, блакiтнай... А я пры ўсiх грахах яшчэ i натурал, не ўспрымаю бiсексуальнасцi.
На месца гатэльнай адмiнiстратаркi была ўстаўлена В.Р. з яе жаданнем зацiскаць мужчынскiя чэлесы памiж вялiкiх грудзей. Папярэдне грудзi намазвалiся духмяным алеем, а мне, стоячы над ею на каленях, даводзiлася рабiць неверагодную колькасць рухаў, каб упрыгожыць яе цела мацiцовымi пацерамi. В.Р. з сумам прызнавалася, што нiякiм iншым метадам не можа дасягнуць задавальнення. Пэўна, яна гаварыла праўду, бо такiх сакаўных грудзей, як мела В.Р., я не бачыў нават на телеэкране...
Вобраз кiнамантажоркi я змаляваў з С.Т.У параўнаннi з папярэднiмi вакханкамi яна выстаўляла досыць сцiплыя патрабаваннi – С.Т. любiла ваду. Даводзiлася кахацца ў ваннай, пад душам. Але i з гэтага трывiяльнага факта я выцягнуў максiмум ненармальнасцi. Аднойчы з душа – незнарок быў зачэплены кран – пасыпаўся жывы кiпень. Я хуценька закрыў кран, але было позна. Пяшчотна-белая скура С.Т. змянiла афарбоўку, на грудзях, жываце i сцёгнах ружовымi плямiнамi прамалявалiся апёкi. Некалькi з iх нават ператварылiся ў пухiры. С.Т. смяялася i казала, што зусiм не чуе болю, што ёй нават прыемна вострае, нi з чым не параўнальнае пачуццё. І мы працягнулi занятак, гвалтоўна перарваны кiпенем. А калi я выпадкова правёў рукою па абпаленай скуры, дык яна скруцiлася на целе як тонкая вiльготная папера. С.Т. адно мацней абняла мяне. Пэўны мазахiзм каханкi вымагаў ад мяне садысцкiх схiльнасцяў, а я iх не меў, мы разышлiся.
Грэшнiк згатаваў сабе кубачак кавы з мёдам i часнаком.
– Калi ўжо згадваць СКВАПНАСЦЬ, дык ледзь не кожны мой учынак можна разглядаць праз гэты грэх. Я, да прыкладу, нiколi не плацiў жанчынам. У маладосцi я, наадварот, не саромеўся браць у iх грошы. Нават дробныя падарункi i кветкi я не прыносiў каханкам. А калi i замаўляў абед цi каньяк у бары цi рэстарацыi, дык толькi з разлiкам, што выпiтае ды з'едзенае паспрыяе гульням у ложку. У твар мне казалi – ашчадны, а за вочы – сквапны. Я не крыўдаваў.
Грэшнiк апаласнуў кубачак з-пад кавы.
– ЛЯНОТА зусiм не грэх. І тым больш не зразумела, чаму яе залiчваюць у смяротныя грахi. Яшчэ i кажуць: хто рана ўстае, таму Бог дае. Я сплю па дзесяць–дванаццаць гадзiнаў, кладуся позна, устаю ў гадзiну дня. Мне падабаецца ляжаць у ложку. Не прымаю i такiх вось развагаў з папрокамi: ты мог бы зрабiць больш, ты мог бы зрабiць лепш... Наогул, усе адкрыццi чалавек робiць дзякуючы ляноце. Ён лянуецца хадзiць, бегаць, насiць, цягаць i... вынаходзiць кола. Менавiта лянотнiк вынайшаў кола. Трэба ставiць помнiкi ляноце, а не працаўнiкам. Упэўнены: вынаходнiк – ён i ёсць лянотнiк.
Грэшнiк налiў сабе стопку гарэлкi.
– ПЫХА! Поўнае непаразуменне. Калi ты не блуднiк, не лянотнiк, не сквапнiк, не зайздроснiк, не п'янiца i ненажэра, не злыдзень, дык ты – самаўпэўнены, ганарысты, фанабэрысты, напышлiвы жахлiвы грэшнiк. Так-так. І ўсе смяротныя грахi замыкаюцца, дзякуючы пысе, у зачараванае кола.
Грэшнiк ударыў кулаком у сцяну, i ў гэты момант са сцяны выйшаў Белы анёл. Грэшнае чалавечае сэрца сцiснулася i перастала бiцца. Анёл разгарнуў крылы i ўзняўся ў чыстае неба.
ХLIX. ВЫНАХОДНІК
Вынаходнiк скiнуў кашулю, а ягоная жанчына – сукенку. Ён налiў брэндзi ў келiхi. Яна пiла маленькiмi глыткамi. Каханкi загаралi, седзячы ў белых фатэлях на беразе спакойнага, як мармур, возера.
Каханка запусцiла руку ў станiк i паправiла адну са сваiх важкiх грудзей. Вынаходнiк дакрануўся да яе загарэлага пляча. Тады яна завяла рукi за спiну i зняла станiк. Каханак намаляваў уяўнае колца вакол тугога музка.
– Такiя важкiя грудзi... Табе яны не замiнаюць хадзiць?
– Вядома, цяжка... Але ёсць лекi, што здымаюць стому.
З-за вялiкiх люстраных акуляраў суразмоўцы не бачылi вачэй адно аднаго.
– І такiх лекаў шмат? – ён зняў акуляры.
– Многа, – яна паклала свае на станiк.
– А ёсць такiя варыянты, што мы з табою яшчэ i не паспрабавалi?
– Напэўна, iх не меней за пятнаццаць.
Бровы каханка ўзляцелi. Каханкавы веi апусцiлiся.
– Можа паспрабуем iх проста зараз? – спытаўся ён.
– Усе пятнаццаць? – пытаннем на пытанне адказала яна.
– Колькi зможам. Але я маю намер паспытаць з табою ўсё.
Вынаходнiкава жанчына ўзнялася з фатэля i скiнула нiжнюю палову бiкiнi.
– Пачнём?!
Каханка, расставiўшы ногi, упiралася рукамi ў свае круглыя каленi.
Вынаходнiк акуратна расклаў шорты на фатэлi i сказаў:
– Мы пачнём з французскага спосабу.
– Толькi французы называюць яго iтальянскiм, – удакладнiла жанчына, калi мужчынскiя рукi леглi на яе талiю.
Па ўсiм Вынаходнiк iзноў разлiў брэндзi па крышталёвых келiхах.
– Цiкава, беларусы маюць уласны спосаб наталяць эратычную прагу? – спыталася аголеная жанчына, калi надзявала акуляры.
– Не ведаю, – Вынаходнiк глытнуў моцнага напою i раптам узрушана дадаў: – Мы павiнны вынайсцi беларускi варыянт сексуальнай гульнi. Я адчуваю ў сабе здатнасць на такое адкрыццё...
З-за далёкай азёрнай выспы лёгка выплыў трохкутны ветразь. Жанчына павярнулася да Вынаходнiка, пэўна, яна хацела загаварыць з iм пра яхту i ветразь, але ён пацалаваў яе ў вусны, падняў i панёс у дом, каб на льняной прасцiне вынайсцi беларускi варыянт эратычнай гульнi.
L. МАЛЯВАЛЬШЧЫК
Па майстэрнi гулялi скразнякi. Малявальшчык унурыўшыся сядзеў на табурэтцы. Насупраць на старой канапе ляжала Экслiбрыстка.
– Я – генiй, – выказаўся п’яны Малявальшчык.
– Каб монстры мелi сiлы на палюбоўнiц, абавязкова легла б пад якога з iх, – Экслiбрыстка паправiла сукенку на вострых каленях.
– Фармат фармуе форму. Таму маляваць трэба дзвюма рукамi, правай – форму, левай – фармат. Генiяльна. Здзейснiцца мара iдыёта. Адбудзецца фармаванне формы ў фармаце.
– Толькi стары Вэ-Вэ спрабаваў заляцацца. Запрасiў, нiбыта збiраўся пiсаць партрэт. І нават накiды рабiў вугалем. А потым выцер рукi аб халат i давай выцягваць свае старыя палотны. І на ўсiх, не паверыш, цяжарныя цёткi. На круглых жыватах тырчаць пупы, як абуджаныя музкi на цыцках. І замест жанчын бачыш толькi тры цыцкi: дзве маленькiя i адну велiзарную. Вэ-Вэ панастаўляў iх па ўсёй майстэрнi. А потым апушчаным голасам папрасiў мяне распрануцца. А я маўчала, як зачараваная глядзела на цыцачны фэст, i ўзнiкла такое адчуванне, што i мой жывот пачаў надзiмацца, расцi, поўнiцца нейкай д’ябальскай арганiкай... Вэ-Вэ схапiў мяне за грудзi. Я, пэўна, страцiла б прытомнасць, каб не смурод. У Вэ-Вэ хворы страўнiк. Мусiць, так смярдзелi трохгаловыя цмокi. Давялося вырывацца i ўцякаць.
– Форму фармуе фармат, – Малявальшчык замацаваў на мальберце цнатлiва-белы планшэт.
Экслiбрыстка скiнула праз галаву сiнюю сукенку. Яна засталася адно ў лiмонных паўпразрыстых калготках.
– Фармуе форму фармат, – Малявальшчык узяў два алоўкi, адзiн у левую, другi ў правую руку. З агрэсiўным напалам ён пачаў крэмзаць. З-пад левага вымалявалася нейкая рваная амёба, а з-пад правага – крывы торс без рук, без ног i без галавы.
– Фэ, фэ, фэ! – выгукнуў Малявальшчык, схапiў нож i выразаў папяровую амёбу. Ён шпурнуў малюнак на падлогу, скочыў на яго i разадраў напалам абцасамi.
– Я – бяздарны, – Малявальшчык сеў на канапу i па-п’яному апусцiў галаву на грудзi.
Экслiбрыстка ласкава пагладзiла апушчаную галаву.
Праз iмгненне лiмонныя калготкi ляжалi на табурэце, а спружыны старой канапы рыпелi так, што, здаецца, увесь свет чуў, чым займаюцца Малявальшчык з Экслiбрысткаю.
– Глыбей! – прасiла яна.
– Фэ, фэ, фэ! – вылятала з яго.
LI. ПРЫБІРАЛЬНІК
Самотны адпачыннiк няспешна спусцiўся шырокай лесвiцаю на пляж. Ён прайшоў мiж роўных радоў блакiтных лежакоў да цёмнага, аброслага слiзкiмi з зеленкаватымi водарасцямi хвалярэза. Памiж сiвымi жалезабетоннымi блокамi на бруднай вадзе пагойдвалася смецце: расцягнуты i падраны прэзерватыў, памаранчыкавае лупiнне, вострыя трэскi, цэлулоiдная торба з расплывiстым малюнкам, згарэлыя запалкi, цыгарэтныя фiльтры i мутны аднаразовы шпрыц. У паветры стаяў гаркаваты ёдзiсты пах настылага мора. Ад вострага паху i вiдовiшча адкiдаў, што ўздымалiся i апускалiся ў затоцы памiж блочных плоскасцяў, у жываце адпачыннiка завуркатала. Пругкi камячок млосцi папоўз ад страўнiка да горла. Адпачыннiк адчуў, што калi яшчэ раз зiрне на раскiслы акрываўлены гiгiенiчны пакет, дык яго iмгненна званiтуе на сiвыя прасоленыя пляжныя камянi. Па храбусткiм засыпанам галькаю пляжы адпачыннiк прайшоў на заасфальтаваны праменад. Выгляд вiльготных адкiдаў, што гайдалiся на вадзе, неадчэпна стаяў уваччу. Адпачыннiк прыкурыў цыгарэту, але курыць не змог. Ванiтны камячок заторгаўся каля ярэмнай лагчынкi, мiж ключыцамi. Засмажыла, захацелася глытнуць вады, любой, нават iржавай з-пад кранiка ў грамадскай прыбiральнi, толькi не марской. Адпачыннiк ведаў, што метраў за трыццаць-сорак у сасняку хаваецца белы з сiнiмi дзвярыма дамок прыбiральнi. Гучна цокаючы ангельскiмi чаравiкамi, адпачыннiк прайшоў да дзвярэй з лiтараю "М". Ён моцна i ўпэўнена тузануў за аблезлую ручку. Дзверы жалобна войкнулi i не адчынiлiся. І ў гэтае iмгненне, як назло, адпачыннiку захацелася ў прыбiральню. Да нуднасцi ў страваводзе дадаўся цiск на сподзе мачавога пухiра. Другая прыбiральня, згадалася адпачыннiку, была праз паўкiламетра. І ён шпарка пашыбаваў да яе. Яшчэ здалёк ён з радасцю i замiлаваннем глядзеў на белую ратонду, што сарамлiва хавалася за крываватымi камлямi i галiнамi соснаў, выраслых на крупчастым марскiм пяску. Дзверы ў прыбiральню былi забiтыя дошкамi крыж-накрыж. Цiск у пухiры стаяў такi моцны i пякучы, што адпачыннiк наважыўся знайсцi палёгку за прыбiральняю. Але з-за соснаў выйшаў рабочы ў газетнай пiлотцы. У руках пагойдвалася вядро з тлустай зялёнай фарбаю i квач на даўжэзным дзяржальне. Адпачыннiк заспяшаўся праз сасоннiк на гару. Пакручастымi, драўлянымi i гнiлымi сходамi ён выйшаў на пустую шашу, уздож якой цягнуўся высозны, не ўзлезеш, паркан. Пякучы боль знiзу жывата двума танюткiмi струменьчыкамi перапоўз у ныркi. Адпачыннiк сагнуўся i пабег уздоўж непералазнага паркана. Ён ужо збiраўся выпусцiць непатрэбную вадкасць у порткi, як паркан скончыўся. За невысокiм нахiленым плотам гурбiлася купка прыватных дамкоў, побач з якiмi ў бязлiстым кустоўi зелянела прыбiральня на дзве кабiны. Дзверы ў адну з кабiн былi прачыненыя, бо трымалiся толькi на верхняй завесе. Спакутаваны адпачыннiк iрвануўся да выратавальнай чорнай шчылiны. У паўзмроку цеснаватае прыбiральнi ён, прытанцоўваючы на абсiканых дошках, пачаў вызваляць з нагавiцаў набалелы адростак. У спешцы дрыготкiя пальцы зашмаргнулi матузок у плаўках на вузел. І адпачыннiку давялося скрыгатнуць зубамi i парваць ангельскi шаўковы матузок. І калi ён нарэшце сцiскаў у руцэ вялы i зморшчаны чэлес, трэск i храбусценне ў цёмным кутку, за скарабачаным вядром, прымусiлi пакутнiка адхiнуцца i ўперцiся спiнаю ў зачыненыя на перакручаны кручок дзверы. З-за вядра, поўнага перапэцканых чалавечымi непатрэбнасцямi паперчын i газет, узнялася змяiная барадатая галава на даўжэзнай танклявай шыi, а за ёю зусiм ужо i чалавечае шыракаплечае тулава з кароткiмi рукамi. У ружовенькiх, як дзявочыя, адманiкюраных пальцах пачвара трымала паўлiтровы слоiк i пластыкавую аднаразовую талерку. Замест вопраткi на iстоце паблiсквала карункавая луска цёмна-зялёнай перасохлай алейнай фарбы. Змяiная галава павяла лупатымi вачыма i разявiла пашчу. Раздвоены танклявы язык прайшоўся па вострых, загнутых у сярэдзiну зубах. Разам з гнiлым смуродам у бок адпачыннiка паляцела гэткае:
– Танчыш? Грукочаш? А я тут з голаду памiраю. Пазачыняюць прыбiральнi, дошкамi пазабiваюць, хлёркаю пазасыпаюць... А што Прыбiральнiк без харчоў застанецца, нiкога i не турбуе. Што закалацiўся, як авечы хвост? Чалавечыну не ўжываю, толькi гной i сiкуны. Вось памачыся ў келiх, а то смага замучыла. Зiрнi ў дзiрку... Суха i чыста. Усе запасы выйшлi.
Дагледжаная рука з сiнiмi пазногцямi працягнула адпачыннiку трэснуты слоiк. З перапуду той ледзь пацэлiў струменем у келiх Прыбiральнiка. Ад страху адпачыннiк не адчуў доўгачаканай палёгкi. Ён вярнуў слоiк гаспадару, якi ўвобмiльг заглынуў бурштынавую вадкасць.
– А што ў нас на другое? Га? Булёнчык люблю, але i ад другога не адмоўлюся, – смярдзюча загаварыў змяiнагаловы Прыбiральнiк i строс з рэдкай барады кроплi сiкуноў.
– Па вялiкаму... Я па... Па вялiкаму хадзiў... Схадзiў ранiцаю... Даруй... Даруйце...
– Да-арую! – Прыбiральнiк выцягнуў з вядра вялiкi шмат газеты з зялёнай кляксаю i як сурвэткаю абцёр вусны i прамакнуў бараду.
Не зводзячы вачэй з Прыбiральнiка, адпачыннiк завёў руку за спiну, адкiнуў кручок i адступiў на яркi ад красавiцкага сонца двор. Пасля цемры ўсё навокал здалося яму асляпляльна-сiнiм. Не спыняючыся, адпачыннiк прабег кiламетры са тры i толькi тады спынiўся, каб схаваць мужчынскую адзнаку i зашпiлiць нагавiцы.
LII. АДПАЧЫННІК
Адпачыннiку зрабiлася млосна ў гэтым свеце. І ён узяў квiток на самалёт i прыляцеў на Поўдзень, да Чорнага мора.
Пачатак красавiка. Айва ў квеценi.
Адпачыннiк сядзеў у кавярнi за белым сталом, на якiм у празрыстай шклянцы стаялi брудныя сурвэткi. Ён глядзеў у фантан, у тонкiя струменi i думаў, што яны занадта бiялагiчныя, чалавечыя, i яму зноў стала нудна i млосна.
Кава хутка астывала на скразняку. Адпачыннiк не любiў пiць каву з таўстасценных парцэлянавых кубкаў, тым больш, калi ў посудзе неставала вушка. Але напой быў выдатны – моцны з густым шумам. Мутарна – падумаў Адпачыннiк. Яму захацелася пайсцi ў парк i знайсцi там лаўку са спiнкаю, каб можна было адкiнуцца i выцягнуць ногi, але ён не ўстаў i застаўся ў кавярнi разглядаць жанчын. Яны пiлi белае вiно за суседнiм столiкам. У адной з iх пад непрыгожым тварам ляжаў на стале вялiзны, абцягнуты тонкiм швэдрам бюст. Другая, драбнейшая, з тонкiмi цёмна-сiнiмi вуснамi iмгненна заўважыла зацiкаўлены позiрк Адпачыннiка. Той адвярнуўся i зноў стаў глядзець у фантан. Фантан тым часам ачах, нiбыта ў яго раптоўна скончылася жаданне струменiць i забаўляць прысутных. Адпачыннiк з сумам спынiў вочы на галiне айвы, што расла каля самага ўвахода ў кавярню. Ён шэптам лiчыў ружовыя кветкi. Яму пагоршала. Давялося пакласцi локаць на стол, каб падтрымлiваць ацяжэлую галаву. У яго над страўнiкам круцiўся клубок гарачынi, такое бывае, калi нашча глынуць неразбаўленага спiрту. Нечакана свет паяснеў. Адпачыннiк зрабiў вялiкi глыток прахалоднай i таму кiславатай кавы. Жанчына з блакiтным тварам i сiнiмi вуснамi падсела да Адпачыннiка.
– Табе блага? – пытанне нязмушана зляцела з яе экзатычных вуснаў.
– Не магу ўстаць...
– Трэба крышку выпiць, i ўсё пройдзе, – у жанчыны быў голас выхаванай медсястры.
Пра тое, што спiртное дапамагае ад усiх хваробаў, акрамя алкагалiзму, Адпачыннiк ведаў i без сiнягубай жанчыны, але iсцi да стойкi не хацелася. Ён дастаў грошы i паклаў на стол:
– Схадзi па лекi.
Блакiтнатварая медсястра вярнулася наўздзiў хутка:
– А маю прыгожую сяброўку можна запрасiць за наш столiк?
– На дзвюх у мяне не хопiць сiлы, нават пасля лекаў.
Жанчына расцягнула цёмныя губы i пайшла казаць сяброўцы, што ў Адпачыннiка нестае сiлы на дзвюх. Можа, блакiтнатварая гаварыла сваёй сяброўцы i што iншае. Адпачыннiк не чуў, бо ў бары досыць гучна iграў магнiтафон. Калi жанчына праносiла паўз фантан свой вялiкi, прыўзняты тугiм станiкам бюст, настрой у Адпачыннiка прыўзняўся. Настрой палепшаў i ад добрай порцыi каньяку, а можа i ад фантана, якi ачуняў i заструменiў з пругкай сiлаю i яркай прыгажосцю.
Блакiтнатварая жанчына сядзела насупраць Адпачыннiка, i яны пiлi каньяк i гаварылi пра рознае глупства. Пра тое, што айва квiтнее раней за iгрушу, а алыча – раней за слiву, што на платанах вось-вось патрэскаюцца пупышкi. У Адпачыннiка прайшла млявасць i з’явiлася лёгкасць ва ўсiм целе. Ён больш не падтрымлiваў рукою галаву.
Адпачыннiк прапанаваў жанчыне прайсцiся ў парк, дзе знайшлася лаўка са спiнкаю, на якую можна было адкiнуцца.
За чорнымi галiнамi бязлiстага платана стаяў белы скрылiк маладзiка.
– Як ты сябе адчуваеш? – з блiзкай цемры спыталася жанчына.
– Выдатна, – сказаў Адпачыннiк халоднаму маладзiку.
– Дарма ты не запрасiў маю сяброўку...
– І сапраўды: у яе такi выдатны бюст, – Адпачыннiк дастаў з кiшэнi прыхопленую ў кавярнi сурвэтку i выцер сiнюю памаду з жаночых вуснаў.
– Ты не пойдзеш да мяне?
– Мне будзе дастаткова тут, пад платанам.
Жанчына дастала з сумачкi блiскучы пачак з прэзерватывам.
Пад кароткай спаднiцай у блакiтнатварай нiчога лiшняга не было. Адпачыннiк наталiўся значна хутчэй, чым меркаваў. Прэзерватыў ён кiнуў у сметнiцу, бо не любiў, калi расцягнутыя гумкi валяюцца пасярод вулiцы.
– А цяпер куды? – спыталася жанчына з цемры, што пахла айвовай квеценню.
– У аэрапорт.
Жанчына засталася ў парку, на лаўцы.
Адпачыннiк iшоў пустым праспектам i думаў, што такое кароткае каханне бывае толькi ў амерыканцаў.
Млосць вярталася да яго.
LIII. МЯРЗОТНІК
Мярзотнiк абрэзаў пазногцi на руках i нагах. Ён не выкiнуў iх, як робiць большасць звычайных людзей, а сабраў у гурбачку пасярод пiсьмовага стала i доўга з замiлаваннем разглядаў. Згарнуўшы далонь лодачкаю, Мярзотнiк ссунуў пазногцi на край стала i ссыпаў на глянцавы аркуш паперы, якi склаў у некалькi столак i засунуў у кiшэню шарага ангельскага пiнжака. Паправiўшы перад люстэркам тугi вузел чорнага гальштука, ён выйшаў са сваёй кавалерскай кватэры. Пазвоньваючы ключамi, Мярзотнiк накiраваўся ў Траецкае прадмесце, дзе доўга прастаяў у букiнiстычнай краме "Вянок", разглядаючы карэньчыкi дарагiх альбомаў па мастацтву. Некалi даўно, у пару сваёй перадвайсковай маладосцi ён вучыўся на педагагiчным аддзяленнi мастацкай вучэльнi. Але ў войску Мярзотнiка палюбiў начальнiк асобага аддзела. Ён i дапамог паступiць ва унiверсiтэт, на юрыдычны факультэт. Вучыцца давялося на вечаровым аддзяленнi, бо ўдзень Мярзотнiк хадзiў на службу ў Камiтэт Дзяржаўнай Бяспекi. Яму падабалася праца з яе таямнiчасцю i правам насiць зброю. Акуратнасць i педантызм дапамагалi зрабiць кар’еру, невялiкую, але дастатковую, каб цешыць уласнае самалюбства. І вось цяпер, стоячы ў краме "Вянок" i гледзячы на супервокладкi альбомаў Малевiча i Энгра, ён згадаў студэнцкую сталоўку, якую называлi "Бухенвальд". Успомнiўся малапрыемны эпiзод, калi, п’ючы гарбату, ён выкалупаў лыжачкай з кiслага тварагу рудое цельца мёртвага прусака. Злосць i жаданне адпомсцiць з’явiлася на шарым твары Мярзотнiка. З кнiгарнi ён дайшоў да метро i праз якiх пятнаццаць хвiлiнаў шыбаваў па вулiцы Друкарскай у кiрунку сталоўкi № 32, якую i дагэтуль студэнты называюць мiж сабою "Бухенвальд". У пустой таннай сталоўцы Мярзотнiк выглядаў недарэчна ў сваiм новым дарагiм гарнiтуры. Дзяўчаты ў марлевых каўпаках з цiкавасцю сачылi за незвычайным наведнiкам, якi паставiў на спод адно сырнiкi i гарбату. Пад пiльнымi позiркамi Мярзотнiку было цяжка здзейснiць задуманае, але, на ягонае шчасце, у нетрах кухнi адбыўся выбух. Пэўна, нехта ўпусцiў на падлогу пяцiлiтровы балон з кансерваванымi кабачкамi. Пакуль дзяўчаты войкалi i вохкалi, Мярзотнiк паспеў прыправiць абрэзанымi пазногцямi свежую капусту, якая чакала ў сподачках галодных студэнтаў. Калi Мярзотнiк паварочваў з Друкарскай на праспект Скарыны, ён думаў пра тое, што ў беларускай мове ангельскае слова сатысфакцыя ўспрымаецца хутчэй як помста, а не задавальненне.