Текст книги "Эстафета"
Автор книги: Василь Быков
Жанр:
Классическая проза
сообщить о нарушении
Текущая страница: 1 (всего у книги 1 страниц)
Быков Василь
Эстафета (на белорусском языке)
Васiль Быкаў
Эстафета
Ён упаў на забаранаваную мякаць агароднай зямлi, не дабегшы якiх дзесяцi крокаў да пасечанага асколкамi белага домiка з разбураным чарапiчным дахам – iхняга ўчарашняга арыенцiра тры.
Перад тым ён, iрвучы гiмнасцёрку, прадраўся праз калючы гушчар жывой загарадзi, у якой з самага ранку гэтага пагоднага красавiцкага дня гулi, варушылiся пчолы, i, акiнуўшы хуткiм позiркам рэдкi ланцужок постацей, што па свежа апрацаваных агародах беглi да ўскраiнных домiкаў, замахаў рукамi i праз стрэлы i выбухi крыкнуў:
– Прыняць улева, на кiрху!!!
Пасля прыгнуўся, неяк баднуў галавой у зухавата прыткнутай пiлотцы i, выпусцiўшы пiсталет, тыцнуўся тварам у цёплую мякаць зямлi.
Сержант Лемяшэнка ў той час, размахваючы аўтаматам, зморана трухаў уздоўж калючай, дбайна падстрыжанай зялёнай сцяны i ледзьве не наскочыў на свайго нечакана распластанага ўзводнага. Спярша ён здзiвiўся, што той гэтак недарэчна спатыкнуўся, нейкая няяснасць кораценька мiльганула ў свядомасцi, але затым усё стала на сваё месца. Лейтэнант назаўжды застыў, убiўшыся русавалосай галавой у пульхную зямлю, падкурчыўшы пад сябе калена левай нагi, выцягнуўшы правую, i некалькi пчол патрывожана мiтусiлiся над яго нерухомай прапацелай спiною.
Лемяшэнка не спынiўся, толькi нервова перасмыкнуў вуснамi i, пераняўшы каманду, закрычаў праз грукат бою:
– Узвод, прыняць лявей! На кiрху! Гэй, на кiрху!!!
Узвода, аднак, ён не бачыў – два дзесяткi аўтаматчыкаў ужо дасягнулi агарожаў, садкоў, будынкаў i прапалi ў грукаце бою, якi ўваходзiў у самую сiлу. Справа ад сержанта, на суседнiм панадворку, мiльгануў за шчыкетнiкам шэры твар кулямётчыка Натужнага, недзе за iм паказаўся i знiк малады бялявы Тарасаў. Астатнiх байцоў яго аддзялення таксама не было вiдаць, але па тым, як час ад часу патрэсквалi iх аўтаматы, Лемяшэнка адчуваў, што яны недзе побач.
Трымаючы напагатове свой ППШ, сержант абабег домiк, запыленымi ботамi трушчачы шкло i паскiданую з даха чарапiцу. У iм усё тлеў невыразны, так i не праяснены смутак аб забiтым узводным, у якога, бы эстафету, падхапiў ён чарговы клопат – павярнуць узвод фронтам да кiрхi. Лемяшэнка не дужа разумеў, навошта гэта было, але апошнi загад камандзiра набыў ужо сiлу i вёў яго новым кiрункам.
Ад домiка па вузенькай дарожцы, выкладзенай бетоннымi плiткамi, ён дабег да веснiц. За шчыкетнай загарадкай цягнуўся нешырокi завулак. Сержант зiрнуў у адзiн бок, у другi. Дзе-кольвечы сюды выбягалi з панадворкаў байцы i таксама азiралiся. Вунь i яго Ахметаў – выскачыў ля трансфарматарнай будкi, азiрнуўся i, згледзеўшы аддзялённага, сярэдзiнай вулiцы пашыбаваў да яго. Недзе мiж садкоў, шэрых катэджаў i домiкаў з лютым крэктам разарвалася мiна, побач на крутым даху, збiтая асколкамi, зрушылася i пасыпалася ўнiз чарапiца.
– Улева давай! На кiрху!!! – крыкнуў сержант i сам пабег па-над драцяной агарожай, шукаючы дзе якога праходу. Наперадзе з-за курчавай зелянiны недалёкiх дрэў сiнiм шпiлем тырчала ў неба кiрха – новы арыенцiр iхняга наступлення.
Тым часам у завулак адзiн за адным высыпалi аўтаматчыкi; з'явiўся ззаду нiзенькi, камлюкаваты, з крывымi ў абмотках нагамi кулямётчык Натужны, за iм – навiчок масквiч Тарасаў, якi з самага ранку не адставаў ад спрактыкаванага старога байца; з нейкага двара лез цераз загарадзь маруда Бабiч у перакручанай на галаве зiмовай шапцы. "Не мог знайсцi якога праходу, торба", – вылаяўся ў думках сержант, убачыўшы, як той спачатку перакiнуў цераз плот свой аўтамат, а пасля нязграбна перавалiў на вулiцу няўклюднае медзведзяватае цела.
– Сюды, сюды давай! – махнуў ён, злуючы ад таго, што Бабiч, падняўшы аўтамат, пачаў атрэпваць свае запэцканыя каленi. – Хутчэй!
Аўтаматчыкi нарэшце зразумелi каманду i, знаходзячы праходы, знiкалi ў веснiцах, мiж дамоў, за будынкамi. Лемяшэнка натрапiў на расчыненыя вароты i ўбег у даволi шырокi заасфальтаваны двор, на якiм размясцiлася нейкая нiзкая шэрая будынiна, вiдаць, гараж. Следам за сержантам убеглi сюды яго падначаленыя – Ахметаў, Натужны, Тарасаў, апошнiм трухаў Бабiч.
– Лейтэнанта забiла, – кiнуў iм сержант, выглядаючы якi-небудзь праход. – Ля белага домiка.
У той час аднекуль зверху i зблiзку прагрукацела чарга, i кулi, пакi
...
конец ознакомительного фрагмента