355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Лукаш Калюга » Нядоля Заблоцкіх » Текст книги (страница 4)
Нядоля Заблоцкіх
  • Текст добавлен: 22 марта 2017, 08:00

Текст книги "Нядоля Заблоцкіх"


Автор книги: Лукаш Калюга



сообщить о нарушении

Текущая страница: 4 (всего у книги 6 страниц)

VІІІ

Разгледзеўся Зубрыцкі, што не хутка тое свята будзе, як за галоўнага героя свой першы раздзел ён пачне. Не з яго носам, не з яго прозвішчам. Зубрыцкі. Дзе ёсць з такім прозвішчам галоўны герой?

Раздумаўся: ці не лепш будзе пры Савосце Заблоцкім пачаць дыялогам ды ўдвух прайсціся па топкай дрыгве кніжных балон аж у самы канец. Тады і прозвішча не пашкодзіць. Зубрыцкі! Тут і пытаць не трэба. Адразу відаць, без ніякага тлумачэння, што настаўнік, што аўтар прыпаручыў яму нейкую дробную, мізэрную ролю. І не будзе чытач чакаць ад яго вялікіх падзей, не будзе спадзявацца разам з Зубрыцкім трапіць у цікавыя прыгоды. Але баркаўскі настаўнік такі пастараецца намуляць чытачу сваім прозвішчам вочы. Большага, лепшага чакаў ён, але – калі на тое пайшло – і на гэта згодзен.

– Абы хутчэй! Абы з прадмовы ў першы раздзел.

З заўтрашняга дня няшчасны зрабіўся Савоста Юстапчык. Пачалася малому пакута. Узяўся каля яго Зубрыцкі, каб месяцаў за колькі, што асталіся да акзаменту, як мае быць падрыхтаваць малога ў героі, каб гатовага выпусціць з сваіх рук. Назаўтрае ў Савосты ў першага папытаўся вершу, што даваў дадому на памяць вучыць. Дзень у дзень з усім-усякім: і з чытаннем, і з пісаннем, і з задачамі ўзяўся Зубрыцкі яго ганяць. Упыну не было на баркаўскога настаўніка.

Па весняй Міколе меўся быць экзамант. Не так Савоста, як Зубрыцкі баяўся яго. Хаця каб не сышла на пшык яго надзея, каб не сеў макам перад начальствам Юстапчык. Ніякага тады з яго не выйдзе героя: пойдзе тады на бацькавым месцы за плугам, ды й звякуе тут, у Баркаўцох. Але перабылі той гарт і рад астаўся Зубрыцкі. Савоста на «добра» дыктоўку напісаў, а чытаннем, адказамі яшчэ лепш паправіў.

(Не будзем апісваць, як збіраліся, з’язджаліся на той экзамант. Каму цікава, можа пра гэта ў Коласавай «У палескай глушы» прачытаць. Нічога ці паправіць, ці дадаць не збіраюся. Было ў Баркаўцох якраз, як там, у Палессі).

Hі ў кога ў Баркаўцох агню не было, а ў Заблоцкіх позна гарэў. Чакалі яны ўсёю сям’ёю Савосты з школы.

– Ну як жа ты, Савостачка? – першая папыталася ў яго Прузына, толькі прыйшоў дадому.

– Што як?

– Як жа твой экзамінт?

– Так, як трэба.

– Здаў?

– Здаў. А вы як думалі?

Усе былі рады ў Заблоцкіх. Юстап, Пархім, Прузына. Рад быў і сам Савоста. Толькі не аднакія яны рабілі з сваёй радасці высновы. Пархім бачыць, што больш навінаў не будзе. Чаго яму, скажэце, дома тырчаць? Яму ўвечар на сяло ўлетку штодзень схадзіць трэба. Узяў ён шапку з цвіка, жакетку з шастка ды, надзеўшы, напрануўшы, машэр на вуліцу. (От удаўся валанцай! Ніколі лішняй хвіліны не забавіцца дома. Не дасць прыгледзецца, што ён за хлапец).

– Ну і добра, – па Пархімавым адыходзе казала Прузына. – От грошы злічыць увазнаў і будзе з цябе. А ты цяпер, бацька, пакрысе дакладай да работы. Пакажы, як баранаваць, каб не пушчаў узрэхаў. Пакажы, каб з канём завярнуцца, закіравацца ўмеў. Пакажы, як плуг у руках трымаць, каб роўная скрозь скіба выходзіла.

Але нешта накшае думаў Юстап Заблоцкі.

– Яшчэ паглядзім, – цьмяна і невыразна ён сказаў. – От пасцялі ды кладземся спаць: ужо не цеперся.

Назаўтра з раніцы быў вецер з туманом у Баркаўцох. Людзі ў печах палілі. Слаўся дым па вуліцы, a праз яго, чуць запаметны, ішоў Зубрыцкі па вёсцы. І пытаўся тае раніцы ў людзей настаўнік:

– Дзе тут Заблоцкі жыве?

– Тут два Заблоцкія ёсць. Каторага вам трэба?

– Таго, што сын у школу хадзіў.

– Гэта – Юстапа. To заходзьце онь у гэну хату з прычолкам, – праз дым паказалі Зубрыцкаму аседласць баркаўскога багатыра.

Была таго дня не то нядзеля, не то так нейкае велікаватае свята. А чаму свята? Бо пякліся бліны – першая прыкмета, бо спаў яшчэ ў ложку Пархім – большы Юстапчык. Не будзіў яго гэтага дня стары Заблоцкі. Спагадаў, што позна ўчора гуляў хлопец, ды сам двое сваіх багатырскіх коней на балота завёў.

На гарачыя скавароды налівала Прузына з дзежкі апалонікам цеста, стоячы пры печы.

– Папяку, папяку!.. – гразілі цесту скавароды.

Шмат Прузыне работы было: глядзець у печы бліна трэба, каб не прыгарэў, ды й паслухаць, што настаўнік кажа, хацелася. Пакуль Зубрыцкі Савосту за акзамент хваліў, добрыя, жаўтаватыя бліны скідала Юстапіха.

– Трэба яму даць яек дзесяткі са два гасцінца, – думала багатырка.

Перш па адным бліне раскладала яна на скарачы, што на зэдліку засланы быў, а як крыху прастынуць, тады ў касцёр іх клала. А пачаў Зубрыцкі малёгаць, каб аддалі яны свайго хлопца да Хлюпску ў гарадское, забылася Прузына ладу ды парадку ў блінах глядзець. З чапялою ў руках распачала яна перакорную гаворку.

– Дзе вы бачылі! Ці гэта нашага брата работа над кніжкаю марнець, сухотаў на сваю галаву старацца?! Хай паны вучацца. Яны ўжо да гэтага звыклі. Дзяды, прадзеды іх на навуцы зубы паз’ядалі.

І падгарэў за гэтым разам у Прузыны блін ка скаварадзе, ды так, што мусіла яна яго ў ражку выкінуць.

Пабудзіў Савосту гоман, што быў у хаце. Зірнуў ён, прачнуўшыся, – сядзіць у іх на лаве настаўнік. Прыслухаўся Савоста – пра яго гаворка. Прапаў позны, смачны сон. Не давялося яму ўкрасці сабе ў дня раніцы. Удвух яны з Пархімам спалі, але не аднакі быў у іх сон. Пархім ні паху ад свежага бліна, ні гоману ў хаце – нічога не чуў. За ўчарашні прагуляны вечар хацелася яму нагнаць. Толькі раз за ўсю раніцу на другі бок перавярнуўся, каб вачыма да сцяны, у цямнейшы куток, быць. І спаў. Так другія і пшаніцу прадаўшы не спяць. Пшаніцу прадаўшы баязно, каб хто грошай не падседзеў. А Пархіму што? Ён яшчэ ні сваіх грошай, ні гаспадарскага клопату не меў.

І не блізка была Прузына аддаваць малога ў навуку. Зубрыцкі што ні што, нічога не помач. Не ўгаварыў кабеты. Ужо і адыходзіў ён, а Юстапіха казала:

– От хай жыве, як дзед, бацька жыў. Хай глядзіць гаспадаркі, і добра будзе. А то – дзе гэта відана…

Мелася Прузына даць гасцінца настаўніку. Але зненавідзела цяпер яна Зубрыцкага за яго мову. І толькі сама сабе падумала:

– За што даваць?! А трасцу! Скулу! Не знала б дзіця яго акзаменту, шчаслівейшае б было.

Юстап жа найболей маўчаў гэтай раніцы. Калі і скажа ўрэдкую слова-два, дык ні сюды ні туды выходзіла ў яго. Цяжка было разабраць Юстапаву думку.

– Яшчэ будзем бачыць. Савостава ўсё шчэ наперадзе.

Сядзеў ён на ложку ў запеку. Курыў ды плёваў у гаршчэчак з пілавінамі. Толькі летась палажылі падлогу ў сваёй старой хаце багатыры Заблоцкія. І шанавалі яны яе лепш, як вока ў ілбе.

Учора толькі перад вечарам перацягнула крыху Юстапіха падлогу мокраю анучаю, а каб сягоння за раніцу гразка не стала на ёй, пастаралася яна Юстапу гаршчэчка.

Так было, пакуль быў настаўнік у хаце, а як пайшоў?

– А што ты думаеш, старая? – папытаўся Юстап у Прузыны. – Можа, й праўда! Хай бы Савоста ў людзі йшоў, а нас з табою і Пархім да смерці дахавае.

Прузына ціхая кабета. Але дала яна Юстапу пытлю, як пачула, што не толькі на вуліцы, але і ў іх хату ўваб’ецца ненавідны «курч».

– Ой, згубіш, бацька!.. згубіш хлапца!.. Век з яго чалавека не будзе. Ты слухаеш, што там які шалахвост чаго нагаворыць. Плюнь на гэта і нагою затры. Прыходзіў, каб далі што. Думаеш чаго? Але не папаў. От ты паглядзіш цяпер.

Ніякага гарадскога ён табе болей не ўспамяне. Абмінаць будзе, калі дзе ўбачыць. Ты таго не думай! Усякі чорт толькі глядзіць, каб пацягнуць з нашага чалавека, – так прабірала свайго мужыка багатырка Заблоцкая.

І на Савосту насварылася яна, як той начэрпаў у конаўку вады, як падсунуў бліжэй да лавы свіное вядро, каб памыцца над ім.

– Не слухай, Савоста! От пільнуйся гаспадаркі – будзе лепш. Я на благое цябе не вучу.

І не дала яна яму памыцца ў хаце.

– Гэта ж і на дварэ цёпла. Пайшоў бы да студні ў карыта, што коні паіць. A то будзе тут мне ў хаце на чыстую падлогу наліваць.

Ад таго разу не пайшоў болей Зубрыцкі да Заблоцкіх. Але і не спраўдзілася Прузыніна слова. Не абыходзіў настаўнік Юстапа. Разоў з два за ўсё лета стрэліся былі яны. І абодва разы пра Савосту ўспамінаў Зубрыцкі.

– Ну, як жа ваш малы?

Усякі раз не забываўся сказаць:

– Вам яго, канечне, трэба аддаць у навуку. Проста грэх будзе, калі вы яго пры сабе будзеце трымаць.

Хлюпскае гарадское лепш, як Несвіжскую семінарыю, раіў ён. Казаў:

– Скончыўшы гарадское, многа прастарнейшы яму будзе свет.

Усё лета было ціха ў Заблоцкіх, а як прыйшла восень, дык і сварка знайшлася ў іх хаце. Толькі як ні бралася Прузына, а Юстапа яна не пераставіла. Як наважыў, свайго такі дамогся ён. Калі прыйшоў верасень, аддаў Юстап Заблоцкі свайго Савосту ў гарадское да Хлюпска. Хоць і не любіла Прузына слухаць яго мовы пра Савоставу навуку, але была ў Юстапа прывычка хваліцца ёй, што ён калі надумаўся рабіць, і чаму сама лепш зрабіць так, як ён хоча. От што казаў гэтага разу багатыр Заблоцкі.

– Яно, можа, і праўду казаў настаўнік, што прастарнейшы яму ў гарадскім будзе свет. Ды тут і нам спрытней. Праўда, старая? Усё бліжэй, як у Несвіжы на настаўніка вучыць. Тут і яду, і адзежу зручней падаць, а там – у Несвіжы – усё з капейкі жыць трэба.

Ды не так з ядою, як з адзежаю цяжкавата было баркаўскому багатыру. Даўней значылі вучняў, як тых авец: баяліся – каб хаця дзе яны не адбіліся ды да другога, няшкольнага, статку не прысталі, каб, калі гэта і здарыцца, спрытней было іх вылучыць адтуль. Авечкам вушы рэжуць, знакі чапляюць, а вучняў значылі адменнаю шапкаю, аднастайным палітонам. І ўсё гэта бацьку за свае грошы справіць трэ было. Прыйшлося небалазе Юстапавай багатырскай кішэні.

Доўгі падаўся Прузыне першы тыдзень без Савосты. Як дзень міне, то – год, адлічвала яна. І на пятым годзе, што па-даўнейшаму так і зваўся – пятніца, пачала яна ганяць Юстапа.

– З’ездзі ты, прывязі яго. Хаця я пагляджу, які ён цяпер.

Але без пары не паехаў Юстап. Пачакаў ён заўтрашняга дня. А заўтра як раз была субота. От тады, як ужо з паўдня звярнула сонца, запрог каня Заблоцкі. З’ездзіў ён да Хлюпску, прывёз на нядзелю Савосту дадому.

Згледзеў Зубрыцкі з школы праз вакно Савосту дадому едучы, ды зараз прыйшоў і ён да Заблоцкіх. Цікава было настаўніку, у малога распытаўшыся, успамянуць свае семінарскія, дураўныя гады.

– Ну што? Як табе паводзіцца?

– А што мне?! Прыйдзе настаўнік – кніжку расхінеш або сшытак наверх дастанеш. А званок зазвоніць – выйдзеш у калідор. Крычаць, бегаць там у нас няможна.

Куды больш пачуў Зубрыцкі, як Савоста сказаў. І пачуў, і ўбачыў сваю семінарыю ён. Там было гэтаксама: і расхінёная кніжка, і сшытак, і настаўнік, і званок, і калідор. Не аднакая кніжка, не адзін сшытак, шмат усякіх настаўнікаў было. Не аднакі званок з лекцыі і на лекцыю званіў. Святлеў, прастарнеў, намружысты, вузкі калідор у суботу па апошняй лекцыі.

– Ну, а як жа табе? Не цяжка?

– Не. Які там цяжар?! Гадзіны са дзве, дык у мяне і гатова ўсё, – любіў пахваліцца Савоста Юстапчык.

– А тады што?

– Тады нічога. Ніхто ка мне не ходзіць, і я ні да каго не ведаю дарогі. Сяджу на кватэры.

– To падыдзі ка мне заўтра пад вечар – я табе добры занятак дам.

Яшчэ не выкамячыў добра Савосту гарадскі «курч» на панскі кволы капыл. У нядзелю з раніцы як пайшоў на вёску, дык да вечара ўсё сваё таварыства, што разам у «пікара» гулялі, абышоў. Пахваліўся, як яму там, у гарадскім, паводзілася. Не мінуў ён і Зубрыцкага. Не гуляў са сваім настаўнікам Савоста ў «пікара», дык да яго да апошняга перад самым змярканнем зайшоў.

– Дык дзе ж ваш той занятак?

– Пачакай. Зараз дабяру.

Доўга капаўся ў кніжках Зубрыцкі – з месца на месца дармовыя дадаткі перакідаў. І нічога не знайшоў-такі пад імі. Мусіў тых дадаткаў адабраць цэлы стос.

– От вазьмі хоць гэтыя. Няма лепшых… Якія ёсць.

Курчыў Савосту курч у гарадскім, а цяпер яшчэ і дома па сваёй ахвоце пачаў гнуцца ў крук над тымі, ад настаўніка ўзятымі дармовымі дадаткамі. Так шмат ён іх т?ды прывалок ад Зубрыцкага, так надоўга было яму іх чытаць, што аж нехаця ехаў ужо Савоста ў Баркаўцы. Як калі прыедзе па яго Юстап у суботу, дык:

– Дарма вы, тата, толькі коні ганяеце, – скажа на бацьку крыху падвучаны сын. Шкода яму пераездкі – усё б прачытаў балонак колькі. Але, каб не саўсім марна сцерліся святочныя дні, ён возьме з сабою дадаткаў.

Бывае, мала іх возьме. Прачытае, ды і выб’ецца з работы Юстапчык.

– Можа б, ты, Савоста, дзе на вёску схадзіў, – параіць яму Прузына, як убачыць, што ные малы. – A то табе збрыдае дома аднаму.

– Нешта не хочацца, – адкажа Савоста. І, калі няма ў запасе ніводнага дармовага дадатку, сядзе пад акном, будзе ціхенька сядзець, глядзець недзе далёка на пазебленыя навозы, шукаючы там у ветраную туманную восень хараства прыроды ў гразкай чорнай раллі. І дождж пасыпле – не ўцячэ ён з акна: будзе сядзець і лічыць буйныя, зборныя кроплі, што спадаюць з капяжа.

– Можа, ты нездароў? – папытаецца Прузына.

– Ат. Што вы здумляеце, мамка?!

– Дык што ж ты маўчыш, нічога не гаворыш?

– А што я з вамі гаварыць буду?!

– Хоць што.

Забылася пра «курч» Прузына і ніяк не разбярэ: што яму, гэтаму хлопцу, далягае? Якая журба ў яго на сэрцы ёсць? І раіць яна апошні самы лепшы сродак:

– Можа б, ты лёг паспаў? Ці не палепшала б тады, ді не павесялеў бы.

– А йдзеце вы! Мне й тут добра.

Усяго баркоўскага, у гарадскім пабыўшы, забывацца пачаў Савоста Заблоччык. Сваіх людзей, на месце стрэўшы, не пазнаваў ён; ціхенька, слова ні да каго не прагаварыўшы, сунуўся Юстапчык, куды яму трэ было. Ды й само месца пачаў абыходзіць. Хоць крыху кружней было па загуменню, далей ад гарадскога на кватэру, як мястэчкам цераз места, але любіў Савоста гэтую адзінокую дарогу і тудэю хадзіў, пакуль снегам сцежкі не завее.

Не то каб каго – Клемку Філончыка не пазнаваў Савоста. Два разы яму трапілася Клемку ў Хлюпску стрэць. І абодва разы Заблоччык не адзін – з другімі вучнямі з гарадскога йшоў. Дык мала таго, што не пазнаў, але яшчэ ў другі бок адвярнуўся, каб хаця той не ўлічыў Савосту ў свае людзі ды не загаварыў – не асарамаціў перад таварыствам. Баяўся Юстапчык, каб не падумалі сябры, што з простых мужыкоў ён і ніякага хвальварку няма ў яго бацькі.

Хоць урэдкую ездзіў Савоста нядзелеваць у Баркаўцы, але нарваўся быў аднаго разу на гаворку пра Клемку Філончыка. Гаварылася тады нешта ў Заблоцкіх хаце і пра пошту, і пра нейкага Махоўскага. Але набраў таго разу Савоста дадому даволі дармовых дадаткаў, каб не ўслухацца ва ўсякія гаворкі. Так і праляцела гэта паўз вушы ў яго.

Бывала, у панядзелак не ўпыніцца Юстапчык, каб хаця ў гарадское з дому не спазніцца. Ад поўначы ўспорацца ды ўсё ганяе бацьку, каб каня запрагаў. Але аднаго панядзелка выйшаў быў раніцаю Юстап надвор’я паглядзець. Пацярушваў сняжок.

– Як сабе хочаш, а сягоння я цябе не павязу, – сказаў Заблоцкі, прыйшоўшы ў хату. – Вунь мяцеліца на дварэ – ані вон. Паедзем пад вечар, а не – то заўтра раніцаю, – так сказаў ды пайшоў ён аглядацца.

Скончыў воглядку Юстап – перасціхла й мяцеліца.

– To збірайся, – ужо інакшая была ў Юстапа мова, другі раз прыйшоўшы ў хату, – адвязу: нечага рупіць не будзе.

Дарога была замецена. Пагнаць каня нельга было. Ехалі памалу. Як прыехалі ў мястэчка ды параўняліся з гарадскім, там быў першы перапынак. Мала было вучням калідора – павыбягалі яны на вуліцу. Убачылі Савосту. Пасталі і пазіраюць: такія нягеглыя сані, такі стары чалавек… І разам вучань з іх школы – Савоста Заблоцкі, што ў яго бацькі цэлы хвальварак.

Любіў багатыр Заблоцкі ў лапці белыя, чыстыя анучы абуваць. І так ён любіў белую адзежу. У адной ісподняй, як зіма, як лета, хадзіў. Верхніх шарачковых штаноў у яго і на грунце не было. Страх як не любіў Юстап Заблоцкі крамнай адзежы. Але была раз набрала яму Прузына ў анучніка за старызну крамніны на штаны й на кашулю. Белага Юстапу набрала – іншага ён не любіў. А як пачала яму тыя строі шыць, дык выштукавала так, што яшчэ й сабе шнуроўка з астачы выйшла. Выдабіла Прузына, што рукаўцы й калошкі, як дудачкі павыходзілі. Раскалоў быў Юстап, тыя крамныя строі надзеўшы, палена дроў, дык ад першага дня й даліся па цэлым яны на ём. А тая самая Прузына, калі пашые што са свайго палатна, дык – прасторнае, з напускамі.

Як дзе ў людзі Юстап ішоў, дык – ці ў мароз, ці ў гарачыню – адзяваў ён новы, доўгі, па пяты, кажух наверх, ушпіляўся ўсімі гузікамі. І добра, хораша, і нічога не відаць было. А гэтага панядзелка на Юстапу, поверх кажуха, яшчэ і латаная бравэрка была. Але ў мястэчку расхінуліся былі і бравэрка і кажух, і гарадскія вучні дзівіліся з яго белых строяў.

На дзве лекцыі таго панядзелка спазніўся Савоста. А як прыйшоў, абступілі яго вучні, пытаюцца:

– З кім гэта ты пад’язджаў? Што гэта за ён?

– Бацькаў парабак, – кажа Савоста.

5 травеня 1931 г., в. Ляхавічы

ІX

Усё даўнейшае нам цяпер толькі цень. Але зірнеце наперад, таварыш чытач, – вунь другі – большы, цямнейшы – цень на баркаўской вуліцы відаць. Ціхенька высунуўся ён з некаторага двара ды йдзе сюды, пад нас. Спусціў галаву, унурыўся, але тым часам спадылба на нас – яму незнаёмых – пільна ўзіраецца: адкуль і хто мы, хоча пазнаць, успомніць, дзе гэтакіх бачыў.

У добрую пару трапілі мы, таварыш чытач, у Баркаўцы: на дварэ вясна і ў даўнейшых людзей свята – чацвёрты дзень Вялікадня, градавая серада. Не адны мы ды той цень на вуліцы. Збрыдала гаравому Змітру сплючы, і выйшаў ён з хаты, каб схадзіць дзе да мужчын вочы крыху прахаладаць. З дому не надумаўся, куды пойдзе і да каго, і от цяпер стаў Змітра ў сваіх варотах пры вуліцы – мяркуе: дзе яму быць патрабней. Заўняўся і цень каля Змітры. За тры грунты мы ад гаравога баркаўчаніна варот. Не чуваць нам іх ціхае гаворкі. Але цень, не іначай, гэта пытаецца ў Змітры:

– Хто гана? – відаць, як ківае галавою ў гэты бок, дзе мы.

Змітра не чуе: маўчыць. Свеціць сонца. Цёпла, хораша на дварэ. Змітра жмурыць вочы, пазірае прыхіліўшыся, як пры самым плоце на яго вузкім, убітым двары, падахвочаная вясною і цёплым пазаўчарашнім дажджом, пачынае зелянець мурава.

– Адкуль яны? Каго ім трэба, што ўсё на двары зазіраюць?

Змітра толькі паціскае плячыма.

– Ды зірні ты, Змітра, што гэта там чырвонае ў аднаго на грудзях?

Гэта ж таго году, куды трапілі мы, прыпала наша Першае Травеня якраз на старасвецкую градавую сераду. І вы, таварыш чытач, як мала хаджалы ў гэтым баку, каб тут, у старой бытнасці не згубіцца, каб праставаць роўную, правільную дарогу, каб што найболей ад тае бытнасці адменнаму быць, нашай рэвалюцыяй зазначылі сябе. І праз гэта:

– Што гэта там у яго? – не даваў упыну гаравому Змітру старасвецкі цень.

Недзе валяюцца такія дні! Пашукаць такога надвор’я, як сягоння. Сядзьма, таварыш чытач, на чыю прызбу ў даўнейшых Баркаўцох, пагрэймася пад сонца ды ўспамянём што збольшага пра гаваркую Кацярыну.

Няма ўжо – памерла, а некалі была такая жанка ў Баркаўцох. У аднаго купіць, а другому прадаць любіла: слоў з два праўды калі дзе пачуе, дык яна – тая праўда – у Кацярыны на языку так прырасце, што на цэлае паўдня будзе жанцэ гаворкі. От за гэта самае і звалі гаваркою нашу Кацярыну.

Дык от: гэны цень, што каля Змітры, і ёсць гэта самая гаваркая Кацярына.

Але нашто нам гаравы Змітра?! Hі далёкія, новыя з адзежы і звычаяў, людзі, ні нязвыклая чырвань – нішто не цікава яму. Адно сам сабе і сягонняшні дзень – градавую сераду – любіць ён. І гэтага з Змітры даволі. Уся яго цікавасць тут. Градавая серада Змітру таму па душы прыйшлася, што гэта і ні свята, і ні будні дзень: і вялікая ўрачыстасць тут не патрэбна, і людзі работы – варуючыся граду – не робяць. Можна ў такі дзень спакойнага, лагоднага сабе таварыства пашукаць: прыйсці да каго, пасядзець, паслухаць, ды так, свайго слова ў чужую гаворку не прыкінуўшы, і дадому вярнуцца. Сам Змітра – у сярэднім пер’і чалавек і ўсяго сабе шукае сярэдняга, памяркоўнага; як святочнага дня, так добрага суседа.

Самога сябе любіць Змітра за тое, што добра пад’еў, што кішцы даў спакой, утаймаваў ненаядную. На сняданне былі ў іх сягоння кашныя бліны. Масла, што за вялікі пост была з добрую клёцку крышан жонка згарнула, за Вялікдзень – за першыя тры дні – усё разышлося. Адно што здор крыху дзярэ мяккія, таўстыя, як пампушкі, кашныя бліны, а так і ім добра мазаць. А што са здору крыху дух цяжкі – не бяда баркаўчанскаму чалавеку: звык ён змалку да ўсяго цяжкага. Ды не так мэслам, не так здорам, як сваім языком бліны мазаць быў спрыцен гаравы Змітра. Ім ён як мазне, дык і няма: віда-віда блін у пастцы прападзе.

Выбачайце мне, таварыш чытач, за такога героя. Сам бачу – не ўнаравіў.

Спажывец! – кажаце?

А што ж яшчэ будзе, калі па шчырасці прызнацца, што так быў Змітра, снедаючы раніцаю на градавую сераду, за сваёю работаю завінуўся, што ніяк яму жонка з дзвёх скаварод не магла даць запасу. Праўда, крыху дровы былі вінаваты: не гарэлі, а курэлі яны – ведама, падборка, дубчыкі… Не пёкся, а варыўся на іх полымі таўсты кашны блін.

Ды што нам Змітра?! Малы ён прычынец тут. Гэта толькі, што вясна, што сонца, што трава пры самым плоце… А каб нахмурэла, каб пацерушыў дождж, дык і не было б Змітры. Не будзем яго трымаць непатрэбнага – хай ідзе сабе, куды выбраўся, а мы проці яго двара крыху прыпынімся ды ў гаваркой Кацярыны папытаем:

– Ну, як, кабетка, што тут за вашаю бытнасцю робіцца?

Прыпазніліся мы з вамі, таварыш чытач, гэты раз прыйсці ў Баркаўцы. Добра яшчэ, што гаваркая Кацярына нарвалася. А каб не яна, так бы і прайшоў гэты Вялікдзень паўз нашу ўвагу. Ад гаваркой Кацярыны дазналіся мы што:

Некалі казалі – гадавыя святы праўдзяць. Які ты ў гэты дзень будзеш, такім застанешся і на ўвесь год: благое што зробіш – благі, а добрае – добры будзеш без канца-краю. І от баркаўчане, каб ні благімі, ні добрымі не быць (бо ёсць прыказка: не будзь салодкі – a то праглынуць, не будзь горкі – а то праплююць), спяць кажнае гадавое свята з ранку да вечара цалюткі дзень. Усе да аднаго, як пабітыя, спяць на Вялікдзень. Разгавеюцца ды й залягуць у ложак на ўвесь дзень. Дайшлі баркаўчане, што так толькі й можна ад благога й ад добрага ўсцерагчыся. Довяг быў бы ім без работы вялікі дзень. А так, за сном, і не агледзецца, калі пройдзе ён: тут была раніца, а тут і вечар на дварэ.

Праз гэты сон баркаўчане і прачнуўшыся, сонныя, хмурныя, нерухавыя ходзяць. Шчасце й доля іх – усё ў сне затанула. Хіба як высплюцца ў запас, як на шмат год наперад сабе сну прызапасяць… Хіба тады накшае будзе што.

Усмак і ў ахвоту спіцца на печы. Шырокая, прасторная ў багатыроў Заблоцкіх гэта рэч. Атабарыліся яны на ёй усёю сям’ёю Вялікаднем на першы дзень.

– Печка – наша матачка! – казала Прузына, кладучыся з краёчку, каля прымурку.

Закаціўся Юстап пад шасток з цыбуляю.

– А мне там месца пакінулі? – жартаваў Пархім, услед за бацькам лезучы на печ. Сабраў ён анучы, што натрус ляжалі ў кутку, падаслаў, каб у бок горача не было, ды лёг пасярэдзіне на самай гарэні. І такога яны ўтраіх храпунца далі, што ходарам захадзіла Заблоцкіх багатырская хата.

Аднаго Савосту сон не браў. Сеў ён на лаве ў акне ды ўсё на камлістыя кляны перад хатаю, на пустую вуліцу, на стары гучысты вішэннік за Вінцэнтавым токам пазіраў. Але паў-такі туман і на яго вочы. Парабіліся яны ў яго вялікія, савіныя. Было таго дня і надвор’е на Савосту Заблоччыка падобнае: хмурае, ціхае. І заманулася Заблоцкіх вучню нуду разагнаць – пачытаць што. Зірнуў на траму. Адтуль дармовыя дадаткі «Нивы» сваімі жоўтымі, сінімі, зеленкаватымі рубцамі вокладак свецяць. Толькі памкнуўся ён, каб узяць каторы зверху, як зірнула Прузына на хату, пераварачваючыся на другі бок, убачыла кніжку ў Савосты ў руках.

– Палажы назад: сягоння няможна. Вазьмі, калі так рупіць, святое што пачытай.

Паслухаў маткі Савоста – палажыў назад дармовы дадатак. Але святога не ўзяў чытаць: не хацелася. Так Савоста ў журбе і праседзеў да вечара той дзень, а тыя на печы яго праспалі. Далей надышоў вечар ды не абы-які, а той, што з нядзелі ды на панядзелак бывае. Зацягнулася з вячэраю ў Заблоцкіх. Чакаў яе Пархім, большы Савостаў брат, дый не дачакаўся.

– Уліце, – кажа, – мамка, мне чаго паесці.

Пасёрбаў ён крыху локшыны ды пайшоў на вёску, дзе ўжо збіраўся, рахаваўся баркаўчанскі маладзеж. Пакінуў дома меншага брата Савосту. Той на сон пагнаўся і пакінуў хлапцоўскую валачобную весялосць. Савоста не пайшоў.

Ды, іграючы і спяваючы, тыя самі прыйшлі да Заблоцкіх пад акно, як гэта ў іх песні пяецца.

 
– Да ляцела пава да павістая.
Вясна-красна на дварэ.
Пагубляла пер’я залацістыя.
Вясна-красна на дварэ, —
 

з гэтага пачалі валачобнікі. Дармо, што тая пава ніколі не лятала тут, што толькі ў гэтай песні і чулі пра яе. А можа, й ляцела калі праз Баркаўцы, але за сном бачыць яе не давялося. Ды, такі, пяюць, так смела пяюць – аж цяжка даць веры, што нязнаная птушка пава ў нас. Чуваць у голасе надзея: а ну, можа!.. Можа, калі і на наш гразкі, скапытаваны двор згубіць пава залацістае пяро.

Прачнуўся Савоста. Падняў галаву, на ўзлакоткі ўзапёрся.

Усё сваё, усё вядомае.

Гразь. Разводдзе. Па калені боты захлюпаны. А ходзяць… Ходзяць ды гуртам, дружна па падвоканню вясну-красну хваляць. Не век жа разводдзе і ў гразі ж не векаваць. Будзе:

– Вясна-красна на дварэ.

Таму і песні жвавыя, галасістыя трэба. Трэба, каб звінеў яркі, сіберны прастор. І праўда: таго вечара толькі яна ў бары разлягалася.

– Што нам праўда? Калом яна хай пойдзе! – сказаў тады сам сабе Савоста Заблоцкі. – Песень, казак, прывабнага лганства трэба больш, – зусім ва ўпадніцтва падаўся багатырскі сын.

І пасля гэтай яркай, песеннай ночы, напаў рух на людзей. Назаўтра з самай раніцы перайшоў вёску дзесятнік – загадаў на сход, пад карчму: пастуха гадзіць. Паснедалі ды пайшлі мужчыны на сход, а Савоста сабраў усе дармовыя дадаткі, колькі іх у яго было, – аднёс Зубрыцкаму.

– Паглядзі: можа, больш што возьмеш, – набіваўся Савосту настаўнік.

Пакапаўся Заблоччык у яго кніжках. Адны дармовыя дадаткі там.

– Не, – кажа, – цяпер браць нічога не буду. Можа, потым калі…

Паполудні, сход адбыўшы, сабраліся мужчыны ў Шамрука на гумне. Там на ўзгорку ўжо была крыху стужала зямля. Зрабілі котву. Па чарзе кленчылі яны каля лубка, паводле старога звычаю. І былі некаторыя ў гэтым такой практыкі дайшлі, што не толькі самі яе на сваю карысць скарыстаць умелі, але, і на другіх гледзячы, утрываць не маглі, каб добрай парады не даць, куды дзьмуць трэба.

– У пол!

– У насок!

– У пучку!

Як каму: усяк раілі.

Самы апошні прыйшоў на котву Савоста Заблоччык. Пастаяў ён збоку. Паглядзеў на мужчынскую забаўку. Сам сабе ў левы вус – хоць таго вуса і заваду не было – усміхнуўся. «Хто гуляе – той гуляка, а хто стаіць – той разявака», – часта казала Прузына. Упамяць гэта прыказка Савосту. І от, каб у такое нізкае званне, у разявакі, не трапіць, уважыўся ён на простым звычаі, на гэты раз свайго панства забыўшыся, да гурту далучыцца надумаўся. Пазычыў Савоста яйцо. Самым апошнім укленчыў каля лубка – пусціў яго «ў поле».

Шанцавала Савосту ці не, многа ён выкачаў ці й тое, пазычонае, яйцо пракаціў – не вялікая з гэтага цікавасць. Варта толькі сказаць, што была пры тым на котве Шамручыха, бачыла, як Савоста кленчыў на веснюю, не зусім яшчэ стужалую зямлю. І другі раз, як прыйшла яму чарга, знарок з хаты вынесла Шамручыха чыстую анучу пад калені падаслаць, каб не пакуцаў Савоста сваіх вучнёўскіх адменных штаноў.

– A то ў нас, простых людзей, – казала яна, – усё абы-як.

Шанавалі ў Баркаўцох Савосту Юстапчыка за яго маўклівасць, за адзіноцтва. Быў ён вялікі пан у сваіх людзях, што ўсім адмяніўся ад іх.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю