355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Рекс Стаут » Крылаты рэвальвер (на белорусском языке) » Текст книги (страница 3)
Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 6 сентября 2016, 23:48

Текст книги "Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)"


Автор книги: Рекс Стаут



сообщить о нарушении

Текущая страница: 3 (всего у книги 5 страниц)

– Ён быў iмпульсiўны, цi не так?

– Так, – Лойд сцiснуў вусны. – Вядома, гэта не медыцынскi тэрмiн.

– Далёка не медыцынскi, – пагадзiўся Вулф. Ён перавёў пiльны позiрк сваiх вачэй на наступнага суразмоўцу. – Мiстэр Гроўв, мне не трэба пытацца ў вас, цi тэлефанавалi вы Мiёну, бо ўжо зафiксавана, што вы яму тэлефанавалi. Прыблiзна а пятай гадзiне?

Руперт Тлушч зноў схiлiў набок галаву. Вiдаць, гэта была яго любiмая поза ў час гутаркi.

– Пасля пяцi гадзiн, – паправiў ён Вулфа. – Дакладней, у пятнаццаць хвiлiн на шостую.

– Адкуль вы патэлефанавалi?

– З клуба "Гарвард".

"Нiчога сабе, – падумаў я, – колькi ж намаганняў трэба было яму прыкласцi, каб трапiць у клуб "Гарвард".

– I што вы сказалi?

– Нiчога асаблiвага, – скрывiў вусны Гроўв. – Ведаеце, гэта не ваша справа, але паколькi астатнiя зрабiлi вам такую ласку, то i я буду трымацца iх прыкладу. Раней я забыўся спытаць, цi гатовы ён пацвердзiць згоду пералiчыць тысячу даляраў за адзiн тавар, бо адпаведнаму агенцтву патрэбны быў дакладны адказ. Мы гаварылi менш трох хвiлiн. Спярша ён быў супраць, а потым згадзiўся. Вось i ўсё.

– Цi можна было па яго голасе зразумець, што з вамi размаўляе чалавек, якi збiраецца скончыць самагубствам?

– Не, нi ў якiм разе. У яго быў сумны настрой, што i зразумела, бо ён не мог спяваць тады i не спадзяваўся аднавiць голас раней чым праз два месяцы.

– Што вы рабiлi пасля таго, як пагаварылi па тэлефоне з Мiёнам?

– Я застаўся ў клубе. Замовiў вячэру i яшчэ не паспеў скончыць есцi, як пачуў навiну пра тое, што Мiён скончыў самагубствам. Так я i не пакаштаваў замоўленых тады марозiва i кавы.

– Што ж, гэта вельмi дрэнна. Калi вы гаварылi з Мiёнам па тэлефоне, цi спрабавалi вы яшчэ раз угаварыць яго не настойваць на iску супраць мiстэра Джэймса?

Гроўв падняў галаву.

– Што я спрабаваў? – перапытаў ён.

– Вы чулi, што я сказаў, – груба адказаў Вулф. – Што тут дзiўнага? Зразумела, я атрымаў ад мiсiс Мiён адпаведную iнфармацыю, бо я вяду па яе просьбе расследаванне. Спярша вы былi супраць таго, каб Мiён патрабаваў выплату кампенсацыi, i спрабавалi адгаварыць яго. Вы гаварылi, што пагалоска, якая разнясецца ў вынiку ўсяго гэтага, наробiць шмат шкоды i таму не варта гэтага рабiць. Ён жа патрабаваў, каб вы падтрымалi iск, i паабяцаў скасаваць заключаны з вамi кантракт у тым выпадку, калi вы адмовiцеся. Цi не так, мiстэр Гроўв?

– Не, не так, – блiснуў сваiмi чорнымi вачыма Гроўв. – Зусiм не так! Я толькi выказаў яму сваю думку. Калi ж было вырашана заявiць iск, я дзейнiчаў адпаведна. – Яго голас зрабiўся на цэлую актаву вышэй, хоць раней мне здавалася, што больш пiсклявага голасу ўжо i быць не можа. – Я сапраўды дзейнiчаў згодна з прынятым рашэннем!

– Вось як? – сказаў Вулф, больш не спрачаючыся. – А што вы цяпер думаеце наконт iску мiсiс Мiён?

– Не думаю, што ён абгрунтаваны. Я не веру, што яна зможа атрымаць пэўную суму. На месцы Джэймса, я не заплацiў бы ёй нават цэнта.

– Яна вам не падабаецца, цi не так? – кiўнуў галавой Вулф.

– Калi гаварыць шчыра, дык не! I нiколi не падабалася. А што, я павiнен яе любiць?

– Вядома, не. Асаблiва калi ўлiчыць тое, што i вы ёй не падабаецеся. Вулф, адкiнуўшыся назад, зручней усеўся ў крэсле.

Я мог здагадацца па размяклых вуснах Вулфа, што наступнае пытанне, якое ўзнiкне ў ходзе гутаркi, будзе якраз тое, што яго не цiкавiла, i зразумеў чаму, калi заўважыў, што ягоныя вочы спынiлiся на Клары Джэймс. Магу iсцi ў заклад, калi б ён ведаў, што давядзецца мець справу з такiмi клiентамi, то нiколi б не згадзiўся на гэту работу.

– Мiс Джэймс, вы чулi, што тут гаварылася? – спытаў ён бурчлiва.

– Мне было цiкава, – з крыўдай у голасе загаварыла тая, нiбыта скардзячыся, – вы i далей не будзеце звяртаць нiякай увагi на мяне? Я таксама тут прысутнiчаю, цi не так?

– Так. Я не забыўся пра вас. – З тону яго голасу адчувалася, што яму хацелася адваротнага. – Пасля таго як вы сустрэлiся з бацькам i суддзёй Арнольдам у бары за пiтвом, з якой мэтай яны накiравалi вас на сустрэчу з Мiёнам да яго ў студыю?

Арнольд i Джэймс адразу ж выказалi пратэст, зрабiўшы гэта гучна i адначасова. Вулф, не звяртаючы на iх увагi, чакаў адказу ад Клары, голас якой патануў у крыках яе спадарожнiкаў.

– ...не мае нiякага дачынення, – пачуўся толькi канец яе адказу. – Я сама туды пайшла.

– Гэта была ваша ўласная iдэя?

– Цалкам. Часам так здараецца, зусiм незалежна ад нас.

– Дзеля чаго вы туды пайшлi?

– Ты не абавязана адказваць на гэтае пытанне, мая дарагая, – звярнуўся да яе Арнольд.

Клара не звярнула на яго ўвагi.

– Яны паведамiлi мне аб тым, што адбылося ў час гутаркi,i я ледзь не звар'яцела. На маю думку, гэта быў сапраўдны грабеж, але я не збiралася менавiта гэта казаць Альберту. Мне здавалася, што я здолею адгаварыць яго.

– Вы пайшлi, каб угаварыць яго адмовiцца дзеля мiнулага?

– Як удала вы ўмееце выбiраць словы! – усклiкнула Клара з задаволеным выглядам. – Уявiце дзяўчыну маiх гадоў, у якой ужо ёсць мiнулае!

– Я рады, што вам спадабалася мая манера выказвацца, мiс Джэймс. – Было вiдаць, што ўнутры ў Вулфа ўсё кiпiць. – Як бы там нi было, вы пайшлi. На месцы былi ў пятнаццаць хвiлiн на сёмую?

– Так, нешта каля гэтага.

– Вы бачылiся з Мiёнам?

– Не.

– Чаму не?

– Яго там не было, урэшце... – Клара змоўкла. У яе ў вачах ужо не было таго бляску, якi быў раней. – Так я думала тады, – працягвала яна. – Я паднялася на трынаццаты паверх i нацiснула кнопку званка на дзвярах студыi. Званок – гучны, – ён гэта спецыяльна прадугледзеў, каб яго не заглушалi голас i гукi пiянiна ў час рэпетыцый – але я не магла пачуць яго з калiдора, бо дзверы – таксама гукаiзаляваныя, i, нацiснуўшы кнопку некалькi разоў, я не была ўпэўненая, што званок празвiнеў, i таму пастукала. Я люблю ўсё даводзiць да канца, а паколькi мне здавалася, што ён у студыi, я яшчэ некалькi разоў пазванiла, потым зняла чаравiк i пастукала аб дзверы абцасам. Потым я пайшла ўнiз i нацiснула кнопку званка на дзвярах кватэры. Гэта было сапраўднае глупства з майго боку, бо я ведала, з якой нянавiсцю ставiцца да мяне мiсiс Мiён, але ўсё-такi я гэта зрабiла. Мiсiс Мiён адчынiла дзверы i сказала, што, на яе думку, Альберт знаходзiцца паверхам вышэй, у студыi. Я сказала, што яго там няма, пасля гэтага яна з трэскам зачынiла дзверы проста перад самым маiм носам. Я пайшла дадому, зрабiла сабе кактэйль, – дарэчы, трэба прызнаць, у вас добрае вiскi, хоць я нi разу раней не чула такой назвы. – Яна ўзняла i патрэсла шклянку, каб памяшаць лёд. – Ёсць якiя пытаннi?

– Не, – гыркнуў Вулф. Ён зiрнуў на насценны гадзiннiк, а потым абвёў позiркам твары прысутных. – Я, безумоўна, паведамлю мiсiс Мiён, – сказаў ён, звяртаючыся да iх, – што вы не iмкнулiся ўтойваць факты.

– А што яшчэ? – пацiкавiўся Арнольд.

– Не ведаю. Паглядзiм.

Гэта iм не спадабалася. Не думаю, каб хто-небудзь змог вызначыць пытанне, па якiм усе шасцёра змаглi б прыйсцi да адзiнадушнай згоды, i ўсё ж Вулф здолеў акрэслiць яго некалькiмi словамi. Iм трэба было ведаць канчатковае рашэнне, калi не яго, дык думку, ну, а калi i не яе, дык хоць бы намёк.

Адэль Бослi была сама ўпартасць. Руперт Тлушч выказаў сваё абурэнне вiскам, а суддзя Арнольд ледзь стрымлiваўся. Вулф па-ранейшаму валодаў сабой, але нарэшце ўстаў i пажадаў iм добрай ночы.

Усё скончылася на такой ноце, што, адыходзячы, нiхто не выцiснуў з сябе нiводнага слова ўдзячнасцi за пачастункi, нават Адэль, эксперт па адносiнах з грамадскасцю, цi доктар Лойд, якi фактычна адзiн апаражнiў бутэльку вiскi.

Зачынiўшы на ноч парадныя дзверы на засаўку, я вярнуўся ў кабiнет. На маё здзiўленне, Вулф усё яшчэ быў на нагах, стоячы каля кнiжнай шафы i ўтаропiўшыся ў расстаўленыя на палiцах кнiгi.

– Не спiцца? – спытаў я пачцiва.

– Хачу выпiць яшчэ бутэльку пiва, – настойлiва запатрабаваў, павярнуўшыся ў мой бок, Вулф.

– Вы пэўна звар'яцелi. I так пяць бутэлек ужо выпiлi пасля вячэры. – Усё гэта я гаварыў без асаблiвых эмоцый, бо справа была звычайная. Ён сам вызначыў норму ў пяць бутэлек, якiя выпiваў памiж вячэрай i перад тым, як класцiся спаць, i звычайна прытрымлiваўся гэтай колькасцi, але калi з той цi iншай прычыны быў вельмi не ў гуморы, то лiчыў за лепшае зняць з сябе адказнасць, каб такiм чынам мець магчымасць спагнаць злосць на мне.

Але гэта была ўсяго толькi частка маiх службовых абавязкаў.

– Нiчога не атрымаецца, – цвёрда сказаў я. – Я палiчыў. Пяць. Што за справы такiя, вечар прабавiлi, а забойцы ўсё няма?

– Яшчэ чаго! – сказаў, сцяўшы вусны, Вулф. – Справа не ў тым. Калi б толькi гэта, мы маглi б завяршыць усё яшчэ да таго, як ляжам спаць. Справа ў гэтым чортавым рэвальверы з крыламi. – Ён пiльна глянуў у мой бок прыжмуранымi вачыма, быццам падазраючы, што ў мяне таксама ёсць крылы. – Я мог бы, вядома, не звярнуць на гэта ўвагi – але не. Не, бо, улiчваючы той стан, у якiм знаходзяцца нашы клiенты, гэта было б неразумна. Мы павiнны гэта высветлiць. Iншага выйсця няма.

– Шкада. Магу чым-небудзь дапамагчы?

– Можаш. Патэлефануй мiстэру Крэймеру i зрабi гэта неадкладна, заўтра ж ранiцай. Папрасi яго быць тут у адзiнаццаць гадзiн.

Мае бровы палезлi ўгору ад здзiўлення.

– Але ж яго цiкавяць толькi забойствы. Павiнен я паведамiць, што ў нас ёсць якраз такая справа i мы хацелi б з ёю пазнаёмiць?

– Не. Скажы, я гарантую, што патурбавацца варта. – Вулф зрабiў крок наперад. – Арчы.

– Так, сэр.

– У мяне быў цяжкi вечар, i я вып'ю яшчэ адну бутэльку.

– Не. Нi ў якiм разе. – У кабiнет зайшоў Фрыц, i мы пачалi наводзiць парадак. – Ужо за поўнач, да таго ж вы нам перашкаджаеце. Кладзiцеся спаць.

– Адна не пашкодзiць, – прамармытаў Фрыц.

– Бач ты, памагаты знайшоўся, – сказаў я рэзка. – Папярэджваю вас абодвух, у мяне ў кiшэнi рэвальвер. Ну, што за людзi ў гэтым доме!

На працягу дзевяцi месяцаў мiстэр Крэймер, iнспектар па справах аб забойствах, мужчына высокага росту i шырокi ў плячах, з валасамi, кранутымi сiвiзной, выглядаў, можна сказаць, малайцом. Улетку ад спёкi яго твар так моцна чырванеў, што iнспектар выглядаў крыху гратэскава. Яму было гэта вядома i непрыемна, а ў вынiку з iм цяжэй мець справу ў жнiўнi, чым у студзенi. Калi мне трэба будзе здзейснiць забойства на Манхэтане, я спадзяюся, што гэта здарыцца зiмой.

У аўторак, апоўднi, ён сядзеў у чырвоным скураным крэсле i пазiраў на Вулфа без асаблiвай сардэчнасцi. Затрымаўшыся ў сувязi з iншай, раней дамоўленай сустрэчай, ён не змог прыйсцi ў адзiнаццаць гадзiн, калi Вулф звычайна заканчвае вiзiты да сваiх архiдэй у аранжарэях на даху.

У Вулфа таксама быў не вельмi радасны выгляд, а я з нецярпеннем чакаў пачатку прадстаўлення. Дый мне цiкава было ўбачыць, як будзе выкручвацца Вулф, стараючыся выцягнуць з Крэймера iнфармацыю пра забойства, не прызнаючыся, аднак, што забойства здарылася, бо Крэймера нi ў якiм разе нельга было назваць прастаком.

– Мне трэба пад'ехаць тут у адно месца, – прабурчаў Крэймер, – у мяне мала часу.

Вiдавочна, гэта была непрыкрытая хлусня. Ён проста не мог пагадзiцца з думкай, што iнспектар нью-йоркскага дэпартамента палiцыi мог вось так прыйсцi з вiзiтам да прыватнага дэтэктыва па запрашэннi, нават калi гэта быў Нiра Вулф i нават калi я паведамiў, што ў нас ёсць нешта сапраўды цiкавае.

– Ну, што тут у вас, – працягваў бурчаць Крэймер, – што-небудзь звязанае з Дыкiнсанам? Хто далучыў вас да гэтай справы?

– Не, дзякуй Богу, не гэта. Гэта датычыцца забойства Альберта Мiёна.

Я здзiўлена глянуў на Вулфа. Гэта было за межамi майго разумення. Ён адразу ж спусцiў сабак i якраз тады, калi, на маю думку, уся справа была ў тым, каб рабiць выгляд, што нiякiх сабак не магло быць.

– Мiён? – перапынiў без усякай цiкавасцi Крэймер. – Гэта не мой.

– Хутка будзе ваш. Альберт Мiён, вядомы оперны спявак. Чатыры месяцы назад, дзевятнаццатага красавiка. У яго ў студыi на Iст-Энд авеню. Смерць ад кулi.

– А! – кiўнуў галавой Крэймер. – Так, прыпамiнаю. Але вы крыху выходзiце за межы. Гэта было самагубства, вiдавочнае i простае.

– Не, гэта было наўмыснае забойства.

Крэймер на некалькi iмгненняў спынiў позiрк на Вулфе. Потым, не спяшаючыся, узяў з кiшэнi сiгару, уважлiва агледзеў яе i сунуў у рот. Праз момант выцягнуў яе адтуль.

– Я заўсёды ведаў, – заўважыў ён, – што калi трэба знайсцi затлум галаве, то можна смела разлiчваць на вас. Хто сказаў, што гэта забойства?

– Я прыйшоў да такой высновы.

– Ну тады ўсё ясна. – Сарказм Крэймера заўсёды быў больш чым трэба з'едлiвы. – А вы паклапацiлiся, каб сабраць доказы?

– У мяне iх няма.

– Выдатна. Факты проста крычаць, што гэта было забойства. – Крэймер зноў засунуў сiгару ў рот i выбухнуў: – З якога часу вы пачалi гаварыць чорт ведае якiмi рванымi сказамi? Працягвайце i гаварыце нармальна!

– Ну, – сказаў, крыху падумаўшы, Вулф. – Справа крыху складаная. Вы, вiдаць, незнаёмы з падрабязнасцямi, паколькi гэта адбылося ўжо даўно i было зарэгiстравана як самазабойства.

– Я памятаю гэтую справу дастаткова добра. Як вы сказалi, ён быў вядомая асоба. Так што працягвайце.

Вулф адкiнуўся ў крэсле i заплюшчыў вочы.

– Перапыняйце мяне, калi трэба. Учора вечарам у мяне тут на гутарцы было шэсць чалавек. – Ён пералiчыў прозвiшчы i паведамiў, што гэта былi за асобы. Пяцёра прысутнiчалi на гутарцы ў студыi Мiёна, якая закончылася за дзве гадзiны да таго, як яго знайшлi мёртвым. Шостая асоба, мiс Джэймс, грукала ў дзверы студыi ў пятнаццаць хвiлiн на сёмую i не пачула адказу, вiдаць, таму што Мiён быў ужо мёртвы. Я прыйшоў да высновы, што Мiён быў забiты, толькi на падставе таго, што пачуў ад iх. Я не збiраюся паўтараць усё тое, што яны мне пераказалi – бо на гэта спатрэбiцца занадта шмат часу, адразу ж узнiкне пытанне наконт акцэнтаў i розных iнтэрпрэтацый, да таго ж вы ўжо iх чулi.

– Учора ўвечары мяне тут не было, – суха сказаў Крэймер.

– Так, вас тут не было. Замест вас трэба было б сказаць "палiцэйскi дэпартамент". Усё гэта павiнна быць падшыта ў дасье. Iх усiх дапытвалi тады, калi гэта здарылася, i яны расказвалi кожны сваю гiсторыю, iх жа яны паведамiлi i мне. Вы можаце гэта там знайсцi. Вы калi-небудзь чулi, каб я быў вымушаны браць свае словы назад?

– Я быў сведкам выпадкаў, калi мне хацелася запiхнуць iх назад у вашу глотку.

– Але вы нiколi гэтага не зрабiлi. Вось яшчэ тры словы, якiя я не вазьму назад: Мiён быў забiты. Я не скажу вам цяпер, як дайшоў да гэтае высновы: павывучайце вашы дасье.

Крэймер стараўся стрымлiваць сябе.

– Мне не трэба вывучаць iх, – заявiў ён, – з-за адной дробнай дэталi якiм чынам ён скончыў жыццё. Вы хочаце сказаць, што нацiснуў на курок ён сам, але зрабiць гэта яго прымусiлi?

– Не. На курок нацiснуў забойца.

– Забойца, вiдаць, быў не просты. Паспрабуйце дамагчыся, каб ахвяра разявiла рот, запiхнуць туды дула рэвальвера i каб пры гэтым вас яшчэ не пакусалi. Можа, вы i прозвiшча забойцы паведамiце?

– Я яшчэ не настолькi далёка зайшоў у сваiм расследаваннi. Але непакоiць мяне не ваш контраргумент – справа гэта вырашальная. Тут ёсць нешта iншае. Вулф нахiлiўся ўперад i загаварыў вельмi сур'ёзным тонам: – Я б, вядома, мог самастойна завяршыць усю справу, перадаць вам дадзеныя пра забойцу i ўсе доказы, а потым лопаць крыламi i радасна кукарэкаць. Але, па-першае, у мяне не столькi амбiцыi, каб выстаўляць вас дурнямi, бо вы не такiя, а па-другое, мне патрэбна ваша дапамога. Я не гатовы пакуль да таго, каб даказваць, што Мiёна забiлi, я магу толькi запэўнiваць, што гэта было менавiта так, паўтараць, што мне не давядзецца забiраць свае словы назад – таксама як i вам. Няўжо гэтага недастаткова, каб выклiкаць вашу зацiкаўленасць?

Крэймер перастаў смактаць сiгару. Дарэчы, ён так i не запалiў яе.

– Вядома, так, – адказаў ён хмурна. – Так, каб яго чорт узяў, я зацiкаўлены. Яшчэ адзiн першастацейны затлум галавы. Я вельмi ўсцешаны тым, што вы шукаеце маёй дапамогi. Як я магу дапамагчы?

– Я хачу, каб вы затрымалi двух чалавек як сведак, паказаннi якiх маюць iстотнае значэнне, дапыталi iх i выпусцiлi пад заклад.

– Чаму двух? Чаму не ўсiх шасцярых?

Я папярэджваў чытача: яго сарказм быў з'едлiвы.

– Але, – працягваў, не зважаючы на кпiны, Вулф, – трэба выканаць адпаведныя ўмовы. Яны не павiнны ведаць, што я тут замешаны, яны нават не павiнны ведаць, што я гаварыў з вамi. Арышты трэба здзейснiць сёння папалуднi цi ў канцы дня, каб яны заставалiся ў зняволеннi ўсю ноч да таго часу, пакуль ранiцай вырашыцца пытанне наконт закладу. Сума не павiнна быць вялiкай, бо сам заклад не мае асаблiвага значэння. Допыт павiнен быць дастаткова працяглым i суровым, а не такiм – каб проста адмахнуцца, i чым меней яны паспяць – а лепш каб наогул вачэй не сплюшчылi, – тым лепей. Вядома, для вас такiя справы звыклыя.

– Так, мы ўвесь час гэта робiм, – сказаў Крэймер ранейшым тонам. – Але калi мы просiм выпiсаць ордэр, пажадана мець дастаткова пераканаўчае абгрунтаванне. Мы б не хацелi тлумачыць гэта жаданнем аказаць паслугу Нiра Вулфу. Крывiць душой я не хачу.

– Для гэтых дваiх дастатковае абгрунтаванне ёсць. Яны на самай справе сведкi, паказаннi якiх маюць iстотнае значэнне.

– Вы не сказалi iх прозвiшчаў. Хто яны?

– Мужчына i жанчына, якiя знайшлi труп: мiстэр Фрэдэрык Уэплер, музычны крытык, i мiсiс Мiён, удава.

На гэты раз я не здранцвеў ад здзiўлення, але спатрэбiлiся дадатковыя намаганнi, каб схамянуцца. Бо такое здарылася, вiдаць, упершыню. Колькi разоў я быў сведкам таго, як Вулф заходзiў далёка, а ў некалькiх выпадках занадта далёка – каб вызвалiць клiента ад арышту. Ён ставiўся да арыштаў як да невыноснай асабiстай абразы. А тут ён практычна прасiў прадстаўнiкоў праваахоўных органаў засадзiць Фрэда i Пегi за краты, i гэта пасля таго, як я перадаў у банк выпiсаны мiсiс Мiён чэк на пяць тысяч!

– Вось як! – сказаў Крэймер. – Iх?

– Iх, сэр, – пацвердзiў Вулф. – Як вы ведаеце цi можаце даведацца з дасье, ёсць шмат пра што iх спытаць. Мiстэр Уэплер быў у Мiёнаў у той дзень на званым абедзе, разам з iншымi, а калi госцi пайшлi, ён застаўся з мiсiс Мiён. Пра што iшла размова? Што яны рабiлi ў другой палове гэтага дня? Дзе яны былi? Чаму мiстэр Уэплер вярнуўся ў кватэру Мiёнаў у сем гадзiн? Чаму яны з мiсiс Мiён пайшлi наверх у студыю? Чаму, убачыўшы труп, мiстэр Уэплер не паведамiў аб тым, што здарылася, палiцыi, а спусцiўся на першы паверх, каб скласцi са слоў швейцара i лiфцёра спiс наведвальнiкаў? Незвычайныя паводзiны. Цi меў Мiён звычку спаць пасля абеду? Цi спаў ён з адкрытым ротам?

– Вельмi вам абавязаны, – сказаў Крэймер зусiм не ўдзячна. – Проста цуд, як спрытна вы ўмееце задаваць пытаннi. Але калi Мiён нават i спаў з адкрытым ротам, я сумняваюся, што ён рабiў гэта стоячы. Куля, якая прабiла галаву, трапiла ў столь, наколькi я памятаю. Скажыце цяпер, – спытаў Крэймер, пляснуўшы далонямi па падлакотнiках крэсла, – хто ваш клiент?

– Не, – з жалем у голасе сказаў Вулф. – Я не магу гэтага адкрыць.

– Я так i думаў. Сапраўды, вы нiколi не адкрылi нiводнай дробязi. У вас няма доказаў, а калi яны i ёсць, дык вы надзейна хаваеце iх у кiшэнi. Вы прыйшлi да высновы, якая вам падабаецца. Яна дапаможа клiенту, прозвiшча якога вы адмаўляецеся паведамiць, але хочаце, каб я праверыў для вас гэтую выснову, арыштаваўшы двух паважаных грамадзян i ўзяўшы iх у работу. Раней я быў сведкам вашага нахабства, але гэты раз вы паставiлi рэкорд!

– Я ж вам казаў, што буду вымушаны праглынуць свае словы, як i вы. Калi...

– Вы б нават праглынулi сваю архiдэю, каб толькi атрымаць ганарар!

Вось тут i пачаўся феерверк. Я шмат разоў сядзеў на сваiм месцы, слухаючы лаянку памiж гэтымi двума тыпамi, цешачыся кожнай хвiлiнай гэтага спектакля, але сённяшняе прадстаўленне рабiлася настолькi драматычным, што я быў ужо не вельмi ўпэўнены наконт уцех. У 12.40 Крэймер быў на нагах, збiраючыся адыходзiць. У 12.45 ён зноў сядзеў у чырвоным скураным крэсле, махаючы кулаком i злосна зыркаючы на суразмоўцу. У 12.45 Вулф сядзеў, адкiнуўшыся ў крэсле, заплюшчыўшы вочы, i рабiў выгляд, што нiчога не чуе. У 12.52 ён стукаў кулаком аб стол i роў на ўвесь голас.

У 13.10 усё скончылася. Крэймер згадзiўся з прапановай Вулфа i пайшоў. Ён выставiў умову – спярша азнаёмiцца з матэрыяламi па справе i пагутарыць з супрацоўнiкамi, але гэта было не iстотна, бо арышты трэба было адкласцi на больш познi час i здзейснiваць толькi тады, як суддзi пойдуць дадому. Ён пагадзiўся з той умоваю, што ахвяры не даведаюцца аб тым, што Вулф прыклаў да гэтай справы руку, таму можна было сказаць, што Крэймер саступiў, але, на самай справе, ён кiраваўся разумным сэнсам.

Як бы Крэймер нi стараўся праiгнараваць тыя тры словы Вулфа, якiя не павiнны былi брацца назад – а са свайго вопыту ён ведаў, як рызыкоўна iгнараваць гэтага чортавага Вулфа, – яны ўсё ж прадугледзелi дастатковыя меры, каб пазбегнуць непрыемных момантаў у вынiку перагляду справы аб смерцi Мiёна, i ў такiм выпадку размова з парай, якая знайшла труп, уяўляла сабой не менш апраўданы шлях падступiцца да справы, чым якi-небудзь iншы. Трэба заўважыць, што Крэймер папярхнуўся толькi адным – адмовай Вулфа паведамiць прозвiшча клiента.

Iдучы з Вулфам у сталовую, дзе нас чакаў абед, я заўважыў, звяртаючыся да яго шырокай спiны:

– У межах вялiкага Нью-Йорка налiчваецца ўжо восемсот дзевяць чалавек, якiя б хацелi вас атруцiць. Цяпер будзе восемсот адзiнаццаць. Вы не лiчыце, што рана цi позна яны даведаюцца?

– Вядома, даведаюцца, – згадзiўся ён, высоўваючы крэсла, каб сесцi за стол. – Але занадта позна.

Да канца дня i ўвечары, як нам было вядома, нiчога не здарылася.

Назаўтра ранiцай, у 10.40 я сядзеў за сваiм пiсьмовым сталом у канторы, калi зазванiў тэлефон. Я ўзяў слухаўку i адказаў:

– Кантора Нiра Вулфа, ля тэлефона Арчы Гудвiн.

– Я хачу пагаварыць з мiстэрам Вулфам.

– Яго не будзе да адзiнаццацi гадзiн. Чым магу дапамагчы?

– Гэта неадкладная справа. З вамi гаворыць Уэплер, Фрэдэрык Уэплер. Я ў тэлефоннай будцы каля аптэкi на Дзевятай авеню непадалёк ад Дваццатай вулiцы. Разам са мной мiсiс Мiён. Нас арыштавалi.

– Божа! – з жахам у голасе ўсклiкнуў я. – За што?

– Каб дапытаць нас у сувязi са смерцю Мiёна. У iх былi ордэры на затрыманне сведак, якiя могуць даць iстотныя паказаннi. Яны трымалi нас i вось толькi што адпусцiлi пад заклад. Я запрасiў адваката, каб уладкаваць справу наконт закладу, але не хачу, каб ён ведаў пра тое, што мы раiлiся з Вулфам, i цяпер яго няма з намi. Нам трэба сустрэцца з Вулфам.

– Ну, зразумела, – пагадзiўся я з запалам. – Гэта абуральна! Зараз жа прыходзьце да нас. Пакуль вы прыедзеце, ён ужо вернецца з аранжарэй. Хапайце таксi.

– Мы не можам. Iменна таму я i званю. За намi па пятах iдуць два сышчыкi, а нам не хацелася б, каб яны даведалiся пра сустрэчу з Вулфам. Як нам ад iх адвязацца?

Каб не марнаваць часу i сiлы, варта было б параiць яму iсцi i не звяртаць увагi на хвасты, прышпiленыя афiцыяльнай палiцыяй, але я падумаў, што мне лепш працягваць пачатую гульню.

– Крый Бог, – сказаў я з агiдай у голасе. – Гэтыя лягавыя дзейнiчаюць мне на нервы. Паслухайце. Вы чуеце мяне?

– Так.

– Iдзiце да "Федэр пэйпер компанi", нумар 535 на Семнаццатай вулiцы на захад ад Пятай авеню. У канторы спытайцеся мiстэра Сола Федэра. Скажыце, што ваша прозвiшча Мантгомеры. Ён праводзiць вас па калiдоры, што выходзiць на Васемнаццатую вулiцу. Там каля тратуара або ў другiм радзе будзе стаяць таксi з насоўкай на дзвярной ручцы. У машыне буду я. Не марнуючы часу, хуценька залазьце ўсярэдзiну. Зразумела?

– Думаю, што так. Было б добра, каб вы паўтарылi адрас.

Я паўтарыў i параiў iм пачакаць хвiлiн дзесяць, перш чым пайсцi па ўказаным адрасе, каб я меў час дабрацца туды. Потым патэлефанаваў Солу Федэру, каб даць адпаведныя ўказаннi, знайшоў Вулфа па ўнутраным тэлефоне, каб паведамiць аб тым, што адбываецца, i памчаўся да месца сустрэчы.

Мне трэба было папрасiць Уэплера пачакаць пятнаццаць – дваццаць хвiлiн, а не дзесяць, бо я ледзь-ледзь паспеў да месца сустрэчы на Васемнаццатай вулiцы. Маё таксi толькi што спынiлася, i я высоўваў руку з машыны, каб прывязаць насоўку – калi яны выйшлi на тратуар. Я на ўсю шырыню адчынiў дзверцы, i Фрэд лiтаральна ўкiнуў Пегi ў машыну, а сам нырнуў услед.

– Вадзiцель, – сказаў я суровым тонам, – вы ведаеце, куды ехаць, – i мы рушылi наперад.

Калi мы завярнулi на Дзесятую авеню, я спытаў, цi снедалi яны, i атрымаў сцвярджальны, але пазбаўлены ўсякага энтузiязму адказ. Трэба сказаць, што i самi яны выглядалi не надта бадзёра. Тонкi зялёны жакет Пегi, надзеты паверх карычневай сукенкi, пакамячыўся i быў не вельмi чысты, недагледжаным выглядаў i твар. Валасы Фрэда, здавалася, з месяц не прычэсвалiся, а яго трапiчнага крою карычневы касцюм можна было назваць па-рознаму, толькi не ахайным. Яны сядзелi, пабраўшыся за рукi, i амаль штохвiлiны Фрэд паварочваўся назад i зазiраў у задняе акно.

– Мы адарвалiся, не хвалюйцеся, – запэўнiў я яго. – Я прыберагаў Сола Федэра спецыяльна для такiх надзвычайных выпадкаў.

Паездка доўжылася ўсяго пяць хвiлiн. Калi я правёў iх у кабiнет, Вулф быў ужо там i сядзеў за сталом у сваiм вялiкiм, зробленым на замову крэсле. Ён устаў, каб павiтацца з увайшоўшымi, запрасiў iх сесцi, спытаў, цi добра яны паснедалi, i сказаў, што вестка аб арышце непрыемна ўразiла яго.

– Тут ёсць адна акалiчнасць, – выпалiў, не паспеўшы сесцi, Фрэд. – Мы прыйшлi да вас на сустрэчу, каб канфiдэнцыяльна параiцца, а праз сорак восем гадзiн нас арыштоўваюць. Гэта што, чыстае супадзенне?

Вулф нарэшце зноў зручна ўладкаваўся ў крэсле.

– Гэта нiяк нам не дапаможа, мiстэр Уэплер, – сказаў ён без усякае крыўды. – Калi вы думаеце так, а не iнакш, дык вам лепей пайсцi куды-небудзь i астыць. Вы i мiсiс Мiён – мае клiенты. Намёк на тое, што я здольны дзейнiчаць супраць iнтарэсаў клiента, занадта дзiцячы, каб яго абмяркоўваць. Што хацела даведацца палiцыя?

Але Фрэда такi адказ не задаволiў.

– Вы не двудушны чалавек, – пагадзiўся ён. – Я гэта ведаю. Але як наконт Гудвiна? Ён таксама можа не быць двудушным чалавекам, але мог аказацца неасцярожным у размове з кiм-небудзь.

– Арчы, гэта так? – перавёў позiрк у мой бок Вулф.

– Не, сэр. Але я магу пачакаць з яго прабачэннямi. У iх была цяжкая ноч. Я зiрнуў на Фрэда. – Сядайце i супакойцеся. Калi б у мяне быў доўгi язык, я б i тыдня не пратрымаўся на гэтай рабоце.

– Вельмi смешна, – не супакойваўся Фрэд. Ён сеў. – Мiсiс Мiён згодна са мной. Праўда, Пегi?

Пегi, якая сядзела ў чырвоным скураным крэсле, глянула ў яго бок, потым перавяла позiрк на Вулфа.

– Думаю, што я была згодна, – прызналася яна. – Так, я была згодна. Але цяпер, калi я тут, бачу вас, – яна абвяла рукою прысутных. – Ат, забудзем пра гэта! Нам няма болей да каго iсцi. Безумоўна, мы ведаем адвакатаў, але мы не хацелi б расказваць адвакату пра тое, што нам вядома – пра рэвальвер. Вам мы гэта ўжо расказалi. Але цяпер палiцыя пачала нешта падазраваць. Мы на волi, але адпусцiлi нас пад заклад, i вы павiнны нешта зрабiць!

– Што вы даведалiся ў панядзелак вечарам? – спытаў Фрэд. – Вы ўхiлiлiся ад пытання, калi я патэлефанаваў вам учора. Што яны сказалi?

– Паведамiлi факты, – адказаў Вулф. – Як вы чулi па тэлефоне, я дабiўся пэўных вынiкаў. У мяне няма больш нiчога дадаць – цяпер. Але я хачу ведаць, я мушу ведаць, якога кiрунку пачала трымацца палiцыя? Цi ведаюць яны, што вы расказалi мне пра рэвальвер?

Фрэд i Пегi адмоўна пакруцiлi галовамi.

– Тады ў мяне ёсць дастаткова падстаў, каб прапанаваць вам адмовiцца ад намёку на тое, што мы з мiстэрам Гудвiнам здрадзiлi вам. Пра што яны ў вас пыталiся?

Для адказу на гэтае пытанне спатрэбiлася добрае паўгадзiны. Палiцэйскiя не выпусцiлi нiводнай дэталi агульнай карцiны, бо яна была iм вядома, i, выконваючы ўказанне Крэймера быць асаблiва ўважлiвымi, не абмiнулi нiводнай дробязi. Яны зусiм не абмяжоўвалiся ў сваiх пытаннях толькi днём смерцi Мiёна i асаблiва цiкавiлiся пачуццямi i дзеяннямi Пегi i Фрэда на працягу некалькiх месяцаў перад здарэннем i пасля яго.

Некалькi разоў я мусiў прыкусiць язык, бо мне карцела спытаць клiентаў, чаму яны не паслалi палiцэйскiх к чортавай матары, але на самай справе я ведаў чаму: яны баялiся. Напалоханы чалавек – чалавек непаўнацэнны. У канцы расказа пра перажытыя Пегi i Фрэдам выпрабаваннi я пачаў спачуваць iм i нават адчуваць сябе крыху вiнаватым за Вулфа, але тут ён раптам нечакана вывеў мяне са стану спагадлiвасцi.

– Арчы! – раптам звярнуўся ён да мяне. – Выпiшы чэк на пяць тысяч даляраў на iмя мiсiс Мiён.

Пегi i Фрэд здзiўлена ўтаропiлiся ў Вулфа. Я ўстаў i пайшоў да сейфа. Яны папрасiлi растлумачыць, у чым справа. Я спынiўся каля дзверцаў сейфа, каб выслухаць адказ.

– Я адмаўляюся супрацоўнiчаць з вамi, – коратка сказаў Вулф. – Я не выношу хлуснi. У нядзелю я гаварыў, што нехта адзiн альбо вы абое хлусiце, i вы ўпарта адмаўлялi гэта. Я пачаў расследаванне на падставе вашай хлуснi i рабiў усё, што было ў маiх сiлах. Але цяпер, калi палiцыя зацiкавiлася смерцю Мiёна i непасрэдна вамi, я не хачу больш рызыкаваць. Я гатовы быць Дон-Кiхотам, але толькi не дурнем. Скасоўваючы дамоўленасць з вамi, я павiнен паведамiць, што маю намер неадкладна iнфармаваць iнспектара Крэймера аб усiм, што вы мне расказалi, а таксама папярэдзiць вас, што мы з iм добра знаёмыя i ён мне паверыць. У выпадку, калi палiцыя падступiцца да вас наступны раз i вы будзеце настолькi дурныя, каб адхiляць мае паказаннi, адзiн Бог ведае, што здарыцца. Лепш за ўсё вам расказаць палiцыi ўсю праўду i папрасiць, каб яны працягвалi расследаванне, якое вы хацелi даручыць мне, але я вымушаны папярэдзiць вас, што яны не дурнi i таксама зразумеюць, што вы хлусiце, урэшце, адзiн хлусiць. Арчы, што вы стаiце разявiўшы рот? Вы атрымалi маё даручэнне. Вазьмiце чэкавую кнiжку.

Я адчынiў сейф.

Яны нават не пiкнулi. Думаю, што занадта стамiлiся, каб неяк рэагаваць. Падышоўшы зноў да стала, я ўбачыў, што яны сядзяць нерухома, гледзячы адно на аднаго. Калi я пачаў рабiць адпаведны запiс у чэкавай кнiжцы, пачуўся голас Фрэда.

– Вы не зробiце гэтага. Гэта неэтычна.

– Фу! – фыркнуў Вулф. – Вы наймаеце мяне, каб я вызвалiў вас з бяды, хлусiце мне i зараз гаворыце аб этыцы! Мiж iншым, я дасягнуў значнага поспеху ў панядзелак вечарам. Высветлiў усё, акрамя дзвюх дэталяў, i адна, чорт яе вазьмi, залежыць ад вас. Я павiнен ведаць, хто паклаў рэвальвер каля трупа. Упэўнены, што гэта зрабiў адзiн з вас, але вы гэта адмаўляеце. Таму я нiчога не магу зрабiць, i вельмi шкада, бо, акрамя ўсяго, ведаю, што вы не маеце дачынення да смерцi Мiёна. Калi б...

– Што? – спытаў Фрэд. Гэты раз яго рэакцыя была зусiм нармальная. – Вы ўпэўнены, што мы не маем дачынення?

– Так.

Фрэда быццам ветрам змяло з крэсла. Ён падышоў да стала Вулфа, абапёрся аб яго далонямi, нахiлiўся i спытаў сурова:


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю