Текст книги "Тартак (на белорусском языке)"
Автор книги: Иван Пташников
Жанр:
Биографии и мемуары
сообщить о нарушении
Текущая страница: 9 (всего у книги 14 страниц)
З вёскi партызаны ўзялi сем падвод, i цяпер падводы даганялi абоз, якi падымаўся на полi з лагчыны i паварочваў на гары ў той бок, дзе заходзiла сонца – на Рагозiна.
Падвод наперадзе было не злiчыць – занялi ўсю дарогу цераз поле... Янук не ведаў добра, хто паехаў з вёскi, пазнаваў толькi здалёку Панковага каня i Боганчыкавага жарабка – заднiх.
Было цiха, без ветру, i калi Янук аглядаўся назад, бачыў, як у Дальве ўгару падымаўся з комiнаў дым – па ўсёй вёсцы. У маразы людзi рана падтаплялi печы, падкiдваючы пасля на галавешкi дровы, аж пакуль не натоплiвалi хаты на ўсю ноч.
Пахла дымам, дым лез у нос, i Янук чуў, што ў некага тапiлi альховымi дрыўмi. Ён пазнаваў па дыме, якiмi дрыўмi хто топiць у печы. Пазнаваў сасну, елку, бярозу. Нядаўна ў Дальве пачалi тапiць у печах вольхай, возячы яе з Карчаватак з балота. На балоце перад вайной пасох стары альшэўнiк, i зiмой у маразы яго тралявалi на дровы, складаючы ў вёрсты пад хлявамi i варывенькамi. Вольха была сухая, як цэр, яе лёгка было скiдаць з камля i не трэба было пераразаць на кавалкi: валячыся, яна ламалася сама.
Альховыя дровы гарэлi цiха, не пырскалi, як елка, i ад iх было больш духу. Дым ад iх быў мяккi, не такi востры, як ад яловых, i чуваць быў здалёку: пахнуў усё роўна што пахне торф, калi гарыць на Выганчыку, цi трава, калi яе паляць вясной на балоце.
Вечарэла. На захадзе, дзе хавалася сонца, пагусцела чырвонае неба, як набегла крывёю. Снег на полi зрабiўся сiнi; калi ступаў конь, з-пад ног у яго разлятаўся ў бакi лёгкi iней, што пух. На полi ля дарогi тырчалi з глыбокага снегу дробныя бярозавыя дубцы: у мяцелiцу замяло бярэзнiк, якi быў уровень чалавека.
Над лесам у тым баку, дзе чырванела неба, ляцелi вароны – жменькай, памалу-памалу кратаючы крыллем. Ляцелi з поля пад Дальву – блiжэй да вёскi.
Янук пачуў, як гараць агнём каленi – мароз браў праз двое палатняных штаноў – i мерзнуць ногi – не памагалi i акручаныя пад анучы Пiлiпавы суконкi, зробленыя са старой парванай жакеткi. Мерзлi шчокi, заходзiла ў пальцы праз двое рукавiц... Янук цёр шчокi i нос, цёр руку аб руку, тады зноў сядзеў, не кратаючыся, i глядзеў уперад...
Там, дзе зайшло сонца, далёка за полем у небе тырчала вострая i доўгая чорная дзiда ад касцёла. Касцёл быў у Альковiчах, у гарнiзоне, i Янук думаў, што партызаны едуць браць Альковiчы, бо загадалi везцi iх аж у Рагозiна.
Партызаны ехалi праз Дальву ўвесь дзень ад ранiцы, i ўсё чужыя. Янук нiводнага не пазнаў, не пазнаваў i нiхто ў вёсцы. Пасля ехалi i свае, кутузаўцы; тады зноў чужыя. Гэтыя, якiх ён вёз, мусiць, былi апошнiя i ехалi здалёку, бо ў iхняй Дальве мянялi коней, адпусцiўшы дамоў першых падводчыкаў.
Калi Янук уз'ехаў на гару, партызаны селi па двое па баках, пяты, нiжэйшы, ускочыў зноў ззаду на палазкi i стаў крычаць, мусiць, нешта ўсiм, бо махаў рукой. Варочаючы галавой, Янук бачыў, што ў таго з-пад белага башлыка iдзе пара, густая, як з лазнi з дзвярэй.
На гары ўперадзе вiдаць была далёка расцёртая белая дарога, на ёй чорныя падводы i за Рагозiнам чорная дзiда, вострая, што шыла. Неба над лесам аж пералiвалася ад чырванi, рабiлася як агонь – на вялiкi мароз.
Начынала шарэць.
Пасля ў тым баку, дзе быў касцёл, сталi мiльгаць агнi i мiтусiцца, як ад пажару, неба...
Янук згледзеў, як натапырылiся ззаду на санях партызаны i паўставалi на ногi. Яму здалося, што ён пачуў, як уперадзе пачалi страляць: бух-бух...
За Рагозiнам над лесам пацямнела, атухаючы, неба.
Усхапiўшыся на мяхах, Янук убачыў, што стаяць калёсы. Вiднелася. Аднекуль пахла дымам. На дарозе не было туману, i Янук згледзеў, што стаяць адна ля адной усе падводы. Мужчыны сышлiся ў круг каля Мiронавага воза, ля iх была i Наста – махала рукой. Янук здагадаўся: паказвае яму, Януку, каб сядзеў на калёсах, не iшоў да ўсiх. Скора паедуць...
Пасля Наста паказала, каб ён не разбудзiў дзяцей.
10
Махорку зноў снiўся пажар: гарэла Дальва...
Спачатку нехта моцна бiў яму ў акно – у раму – кулаком. Акно было якраз у нагах ля ложка, i Махорка, спопаразку ўскочыўшы, хацеў адразу нагнуцца да шыбы, каб убачыць, хто быў на дварэ. Пасля ён згледзеў, што вiдна ў хаце ў парозе, усё роўна як тапiлася ў печы. Па сцяне ад гароду пад суднiкам i па шырокiх дзвярах бегаў агонь. Ад яго нават быў вiдаць цабэрак, што стаяў у парозе пад лаўкай, i надзежнiк, якi вiсеў на цвiку побач з драўлянай салянкай.
На сцяне ў парозе над дзвярмi калыхаўся дробны разгаты цень ад бэзу ў гародчыку, што быў ад вулiцы.
– Гары-ым!.. – закрычалi на двары. Махорка не пазнаў хто. Ён саскочыў з ложка i падбег да акна ад вулiцы. Над усёй вёскай, ад ракi да загумення, угары было чырвонае неба; унiзе, дзе былi вiдаць у акно чорныя хаты, падымалася белае, як палатно, полымя. Дрыжала, пералiвалася, нагiнаючыся вострым, нiбы ў стозе сена, верхам на загуменне i, здавалася, лiзала, што языком, зверху чорныя стрэхi. Махорка пачуў, што на дварэ стогне вецер, сцёбаючы бэзам па акне, i трашчыць столь, усё роўна як хто ходзiць па хаце...
Ён падбег у парог да печы, зняў вядро, якое вiсела ля самага прыпечка на дроце, i ў парозе пад лаўкай вылiў яшчэ з вядра, нагнуўшы, ваду ў цабэрак. Пасля ўспомнiў, што ён жа ў адных споднiках... Паставiўшы вядро на падлогу, падбег у запечак, дзе на пяколку ляжалi штаны i рубашка.
Прачнулася жонка i бегала па хаце з кутка ў куток: не магла знайсцi сярнiчак запалiць лямпу. Ён крыкнуў, каб яна пабудзiла дзяцей i звязвала ўсё з куфра i з ложка ў пасцiлкi. Выносiць на гародчык не трэба: падыдзе агонь ён, Мiрон, сам прыбяжыць з вёскi...
Калi ў хаце ля стала загарэлася лямпа, Махорка ўгледзеў, што па сцяне ў парозе ўсё роўна бегалi белыя палосы. Схапiўшы вядро, ён выскачыў у сенцы, стукнуўшыся галавой аб вушак.
На двары былi расчынены вароты, i, выбегшы на вулiцу, Махорка пачуў, як яго схапiў вецер i панёс да платоў пад гароды на загуменне. Вулiцай гнала пясок, дзёрла з зямлi i сцёбала па шчоках, што плёткамi ад надзежнiка. Несла гар i дым, не было чым дыхаць, хоць захлынiся...
Махорка падумаў, што вулiцай не падбяжыш i блiзка да агню, i, пераскочыўшы цераз плот, пабег гародамi па раллi. Вясна была сухая, i па гародах, дзе пасеялi бульбу, вецер гнаў пясок, як i на вулiцы, але тут можна было захiнуцца за вуглы.
Махорка ўбачыў, што гарыць у тым канцы вёскi: гараць хаты з двух бакоў вулiцы, гараць пад раку лазнi; агонь перакiнуўся з ветрам на гумны, i занялiся пунi, якiя стаялi на загуменнi далёка ад вёскi.
Ён пазнаў, што гарыць Янук: агонь падымаўся ўгару i лiзаў высокую чорную Янукову дзiкую грушу; i Сяргеiха: яе хата стаяла воддаль ад вулiцы, на гародах...
Чуваць было здалёку, як трашчыць агонь, i, калi вецер зносiў полымя, вiдаць былi з агню на хаце ў Сяргеiхi чырвоныя латы... Крычалi людзi на ўсю вёску; было чуваць, як трашчыць i гудзе агонь.
Да Сяргеiшынай хаты Махорка не падбег: са страхi гнала гародамi салому з агнём, i ад дыму не было як дыхаць. Пераскочыўшы цераз тын, Махорка спынiўся ў вулачцы – доўгай i шырокай, якая вяла з вулiцы да Сяргеiшынай хаты i была абгароджана з двух бакоў высокiм тынам. Вулачка была i па той бок вулiцы, пад раку: дзялiла вёску на два канцы...
У вулачцы ля Сяргеiшынай студнi стаяла пажарная, прывезеная з фермы, з доўгiмi чырвонымi драўлянымi ручкамi. Ад пажарнай на двор да хаты цягнулася доўгая i чорная намоклая брызентавая кiшка... Другая, таўсцейшая, была спушчана ў студню... Ля пажарнай не было людзей, i Махорка падумаў, што ў Сяргеiхi ў студнi кончылася вада...
Калi яго пачалi тоўхаць у вулачцы людзi, ён убачыў, што ўсе з вёдрамi бягуць на вулiцу, i пабег з усiмi, кашляючы ад дыму i чапляючыся парожнiм вядром за тын.
Людзi з вёдрамi беглi на аселiцу – да ракi... На вулiцы дыхнула ў твар гарачым дымам ад саломы – Махорка адвярнуў галаву i захiнуўся рукой. Убачыў на пяску ля тыну растрэсенае белае пер'е i нечыя звязаныя ў пасцiлкi падушкi. Пад ногi трапiла белая вялiкая мiска – ляжала ўверх дном, i ён, паслiзнуўшыся, чуць устаяў на нагах. Тады згледзеў на вулiцы ля Янука мужчын i падумаў, што там можна захлынуцца. Пасля пачуў, як крычалi мужчыны:
– Бусак бяры!.. Бусак!..
– Пасцiлкi мачы!..
– Вёдры, вёдры парожныя!..
– Не круцiся, маць тваю так!.. Згарыш...
– Дзяцей, дзяцей на аселiцу адвядзi... Што стала як укопаная... Не лезь у агонь, здурнела...
– Вады... Не стой разявiўшыся...
Бегучы аселiцай да ракi, Махорка пачуў, што вецер дзьме не ўздоўж вулiцы, а наўскос – з-за ракi на загуменне. Падумаў, што агонь можна не пусцiць у свой канец вёскi за вулачку...
Да ракi ў лагчыну цягнула дым, ён вiсеў у аселiцы, як туман, не баючыся ветру, i ад агню быў чырвоны, як глiна. Ад агню было вiдна далёка за ракой на Выганчыку i на лагах.
Гарэў увесь канец вёскi – начыста. Там, дзе паабапал вулiцы былi хаты, угару падымалася чырвонае полымя шырокiмi языкамi, што пасцiлкi... Калi рваў вецер, чырвоныя языкi даставалi адзiн аднаго i слалiся на зямлю, як падмятаючы вулiцу.
Завярнуўшыся назад, Махорка падумаў, што трэба бегчы на вулiцу, туды, дзе крычаць мужчыны, бо там самы вялiкi агонь пад Януковай дзiчкай...
Ён убачыў, што зачэрпнуў адной гразi – чэрпаў з берага – i нясе ў вядры. Чуваць, як плюхаецца гразь, аж пырскi лiпнуць на шчокi... Ён выцер вочы чыстай рукой i згледзеў тады, як у канцы вулачкi займаўся агнём Сяргеiшын свiран – гарэла страха. Свiран стаяў якраз упоперак да вулачкi, i агонь ад яго мог перайсцi на Панкову хату – на другi канец вёскi...
Махорка пачуў, як яму адразу заняло дыхаць. Ён бег вулачкай да Сяргеiхi на двор як толькi мог, збiваючы з ног баб з вёдрамi ў руках. Крычаў, каб яны беглi за iм, i бабы – у вулачцы насiлi ваду адны бабы – завярнулiся следам.
На двары ў Сяргеiхi ён кiнуў вядро з гразёю пад прызбу i ўскочыў на вярсту дроў, што была складзена ўровень з тынам. Стоячы на дрывах, ён намацаў на страсе лату, якой была прыцiснута салома. Па страсе ўгару было лёгка iсцi, што па раллi на гародзе, i ён падымаўся на самы верх на адных нагах. На яго дыхнула гарачым дымам здалёку з вулiцы; здалося, гарыць рубашка. Ён тады стаў на каленi, пасля лёг на страху ад двара – пад вецер. На страсе зверху тлела салома – не магла адразу заняцца агнём: злежалася. Калi рваў вецер, па саломе бегаў дробны агеньчык – з месца на месца.
– Вады!.. Пяску падайце!.. Пяску!.. – закрычаў Махорка i пачаў зграбаць голымi рукамi зверху са страхi салому з агнём i кiдаць на гарод.
Вецер хапаў з-пад рук кавалкi моху i кацiў iх з iскрамi па ўсёй страсе...
Тады Махорка, учарэпiўшыся рукамi за лату на вiльчыку, каб не паляцець са страхi, стаў таптаць салому нагамi, там, дзе скакаў агонь.
Пачуў, што закасалiся па каленi калошы ў штанах i пячэ ў лыткi.
– Вады!.. – крычаў ён i чуў, што на двары кашляў Панок: прыбеглi мужчыны.
Пасля ён убачыў, што яму з вулачкi з зямлi падаюць вядро з вадой. Ён не мог яго дастаць i крыкнуў, каб падалi, стаўшы на плот.
Не давала дыхаць, бiў кашаль; на самай сярэдзiне на вiльчыку занялася агнём салома: бралася гарэць страха.
Махорка бачыў, як у агнi корчыцца i чарнее салома... Калi рваў вецер, ля ног, там, дзе скакала полымя, чырванела яма. Страха можа прагарэць, агонь возьме яе з сярэдзiны, i яна тады загарыцца адразу ўся. Вецер панясе iскры да Панка на двор... Зоймецца другi канец вёскi...
– Пасцiлкi мачыце!.. – крыкнуў ён i папярхнуўся. Пасля крыкнуў, каб з зямлi лезлi людзi, бо адзiн ён не дасць рады.
Але нiхто не лез на страху, кашляў толькi ўнiзе ля плота Панок.
Тады Махорка, намацаўшы нiжэй на страсе латы, апусцiўся i пачаў таптаць нагамi агонь у ямiне. З ямы паляцелi iскры i салома з агнём.
Ён чуў, як паспякаў ногi, i баяўся, каб не звалiлiся зусiм чаравiкi i не загарэлiся штаны. Узварушаная салома займалася яшчэ больш, i ён крыкнуў, каб паставiлi да страхi ад гароду драбiну i падавалi мокрыя пасцiлкi, бо што думаюць сабе людзi... Але нiхто не ставiў у гародзе да страхi драбiну i не падаваў пасцiлак, i Махорка зноў, ухапiўшыся рукамi за лату, таптаў нагамi страху ў тым месцы, дзе ў яме скакаў агонь. Пасля трэснула паднiзам лата i сашмыкнулiся ногi... Не справiўшыся схапiцца за вiтку, ён паляцеў у свiран... Зверху на галаву пасыпалiся iскры.
У свiрне ён пачуў, як закрычаў на страсе Панок.
Панок крычаў над iм, над самай галавой: будзiў.
Калi Махорка адплюшчыў вочы, маленькi гняды Сiбiрак махаў кароткiм хвастом i стукала, шаруючыся аб загваздку, кола.
Ён ускочыў на мяхах i сеў. Уперадзе на дарозе стаяў Боганчыкаў жарабок. Днела, i на клубах у жарабка былi знаць сiвыя яблыкi. Сiбiрак, ткнуўшыся храпамi Боганчыку ў калёсы – у заднюю драбiнку, стаў i зафорскаў, шукаючы мiж мяхоў зубамi траву.
– Спяць усе покатам... Дзень ужо, – загаварыў ззаду за калясьмi Панок, i Махорка спопаразку адвярнуўся. Не спаў жа ўсю дарогу, хацеў i не мог заснуць. Пад ранiцу, мусiць, ужо, калi патухла над iмшарай зарыва, самi злiплiся вочы.
Панок стаяў ззаду ля калёс i глядзеў на Махорку маленькiмi вачыма. Яго не пазнаць было з начы. Ссiвеў, аброс шчэццю, як белая мыш; уехалi вочы, зрабiлiся вузенькiя i слязiлiся. Доўга глядзелi на Махорку, усё роўна як пыталiся: дзе ж дзецца; тады пачалi бегаць i ўтаропiлiся далёка на дарогу. Махорка ўбачыў, што ўперадзе тырчыць Боганчык ля сваiх калёс i гэтаксама глядзiць перад сабой на дарогу; ля Танiных калёс стаяць адно ля аднаго Наста i Янук – каб варухнулiся.
Тады Махорка выразна пачуў, як уперадзе за лесам, мусiць, на самай шашы, загудзела: цiха i густа. Ён саскочыў з калёс i стаў збоку ля Панка. На зямлi здалося, што гудзiць не справа на шашы за лесам, а ўперадзе на дарозе – якраз у Тартаку. Счакаўшы, ацiхла – чуваць было толькi, як бразгае цуглямi Сiбiрак, дастаючы ў Боганчыка на калёсах з-пад меха сена, i пiшчыць у кустах ля дарогi спрасоння дрозд.
Махорку раптам страсанула ўсяго, сталi ляскаць зубы. Ён агледзеўся: стаялi на шырокай уезджанай дарозе, па якой перад вайной леспрамгасаўскiя прычэпы вазiлi да Краснага на Дзвiнасу дрэва. Блiзка быў Тартак. Ля дарогi на пасецы ляжалi старыя, даваенныя яшчэ, белыя бярозавыя дровы – метры. Нехта раскiдаў зверху шлiхту, а дровы не пабраў. Пад нагамi – Махорка згледзеў – на пяску былi сляды ад машыны. Не такiя, як да вайны, калi ездзiлi прычэпы...
Вiднелася. Уперадзе над лесам занялася зара, увачавiдкi схапiўшы край неба. Стала яшчэ больш холадна; на траве i на багуннiку ля дарогi блiшчала раса, як шкло, – вiсела буйнымi, што гарох, кроплямi.
Аднекуль з пасекi прыгнала халодны вецер. Зашумела недзе ззаду асiна. Зноў рэдка i ядрана азваўся дрозд i сцiх. Зафорскаў Сiбiрак, падняўшы над мяхамi галаву, – глядзеў уперад. З-пад цугляў у яго выехала жменя сена i ўпала на дарогу пад ногi.
Угары над галавой паявiлiся высокiя чорныя хмары, расцягнулiся i радзелi, расплываючыся па небе i ружавеючы ад зары, як ад агню. Запахла балотам, занылi над вухам камары; маленькiя i цёмныя, яны плоймай лезлi ў вочы. На шчокi i на рукi сыпанула дробная, што блохi, машка.
Далёка ззаду засакатаў кулямёт. Стукаў доўга, без сцiханага.
Зноў наляцеў вецер...
Адлучыўся ад сваiх калёс Боганчык i iшоў да iх з пугай у руцэ. Згледзеўшы Боганчыка, кранулiся i Наста з Януком. Махорка ўбачыў пасля, як яму зайшоў наперад Панок i зноў глядзеў у вочы. Калi прыйшла Наста, Панок доўга глядзеў i ёй у вочы, тады сказаў:
– Куды ж дзецца? I на Пунiшча не праскочыш, – i закашляўся.
Усе, як i перш, стаялi i маўчалi, гледзячы ўперад на дарогу. Боганчык, апёршыся спiной на ляжэйку яго, Махоркавых, калёс, палез з рукой у кiшаню: мусiць, шукаў чаго закурыць. Пасля Махорка згледзеў, як той дастаў руку з кiшанi i, высыпаўшы са жменi нешта ў рот, пачаў жвакаць, паволi, нехаця. Апусцiўшы руку i растапырыўшы пальцы, ён выцiраў цяпер даланю аб штаны ля калена. Махорка ступiў да яго блiжэй i ўбачыў, як у Боганчыка ў цёмным куточку ля губ прылiпла жоўтае жытняе зерне. У куточках ля губ – у адным i другiм – стаяла белая слiна, як пена. Махорка падумаў, што Боганчык жвакае жыта. Сыпле яго жменяй з кiшанi ў рот i жвакае, што конь. I еў недзе ўсю ноч... Махорка адвярнуўся. Убачыў, як Сiбiрак, адсеўшы назад, нагнуў галаву, хочучы дастаць з-пад ног сена, што звалiлася ў Боганчыка з воза.
Махорка нагнуўся i падаў сена Сiбiраку; яно было вiльготнае i халоднае...
Калi наперадзе за лесам зноў загудзела, у Боганчыка налiлiся кроўю вочы; ён утаропiўся на дарогу, жвакаў i глытаў жыта. Быў папярхнуўся i выцер рукой рот. Тады прабег па ўсiх вачыма i сказаў, як сам сабе:
– Такая чырвань на небе... Не на дабро гэта...
– Нiколi не бачыў. Прасыпаў кожную доднiцу... Усё на свеце прасыпаў. Баiцца цяпер.
– А ты, бабай будучы, не лезь не ў сваё... – Боганчык адвярнуўся да Насты i раптам закрычаў: – Гэта вам не к дабру! Чуеце, што наперадзе? Чуеце? – Пасля ён схапiўся рукамi за кепку на галаве, выпусцiўшы з рук пугаўё. – Бярыце, едзьце... Едзьце ваўку ў зубы. Хоць на Пунiшча, хоць за Пунiшча... У самае Краснае... Яны вас спяклi, а вы едзьце... – Ён падаў Панку кепку, выцягнуўшы руку. У кепцы на дне, Махорка згледзеў, ляжала белая паперына, складзеная ўдвая. Пажаўцела зверху – плямай – ад поту. Махорка падумаў, што трэба было б забраць паперу ў Боганчыка: той згубiць яе, калi так торкае ўсюды. Хаця, Боганчык можа збегчы i з паперай, напляваць яму на ўсiх: едзе i жвакае жыта, як жывёла... Махорка пачуў, што яму хочацца есцi, хочацца напiцца, што ён зусiм аслаб, доўга будучы без яды, i падумаў, што яму не прыйшло ў галаву адвязаць мех i награбсцi ў кiшэнi жыта.
– Скацiна!.. – засiпеў ён, не сцярпеўшы i забегшы Боганчыку наперад. Ён паперу ў зубы тыча... Крыку нарабiў на ўвесь лес, каб усе чулi. Хочаш, каб перастралялi здалёку, як шалёных сабак?.. Пачуў, што гудзiць наперадзе? Не ведаеш, куды едзеш... Ды я цябе... Пхне ўсё ў вантробы, як свiнчо карэлае. З голаду баiцца памерцi... А людзi?.. А дома што цяпер? Думаеш, сволач?..
Махорка пачуў, як яго ўсяго аж калоцiць. Убачыў, што Боганчык скоранька надзеў на галаву кепку. Белая папера выехала з-пад кепкi, i палоска ад яе была вiдаць у Боганчыка на лбе пад брылём, як прылiпла там усё роўна. Вочы ў Боганчыка пасталi на адным месцы, зрабiлiся вялiкiя, аж павылуплялiся, i былi жоўтыя, як ад жаўтухi. Тады Махорка згледзеў, як у яго затраслiся губы ад злосцi i ад iх адвалiлася прылiплае жытняе зерне.
– Татарская мор-рда... – пырснуў слiнай Боганчык. – Ты мяне не свалачы-ы... Смелы такi. Ведаем. Кожнаму свой качан дораг. А не дораг – то кладзi пад кола. I нiкуды вязцi не трэба. Нi ў Краснае, нi за Краснае. Пад кола – i канец.
– Пад ко-о-ола... – перадражнiў яго Махорка.
– Пад кола. Што? Не чуеце, што наперадзе? Чакаюць. Па галаве пагладзяць. – Боганчык памаўчаў, паправiў кепку, схаваўшы са лба белы акравак паперыны, i зноў закрычаў на ўвесь голас: – Не ведаеце, хто яны? Не вiдзiлi, стоячы ў iмшары...
Махорка зноў пачуў, як яго страсанула, i ён ступiў да калёс, не ўстояў. Адскочыўся быў Боганчык, тады зноў падляцеў да яго. На барадзе ў яго ляжала жоўтае жытняе зерне: зноў выплыла з рота са слiнай. У Боганчыка яго быў, вiдаць, повен рот – упiраўся язык, калi гаварыў.
Яны стаялi цяпер адзiн ля аднаго – грудзi ў грудзi, i Махорка бачыў, як у Боганчыка трасецца барада i слязяцца вочы. Пачырванелi ад бяссоння, у куточках сабраўся i прылiп да павечак пыл.
Тады ззаду, блiзка над вухам, закашляў Панок. Калi Махорка павярнуў галаву, згледзеў, як Панок падняў руку i хоча пакласцi яму, Махорку, на плячо. Другой рукой ён зацiскаў рот, мусiць, каб не было далёка чуваць кашлю. Пасля Панок стаў махаць рукой: паказваў – не трэба, Мiрон. Свае ж людзi...
Наперадзе цяпер загудзела недзе зусiм блiзка, як усё роўна ў канцы iмшары.
– Што ў катле варыцца... – уздыхнула Наста.
Яна стаяла збоку ля Панка. Перавязала на галаве хустку, туга акруцiўшы рагi ля шыi. Чорная картовая спаднiца ў яе была ўся пакамечаная, i да яе паналiпала сена i лiсця ад канюшыны, дробнага, што зайцавай капусты. Наста пазiрала ўсё назад, дзе махаў галавой Буланчык, ганяючы машку. Махорка падумаў, што там жа на калёсах дзецi.
– Што мы сабе думаем, мужчыны?
Цяпер усе глядзелi на Насту: што ёй сказаць?
– Як у катле варыцца, – зноў сказала яна. – Машыны...
– А раптам танкi?..
– А нам, татарам, Панок, цi танкi, цi...
– Добра, што на Тартак паехалi...
– Яшчэ не скачы, Наста...
– I што гэта ў iх там мiгцiць? Падскочыць агонь i мiгцiць.
– Ракеты, Наста...
– Конi пiць хочуць...
– Хай адсапуцца...
– А дзецi ж мае...
– Не пазнаю цябе, Наста... Намарылася ты за ноч. У слёзы i ў слёзы...
– Дзяўчына стогне... Нагу трэба было б паглядзець.
– Пацярпiць. Што мы зробiм...
– А ноч халодная. Пад дзень хоць ты было каню пад хвост лезь. Ляжу, гляжу на Сiтца. Яно высака над галавой, а зуб на зуб не лучае...
– Сонца, Пан, скора ўзыдзе – пагрэешся...
– Дзяцей прастудзiм голых...
– А камары сякуць, не глядзяць на холад.
– Пагода будзе...
– Цiш-ш... Не чуеце, як бразгае? На адным месцы.
– Каля Руднi недзе. На шашы. Там дарога на Белае.
– Нiхто не знае, дзе чыя смерць. У Белым цi ў гарэлым...
– А нам, татарам...
У канцы iмшар, дзе доўга гудзела не сцiхаючы, зноў замiтусiлася неба i зайшоўся кулямёт. Па iмшарах пайшло рэха, нiзка, па зямлi... Падзьмуў вецер.
Усе збiлiся ў кучку каля Махоркi – стоўпiлiся ля калёс. Маўчалi. Чуваць было, як махае хвастом конь – шапацела на мяхах сена.
– Дастоiмся, што на дарозе перацiскаюць...
– Паедзем...
– Трэба пачакаць. Хай сцiхне.
– А дзе Янук? Дзе стары?
– У кусты пайшоў. Не бойся, Пан. Са страху...
– Наста пашкадавала. Прывяла да калёс. Хай ба ляжаў на мяхах.
– Стары баiцца. Да людзей цiснецца, – пляскаў ротам Боганчык.
– А ты не баiшся?
– А я нiкуды не паеду. Сказаў – не паеду. Можаце браць паперу. I жарабка можаце браць.
– Ты што, Iван, упiраешся ўсю дарогу?.. – Махорка пачуў, як Боганчыка пачаў угаворваць Панок; Панку цяжка было гаварыць: не даваў кашаль.
– Што ехаць? А калi немцы не ў Белае, а з Белага iдуць?
– А табе што, не ўсё роўна куды?
– А тое, Мiрон, што i яны на Тартак дарогу знаюць, не адзiн ты. У iх на карты ўсё пананошана.
– Што, ты вiдзiў iхнiя карты? Глядзеў?
– Людзi глядзелi. А вы самi не знаеце, куды едзеце.
– Дык што? Разбегчыся? А дзецi? А жывёла?..
– Што нам слухаць Боганчыка. Андрымонiць усю дарогу. Паганяй, Мiрон.
– Iдзi, Наста, да калёс. Паедзем.
– А дзе Янук?
– Iдзе вунь... Не згубiцца. Як дома ўсё роўна. Устаў, на двор доднiцай схадзiў...
– Паганяй, Iван. Жарабок з дарогi з'ехаў. Падцялежыўся...
– А ты мяне не ганi. Я табе, можа, не Махорка, не яны... – Боганчык паказаў рукой на ўсiх. Усе яшчэ стаялi ля Махоркавых калёс, не адыходзiлiся. – Я вам сказаў: не паеду. На Пунiшча можна i адгэтуль лучыць. Белай iмшарай пайшоўшы...
– Пра якое ён Пунiшча гаворыць?
– Вярзе абы-што. Нiбы ты яго, Наста, не знаеш...
Махорка ўбачыў, як Боганчык зноў злазiў з рукой у кiшаню, дастаў у жменi жыта, задраў галаву i, высыпаўшы ў рот, пачаў жвакаць. На зубах у яго трашчалi зярняты. Сухое жыта сыпалася з рота яму на рубашку i пырскала пад ногi на зямлю.
Тады Махорка не стрываў, падскочыў да Боганчыка, i яны зноў сталi адзiн ля аднаго – грудзi ў грудзi. Боганчык, было вiдаць, не чакаў. Перастаў жвакаць, раскрыў рот. На рубашку яму вывалiлася ў камочках мокрае жыта.
– Паскуда!.. Ды я цябе... Бяжы... На ўсе чатыры стараны. Здохнеш, можа, дзе адзiн скарэй... Жарэ, як свiнчо... Апрагаецца. I шчэлепы не баляць. Мала немец бiў па мордзе... Пiснi яшчэ раз, што не паедзеш... Не будзе чым i жвакаць. Я табе не немец... Усе пакрышу... Смерцi баiцца, а жарэ...
Боганчык быў адразу адступiўся назад, тады раптам збялеў увесь што палатно, i ў яго зноў затраслiся скiвiцы. Вочы зрабiлiся вялiкiя i белыя...
Махорка пачуў пасля, як яго моцна ўдарыў Боганчык па пашчэнках – знiзу. Не згледзеў нават калi... Закруцiлася ў галаве... Каб не падхапiў яго ззаду Панок, ён паляцеў бы дагары на зямлю...
Закрычала Наста.
Калi Махорка схапiў Боганчыка за грудзi, пачуў, што той абмяк увесь i рукi ў яго вiсяць, як анучы. Вочы сталi маленькiя i вузенькiя – Боганчык заплюшчыўся: баяўся. У барадзе ў яго было поўна жыта...
Махорка тады адпусцiў рукi; каб не глядзець нi на кога, адразу сагнуўся, падняў з зямлi лейцы i ўскiнуў iх на мяхi.
Папраўляючы Сiбiраку хамут, глянуў пасля ўперад на дарогу: Боганчык, апiраючыся на ляжэйку, узлазiў на калёсы.
– Паехалi!.. – крыкнуў Махорка. – Анучы кавалак. Рукi свае пэцкаць не хачу... Кусаецца, як гадыня...
Наста з Панком, аглядаючыся, пайшлi да сваiх калёс. На дарозе стаяў толькi Янук i кiваў сам сабе галавой.
За iмшарай уперадзе зноў захлебястаў кулямёт.
На ўсходзе пасвятлела зара; павiднела ў лесе, i з калёс была вiдаць раса – далёка, аж за дарогай на iмшары.
11
Шапочуць на сухiм жвiры ў глыбокiх калдобах колы, i Алёшу здаецца тады, што мацi вялiкай рыдлёўкай сiляе ў хлеве на працiўнi з ямы пясок...
У хлеве яшчэ з парога вiдаць новыя жоўтыя сасновыя круглякi: мацi чыста падмяла гальнiком памост, згарнуўшы пацёртую сухую леташнюю сырадэлю i мятлiцу на працiвеньку. Працiвеньку летась выбiлi глiнай, калi перасцiлалi памост; уступiўшы босаму на яе, усягды было чуваць, як холадна ў ногi. Цяпер уся працiвенька, ад памоста аж да дзвярэй, зацярушана сухой патрухай, i Алёша чуў толькi, што колецца спадыспаду ў ступнi. Пасля мацi загадала яму ўзяць у хлеве за тынам граблi i падсунуць патруху з працiўнi да дзвярэй. Насыплецца пяску, тады куды яе дзець, на двор толькi вынесцi пад хлеўчык у гразь; а так – карове падсцялiць будзе на раз.
Падмёўшы памост, мацi сагнулася i пачала ўздзiраць рукамi танчэйшыя сасновыя круглякi i адносiць пад тын. Таўсцейшыя i сукаватыя яна кацiла да тыну нагамi. Калi Алёша падмёў працiўню, мацi паклiкала яго, i яны, узяўшыся за канцы, пераносiлi ўдваiх круглякi пад тын. Памост ляжаў высока ад зямлi, i пад iм хавалася нага аж па калена.
Носячы круглякi, мацi спынялася пасярод хлева i доўга слухала, павярнуўшы галаву на двор: недзе на загуменнi гудзела i гудзела не сцiхаючы.
"Самалёты..." – падумаў Алёша i чуў, як шэпча сама сабе мацi.
Памост яны паднялi з усiх легараў, пакiнулi толькi два старыя круглякi ля сцяны ад двара, дзе стаялi рыдлёўкi: адна новая, на белай яловай ручцы, другая блiскучая, скапаная i пагнутая, асаджаная на канец вiлачнiка.
Калi Алёша ўзяў у рукi старую рыдлёўку з кароткай ручкай-вiлачнiкам i скочыў з круглякоў на зямлю пад памост, пачуў, як усюды смярдзiць мышамi, аж зрывае нос.
– У штых бяры адразу... Не калупайся зверху i не лезь да самай сцяны. Пясок пад прызбай у гародчыку асядзе... – загадала яму мацi, i ён павярнуўся да яе. – Не адварочвайся i пясок адкiдай на самую працiўню. На сярэдзiну...
Мацi зноў сцiхла i маўчала. Алёша цяпер глянуў на яе з-пад рукi згледзела б, што ён адвярнуўся, зноў бы крычала – яна ўсё нешта шаптала сама сабе, бо ў яе краталiся вусны. Адвязала з галавы хустку – белая хустка ў кропачкi ляжала цяпер высака на сасновых кругляках ля тыну, – i ў яе на галаве раскручвалася з куклы каса i выязджалi чорныя шпiлькi. Алёша хацеў сказаць, што шпiлькi пагубляюцца ў пяску, але мацi тады зноў будзе крычаць на яго, што ён толькi варочае галавой, а не капае... Пасля падумаў, што шпiлек у мацi многа, цэлая жменя ляжыць у прыскрынку ў куфры.
Зямля пад рыдлёўкай была мяккая i рэзалася на скрылi, пакуль не пачаў чэрпацца жоўты пясок. Ён быў сухi, як жвiрак, i рассыпаўся, што соль, далёка не адкiнеш. Каб дастаць на працiўню, Алёша паварочваўся бокам, тады зноў бачыў мацi: яна стаяла каля самага тыну па каленi ў ямiне.
Каса ў яе раскруцiлася зусiм i аб'ехала на шыю; на лбе, было вiдаць, выступiў пот. Мацi ўгрэлася, выцiрала лоб даланёй i вадзiла ёй па ручцы ў рыдлёўцы: мачыла, каб не соўгалася рука. Пасля нагiналася, станавiлася нагой на рыдлёўку, падымала на ёй пясок i, выпрастаўшыся, кiдала назад, на працiўню, неяк бокам, з-за вуха. Алёша згледзеў, што ў яе расшпiлiўся ў нажутцы верхнi гузiк, зачырванелiся шчокi i шыя, нават рукi сталi чырвоныя па локцi. Мацi ўсягды гэтак чырванела, калi жала пад Карчаваткамi жыта, Алёша хадзiў памагаць ёй зносiць снапы. Яна спяшаецца, нават не стане, каб адсапнуцца, i яму, Алёшу, загадвае, не адгiнаючыся – глядзiць усё на рыдлёўку пад ногi. У вёсцы даўна ўжо ўсе пазарывалi ў зямлю куфры: i Панок, i Махорка. Наста закапала ў хлеве вялiкую чорную капусную кадзь – Алёша бачыў – i скiдала на тым месцы старое сена з бульбеўнiкам.
На дварэ над фермай гудзелi самалёты; пасля пачало вухаць на Плавах, моцна i часта, аж уздрыгвала, здавалася, пад рыдлёўкай зямля.
– Дзе гэта, сын? – спыталася мацi, гледзячы з-за пляча на працiўню.
Алёша выскачыў з ямы i, ступаючы ля сцяны па сасновых кругляках, падбег да дзвярэй. Вылезла з ямы мацi. Падышоўшы да дзвярэй, яна аперлася побач на рыдлёўку, i яны стаялi цяпер адно ля аднаго i глядзелi праз дзверы за плот на Плавы. Там памiнутне грукала, што таўклi ў ступе. Было чуваць, як звiнелi ў хаце ў вокнах шыбы i шашчэў, асыпаючыся ў яму на дно, пясок.
– У Тартаку дзе...
– Не, сын. На Красным... Тартак прама, на пасеку якраз... О-ха-ха...
Узышло сонца, паказалася з-за Плавоў, з-за рудога туляга, жоўтае, калючае. У гародчыку зашумела ад ветру рабiна – шастала галлём па плоце. Алёша пачуў, як яго ўсяго калоцiць.
– Марш у яму... Настаялiся... – загадала мацi. – Бандзiты... правячыся, яна пайшла i ссунулася з берага ў яму. Раскруцiўшы зусiм касу i перакiнуўшы яе на грудзi, яна зноў стала кiдаць з ямы з-за вуха жоўты пясок. Алёша чуў, як бразгае, чапаючы каменне, у яе пад рукамi рыдлёўка, як стукаюць аб дошкi ў дзвярах камкi цвёрдай глiны; як мацi дыхае i дыхае, моцна i цяжка; як яна зноў выцiрае даланёй шчокi i лоб ад поту; як пасля кашляе доўга i рэдзенька – "праганяе перхаўку".
Ёй не дае нагiнацца каса, з'язджае на вочы, i яна ловiць яе рукамi i хавае ля шыi пад нажутку, зашпiлiўшы верхнi гузiк. Цяпер мацi толькi згiнаецца i адгiнаецца: пускае рыдлёўку i з-за вуха i цераз сябе – цераз галаву. Нават пот не выцiрае даланёй, i ён блiшчыць у яе на лбе, выступiў кроплямi, што раса.
У мацi рыдлёўка з доўгай ручкай, i Алёшу цесна ў яме. Ён прыцiскаецца да берага i дзяўбе пад нагамi – ссякае глiну.
– У штых бяры, не дзюбай... I памногу не чэрпай. За табой усё назад асыпаецца... – зноў яму загадвае мацi.
Горача стала ў яме. Алёша адгiнаецца i, як мацi, выцiрае лоб.
На Плавах было сцiхла, тады пачало бухаць зноў, усё роўна як паблiжэўшы.
– Не лянiся, сын. Я ўсё чую... Не лянiся. Астанёмся i голыя i галодныя... – зноў на яго крычыць мацi. Яна ўжо стаiць у яме па пахi; ногi ў яе ўсе ў глiне; усё роўна як яна месiць яе на ферме ў збiтым з дошак карыце на цэглу – перарабляць печ. Глiна паналiпла да калень, абсыхае i валiцца на зямлю дробнымi камячкамi.








