Текст книги "Ігнась-чарадзей"
Автор книги: Павел Ляхновіч
Жанр:
Разное
сообщить о нарушении
Текущая страница: 1 (всего у книги 4 страниц)
Annotation
Перад галоўным героем кнігі Ігнаськам Сокалам паўстала адразу шмат выпрабаванняў. Найбольш сур’ёзнае – самота. Ён суцяшаўся марамі. І мары ягоныя здзяйсняюцца – Ігнаська знаходзіць чароўны валун, з дапамогай якога можа пераўвасабляцца ў каго і ў што захоча. З кожным новым пераўвасабленнем Ігнаська трапляе ў цікавыя, але і небяспечныя прыгоды. У школе ўзнікае першае яго дзіцячае каханнепрыязь да аднакласніцы. Імкнучыся звярнуць на сябе ўвагу абранніцы, Ігнаська парушае запавет і губляе чароўныя магчымасці. Але не перастае марыць.
Павел Ляхновіч
1.
2.
3.
4.
5.
6.
7.
8.
9.
10.
11.
12.
13.
14.
15.
16.
17.
18.
19.
Павел Ляхновіч
Ігнась-Чарадзей
Ігнась-чарадзей: аповесць / Павел Ляхновіч; мастак Віталь Буйвід. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. – 78 с.
1.
Валун на краі поля цёплы, што печ, і вялізны. Сапраўдная скала. Ігнаська распрасцёрся наверсе. У сінім, без адзінай хмаркі небе кругамі плавае бусел. Усё вышэй і вышэй. Ігнатавы рукі раскінуты ўшыркі, нерухомыя. Бусліныя крылы таксама нерухомыя.
«Глянь ты! Не махае і не падае. Нават падымаецца. Цікава, якая адтуль зямля? Вось бы ўзляцець як гэты бусел... – думае Ігнаська і з усхліпам уздыхае. – Нават не як бусел, а як крумкач, або як ястраб. I зверху – на Толіка. I дзюбай па галаве!...
Не. Як бусел лепей. Раскінуў крылы, і плывеш, плывеш... А Толіку я таксама добра надаваў! Аж заенчыў. Кусацца, канечне ж, не варта было, але што рабіць – схапіў за шыю, паваліў, наваліўся, што не ўздыхнуць. Справіўся! На два класы старэйшы! Ды яшчэ палку ўхапіў! – Памацаў вялікі сіняк на клубе. – Каб не тая палка, невядома чый бы верх быў.»
Валун, аблюбаваны Ігнасікам – на краі поля, што ля Францішкоўскай тары. За полем – Навіны, вёсачка ў адну вуліцу, за ёй – чортава балота, туды Ігнась не ходзіць, баіцца змеяў. Хоць ніводнага разу тых змеяў не бачыў.
Злева, за які кіламетр ад вёскі – лес, а на ўскрайку лесу – хутар. Ігнаська з таго хутара. Сумна яму ў час вакацыяў, таму бегае да навінскіх дзяцей гуляцца. А тут гэты Толік з Мінску прыехаў, задавака. Ходзіць з малымі і здзекуецца. I тое яму не так, і гэта не гэтак. I размаўляеце вы няправільна, і апранаецеся, і паравоза баіцёся... Даўся яму гэты паравоз! Ніхто яго не баіцца, хоць і бачылі толькі ў кіно. А сам Толік? Каровы баіцца, індыка таксама. Гусей. Елкі ад хвоі не адрознівае! Грака ад вароны!
«Вада не в студні, студень, эта еда такая, вада в калодцы!»—«Самты– калодка!» Вось і пабіліся...
Кепска, што пакуль Толік не з'едзе, нельга будзе да Паўлюкоў на тэлевізар хадзіць. На Ігнатавым хутары электрычнасці няма. Можна было правее – тата казаў – але за свой кошт, ім не здужаць.
На ўсе Навіны два тэлевізары – у Паўлюкоў і Харужыкаў. То як фільм які – паўвёскі ў адных, паўвёскі ў другіх. Неяк глядзелі гімнастыку, спаборніцтвы. Дык Паўлючыха кажа – гэтага не можа быць. Каб людзі такія штукі рабілі. «Гэта, – кажа, – ток!» Паспрабаваў Ігнаська растлумачыць, што гэта спорт такі, што гэта на самой справе, ды дзе там! Ледзве з хаты не выгнала! Хоць і старая, гадоў сорак, а не ведае нічога...
3 тае пары пачаў Ігнат вучыцца на руках хадзіць і сальта круціць. Падаў, сінякі набіваў. Часам нават кроў з носу ішла. Але ж навучыўся! Не так, каб ужо надта добра, але метраў дзесяць прайсці мог. А сальта – калі з якой-небудзь купіны, то добра, на ногі станавіўся, а калі на роўным, то ўвесь час на «пятую кропку». Прадэманстраваў Паўлючысе – плюнула: «Ат! Дурнота!».
Добра тут. Зверху сонейка грэе, знізу камень. Мпявасць ва ўсім целе. Пацягнуўся, ажно хрыбетнік шчоўкнуў, перавярнуўся на жывот. Камень ля самых вачэй цёмна-шэры, шурпаты. Калі прыгледзецца – крупінкі відаць. Шэрыя, жоўтыя, чорныя, розныя. Мурашка спяшаецца. Відаць хоча хутчэй у свой мурашнік трапіць. Барозначкі па паверхні. Яны для мурашкі як канавы глыбокія. Пальцамі па барозначках правёў. Здаецца, гэта літары нейкія. Прыпадняўся на кукішкі. Так, літары. Але ўсё лішайнікам зарасло, і мохам. Не прачытаць. А гэта што? Падобна на сляды чалавечыя. Быццам стаяў тут, на краі каменнай пляцоўкі босы чалавек, і пакінуў сляды... Можа калісьці, даўней, гэты камень быў не камень, а... як гліна. А потым закамянеў, як у горне. Ігнась бачыў шмат разоў – дзядзька Жылінскі круціў з мокрай гліны вазонніцы. Потым высушваў іх і абпальваў у печы адмысловай. I тады гліна станавілася як камень. Толькі крохкая, ад удару б'ецца. Але цвярдая і ваду не прапускае. I гладкая. А камень шурпаты. То можа валун гэты даўней быў з іншай гліны, іншага гатунку? I даўнейшы чалавек гадоў можа тысячу таму... не, нават болыи за тысячу, мо сто тысячаў, пакінуў на мяккай грудзе адбіткі ног. А груда ляжала ў лесе і здарыўся пажар. I сляды закамянелі ў пажары, як вазонніцы дзядзькі Жылінскага ў горне...
Ігнаська ступіў босымі нагамі ў сляды. У яго – трыццаць сёмага памеру. А сляды болыиыя, няйначай саракавога. Пастаяў, паглядзеў уніз, пад камень – ці няма там якіх сукоў, або – барані Бог – бітых бутэлек, расставіў убакі рукі і скокнуў уніз, крутануўшы сальта. Ужо ў паветры пашкадаваў аб неабдуманым учынку. Чакаў моцнага ўдару і болю, але прызямліўся надзіва мякка і неяк запаволена. Рукі быццам трапілі ў ваду – упёрліся ў паветра, раптам пругкае і шчыльнае. А цела, толькі што разагрэтае і млявае, стала лёгкім і паслухмяным. Апусціў расстаўленыя ўшыркі рукі – і зямля знікпа з-пад ног, а ён нечакана зрабіў вялізны скачок. Прызямляючыся, інстынкгыўна глянуў уніз і пахаладзеў: замест знаёмых кожнай драпінай загарэлых лытак – аранжавыя птушыныя ногі з чатырма расстаўленымі кіпцюрастымі папьцамі. Тры пальцы ўперад, адзін назад. Буспіныя ногі! I замест рук – белыя з чорным крылы! Хацеў закрычаць – толькі дробна заляскаў дзюбай. Ператварыўся ў бусла.
2.
«Што за дзень?! – думаў Ігнаська, шпацыруючы вакол валуна цыбатымі нагамі. – ЗТолікам гэтым пабіўся, цяпер вось зусім нешта незразумелае– як у такім выглядзе дадому заявіцца? Хто паверыць, хто хоць бы здагадаецца, што гэта не звар'яцелы бусел, а – іхні сын, Ігнат Сокал?»
– Ч-ж-ж-ы-рр-к! – пачуўся рэзкі крык, і з травы шустра, нават можна было зблытаць з нейкімі звяркамі, выбеглі на чыстае дзве рабенькія птушкі. Вельмі падобныя, але адна ярчайшая, з чорнай дужкай на грудзях – Ч-ж-ж-ы-рр-к! Дзеці! Схаваліся!
Курапаткі насцярожана касілі вочкамі на Ігнаську-бусла.
– Буслы зараз на чортавым балоце – ловяць жаб, мышэй і вужоў для буслянятаў! Ты хто? – праціўкала ярчайшая курапатка. Курапатка-пеўнік, так іх клічуць, бо няма такога слова – «курапат».
– Я?! – затрашчэў дзюбай ушчэнт здзіўлены Ігнаська. – Я Ігнаська. Я што – цябе разумею? А ты мяне – таксам а?
– Ч-ж-ж-ы-рр-к! Хі-хі-хі! Мы бачылі, як ты з чароўнага каменя кульнуўся, – дзярпучым высокім голасам прапішчэла курапатка-курачка.
– Не кульнуўся, а скочыў! Сальта зрабіў.
– Хі-хі-хі! Ц-ц-ы-р-р-к! Пачакай, я дзетак збяру. Ты не схопіш маіх дзетак? Буслам толькі дай волю – усё, што праглынуць могуць – хапаюць. Абжоры!
– Я не бусел. Я – Ігнаська. Я не ем ні жаб, ні вужоў, ні мышэй. Hi малых курапатак.
– Ц-ц-ы-р-р-к! Дзеткі! Да мяне! – з травы да матулі пабеглі з тузін пушыстых камячкоў, вельмі падобных да куранятаў, толькі зусім малюпасенькіх, і не жоўтых, а пярэстых – каб лацвей было хавацца ў траве. Палезлі пад расстаўленыя крылы.
Дачакаўшыся, пакуль апошняе птушаня схаваецца ў матуліным пер'і, пеўнік загаварыў звонкім рэзкім голасам:
– Даўно-даўно, Ігнаська, так даўно, што нават уявіць цяжка, жыў адзін чалавек. Яго клікалі Францішкам, а родам ён быў з места Асізы. Дык гэты Францішак вельмі любіў усё жывое – і расліны, і птушак, і звяроў. Ён ніколі не лічыў іх ніжэйшымі стварэннямі, а адносіўся як да братоў, з любоўю і павагай, якой не меў ніводзін чалавек у свеце. За гэта птушкі і звяры палюбілі яго, і давяралі. Францішак нікому не жадаў благога, і ўсё жывое наўзаем жадала дабра яму. I за сваю любоў ён атрымаў дар разумець мову звяроў і птушак, а людзі прызналі яго святым. Тыя сляды на камені – сляды ягоных ног. Гэтую вось гару людзі і жывёлы называюць Францішкоўскай – у яго гонар. А гэты валун, дзе некалі стаяў святы Францішак, ён чароўны. Калі наступіць на іх, падумаць, або вымавіць, у каго хочаш ператварыцца, а потым перакуліцца праз галаву – то і ператворышся.
Пеўнік скончыў і ганарыста выгнуў грудзі. Курачка ляжала падціснуўшы ногі і расставіўшы ўбокі крылы, з-пад якіх то вытыркаліся, то хаваліся ў пер'і галоўкі птушанятаў. 3-за гэтага пер'е курапаткі ўвесь час варушылася і яна была падобная на купіну з пажухлай травой, якую разьдзімае ветрык.
– Ага! Значыць, калі я кульнуся зноў, падумаўшы, або крыкнуўшы... што я павінен крыкнуць? «Ігнаська»?
– Крыкні «чалавек!» – прымеш выгляд, які меў дагэтуль, станет самім сабой. – джыркнула курапатка-маці. – Менавіта крыкні, а не падумай, так бяспечней, бо мала якая думка можа ўскочыць у тваю галаву...
– Дзякуй вам! А то я ляжаў тут на камені, марыў лётаць, як бусел, а калі раптам зрабіўся буслам – спалохаўся, што гэта назаўсёды. Вельмі ўжо нечакана ўсё адбылося!
– Так, Ігнаська. Цікава пабыць у чужым целе, адчуць і зразумець іншых, але найдаражэй заставацца самім сабою. Толькі будзь асцярожным, Ігнаська. У чужым выглядзе цябе будзе падсцерагаць шмат небяспечнага. Асцерагайся. I не спрабуй ператварыцца ў нешта нерухомае – у расліну, напрыклад, ці камень. Тады ты не здолееш вярнуцца да валуна і зноў прыняць чалавечы выгляд. А яшчэ запамятай, Ігнаська – калі каму раскажаш пра гэты камень, то для цябе і для таго, каму раскажаш, ён стане звычайным валуном. Ну, удалага палёту! – і сям'я курапатак нырнула ў высокую траву. I яшчэ доўга было відаць, як аддаляючыся яны варушылі травінкі.
Ігнаська ўзмахнуў рукамі-крыламі, і яго падкінула ўверх. Не паспеў махнуць другі раз, упаў на зямлю, спружыніў нагамі, адштурхнуўся, падскочыў, махнуў, яшчэ, яшчэ – і заслізгаў у паветры. Паляцеў!
«А гэта, аказваецца, нялёгка, – думаў ён, – ніколі б не падумаў, што махаць крыламі – такая цяжкая праца!»
Унізе праплыў луг, пачалося жоўтае жытнёвае поле. I над полем яго раптам панесла ўверх.
Ігнаська расставіў крылы, і болыи не махаў, адпачываў, а яго падымала ўсё вышэй і вышэй.
«Ага! Вось чаму той бусел, што я бачыў, лежачы на валуне, кружыў над полем!—здагадаўся Ігнаська. – Поле нагрэлася, ад яго нагрэлася паветра. А гарачае паветра заўсёды імкнецца ўверх. Нават у лазні, дзе парацца, гарачае паветра пад столлю, а ўнізе – болыи халоднае. Т ак узнікае вецер – знізу-ўверх. Гэты вецер падымае, і не трэба махаць і стамляцца.»
Ён кружыў высока, наш мат вышэй лесу. Калі губляў вертыкальны паветраны паток, што «дзьмуў» з жытнёвага поля, то пачынаў слізгаць уніз. Гэта нагадвала слізганне зімой з ледзяной гары на кавалку фанеры. Гэтак жа свішчэла ў вушшу і было страшнавата. Але Ігнаська хутка прылаўчыўся кіраваць целам у паветры. Нават не думаючы, як гэта робіцца. I ён слізгаў так, каб зноў апынуцца над полем. I яго зноў узносіла ўвышыню.
За лесам выгінастай стужкай блішчыць рака. Вунь туды, дзе да яе з лесу выходзіць сцежка, Ігнаська і навінскія дзеці ходзяць купацца. Хлопчыкі пабудавалі сабе з дзірвана ўзвышэнне, каб скакаць у ваду. А Ігнаська скакаць не любіць. Пазалетась адпачывалі паблізу хутара «дачнікі» – сям'я з Мінску, бацька, маці і іхняя дзяўчынка. Малая зусім. Паставілі намёт на беразе і жылі ў ім два тыдні. Падружыўся Ігнаська з дзядзькам Юзікам. Ён трэнер па боксе, паказваў Ігнаську розныя ўдары, расказваў як сілу накачаць. А на развітанне падараваў маску для нырання. Надзеў яе Ігнаська, нырнуў, і ледзве не закрычаў ад захаплення. Якая там прыгажосць! Трава – ярка-зялёная, тонкая і доўгая, быццам жаночыя валасы, на плыні палошчыцца. На дне кялбы чародкай стаяць. А пад карчом – шчупак!. Дзірка ў беразе – гэта ўваход у бабрыную нару. Іх шмат тут. Паўсюль лаза пагрызеная. Бабры карой харчуюцца. Часам, калі прыходзілася познім вечарам ці ўначы на рацэ быць, то чуваць, як яны дрэвы грызуць. Хруп-хруп-хруп-хруп. Валяць таўшчэразныя дрэвы, а потым галіны адгрызаюць і цягнуць пад ваду. Там запасы на зіму робяць. Каб не ўсплылі, у бераг галінкі ўторкваюць. Адзінае, што засмучае Ігнаську ў час нырання – толькі нырнеш, трэба вынырваць, каб паветра дыхнуць. Добра бабрам, або выдрам – тыя хвілін па пяць могуць за паветрам не падымацца.
Трэба будзе паспрабаваць у бабра ператварыцца, або ў выдру. У выдру лепей, бабёр на беразе не вельмі спрытны, а ад таго чароўнага валуна да ракі кіламетра паўтара будзе. Выдрай лепей. А яшчэ трэба ў сокала ператварыцца. Раз ён па прозьвішчу Сокал, то хай пабудзе сокалам. Сапсанам. Ігнаська браў чытаць у бібліятэцы кніжку «Звери и птицы нашей страны», вельмі цікавая, дык вычытаў, што сокалы – гэта не адна птушка, а цэлая група. Ну, як сабакі бываюць розных пародаў, так і сокалы – ёсць сапсаны, крэчаты, каршачкі...
Надакучыла Ігнаську над полем кружыць, знізіўся, уздоўж Навінаў паляцеў. На выгане хлопцы ў футбол гуляюць. На адну браму. Яна там і ёсць толькі адна. Другую ставіць паленаваліся. Гэта ж з лесу трэба жэрдкі цягаць, ямы капаць. Паставілі адну браму, пакуль за жэрдкамі для другой у лес ісці, вырашылі крыху мяч паганяць. I ўсё. Болыи ніхто не пайшоў. Так і засталася адна брама. Тата сказаў, што няма нічога болыи сталага, чым часовае.
Прызямліўся крыху ўбаку ад хлопцаў. Атрымалася лёгка, быццам усё жыццё гэтым займаўся – каля самай зямлі ногі крыху ўперад, а крылы ўбакі і вертыкальна, каб затармазіць. I лёгкі ўзмах. Спыняешся, крыху ўверх, і быццам з ганку саскочыў. I крылы скласці на спіне. Зручна так.
Хлопчыкі вясковыя як ганялі мяч, так і ганяюць, а Толік адразу палку ўхапіў (што за звычка – як што, за кол хапацца!) і да яго. Прыйшлося адразу ўзлятаць. Да хутара роднага пехатой з паўгадзіны дабірацца, а тут меней, чым за хвіліну даляцеў. I сеў на даху. Нічога асабліва новага адсюль не відно, і раней тут бываць прыходзілася, хоць тата з мамай забаранілі на дах лазіць. Гонта ламаецца. Толькі сёння цікава, як бацькі адрэагуюць.
Мама ля ганку бульбу шкрабе. Бульбу, пакуль маладая, чысцяць не абразаючы лушпайкі, а шкрабуць. I вараць яе з кропам. Такая смаката! Асабліва са смажанымі скварачкамі. Або з кіслым малаком. Успомніў Ігнаська, што са сняданку яшчэ не еў, аж у жываце засмактала. Трэба ляцець да валуна, чалавечы выгляд прыняць. Не есці ж яму жаб! Уявіў, што жабу жывую глытае. Нічога. А раней дык і званітаваць магло.
А мама скосу глянула на яго – яна ж не ведае, што гэта Ігнаська – і тату з хаты кліча: «Бацька! Бацька! – а як выйшаў – Глянь, бусел на хату сеў. Можа месца для гнязда шукае. Ты б зацягнуў на дах кола, ці барану. Хай гняздзяцца. Кажуць, буслы на хаце – прыкмета шчаслівая...». «Не ,– запярэчыў тата, – запозна ўжо гняздзіцца. У іх маладыя хутка на крыло стануць. Можа проста адпачыць сеў.» I забыліся пра бусла. Пачалі гутарку пра Ігнаську. Смешна! Ігнаська ходзіць па вільчыку і слухае, што пра яго кажуць. Падслухоўваць увогуле нядобра, але ж Ігнаська не хаваецца, а значыць і не падслухоўвае...
– ...Як пайшоў з раніцы на вёску, дык дагэтуль не было. Нават паесці не прыходзіў. Нешта я ўжо хвалююся, – мама кажа.
– Распусцілі мы яго! – тата. – Сыходзіць без дазволу! Швэндаецца колькі хоча! На рэчку без дарослых ходзіць. Далібог, калі прыйдзе зацемна —налупцую!...
О! А гэта ўжо сур'ёзна. Сонца за лес садзіцца, спяшацца трэба. Узмахнуў крыламі.
«На рэчку без дарослых!». Дачакаешся, каб вы на рэчку пайшлі... У вас ніколі на гэта часу няма! «Налупцую!». Тата кажа, што ў выхаванні дзяцей і сабак часам трэба дапускаць «балявое ўздзеянне». Г эта так закавырыста ён лупцоўку называв. А мама – што дзяцей біць нельга! Хоць аднойчы, даўно...
3.
... Было не балюча, а страшэнна сорамна. Спачатку Ігнаська адчуў на сваім каўняры цвёрдую руку. Потым рука лёгка, бы кацяня, выняла яго з-за парты. Другой рукой Яніна Паўлаўна ўхапіла кіёк, якім папраўлялі дровы ў стаяку, і, не выпускаючы каўняра, пачала Ігнасіка моўчкі лупасіць, быццам пыл выбівала з ягонага шэрага пінжачка. Дзеці спалохана прыціхлі. Ад кійка пасля кожнага ўдару адламваўся кавалачак, і настаўніца спынілася толькі калі ад яго амаль нічога не засталося...
На ўроку працы першакласнікі (увесь кпас – шэсць хлопчыкаў) вучыліся падшываць насоўкі. А на вуліцы пачыналася вясна. Радасна пахла набрынялымі пупышкамі, захліпаліся шпакі, шкварчэлі быццам раскалены тлушч. За школкай, у рачулцы на пясчаным дне стаялі чародкі сліжоў і кялбоў. Іх можна лавіцьу кош. Адзін ставіць кош упоперак, а другі заганяе... А тут сядзі і корпайся іголкай у кавалку тканіны. Не мужчынская справа... Думкі Ігнасікавы былі там, на вуліцы. I ніякай канцэнтрацыі на справе не было. Таму і ўткнуў нечакана іголку ў палец. Ды так глыбока, балюча, што гучна войкнуў.Невядома, што такога смешнага ў гэтым войканні, але ўсе зарагаталі. Абодва класы, бо вучыліся адначасова першы з трэцім. У школцы толькі адно класнае памяшканне, і адна настаўніца. Яніна Паўлаўна – яна для Ігнасіка толькі ў школе Яніна Паўлаўна, а дома – матуля. Першым часам блытаўся Ігнасік – дзе як называць – а потым нічога, прызвычаіўся.
Галоўнае – ну што тут смешнага, калі чалавеку баліць? Дык не – рагочуць! I нават пальцамі паказваюць! I Адзік Шульман—сябра называецца! – гучней за ўсіх!
Зашумела ў Ігнатавай галаве, такая злосць нахлынула, што размахнуўся, і ад усяе душы ўрэзаў ляпаса поўху да каго дастаць здолеў – суседу па парце, Адзіку. Тут і адчуў на каўняры цвёрдую руку. Нават не думаў, што матуля такая дужая...
– Ты ведаеш, бацька, што наш Ігнасік сёння ўтварыў? – паведаміла матуля дома тату, – Даў па твары доктараваму сыну, да канца заняткаў шчака гарэла.
– А мамка мяне палкай набіла! – паспяшаўся Ігнасік. Маўляў рахунак ужо аплочаны. Паўторна разлічвацца не хацелася. I, каб узмацніць вартасць расплаты, дадаў: – Біла, біла, ажно палка паламалася!
– Ну, ужо скажаш – палка! Кіёчак, з мезенец таўшчынёй! А інакш – падумаюць, што настаўніца дазваляе сыну дзяцей біць. Ды яшчэ ў антысемітызме абвінавацяць. Ды ў гарана паведамяць...
– А за што ён таго жыдзянятка стукнуў? – Пацікавіўся тата. Спакойна пацікавіўся, значыць рахунак залічаны.
– Рыгор! Ну як ты кажаш! Пры дзіцю! Ігнасік, ніколі не кажы так, як тата. Трэба казаць – яўрэй!
– А чаго ён смяецца?! – Ігнасік ужо ўпэўнены, што спагнанняў болыи не будзе. – А што такое «яўрэй»?
– Гэта нацыя такая... Вось Аркадзік – яўрэй. А ты – беларус.
– Адзік – яўрэй? Я – беларус? – Ігнасік на хвіліну задумваецца, – А як гэта?
– Што – «як гэта»? Фармулюй пытанні дакладней. Ты хочаш спытаць, чым адрозніваюцца яўрэі ад беларусаў? Ну, вось мы размаўляем па-беларуску, а ў яўрэяў ёсць свая мова, яўрэйская.
– У Адзіка ёсць свая мова?
– Ён размаўляе таксама па-беларуску. Бо жыве сярод беларусаў. А зараз запамятай – ніколі не кажы слова, ну, што тата сказаў.
– Жыдзянятка?
– Ігнат! Апошні раз! Яшчэ раз пачую – наб'ю, далібог!
– Кухталя даць шмат розуму не трэба, – сур'ёзна кажа тата, – Сапсаваць адносіны лёгка. Ты б папрасіў у Аркадзіка прабачэння, Ігнась...
...Як гэта цяжка! Перад пачаткам заняткаў Ігнасік з пылаючым тварам перахапіў Адзіка на ганку, і не ў змозе падняць вочы, прамармытаў:
– Я гэт-та... Не хацеў... Яно неяк само... Давай... Мір?
– А я ўжо не злуюся! – Шырока ўсміхнуўся Адзік. – Мір!
I, як дарослы, працягнуў руку. Потым, на ўсіх перапынках яны не адыходзілі адзін ад аднаго. А ідучы дадому, Ігнасік паведаміў: «Адзік! Тата казаў, што ты – яўрэй.»
Адзік раптам спахмурнеў і неахвотна выціснуў:
– Ну, яўрэй... Толькі ты пра гэта нікому не кажы... Добра?
– А чаму?
– Так трэба...
– А чаму?
– Ну, трэба так!..
Чаму так трэба, Ігнасікспрабаваўдадумацца вечарам. Такі недадумаўся. Яўрэі, беларусы... У Адзіка – свая мова, не такая, як у яго... Цікава – у птушак і звяроў ёсць свая мова? Агульная на ўсіх? Ці ў кожнай пароды – свая? Думкі блыталіся...
4.
...Кульнуўся з валуна, носам у траву. Устаў, агледзеў сябе. Нармальна прайшло. Во, каб хто ўбачыў, як на валун бусел сеў, а потым праз галаву пачаў кульбіты рабіць! Падумаў бы – ці бусел звар'яцеў, ці ён сам трызніць.
На сцежцы курапаткі: – Ч-ж-ж-ы-рр-к, Ч-ж-ж-ы-рр-к! Тыя ж самыя, толькі зараз незразумела, што яны кажуць. Глядзяць недаверліва, але не ўцякаюць. Прысеў, паклікаў: «Ціп-ціп-ціп!». Падбеглі. Пагладзіў асцярожна курачку: «Мне дадому трэба, сонца садзіцца, а тата адлупцаваць абяцаў. Бывайце, любыя птушачкі.» I паімчаў праз луг.
– Ну? – Тата хмурыцца, але Ігнаська бачыць, што ён толькі напускае на сябе строгасць, а насамрэч ледзве стрымліваецца, каб не заўсміхацца.
(Вось жа звычка ў гэтых дарослых – «нукнуў» і чакае нейкага адказу... Што я павінен яму казаць? Як стану дарослым, ніколі не буду задаваць такія пытанні. «Ну...»!).
– Гэт-та... Я не зразумеў...Ты нешта пытаешся?
– Колькі разоў было сказана: дарослым нельга казаць «ты»!
– А як звяртацца? «Вы нешта пытаеце, тата»?
– Ну, гэта ўжо залішняе... Па твары відаць, што тата вось-вось разрагочыцца. Дастатковатак: «Тата нешта пытаецца?» Так! Тата пытаецца... Дзе насіла цэлы дзень ягонага лайдака? Дома хлеба няма ні скарынкі.
Заўтра ж сходзіш у Мендыжэчы за хлебам.Мендыжэчы – гэта вёска за лесам. Туды брукаваная шаша вядзе. Там крама, у хаце бельманаўскай. Хлеб, газа, гумовікі. Раз на тры-чатыры дні Ігнаську пасылаюць туды. Купляць хлеб – ягоны абавязак. I яшчэ ламачча насіць з лесу. У хаце дзве печы – адна вялікая, з ляжанкай, другая – «стаяк». У вялікай мама есці гатуе, яе дровамі паляць. А стаяк – ламаччам з лесу. Калі моцная спёка стаіць, то ежу на вуліцы гатуюць. Для гэтага тата з цаглін агмень склаў, яго таксама ламаччам паляць. А стаяк летам «адпачывае», таму зараз Ігнасік толькі зрэдку сухія палкі з лесу цягае. А зімою то кожны дзень на лыжы – і ў лес, ён адразу за плотам.
5.
У Мендыжэчах даволі хлопцаў, але неяк так здарылася, што Ігнаська з імі не знаёмы. Бо ў Мендыжэчах свая школа, а Ігнаська ходзіць у іншую, у Кіявецкую. Кіявецкая хоць і далей, але там матуля настаўніцай працуе. I навінскія дзеці ў Кіявецкую ходзяць. Вось і атрымалася, што навінскіх Ігнаська ведае, а Мендыжэцкіх – не.
Кіявецкая школа старая. Там прапрадзед Ігнасікаў вучыўся, Дамінік, і прадзед, Ляксандра, і дзед, Пётрусь, і тата. I вось Ігнасік яе скончыў. Увосень, у пяты клас у Ракаўскую школу пойдзе. Далёка, восем кіламетраў.
Пайшоў за хлебам не шашой, шашой нецікава, аляснымі сцежкамі, праз Казіну. Гэты лес, што паміж Мендыжэчамі і хутарам, Казіной называюць. Невядома чаму. Ігнаська пытаўся ў таты, а той толькі плячыма паціснуў. «Казіна, ды Казіна, – кажа, – так заўсёды называлі».
Ідзе Ігнаська праз Казіну асцярожна. Пройдзе крокаў трыццаць, спыніцца, паслухае, паглядзіць. Вось вавёрка на елцы зацокала. Выглядае з-за стаўбура адным вокам. Паспрабаваў Ігнаська абысці елку, каб усю вавёрку ўбачыць – дзе там! Ігнаська вакол дрэва, і вавёрка вакол стаўбура, прыкрываецца ім. Спрытнюга! Што заўсёды дзівіла Ігнаську – гэта як яны могуць па дрэве галавою ўніз спускацца? Уверх – зразумела, кіпцюрамі чапляюцца за кару. Так нават кошка ўмее. Але кошка з дрэва задам спускаецца, а вавёрка – уніз галавою. I не падае!
Нешта зашамацела ў лістоце, і вылецеў вехіра, галуб дзікі. Паклаў Ігнаська на сцежку сетку-авоську і грошы, каб рукі вызваліць, бо ўсё лета нічога не насіў апрача трусікаў, а ў іх кішэняў няма. I палез на ясень, адкуль той галуб вылецеў. Заўважыў у кроне сухіх галінак купку. Можа гняздо? Памалу-памалу – дабраўся амаль да вяршынкі, а там у разгалінаванні – сапраўды гняздо. I галубка сядзіць, трывожна вочкам паблісквае. Працягнуў Ігнаська руку, каб пагладзіць, як учора курапатку гладзіў, не вытрымала, зляцела. Шумна так крыламі заляскала. Гэта ў галубоў сігнал трывогі. Не ведае, дурненькая, што Ігнаська нічога кепскага не меўся зрабіць. Зляцела, а ў гняздзе двое птушанят. Ды якія брыдкія! Голыя, ружовыя, няўклюдныя! Ну быццам пацучаняты! Няўжо з іх такія прыгожыя галубы вырастуць? Доўга глядзеў на іх Ігнаська і думаў, параўноўваў з малымі курапаткамі, што ўчора бачыў. Тыя, можа з дзень, як вылупіліся, а ўжо шустрыя, бегаюць, тату з мамай слухаюць – вунь як зашыліся ў траву, калі бацька схавацца закамандаваў! А галубяняты дык ледзьве варушацца. Або ўзяць зайцаў і трусоў. Здаецца – ну такія ўжо падобныя! Амаль аднолькавыя. Знаходзіў часам Ігнаська зайчанятаў, маленькіх, на далоні памяшчаюцца – відаць толькі што народжаных. Дык яны хоць і малыя, а ўжо відаць – зайцы. У поўсці, вочы глядзяць. А трусяняты народзяцца – ну быццам гэтыя галубы малыя – ледзве варушацца, голыя, сляпыя, у ружовай тонкай скуры. Чаму так? Злез з дрэва і ў задуменні пайшоў далей. А як дайшоў да крамы, адчуў – чагосці не хапае...
Ну што за лёс! Грошы і сетку ў Казіне забыўся! Ажно горача стала ад думкі, што нехта там жа пройдзе. Кінуўся бягом назад, пыл закурэў з-пад босых пяткаў. Прыбег да ясеня з гняздом вехіры—ляжаць там на сцежцы ягоная авоська і рубель. Пашанцавала. Хоць хто там пойдзе сцежкай, калі дарога побач...
Вярнуўся ў Мендыжэчы, хлеба купіў. Шэсць боханаў. Рэшту, восем капеек, пад гумку трусоў закруціў. Закінуў авоську за плечы і назад пасунуўся. Цяжкавата.
За маслазаводам куча каменнага вугалю насыпана. I з-за яе «абстралялі» Ігнася. Двое хлопцаў пачалі кавалкамі вугалю кідацца. Відаць было, што проста так кідаюцца, не стараюцца пацэліць. Можа пазнаёміцца хочуць. Добра было б, а то ў Навіны хадзіць гуляцца не выпадае, пакуль Толк не з'едзе. Нагнуўся, падняў кавалак вугалю, ды і шпурнуўу адказ. Нават авоську са спіны не здымаў, і не цэліў зусім.
Не, дзень сёння нейкі няўдалы! Дакладна ў лоб вышэйшаму бамбануў! Каб і хацеў так пацэліць, то не здолеў бы. А тут – на табе! Войкнуў хлопец, схапіўся за твар, і ўпаў за кучай. А другі над ім схіліўся. Што на вайне, далібог! Зараз паранены расчухаецца, і ўдвох яны Ігнаську будуць біць. I хлеб у пыле выкачаюць. Потым бацькі ў разбіральніцтва ўцягнуцца. Трэба ўцякаць, хоць і сорамна. I нязручна – з такім грузам за спіною...
...Захэканы і ўспацелы забег у Казіну, азірнуўся. Не, не даганяюць. Відаць моцна прыклаў тым вугалем. Ну вось, цяпер яму ні ў Навіны, ні ў Мендыжэчы сунуцца нельга. I як цяпер за хлебам хадзіць? А тут што? Ну што гэта за лёс такі?! Гумка раскруцілася, рэшту згубіў, пакуль бег. Дзе ты яе зараз знойдзеш – пяць капеек і тры. Упалі ў пыл, як у ваду.
6.
...Распрасцёрся Ігнаська на «сваім» валуне. Сумныя думкі ягоныя. А раптам таму хлопцу вока пашкодзіў? Не за сябе страшна, за яго. Хоць і за сябе таксама. Можа злётаць буслом у Мендыжэчы, разведаць? Цэлыя вочы ў таго хлопца, ці барані Бог – не.
Буслом занадта заўважна. Так разведку не робяць. На якую птушку мала ўвагі звяртаюць? На вераб'я. Але далекавата вераб'ём адсюль да Мендыжэчаў ляцець, малы вельмі. Галкай! На галку ніхто ўвагі не зверне, а даляцець ёй адсюль – раз плюнуць.
Яшкаўзгадаўся. Па-залетась, ці па-за-па-залетась зграшыў Ігнаська. Злазіў да гнязда, ды малое галчаня дастаў. Ужо ў пер'і было, але яшчэ не лётала. Бацькам схлусіў (другі раз зграшыў), што пад дрэвамі знайшоў, выпала маўляў. Галчаня тое крычала ўвесь час, есці прасіла. Карміў чарвякамі дажджавымі, конікаў у траве лавіў, проста кавалачкамі мяса. Галодным не трымаў, не. Цікава было назіраць, як Яшка расце. Тыдні праз два пачаў лётаць пакрысе. Усё лелей, лелей. Пад канец лета зусім вырас у дарослую галку. Лётаў куды хацеў. Але варта было паклікаць: «Яшка-Яшка-Яшка!» – адкуль толькі браўся. Прыляціць, на плячук, або на галаву сядзе, і пяшчотна так валасы дзюбай перабірае. А потым знік раптам. Можа да сваіх прыбіўся. Але застаўся ў Ігнаськавай душы сум па Яшку. I пачуццё віны.
Крутануўся белы свет перад вачыма, і паўстала сцяна. A-а! Трава ля валуна. «Гэта ж я зараз маленькі, што трава для мяне як лес».
– Ч-ж-ж-ы-рр-к, Ч-ж-ж-ы-рр-к! – О, старыя знаёмыя!
– Г эта ты, Ігнаська? – Пеўнік падбег і стаў побач. – Будзь вельмі асцярожным. Цябе падпільноўвае шмат небяспечнага! Увесь час круці галавой! Вельмі ўважліва! Вельмі ўважліва!
Узляцеў лёгка, адразу адчуў наколькі ён болыи вёрткі ў параўнанні з учарашнім. У сэнсе – за бусла болыи вёрткі. I наўпрасткі – у бок Мендыжэчаў.
«Чаму гэта пеўнік прасіў увесь час круціць галавой?» – падумаў Ігнаська і пакруціў. I адразу заўважыў нейкі хуткі прадмет, што імкліва набліжаўся да яго з вышыні. 3 боку сонца. I пачуў свіст крылаў. У апошні момант паспеў зрабіць зігзаг, і – ж-жух-х – выставіўшы ўперад кіпцюрастыя лапы, міма прамільгнуў сапсан. Ігнаську скаланула ад жаху, ён замахаў з усяе сілы, імкнучыся хутчэй даляцець да Казіны. Там, сярод лістоты яму здавалася бяспечней. Сапсан пасля выхаду з «пікіравання» – падаў на Ігнаську склаўшы крылы – таксама замахаў і пачаў набіраць вышыню. 3 Казіны вылецела чорная гаманлівая чарада і кінулася на сапсана. Галкі, яны там гняздзяцца цэлай калоніяй. Зрэшты, ударыць сапсана не насмельваліся, толькі палохалі.
Калі даляцеў да лесу, прысеў на галінку старой асіны, усыпанай гнёздамі галак і гракоў. Аддыхаўся ад перажытага ўзрушэння. Жыхары калоніі, адагнаўшы сапсана, вярнуліся назад, і падняўся такі крык, такі лямант, што Ігнаська ледзьве не аглух. Усе сварыліся на яго, што адзін насмеліўся ляцець праз луг. 3 усіх крыкаў Ігнаська зразумеў – у галак і гракоў шмат ворагаў. У паветры – сокалы, у паветры і на зямлі – ястрабы, на дрэвах – куніцы і кошкі. «Дык вось чаму яны гнездзяцца вялікімі групамі, – зразумеў Ігнаська. – Грамадой лягчэй змагацца з драпежнікамі!»
«Што ж рабіць?—думаў Ігнаська-галка, седзячы сярод лістоты на галінцы. Ваколяго па-ранейшамуз крыкамі мітусіліся «суродзічы». Вучыліжыццю, але крычалі адначасова, так што ллёну было мала. – Зараз ясна, што ляцець у Мендыжэчы небяспечна. Але ж і ляцець назад да валуна – таксама».
Ігнаська прыгледзеўся да неба, і высока-высока заўважыў сапсана – тага, ад атакі якога ён шчасліва ўхіліўся. Ледзве бачнай кропкай сокал кружыў над наваколлем, выглядаючы якую-небудзь самотную ахвяру. «Так. Трэба рабіць высновы. Калі прымаць выгляд мірных птушак і звяроў – вельмі проста можна загінуць. Дзякуй курапаткам. Каб не іхняе папярэджанне (якім – трэба прызнаць – скарыстаўся выпадкова, а ўвогуле прапусціў паўз вушы), то зараз мяне ўжо б ірваў на кавалкі сапсан. Сокал-сапсан з'еў бы Сокала Ігнася. – разважаў Ігнаська. – Што рабіць? Не сядзець жа тут да ночы. Ды і ўначы невядома што будзе. I мама з татам будуць хвалявацца. Вырашана! Працягваю разведку!»
Пералятаючы з дрэва на дрэва, увесь час азіраючыся, Ігнаська прамінуў Казіну і сеў на галінцы высокай таполі непадалёку ад кучы з вугалем, дзе некалькі гадзінаў таму трапіў у «перастрэлку». Прытаіўся сярод лісця і выглядаў зверху. Мендыжэчы вёсачка невялікая – з паўтара дзясятка хат вакол маслазавода, калі той хлопец дзе на вуліцы (а дзе яму яшчэ быць улетку сонечным днём?) – то нідзе не дзенецца. Тым болыи – Ігнаська адзначыў пра сябе – зрок у яго стаў нашмат болыи вострым. Вось сядзіць сабе на вышыні, а на зямлі дробныя пясчынкі і каменьчыкі бачыць. Вунь бліснула нешта. Дык гэта ж згубленая рэшта! Зляцеў, паскакаў па прыдарожным гарачым пяску, узяў у дзюбу пяць капеек. Куды б прыхаваць? Вось – прыкметны куст дзядоўніку ля дарогі. Сунуў манету ў траву пад ім. Цяпер за другой. I тры капейкі – туды ж. Вылез з травы. I тут жа побач – фантанчык пяску. Ад нечаканасці замахаў крыламі і ўзляцеў, не разабраўшыся яшчэ ў чым справа. (Нездарма курапаткі папярэджвалі: «Вельмі ўважліва!»). Ага! 3-за дарожнага насыпу Ігнатаў «хроснік» з рагаткай. Ледзьве не пацэліў! Праз галаву павязка белая, ну чыста паранены баец! А вочы цэлыя. Калі з рагаткай выйшаў на «паляўнічую сцежку», значыць жыць будзе! Можна за яго болей не перажываць. Зараз галоўнае – без прыгодаў да валуна дабрацца...