355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Янка Купала » Раскіданае гняздо » Текст книги (страница 3)
Раскіданае гняздо
  • Текст добавлен: 8 сентября 2016, 23:26

Текст книги "Раскіданае гняздо"


Автор книги: Янка Купала


Жанр:

   

Драма


сообщить о нарушении

Текущая страница: 3 (всего у книги 4 страниц)

Акт трэці

З'ява І

Марыля адна.

Марыля(сядзіць і шые торбу). Ох! охо! Не судзі-ла долечка скарыстаць з свайго дабрыца, як усе добрыя людзі карыстаюць. Падумаць толькі! Добры быў лянок; палола яго, рвала, слала, а як улежауся– сушыла, мяла, удваіх з Зоськай нітачку па нітачцы вывелі... па Грамніцах кроены паставіла... колькі сценак наткала... На кашулі сабе, нябожчыку і дзеткам ткала. Звалілася бяда, і ўсё пайшло марна: заместа кашуль – торбы шыю! Эх! эх! Сабе і дзецям – жабрацкія торбы. (Задумваецца.)

З'ява ІІ

Марыля, Зоська, дзеці.

Зоська(уваходзіць з пукам васількоў, за ёй – дзеці). А ты ўсё шыеш, мамка?! Кіньце!.. Жудка мне становіцца ад гэтага твайго шыцця. Мне здаецца, што ты нам, усім жывым яшчэ, смяротныя сарочкі шыеш. Кіньце, мамка, гэту сваю няшчасную работу! (Садзіцца i ўe вянок, каля яе – дзеці.)

Марыля(пры ўваходзе Зоські далей шые). Гэ! мая родненькая! А хто будзе шыць? Ты, можа? Што ж мяне, цябе (паказваючы на дзяцей), іх – усіх нас чакае? Што? А пашыць трэба шмат, ох, як шмат гэтых сховаў на крошкі ад людскога стала! Старац, які ў нас быў тады – помніш? – казау, што, чым больш на жаб-раку торбаў, тым лепш такога дораць. Няпрауда, можа, скажаш? Га?

Зоська. Мы яшчэ не жабракі, мамка!

Марыля. Але не сягоння, то заутра, пазаўтра будзем імі. Такая ўжо, відаць, нашага брата доля, i нам не мінуць гэтага. Падумай толькі! Сымон раз'юшыўся і думаць не хоча, каб даваць якую раду ў гэтым беспрыпынні – усе суду нейкага чакае. А ты, а ты толькі яшчэ смалы падліваеш у тэты агонь, адкуль усе нашы няшчасці ідуць.

Зоська. Мамка! Я толькі хачу гэта няшчасце на шчасце змяніць.

Марыля. I усе штораз большую пропасць капаеш між імі і намі, у якую ніхто іншы, а ты, усе мы увалімся i не вылезем ніколі, як з вечнага балота. Эх! эх! Абое вы, дзеткі, пропасць тэту самі сабе капаеце, абое: Сымон – сваей дзікай заузятасцю, а ты – сваёй шалёнай прыхільнасцю. Бацькі вашы іначай жылі!

Зоська. Але, але, мамачка,– іначай!.. Затое ж вось і торбачкі ты гэтыя шыеш ды на мяне з Сымонам наракаеш.

Марыля(не слухаючы). Губіце вы сябе, мяне, гэтых малых. Моцны мой Божа! Адно зверам глядзіць на усё і волі нікому ніякае не дае, а другое няславу на ўсю радню узводзіць.

Зоська. Мамачка! Што ты да мяне маеш? Я рата-ваць усіх вас хачу, хоць мо і гіну сама. Ды пачым я знаю, што са мною творыцца? Можа, нехта нейкія чары неразгаданыя над намі усімі завесіу і мяне, пасля тэты, выбраў сабе за першую ахвяру? Пачым я знаю? Не думайце, мамачка, што я такая, як табе i Сымону здаецца. Але што ж? У вас свая прауда, у мяне свая. Жыццё свае.кроены жалобныя тчэ i будзе ткаць, пакуль яму самі людзі не дадуць асновы з вечнай прауды i братняга мілавання, а утоку – з вечнай шчаслівасці і радасці.

Марыля. Э! пачала ужо плот гарадзіць, каб за ім з сваім бяссорамствам схавацца! Сказала б адразу, што прадалася у злыдневы рукі самахоць – i усе тут табе! Але не! Трэба яшчэ усялякай брахнёй мазгі другім марочыць. Маткі, мая родненькая, не ашукаеш.

Зоська. Ты, мамка, сама сябе ашукваеш, гэтак думаючы. Усе людзі самі сябе ашукваюць, а ім здаецца, што хто другі таму прычынай. Але кіньма лепей, мамка, тэту спрэчку! Гляньце – якое прыгожае неба на захадзе! Там, на гэтым небе, мы калісь жыць будзем. I не будзе там ні такое хаты разваленае, ні людзей такіх нягодных: будзе там адзін вялікі дом для усіх чыста, а ў ім будуць жыць іншыя людзі, як тут на зямлі,– будуць усе паміж сабой браты ды сястрыцы родныя. Праўда, мамка!

Марыля. Але пакуль табе прыйдзе пара туды ісці, я цябе і твайго гэтага пракляну сваім матчыным словам.

Зоська(сашчэпліваючы рукі). Мамачка! Што хочаце рабіце са мною, толькі яго не чапайце; ён Богу душой не вінен, як і я ні ў чым благім не вінна. Усё гэта няпраўда.

Марыля. А чаму прысягаць не хацела? Га?

Зоська. Бо... бо я не ведала i не ведаю, што праўда, а што няпраўда, і што грэх, а што не грэх!

Марыля. То ён чаму сказаў: «Позна, цётка!»?

Зоська. Бо i ён таксама нічога не ведае.

Уваходзяць Сымон і Данілка, нясуць з сабой па куску дрэва на крыж, кладуць пасярод сцэны.

З'ява ІІІ

Тыя ж і Сымон, Данілка.

Данілка(кінуўшы палена) Бяда мне з гэтым Сы-монам! У мяне свае работы гібель, а тут памагай яшчэ яму крыж рабіць. (Садзіцца і возіцца са скрыпкай.)

Сымон (кінуўшы палена накрыж Данілкаваму, панура). Тую рабіну ссек, на каторай бацька... Ёмкі будзе крыж. Збольшага абчасалі і запілава.лі з Данілкам, засталося толькі трохі абгладзіць, і ўсё будзе гатова. Ці не бачылі дзе струга?

Зоська(устаючы). Я недзе, братка, яго бачыла. Зараз знайду! (Находзіць струг і аддае Сымону.) Можа, што памагчы табе?

Сымон(стругаючы крыж, стаўшы на каленях). Нічога не трэба! Бачу, што часу не маеш: вяночак пляцеш, завіваеш. Дык пляці, завівай, як добрыя людзі адны другім вяровачкі плятуць, завіваюць!

Зоська(садзіцца і далей ye вянок, убок). Мамка проці мяне, брат проці мяне, а хто ж за мяне заступіцца?

Данілка. Вось дык пайшла ў нас сягоння работа! Зоська вянок уе, Сымон крыж робіць, мамка торбачкі шые, а я скрыпачку раблю. Дзівіцеся, людзі!

Марыля(да Сымона). Пад вечар, як вас усіх тут не было, прыходзіў ізноў той і казаў, каб дарма не ішлі яму наперакор. Хату ў дварэ дае i цябе з Зоськай бярэ на службу.

Сымон(горача). Нічога не трэба, нічога! Раз сказаў, каб мне аб гэтым i не ўспаміналі. Ласка іх да парога, толькі да парога. У вочы лісам сцелецца, а як сышоў з воч, дык i з памяцІ проч! Не трэба! Сам усяму рады дам! Адбудую хату нанова, гаспадарку нанова завяду. Жыццё пачнем новае. Вось толькІ крыж паставіць i разбору дзела дачакацца! Не там, у ix, а тут наша месца. Ніхто нас адгэтуль не згоніць і не выстрашыць, каб хоць самога Люцыпара на помач выклікаў. Спакон вякоў усе гэта наша было, ёсць i будзе. Мы не прыблу-ды якія, што чужым потам жыўлюцца. Мы не маем права i кроку даць адгэтуль у тую старану. Хай яны к нам ідуць, а не мы к ім!

Данілка. Не вытрываеш – пойдзеш!

Сымон. Так! Але! Можа, і праўда, можа, нават і пабягу. (Загадліва.) Але як i з чым?..

Марыля. Пакуль ты свайго дапнеш, што мы есці будзем? Hi сам не ідзеш нікуды ў заработкі, ні другім не пазваляеш. На мяне, матку тваю, i на гэтых малых не маеш Бога ў сэрцы. Эх! Сымон, Сымон! Губіш ты сябе i нас ycix.

Сымон. Не бойся, мамка! Не згублю! А калі і згінем мы, то цэлы свет аб гэтым даведаецца, і праўда наверх выйдзе. Адно гора, што вы мне ўва ўсім пярэчыце: ты сваім заўсёдным нараканнем, а яна, Зоська, сваей к таму ліпкасцю ўпапярок дарогі мне становіцеся і топчаце тое, што я хачу сеяць.

Зоська(падыходзіць к Сымону і кладзе яму руку на плячо). Эх, мой ты братачка родны! Горды, непакор-ны чалавек з цябе выйшаў! Птушкаю-арлом быць бы табе i лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны! Толькі ж бяда – крылле не дадзена табе, саколе ты мой заркавокі. Не кажы, браток, што я тапчу тое, што ты сееш. Хто ведае – можа, ты горай сваей гордасцю топ-чаш тое, што сею я сваім сэрцам дзявоцкім? Хто ведае?

Сымон(панура). Бацькаўская магіла і крыж гэты ведае!

Зоська. Непераменны ты, братка! Спапяліць гэта гордасць табе душу i сэрца, у попел аберне. А злосць людская апаганіць тваю добрую славу, і нічога ты не дакажаш сваім праціўленнем цэламу свету! Не сягоння, то заутра пойдзеш па таей сцежцы-дарожцы, па якой усе людзі ідуць. Уломяць цябе, апусцішся і загінеш. Сымон. Але сам я самахоць не загіну, мяне сіла большая загубіць, а ты па сваей ахвоце сама сябе аддаеш на тэту загубу, на глум вечны!

Зоська(адыходзячы ад Сымона, убок). Божа! Як жа мне цяжанька тут жыць! (Садзіцца і ўе вянок.)

Паўза.

Данілка. Крыж рабіць робіш, а на чым яго павязеш?

Сымон. Не бядуй па гэтым! Не пайду каня вымаліваць ні да суседзяу, ні там, да іх! На сваіх плячах павязу – яшчэ датрываюць, хопіць сілы. Як сам на сабе завалаку – болей радасці спраўлю таму, хто будзе спаць пад гэтым крыжам, а сам буду ведаць тое, што нікому не кланяўся, перад нікім не жабраваў.

Данілка. А каму ж гэта мамка торбы шые?

Сымон. Шые, бо не мае чаго рабіць. Але як пашые, то я што да адной папалю!

Марыля. Пакуль ты, дзеткі, прыбярэшся паліць, то яны самі спарахнеюць на мне, на гэтых малых, а мо і яшчэ на кім. Вось адна торбачка і гатова! (Падымае на руках, разглядае.) Здаецца, добра будзе – не мала і не вяліка, толькі яшчэ вяровачкі прывязаць. (Шукае і прывязвае.)

Сымон. Эх, кіньце, мамка, дзяцініцца! Душу ў мяне хочаце вырваць без пары – больш нічога! Не дасцё спакойна нават крыж тэты кончыць.

Марыля. Што, дзеткі? Я ж нічога! А што запас бяды не чыніць, то ты сам добра гэта ведаеш і разумееш.

Сымон(да Данілкі). Паглядзі, Данілка, якога крука крыж збіць, бо ўжо ўсё гатова – абгладзіў.

Данілка(шукае з сякерай, находзіць крук у бервяне і выдзірае). Вось зараз табе тэты кручок выдзеру: тата за яго – як віў путы – пяньку чапляў. (Падае крук Сымону, той абчэсвае і збівае крыж.)

Зоська. Калі ж ты панясеш яго, Сымонка?

Сымон. Калі? Сягоння! А нашто табе ведаць?

Зоська. Так сабе, пытаюся. Але ж гэта ўжо вечар на дварэ: поначы несці будзе нягодна?

Сымон. Няпраўда! Поначы лепей з крыжам ісці. Ніхто цябе не чэпіць і не зняважыць. Уночы, апоуначы панясу, але не ўдзень, бо удзень яшчэ і крыж мне выдзе-руць, як выдзерлі з сэрца і душы ўсё добрае і светлае. Уночы пайду з крыжам на магілкі, як відма якое з таго свету, каб аж нябожчыкам жудка было! Адзін тата мяне мой пазнае і радасна выйдзе ка мне на спатканне,– падзякуе за крыж і бласлауленне свае дасць мне на далейшую вытрываласць, на далейшую барацьбу з нядоляй. Бо ён, тата наш, інакшы, як усе нябожчыкі: ён не лёг з імі ў адным месцы, а зусім асобна захавауся ў сырой маці-зямельцы. І крыжык яму панясу я уночы, а не ўдзень, як гэта усім носяць і стаўляюць.

Марыля. Я з табою пайду, сынок! Яшчэ ж ні разу я, грэшная, не змагла сцягацца на яго магілку.

Сымон. Добра, мамка, панясем з табой! А ты, Зоська і Данілка, астаніцёся пільнаваць малых і хаты.

Данілка. Каб ты мяне і гвалтам гнаў, то я не пайду ўночы ды яшчэ з крыжам. Каб яшчэ ваўкі дзе з'елі або нябожчыкі напужалі.

Зоська(падыходзячы да Сымона). А ты пазволь мне, братка, ісці туды разам з вамі! Як ты і мамка пойдзеце, мне будзе страшна адной тут сядзець. Мне здаецца, што нейкае няшчасце мяне тут спаткае, як без вас астануся.

Сымон. Не адна будзеш! Малыя, Данілка разам будуць.

Зоська. Яны спаць лягуць, а я, як цень, буду снаваць тут сама адна. Баюся я гэтага папялішча раскапанага. Мне тут зданні усялякія здаюцца. Вазьмі мяне, братка, з сабою! (Да Марылі.) Мамачка, вазьміце мяне – я несці памагу крыж вам!

Сымон. Перастань лезці у вочы! Не твая работа крыжы насіць або за імі хадзіць.

Чуваць здалёк дажынкавую песню. Сымон падымае крыж і стойма дзержыць яго пры сабе. Усе нейкую мінуту слухаюць песню.

Зоська. Ха! Дажынкавую песню пяюць! Сымон. Але! Дажынкі у дварэ! Марыля. Відаць, к сабе дамоу ідуць. Сымон. Але! Але час і нам ужо ісці! Марыля (закручваючы хустку). Час, дзеткі!

Сымон узвальвае на плячо крыж і выходзіць, за ім Марыля; Зоська памыкаецца таксама ісці, але варочаецца і канчае плясці вянок.

З'ява IV

Зоська, Данілка, дзеці.

Зоська. Пайшлі! Не узялі мяне з сабой. Нават слауца добрага не сказалі. А так хацела з імі ісці, так хацела! Самі крыж паняслі.

Данілка. Э-э! нацешышся яшчэ, Зоська, з крыжа! Пачакай трохі. Мне ўжо крыж пачынае балець,– мусіць, з працы каля гэтае скрыпкі – будзе і табе тое самае!

Зоська. Маўчы ты ўжо лепей, Данілка, аб гэтым! Лепей скажы весь, калі ты, урэшце, скончыш тэту скрыпку сваю?

Данілка. Тады, як ты зносіш вяночак, што цяпер пляцеш.

Зоська. А скуль ты ведаеш, што я буду насіць?

Данілка. Фі! Каб я ды не ведаў? Я нават ведаю, калі ты яго зносіш, а значыцца, тады і скрыпачка гэта мая будзе ўжо гатова.

Зоська. Калі ж гэта па-твойму будзе?

Данілка. Тады, як ты сцежкі ў двор не ўбачыш!

Зоська. Што ж гэта я, значыцца, аслепну!

Данілка. Можа, і аслепнеш. Але ты і ўжо не усе бачыш. Эх, Зоська! Шкода мне цябе. У мамкі і Сымонкі ласкі не маеш, а І там, дзе ты думаеш ласку знайсці, дабро цябе не чакае.

Зоська. Чаму ты так гаворыш, Данілка?

Данілка(не слухаючы). Няхай сабе кажуць, што я дурнаваты, што я такі, што я гэтакі, але я ўсё бачу і усе разумею. Не хачу толькі наверх вылазіць з сваім розумам, бо з ім цяперашнім светам далека не зой-дзеш. Дурнаваты Данілка ці зусім дурны – малы клопат! А толькі што менш яго чапаюць і дрэнчаць, як якога разумнага, то гэта напэўна магу сказаць, бо не ведаюць, чым дасаліць яму, бо Данілка з усяго смяецца. А што ж вы, разумныя? Хоць бы ты, Сымон? Таўпе-хаецеся, як Марка па пекле ці як мухі ў смале, і больш нічога. Кожны вас шчыпе, кожны вас ашуквае, кожны вас, як-то кажуць, б'е і плакаць не дае. А каб вы был! дурныя, то хоць бы вас і дрэнчылі, але затое не так моцна, бо не так бы вас, дурных, баяліся, як баяцца цяпер вас, разумных.

Зоська. Да чаго ты ўсё гэта чаўпеш?

Данілка. А хоць бы да таго, што твой паніч, як адбудзецца з намі суд, едзе кудысь за мора жаніцца.

Зоська(выпусціўшы вянок з рук). Як гэта?.. Што ты кажаш?.. Паніч будзе жаніцца!.. Як гэта – жаніцца?..

Данілка. Як будзе жаніцца?.. Так, як і усе добрыя ці нядобрыя людзі жэняцца. Ужо ж не так, як...

Зоська. (перабіваючы). А што ж мне з таго? Няхай жэніцца! Вялікая мне бяда? Ці ж ён мой жаніх ці каха-нак?..

Данілка. Дзеля каго ж ты гэта ў вяночак убірацца сягоння манішся? Ну, але мне спаць хочацца! (Да дзяцей.) Пойдзем, малыя! Хто спіць, той не грашыць. Я сягоння абраў новае лежа для спання: на мае шчасце, забыліся будку сабачую раскідаць, дык на месца Лыскі нашага я з вамі, малыя, пасялюся. (Хоча выходзіць.)

Зоська(змагаючыся з сабой). Данілка! Ці гэта праўда, што ты казаў? Ці гэта праўда?

Данілка(адвярнуўшыся). Вось, на табе груцы з бобам! Дурны сказаў, а разумны і паверыў.

Зоська. Дык гэта ты мне наманіў?

Данілка. Ведама – наманіў! Ці ж я ўжо такі, без усіх клёпак у галаве, каб разумным праўду гаварыць? Спі, сястрыца, спакойна. (Выходзіць.)

З'ява V

Зоська адна.

Зоська. Та-а-к! Пэўна, што гэта няпраўда. Але што са мной робіцца? Аб чым гэта я думаю? Так ці сяк, сон мой залаты павінен развеяцца; чары туманныя скончац-ца, і я, такая як цяпер, скончуся. Заместа мяне будзе другая нейкая мара цягнуць далей лямку свае новае долі. Гарыстым і пясчаным шляхам будзе яе цягнуцъ, як сібірнік тачку, пакуль аж сама сябе не дацягне туды, адкуль не варочаюцца... дзе тата... да магілак! Бр! Што я думаю? Як жа гэта ночка заўсёды нейкай чорнай і страшнай птушкай кладзецца на мае думкі! Звядуць гэтыя ночы, гэтыя чорныя птушкі няшчаснае жыццё мае ў цьму непрагляднуюі 3 сілы выбіваюся ў змаганні з гэтым безгранічным сумам, што вакруг мяне сцелецца і жудкімі вачамі глядзіць у мае маркотныя вочы. Ха! Уцяку ізноў адгэтуль і буду блукацда да самага белага дня там – дзе ён, дзе яго, свайго ненагляднага каралевіча, спаткаю. Буду далей сніць пры ім дзіўную повесць свае моладасці, чараўнічую казку свайго шчасця; песню буду пяяць набалелага сэрца і расплаканай душы! Пайду к яму ў вяночку гэтым. (Прымярае.) Але! Як у кароне, з'яўлюся к яму і звешу галаву сваю гаротную на грудзі яго лебядзіныя. (Чуваць шорах.) Што гэта? Нехта ідзе! Данілка, гэта ты? Божа! Як страшна! Такі ж нехта прыбліжаецца! (Прытуляецца к дзераву.)

З'ява VI

Зоська, Незнаёмы.

Незнаёмы(з вехай у руках). Не пужайся, сястра мая! Я свой чалавек, хоць і прыходжу не званы, не сланы.

Зоська(перапужаная). Хто ты?.. Хто вы?..

Незнаёмы. Хто я? А ужо ж чалавек! А што болей трэба ведаць, калі толькі не гэта?

Зоська. Я тут адна!.. нікога нямашака дома. Дык чаго ж вам трэба?.. Можа, начаваць? Але, як бачыце, у нас няма як...

Незнаёмы. Мне нічога не трэба, сястра мая. Я не з тых, што толькі прыходзяць, каб што ўзяць, а з тых, што з сабою нешта добрае прыносяць.

Зоська. Але калі я вас баюся, чалавеча! Вы нейкі такі дзіўны!

Незнаёмы. Не бойся, сястра! Я ліст, адарваны з таго самага дзерава, што і вы, што і многія мільёны падобных. Вецер свабодны прынёс мяне сюды, на вашую руіну. Хацеў бы з табой і з братам тваім аб важных справах пагаманіць.

Зоська. Я ж вам казала, што нікога няма дома, а я сама нічога не ведаю.

Незнаёмы. I нічога, сястра, ведаць не трэба, а што трэба – я скажу, а ты гэта брату перадай... Слухай, сястра! Склікаецца сход вялікі, і ўсе браты і сестры павінны на гэны сход з'явіцца.

Зоська. Хто склікае?

Незнаёмы. Сам па сабе склікаецца. Ніхто не ведае, ад каго наказ такі выйшаў, а усе, дзе толькі кліч дабег, уздымаюцца і ідуць, як мурашкі, ідуць!

Зоська. А калі хто не пойдзе?

Незнаёмы. Хто самахоць не пойдзе, над тым пра-кляцце завісне, бо на сходзе жыццё мільёнаў будзе важыцца, а ў такіх вялікіх справах і адзін чалавек можа сабой сюды ці туды перацягнуць.

Зоська. То і я мушу ісці на гэны сход?

Незнаёмы. Але, сястра. Толькі старцы і дзеці ад яго звольнены.

Зоська. А куды ісці?

Незнаёмы. Сумленне і жаданне сабе і другім шчасця дарогу табе пакажа. У гэтым вяночку ідзі! Толькі трэба ісці, не азірацца, бо хто азірнецца – у слуп спячы заменіцца, якога і перуны пасля з месца не зрушаць.

Зоська. Та-а-ак! Я пайду, я мушу куды-небудзь ісці адгэтуль; тут так страшна, так страшна!

Незнаёмы. Ідзі, сястра! І брата за сабою вядзі, а я тым часам да іншых пайду кліч клікаць.

Зоська. Я скажу Сымону. Толькі, мусіць, суд наш пакуль не адбудзецца, ён не пойдзе на ніякі сход, пэўна што не пойдзе.

Незнаёмы. Але пасля суду хай прыходзіць. Дый яшчэ буду я ў вас.

З'ява VII

Зоська адна.

Зоська(садзіцца на зямлі). Які незвычайны чалавек! Казаў – яшчэ будзе ў нас. Але хаця б толькі не ўночы? А то так яго слухаць страшна, хоць заадно і хочацца слухаць. Штосьці нявысказанае цягне і к яму, і на гэны сход небывалы... Незвычайны чалавек! Не знай, не ведай – сястрой мяне называў! Чаму ён мяне так называў? Ха! Трэба ўцякаць адгэтуль, а то яшчэ хто другі такі прыйдзе і жудасці ўсялякае з сабою нанясе. Пайду! Пайду к яму, к свайму месяцу святлянаму, абаўюся каля яго, як хмель каля дубочка, і забудуся хоць на час на свае думкі трывожныя, на самую сябе беспрыпынную. Як ручэйку кужалю – распушчу касу сваю дзявоцкую па плячах сваіх белых... ён любіць мяне такую! (Распускав касу.) А цяпер палажу на галаву вяночак з васількоў, бо ён казаў, што мае вочы, як васількі, дык няхай жа васількі і на валасах маіх кра-суюцца! (Кладзе на галаву вянок.) Цяпер якраз буду русалка. Бо так! ж русалкай ён мяне сваей заве, ды, пэўна, я калісь і буду ею. Бо люблю гэта царства русалчына! Там яны сабе то, як рыбкі, у вадзіцы плюскаюцца, то ў лес выходзяць і на галінах калышуцца, як тыя кветкі-званочкі ўлетку на сенажаці. Шчаслівыя яны, гэтыя русалачкі, шчасця нашага дзявочага наследнічкі. Шчаслівыя і спакойныя! А тут мучся, дзяўчына, не ведаючы, як i што з сабой чыніць! Але пара ісці ўжо! Ён, залаценькі, даўно, пэўна, чакае мяне. Так! Даўно месячык свае зоркі чакае, а яна ўсё толькі здалёк яму ўсміхаецца. (Устав i памалу, з распушчанымі валасамі, ідэе, пасля здзіулена адступае назад.) Ён сам ідзе ка мне, ён сам! Ах, якое шчасце!

Уваходзіць Паніч; Зоська часіну любуецца ім, а пасля вісне ў яго на шыі.

Заслона.

Акт чацвёрты

Час – позняя восень. 3 саду апала лісце. Сцюдзёна.

З'ява І

Марыля, Аленка, Юрка.

Марыля(уваходзіць з Аленкай і Юркам, сама нясе галлё, а Аленка з Юркам – бульбу ў прыполіках). Ціха, дзеткі, ціха! Зараз абагрэемся і павячэраем. (Кідае галлё.) А бульбачку сюды сыпце! (Дзеці высыпаюць.) Кажаце – халодна? Ну, дык зараз агоньчык вам распалю. (Распальвае.) Цяпер садзіцеся, дзеткі, і грэйцеся, а бульбінкі на агоньчык, на жарок кідайце, каб скарэй пякліся. Не бойцеся, яшчэ не замерзнеце і з голаду не памрацё, пакуль я тут жыву! Але пакуль што не так вельмі халодна. Во як прыйдзе канец восені ды зіма з снегам загуляе, тады – рэч іншая! Ну і тады нічога, дзеткі, нічога! Мінае лета, міне восень, зіма, а там і вясна прыйдзе. Цёпленька будзе, сонейка будзе грэць, траўка зелянець, птушачкі пяяць, садочкі цвісці... А цяпер грэйцеся, дзеткі, грэйцеся! Каб толькі Сымонка наш скарэй з суду вярнуўся.

З'ява ІІ

Тыя ж і Данілка.

Данілка(падыходзячы к агню). А! як добра, што мамка разлажылі агоньчык і бульбачку печыцё, бо мне, праўду кажучы, дрыжыкі па целе так і скачуць, не раўнуючы, як смык па скрыпцы, а тут (паказвае на жывот) кішка з кішкой у такія між сабой кулачкі ідуць, што хоць ты ўрадніка кліч разбараняць іх! (Садзіцца і грэецца.) А-та-та! Як цёпленька! Страшэнна не люблю сцюжы! Так, здаецца, на тэты час закапаўся б дзе ў бярлог, як мядзведзь, i праспаў бы да самае вясны, бяда толькі, што на скуры мядзведжая шэрсць не вырасла!.. Мамка, чаму я не мядзведзь?

Марыля. Бо ты дурненькая варона! Сам не ведаеш, што чаўпеш.

Данілка. Э-э! Каб я быу хоць варонай!.. Ужо б даўно са сваёй скрыпачкай паляцеў адгэтуль куды-колечы ў цяплейшую хату. Але што з пустога ў паро-жняе пераліваць! Mo я трохі i мядзведзь, i варона, але ўсё роўна толькі – Данілка: на льва ці на сакала трудна пры цяперашніх варунках выкіравацца. Окончу скрыпачку – ужо нямнога засталося каля яе работы – i пачну сабе іграць. Каму – вяселле, каму – хрэсьбіны, а каму... Бяда толькі, што няможна іграць на хаўтурах, а то такога «Лазара» завёў бы, што хоць упрысядкі ідзі!

Марыля. Ну, і дагаварыўся! Ці ж пад «Лазара» ідуць упрысядкі?

Данілка. А чаму ж не пайсці? Я сам першы пусціўся б. Мне, калі музыка зайграе, дык і ўсярэдзіне ўсё іграе, а ногі так і чэшуцца да падскаквання.

Марыля. У цябе ўсё нялюдскае. Толькі б і скакаў там, дзе іншыя плачуць.

Данілка. Э! Бо скакаць не ўмеюць, дык i плачуць; як мокрыя вароны, сноўдаюцца, або як блёкату аб'еў-шыся... Ну, хоць бы так, як наша Зоська.

Марыля. А што – Зоська? Дзе ты яе бачыў?

Данілка. Дзе бачыў? Я з двара ішоў, а яна ў той бок цягнулася, распусціўшы валасы, як русалка якая.

Марыля. Няшчасная дзяўчына! Дарэшты губіць яна сама сябе гэтай гульнёй непатрэбнай. Не кажы хаця аб гэтым Сымону.

Данілка. Камедыя – хто не ведае, а хто i ведае, дык усё роўна – камедыя. Чаго тэты Сымон хоча ад ix? Там зусім добрыя людзі жывуць. Вось, хоць бы я... Пайшоў сягоння да ix у пазыкі: прашу, каб далі жылаў ці кішак на струны i хваста на смык. Ну, яны мне так усё гэта і пазычылі, але толькі на струны дроту далі, бо кажуць, што ў іх кішкі і жылы ўсе выйшлі і няма ў запасе. Не кажыце толькі, мамка, Сымону, што я ў гэтыя пазыкі хадзіў туды, а то яшчэ з хаты вон выганіць.

З'ява ІІІ

Тыя ж і Сымон.

Сымон(уваходзіць і садзіцца. Панура). Ці няма чаго з'есці?

Марыля. Зараз бульба спячэцца. Ну, што? Як?

Сымон. Усё прапала: мы прайгралі! Не даказалі сведкі, свае людзі не даказалі нашае даўнасці на тэту зямлю. Усе сведкі праз некага былі падкуплены і споены. Дванаццаць чалавек прысягнула крыва, і суд не мог уважыць нашага прашэння: пацвярдзілі першы прыгавор і прысудзілі выносіцца адгэтуль. Аканчальную па-станову выдалі... далей няма куды падаваць.

Марыля. Ну, і што ж мы цяпер будзем рабіць? Якую ты цяпер увосень раду знойдзеш?

Сымон. Якую раду? Якую раду? Ужо ж, як і не раз гэта казаў: не злажу сваіх рук, як да малітвы, і не пайду к ім прасіцца ў закутнікі! Будку якую да часу скідаю, і будзем сядзець тут да вясны, а да вясны шмат чаго можа перамяніцца на свеце.

Марыля. Проці закону хочаш ісці – большай бяды сабе наклікаць?

Сымон. Не проці закону, а проці нашых згубіце-ляў – крывапрысяжных сведак і проці тых, што гэтых сведак падкупілі іх жа крывавымі медзякамі. Вось такім проці хачу ісці!

Данілка. І-і! Адзін дурань грошы бярэ, а другі дурань дае – на тое гандаль.

Сымон. А ты – трэці дурань – ідзі гутарку вясці са сваёй скрыпачкай, а не тут!

Данілка адыходзіць у старану.

Марыля. Што адзін зробіш проці ўсіх? Не ідуць, мой сынок, рэчкі ўгару і не круціцца крылле ў ветраку проці ветру. Не такой дарогай ішоў ты і хочаш далей ісці, ох, не такой. 3 самага пачатку я прадчувала, што нічога з гэтага твайго упорства не выйдзе, і што ж, ці не мая праўда? А трэ было пакарыцца! Давалі хату, службу давалі, і добра можна было прыстроіцца, хоць бы гэтыя малыя мелі які-такі прыпынак – цёплы нач-лег і лыжку гарачае стравы. Ты гэтага не захацеў – усе суду нейкага чакаў. Вось табе і суд!.. Хочаш будку нейкую паставіць?.. Ну, паставіш, і што з таго? Таксама прыйдуць, раскідаюць і выведуць сцюжаю ў чыстае поле на пацеху ваўкам галодным.

Сымон. Хай раскідаюць, хай выводзяць! Ізноў вярнуся, ізноў тут сяду і буду вясны чакаць.

Марыля. Пакуль так дачакаеш вясны,– мароз табе і нам усім зубы выесць, у ледзякі аберне.

Сымон. Дык і што ж там такое? Абернемся ў слупы замарожаныя, у камяні няскратныя абернемся, а сэрцы тады нашы з сэрцам зямлі зрастуцца, і ніхто не паважыцца крануць нас, бо той, хто кране, сам у крыгу лёду абернецца, і ніякае сонца не растопіць ужо гэтае крыгі!

Марыля. Ты сягоння як не пры сваім розуме, Сымоне! Як у гарачцы брэдню нейкую страшную вядзеш. Паслухай лепей, дзеткі, мяне, я ж цябе гадавала,– пакарыся ты ім,– яшчэ не позна!

Сымон. Ха-ха-ха! Пакарыся! А ці ведаеш, мамка, што гэта значыць ім пакарыцца? ці хоць дагадваешся? Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя – запрапасціцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас гэта рабства ў спадчыну атрымаюць. Ці ведаеш, мамка, гэта?

Марыля. Нічога я, дзеткі, не ведаю, але, як праз сон, дагадваюся, чаго ты хочаш. На сваю і нашу нядо-лечку такі ты ўдаўся. Нездарма з гэтага людзі старыя нічога добрага не варажылі ні табе, ні бацькам тваім, ох, нездарма! (Паўза.) Апомніся, сынок! Надумай, адпусціся, выкінь гордасць з сэрца і паслухай маткі! Ведай, што матка родная да здрады дзяцей сваіх не давядзе. Не хочаш сам к ім ісці – я пайду, мне, старой, усе ўвойдзе. Яны не адмовяць нашай просьбе, ды на Зоську ласку маюць.

Сымон. О, каб іх зямля не насіла з гэтакай іхняй ласкай!

Уваходзіць Незнаёмы з вехай.

З'ява IV

Тыя ж і Незнаёмы.

Данілка(утаропіўшыся, убок). А гэта хто яшчэ так! за прарок з вехай?

Незнаёмы. (гаворыць, найболей зварочваючыся да Сымона). Тыдні тры таму назад я ў вас быў, добрыя людзі, толькі дома ўсіх не застаў – адна сястра была... Цяпер ізноў прыходжу з тым самым.

Сымон. А! гэта вы, мусіць, той самы, аб якім Зоська гаварыла? На нейкі сход людзей склікаеце?

Незнаёмы. Але, але! На вялікі сход! Пара ўжо і табе, браце мой, з свайго гнязда знімацца!

Марыля. Наша гняздо раскідана.

Незнаёмы. Суд твой, мне казалі, сягоння кончыў-ся, цяпер ты вольны, як птушка,– нішто цябе не вяжа.

Марыля. Як-то – нішто не вяжа? А я – маці яго, а малыя гэтыя, якіх павінен памагчы мне гадаваць і ў людзі вывесці?..

Незнаёмы. (не слухаючы). Годзе нацягаліся твае дзяды і прадзеды ношкі непасільнай! Выбіла гадзіна, і ты мусіш, як арол магучы, распусціць сваё крылле і ляцець туды, куды ўсе цяпер злятаюцца. Кончылася чалавечае вечнае начаванне, і світанне агністае па-чынаецца на зямлі ад краю да краю, ад мора да мора!

Данілка(убок). Што ён чаўпе? Па-мойму, веча-рэе, а па-ягонаму – світае. Ці я сляпы, ці ён не бачыць?

Незнаёмы. На крыжах магільных гараць свечкі грамнічныя, а на курганах адзірванелых вехі смалістыя палаюць і шляхі асвечваюць для ўсіх тых, што ідуць на гэна зборышча вялікае. Гора таму, хто будзе спаць у гэты час трывожны!

Сымон. Трудна зразумець вас, чалавеча! Скажыце ж мне хоць: нашто гэта зборышча склікаецца?

Марыля. Але, нашто? Можа, зямлю будуць да-ваць?

Незнаёмы. Смока выганяць!

Усе. Смока? Якога? (Дзеці са страхам, туляцца да Марылі.)

Незнаёмы. Не чулі?.. Ды дзе вам пачуць? Вы усе ў гэтых ламах капашыцёся, як чэрві, прыдаўленыя каменей, і свету белага не бачыце і нічога слухаць не ўмееце.

Данілка(убок). Ну, я-то пэўна б аб гэтым ведаў, але, мусіць, гэта брахня?

Незнаёмы. Ад даўняга часу пасяліўся на нашай зямлі ў заварожаным балоце страшны смок-упыр...

Усе. Аж нават упыр!

Незнаёмы. Але, але, добрыя людзі! I вось праз гэтага смока-ўпыра пайшлі на цэлы свет усялякія беды і няшчасці.

Марыля. Няўжо ж гэта і нас праз яго гэтакае гора спаткала?

Сымон. Мамка, не перапыняйце гутаркі!

Незнаёмы. Пошасці ўсялякія сее жменяй сваей каршуновай – гэта каб сіла народная не ўзвялічылася і яго не змагла, а туманы чорныя ў вочы ўсім пускае, каб людзі не бачылі яго. Поначы з хаты ў хату заходзіць і кроў з сэрцаў цёплую смокча, а у душу яду свайго падлівае, каб яна прасветласці ніколі ніякае не бачыла. Дзе толькі яго хоць день прашмыгнецца – там нянавісць страшная між братамі І сёстрамі, як вужака, разгнежджваецца, нявінная кроў на зямлю льецца, а путы жалезныя бразгаюць на руках чалавечых, як званы на ўсяночную. Катнія жаданні ў думках людскіх рас-плоджвае і на самае сонца кладзе жалобную пакрывальню. Удоў і сірот у рабства голаду і холаду заганяе, а бацькам і маткам без часу дзетак назаўсёды ад грудзей вырывав,– гэта ўсё каб хвалу сваю смочую ўзвялічыць. Вось які ён – гэты смок-упыр!

Данілка. А скажыце, дзядзька: ці ты бачыў яго?

Незнаёмы. Ніхто не бачыў!

Марыля. Дык як жа гэта?

Незнаёмы. А вельмі проста: усе дагэтуль думалі, што гэта не с смока работа, а так Бог даў.

Сымон. А як жа гэта будзе сход выганяць яго, калі ніхто і не бачыў?

Незнаёмы. Як усе чыста браты і сестры на сход прыйдуць, тады ўсе і ўбачаць яго, бо, каб убачыць яго,– трэба усе вочы ў адно месца сабраць.

Данілка. А ён не паесць за гэтакую штуку ўсіх?

Незнаёмы. Ён толькі з'есць таго, у каго да канца не хопіць адвагі глядзець яму смела ў вочы.

Данілка. Ну, як так, то я на тэты сход не пайду!

Марыля. Дык, значыцца, І Сымона майго хочаце звабіць туды?

Незнаёмы. Я нікога, маці, не ваблю! Я толькі кліч клікаю і разношу гэтую весць усім чыста ад хаты да хаты. А хто яшчэ не згніў зусім і не запрапасціуся з душою у смокавых лапах,– той сам пойдзе, і ніякая сіла яго не стрымае.

Сымон. Я не пайду, хоць мяне ўжо і цягне туды. Я павінен тут астацца, каб рукамі і зубамі трымацца гэтай спадчыны бацькавай, бо як згублю яе – месца мне на цэлым свеце не будзе.

Незнаёмы. Што ж, браце мой? Думаеш, што гэта лаціна зямлі скрозь дна праваліцца? Так ты думаеш?

Сымон. Не праваліцца; але як сыду – мяне назад сюды не пусцяць.

Незнаёмы. Не бойся! Без тваіх рук нідзе не абы-дуцца.

Марыля. Як сабе хочаце, добры чалавеча, а я Сы-мона свайго ад сябе нікуды не адпушчу! Хай лепей думае, як хлеба і начлегу дастаць на зіму.

Незнаёмы. Не ўтрымаеш, маці, свайго сына, калі ў ім кроў разгарыцца і душу яго да святла пацягне. Пойдзе, хоць бы зямля перад ім расступалася. 3 запале-най паходняй пойдзе праз пяскі халодныя і праз лагі балотныя туды, адкуль я к вам з гэтай весцю прыходжу. Голас патаемны, што дагэтуль драмаў у глыбіні грудзей, павядзе яго так легка, што і не агледзіцца, а крыўда, якую бацькі яго цярпелі І ён сягоння цярпіць, падганяць будзе яго; можа, нават будзе гнаць яго на вельмі і вельмі страшэнныя рэчы. Але нічога – пойдзе і возьме свае! (Пауза.) Што, Сымон? Час не спіць! Там чакаюць цябе сотні, тысячы, мільёны такіх, як ты, і ты, ведаю, на іх даўно чакаеш, толькі стараешся гэта заглушыць у сабе. Час прачнуцца, Сымоне! Час!


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю