Текст книги "Ігнась-чарадзей"
Автор книги: Павел Ляхновіч
Жанр:
Разное
сообщить о нарушении
Текущая страница: 3 (всего у книги 4 страниц)
– Дзень добры! – рохнуў Ігнаська. Гэта я, не палохайцеся. Гэта я, Ігнаська. Во трапіў, дык трапіў! Не магу на камень узлезці. Няўжо астатак жыцця прыйдзецца ў свіной скуры хадзіць?
– Думай, думай. Змагайся, Ігнаська. Пакуль жывеш – думай. – Працыркаў пеўнік. – Думай! Дзічыхі для парасятаў цэлыя кучы травы ды галінак збіраюць, гнёзды будуюць. Капаць умеюць. Думай, Ігнаська! Не здавайся!
I курапачая сям'я з трэскам паднялася ў паветра. Паляцелі ў некалькіх метрах над зямлёй. Шэрыя курапаткі высока не лётаюць. I на дрэвы садзіцца не ўмеюць.
«Думай, Ігнаська, думай... Лёгка сказаць... Тут выць хочацца, ад роспачы зямлю есці! Як што – думай! I тата, і мама, і зараз вось гэтыя, пярнатыя... Стоп! Што там пеўнік пра дзічыху казаў? Што гнёзды будуе? Сапраўды – калі нацягаць да каменя сукоў, травы, каменняў. Вунь якраз крушня непадалёку. Я ж, мабыць і зямлю лычам капаць магу... Во, сапраўды магу! Зрабіць побач кучу з усяго, што здолею паднесці, а потым з кучы – на камень!»......
14.
Ой-ёй-ёй! Як усё цела баліць! I рукі-ногі, і скабы, што не дыхнуць. Нават нос! Учора гадзіны дзве ля валуна завіхаўся. Галінкі, траву ў зубах цягаў, каменні з крушні лычам ладкатваў, зямлю капаў. Так страшна было дзікам застацца! Дадому вярнуўся ледзве жывы ад стомы. Мама ў час вячэры: «О-о, Ігнаська! Ды ты ўжо сліш! Давай, сынку, мый ногі і ў ложак. «Як не хацелася ісці на вуліцу ногі мыць, каб хто ведаў! Ой, як баліць! I ўставаць не хочацца. Можа, ну яго, не ставіць сёння з Алегам жыўцы? Паспаць яшчэ?
Не. Дамаўляліся, Алег чакае. Нельга не прыйсці. Тата кажа, што калі хочаш, каб да цябе адносіліся добра, трэба ва ўсім быць пу..., слова забыўся, ну... рабіцьтое, аб чым дамовіліся, не спазняцца, выконваць абяцанні. А мама – «як хочаш, каб адносіліся да цябе, так і ты павінен адносіцца да іншых». Трэба ўставаць.
– Мам-мам-мам! – аўтаматнай чаргой выстрэльвае Ігнаська. Мамутакі зварот смешыць, і яна тады нашмат болыи згаворлівая. – Можна мы сёння з Алегам на рыбу пойдзем? Да раніцы? Гэта мы дамовіліся жыўцоў наставіць звечара, а ранічкай, на самым світанку праверыць. Можна, мам?
– Чаму гэта да раніцы? Што – дома нельга пераначаваць ды падняцца ўранні? Ночы халодныя ўжо, памерзнеце. Яшчэ захварэеце, барані Бог.
– Мама, мы дамовіліся ўдзень шалаш пабудаваць на беразе. Потым карасікаў налавіць для насадкі. Потым, у канцы дня – жыўцоў па рацэ наставіць. I ўжо каб па цемры дадому не ісці, мы ў шалашы пераначуем. Сена туды нацягаем. Вогнішча раскладзем. Не змерзнем! Ну, мама... – заканькаў Ігнаська, убачыў, што мама непрыхільна ссунула бровы. – Ну залаценькая... Ну гэта ж так цікава! Я ж не адзін, я з Алегам. Ён старэйшы. Ён дужы, знаеш які! Адной рукой на турніку падцягваецца!
– Рыгорка! – Клікнула са двара тату. – Ведаеш, што наш мужычок прыдумаў? Просіцца з Алегам, дырэктаркі маслазавода сынам, нанач на рыбалку. Што скажаш?
– Што скажу? Пара ўжо крыху самастойным станавіцца. А не памерзнеце? Начамі халаднавата... Дроў паболей нацягайце, каб хапіла. Спаць вам відаць не ўдасца, будзеце ўсю ноч вогнішча паліць. А ты, маці, ссабойку харошую збяры. Сала, цыбулі. Паляндвіцы вэнджанай урэж. Ну, сама лелей ведаеш. На вось, Ігнаська, мой сцізорык, жыць на прыродзе без нажа нельга. Толькі асцярожна – вельмі востры. I не згубі. Ты ж у нас майстра што-небудзь згубіць...
– (Зараз пра трусы будзе казаць. Дасталі з тымі трусамі!)
– Ты ж нават трусы згубіў! Гэта ж трэба – трусы згубіць!... Не-ве-рагодна! «Воўк з'еў!»(Ну, сапраўды – было. Але даўно-даўно, гадоў пяць таму. Ці нават шэсць? Яны тады ў іншым месцы жылі. Далёка адсюль. Так даўно, так далёка, што ўжо можна і забыцца было б. Дык не – то мама, то тата пры выпадку ўзгадваюць. Думаюць так у ім беражлівасць выхаваць.)
Ігнаська тады яшчэ плаваць не ўмеў. Якраз тады і вучыўся. I навучыўся. Хадзіў са старэйшымі хлолцамі на раку Удранку. Тыя з разгону – бултых у ваду! Ігнаська за імі, не зважаючы, што не плавае. Рукамі па вадзе б'е, бурбалкі пускае, захлёбваецца, тоне ўвогуле. Тут хто-небудзь са старэйшых падплыве і выцягне. Паляжыць Ігнаська на беразе, адкашляецца і зноў – бултых! Ізноў нехта выцягне. I гэтак штодзённа. А прыйдзе дадому – мама: «Дзе быў? На рэчцы? У кут! Мы што табе казалі – на рэчку не хадзіць!». Пастаяў Ігнаська пару разоў у куце і пачаў маме хлусіць – маўляў не быў на рэчцы. А мама на такія словы – цоп за трусікі, а яны мокрыя. I зноў – у кут. Ды на яшчэ болыиы тэрмін – за двайную правіну, за рэчку і за ману. Але ж і Ігнаська не дурны! Калі так, то будзем прыходзіць у сухіх трусіках. I пачаў ён скакаць без трусікаў, пакідаў на беразе. Балазе дзяўчынаку кампаніі той не было. Выключна мужчынская кампанія.
I так некалькі разоў нармалёва прайшло, паверыла мама, што на рачулцы не быў, што па вёсцы шпацыраваў. Можа і далей бы так працягвалася, але...
Неяк скокнуў Ігнаська і пачаў, як звычайна, ваду глытаць, рукамі малаціць, паветра часам хапаць – ужо з'яўляліся першыя навыкі на вадзе трымацца – ніхто яго не выцягвае. Неяк даплюхаўся да плыткага, вылез на бераг, а там ужо няма нікога. Пакуль змагаўся, уцяклі ўсе. А можа, проста – пайшлі. Ігнаська там самы малы быў, асэнсоўваў, што ён не раўня астатнім, штояготолькі церпяць. Таму і не пакрыўдзіўся амаль. Пайшлі і пайшлі. I яму час дадому ісці. Толькі вось трусікаў на месцы, дзе пакінуў – няма! Ігнась туды, Ігнась сюды – не, няма! Доўга шукаў, а потым хмызамі, агародамі, за парканам – дахаты. З’яўляецца перад мамай і татам у першабытным выглядзе, тыя, натуральна яго пытаюцца наконт адсутнасці трусоў, маўляў, а дзе трусікі, Ігнаська? Апусціў Ігнаська ад сораму вочы долу: «Няма...» – і тут як чорт за язык тузануў: «Воўк з'еў...»
Зарагаталі тата з мамай, так зарагаталі, што зразумеў Ігнаська – уцэліў адказаць. Не будзе ніякага спагнання. Ой, лелей бы не ўцэліў! Лелей бы ў куце пастаяў. Бо ўжо колькі гадоў, як што – «ты нават трусы згубіў!», «што? воўк з'еў?».
15.
Дзень прамільгнуў, як бліскавіца. Спачатку шалаш рабілі. Атрымаўся так сабе, не вельмі.
Нізкаваты і цесны. Потым сена туды нацягалі з капы. Потым прыбег дзядзька, гаспадар тае капы, і пачаў сварыцца, што ягонае сена скралі. Абзываўся па-ўсялякаму, пагражаў бацькам паскардзіцца, нават дубцом пабіць. Алег малайчына. На пагрозы ніякай увагі, а спакойна папрасіў прабачэння і паабяцаў, што сена назад у капу верне, і капу паправіць. Дзядзька супакоіўся і пайшоў. Бурчэў, праўда, нешта незадаволена.
Потым, як дзядзька пайшоў, ламачча з лесу цягалі. Шмат нацягалі. Абалона ракі нешырокая і адразу на ўзваллі стары хвойнік. Ламачча колькі заўгодна і блізка. Павінна на ўсю ноч хапіць.
Налавілі ў бліжэйшай завоні карасікаў. Каб не паснулі – у вядро з вадой змясцілі і ў ценю паставілі.
Я к сонца за лес схілілася, пайшлі жыўцы ставіць. Аказваецца, гэта проста зусім. Гак акуратна прадзяецца карасіку лад жабры і мацуецца ніткай ад вушка да вастрыя. Карасік застаецца непашкоджаным, а з гака саслізнуць не можа. Потым закідваецца ў вір ці яму рачную, пажадана, каб недалёка карчы былі, там шчупакі хаваюцца. Грузіла на дне ляжыць, а карасік з гакам на павадку плавае побач. Выйдзе шчупак уначы на паляванне, а тут яму пачастунак...
Другі канец жылкі жыўцовай трэба прывязаць за што-небудзь на беразе. Так, каб незаўважна было чужым, але каб і самому не згубіць. Алег каля жыўцоў галінкі кустоўя надломваў. Пройдзе чужы чалавек, убачыць зломаную галінку і нічога не зразумее, зломаная ды і зломаная. Мала чаго зламаць маглі. Можа проста дурэліся. А яны з Алегам будуць ведаць – побач жывец стаіць...
Дваццаць жыўцоў паставілі. Кіламетры са два ракі абышлі. На змярканні да шалаша вярнуліся, вогнішча распалілі. I толькі тут успомнілі, што цэлы дзень не елі нічога. Забыліся за клопатамі. Але ж і прыемныя клопаты!
Ссабойкі павыцягвалі, што мамы сабралі. I якая гэта смаката ля вогнішча есці! Трэба ўзяць сырую алешыну, завастрыць. Сырую – каб не гарэла. На яе накалоць скрылёк сала, потым лустачку хлеба, потым памідор, потым зноў сала і хлеб. I трымаць над полымем. Менавіта над, а не ў полымі. У полымі ўсё абвугліцца і сапсуецца. Трэба трымаць і патроху пакручваць, каб з усіх бакоў падсмажылася. Хлеб пачынае карычневай скарынкай пакрывацца, сала топіцца, тлушч часткова на хлеб капае, часткова на вуголлі. Памідор моршчыцца і дзе-нідзе лопаецца. Ад тлушчу, што на вуголлі капнуў, смачны пах у паветра падымаецца. Сліны поўны рот, і ў жываце забурчэла. Як хлеб ужо цёмна-буры – значыць гатовая страва. Здымаеш усё з ражончыка, толькі асцярожна, каб не апячыся, і раскладаеш на ліст дзядоўніка, ці хрэну. А як астынуць крыху, каб у рукі можна браць, то на хрусткую лустачку хлеба кладзеш памідор падсмажаны, акуратна яго расціскаеш і соліш. I потым у той памідор скрылёк сала мачаеш і ў рот. Сала ў роце расплываецца, а ты хлебам печаным, духмяным-духмяным і хрусткім – прыкусваеш. I яшчэ агурком. Агурок толькі раніцай з градкі, шурпаты, свежы. Смачна! Нават размаўляць не хочацца. Так добра. Адзінае – камары перад заходам сонца азвярэлі. Адной рукой ежу трымаеш, другой прыходзіцца адбівацца. Добра, што мама прымусіла на рыбалку нагавіцы надзець і кашулю. Каб у адных трусіках быў, відаць з'елі б.
Сцямнела хутка і пахаладнела. Камары зніклі. На траве раса выпала. Залезлі ў шалаш, на сена. Не спіцца нешта. Праўду мама з татам казалі – ночы ўжо халодныя. Дарэмна швэдар не ўзяў, мама спрабавала і яго пакласці, але днём гарачыня стаяла, здавалася – так увесь час будзе. Аж не – прайшло пасля заходу якіх дзве гадзіны, і глядзі ты – холадна. Адышоўся па патрэбе – ногі ад расы ажно зводзіць пачало. I Алег не спіць. Вылез, у вуголлях алешынай корпаецца. Твар у чырвоным святле засяроджаны. А цемра навокал чорная-чорная. Толькі вогнішча, Алегаў твар і цемра наўкола. Конікі ў траве стракочуць. А ў лесе недзе недалёка – «Ф-в-у-у-у!» – пяшчотны такі гук. Алег галавой закруціў, прыслухоўваецца. Відаць не ведае, хто крычыць. Гэта сава, Ігнаська часта чуе вечарамі. Калі на ганак хутара выйсці ў гэткі прыкладна час, то і пачуеш. Г этак совы сваю тэрыторыю азначаюць, каб чужыя не ўлезлі. Драпежнікі найчасцей жывёлы тэрытарыяльныя, свае дзялкі абараняюць.
Холадна. Эх, дарэмна маму не паслухаўся, швэдар не ўзяў! Вылез да вогнішча. Алег аказваецца бульбу ў вуголле закапвае. Малайчына, бульбы ўзяў.
Зноў сава закрычала.
– Ведаеш, хто крычыць? – Ігнаську хочацца перад Алегам «пафікстуліць». – Гэта сава. Я іх бачыў часта. Невялікая такая, з грака. Толькі галава вялізная, круглая. Часам прылятае да нас на вярбу і крычыць. А лётае ціхаціха! Аднойчы ў мяне ля самай галавы з цемры праляцела, можа ў метры, дык я толькі ўбачыў яе на фоне неба, але нічога не пачуў, ніякіх узмахаў.
– А гэта хто? – Вочы Алегавы шырокія і глядзяць нікуды. – Чуеш?
«Ц-к! Х-р-рк! Х-р-рк! Х-р-рк! Ц-к!» – то высокі, то як рыпенне чаравіка.
– Ого! Не можа быць! – Ігнаська здзівіўся. – Гэта слонка! У канцы лета! Я думаў, яны толькі ўвесну так «хоркаюць». «I цыкаюць». Можа, які звар'яцелы? Пераблытаў лета і вясну!
– Што за «слонка»? Ніколі не чуў такой назвы. – Алег па-сапраўднаму зацікаўлены.
– Лясны кулік. Вялікі, з галуба. У траўні пад вечар дык над нашай хатай іх процьма лётае. Тата нават паляваць спрабаваў. Проста з ганку. Але мама насварылася і забараніла.
I яны доўга размаўляюць. Пра лясных звяроў і птушак, пра рыбалку. Пра фатаграфію. Алег мае фотаапарат і павелічальнік і сам робіць фатаграфіі. «Мяне навучыш?» – загараецца Ігнаська. «Навучу...» – усміхаецца Алег. Ён зараз здаецца Ігнаську вельмі родным. Хочацца прылегчы побач, пакласці руку яму на плечы і глядзець у твар. Але Ігнаська саромеецца гэтага раптоўна ўзнікшага пачуцця. Яшчэ яму вельмі карціць распавесці, як ён часам лётае над гэтымі мясцінамі, як нырае ў Іслачы, але стрымліваецца.
Неба над хлолчыкамі мігціць мільёнамі дыяментаў. Блакітных, чырванаватых, белых, жоўтых. Некаторыя свецяць роўным святлом, але такіх мала.
– Алег, а ты ведаеш якія-небудзь зоркі? – пытаецца Ігнаська. – Ну, як называюцца. Тата казаў, што кожная зорка мае сваё імя, але ён іх не ведае...
– Не. Зорак не ведаю. Ведаю вунь тое сузор'е. Называецца «Вялікая Мядзведзіца». Бачыш? Сем зорак. На коўш падобнае. Вунь – раз, два, тры – гэта як ручка выгнутая, а тыя чатыры – як коўш. Знайшоў?
– Знайшоў...
Гутарка ўрэшце сыходзіць, Алег кладзецца спіной да вогнішча і пачынае ціха пасапваць. Холадна. Ігнаська падкідвае ў вогнішча ламачча, агонь разгараецца і пачынае пячы. Алег, хоць і сонны, адпаўзае. Прыходзіцца круціцца. Той бок, што да вогнішча грэецца, а другі мерзне. Ігнаська трасе галавой, спрабуючы адагнаць сон.
16.
...Во цемра! Вочы хоць і прывыклі крыху, усё роўна валун ледзве знайшоў. Хоць бы месяц узышоў. Няма! Увесь край поля аббегаў. Нагавіцы ў расе вымачыў. Раса сцюдзёная, але не холадна ўжо, угрэўся бегаючы. Алег там ля вогнішча. Спіць. Нічога, тата ж казаў – у Беларусі няма для чалавека небяспечных драпежнікаў. Апрача самаго чалавека.
Залез на камень, намацаў сляды. Рукі ўшыркі, скачок, рукі ўніз, згрупіравацца – «Воўк!»
У ваччу ўспыхнула, быццам ліхтар запалілі і асвятлілі наваколле. I пахі. Тысяча пахаў уварвалася ў свядомасць. Пастаяў, прывыкаючы да новага стану, прыслухоўваючыся да новага цела. Цемра знікла! Ігнаська бачыў, як днём. Толькі «дзень» гэты быў чорна-белы, як фатаграфія, як экран тэлевізара. I добрая бачнасць была метраў на дзвесце, далей прадметы расплываліся невыразнымі плямамі. Затое пахі! Ігнаська падняў галаву і прынюхаўся да паветра. Лёгкі ветрык цягнуў з боку іхняга хутара, і ён адразу адчуў пахі, на якія раней папросту не звяртаў аніякай увагі. Пахла мамай і татам, вельмі падобна, але мамін пах утрымліваў след парфумы. Пахла агародам, Ігнаська мог бы назваць расліны – агуркамі, памідорамі, буракам!, кропам... Пахла курамі, каровай і парсюком. Халадніком са шчаўя. Варанай бульбай. Значыць, мама згатавала ўчора улюбёную татаву страву.
Ён пабег знаёмай сцежкай у бок Навінаў. Ад сцежкі пахла зайцамі. Ігнаська не ведаў чаму, але быў упэўнены – так пахнуць заечыя сляды. Праз якую хвіліну гэта пацвердзілася: насустрач спакойна—кульдыц, кульдыц– рухаўся шарак. Ігнаська імгненна спыніўся і лёг, дзівячыся сваёй рэакцыі. Ляжаў і з цікаўнасцю назіраў. Заяц набліжаўся павольна. Спыняўся, нешта нюхаў на сцежцы, скусваў сцябліны палыну, станавіўся «слупком» і, наставіўшы вушы, рабіў некалькі крокаў на задніх лалах. Вяртаўся назад, зноў набліжаўся. А потым зрабіў вялізны скачок убок ад сцежкі і пакаціў па траве, толькі вушы замільгалі.
Сам не ведаючы дзеля чаго, прабег навінскай вуліцай. Сабакі як па камандзе адразу паднялі лямант: «А-яй! Чужы! Воўк! Воўк! Беражыцеся! А-вой!». Заварушыліся, замыкалі каровы ў хлявах. Дзе-нідзе загрымелі клямкі, ля ганкаў запаліліся лямпачкі, павыходзілі людзі. Ігнаська ведаў, што сярод навінцаў няма паляўнічых, таму спакойна бег па бруку, з асалодай успрымаючы дагэтуль невядомыя магчымасці нюху, начнога зроку, пружыністага, бадзёрага цела.
А вось за гэтым, здаецца, вакном спіць ягоны крыўдзіцель, з-за якога ён не можа зараз з'яўляцца ў вёсцы. Пераскочыў высокі паркан, узрадаваўшыся лёгкасці скачка. Сабака на падворку адразу перастаў гарлаць і рваць ланцуг. Заенчыў і шмыгануў у будку. Падышоў да вакна, устаў на заднія лапы. Зазірнуў унутр. Адразу за шклом ложак, і пад коўдрай нехта спіць, захінуўшыся з галавой. Прынюхаўся. Пахне чалавекам, але кім – невядома. Стукнуў кіпцюрамі па шкле. Там адразу запалілася лямпачка, і ў шыбе ўзнік заспаны твар Любы Галабурды, Толікавай цёткі. Віск адкінуў Ігнаську ад вакна. Ачомаўся толькі на беразе.
Зайшоў у ваду, папіў – лык, лык, лык, лык... Пабег да іхняга з Алегам «табара». Вогнішча амаль згасла – пад шэрым прысакам ледзве чырванелі вугельчыкі. Алег, скруціўшыся клубком, ляжаў амаль на гэтых вуголлях. Відаць змерз і сонны інстынктыўна запоўз на цёплы попел. Быў увесь перапэцканы ў ім. Ігнаська засмяяўся, але заместсмеху вырваўся гарлавы гук, нейкае гырканне. Алег падняў галаву, няўцямна паўглядаўся, потым ляніва прамармытаў: «П-шоў! Вон!» і пачаў мацаць вакол сябе. Нічога не намацаў і зноў заснуў. Ігнаська-воўк асцярожна адгроб ад яго вуголле. Проста, лапай...
...Наўсходзе заружавела. Ігнаська, скінуўшы мокрыя ад расы нагавіцы, накідаў на апошнія вугалёчкі ламачча і чакаў, каб яно разгарэлася. Ламачча дымела, дым выядаў вочы, але гарэць не спяшалася.
«Дзіўная справа, – думаў Ігнаська, – куды ні сяду, мяне паўсюль дым знаходзіць. А Алег дрыхне, і яму нічога, і дым на яго не ідзе...»
Сухія хваёвыя сукі падымелі-падымелі ды і разгарэліся. Полымя нясмела спачатку іх аблізала, а потым шуганула ўверх, прымусіла Алега адпаўзці. Ад Ігнаськавых нагавіцаў, развешаных на двух алешынах, уторкнутых у зямлю, пайшла пара.Рака ціхенька плюхала і звінела хвалямі. Ад яе, як і ад нагавіц, падымаўся лёгкі туманок. Золак працяў Ігнаську, але нягледзячы на холад, страшэнна захацелася спаць. Ён зняў кашулю, трусікі, голы ўвайшоў у раку. Дзіўна! У вадзе было цяплей, чым на паветры. Паплёхаўся, скінуў сон. Полымя скакала па дровах, але было ўжо не такое яркае, як уначы. Ігнаська пакруціўся насупраць, высах, сагрэўся. Апрануўся, потым штурхнуў Алега:
– Пад'ём, рыбак! Пара.
– Яшчэ рана, рана... – замармытаў Алег не расплюшчваючы вачэй. – Яшчэ паспім крыху...
– Хопіць спаць. Вунь, сонца ўжо ўзышло.
Насамрэч сонца яшчэ было не відно з-за лесу. Але ўжо зусім развіднела, магчыма яно там ужо выкацілася.
– Ну я кое сонца? Дзе ты бачыш сонца? – захныкаў Алег. – Толькі што заснуў, усю ноч не спаў. Нейкія сабакі тут швэндаліся. Глянь – харчы нашы не пакралі?
– Ага! Не спаў! Ажно арэшнік тросся – так хроп! Падымайся. Паглядзі на сябе – увесь у попеле! Распранайся і ў раку. Не паверыш – такая цёплая! Як малако.
...Жылка першага жыўца аказалася заблытанай вакол карча. Алег з разгарэўшыміся вачыма Ігнаську не пусціў разблытваць, кінуўся сам. Як быў – у кашулі і нагавіцах. Доўга плюхаўся, ныраў лад корч. Нарэшце вылез з пустой снасцю, сумны: «Нешта вялікае было. Заблытаў аб корч і сарваўся... Відаць, пушчак.» Алег замест «шчупак» кажа «пушчак», яму так здаецца весялей.
Другі жывец таксама быў заблытаны, і ў крышталёва празрыстай вадзе хлопцы заўважылі шчупака – стомлена стаяў, упёршыся рылам у падводны корань. Не такі ўжо, каб вельмі вялікі, але здаўся волатам.
Ігнаська памкнуўся было скінуць вопратку – як-ніяк была ягоная чарга лезці ў ваду, ды Алег, уздымаючы фантаны, ужо быў там. Не прайшло і хвіліны, як ён, трыумфуючы, падняў над водою за жылку шчупака з разяўленай пашчай. I ганарова, бы маршал на парадзе, панёс да берага. Алегаў твар свяціўся ад шчасця.
Заставалася тры крокі. I тут шчупак сабраў, відаць, апошія сілы, выгнуўся ў адзін бок, другі і саскочыў з гака. Плюхнуўся ў раку. Вады там было па костачкі, таму зверху на яго плюхнуўся жыватом Алег. Твар Алегаў ужо не выказваў шчасця. 3 вырачанымі вачыма ён мацаў пад сабою і мыкаў: «М-м-м! Ы-ы-ы! Т-т-трымаю!» Потым тузануўся і з роспаччу ўткнуў твар у пясчанае дно...
– Эх, ты! Чувырла! («чувырла» Ігнаськаўжываў замест «расцяпы», адкуль слоўца ўзялося не памятаў, але яно яму вельмі падабалася.) – За жабры трэба было! Чаго палез? Мая чарга! – Алег толькі вінавата маўчаў. Нават агрызацца не спрабаваў.
Лезці ў ваду правяраць наступнага жыўца не прыйшлося. Ігнаська пацягнуў за жылку і выцягнуў нечаланага снулага карасіка. «Бачыш, – сказаў Алег, – карасі ў бягучай вадзе не жывуць. Ці, можа, ім яна захалодная?»
Чацвёрты таксама быў нечаланы. «Усё, – нясмела нагадаў Алег, – я два праверыў, ты два. Далей давай па аднаму?»
– Ага, які хітранькі! – амаль закрычаў Ігнаська. – Я таксама хачу даставаць! Рыбу! А ты зноў упусціш!
– Не ўпушчу больш. Я думаў – ён добра на гак сеў, а ён, відаць, толькі крышачку зачапіўся. Можа – гак тупы? Ну і ўзяў за павадок, а трэба было пад жабры пальцы засунуць. Вось я табе абяцаю: больш ніколі не буду рыбу на жылцы трымаць, калі можна ўзяць у рукі.
Наступныя некалькі снасцяў былі без карасікаў, але пустыя. На восьмым мітусілася невялікая стронга. Даставаў Ігнаська з берага, бо карчы былі далекавата, і зацягнуць туды цяжкое грузіла рыба не здолела. Выбіраў і з заміраннем адчуваў удары на тым канцы... Выцягнуў і доўга любаваўся яркімі чырвонымі і чорнымі кропкамі па баках...
...Дадому сунуўся, як стары дзед. Ногі не ідуць, галава цяжкая і ўсё навокал нерэальным здаецца. Дзіва што – суткі не спаў! Таму татава і маміна хвала, якой так прагнуў, прайшлі неяк не так, як чакалася. А хваліць было за што – на лазовым дубцы матляліся тры ўвесістыя шчупакі і стронга.
Засынаючы, падумаў: вось як бывае – так марыў прыйсці з сапраўдным уловам, не драбязой, і прыйшоў. I – што? Хацеў дадумаць – што, але ўжо прагна спаў.
17.
Так і прадрых увесь дзень. Спаў бы і далей, але мама пабудзіла: «Уставай, Ігнаська. На заходзе няможна спаць, уначы заснуць не здолееш... Паеж, я табе рыбу пасмажыла, не еў жа колькі.!» I на стол патэльню са стронгай. Не хацелася есці спачатку, а як пакаштаваў кавалачак – смаката! – то і ўплёў усю рыбіну.
Пасноўдаўся па двары крыху, тут і сцямнела. Лямпу газавую запаліў. Спачатку трэба пахукаць унутр лямпавага шкла, каб запацела, потым запхацьтуды пакамечаную газету і круціць. Шкло становіцца чыстым, і святло ад лямпы – яркім. Не такім, як ад электрычнай, але літары добра відаць. Стаў падручнікі новыя праглядаць. Пахнуць прыемна. Трэба іх абгарнуць, каб не пэцкаліся.
Мама расказвала, што ў пятым класе ўсё інакш, не так, як у пачатковай школе. Кожны прадмет будзе весці асобны настаўнік. Будзе нямецкая мова. I руская. Геаграфія. Гісторыя.
... Ну што з таго, што не спаў на заходзе? Круціцца Ігнаська другую гадзіну ў ложку, а заснуць не можа. Прыкметы гэтыя – пра тое, што нельга на заходзе спаць – лухта. Забабоны.
За сцяной тата пахропвае. Камар над вухам звініць. Ігнаська і так ляжа, і гэтак, і пад коўдру з галовой – не ідзе сон.
Вакно ля ложка святлее. Падняўся, на пальчыках да вакна, зашчапку ціха-ціха – мама ото чуйна спіць! – па міліметру адшчапіў, раму гэтак жа, па міліметру. Хвілін мо дзесяць адчыняў, але адчыніў ціха. Праз падваконнік – на вуліцу. Холадна. Трэба было хоць нагавіцы з кашуляй захапіць, але позна ўжо.
На небе маладзічок танюсенькі. Заходзіць. Малады месячык рана, засветла ўзыходзіць і заходзіць да світанку. Тата казаў. Тата шмат чаго ведае. Пра пугача неяк распавядаў – здаецца ўначы яму ніякай небяспекі няма. Ну, калі на зямлю не садзіцца, дзе лісы ды ваўкі. Вырашана. Сёння – пугачом. I пабег да каменя. Бег і думаў – чаму ўначы лягчэй бегчы? Здаецца зараз так імкліва бяжыць, ніхто б не перагнаў. Удзень такога пачуцця ніколі не бывае... Ці можа гэта толькі здаецца?
...Зрок аказаўся нават яшчэ лепшы, чым мінулай ноччу, як ваўком быў. I слых – таксама. Здаецца колькі таго святла ад гэтага чэзлага маладзічка? Аж не – пугачынымі вачыма бачыць Ігнаська наваколле быццам днём. I палёт у яго зараз ціхі. Такі ціхі, што чуваць, як мышы ў траве размаўляюць.
Прыляцеў у Казіну, сеў на хваёвы сук. Побач з калоніяй грачынай. Гракі і галкі маладыя ўжо даўно на крыло сталі, але нанач усё роўна на тыя дрэвы, дзе гнёзды, прылятаюць. Аблепяць дрэвы, што аж чорна.
Загаманілі. Можа пачулі, яксадзіўся. Пугач – птушка самавітая, цяжкая. Куды б злётаць? Можа да школы ў Кіявец? Развітацца. Цікава – што там уперадзе, як складзецца ў Ракаўскай, але ж і сумна. Як-ніяк чатыры гады жыцця аддаў. I з сябрамі – Адзікам, Колем – разыходзяцца сцежкі. Яны ў Падневіцкую школу дакументы падалі, бліжэй да Івянца...
Над лесам, уздоўж дарогі – і не заўважыў, як ужо Кіявец. Файна ўсё ж паветрам перамяшчацца. Не тое, што пехатой клыпаць...
Рачулка ўнізе, мост, хаты. Школа ля рачулкі. А побач, на ўзгорку, царква. Даўней, калі тут Домка і Ляксандра вучыліся, пра-праі прадзед, школа царкве належала.
Ну чаму людзі ўначы так бачыць не могуць? Зайздросна. Ваўку і пугачу святла месяца і зорак хапае, а людзі ў гэты час быццам сляпыя. «Хацелася б мне мець такі зрок?» – падумаў і адразу адказаў сам сабе: «Не, усё ж не бачыць колераў кепска. Вось, каб удзень глядзець па-чалавечы, з колерамі, аўначы – як совы!»
Хацеў на дах школы прысесці, ды пачуў – нешта затрашчэла за царквой. Нячутна, як цень узляцеў вышэй і на крыж сеў. Пакруціў галавой (дзіўна – галаву можна лёгка назад лавярнуць – такая шыя стала рухавая!), агледзеўся. У двары царкоўным аўтамабіль стаіць, «козлік». Побач людзі мітусяцца. Чацвёра дзядзькаў. Трое звычайныя, а чацвёрты – міліцыянер. Дзверы царкоўныя ломікамі выламваюць. Размаўляюць ціха. Нешта незразумелае: «Парційны каміцет... Секрэтар... Опіум для народа...» Смяюцца. Дзверы трашчаць, але не паддаюцца пакуль.
«Што да чаго?» – падумаў Ігнаська. – «Каб былі хлапчукі, то зразумела болыи-менш. Мы ж таксама з Колем і Адзікам пад капліцу ў сутарэнне лазілі. На могілках паблізу Люцінкі. Цікава было. I страшна. Праўда, нічога там не знайшлі, перапэцкаліся толькі. А гэтым што тут трэба? Ды яшчэ ўначы? Можа, зладзеі, але што ў царкве скрасці? Не, якія зладзеі, што гэта я? Тут жа міліцыянер...»
Пакуль думаў, ды пытанні безадказныя сам сабе задаваў, зламалі замкі. Адчынілі і ўнутр увайшлі. Па шыбах блікі забегалі – ліхтарыкамі свецяць. Пачалі кнігі выносіць, у «козлік» складваць. Вялізныя кнігі, цяжкія, у скураных вокладках. Відаць вельмі старажытныя. Зараз такіх не робяць. Пасля загрымелаў царкве, забухала. Цікава стала Ігнасіку, спланіраваў і на дзверы сеў. Нахіліўся, каб бачыць, што там грыміць.
Ого! Ды яны там ламаюць усё, што пад руку трапляе! Ломікамі жалезнымі па абразах, па падсвечніках, пажырандолі. Твары ашчэраныя, дзікія. Такога нават днём сустрэнеш – спалохаешся. Хвілін пяць «папрацавалі» – быццам вайна прайшлася.
– Хопіць! Сыходзім! – закамандаваў міліцыянер, і ўсе подбегам кінуліся да выхаду. А Ігнаська зляцець не паспеў, толькі крылы расставіў – і ў промень ліхтарыка трапіў. Ажно закрычалі ўголас. А ў аднаго дык ломік з рук бразнуўся. Ігнасік ляцеў ужо і пачуў, як міліцыянер ушчуваў: «Чаго гэта вы? Савы не бачылі?» (Ха! Быццам сам з пярэпалаху не закрычаў!).
Ляцеў над лесам і бачыў – па шашы ў мінскі бок «козлік» імчаў. А з яго вокнаў аркушы выляталі. Усю дарогу да хутара ўсеялі. Далей не глядзеў. Ночы яшчэ кароткія. Трэба дахаты паспець, пакуль мама карову даіць не паднялася.
...Прачнуўся ад надакучлівай мухі. Яны ўвогуле непрыемныя стварэнні, а ў жніўні дык яшчэ і злымі становяцца, кусачымі. Спачатку спрабаваў ад яе пад коўдрай хавацца, але там горача, доўга не вытрываць. Прыйшлося вылазіць, а муха зноў... Які тут сон? У пярэднім пакоі мама нешта ўсхвалявана тату расказвае. Прыслухаўся.
– ...Бабы навінскія галосяць як па нябожчыку! Ходзяць уздоўж дарогі і аркушы ад святых кніжак збіраюць...
– Бу-бу-бу, – татаў голас неразборлівы.
– ...Кажуць – ніводнага абраза не пакралі, паламалі толькі ўсё. I кніжкі парваныя ўздоўж дарогі ажно да Міхалова параскіданыя. Участковага з Яршэвічаў выклікалі. I яшчэ з Валожына міліцыю чакаюць... Як думаеш – знойдуць?
Ох і цяжка трымаць язык за зубамі!
18.
3 месяц правучыліся, а потым заняткі спынілі і сталі кожны дзень вазіць выбіраць бульбу. I буракі. А старэйшыя класы – хмель.
Заняткі ў сярэдняй школе – гэта не тое, што ў пачатковай. Кожны прадмет асобны настаўнік выкладае. Ну, і самыя смелыя сталі з некаторыхурокаў збягаць. Гэта называецца «хадзіць у філоны». Напрыклад, не зрабіў ты хатняга задания па арыфметыцы і за гэта табе двойка пагражае. А ты замест уроку арыфметыкі ідзеш у хвойнік, што за школай. Хто там будзе правяраць, ці быў ты на папярэднім уроку? Аднакласнікі скажуць, што ты ўвогуле сёння не прыйшоў. Мо захварэў, а мо радоўку адбываеш...
3 урокаў збягаць Ігнаська не рызыкаваў. Ды і не было патрэбы. А калі на бульбу сталі ездзіць, на другі ж дзень у філоны пайшоў. Набраў поўныя кішэні бульбы і хмызамі – у лагчыну. Проста дзень быў такі сонечны, прыгожы, павучынне ў паветры лётала. Лясы наўкола пазалаціліся. А тут корпайся ўвесь дзень у зямлі! I яшчэ вельмі хацелася да каменя чароўнага...
...Лагчынай дабраўся да лесу, потым лесам да ракі і далей лукамі ўніз, куды Іслач цячэ. 3 гадзіну ішоў, стаміўся. Сабраў ламачча, вогнішча запал!^ бульбы напёк, паеў. I далей. Хутар родны Казіной абыйшоў, тата з мамай на працы, але хто яго ведае... Кажуць – беражонага Бог беражэ. А яшчэ – Бог не цяля, бачыць круцяля.
I не думаў, што так усё станецца... Як дабраўся Казіной, хмызамі, хвойнікам на схіле францішкоўскай гары да каменя, тут і ўбачыў: камень з месца ссунуты, зямля ўся ўзадраная гусеніцамі трактарнымі. Відаць поле ворнае пашыралі і валун ім перашкаджаў. Метраў на пяцьдзясят адсунулі. А галоўнае – перакулілі яго. Сляды святога Францішка ўнізе апынуліся. I тут як маланка ў галаву: «Сам вінаваты! Забыўся, пра што курапаткі казалі?»
У іхнім пятым «вэ» адны толькі дзеці з вёсак, што вакол Ракава. Ніхто нікога не ведаў спачатку. Ну і пачалі хлопчыкі адзін перад другім «выабражаць». I Ігнаська ў гэтае спаборніцтва – хто болыи значны – убіўся. Асабліва хацелася, каб на яго ўвагу Тамара Патаповіч звярнула. Бялявая, тоненькая, гнуткая, як лаза. I калі на белліце Марыя Іванаўна задание дала распавесці, хто як лета правёў, тут і распушыў хвост Ігнаська. Нехта кажа: «Я з бацькам сена нарыхтоўваў» – во дзіва! Або: «Кароў пасвіў», – яшчэ лелей! «У піянерлагеры быў», – ну, нічога сабе так... А Ігнаська як пачаў аповед, усе раты паразіналі – распавёў, як лётаў, як Толіка выратаваў, як ваўком цётку ягоную налякаў, як ад сокала ўхіліўся... Далей бы распавядаў, але дзеці хіхікаць пачалі, а Марыванна кажа: «Ты, Ігнат, сапраўдны Усяслаў-Чарадзей! Быў даўней у Беларусі князь, у Полацку. Ён – так у летапісе сказана – мог у розных звяроў ператварацца. «Тут дзеці зашумелі, загаманілі, а Сяргей Пашкевіч ляпнуў: «Ігнась-Чарадзей!» I ўсё, прыліпла. «Чарадзей», «Чарадзей» – толькі так і клікаць лачалі. Але пакрыху скарацілася мянушка. Зараз ужо проста «Чар».
– Што рабіць? – круціцца ў галаве Ігнаські. – Можа ўпрасіць трактарыста? Не, там два трактары патрэбны... Хто будзе слухаць хлапчука? Пасмяюцца толькі.
«Эх, ты! – гучыць быццам чужы голас у Ігнаськавай галаве. – Ніякі ты больш не Чарадзей, нават не Чар. Балбатун ты!»
19.
– Чар, ты пра што будзеш пісаць? – шэпча сусед па ларце, Валерка Кашалеўскі. – Я пра тое, як буду пракурорам. Пракурора ўсе баяцца, ён садзіць у турму.
– Пра машыну такую... Доўга казаць... Адчапіся. – Ігнаська мачае ў чарніліцу пяро, асцярожна страсае лішняе чарніла, нахіляе галаву і піша:
«Тэма сачынення: Мая мара.
Як я вырасту і вывучуся, я хачу вынайсці такі апарат, каб можна было, падключыўшыся да любой жывой істоты, адчуць тое, што адчувае яна. Такі апарат можна выкарыстоўваць паўсюль. Напрыклад, доктар можа падключыцца да хворага і адчуць, што ў яго баліць, бо сам чалавек не заўсёды ўмее правільна распавесці пра сваю хваробу. Або ветэрынар гэтак жа можа зразумець, на што хварэе жывёла.