Текст книги "Казкi трапiчнага лесу (на белорусском языке)"
Автор книги: Орасио Кирога
сообщить о нарушении
Текущая страница: 4 (всего у книги 4 страниц)
Пчолка нiколi i нiзашто не паверыла б, што ноч можа быць такая халодная, такая доўгая i такая жахлiвая. Яна ўспамiнала сваё ранейшае жыццё, прыгадвала, як кожную ноч спала ў цёплым вуллi, i моўчкi плакала.
А калi развiднела i на небе заззяла сонца, бо новы дзень меўся быць пагодны, пчолка вылецела з дупла i, падляцеўшы да вулля, збудаванага намаганнямi ўсёй сям'i, зноў нягучна заплакала перад яго ўваходам. Вартаўнiчыя пчолы прапусцiлi яе, не сказаўшы нi слова. Яны разумелi, што цяпер, вярнуўшыся, пчолка была ўжо не бяздумнай гультайкаю, а сапраўднай пчалою, бо за гэтую ноч яна спазнала суровую школу жыцця.
Так усё i было. З гэтага часу нiхто больш за яе не збiраў пылку i не рабiў столькi мёду. А калi прыйшла восень, i разам з ёю – канец пчолчыным дням, у яе быў яшчэ час, каб перад тым як памерцi, даць апошнюю параду маладым пчолам, якiя сабралiся вакол яе.
– Не наш розум, а нашая праца робiць нас дужымi, – сказала iм пчолка. Толькi адзiн раз мне даводзiлася выкарыстоўваць свой розум, дый тое, каб выратаваць сваё жыццё. Але гэтага мне не спатрэбiлася б, каб я працавала, як усе. А я толькi лётала сюды-туды i стамлялася, быццам сапраўды працавала. Мне не хапала пачуцця абавязку, якое прыйшло ў тую ноч. Працуйце ж, сястрыцы, i ведайце, што мэта, да якой скiраваныя ўсе нашыя намаганнi, – гэта агульнае шчасце, а яно вышэй за стомленасць кожнай. Людзi называюць такое iдэалам, i нездарма. Бо няма iншай мудрасцi нi ў чалавека, нi ў пчалы.
Пераклад: М.Бусел