355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Кузьма Чорный » Заўтрашнi дзень » Текст книги (страница 4)
Заўтрашнi дзень
  • Текст добавлен: 31 октября 2016, 02:08

Текст книги "Заўтрашнi дзень"


Автор книги: Кузьма Чорный



сообщить о нарушении

Текущая страница: 4 (всего у книги 4 страниц)

Так ён вынес Колю з лесу на палявую дарогу, i перад iмi зачарнелася ў полi старая арабiна, знаёмая iм абодвум. Стаяла вялiкая цiшыня. Дзiўна было падумаць, што нядаўна яшчэ тут усё гуло i калацiлася. На ўваходзе ў шэсць хат стаяў партызанскi вартавы. У старой Крамарэвiчавай хаце было пуста. Адзiн толькi белы певень прымасцiўся на табурэце i не паварушыўся, калi Крамарэвiч унёс Колю. Людзi пачалi збiрацца ў самае свiтанне. Дзень пачынаўся адлежны. Сiнiя засцiлы стаялi над лесам i полем. Коля ляжаў у дрымоце. Крамарэвiч драмаў, седзячы ля яго. Певень заспяваў. Коля зварухнуў вейкамi. Крамарэвiч выгнаў пеўня з хаты, i той агаласiў сваёй песняй першую ранiцу. Крамарэвiч выйшаў з хаты курыць. На панадворку з'явiўся той, з распушанымi вусамi. Ён быў у вельмi добрым настроi i сыпануў Крамарэвiчу словамi:

– Але ж i далi ўчора. От жа далi! А братка! Колькi немцаў навалена. Страх. Ужо i з таго раёна немцы выбралiся. Разведка была i нiводнага немца не застала. Вось як. А ты што тут курыш?

– У хаце ранены Коля ляжыць.

Вусаты збялеў:

– Як? Што?

– Толькi ён аслабеў, крывi сышло. Белы як палатно. Але рана лёгкая. Уночы быў доктар. Пабажыўся, што на трэцiм месяцы абуецца ў боты i пойдзе з хаты, куды захоча.

I яны ўвайшлi ў хату. Людзей ужо насыходзiлася. Гэтая старая хата быццам пачала ў сабе жыццё нанава. Як тут усё было не падобна да таго моманту, вельмi нядаўняга, калi Крамарэвiч, напалохаўшы адзiчэлага пеўня, увайшоў у яе са свайго бадзяння. На ўбiтым у сцяну круку вiселi аўтаматы, i вусаты разлажыўся на стале чысцiць свой наган. Коля павесялеў.

– О так, – сказаў вусаты, прыгледзеўшыся да яго. – Ты напроцi свайго веку. Тваё шчасце ўсё наперадзе.

У той дзень пад завiслай на бярозах хвояй знайшлi ўкарчанелага Сушчэвiча. I Крамарэвiч сказаў Колю:

– Мiкалайка, каб раз назаўсёды з гэтым скончыць, каб ты больш не думаў i не мучыўся дарма, а каб весялеў i ачуньваў, скажу табе: непраўдзiвыя былi чуткi, што твой бацька недзе тут. Няпраўда. Ужо даўно. Яшчэ ў першыя днi твайго бацьку застрэлiлi немцы. Ачуньвай, станавiся хутка на ногi. Кожны новы дзень зменьвае стары. Так усё iдзе да лепшага. Спадзявайся на заўтрашнi дзень. Ты яшчэ дзiця. I стаiш напроцi свайго веку. Iдзi ў заўтрашнii дзень так, як i дагэтуль iшоў. I ён будзе табе повен шчасця.

[1944]

Каментары

Друкуецца па аўтографе. Упершыню апублiкавана ў часопiсе "Полымя", 1945, № 5-6. Дата напiсання адсутнiчае. Але паводле зместу, блiзкага па думках i па змесце да "Дзённiка" К.Чорнага, можна меркаваць, што часам датавання льга лiчыць 1944 год.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю