355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Сократ Янович » Сьцяна (на белорусском языке) » Текст книги (страница 11)
Сьцяна (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 26 сентября 2016, 20:05

Текст книги "Сьцяна (на белорусском языке)"


Автор книги: Сократ Янович


Жанр:

   

Прочая проза


сообщить о нарушении

Текущая страница: 11 (всего у книги 11 страниц)

Позву, у той-жа вечар, Сьцяпан паквiтаваў на цэнтральнай пошце; хатнi адрас на ёй быў закрэсьлены i, вiдавочна, лiстанош надпiсаў: "Адрасат невядомы".

Адбыўся суд.

Суд як суд. Адвакату абвiнавачаньня засьвяцiлiся вочы, калi пачуў ён тлумачэньнi Сьцяпана, падсуднага. "Высокi суд! У васобе Сьцяпана Сумленевiча мы можам наглядаць тое бессаромнае круцельства, патанаючы ў якiм да самога дна, абвiнавачаны не завагаўся чыстае й высакароднае зьмяшаць зь нiзкiм, брудным i подлым..."

Усё прышылi яму.

Уляпiлi Сумленевiчу дзiўна нямнога, гадоў нешта паўтара. Нечуванае: без грашовай рэкампэнсацыi пацярпеламу!

Турэмны выхавальнiк неяк наладзiў дыскусiю аб маральнасьцi, яе сутнасьцi й скрыўленьнях. Сумленевiч меў палымянае выступленьне; ён моцна зьдзiвiўся, калi пасьля гэтага дыспуту запрапанавалi яму працу ва ўнутраным радыёвузьле турмы. Там было ўжо двух: юрыдычны дарадчык, якога пасадзiлi за камбiнацыi, i будаўнiчы iнжынер, што пракраўся на цыманьце. Сьцяпан пiсаў перавыхаваўчыя гутаркi (памерам да дзесяцi хвiлiнаў), зь якiх яго незвычайныя супрацоўнiкi рабiлi жарты. Ён абураўся на iх, i дайшло да нашумелай авантуры, пасьля якой Сумленевiча перавялi ў брыгаду па будаваньню дарогаў. Непрызвычаенаму да фiзычнай працы Сьцяпану Сумленевiчу цяжка даўся там першы месяц – смылелi яму нават костачкi!

За прыкладныя паводзiны ён быў умоўна выпушчаны з турмы пасьля году. Зь пяцiдзесяцiтысячным заробленым капiталам, на той час вартым паезджанага аўта.

На ўскраiне Беластоку купiў Сьцяпан малюткую хацiну, от, пакоiк з куханькай. З дрывотняй ды акрайцам агароду. Сам сяк-так змайстраваў неабходную сабе мэблю й палiцы на кнiжкi, на ўсю сьцяну.

Беласток, 1977-1993


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю