355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Янка Купала » Раскіданае гняздо » Текст книги (страница 2)
Раскіданае гняздо
  • Текст добавлен: 8 сентября 2016, 23:26

Текст книги "Раскіданае гняздо"


Автор книги: Янка Купала


Жанр:

   

Драма


сообщить о нарушении

Текущая страница: 2 (всего у книги 4 страниц)

Акт другі

Сцэна прадстаўляе раскіданыя будынкі: тырчыць шулле, печ; валяецца бярвенне, латы, салона, хатняя абстаноўка. У глыбіні сцэны – сад, бліжэй к рампе стаіць адно дзерава, непадалёк ад яго ў непарадку: стол, лавы, табурэткі. Дзеці (Аленка і Юрка) як бы перапужаныя, гульня ў іх не клеіцца. Час – праз два тыдні пасля першага акта. Перад захадам сонца.

З'ява І

Mapыля, Данілка, дзеці.

Данілка(прыбіваючы абраз да дзерава). Ну, ужо, мамка, усе гатова! Давёў у парадак хату, як лепей быць не можа, нават божаньку павесіў, каб было перад кім маліцца. А цяпер мушу за сваю работу брацца. (Садзіцца воддаль і майструе скрыпку.)

Марыля(апускаецца на зямлю і прытульваецца к дрэўцу). Эх, дажыліся, божухна, божухна! Не вісіць твой абразок у хатачцы на пачэсным куточку, а тут – на гэтым дзераве, сярод гэтае руіны. Як сірата, вісіць твой абразок тутака. Дождж яго будзе мыць, сонейка паліць, вецер хістаць, як той бярозкай у полі хістаць. Патапталі, божухна, вярбу тваю свянцоную, пакрышылі тваю свечку грамнічную. А мы, служкі твае верныя, сядзім тут, як пагарэльцы на папялішчы, і сонейка твайго яснага за слязьмі не бачым. Ох, ох! Людзі твайго сонейка не бачаць, праўданькі твае не бачаць, голасу твайго не чуюць. Асвяці ты, Божа, душу маю грэшную, не пакінь майго ўдовінага сіроцтва,– пашлі мне сілачкІ гэтых малых выхаваць! Укрый іх ад галоднае і халоднае смерці і ад благіх людзей укрый іх, Божа!

Данілка. Мамка, мамачка, не галасіце гэтак, а то аж мне на слезы збіраецца, як пагляджу я на цябе!.. Шкода таты, ведама, што шкода, але што ж ты зробіш? Дык не бядуйце, мамка! Я незадоўга ужо скрыпку сваю скончу і так тады заиграю, так заиграю, што ўжо нікому з нас так галасіць не захочацца! А цяпер лепей будзем аб чым іншым гутарку вясці. Мне як вельмі сумна зробіцца, што скрыпка не ўдаецца, дык я тады сам з сабою гутару і гутару... Ну, што ж бы такое? Э! Трудна неяк і да розуму прыйсці. Ага! Вось скажыце мне, мамка, чаму гэта так доўга гэту не хавалі? Усё ніяк дагэтуль не сабраўся папытацца цябе аб гэтым.

Марыля. Не хавалі, бо так трэба было,– следства рабілі. Закон, бачыш, такі ёсць: як хто сам праз сябе памрэ, дык датуль няможна хаваць, пакуль не дойдуць, як і праз што ён душой загавеў.

Данілка. Ага! Ведаю цяпер. Значыцца, як і я памру, дык не будуць датуль хаваць, пакуль не даведаюцца ў мяне, нашто я памёр. А-а-а, скажыце мне, мамка, нашто гэта людзі родзяцца, каб пасля ўміраць? Бо ж, я думаю, невялікі цымус ляжаць засыпанаму зямлёй.

Марыля. Гэтак ужо Богам устроена на свеце. Нічога не парадзіш.

Данілка. Несамавітае, як так, гэтае устройства. А ці праўда, мамка, што ёсць такая старонка, праз каторую плывуць крыніцы з жывой вадою? Кажуць, калі напіцца тае вадзіцы жыватворнае, дык чалавек ніколі не ўмрэ.

Марыля. Можа, і ёсць. Хто ж яго ведае! Але яшчэ тае крыніцы ніхто не бачыў і не піў з яе, бо каб хто-небудзь піў, то хоць адзін чалавек жыў бы і жыў на свеце больш, як усе людзі жывуць, а так няма: усе як ёсць рана-позна ўміралі, уміраюць і ўміраць будуць. Такая ўжо воля боская.

Данілка. Але ўсё-такі жывая вада ёсць, як сабе, мамка, хочаш! Бо і нашто ж бы ўсе так аб ей гаварылі? Як я вырасту такі вялікі і дужы, як наш Сымонка, тады пайду з сваей скрыпачкай шукаць гэнае крыніцы, а як знайду – сам нап'юся і вас усіх пачастую, і будзем мы жыць і жыць, аж пакуль не памром!

Марыля. Ну і дагаварыўся!

Паўза.

Данілка. Растлумачце мне, мамка, нашто людзі хаты будуюць, а пасля іх самі ж раскідаюць?

Марыля. Будаваць-то самі будуюць, а раскідаюць не людзі, а іхняя нядоля горкая раскідае.

Данілка. Цікавасць, што гэта такая за паня – горкая нядоля? Для яе мушу пашукаць такое вады, ад каторае яна, як вып'е, дык адразу памрэ. Але, па праўдзе кажучы, калі так нядоля раскідае тое, што людзі будуюць, дык нашто ж зусім будаваць? Гэта ж, далі-пантачкі, мне шмат лепей і выгадней вось цяперака на гэтым ламацці без сцен і страхі, як было ў хаце! Калі сядзеў я ў хаце і майстраваў сваю скрыпачку, то мне здавалася, што я сяджу ў нейкай клетцы, адкуль і вы-рвацца трудна будзе ў свет. А тут – аніводнае загарадкі! Ляці сабе, куды хочаш, як птушка, і ўсё такое. А гэтая вялікая страха, злепленая з неба, куды прыгажэйшая, як была наша саламяная. (Паўза.) Ну, вось адна дошчачка як бы і гатова, цяпер будзем рабіць другую. Што ж гэта я хацеў яшчэ папытацца? Ага! Успомніў! Скажыце, мамка, ці далека гэта канец свету? Кажуць, міль сто пэўна будзе ад нас, калі не болей?

Марыля. Канец свету там, дзе канец шчасцю людскому.

Данілка. Э-э! Мамка, так гаворыш, што і сам пісар не разбярэ.

З'ява ІІ

Тыя ж і Сымон.

Марыля(да Сымона, глуха). Ужо ты вярнуўся? Пахавалі? Можа, на могі...

Сымон(садзячыся, панура). А як жа!.. Пахавалі, толькі не на могілках... не пазволілі! За магілкавым плотам пахавалі. Тут, паміж жывымі, не было яму месца – не стала яму прыстанішча і паміж нябожчыкамі. Самагуб!.. А спытайцеся, хто яго давёў да гэтага самагубства?!

Марыля. Нічога, дзеткі, не парадзіш. Грэшнай смерцю памёр – мусіць пакутаваць.

Сымон. Пакутаваць! пакутаваць! Гэта вечная пакута толькі чалавека на звера перарабляе, дзічэць прыхо-дзіцца, як цемняку якому. Што яна, гэта пакута, са мной зрабіла?! Я сам сябе не пазнаю. Калі кідаў сягоння на бацькаў труп зямлю, то мне здавалася, што гэтым жвірам чырвоным засыпаю самога сябе, свае шчасце, свае леты маладыя; засыпаю Бога, людзей, цэлы свет; здавалася, усе чыста хаваю на векі вечныя ў сцюдзёнай магіле.

Марыля. Нічога, сынку! гэта пяройдзе, гэта толькі жаль вялікі праз цябе гаворыць. Ведай, што яшчэ не ўсё і не ўсіх ты пахаваў: засталіся ў цябе я, браткі і сястрычкі твае – імі і з імі ты мусіш жыць і павінен жыць. Цяжанька цяпер табе,– ды і каму з нас сягоння тут лёганька,– але што чыніць? Памучышся які месяц-другі, прыдаўлены сваім сіроцтвам і адзіноцтвам, месяц-другі будзеш снаваць, як тапельнік між жывымі, не знаходзячы сабе прыстанішча, а там, за які гадок, як зацвітуць на вясну першыя кветкі над бацькавай вечнай пасцеляй,– зацвітуць краскі і ў цябе на душы і на сэрцы, светлыя краскі ціхага спакою і журбы святой. Будзеш далей жыць і шукаць шчасця на свеце.

Сымон. Кветкі! шчасце! Паганыя ногі патопчуць кветкі на бацькавай магіле, як і яго самога ў зямлю затапталі; а шчасце,– каб як глыбока захаваў у сабе,– то табе яго збэсцяць, без ніякае літасці збэсцяць! Нячыстымі рукамі будуць капацца у душы, пакуль не вырвуць з яе гэтага шчасця і не кінуць яго пад ногі і не раздушаць.

Паўза.

Марыля. Усе ж такі, як бы там сабе ні было, а нам трэба думаць, як далей жыць. Паняволі мусім сабе даваць якую раду. Гэтага, сынок, мала, што ты загадаў перацяг-нуць сюды ламаццё з поля. Грызці яго не будзем.

Сымон. Што ж, мамка, ізноў ты да таго мяркуеш, каб ішоў туды да іх ласкі прасіць?

Марыля. А хоць бы i так, то што ж там вельмі такое?

Сымон. Я ўжо мамцы ад першага дня казаў і ця-пер тое кажу: не пайду туды i вы усе не пойдзеце. Аднаго кроку ў той бок не дам i адгэтуль не саступлю. Магі-ла татава стала веквечнай перагародкай паміж імі і намі, і не зніштожыць яе сіле чалавечай! Гора таму, хто першы пераступіць тэты насып магільны над сваім родным, працягне рукі к ім i пойдзе з імі! Нядоўгая будзе хадня побач з імі. Бо яны, калі сэрца не вырвуць i душы не збэсцяць зусім, то хоць вочы аслепяць і пусцяць блуднымі сцежкамі на вечнае бадзянне, на вечны здзек і паніжэнне. А свае на такога будуць тыкаць пальцам! i шаптаць асцярожна: «Адступнік, душапрадавец! Бацькаву магілу перажаргау, каб у іх зладзейскія рукі лізаць!»

Марыля. Але ты без іх не абыдзешся. Рана-позна мусім ісці к ім... па работу, па хлеб...

Сымон. Дык што ж, калі я з мусу i пайду, як слуга іх, як нявольнік, але не па сваей добрай волі – як !х падлыжнік і завушнік? Праца мая, нявольніка, дол толькі ім глыбейшы выкапае, а хлеб спечаны нявольніка рукам!, ядам абернецца ў зубах іх. Але цяпер... цяпер ніяк к !м не пайду, хіба вяроўкамі пацягнуць, калі ёсць на свеце такія вяроўкі моцныя. Там, над бацькавай магілай, зарок сабе дау жывым не сысц! з гэтага месца, з гэтага нашага разграбленага гнязда, дзе татавы ногі расу сцюдзёную тапталі, а вочы яго шукал! на небе зорк! свайго шчасця. I не сыду, i не уступлю, хай б'юць, рэжуць, катуюць!..

Данілка. Э! часам i без вяроукі ў пятлю лезуць, як ліха прыпрэ.

Марыля. Супакойся, Сымонка! Пакіньма цяпер аб гэтым гаварыць. Можа, есщ хочаш? Ёсць трох! печанай бульбы. (Дастае кійком з папялішча бульбу.)

Сымон (едучы). З'ем, чаму не з'ем? Ад самага рання нічога ў губе не меу. А работы шмат было: сам мусіў яму выкапаць – ніхто не хацеў памагчы, бо, ка-жуць, для вісельніка страшна дол капаць. Ну, няхай !м будзе страшна. Але я ведаю – не страх тут быў прычы-най, а тое, што мы не маем чым заплаціць і чым пачаставаць, не маем за што даць ім гарэлкі, накарміць салам... Не хацелі, і не трэба! Без іх сядзем за жалобным сталом. Ха-ха-ха! Няма чаго сказаць – багаты стол: бульба І вада, вада і бульба!.. Памінкі па родным бацьку, па гаспадару з гаспадароў! Памінкі на раскіда-най хаце, на здратаваных пасевах, па сумленным жыхару, па шчырым сяўцу! Што ж, да касьбы і жніва трэба ладзіцца, да вялікае касьбы і жніва. (Кідае бульбу са злосцю.) Яда ў горла не лезе – колам становіцца.

Данілка. А ты вазьмі ды вадой прагані, або дай я табе ў плечы настукаю. Мне як засядзе кусок у горле, дык мамка як стукне,– глядзіш, кусочак і паляцеў куды трэба.

Марыля. (да Сымона). Дзе Зося? Чаму яна з табой разам не прыйшла?

Сымон. Дзе Зося? дзе Зося? У яе пытайся, а не ў мяне, куды яна прападае. Пайшла з магілак раней за мяне, дык павінна была i раней прыйсці.

Марыля. Каб хаця не заблудзіла дзе? Чаму ты адну яе пусціў? Далека тут да няшчасця.

Сымон. Да няшчасця мо i недалёка: заблудзіць – не заблудзіць, кал! сама гэтага не зажадае. Але яна ўжо запрауды блудзіць ад першага дня бацькавае смерці. Мамка хвора i даверчыва, дык не бачыш нічога і не чуеш, а я ўсё бачу і чую. Паляцела перш ад мяне з Maрылак, каб у двор заляцецца – на панічовы гібкі стан падзівіцца, як сучка, каля ног яго паласціцца.

Марыля. Скуль ты гэта ўзяў, каб Зося... Зоська... мая дачушка?..

Сымон. Так, так, Зоська, твая дачушка, а мая сястрычка родная ў двор да паніча бегае, уся аколіца аб гэтым як у бубен б'е. Я ўсё не верыў, пакуль сам не пераканаўся: заўчора ўсю ноч там прападала. Я відзеў, але маўчау, бо яшчэ тата быу не пахаваны, не хацеў пры нябожчыку аб гэтым новым нашым няшчасці казаць i калатню падымаць.

Марыля(жаласліва). Зоська... мая Зосечка... Бушам не верыцца. Прыпамінаю: у той дзень, як выкідалі, яна прыбегла i казала, што там, ля рэчкі... Ці ж быць можа?.. Зоська... Зоська...

Сымон. Хэ-хэ-хэ! Крамная скура, размасленыя вочы, ліслівае слінявае зюзюканне, бяссорамныя ў кутку пацалункі – вось вам i палонка, у каторую простая дзяучына валіцца, зрэнкі заплюшчыушы. Без вялікіх коштау i торгу мае сабе бясчэльны самалюбнік удаволь свежага і здаровага тавару ў нашай цёмнай прастоце. А плаціць за гэты тавар разбітым шчасцем, апаганенай славай і паскуднымі хваробамі... Зоська... Зоська... Ці ж яна ў іх першая або апошняя?..

Данілка. Ты, мусіць, яшчэ не адпусціўся на іх за тое, што яны адбілі ў цябе тваю Кастусю Дударышку, якую, пасля таго як бусел прынёс ей малое, дык і яны прагналі, i ты прагнаў.

З'ява ІІІ

Тыя ж i Зоська.

Зоська босая, але старанна прычасаўшыся і адзеўшыся. Увайшоўшы, нейкі час стаіць у няпэўнасці, трымаючы штось пад хвартухом. Гаворыць не то баязліва, не то вінавата; часам слезы дрыжаць у яе голасе.

Сымон. Прыйшла-такі нанач! Што ж гэта табе зрабілася?

Зоська. Чаму ты так гаворыш, братка? Ці ж я калі-небудзь начавала дзе іначай, апрача свае хаткі, або цяпер не начую кожную ноч на гэтым ламацці?

Сымон. А заўчора дзе ўсю ноч прападала? Ду-маеш, не ведаю!

Зоська. Нічога ты, браток, не ведаеш, ох, як нічога! Мне так сумна i страшна зрабілася, што гэта ляжаў тут непадалёк непахаваны і такі жудасны з гэтай вяроўкай на шыі, што я не выцерпела i, як учадзеўшы, у поле пабегла. I нідзе не начавала, нідзе, усю ночку па полі блудзіла. Нічога благога не рабіла, каб я так шчасцейка свайго не аглядала!

Марыля. Не кляніся, дачушка! Нашто?.. Не трэба!

Сымон. А чаму сягоння ў пару не прыйшла з магілак? Чаму?

Зоська. Сягоння?.. з магілак?.. Так сабе! Зайшлася на мінутку да цёткі, што служыць з дзядзькам у дварэ. Такая нейкая нуда ў дарозе агарнула, што не магла стрымацца i зайшлася... Дык вось нам яна – цётка – пазычыла трохі сала i хлеба. Кажа: «У вас сягоння памінкі па тату, дык хоць павячэраеце на здаровейка». (Дастае прынесенае i aддae матцы.) У цёткі пазычыла... Не хацелася мне спачатку браць, але пасля так шкода вас усіх зрабілася, што ўзяла і пазычыла...

Сымон. Ведаю, у якой цёткі была ты з пазыкай, ведаю! Але чым ты аддаваць будзеш гэта пазычанае? Трэба ж – яшчэ выдумала цётку нейкую? Сказала б ужо проста, што была ў дзядзькі, у маладзенькага ды прыгожанькага, папраўдзе ласага да ўсялякіх пазык. Як табе не грэх i не стыдна? Яшчэ над бацькавай дамавінай пясок не завяў, а дачка пабягушкамі займаецца. Забылася, што ён, нябожчык, казаў табе перад апошняй сваей мінутай. Я прыпомню, калі маеш такую кароткую памяць. Бацька казаў: «Не паніжайся перад дужым дачаснікам, бо ён табе за тваё паніжэнне перад ім вочы заплюе паскуднай слінай, а душу i сэрца тваё змяшае з балотам атопкаў сваіх!» Забылася гэтых слоў, не дачакаўшыся першага маладзіка, пасля сканання таго, хто іх табе сказаў. Эх, Зоська! Зоська! (Шыбка выходзіць. Зоська садзіцца, закрыўшы вочы рукамі.)

З'ява IV

Марыля, Зоська, Данілка, дзеці.

Данілка. I што тэты Сымон думае з сваей рызы-кай? Ужо аж мяне пачынае злосць на яго разбіраць. Нацяпаў-нацяпаў языком, а каб хто папытаўся – на-што? Вярхнік толькі мой да скрыпкі сапсаваўся, і выйшла з яго ні богу свечка ні чорту качарга. Пойдзем, малыя, шукаць новай дошчачкі! (Забірае Аленку і Юрку і выходзіць.)

З'ява V

Марыля, Зоська.

Марыля(як бы сама да сябе). Такое было з яго мілае дзіцянётка. Ведама – панскае, што i казаць... Любіла яго, усе роўна як свае роднае... Тады ўжо, пры грудзях, панічоўская кроў іграла ў целе яго вутленькім... Чуць толькі стаў ручкі ў кулачок складваць, шчыпецца, бывала, моцна шчыпецца. А як сталі зубкі выразацца – кусаўся; як угрызе, то аж кроў выскачыць з грудзей. Маленькі яшчэ – а такі ўжо дасціпны быў. I ці даўно было гэта, здаецца, як пры мне качауся, а цяпер глядзі – хоць куды мужчына! (Да Зоські.) Ці праўда, Зоська, што Сымон казаў? Ці праўда, што ты да яго ў двор...

Зоська. Мамачка! Нашто табе гэта канечна ведаць? Ці ж не ўсё роўна будзе? Калі гэта праўда – я згінула, калі гэта і няпраўда – я не ўваскрэсла... На небе маленькая зорка ўсміхаецца да вялікага месяца, а на зямлі вутлая калінка хінецца да крэпкага явара, а я – што?

Марыля. Але ты не ведаеш, што цябе чакае, як будзеш так хінуцца к яму, як калінка да’явара? Сябе згубіш і нас вечным сорамам абняславіш. Ён паласіцца, папесціцца і кіне, як кідаюць зношаную вопратку на сметнік. Толькі я не веру, што Сымон казаў, і ніколі не паверу. Ты супакой мяне, дзеткі, і скажы, што гэта няпраўда. Я цябе выхавала, сваім малаком выкарміла, і ты лгаць мне не маеш права.

Зоська(змагаючыся з сабою). Не мучце мяне, мамка! Я і так сама змучылася за гэтыя два тыдні ад смерці таты. Штосьці такое страшна дзіўное творыцца каля мяне і са мной, чаго я сваім бедным розумам і адгадаць не магу. Мамачка, не пытайцеся лепей: я лгаць не буду, але ты сама ведаеш, не ўсю і праўду можна казаць.

Марыля. Роднай матцы можна!

Зоська. А калі я ўжо не ведаю, дзе праўда, а дзе мана. Усе лерамяшалася ў маёй няшчаснай галаве. Нейкі туман сінісіні кругом мяне разаслаўся, і я, здаецца, плаваю па ім, так ціха-ціха плаваю, як тыя гусі белыя на возеры або воблакі сівыя пад небам далёкім! I штосьці мяне кудысь цягне, бярэ за рукі, абымае ўпол і выносіць з сабой так лёгка-лёганька, як ціхі вецер тую пярынку галубіную над гаем зялёным!

Марыля. Ты заўсёды была такая нейкая, што і сама я не магу разабраць – якая. Змалку дзён трудна было з табою да ладу прыйсці. Усяе тае і гутаркі ў цябе было, што з лесам, з ветрам ды з крыніцай. Нешта нялюдскае сядзіць у табе.

Зоська. Ці ж я вінавата, што я такая?

Марыля. Ты ў гэтым, можа, сама і не вінавата, але затое вінавата ў тым, што Сымон казаў. Ён бачыў цябе з ім заўчора ўночы.

Зоська. Няпраўда, мамачка! Няпраўда! Я там не была,– гэта, можа, толькі цень мой быу там. Але – пэўна, цень! Я часам бачу, як цень мой адлучыцца ад мяне і пойдзе сабе недзе далека-далека! Праз высокія горы ідзе, над быстрым! рэчкамі і шчырымі барамі плыве, а пасля ізноў ка мне вернецца і ходзіць за мною следам, як бы сочыць мяне. Тады на мяне страх нападае. Ох, баюся я гэтага свайго ценю, як відма якога з таго свету, баюся!

Марыля. Дык гэта цень твой там быу?..

Зоська. Цень, мамачка! цень! Я сама не была там. Каго я там не бачыла?

Марыля(устаўшы). Не веру я табе! Ты вечна толькі штось незвычайнае выдумляеш, каб толькі мазгі каму завясці і аплуціць. Але вось што: прысягні, што гэта няпраўда, што ты сама туды не хадзіла! Прысягні! Іначай і мяне з розуму звядзеш, як сама ўжо, відаць, сходзіш.

Зоська(устаючы). Прысягну, мамачка! На што хочаш прысягну, што гэта цень мой быў. На што хочаш прысягну! Руку дам праз сваю галаву.

Марыля. Не трэба мне твае галавы. (Паказваючы на абраз.) Вось, перад Богам прысягай! Перад яго абразом. (Зоська змагаецца з сабой.) Ну, чаго чакаеш? Станавіся на калені і прысягай!

Зоська(апускаючыся на калені перад абразом). Мамка, я баюся! Страх нейкі ўсю мяне праймае.

Марыля. Складай пальцы накрыж і прысягай! Іначай я асляплю цябе, каб да смерці туды сцежкі не знайшла!

Зоська(складаючы пальцы накрыж). Мамка, мамачка! Не губіце мяне! Я не магу!.. Я не ведаю, каторае з нас цень мой, а каторае я сама?

Марыля. А калі я табе вочы выкалю, тады даве-даешся? Га! Даведаешся тады?

Чуваць прыбліжаючаеся насвістванне.

Зоська. (прасвятлеўшы). Мамачка! Ён сам – цень мой – ідзе! Удваіх з ім будзем прысягаць!

Марыля. (заламаўшы рукі на нале). Што са мною? Што з ей? Што за благі дух яе папутаў? Развалена хата, закопаны бацька, а яна? (Глуха.) Зоська! Зосечка!..

Зоська. (як бы ў экстазе). Мама! Мамачка! Ясны месяц да залатой зоркі плыве, зялёны явар да калінкі свае хіліцца, а ён – цень мой – з далёкіх краеў да мяне прыбывае, дарагія падаркі прыносіць: гарачае сэрца, задумную душу, бязмежнае мілаванне!

Марыля. Што з табою, Зоська?.. Зосечка!..

Уваходзіць Паніч.

З'ява VI

Mapыля, Зоська, Паніч.

Зоська(усхопліваецца і з распасцёртымі рукамі хоча кінуцца к Панічу, але Марыля, сама гэтага не бачачы, загароджвае ёй сабою дарогу). Паніч, панічок к нам прыйшоў.

Паніч(пакручваючы палачкай). Ці Сымон дома?

Марыля. Дома, панічок! Ён толькі недзе выйшаў; зараз вернецца.

Зоська(падносщь Панічу ўслончык і засцілае хусткай). Садзіцеся, панічок. Я... мы так рады, што ты... вы прыйшлі, так рады... Садзіцеся.

Паніч. Не уважай, Зоська, маю час і пастаяць. (Паўза.) Што гэты Сымон ваш думае? Чаму ён не выносіцца адгэтуль і вам не дае якога-небудзь прыстанішча?

Зоська. Мы скора, панічок, выедзем. Не гневайцеся!

Марыля. Вельмі ён заеўся; я – маці яго – І то не магу нічога зрабіць з ім. Бяда, панічок, з дзяцьмі, бяда!

Зоська. Сымону жаль па тэту адойдзе, і мы пой-дзем. Не будзем тут векаваць і дакучаць панічу. Пэўна, што не будзем.

Паніч. Праз бацькава і яго упорства хату толькі напрасна прыйшлося раскідаць.

Зоська. Нічога, панічок. Шкода толькі, што тата павесіўся, а мамку прыйшлося хворую выносіць.

Паніч. Як жа цяпер здароўе Лявоніхі?

Марыля. Дзякую, панічу, за пытанне! 3 тыдзень яшчэ не магла пасля таго хадзіць, а цяпер як-колечы валачу ногі; каб толькі скарэй куды-небудь далей звала-чыся!

Паніч(садзячыся на услончыку). Ну, а як Зоська гадуецца?

Зоська. Як, панічок, бачыце! Жыву апошнія часы на свеце і свету не бачу. Адна мая радасць, адно мае шчасце, калі з та... калі ўночы сны цудоўныя бачу, калі думкамі плыву к та... к свайму месячыку яснаму. Так цяпер, панічок, жыву я і чакаю... толькі ночкі чакаю!.. (Садзіцца па зямлі непадалёк ад Паніча і з любасцю паглядае на яго.)

Марыля(убок). Скажу яму, усе чыста скажу! Можа, ён мае сумленне заспакоіць. (Да Патча, змагаючыся з сабою.) Скажыце, панічок, скажыце, сакало-чак... не загневайцеся на мяне!.. (Валіцца к яго нагая.) Не губіце яе, панічок! Яна яшчэ дзіцянё і нічога не знае... Не губіце! Мейце ласку над маткай! Можа ж, і вам калі дзетак Бог пашле... Не губіце! Я яе гэтымі самым! грудзьмі карміла, што і цябе!.. Зжальцеся над беднай удавой! Ці праўда, што яна к вам... што яна? (Слезы не даюць ёй вы-гаварыць. Ашраецца адной рукой аб услончык.)

Зоська. Мамка нічога не ведае... Я аб нічым ёй не казала... Даруйце ёй, панічок!

Паніч(устаючы). Што? што, Лявоніха, хочаш ад мяне? Я нічога не разумею! Я ж не магу пазволіць ізноў тут хату ставіць, калі мне тэту сялібу трэба прылучыць да двара. Раз выкінулі вас, то і ўсё тут. А калі захочаце служыць у мяне, то я ў дварэ дам хату.

Марыля. Я не аб гэта. Я... я малю цябе: не зводзь яе, мае Зоські! Табе, панічок, нічога не станецца, а яна згіне, прападзе за нямашто!

Паніч. Якая Зоська згіне? Што ты выдумала?

Зоська. Я, мамачка, не згіну, а калі і згіну, то мой цень астанецца і будзе жыць на свеце да сканчэння вякоў. Так! Цень будзе жыць, калі я згіну.

Марыля. Чуеце, панічок, што яна кажа? Гэта ты яе ачараваў. Гэта ты мне дачку выдзіраеш! Лепей сэрца ў мяне, яе маткі, выдзеры і зрабі з яго свечку сабе, але дачкі не вырывай у няшчаснай удавы!

Зоська(падыходзячы к матцы, абымае і цалуе ў галаву). Зязюлька мая падстрэленая! Усе роўна тады ці сяды рассыплюцца твае дзеткі па беламу свету, І будуць каршуны кляваць цела іх і хлёптаць кроў цёплую, а шумны вецер паразмятае перайка і чорным пясочкам костачкі іх прысыпе. Толькі ты, зязюлька, гэтага саколіка цяпер не кляні – ён нічога не вінен; я лепей за цябе ведаю.

Марыля(пасоўваючыся з услончыка к нагам Патча). Панічок! Я цябе дзіцянём пры сваіх грудзях выпесці-ла, выняньчыла!.. Я ж цябе магла ўтапіць, задушыць, але ты жывеш і цвіцеш. Не забівай жа ты мяне і адваражы, вярні мне маю Зоську! I ў цябе матка была...

Паніч. Позна ўжо, цётка!

Марыля. О, чаму лепей не плыла атрута з маім малаком у той час, калі...

Пры апошніх словах Паніча ўваходзіць Сымон з тапаром у руках, каторым увесь час пакручвае. Зоська першая ўгледзела Сымона і адышла ўбок.

З'ява VII

Тыя ж і Сымон.

Сымон. Эгэ! Шчырая малітва, відаць, адбываецца перад панічом.

Марыля ўстае і адыходзіць убок.

Зоська. Гэта мамка так сабе! Прасілі паніча, каб пазволіў яшчэ час які тут пасядзець.

Сымон. А ты прасіла, каб ён табе пазволіў там, у яго, ночкі праседжваць.

Паніч. Ты, мой міленькі, азвярэў і не помніш сам, што кажаш. Ведай тое: што кіўну я толькі пальцам, і ты зараз жа зазвоніш ланцугамі за напад на маіх людзей з тапаром, калі ягамосця з хаты выпрошвалі.

Сымон. Ведаю, ведаю! Але пакуль гэта мая сяст-рычка не абрыдне панічу, то ён на яе брата і на матку не кіўне пальцам.

Зоська(увесь час сочыць за Сымонам і тапаром). Братачка! Нашто ты сваю сястру так у балота топчаш? Яшчэ і паміма цябе яе людзі натопчуцца! Кінь дакучаць панічу і мне: гэтым бядзе не паможаш!

Сымон. Ха-ха-ха! Можа, на калені скажаш стаць і маліцца перад ім? (Да Паніча.) Чаго, паніч, прыйшоў сюды? Ці ж табе мала, што яна туды, пад твой палац, бегае? Ці ж табе гэтага мала?

Паніч. Я прыйшоў табе сказаць: дакуль вы будзеце сядзець на маім полі?

Сымон. Я не на панічовым сяджу, а на сваім, і ніхто мяне згэтуль не згоніць!

Паніч А закон нашто?

Сымон. Я і чакаю закону: суд будзе, І праўда верх возьме.

Паніч. Каб за табой праўда была, то не сядзеў бы гэтак пад голым небам.

Сымон. Нашто ж нас да гэтага давёў? Нашто хату раскідаў?

Паніч. Бо з майго лесу была пабудавана.

Сымон. А хто будаваў гэтай вось сякерай? (Трасе сякерай.)

Зоська(становіцца між Панічом і Сымонам). Братачка! Адна сякера пабудавала, а другая раскідала,– прычым жа тут паніч? Ен яе ніколі і ў рукі не бярэ.

Уваходзіць Данілка.

З'ява VIII

Тыя ж і Данілка.

Данілка(убок). А бач! I панічок прыйшоў к нам у госці! Толькі чым мы яго пачастуем? (Да Ланіча.) Пахвалёны Езус, панічу! А я маю да цябе важны інтэрас: пазыч ты мне жыл на струны і конскага хваста на смык, бо скрыпачку сваю зараз такі змайструю, а іграць не будзе як. Пазыч, панічок! Як разбагацеюся, тады аддам.

Сымон. Ты б лепей сабе вяроўкі на пятлю папрасіў – гэтага скарэй у людзей дастанеш.

Паніч. Табе б з ахвотай яе пазычыў...

Сымон(панура). Так, як і бацьку.

Зоська. Панічок, не крыўдуйце на яго! Ён не так! нягодны, як хоча паказацца. Ён з часам пераменіцца і будзе табе служыць, ох, як верна служыць! Тваё полейка араць, тваіх конікаў даглядаць, тваіх дзетак вазіць. А мы з мамкай дабрыцо будзем жаць, для цябе, панічок, жаць! Дык не крыўдуйце на яго!

Паніч. Я не ведаю, хто тут пан – я ці ён?

Сымон. Ніхто!

Данілка. Ты, Сымонка, як я віджу, толькі вадзішся з панічом, а не пагаворыш, як на гаспадара прыстала, аб важнейшых справах. Тату сягоння пахаваў, а крыжа і не паставіў. Папрасі ў паніча дзерава на крыж.

Паніч. На гэта ў мяне лесу хопіць. Можаце колькі хочучы з майго дзерава ставіць крыжоў. Без просьбы – пазваляю.

Сымон. Замнога ласкі!.. Я сам стану крыжам на бацькавай магіле і буду вечна сцерагчы, каб твае плугі не разрыл! яе, як тапары твае сцены гэтыя!

Паніч. Вар'ят! Ці ж не твае рукі гэта рабілі і робяць? Падумай толькі! (Шыбка выходзіць, пасвістваючы.)

Данілка(услед яму). А па жылы і хвост я прыйду да паніча. Скажы толькі сабакі прывязаць!

З'ява IX

Тыя ж без Паніча.

Зоська(да Сымона). Ты ўгнявіў яго, Сымонка. Пазволь – я пабягу і перапрашу. (Меціцца бегчы.)

Сымон(сціскаючы тапор І загароджваючы дарогу). Толькі краніся ў той бок!..

Зоська з плачам апускаецца на зямлю. Сымон, кінуўшы тапор, садзіцца на ўслончыку і апускае галаву на далоні. Данілка выцірае рукавом вочы.

Паволі апускаецца заслона.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю