355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Янка Купала » Раскіданае гняздо » Текст книги (страница 4)
Раскіданае гняздо
  • Текст добавлен: 8 сентября 2016, 23:26

Текст книги "Раскіданае гняздо"


Автор книги: Янка Купала


Жанр:

   

Драма


сообщить о нарушении

Текущая страница: 4 (всего у книги 4 страниц)

Сымон(звесіўшы галаву, як бы сам да сябе). Кінуць матку, кінуць зямлю і пайсці?! А ці знайду я там тое, што тут згублю? Ці знайду? Але штось цягне туды! Ачараваў ты мяне, чалавеча. На дзве палавіны разрываюцца мае думкі і душа мая. Як жа гэта неяк раптам прыйшло! Як жа мне загадала страшную загадку – ні тут застацца, ні туды пайсці?!

Незнаёмы. Час, Сымоне, час! Агляніся кругом сябе і ўспомні ўсё. Дагэтуль ніколі ты сцежкі свае не бачыў, бо вечна нязмытыя слезы на вачах тваіх віселі, хоць чырвоная кроў з цябе капала на сляды твае. Нага-няў ты сабе мазалі непазбытыя, як араў і сеяў, а груга-ны пражорлівыя зярняты твае спелыя клявалі. Як нарадзіўся ты – штось думаў, штось рабіў, тварыў, а што? Нядолю сваю толькі з году ў год гадаваў і пашыраў панаванне яе. Песень і казак чароўных шмат табе матка над калыскай тваёй напяяла; яны доўга ў душы тваёй жылі і радавалі цябе, а што з іх сягоння засталося? Асмя-ялі, аплявалі іх табе нязваныя госці, мучыцелі твае – гора ды крыўда! Агляніся, Сымоне! Успомні, разваж усе! Ус-помні матку, сястру сваю ўспомні, га! і тую вяроўку, на якой бацька твой павесіўся! (Шыбка выходзіць.)

З'ява V

Тыя ж без Незнаёмага.

Сымон(як бы збудзіўшыся). Ах! Ён выйшаў ужо! (Хоча бегчы за Незнаемым.)

Марыля. (хапаючы за руку). Сымонка! Куды ты, дзеткі?

Сымон. Пусціце, мамка! Я хачу папытацца, у якім месцы той сход склікаецца.

Марыля. Не трэба! Не ідзі! Нашто ён табе? Я цябе прашу, дзеткі, астанься!

Сымон. Я толькі папытаюся і вярнуся назад.

Марыля. Не ведаеш дзе, і не трэба! Нашто табе гэны сход страшны? Я не пушчу на яго цябе! Не пушчу!

Сымон. Мамка, пусціце, я толькі даведаюся, і больш нічога!

Марыля(віснучы Сымону на шыі). Усё роўна – не трэба! Там згуба твая і наша. Ах, божухна мой! Чаго яго, гэтага шалёнага клікача, прынясло сюды? Што яму трэба ад нас? Няшчасце за няшчасцем так і ідзе на бедную маю галаву! (Плача.)

Сымон. Чаго плачаш, мамка? Яшчэ ж нічога тако-га страшнага не сталася. Не плачце, мамка! Калі ўжо так хочаце, дык не пайду і пытацца нават.

Марыля(апускаючыся на зямлю). Дабіваеце мяне! 3 усіх старой дабіваюць! Жыццё, якое ёсць, адбіраюць. Кара божая звалілася на увесь род наш. Ах ты, долечка мая няшчасная!

Сымон(адышоўшыся ў старану). А ўсё-такі мушу даведацца, дзе гэны сход склікаецца, каб там і немаве-дама што! I трэба ж было мне не папытацца ў яго? Ці не сказаў ен толькі часам Зосі гэтага? (Да Марылі.) Мамка! Дзе Зося?

Марыля(відавочна манячы). Бог яе ведае! Недзе выйшла. Мусіць, ці не пайшла ў грыбы.

Данілка. Я ж табе, мама, казаў! Зоська пайшла... (Глянуўшы на матку, не дагаварвае.)

Сымон. Куды пайшла?

Данілка. А мусіць, у грыбы, як мамка казала, я не ведаю.

Сымон. Маніш! Добра ведаеш, а толькі не хочаш казаць, кажы! А то...

Марыля. Нашто яна табе? Пайшла і прыйдзе. Ці ж першы раз?

Сымон. Першы ці не першы, а сягоння я мушу ведаць, куды пайшла. (Прыступаючы да Данілкі.) Кажы, шэльма, а не – то біць буду!

Данілка. Я ж табе кажу, што не ведаю. А біць мяне не маеш права: на тое маці ёсць.

Сымон. Яшчэ ен, жаба, будзе са мной абрыдацца! Калі пытаюся, то мусіш сказаць. Я старэйшы за цябе і не які прыблуда, а брат твой.

Данілка. Хоць ты і старэйшы, хоць ты і брат мой, а ўсё роўна, калі і ведаю, то не скажу! Што ж ты са мной зробіш?

Сымон. Выбрашаш усе, аж міла будзе, як юху гаду спушчу!

Марыля(да Сымона). Кшь ты да яго чапіцца! Што з табой сягоння зрабілася?

Сымон. Калі пытаюся, то няхай кажа! (Да Данілкі.) Ну! Чуеш ці не?

Данілка. А як жа! Чую! Нашто ж у мяне вушы?

Сымон. Ну дык кажы! А не – то, як бачыш, душу з цябе выматаю.

Данілка. Не скажу!

Сымон. Скажаш!

Данілка. Хоць зарэж!

Сымон (хапаючы сякеру). Кажы, вужака! а то як стой на дробныя кусочкі скрыпку пашчапаю!

Данілка (хаваючы над сябе скрыпку). I скрыпкі не дам шчапаць, і не скажу!

Сымон(вырывае з-пад Данілкі скрыпку і хоча сеч). Скажаш?

Данілка(кідаючыся к Сымону на каление і цалуючы рукі). А братачка, а родненькі! Пасячы лепей мяне самога на дробныя кусочкі, а скрыпку не чапай! Богам цябе прашу!

Марыля(адцягваючы Сымона). Ці не ашалеў ты сягоння!..

Сымон(баронячыся ад Марылі). Адчапіся, мамка! (Да Данілкі, замахваючыся тапаром над скрыпкай.) Кажы!

Данілка(енчачы). Сымонка, братачка! Не сячы! Лепей мяне забі, зарэж, што хочаш зрабі са мной, а скрыпачкі не чапай! Другой такой за ўсё жыццё не зраблю.

Сымон(ізноў замахваючыся тапаром). Пасяку на дробныя шчэпкі! Кажы!..

Данілка(прыпадаючы галавой да скрыпкі). Сячы ла маёй шыі, а скрыпачкі не чапай! Але ўжо скажу, скажу табе, дзе яна!..

Марыля(ухапіўшыся за сякеру). Давай мне сякеру! Давай сякеру! Я сама табе скажу, дзе Зоська.

За сцэнай шум; чуваць Зоськін голас: «Пусціце мяне... Я сама пайду. Пусціце».

Двое дворных людзей уводзяць на сцэну Зоську з завязанымі назад рукамі.

З'ява VI

Тыя ж, Зоська і дворныя людзі.

Адзін з дворных людзей. Хацела каля палаца павесіцца, дык сказалі звязаць і сюды прывесці!

Зоська(хочучы вырвацъ з вяровак рукі, у страшным мучэнні). Нашто рукі звязалі? Мамачка, браточкі, змілуйцеся, развяжыце! За што так пакаралі?!

Марыля, Сымон, Данілка застываюць у сваіх позах не то здзіўленыя, не то перапужаныя. Дзеці падбягаюць і туляцца да Зоські. Дворныя людзі выходзяць.

Паволі апускаецца заслона.

Акт пяты

Час – каля «ўсіх святых». Вечар. Цёмна. Глуха. Заводзіць вецер.

З'ява І

Марыля, Данілка, дзеці.

Данілка(увесь час выводзячы з перарывамі на сваей скончанай скрыпцы сумную мелодыю). Мамка, уцякайма адгэтуль, а то ўжо і мне трудна вытрываць: так тут холадна, цёмна, страшна!

Марыля(грэючыся з дзецьмі каля вогнішча). Як Сымон скажа, так і будзе, нічога я ў гэтым сваёй воляй парадзіць не магу.

Данілка. Усе Сымон ды Сымон! Ці ж без яго дык і абысціся няможна. Я ж нашто ў цябе?

Марыля. Нашто? Пішчэць толькі на скрыпцы, ды і ўся з цябе тут рада і парада! Як цяпер во пішчыш ды пішчыш, хоць вушы затыкай.

Данілка. А ўсё-такі скажы, мамка, праўду: у гэтай скрыпцы лепшы голас, як у той, што раней у мяне была?

Марыля. На той гудзеў, як авадзень, і на гэтай таксама выводзіш нейкае нешта паўтара людскога. Знай-шоў калі музыкай займацца! Жалоба па бацьку яшчэ не адышла, з Зоськай такое няшчасце прылучылася, а ён – на табе! На скрыпцы выігрывае.

Данілка. Мамачка, я ж нічога вясёлага і не іграю, а ўсё такое, як сама чуеш, што і па нябожчыках не грэх галасіць. Жалобная музыка, бачыш, у мяне выходзіць, а не якая іншая.

Марыля. I толькі больш жалю задаеш, ажно толь-кі сэрца на кускі разрываецца. Думак сваіх не магу ў парадак прывясці.

Данілка. А якія там думкі? Узяў пастанавіў раз кінуць гэта беспрыпыннае прыпынішча, ну дык і што тут мазгі думкамі сушыць. Сабраў свае манаткі, ды дай божанька ногі і здароўе!..

Марыля. У цябе ўсё проста з моста, а клёку ў галаве і за грош не маеш. Ну, мы няхай сабе пойдзем – добра! А Сымон, Зоська? Як па-твойму здаецца: выра-чыся мы іх павінны? Што?

Данілка. Няхай і яны з намі ідуць. Ці ж ім хто не дае?

Марыля. А калі не хочуць?

Данілка. Дык іх аддзяліць трэба, калі ім кепска з намі жыць і калі цябе не ўмеюць слухаць.

Марыля. Нашто іх аддзельваць! Яны сам! даўно ўжо аддзяліліся ад нас, але тольк! я – матка – ад іх не магу аддзяліцца і пакінуць іх тут без ніякага парадку ! ладу. Ды што ты, дурненькі, разумееш у гэтым?

Данілка. Я тольк! тое разумею, што ўцякайма адгэтуль, мама, ды ўсё тут! Есці няма чаго, хаты няма, скора зіма будзе, сцюжа, снег, мароз... Бр! Аж цяпер усяго да костачак холадам пераймае, як шпількамі жалезнымі. Замерзнем, мамка, запраўды замерзнем. На ледзяк! абернемся, як Сымон казаў. А я не хачу быць ледзяком, бо як тады буду я на скрыпачцы сваёй іграць? То ж пальцы, напэўна, зусім падубянеюць, ды скрыпачку мароз пашчапае. А такая звонкая ўдалася, такая звонкая!

Марыля. Але ж Сымон, Зоська!..

Данілка. Як Сымон не хоча з гэтым няшчасным папялішчам расстацца, то і бог з !м! Без яго дамо сабе раду.

Марыля. То што ж з таго? Але ж ён і нас не адпускае?

Данілка. Дык ціханька ўцячэм ад яго, сягоння уцячэм. Пакуль ён вернецца, то нашага і следу не застанецца. Гэтага свайго сходу, што той дурны з вехай начоўп яму, можа і без нас шукаць, аж надта можа! Усе ж роўна мы яму шукаць не памагаем.

Марыля. Казау жа, што ўжо на след напаў, і скора ўсё скончыцца. Неўзабаве ўсю гаспадарку да ладу прывядзе.

Данілка. Чакай, баба, Пятра – будзеш сыр есці! Яму ў галаве ўсе дагары нагамі перавярнулася, а мы слухаць мусім і чакаць нейкае злыбеды, апошняга кан-ца свайго.

Марыля. Ну, а Зоська?

Данілка. Я Зоську ўгавару, і яна пойдзе з нам!. Даліпан, пойдзе. Я заиграю ей тую музыку, што паніч высвістваў, як у нас быў,– яна заслухаецца і пойдзе аж міла, куды я тольк! з скрыпачкай пайду.

Марыля(глуха). Куды ж мы пойдзем? 3 чым? Па што?

Данілка(горача). Сам! з сабой пойдзем: ты з малым!, я з скрыпачкай. У свет, мамачка, па хату ! хлеб пойдзем. Я буду іграць, ты пяяць, а малыя сваім плачам памагаць нам будуць. I такую вандроуку начнём, якая яшчэ нікому і не снілася! Ад вёск! да вёск! пойдзем, ад двара да двара – аж у вялікі горад зойдзем, кажуць, ёсць такія гарады, ц! месты, дзе дамы усе чыста, як печы,– з цэглы мураваныя, а народу там шмат, шмат! Цэрквы там золатам пакрыты, а у цэрквах вялікія і маленькія божанькі стаяць і вісяць. Дарагое каменне з іх адзежак і каронау так і капае на зямлю, буйна, як слёзы падчас ці град з неба. А народ к !м, гэтым бо-жанькам, ідзе і ідзе, як вада плыве. Ад усялякіх болесцей вылечваюцца, ад няшчасцяў збаўляюцца, долю сабе лепшую вымаліваюць. Такія там, кажуць, мамачка, цуды творацца. (Цалуючы рукі Марылі.) Дык уцякайма адгэтуль, мамачка! Там будзе нам усім хораша і весела. Уцякайма! Ды нашто ж ты, мамка, торбачкі шыла?!

З'ява ІІ

Тыя ж і Старац.

Стаpaц. Слава Хрысту, добрый людзі!

Усе. Слава! Слава! I цяпер, і на векі вякоў!

Старац. Што гэта ў вас парабілася, панІ гаспады-ня? То ж як вясной быу я ў вас, не так гэта мясціна выглядала!

Данілка. Яна ўжо і тады таксама выглядала, толькі тады яшчэ ў кучы трымалася, а цяпер рассыпалася.

Старац. Але, але, бачу! А дзе ж яшчэ ваша сямей-ка? – было ж болей.

Данілка. I тады, дзедка, такая самая была наша сямейка, толькі як сядзела ў хаце, дык болей яе выглядала.

Старац. Але, але, ведаю! Гняздо раскідалася, і птушкі разбегліся якая дзе-куды. Ведаю, ведаю! Сам я з такога гнязда.

Марыля(падаючы хлеба кусок). Сядайце, дзедка, і памаліцеся за грэшную душачку Лявона.

Старац(здзіўлена). Што, пані гаспадыня? Памёр твой чалавек?

Данілка. Але, дзедка! Тата не вытрываў, узяў ды павесіўся.

Стаpaц. Вечны супакой! Вечны супакой яго душа-чцы! (Моліцца.)

Марыля. Адкуль жа гэта дзедку Бог прынёс да нас?

Старац. 3 свету, пані гаспадыня! 3 далёкага свету валакуся. Хэ-хэ-хэ! 3 свету ў свет плятуся. I так кожны дзень і кожную ночку, калі дзе не начую.

Данілка. Мусіць, вялікі, дзедка, свет гэты? Ці канец яму ёсць дзе, ці няма? Я ні ў каго не магу гэтага даведацца.

Старац. Ох, вялікі свет, мой сынку! Куды я толькі ні хадзіў, нідзе канца яму не знайшоў, не бачыў і не чуў. Можа, дзе і ёсць яму канец – ды пэўна, што ёсць, бо адкуль жа б ветры нам Бог пасылаў, ды лета і зіму, цяпло і холад?

Данілка. Мусіць, добра жыць на гэтым свеце вялікім? Я ўжо мамцы казаў, што добра.

Старац. Там добра, дзе нас няма. Але мне ў маім жабрачым палажэнні ўсюды някепска. Што мне там, сынку, нягоднага можа быць? Ідзі сабе, куды вочы глядзяць, ані мяне хата свая затрымлівае, ані мяне радня звязвае, ані мяне зямелька свая к сабе цягне!.. Цэлы свет – хата мая, усе людзі – радня мая, уся зямелька – поле мае роднае. Усюды што-колечы ды сваё знаходжу: ці кусочак хлеба, ці куток цёплы для начлегу, ці толькі так добрае слова – і за гэта дзякую Богу! Іду сабе ды іду. Hi над чым не трасуся, нічога бараніць не маю: усе багацце са мною ў гэтых торбах – гэтыя акрайчыкі хлеба ды часам які кусочак сыру ці сала. I што болей трэба мне? Добра мне так. Смачна ем, спакойна сплю. Ведаю, што не акрадзе мяне злодзей, не аграбіць разбойнік. Усюды ласку маю – за душачкі жывыя і змарлыя маліцца просяць. Ведама, не усе мяне ахвотна прымаюць і любяць мяне, але гэта найболей такія, дзе сабак многа і дворні ўсялякае,– туды ж і за-ходзіць я не стараюся. А так – усюды добра на свеце, мой сынку, усюды!

Марыля. Mo i праўду, дзедка, кажаш, што табе няцяжка жывецца на гэтым свеце, але ў нас тутака дужа дрэнна. Як пайшло ад вясны няшчасце за няшча-сцем, дык і радачкі знікуль ніякае нямашака.

Старац. Ведаю, пані гаспадыня, ведаю.

Марыля. Як бачыце – хату нашу раскідалі. Ля-вонка мой – як табе ўжо Данілка казаў – не перажыў, вечны супакой, гэткае несправядлівасці і рукі без пары сам на сябе налажыў.

Старац. Ведаю! Важны чалавек быу – гаспадар-ны і справядлівы быў. Колькі раз я ні заходзіў, заўсёды вока на мяне добрае меў. Вечнае яму спачыванне, i няхай зямелька для яго лёганькай будзе, а Бог найвы-шэйшы пляму з яго душачкі здыме, што налажыў сам на яе з роспачы.

Марыля. Вечнае яму спачыванне! А Зоську нашу таксама зналі, дзедка? Такая дзяўчына была!

Старац. Знаў, пані гаспадыня! Чаму не знаў?.. Не адзін раз мяне i хлебам дарыла, і вадзічкі ў смагу давала. АпошнІ раз, як у вас быў, кветачак нават мне дала,– за панічова здароўе прасіла маліцца. Добрая дзяўчынка была. Хай Бог міласэрны за тое долечку ей шчаслівую пашле!

Марыля. Ох, дзедка мой! Не на радасць і не на пацеху яна ў мяне гадавалася. Дасціпная вельмі была і нейкая як сама не пры сабе. А з вясны, як прыйшло нешта ей у галаву, як стала ў двор бегаць, як стала, дык цяпер як бы не пры сваім розуме засталася.

Старац. Ведаю я гэта! ох, чаму не ведаю? Мола-дасць яе згубіла, ды каго яна не згубіла!

Марыля. А Сымонка мой таксама ці з розуму сышоў, ці хто яго знае, што з ім робіцца. Хоць забі яго – саступіць адгэтуль не хоча і нам нікому волі не дае, нягледзячы на тое, што ўжо апошні суд за тэту зямлю адбыўся, і мы на ім прайгралі. Ды яшчэ другая бяда з маім Сымонам прылучылася: прыйшоў сюды нейкі шалёны чалавек і нагаварыў яму аб нейкім смоку і зборышчы,– дык цяпер поначы ходзіць і зборышча гэтага шукае, не на дабро шукае! Ужо сталі яго і цемня-ком усе называць. Можа, і сапраўды ў цемнякі запі-саўся – хто яго ведае? Сама я ніяк і розуму не прыстаў-лю. Ці не чулі вы, дзедка, чаго аб гэтым сходзе?

Старац. I чуў, і не чуў, і нічога сам добра не ведаю, ды хто яго ўсё разбярэ, як следна. Цяпер так! на свеце між людзьмі несупакой расце, што не дай ты божачка! Дык, можа, дзе і збіраецца гэна зборышча, але дзе – нічога я не ведаю. Шмат чутак усялякіх, як і заўсёды, ходзіць паміж жывымі, шмат аб чым і добра-га, і благога гаманяць, але што з гэтага ўсяго гоману выйдзе – ніхто акуратна не згадае. Слабы стал! цяпе-рашнія людзі' кепскія вочы маюць, каб усе як нале-жыцца бачыць імі, кепскія вушы маюць, каб кожны шорах пачуць і згадаць, адкуль вецер прыхільны вее, і кепскі розум маюць, каб ім раскумекаць усе чыста, дзе дабро іх чакае, а дзе зло. Так, так, пані гаспадыня! Слабы людзі. Нават якую маюць сілу, дык і тое не хочуць выказаць. Нейкі сон і страх усіх аплутаў.

Данілка. Праўда, дзедка! Мне тут вельмі страшна, але каб спаць хацелася тутака на холадзе,– дык гэтага не скажу.

Старац. То чаго ж седзіцё на гэтай руіне, калі вам тут страшна? Чаго чакаеце?

Данілка. А усе ж чакаем, пакуль Сымон сход той знойдзе.

Марыля. Падзецца няма дзе!

Старац. А дзе я падзяюся? Дзе пяты, дзесяты па-дзяецца такіх, як я, як многа іншых, падобных мне?

Данілка. Ну, месца гэтага то я яшчэ ўсё-такі добра не ведаю!

Старац. Як пойдзеш, сынку мой, у свет, то даве-даешся. Днём сонейка сцежку пакажа, а ночкай – Шлях Млечны на небе. А ісці будзе лёганька-лёганька, бо вецер будзе цябе падганяць. I так будзеш шукаць ды шукаць таго месца, аж пакуль не знойдзеш вечнага спачывання.

Данілка. А як хмарна будзе ды з дарогі саб'ем-ся,– хто тады пакажа?

Старац. Добрыя людзі, мой сынку, добрыя людзі. А ісці вам трэба адгэтуль.

Данілка. Ды я ўжо мамцы казаў аб гэтым самым, але ўсё ўпіраецца яшчэ.

Старац. Нічога, пані гаспадыня, тут не выседзіш. Скінь пыху з сэрца ды йдзі адгэтуль. Не спадзейся на помач сына – ён ужо далека ад цябе з сваімі думкамі і няскора к табе з імі вернецца. Сцежкі вашы разышліся і сойдуцца толькі тады, як ён, пабываўшы на тым зборышчы, якога цяпер шукае, вернецца к табе славай акрыты. А цяпер не чакай на яго І думай сама аб сабе. Бачыш – якая гэтая асенняя ночка страшная, а ты тут адна з сваімі малымі і гэтым няшчасным музыкам, што ігрой сваей да слез толькі даводзіць... Час, птушка-маці, знімацца з гэтага раскіданага гнязда, каб іншых сваіх дзетак убараніць ад благіх ястрабаў, ад якіх сілачкі ты не мела ўбараніць свайго Сымонкі і Зоські! Скінь пыху з сэрца, набярыся адвагі, забірай гэтых з сабой і ідзі, ідзі, куды ногі панясуць, куды вочы твае глядзець будуць!

Марыля. Ды я ўжо з самае вясны торбачкі для ўсіх шыла і шмат, шмат іх пашыла! Але Сымон, Зоська!.. Як жа мне пайсці без іх?

Старац. Не бойся, пані гаспадыня! Яны, калі не знойдуць таго, чаго шукаюць, каб у тваю хату шчасце прынясці, то вернуцца к табе тым самым шляхам, якім ты ад іх адыдзеш. Такі ўжо парадак на свеце паміж намі, людзьмі.

Данілка. Ну, і добры ж тэты парадак: прыкладам, я пайду шукаць грыбоў у лес, а вярнуся адтуль толькі з галінай асінавай.

Старац(цягнучы далей). Твой сын цяпер, можа, нават шукае таго, чаго i не згубіў, але мусіць шукаць і павінен. Ганьба таму чалавеку, што рукі апусціць, як перавяслы, і чакае, пакуль сама доля к яму прыйдзе ў хату і папросіцца, каб прыняў яе з ласкі свае! Ганьба таму, хто, вочы на ўсё заплюшчыўшы, будзе ісці ўцёртай здавён сцежкай няпраўды і бяспраўя, думаючы, што іначай быць ніколі не можа i што не ў яго волі змяніць стары парадак бессумленнага жыцця! Ганьба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорна, як вол стары, не парываючыся нават хоць на час выпрагчыся з гэтага ярма, паганячага пачуццё яго чалавечае! Ганьба таму! Нам, старым, іншая рэч: мы не жывём, а толькі дажываем. Маладыя ж мусяць нечага шукаць, нечага дабівацца.

Марыля. Дзедачка! Незразумелыя рэчы для майго жаноцкага розуму ты кажаш. Але ўсё ж такі, як бачу, нездарма я торбачкі шыла, ох, нездарма!

Старац. I сын твой калісь гэтага не разумеў, а можа, i цяпер не разумее. Але прыйшла пара, выбіла такая шчасная ці няшчасная гадзіна, і прабудзілася ў яго думка вялікая, важная, што так далей быць не можа, як ёсць, што яго штосьці пацягнула к нечаму няведамаму, але светламу i радаснаму, ну, i перавярнуўся увесь стары лад у яго беднай галаве. Твае песні і казкі, што пяяла i гаварыла яму калісь над калыскай, шмат у гэтым памаглі. Дык не пярэч жа i далей свайму сыну ісці той дарожкай, якую ён сам сабе абабраў і ідзе цяпер.

Данілка. Ды мамка яму нічога не пярэчыць, але ён сам сабе пярэчыць i нам не дае ніякага ходу, каб як з гэтае пусткі на свет божы выбрацца.

З'ява ІІІ

Тыя ж i Зоська.

Зоська ўваходзіць, штось сумнае напяваючы; у зрэбнай спадніцы і кашулі – без каптана, грудзі расхрыстаны, валасы распушчаны i спадаюць па плячах, на галаве з пасохшага лісця вяночак.

Старац(адступаючы ў старану з мімавольнага перапугу). Хто гэта такі?

Марыля. Ці ж не пазналі? – Зоська наша!

Старац. Божа! Божа! Што з яе асталося?

Данілка. Толькі цень ды вянок з лісця!

Зоська(разглядаючыся). Хто тут? Чаго вы назбі-раліся? Разлучыць мяне хочаце з ім? Га? Ха-ха-ха! Не на такую напалі. (Да Старца.) А ты, сівы, чаго сюды прыйшоў? Можа, весці добрыя прыносіш ад майго тэты або ад майго міленькага? Не бойся – кажы! Я ўсё ведаю!.. Даўней нічога не ведала, а цяпер, ах, як ведаю!.. Тата мой у палацы засеў і пануе там: шмат слуг яму служыць і скарбаў усялякіх шмат мае. Пасаг мне вялікі дасць, ох, які вялікі! – сто, тысячу, мільён. А толькі нашто ты, татачка, майго міленькага выгнаў з палаца, што аж за морам апынуўся? Пакінуў мяне мой ненаглядны, праз благіх людзей адрокся свае русалачкі з васільковымі вачамі. Ха-ха-ха! Але я сама к яму пайду. Праз быстрыя рэчкі, праз шчырыя бары, праз сухія пяскі паплыву к яму, як месяц па небе плыве! (Садзіцца і капаецца ў вогнішчы.)

Старац. Страшныя рэчы творацца ў вас, пані гаспадыня!

Марыля. Ад маладзіковае суботы ўжо яна такая! Трэці тыдзень праходзіць.

Зоська(устав i ходзщь па сцэне). А вы вон адгэ-туль усе, вон! А-а! Ведаю! – На вяселле мае сабраліся! Не хачу я вас, груганоў чорных,– у мяне іншыя госці будуць. (Да Старца.) Праўда, стары,– іншыя. Маўчыш! Ну, як сабе хочаш! А я скажу, хто ў мяне будзе: зоркі з неба залатыя збягуцца, месячык срыбны прыплыве, воблачкі светлыя сыдуцца, і будуць яны усе гуляць на маім вяселлі так весела, так скочна! А вецер іграць мае вяселле будзе, зычна іграць будзе, як ён у лесе часам умее, як ён у азяродах часам іграе! (Да Данілкі.) Пакажы мне зараз, маладзенькі музыка, як вецер іграе!

Данілка іграе жаласліва-нудную мелодыю, Зоська круціцца па сцэне і прыпявае:

Вецер іграе, зорачкі скачуць,

Месяц між імі лад водзе;

Радасна хмаркі белыя плачуць,

Мілы мой кажа усім – годзе!

Водбліск ад пажару асвечвае сцэну. Зоська, напяваючы ўсё, час нейкі круціцца па сцэне ў пажарным святле. Данілка іграе.

Усе(апрача Зоські). Ах, пажар недзе! Марыля. Як бы з стараны двара агонь б'е!

Старац(хрысцячыся). Скаранне божае валіцца на гэтую зямлю няшчасную! Тут вар'ятка скача, а там з дымам штось ідзе.

Дзеці. Нам страшна, мамка!

Данілка. Уцякайма скарэй адгэтуль, а то яшчэ і наш дом загарыцца!

Зоська(перастаушы круціцца). А! Як відненька! А я думала, што ўжо ночка наступіла і мне трэба к майму саколіку збірацца. (Разглядаючы.) Чаго ж я, дурная, длякаюся? Гэта ж ён тут! Тут мой каралевіч ненаглядны! (Паказваючы на дзерава, на каторым абраз вісіць.) Во дзе ён! Во! Адзін, як сіротка, стаіць і чакае, пакуль я, яго зорка нябесная, к яму не падыду. Ужо іду, ужо іду, мае сонейка мілае! (Падыходзіць і абымае дзерава, прытуляючы твар свой к яму.) Выбачай, саколік, што так позна прыйшла я к табе сягоння! Вялікую дарогу мусіла перабыць. Гадзіны на мяне сыкалі, ваўкі вылі, начніцы і совы пужалі, але прыцягнулася к табе. Ночка ўжо мінулася, і божы дзянёк, бачыш, кругом ззяе. Прытулі ж мяне к сабе, добры мой каралевіч! Сагрэй мае грудзі дзявочыя: яны вельмі азяблі – халодна ўжо, бачыш, становіцца на свеце! Не гані мяне ад сябе, як той мяне адагнау і сам за мора уцек. Ты інакшы! Ты хоць і той, але не той. У цябе, чую, сэрца б'ецца, а ў таго ў грудзях нейкі камень хрусцеў; у цябе вочкі, як зоркі, свецяцца, а ў таго, як галодныя вужакі, паглядалі; твае ручкі абымаюць, як матка дзіцянётка ў калысцы абымае, а той, як жалезнымі абцугамі, сціскаў мяне; той гаварыў, то як крумкач над непахаванымі касцямі крумкаў, а твой голас ліецца, як на жалейцы песня вясною... Прытулі ж мяне, саколе мой любы, і не выракайся болей каралеўны сваёй! (Апускаецца каля дзерава і, задумаўшыся, сядзіць пры ім.)

Старац. Пайду я ўжо ад вас, добрыя людзі. Вялікім горам і зніштажэннем кожны тут куток ваш напоўнен. Шчаслівейшую долечку пашлі вам, Божа! Бывайце здаровы! Слава Хрысту!

Данілка(усхапіўшыся). Дзедачка, забірайце і мяне з сабой! А то яшчэ раз як здарыцца гэткая ночка з пажарам, то я зусім памру ад страху.

Старац. Як хочаш, сынку мой. Месца хопіць нам. Можаш ісці.

Марыля. Не адходзьце, дзедка! Надумалася і я ўжо: пойдзем усе з табой. Сілачкі мае не хапае далей тут гібець.

Старац. Добра, пані гаспадыня! Добра! I табе месца мала не будзе.

Марыля(да дзяцей). Ну, дзеткі! Пара збірацца ў дарогу! Дзе толькі торбачкі? (Находзіць торбы і начэплівае іх дзецям, Данілку і сабе; Старац памагае.) Вось гэтыя меншанькія вам, малыя, а тэту, трохі большую, табе, Данілка.

Данілка(надзеушы торбу). Вось як лоўка цяпер будзе! У руках скрыпачка, на плячах торбачкі – гуляй, душа, колькі ўлезе!

Старац. Што ж? Нездарма людзі пацераў і малітваў змалку яшчэ вучацца. Каму-небудзь ды пад старасць прыгодзяцца. Аб торбах не павінны забывацца нават і тыя, што на пасадах сядзяць.

Марыля(надзяваючы на сябе торбу). Ну, гэтыя самыя большыя на мяне якраз падыдуць! (Глянуўшы на Зоську.) Паспрабую і на яе надзець, а ну ж з намі пойдзе. (Падыходзщь да Зоські і хоча надзець торбу.) Зоська, пазволь,– надзену гэта на цябе, ды пойдзем разам!

Зоська(павёўшы мутнымі вачыма). Што? Куды?

Марыля. Надзень, Зоська, гэтыя торбачкі! Надзень, дачушка мая. (Хоча сілай надзець.)

Данілка. Не спрачайся, Зоська, ды пойдзем! Я табе зайграю панічову музыку.

Зоська(усхапіўшыся з зямлі і баронячыся). Што? на мяне торбы хочаце надзяваць! Га! А вы ведаеце, хто я такая? Ведаеце? Я каралеўна! Я – усеўладная пані гэтае зямлі ўсёй чыста! – гэтых загонаў, гэтых лугоў, гэтага лесу! Ха-ха-ха! А яны мяне у торбы, як жабрачку, хочуць прыбраць! Я ў кароне, бачыце, хаджу. Сярпы мае сталёвыя дабро цэламу свету жнуць, а палотны мае шаўковыя цэлы свет адзяваюць, а яны ў торбы мяне хочуць прыбраць! Проч, бясстыднікі! (Зрывае торбы і кідае на вогнішча; сама апускаецца каля дзерава.)

Марыля(адкінуўшы торбу ў старану з агню). Не хочаш, і не трэба! Не ў маёй ужо моцы з вамі вайну вясці. А торбачка гэта хай астанецца тут: можа, Сымону прыдасца.

Старац. Што ж, пані гаспадыня,– гатовы ўжо ўсе!

Марыля. Ужо, дзедка! Можам ісці.

Данілка. Уцякайма, дзедка, бо і я ўжо гатоў. А Зоська дагоніць нас: не чапайце толькі яе. Цяпер жа, можа, запяём усе разам на адходнае.

Старац. Святую песню хоць калі не грэх запець.

Марыля(да Зоські). Зоська, як апомнішся, прыходзь з Сымонам да нас!

Старац ідзе наперад, за ім Марыля з дзяцьмі па баках, а за Марыляй – Данілка. Усе пяюць «Лазара»,– Данілка іграе; нейкую мінуту іх песня чуваць за сцэнай, пасля паволі замірае.

З'ява IV

Зоська адна.

Зоська(як бы прасвятлеўшы, паказваючы рукамi). Ха-ха-ха! Там пажар, гэтыя, як пагарэльцы, з торбам! пайшлі.

З'ява V

Зоська і Сымон.

Сымон(шыбка ўваходзщь са стараны пажару, трымаючы ў руцэ запаленую галавешку. Разглядаючыся). Пайшлі!.. Не пачакалі мяне яшчэ хоць трохі. А так ужо ўсё наладзіў. (Уеледзеўшы Зоську.) Адна Зоська асталася! (Да яе.) Што ж ты робіш тут адна? Пойдзем са мной?

Зоська. (прыглядаючыся). Гэта ты, Сымон?

Сымон. Я, Зоська! Уставай хутчэй, сястрыца, ды пойдзем, бо кожная мінута цяпер дорага!

Зоська. Куды пойдзем? Па што?

Сымон(паказваючы галавешкай у праціўную старану ад пажару). На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!!!

Зоська(падымаючыся з зямлі). А-а!..

Сымон бярэ яе за руку, і абое нікнуць у цемнаце.

Заслона


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю