355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Васіль Ткачоў » Вятрак – птушка вольная » Текст книги (страница 6)
Вятрак – птушка вольная
  • Текст добавлен: 9 мая 2017, 20:30

Текст книги "Вятрак – птушка вольная"


Автор книги: Васіль Ткачоў


Жанр:

   

Разное


сообщить о нарушении

Текущая страница: 6 (всего у книги 14 страниц)

– Ведаю, к чаму сон , я і сам, дзетка. Пецька вернецца з вайны. Магу паспрачацца.

– А на што?

– На жменю семак.

– Давай! – я ахвотна пагадзіўся, бо даўно не лузаў семкі, хоць і не падумаў, перш чым перабіць рукі, што аддам, калі прайграю: дужа закарцела семак. Але я паглядзеў на Грышкаў твар, і мне адразу захацелася прайграць яму тую жменю – не пераўнаць і мех, і два мяхі нават семак з вяртаннем ягонага сына Пятра.

Тады я і сказаў:

– Я хачу прайграць табе, дзед.

– А семак я табе і так насыплю. Дзе кішэня? Адтапырвай.

– Не трэба, дзед! – заўпарціўся я, бо паглядзеў на лазу, якая сіратліва ляжала перад намі і ўспомніў пра кош, якога пакуль няма. – Тады семкі. Пазней. Як зробім.

– Тады дык тады. А сыну майму, Пецьку, даўно пара. Гэта каб ён адзін быў, то ўжо б. А то ж з кабетай. Можа, затрымка якая. Можа яе не адпускаюць, калі важная асоба? Колькі людзей перабілі хрыцы, то паспрабуй так адразу і знайдзі замену. Няпроста. Але прыедуць, прыедуць... Ужо, мусіць, у дарозе... вось-вось заявяцца...Ну, дзе лаза? Падавай мне па адной – перабярэм спярша, адсартыруем, што адкінем, а як ты думаў... рабіць кош – дык надоўга... вам торф вазіць яшчэ ды вазіць... А ў мяне кош ёсць... ёсць кош у мяне... у пуні ляжыць... такі ж стары, як і сам... Цікава, а гэта мой Пецька умее кашы рабіць ці не? Вучыў, вучыў... Але за вайну мог і забыцца. Але калі ўмеў што рабіць, тое аднавіць лёгка. Кажу табе па сакрэту.

Пляценне каша заняло ўвесь двор, і калі хто недасведчаны паглядзеў бы, што мы тут робім, падумаў бы, не інакш, што развялі цэлую арцель. І тут лаза, і там лаза... няма куды нагу паставіць. А пасярод двара падымаецца, бы расце з зямлі, кош. Пляту і я . Бяру лазіну, і як вучыць дзед Грышка, прасоўваю паміж «рэбраў», якія ён называе каркасам. Потым другую, трэцяю... Дзед Грышка склаў нарэшце рукі на каленях, назірае толькі за мной, падхвальвае, а калі і заўвагу зробіць, што не так у мяне атрымліваецца.

– Такі кош як паставіш на калёсы, то ён як пан будзе на іх! – хітра ўсміхаецца стары. – Колькі торфу ўлезе ў наш кош, Колька, дык і не падлічыш! Што багата, то багата. Процьму тарфін памесціцца. Як піць даць. Галоўнае, каб конь пацягнуў. Калі ж коні цяпер дохлыя. Дыстрофікі. Але ж торф высушыцца, то ён лёгкі будзе. Ну што, хлапец, пара абедаць. А тады і закончым наш карабель. Бяжы, бяжы дадому.. У мяне дык і няма нічога такога, каб цябе пачаставаць. Суп адзін. Варка згатавала, дзякуй ёй. То не прападу. А ты збегай дахаты, падсілкуйся. Расцеш, цягнешся угору, то апетыт павінен быць. Ну, давай, давай... няхай цябе Хвядос пакорміць.

– А яго няма. Я сам знайду, што з’есці.

– І адразу прыходзь. На заўтра не будзем адкладваць тое, што можна зрабіць сёння.

Я пабег да сябе, а дзед застаўся сядзець на зэдліку. Калі я вярнуўся назад, ён спаў у хаце на ложку і ўсміхаўся ў сне. І я не стаў яго будзіць. А раптам ён бачыць зноў той белы пясок ці яшчэ што-небудзь такое, што яму прыемна бачыць? Кош я і сам магу дарабіць. Што там засталося. Дробязі. А калі амаль што кош быў гатовы, я залез у яго і таксама заснуў. Мяне разбудзіў дождж – ён так секануў, знянацку і спорна, што я падскочыў, бы апараны. А дзед Грышка глядзеў на мяне з клеці і смяяўся:

– Паспаць мы з табой, брат, майстры. Што стары, што малы – адна парода. Але ж кош агоралі, хоць і з прыгодамі, забрыкай яго каза!..

Пра кош я не адразу ўспомніў – доўга лыпаў вачамі і шукаў вянок, які прысніўся. Вянка не было. І Надзейкі таксама. Пасярод двара стаяў адзін толькі кош. А калі я ўсё зразумеў, таксама засмяяўся.

Было чыста, лёгка і свежа на зямлі.

Як заўсёды пасля дажджу.



4. «БАГУН, БАГУН, МЫ Ў БАЛОТА...»

І неўзабаве людзі пацягнуліся ў бок балота. Яно пачынаецца не адразу за вёскай, а трэба патэпаць – і па бальшаку, і па куп’істым Чопкім лажку, а тады ўжо, калі за маленькім мастком, які і зрабілі летась , каб цераз канаву можна было вазіць торф, пакажацца маленькае пасяленне – вёска не вёска, хутар не хутар – з нейкай не дужа зразумелай назвай Негліва, то па левую руку, як ісці, і будзе балота. Насустрач выбягуць кусты вербалозу , тонкія і крывыя бярозкі, побач з якімі, бывае, пракідваюцца і грыбы. Абабкі. Яны не такія, як у звычайнам лесе – брылькі больш светлыя, а ножкі доўгія , тонкія і часцей за ўсё крывыя. Нібы дражняцца з бярозак. А далей пачынаецца сапраўднае балота. У старых кар’ерах цвіце рудая вада, а галінкі з ягадамі-дурніцамі звісаюць прама над вадой, і не заўсёды іх дастанеш: небяспечна, можна абрынуцца ў ваду, а там плавае неба – уга, якая глыбіня. Не, лепш не лезці. Ягад хапае і на іншых кустах. Толькі ж іх усёроўна многа не з’ясі. Гэта каб хто зрываў табе, а самому збіраць надакучвае. Ну іх, тыя дурніцы. Не тое, што грыбы. Дзяўчынкі, дык тыя любяць. І атрымліваецца ў іх добра, спрытна: хап-хап-хап! Але што ягады? Ёсць на балоце адзін вораг, якога ўсе баяцца – як агню. Нават дарослыя і такі смяльчак, як дзед Грышка. Стары і навучыў мяне, як змагацца з тым супастатам. Гэта багун, расліна такая. Яна кусціцца, дзе толькі можа. І быццам наўмысна, калі з’яўляецца побач з багуном чалавек, ён пачынае так пахнуць, што ачмурэць можна. Галава робіцца, што чыгун. Не свая. Ты ёй загадваеш, галаве, ягады збіраць, а яна хоча паляжаць. Або пасядзець. Ці што-небудзь іншае, а багун – не, будзеш рабіць тое, што я загадаю: спярша ачмурэць павінен, а тады я павяду цябе, куды пажадаю. Адзін раз і мяне ён падлавіў, багун той. Ледзь выйшаў з балота, і тое не помню – як. Так што з ім жартачкі кепскія. Калі мы з дзядзькам Хвядосам і Петрыкам толькі запрыкмецілі першыя кусты багуну, я загадаў :

– Багун, багун, мы ў балота, а ты – з балота!

Петрык таксама прашаптаў гэтыя словы, і нават тупнуў нагой:

– Вон! Ну, каму сказана!

Дзядзька Хвядос усміхнуўся:

– Усё, цяпер можна заходзіць смела: галава не разбаліцца.

Канешне, не. І дурню зразумела. А каб не сказалі і мы тыя словы, каб не прагналі яго, дурмана, то хапіла б. Можа, і торфу таго накапалі б кату пад хвост, зусім мала, а так можна будзе працаваць, пакуль сілы хопіць. А сілы павінна хапіць. Паснедалі мы добра, яшчэ і цётка Матруна напакавала торбачку, так што будзе , калі вымерхаемся, што ўкусіць. Падсілкуемся – і зноў наперад. Расседжвацца няма калі. Бо на балоце людзей, што мурашак, і ўсе адны перад адным таўкуцца, хочуць паказаць сябе. Не там, дык тут. Ясная справа. А мы што, павінны выглядаць слабакамі? У мяне мускулы, калі руку рычажком зрабіць, як бугарок. Петрык толькі насупіцца і адвернецца: канешне, а чым яму пахваліцца? Рука роўная, што брусок. Як не рабі яе, а таго бугарка, які ў мяне, і блізка няма. Слабак. А яшчэ і крыўдзіцца, не любіць, калі яму праўду гавораць.

Дзядзька Хвядос учора прыходзіў на балота, аблюбаваў месца, і вось цяпер ён вядзе нас да яго. А я ўспомніў дзеда Грышку, і мне зрабілася шкада старога, бо ён – толькі б пабачылі! – такімі сумнымі вачыма праводзіў нас, што не пазайдросціш. А мне, калі забіраў кош, прызнаўся:

– Зноў без мяне на балота... І навошта жыць? Э-ха-ха-а!..

А потым , нібы ачомаўшыся, прымаў бадзёры выгляд – успамінаў пра сына, якога чакаў, і больш не скардзіўся на жыццё.

Кош дзядзьку Хвядосу спадабаўся, ён патрос яго, сказаў, што крэпенькі, паслужыць доўга, але не ацаніў мяне, як кашаплёта. Усё прыпісаў дзеду Грышку. Можна падумаць, што ён і лазу рэзаў, і цягаў яе, і плёў толькі адзін... нават язык паказваў лупатай Надзейцы. А я з боку прыпёку. Зусім не ацаніў. Каб не сам дзед Грышка, то так бы і застаўся я ў цені, бы зломак які.

– Гэта, лічы, Колькаў кош, – сказаў стары. – Сам зрабіў. Пад маім наглядам. Адукаваўся ён хутка, макацёр варыць.

Чуў, дзядзька Хвядос?

– Калі ахвотнікам будзе да навукі, то і хлеб будзе есці смачнейшы, чымся мы, старшыня, з табой ядом. Бантон.

Я не стрымаўся тады, і пахваліўся, што буду шафёрам, а дзед Грышка прыгадаў сваю байку, на іх у яго розуму багата, і сыпануў :

Мой мілёнак вучыцца,

Не знаю, што палучыцца:

Ці то поп, ці то манах,

Ці то шохвёр на валах.


Усе засмяяліся, і я таксама. Прыдумае дзед Грышка. На валах. Не, не на валах. А – сапраўдным. Самым што ні ёсць. Калі толькі сам не перадумаю. Магу я перадумаць ці не? Цяпер гэтых спецыяльнасцяў – уга колькі, і бывае, што сёння хочацца стаць інжынерам, а заўтра яшчэ кім-небудзь. Цяжка выбраць адразу – кім. З наскоку. А можа заўтра я пачую яшчэ пра якую прафесію, раней пра якую і поведам не ведаў? Цяпер жыццё такое, што трымай вушы тарчком. Напагатове. Гэта яму, дзеду, добра: сядзі на печы і глядзі ў столь.

Аднак наконт каша – малайчына: не прысвоіў сабе ўсе заслугі, а падзяліўся, як і мае быць, нават мне перапала больш пахвалы. І калі дзядзька Хвядос сказаў яму, каб не хваляваўся, у халоднай хаце зімаваць дзед не будзе, той, хоць і гаварун добры, змоўчаў, ні словам, а на вачах заблішчэлі слёзы... А праўда, хто яму накапае таго торфу, хто яго высушыць, прывязе? Мы з Петрыкам? Падрасці б, а то з кар’ера не відаць. Вось дзядзька Хвядос – дык гэта фігура, ужо і вада будзе на дне хлюпаць, а яму па пояс. Да самага пяску дакапаецца. Наразае торф цаглінкамі і кладзе перад сабой, насвіствае, бывае, што і расказвае што цікавае нам пра вайну, а мы з Петрыкам толькі паспяваем адносіць тыя сырыя тарфінкі і класці адна каля аднае – каб падсыхалі. Праз колькі дзён тады прыбяжым на балота і перавернем іх на другі бок – няхай цяпер гэтак будуць да сонца.

– Ну што, абедаць пара, байцы? – глядзіць на нас дзядзька Хвядос, і , не дачакаўшыся канкрэтнага адказу, вылазіць з кар’ера. А што яму вылазіць: раз – і гатова, парадак. – Давайце перакусім.

Давайце. Па праўдзе кажучы, дык і смокча пад лыжачкай. А сонца яшчэ высока. Падсілкуемся, і тады зноў упражэмся. Не прывыкаць. Надзейка таксама носіць торф з маткай, у іх кар’ер побач, адзін раз загледзелася на нас , пляснулася вобзем і тыцнулася прама носам у тарфіну. На той, мабыць, і адбітак твару меўся. Пабачылі б! Увесь твар чорны, як у негра, толькі вочы блішчаць. І калі я паказаў ёй язык, салупнула і яна, і тады была яшчэ больш смешнай.

Гледзячы на нас, селі абедаць і Шурмялі. Надзейка адвярнулася, не глядзіць нат у наш бок. Бачце вы яе, крыўдуля такая. Таксама харош! Можна падумаць, што гэта я ці Петрык піхнуў яе і яна так выпэцкалася. Нават і крадком не гляне. Дзе тут які сухі і лёгенькі камячок? Зараз я пакажу ёй, як дзьмуцца. На, атрымлівай. Міма. Можна кідок паўтарыць. На гэты раз дакладна, але не па адрасу – трапіў не ў тую спіну, у якую цэліўся, а ў матчыну, і ўбачыў, як Надзейка пырснула смехам, ледзь не падаваліся ежай, а маці пагразіла ў наш бок кулаком:

– Я вам!..

Дзядзька Хвядос папракнуў:

– Не шкоднічайце, хлопцы. Як маленькія.

Мы зрабілі выгляд, што тое тычыць зусім і не нас. Яшчэ Надзейка хіхікаць – а тут яе не абскачаш – пачне: што, атрымалі! А калі б атрымалі, то табе якая справа, вяночніца? Торф насіць – не кветачкі пальчыкамі перабіраць. Зразумела цяпер, па чым фунт ліха. І не тое яшчэ будзе. Дай трохі падрасці, тады я ў кар’еры буду стаяць з рыдлёўкай замест дзядзькі Хвядоса, пабачыш, хто з нас герой, а хто і блізка не бываў. Што, атрымала? Насі, насі, Надзейка, сырыя цагліны, ды пад ногі паглядай часцей , а то зноў носам тыцнешся, уся выквацаешся, х-хі!... Чаго гэта я? А, можа, ёй балюча было, а мне тут смешна. І Петрык зыркае раз-пораз на яе? Ну, гэта ўжо замнога. Замест таго, каб варушыцца, ён ледзьве поўзае, і яшчэ не зводзіць вачэй з суседкі. Насільшчык, называецца. А табе я зараз пакажу, як не старацца, а па баках вачамі толькі вадзіць! Не тое прыпомню!

– Цыц, маладыя вераб’і! – высоўвае галаву з кар’ера дзядзька Хвядос. – Абодва малайцы. Не смяшыце людзей.

Магчыма, мы яшчэ б трохі і пасмяшылі людзей, але з’явіўся Кастусь, і дзядзьку Хвядосу ўжо было не да нас, а нам стала не да Надзейкі. Зух, а не Кастусь. Адразу:

– Вышэй нос, гвардзейцы! Як працуюць, Хвядос? Не лянуюцца?

Калі б і ленаваліся, дзядзька Хвядос нас не выдаў бы. І так зразумела, няма чаго пытацца. Ну, чуў: не лянуюцца.

– Яны малайцом.

Укусіў? Усюды гэты Кастусь нос усуне, той быццам бы і маленькі ў яго, але ўшчэміць. І ўжо зусім набраўся нахабства, пытае:

– Ну, калі там нам новы трактар дадуць на арцель, старшыня?

Толькі я што надумаюся, ён тут як тут. Пра тое, што я сабраўся пасля школы на трактарыста вучыцца, пранюхаў жа во недзе, і адразу падножку – ворсь. На такое толькі танкіст і здольны. А сказаў бы, што стану шафёрам, ён папытаў бы, калі будзе ў нас «палутарка». Давядзецца токарам быць ці слесарам на заводзе, а яшчэ лепш зваршчыкам – у горад яго цётка Раіса ні за што не адпусціць. Хоць там ад яго ўздыхнеш вальней. Камар назойлівы.

– Не ведаю, калі, – адказвае дзядзька Хвядос. – Сам чакаю.

– Падварушы іх, а то ні коней, лічы, ні транспарту. Я б гэты торф усім гутлянам развёз, каб трактар быў. Магу і на машыне.

Усё, усё ён можа. Бачылі такога? Гэта яшчэ трэба паглядзець на свае вочы. Дрэў у вёсцы багата. Каб хоць за вуглы хат не зачапіўся, хвалько. А то ўсё, што пабудавалі, паразварочвае, зраўнуе, ускудлаціць, як парсюк лычам мурог.

Ну скажы, скажы яшчэ што-небудзь, танкіст, прыдумай, у цябе гэта добра атрымліваецца. А мы паслухаем. Я ўжо вуха натапырыў. Так, так. Нібы пачуў мяне, гаворыць:

– Чуў, Хвядос, Лізавета прымака ўзяла?

– Не, не чуў. Адкуль прыбіўся? І хто такі?

– А старшыня павінен у першую чаргу ведаць. Перш, чым да нашых баб прыбівацца, прымак у цябе дазвол даўжон браць.

– Не звяртаўся, – жартам адказвае дзядзька Хвядос.

– Май на ўвазе.

– Багата ты да мяне звяртаўся.

– То я. А што тычыць прымака, то ён з Лазаравіч. І як ён Дняпро пераплыў, дохлы ж, адны рэбры... І носам чмыхае. Сухотачны нейкі.

– Такіх багата ходзіць.

– Багата. Пажыве трохі, пагрэецца, адкорміцца на Лізавеціных харчах – і далей пагалёкае. Калі пасля сябе след не аставіць.

След? Таксама скажаш, танкіст. Г-гм, толькі калі падэшва як на чобатах салдацкіх – во то след, а калі прымак той прыклыпаў у лапцях, то каму ён трэба, той след? Пройдзе дождж – і ўсё зліжа як карова языком. Вось вам і след будзе. Адна назва.

– Ну, добра... Я пайшоў. Сам капаю, сам нашу. Раюха з сынам, са Сцёпкам. А наконт трактара, Хвядос, падварушы, падварушы!..

– Буду старацца.

– Глядзі ж! Я табе жыцця не дам.

– Ды гэта я ведаю.

Сцёпка... Сцяпан... Я насіў торф, сачыў, каб Петрык менш паглядаў на Надзейку, не вымушаў яе пунсаваець і паказваць язык, а сам пачынаў разумець, чаму Раіса назвала свайго сына Сцяпанам. Можна падумаць, што я такі ўжо і маленькі.

Калі што трэба, зразумею, не лыкам шыты. Пазней я здагадаўся і пра той след, які мог пакінуць Лізавецін прымак...Пашурупіў трохі галавой – і здагадаўся...

А вы думалі!



5. НА ПРЫЗБЕ

Яшчэ на балоце, каб не пачуў дзядзька Хвядос, я шапнуў Петрыку:

– Прыходзь увечар на Грышкаву прызбу.

– Навошта?

Ён і гэтага не ведае. Ну, як хочаш. Сядзі дома, мякеша. На прызбе ж цяпер збіраюцца не толькі дзеўкі з ісканскім гарманістам Аркашкам, але і такім, як і мы з Петрыкам, дазволілі. А чаму так над намі зміласцівілся, дык тут і грамацеем вялікім не трэба быць, каб зразумець: дзед Грышка ўсім распавёў, якія мы харошыя і амаль ужо дарослыя, а сур’ёзнасці ў нас – хоць цераз край, бо хто ж яшчэ, як не я з Петрыкам памеліся старога засыпаць торфам. А прызба недарэмна ж Грышкавай завецца. Ягонай. Дык хто тут гаспадар? Які Аркашка? Глухая сцяна, тая, што глядзіць на вуліцу і не мае ніводнага акна, уся аддадзена пад гулянне. Спіць ці не спіць сам стары, калі дурэюць хлопцы і дзеўкі і рыпае гармонік, тут ніхто не ведае, аднак адно вядома дакладна: дзед Грышка вельмі ганарыцца, што збіраецца моладзь іменна каля яго, а ні дзе-небудзь. Буслы вунь гняздо каля кепскіх людзей, хціўцаў і прайдзісветаў розных, не зробяць. Так што майце на ўвазе, анціхрысты! І што яшчэ цікава, ніколі стары не выходзіць паглядзець, што робяць на ягонай прызбе маладыя гутляне, пэўна, яму і так ўсё зразумела. А , можа, ён ляжыць тады на сваёй печы і маладосць успамінае, і яму ў тыя хвіліны таксама робіцца хораша і траха весялей на гэтым свеце жыць-трымацца.

Мы і раней на прызбе былі не з боку прыпёку, ведалі сабе цану, аднак іншы раз нехта са старэйшых хлопцаў мог дазволіць сабе задраць перад намі нос і паказаць, што ён тут немаведама якая шышка, любы загад аддаць – прынесці-падаць нешта, хоць бы тую круцёлку са сланечніка і звярнуць яму галаву належала ў агародзе Лізаветы ці Варкі, бо ў тых яны заўсёды апетытна галовы звешваюць ледзь не цераз самы плот, то цяпер хай паспрабуюць падаць нам такі загад, то натыкнуцца!.. Шчыт ёсць. І гэты шчыт, тое кожнаму зразумела, – дзед Грышка, наш друг і таварыш.

Зусім нядаўна на прызбе з’явіўся новы ўхажор. Размаўляе ён па-гарадскому, ад яго тхне адэкалонам, нібы ад п’яніцы гарэлкай, і курыць ён толькі «Казбек». Спярша вывудзіць з прыгожага карабка папяроску, паляпае ёю па самому таму Казбеку, а ў той самы час, калі ляпае, глядзіць уважліва на нас і фанабэрыста пытае:

– Как у вас здесь житуха, братва? Тихо, однако. Не в жилу как-то... С Питером нашим разве сравнишь? Ни трамваев у вас, ни метро! Скучище! Одно хорошо: картофан есть. А мне после блокады это всамый раз, однако! Врач приписал. С возрастанием, а то сразу может заворот кишек произойти. Кому не понятно, что я глаголю?

І смяецца, весела і гучна, і ўсе, нават Надзейка, паварочваюцца на блакадніка Саныча, які прыехаў з Ленінграда да цётка Варкі ад’ядацца, бо там, калі яго паслухаць, «сплошная бесхлебица».

Саныч расказвае нам пра голад, што быў у Ленінградзе , і калі яму верыць, то людзі паміралі з голаду. Нам у гэта цяжка паверыць, але ён так пераканаўча пра ўсё гэта апавядае, што нічога не застаецца, як разяўляць рот і слухаць.

– На моих глазах, братва, был случай из рязряда обычных для блокады случаев, можно сказать без особых преувеличений. Стою в очереди за хлебом. Мамку отправил домой, пусть хиляет старушка, чё в ней осталось? А я всё же мужик, выдюжу.

Словы ў яго, Саныча, такія, што я не ўсе і разумею – упершыню ж чую.

– Как– никак во флотке учился до сорок первого. Там – школа, похлеще, чем в кадетке было. Н-ну да, о чём это я? Правильно, спасибо, братиши, за подсказку. И вот хлебушек получает старуха... на всю семью, однако, потому как полбуханки – это, поверьте мне, уже кое-что. И не успела она, старуха, спрятать тот хлеб, как какой-то прощелыга выхватывает его и сразу в рот. Мужики налетели. С очереди. Дубасят его, а он хлеб не отдает – на земле лежит, свернулся, и жуёт, жуёт, а его чешут со всех строн. Тумаками и ногами. Так и не вырвали – всё проглотил. Мёртвой хваткой. Не вру. Было. Да чего вам говорить -то, пройти надо... всё одно не поверите.

Мне зрабілася шкада тую бабульку, якая засталася без хлеба, бо Саныч сказаў, што ніхто з ёй не падзяліўся. «Самим мало, однако...» Пакуль грае гармонік і дзяўчынкі таўкуцца перад сцяной Грышкавай хаты, Петрык просіць ленінградца, каб ён зноў расказаў тыя блатныя вершыкі, якія ён расказваў нам учора. Дзяўчынкам нельга іх слухаць, не дараслі яшчэ, а нам – калі ласка. Мы слухаем Саныча, над вёскай вісіць месяц, і свеціць так хораша, што на вуліцы светла, і блакаднік не забывае сказаць:

– Это я вам, братиши, белую ночь привёз.

Ноч – і белая? Спярша мы не ведаем, што гэта за ноч такая, а калі Саныч кажа, што ў ягоным горадзе бываюць ночы, як дні, светлыя, хоць іголкі збірай, застаецца пагадзіцца: быццам не балбатун пляменнік цёткі Варкі, бо абы-хто столькі і вершыкаў не запомніць, у яго галава будзе мякінай набіта ці чым яшчэ, толькі не імі. Во, зноў дэкламуе:

И все тошнит, и голова кружится.

И мальчики нахальные в глазах.

И рад бежать, да некуда. Ужасно!

Да, жалок тот, у кого денег нет!


Не ведаю, як вам, а мне падабаецца. Трэба будзе папрасіць Саныча, каб перапісаў вершы. Спатрэбяцца. У тым жа горадзе, калі паедзем з Петрыкам на зваршчыкаў вучыцца – а гэта мы цвёрда вырашылі – то прымусім такіх, як самі, раты разінуць да вушэй. А то ж! Толькі я падумаў пра гэта, а тут зноў танец.

– Попрыгаем, братиши?

Саныч паглядзеў на нас, але мы яшчэ ніколі не скакалі, таму толькі паглядзелі на яго здзіўлена, і ленінградзец падаўся да дзяўчынак. Адразу перад Надзейкай спыніўся. Гляджу, ужо кружаць... Мне ажно млосна зрабілася. Гэта ўжо замнога! Толькі прыехаў – і давай адразу запрашаць! Таксама харош і Надзейка, вяночніца. З першым стрэчным пайшла. Саныч пабудзе-пабудзе, ды і паедзе, а ты з кім застанешся, дзівачка? Што, можа , думаеш, ён і цябе ў Ленінград забярэ? Х-хы, ды там такіх, мусіць!.. Пачакай, пачакай, ты яшчэ пачуеш пра мяне. Нядоўга засталося. Толькі спярша трэба ўсё ж навучыцца танцаваць. Лягчэй за ўсё крыўдаваць на ленінградца альбо Надзейку, бо як я магу запрасіць яе, калі мядзведзь мядзведзем. Усё, вырашана: вучымся танцаваць. І ў тым жа гарадзе гэтая навука спатрэбіцца, а то будзеш там туйбень туйбенем. А хто б гэта нас толькі навучыў? Ну, над гэтым мы яшчэ падумаем... І тады на прызбе не будзем стаяць, рукі ў кішэні, а дадзім перцу. Надзейка, можа, першая разіне рот.

А пакуль хай пакружыць з Санычам. Не шкада. Ён чалавек добры. Толькі аслаб у сваёй блакадзе, хоць, бывае, так зарагоча, хоць вушы затуляй. Вось ад’есціся ў цёткі Варкі і паедзе горад свой пазбаўляць ад рознага ламачча і друзу, што застаўся пасля бамбёжак.

Ніяк у тым Ленінградзе без нашай бульбы.



6. ЗАПАЛКІ

Хацелася нешта добрае зрабіць дзеду Грышку. Торфу яму мы завезлі ажо тры кашы – два мы, гэта значыць дзядзька Хвядос, я і Петрык... цётку Матруну можна і не лічыць: яна толькі нам перашкаджала, адгаворвала. «Што гэта вы за дурні! Што, у яго сваякоў няма? Поўная вёска! То хай і паклапоцяцца. А дзе б гэта бачана, каб торф раздаваць налева і направа? Што гэта вы за гаспадары такія? Раскідоны!» Чулі? Аднак варта было паглядзець на цётку дзядзьку Хвядосу сваім цвёрдым і пранізлівым позіркам, і яна ледзьве рукі не падняла угору: адразу здалася. Вязіце што хочаце і куды хочаце. А нам толькі гэта і трэба. А яшчэ адзін кош перакуліў прама перад брамай старога Тамаш. Ад яго Грышка не спадзяваўся атрымаць такі падарунак, але ўсё роўна быў рады: хай хоць сам чорт пашле торф, абы было чым паліць у печы. Увесь торф мы з Петрыкам і занеслі ў хлеў. Ужо ў самым канцы паказалася Надзейка са сваёй карзінай і моўчкі таксама пачала насіць торф. Нават не папытала, ці можна. Знайшлася прынцэса! Але насі, не прагоніш жа, хоць нам і самім там не было чаго рабіць. Толькі разагналіся. Дзед Грышка спярша пахваліў нас, а потым і накарміў. Але Надзейка за стол не пайшла, заўпарцілася, а нам гэта толькі і трэба: больш самім дастанецца, бо ў старога , як заўсёды, шкрабаеш у чыгунках доўга, а нашкрабеш мала. Такі ядок, а нас жа не чакаў. Як з неба ўпалі мы, і адразу за ягоны стол – гоп. Аднак, наеліся. Сядзім, не хочацца дадому тупаць. Добра было мне, не ведаю, як Петрыку. Захацелася яшчэ нешта такое важнае, каб ён потым доўга ўспамінаў і ўсім хваліўся, зрабіць дзеду Грышку. Толькі што? Сядзім, думаем. Торф занеслі. Дроў у яго і так поўная дрывотня. Яшчэ нам стала цікава: калі і дзе ён іх столькі назапасіў? Быццам і не цюкаў сякерай. Мусіць, яшчэ калі была жывая бабка Антося, тады. Вады таксама яму прынеслі. У хаце сам падмяце, не вялікі пан, а то ўсё паробім, а што тады яму застанецца? Ды і калі шчыра, я не асабліва люблю драчом шкрабаць па падлозе – не мужчынская гэта справа. А яшчэ калі шчырэй, то дома я намёўся досыта: не будзеш жа дзядзьку Хвядоса прымушаць. Па-першае, ён даўгалыгі, яму няёмка нахіляццаа, а, па-другое, каб не быў старшынёй, то і нахіліўся б, нічога з ім не зрабілася.

І вось аднойчы такі выпадак надарыўся. На самай горцы ў нашай Гуце ў хаце Ерамеевых пачала працаваць крама. Самая сапраўдная. Купляй, што пажадаеш. Толькі, як жартуюць вяскоўцы, купіла няма. Няма, няма, а таўкуцца перад прылаўкам людзі. І мы таксама. Асабліва падушачкі вабяць. Смаката! Дзядзька Хвядос прыносіў, частаваў нас з Петрыкам, то ведаем. А яшчэ ў краме пахне селядцамі, цвікамі і папяросамі. Ад усяго гэтага ў носе толькі казыча. Фу-у, га! А цётка Матруна насыпае ў хустку карабкі. Сама і лічыць: адзін, два, тры, чатыры... дзесяць... пятнаццаць... дваццаць... А потым збілася, плюнула і похапкам завязала хустку вузельчыкам. Пакуль яна завязвала, у нас і нарадзілася ідэя... А што, калі ўзяць ў хустцы непрыкметна адзін карабок і аднесці дзеду Грышку? Во рады будзе ён! У яго ж якраз і дэфіцыт на запалкі, ледзь на некалькі частак не скіпае адну, да таго беражэ. Мы пераміргнуліся, і Петрык усё зразумеў, таму, калі толькі выйшлі з крамы, ён адразу ўзяў у цёткі Матруны вузельчык з запалкамі:

– Давай я панясу!

Так, пачатак зроблены. Цяпер галоўнае ісці ззаду, аднак цётка Матруна, нібы разгадала ўсе нашы планы, падштурховае Петрыка наперад, і такое ўражанне, што вядзе дамоў яго, як канваір арыштанта. Што ж зрабіць? Як выцарапаць той злашчасны карабок, ды так, каб не ўбачыла цётка Матруна? Спярша думалася, што будзе ўсё лягчэй лёгкага – засунуў руку, заціснуў у кулаку карабок, і ён твой. І на табе, дзед Грышка, яго, запальвай сваю печ! Аднак – не, не ўсё так проста, як здаецца. Але ж Петрык у шапку не спаў, вылучыў усё ж момант і я толькі паспеў убачыць краем вока, як ён засунуў карабок у сваю кішэнь. А перад самай хатай вярнуў вузельчык назад сваёй маці:

– Мы на вуліцы пабегаем.

А самі наўгрунь да дзеда Грышкі. Стары ўзяў карабок, пашамацеў ім перад вухам, а тады папытаў:

– З дазволу ўзялі, ці сцібрылі? Цікава-інцярэсна... Прызнавайцеся, арлы!

Арол Петрык сказаў, каб дзед не хваляваўся, ці ж мы злодзеі якія-небудзь.

– Глядзіце ў мяне. А то з вамі можна і ў гісторыю ўліпнуць.

Дзед Грышка як у ваду глядзеў. Цётка Матруна пералічыла карабкі і выявіла прапажу. Адразу ж узняла лямант, а потым – вядомая справа! – спярша пайшоў у ход усё той жа ручнік, а потым мы вымушаны былі ісці да дзеда Грышкі і забіраць назад карабок. А куды падзенешся? Каб быў, і ўсё. Ніякіх адгаворак. Дзе хочаце бярыце. На што толькі не спасылаліся, а ёй хоць бы што. Баба, адным словам. Ды яшчэ скнара. Гэта каб у дзядзькі Хвядоса было столькі запалак, ён бы іх і лічыць не стаў, там бяры, колькі зачарпнеш. Эх! З якімі ж вачыма давялося тупаць да дзеда Грышкі – адным нам вядома. Петрык падштурхоўвае мяне наперад, я – Петрыка, так і пляцёмся. Прыйшлі, а старога і дома няма. Ажно лягчэй стала. Фу-у! Тады бачым: ідзе. Прыціхлі, чакаем. А ён, убачыўшы нас, усміхаецца:

– Што, па запалкі прыйшлі?

І адкуль ён, цікава, ведае.

– Ага, – гэта выціснуў з сябе Петрык. – Па запалкі... Матка спахапілася... Ага...

І не глядзіць на дзеда Грышку.

– То я сам аднёс іх тваёй матцы, Пятро, – сказаў стары. – І больш без дазволу старэйшых нічога не бярыце, хлопцы. Ніколі. Дамовілся?

Што нам, хіба цяжка было разам, у два галасы, гукнуць:

– Дамовіліся!

А дзед, хоць і па галаве не пагладзіў, але дужа і не журыў. Ён жа разумее, з кім мае справу. Мне і Петрыку па два разы адно і тое ж паўтараць не трэба. А з запалкамі мы што апраставалосіліся, то апраставалосіліся. Тут нічога не папішаш.

Бывае.



7. ВЯРТАЙСЯ, ДЗЯДЗЬКА МІКІТА!

«Мікіту забралі! Ноччу!» – ледзь толькі прадраў я вочы, калі пачуў, як нехта гаварыў у нашай хаце. «Мікіту забралі... Мікіту забралі...» Прыслухаўся да голасу, а не магу зразумець, хто гэта так так рана завітаў. Пасядзеў трохі на ложку – здаецца, нарэшце прачнуўся. Патупаў у першую хату, і ўбачыў за сталом дзядзьку Хвядоса з Кастусём. Гэта ён, танкіст, напіўся халоднай вады з крыніцы і асіп, таму я адразу і не пазнаў яго – голас такі, нібы на ягонай шыі вузел завязалі вяроўкай. Я сеў каля іх. Пазяхнуў. Дарослым было не да мяне.

– Каго цяпер у кузню паставім? – паглядзеў на Кастуся дзядзька Хвядос. – Там жа абы– хто не справіцца – майстрам трэба быць, як Мікіта. Падкову выкаваць ці той жа вухналь мог толькі ён. І плужок зрабіць – таксама. Бяда-а-а...

– Хоць Гіршу Моцкіна прасі? – цяпер ужо Кастусь глядзіць на дзядзьку Хвядоса, чакае, як ён ацэніць яго падказку.

– Гірша не пагадзіцца, – не адразу круціць той галавою.

– Чаму?

– У яго свой бізнес. Сярпы, нажы вастрыць. А ў кузні, брат, сіла трэба. Ды і хадзіць яму за чатыры вярсты кожны дзень цяжкавата будзе. Гірша ўжо стары чалавек.

Мужчыны яшчэ пэўны час думаюць, кім бы замяніць Мікіту, шкадуюць яго і спрабуюць вызначыць таго мярзотніка, які на яго данёс у органы, бо каваль і былы партызанскі камандзір іншы раз, аказваецца, мог ляпнуць сваім языком не тое, што трэба. І нават супраць Сталіна. Ды супраць Сталіна – канешне ж, мог. Я сам чуў, калі ляжаў на печы, а мужчыны спрачаліся пра палітыку і націскалі на тое, была б вайна ці не, калі б не Сталін. Вось і давысвятляліся. Мікіту забралі. Мне б, канешне, дужа хацелася паглядзець, што ўжо там за той «варанок», у якім павезлі быццам бы Мікіту. Дзядзька Хвядос так і сказаў: «У варанку, значыць, павезлі. М-да..!» Каб ведаў, што прыедзе той варанок, то мог бы ноч і не паспаць – падцікавалі б з Петрыкам. А так – праспалі. Соні!

Я адразу ўспомніў, як капалі торф на балоце, і да нас падышоў на перакур Мікіта і адразу ж паказаў на кар’ер, што быў побач і заплыў рудай вадой.

– Мой кар’ер, – паказаў ён на яго вачмі. – Мой... Немцы вунь за тымі дрэвамі... Ну колькі тут метраў? Два разы па сто – не больш. Гэта каб у лесе з імі сустрэўся, твар у твар, можна сказаць, там прасцей... А тут куды схаваешся? Страляць не будзеш – іх багата, нас трое... І вось у гэты кар’ер я і забраўся... Галава якраз пад кустом была – нават некалькі дурніц ротам хапнуў... А яны, гады, у ягады прыехалі, і мой куст потым увесь абшманалі, і як не заўважылі, аднаму Богу вядома. Паўдня прастаяў у вадзе. Добра, што дно цвёрдае было. А так усмактала б багна, і не выбраўся б. Ну, а розная драбяза ўжо і паздзекавалася надо мной! Грызе, а адагнаць не магу – руку з вады выцягнуць нельга, адразу плёскат немцы пачуюць. А хлопцы сядзелі ў іншых кар’ерах – хто дзе. Іх таксама не заўважылі. Пашанцавала.

І вось цяпер Мікіту забралі. Мне адразу ўявілася кузня без яго, пустая і халодная, і я патупаў з хаты на двор, а дзядзька Хвядос і Кастусь усё яшчэ сядзелі за сталом, паклаўшы на абрус кулакі. Трэба будзе і Петрыку сказаць пра Мікіту. І дзеду Грышку. Яму нават, можа, у першую чаргу, бо будзе дрыхнуць на печы і нічога не ведаць. Так і ёсць, ляжаў на печы. Калі жыла бабка Антося, то яна дапамагала яму злазіць з яе, а цяпер, бачце вы яго, сам здаровы ці хворы – злазіць. Мабілізаваўся на ўсе выпадкі жыцця.

– Іду, іду! – крэкча дзед Грышка, спаўзае на падлогу.

Не, каб папытаць, чаму так рана, што прывяло, а ён скардзіцца, што зноў лапухі трэба збіраць: занядужыў. Аднак калі мы яму расказалі пра Мікіту, ён адразу ж забыўся пра свае балячкі, глядзіць на нас шырокімі вачыма і слова вымавіць не можа. Падалося, што страціў прытомнасць. Ажно не – глыбока ўздыхнуў і адразу ж выдыхнуў:


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю