444 000 произведений, 109 000 авторов.

Электронная библиотека книг » Уладзімір Сіўчыкаў

Об авторе

Уладзімір Мікалаевіч Сіўчыкаў (3 мая 1958, Жодзіна, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 21 ліпеня 2021) — беларускі пісьменнік, перакладчык, мастак, выдавец. Нарадзіўся 3 мая 1958 года ў Жодзіна ў сям’і служачых. Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977). Працаваў настаўнікам малявання і чарчэння ў Траянаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у арміі (1977—1979). Быў мастаком-афарміцелем у Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў (1979—1983). У 1981 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пад час вучобы праходзіў стажыроўку ў Тбіліскім дзяржаўным універсітэце, дзе вывучаў грузінскую мову і літаратуру). Пасля заканчэння ўніверсітэта (1986) — рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, у 1989—1990 гг. — адказны сакратар часопіса для дзяцей і падлеткаў «Бярозка». З 1990 г. — прэзідэнт Беларускай асацыяцыі дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана, з 1994 г. — дырэктар выдавецтва «Радыёла-плюс». З 2004 года як індывідуальны прадпрымальнік займаўся ўласнай выдавецкай справай. Удзельнік літаратурна-грамадскага таварыства «Тутэйшыя» (1986—1990). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1990, Беларускага ПЭН-Цэнтра з 2004, Беларускай асацыяцыі журналістаў з 2009 года. Грамадскі дзеяч. Вёў актыўную краязнаўчую працу найперш па родным Жодзіне, па ўшанаванні памяці князя Багуслава Радзівіла. Памёр 21 ліпеня 2021 года.

Книги автора Уладзімір Сіўчыкаў

  • 3 декабря 2017, 03:30
скачать книгу Высакосны год [Хоку і танка] автора Уладзімір Сіўчыкаў

Жанр(ы): Поэзия


Ёсць яна, ёсць (!) — прастора маральнай устойлівасці, у якой жывуць малюнкі разважлівых эмоцый і нараджаюцца адпаведныя гэтым малюнкам словы, і ў выніку з’яўляюцца запісы, пазбаўленыя непатрэбнага зместу....

  • Просмотров: 514

Популярные книги за неделю

сообщить о неприемлемом содержании