412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Іван Навуменка » Над ціхаю Віццю » Текст книги (страница 2)
Над ціхаю Віццю
  • Текст добавлен: 26 июня 2025, 01:50

Текст книги "Над ціхаю Віццю"


Автор книги: Іван Навуменка



сообщить о нарушении

Текущая страница: 2 (всего у книги 2 страниц)

Дзяўчына звонка засмяялася і паглядзела на Юрку сваімі гарэзлівымі вачыма.

– А я на практыку прыехала. Ледзь адпрасілася сюды. Не хацелі браць...

– Дык вы яшчэ на Каўказ паедзеце? – спытаў Юрка ціха.

– Чаго на Каўказ? – Ніна зноў бліснула на Юрку вясёлымі вачамі. – Гэты таварыш, што са мной, з Міністэрства. Фасфарыты будзем разведваць. Мабыць, зноў адновяць тут фасфарытавы завод. Нашы студэнты яшчэ сюды прыедуць.

– Дык хіба ж з горнага тэхнікума сюды прысылаюць? – юркаў твар адбіваў, мабыць, поўнае замяшанне і неразуменне.

– Фасфарыты, гліна, торф – гэта ж таксама спецыяльнасць геолагаў. – У голасе дзяўчыны Юрка адчуў нейкую крыўду. – Як жа вы не разумееце...

Дамоў Юрка ляцеў, як на крыллях. Ён не заўважыў, як насунулася хмара, і не затуліўся пад засень бяроз, калі, нібы з вядра, лінуў дождж. Апамятаўся хлопец толькі тады, калі падыйшоў да канца ляжнёўкі. Дождж суняўся, а на беразе Віці пабліскваў агеньчык. Юрка подбегам накіраваўся туды. Побач з домікам быў пабудаваны ўжо і шалаш, а ў ім гарэў агонь. Ля агню сядзелі Глыба і яшчэ трое і курылі.

– Што ж ты, брат, пра надвор'е гадаеш, а сам мокрым ходзіш, – сустрэў Глыба Юрку.

– Ды так, прамок...

У шалашы ішла свая размова, і Юрка не хацеў яе перабіваць.

– Да восені, можа, і закончыцца наша работа, – гаварыў дзядзька, што сядзеў у самым кутку шалаша. – Сілы шмат трэба, а карысці вялікай можа і не будзе. Ну, электрыку правядзем, пілараму, можа, паставім. Трыццаць нашых кіловат – гэта ж табе не сталінградская электрастанцыя, свет імі не перавернеш. Віць жа табе не Волга...

– Ты, Архіп, усё ныеш, ныеш... – умяшаўся Глыба. – Ну, хто ж раўняе Віць з Волгаю... Ты падумай лепш, колькі такіх рэчак, як наша Віць, дарэмна цячэ. Ага... Пабудуй на кожнай электрастанцыю, ды складзі ўсю энергію разам. Вось табе і Сталінградская ГЭС, дый ці адна яшчэ будзе?

Юрка прыйшоў дадому і, не распранаючыся, прысеў ля стала. Яму хацелася нешта зрабіць. Усе ўражанні дня спляліся, пераблыталіся ў адзін клубок і не давалі хлопцу спакою. Нарэшце Юрка ціхенька высунуў шуфляду стала і дастаў сшытак. Ён вырваў чысты лісток і пачаў таропка пісаць. Пісаў ён ва ўпраўленне. Юрка прасіў нікуды яго з Віці не пераводзіць, а яго ранейшую заяву прыслаць яму назад.

«У Вольгі Апалонаўны жыць больш не буду», – мільганула думка, і хлопец узрадаваўся ёй.

У суседнім пакоі шуршэў паперамі Пеўнік, ён складаў зводку за дзесяць дзён. Юрка выйшаў на ганак і падставіў разгарачаны твар свежаму начному ветру. Ціха булькала пад навісшымі алешынамі Віць, а адтуль, з шалаша, бліскаў вясёлы агеньчык.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю