355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Патриция Хайсмит » Гальштук Вудра Вiльсана (на белорусском языке) » Текст книги (страница 2)
Гальштук Вудра Вiльсана (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 17 октября 2016, 01:40

Текст книги "Гальштук Вудра Вiльсана (на белорусском языке)"


Автор книги: Патриция Хайсмит



сообщить о нарушении

Текущая страница: 2 (всего у книги 2 страниц)

– Слухай, хлопча, – абыякавым тонам сказаў каўбой, – займiся ты сваiмi справамi. Дамовiлiся? Мы да цябе не чапляемся, дык i ты адчапiся ад нас. – Ён засмяяўся, глянуўшы на свайго суразмоўцу.

Той уважлiва глядзеў на Клайва, але адразу ж адвёў вочы, калi сустрэўся з iм позiркам. Атрымаўся двайны адпор, дастаткова моцны для Клайва. Ён дастаў з кiшэнi грошы i расплацiўся за недаедзеную вячэру даляравай паперкай. Пакiнуўшы рэшту, ён накiраваўся да аўтаматычных дзвярэй на выхадзе.

– Але, ведаеш, можа, хлопец не жартуе, – даляцеў да Клайва голас аднаго мужчыны.

– А я i не жартую! – сказаў, павярнуўшыся, Клайв i знiк у начы.

Ён пераначаваў у iнтэрнаце Хрысцiянскага саюза моладзi. На наступны дзень Клайв быў ужо напалову ўпэўнены, што яго затрымае першы ж патрульны палiцэйскi, але той прайшоў мiма. Ён пад'ехаў да другога мястэчка, што знаходзiлася ў напрамку яго горада. У той дзень у газетах не згадвалася яго прозвiшча i нiчога не пiсалася наконт таго, цi натрапiла палiцыя на якi-небудзь след. У другой кавярне вечарам таго ж дня адбылася аналагiчная размова памiж Клайвам i двума хлопцамi яго ўзросту. Яны не паверылi. "Дурнi", – адзначыў сам сабе Клайв, падумаўшы, аднак, што тыя маглi зрабiць выгляд, што не вераць. Цi гаварылi няшчыра.

Клайв дабраўся з перасадкамi да свайго горада i адразу ж пайшоў да палiцэйскага ўчастка. Яму было цiкава ведаць, што скажуць там. Ён уяўляў, што скажа мацi пасля таго, як ён прызнаецца. Вiдаць, тое самае, што часам гаварыла сваiм сяброўкам, цi тое, што гаварыла палiцэйскаму, калi ў шаснаццаць год ён украў машыну.

– Клайв змянiўся пасля таго, як нас кiнуў яго бацька. Я ведаю, што ў доме павiнен быць мужчына, каб Клайву было на каго раўняцца, з каго браць прыклад. Мне гэта людзi часта гавораць. Гадоў з чатырнаццацi ён пачаў задаваць мне пытаннi: "Усё-такi хто ж я?" альбо "Магу я лiчыць сябе асобай, мама?"

Клайв лёгка ўяўляў, як бы яна выглядала i што б гаварыла ў палiцыi.

– Мне трэба зрабiць важнае прызнанне, – звярнуўся Клайв да палiцэйскага за пярэднiм сталом.

На думку Клайва, да яго слоў той паставiўся груба i з падазронасцю, тым не менш яму сказалi зайсцi ў кабiнет, дзе з iм размаўляў сiвы афiцэр з тлустым тварам. Клайв вылажыў яму ўсю гiсторыю.

– У якой школе, Клайв, ты вучышся?

– Я не хаджу ў школу. Мне васемнаццаць год. – Клайв расказаў палiцэйскаму пра сваю работу ў прадуктовай краме Сiманса.

– Клайв, сапраўды iснуюць прычыны для занепакоенасцi, але не тыя, пра якiя ты зараз расказваеш, – сказаў палiцэйскi.

Клайву сказалi пачакаць у адным з пакояў, куды прыкладна праз паўгадзiны прывялi псiхiятра. Потым мацi. Клайв усё больш i больш губляў цярпенне. Яму не верылi. Гаварылi, што гэта тыповы выпадак iлжэпрызнання з мэтай звярнуць на сябе ўвагу. Неаднаразовыя заявы мацi пра яго пытаннi накшталт: "Магу я лiчыць сябе асобай?" i "Усё ж такi хто я такi?", здаецца, былi ўспрыняты менавiта як пацвярджэнне высноў, да якiх прыйшлi псiхiятр i палiцыя.

Клайву было загадана двойчы на тыдзень хадзiць кудысьцi на курс псiхатэрапii. Гэта яго раззлавала. Адмовiўшыся вярнуцца да працы ў краме Сiманса, ён знайшоў месца рассыльнага ў другiм месцы, бо любiў мець крыху кiшэнных грошай, там ён i працаваў, хутка дастаўляючы заказы на сваiм ровары i дакладна адлiчваючы рэшту.

– Ну, што, усё-такi не знайшлi забойцу? – пытаў ён псiхiятра з палiцыi. Такога статка аслоў, як вы, я нiколi ў жыццi не бачыў!

– Не варта так размаўляць з людзьмi, хлопча, – супакойваў яго псiхiятр.

– Зусiм звычайныя незнаёмыя ў Iндыяне сказалi: "Можа, гэты хлопец не жартуе?" У iх было больш розуму, чым у вас!

Псiхiятр у адказ толькi ўсмiхаўся.

Душа Клайва смылела. Адна рэч магла дапамагчы даказаць праўдзiвасць расказанай iм гiсторыi – гальштук Вудра Вiльсана, што па-ранейшаму вiсеў у яго шафе. Але гэтыя дурныя вароны не заслугоўвалi таго, каб iм паказваць гэты гальштук. Нават калi вячэраў з мацi, iшоў у кiно цi развозiў пакупкi, ён строiў планы. У наступны раз ён здзейснiць што-небудзь больш значнае – скажам, распачне пажар унутры вялiкага будынка, цi падложыць куды-небудзь бомбу, альбо забярэцца з кулямётам на верх якога-небудзь гмаха i пашле падарунак тым, хто ўнiзе. Прыстрэлiць чалавек сто – не менш, а то i тысячу. Хай лезуць туды па яго. Тады ўжо яны павераць. Тады ўжо ён будзе для iх рэальна iснуючая асоба, асоба, якая заслужыла права быць увасобленай у "ВАСКОВЫМ МУЗЕI ЖАХАЎ МАДАМ ЦIБО".

Пераклад: Уладзiмiр Шчасны


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю