355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Автор Неизвестен » Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке) » Текст книги (страница 5)
Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 21 сентября 2016, 16:03

Текст книги "Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) (на белорусском языке)"


Автор книги: Автор Неизвестен



сообщить о нарушении

Текущая страница: 5 (всего у книги 5 страниц)

Але час iшоў, цмок не з'яўляўся, людзi адзiн за адным пачалi падыходзiць да Конрада i вiншаваць яго i сябе. I вось ужо ўвесь натоўп вакол плакаў i смяяўся ад нечаканай радасцi.

Нарэшце радасныя крыкi пачулiся i ў замку, замiльгацелi рознакаляровыя насоўкi, у кожным акне з'явiўся святочны сцяг. З замка ў афiцыйным убраннi, з каронаю на галаве i скiпетрам у руцэ, выйшаў кароль. Разам са шматлiкай свiтай ён накiраваўся да лесвiцы. Прыдворныя вакол яго весела балбаталi i смяялiся, але было вiдаць, што ўрачыстая сустрэча пераможцы не была падрыхтаваная. I гэта цалкам зразумела, бо хто ж мог чакаць, што нейкi сын лесаруба пераможа жахлiвую пачвару?!

Прыдворныя крычалi Конраду, каб ён падымаўся ў замак, але ён нiчога не мог зразумець, i тады нехта падпiхнуў яго ўгору па лесвiцы да караля. Убачыўшы, што Конрад падымаецца, кароль пайшоў яму насустрач. Яны сустрэлiся на сярэдзiне лесвiцы. Кароль абняў i пацалаваў Конрада, а потым павёў яго ў палац.

– А цяпер я хачу пазнаёмiць вас са сваёй дачкою, прынцэсай, – урачыста сказаў кароль, калi яны паднялiся на верхнюю пляцоўку лесвiцы, i прыдворныя кiнулiся вiншаваць пераможцу. – Але дзе ж прынцэса? Напэўна, адышлася некуды, зараз з'явiцца. Шкада, што яна прапусцiла такое вiдовiшча.

– Гэрмiёна! Гэрмiёна! – чыстымi звонкiмi галасамi клiкалi фрэйлiны, зазiраючы ў вокны палаца. Людзi, якiя стаялi за замкавымi мурамi, падхапiлi: "Гэрмiёна! Мы хочам бачыць прынцэсу Гэрмiёну!" А калi ўлiчыць, што да замка збеглiся людзi з усяго горада, дык не дзiўна, што крык "Гэрмiёна!" можна было пачуць за сотню мiль.

Але Гэрмiёна ўсё не выходзiла. Людзi ахрыплi, фрэйлiны кашлялi i непаразумела глядзелi адна на адну. Кароль нахмурыўся, ён адчуваў, што прынцэсе даўно пара ўжо выйсцi да народу. А прынцэсы ўсё не было.

– Дзе ж яна? – хвалявалiся прыдворныя. – Трэба тэрмiнова знайсцi яе, але паведамiць пра ўсё вельмi асцярожна, каб не разнерваваць.

Конрада неяк адцiснулi ад караля, i ён пайшоў у палац разам з прыдворнымi. Некалькi чалавек паабяцалi яму, што пакажуць, куды iсцi, але з гоманам i смехам кожны далучаўся да сваiх сяброў, i так атрымалася, што Конрад застаўся ў доўгiм цёмным калiдоры зусiм адзiн. Але калi ён добра прыгледзеўся, дык убачыў у канцы калiдора нейкую постаць. Конрад крыкнуў чалавеку, каб той пачакаў, i шпарка пайшоў па калiдоры да яго. Постаць пачала хутка аддаляцца, Конрад iшоў за ёй, але дагнаць не мог. Так яны iшлi праз незлiчоныя дзверы, кароткiя i доўгiя праходы, спускалiся па сходах, якiя вялi ўсё нiжэй i нiжэй у тоўшчу скалы. Конрад адчуў халодны подых сутарэння на твары i руках. I вось нарэшце расчынiлiся яшчэ адны дзверы, правадыр знiк, а Конрад увайшоў у невялiчкi пакой. На канапе каля сцяны ляжала прынцэса, галава ў яе была павернутая ўбок, а на бялюткай шыi зеўрала страшная рана. На сцяне быў цень, якi мог жыць, пакуль жыла прынцэса. I ледзь Конрад убачыў неверагодную прынцэсiну прыгажосць, як цень растаў.

Конрад укленчыў каля ложка. Невядома, колькi часу ён правёў так, але калi падняў галаву, то ўбачыў, што ў пакоi было поўна народу.

– Ты забiў яе! – ускрыкнуў нехта.

Конрад падняўся.

– Я не забiваў яе. Я забiў цмока.

– Паглядзiце, – сказаў нехта iншы, – у яе на шыi такая самая рана.

– Гэтую рану я нанёс цмоку.

– А гэта што? – запытаў трэцi i паказаў на скрутак бавоўны, якi быў зацiснуты ў прынцэсiнай руцэ.

Чалавек узяў з рукi скрутачак i разгарнуў яго. Пакой адразу напоўнiўся пахам хлараформа. Гэта была Конрадава насоўка, ў куточку якой было вышытае ягонае iмя.

– Дык ты яшчэ й атруцiў яе?! – уздыхнуў натоўп.

– Гэтую атруту, – адказаў Конрад, – я кiнуў у пашчу цмока.

Двое цi трое прысутных згодна закiвалi галавой, але астатнiя закрычалi:

– Але калi ты яе не забiваў, дык чаму ж яна памерла?

Конрад затулiў твар рукамi.

– Нашто мне было забiваць яе? Я кахаю яе, – вымавiў ён ледзь чутна. – Я забiў цмока.

Усе заварожана глядзелi на яго i нiчога не казалi. Тады ён дадаў:

– Але цмокам была прынцэса.

Падняўся страшэнны шум i гвалт, i з крыкамi: "Хлус! Здраднiк! Забойца!" Конрада выкiнулi з пакоя.

Афiцыйная версiя была такая: прынцэса сустрэла сваю смерць, калi спрабавала абаранiць Конрада ад цмока. Калi ў Конрада пыталiся, цi праўда гэта, ён не адмаўляўся.

Як пераможца цмока ён быў папулярны зусiм нядоўгi час, i, наадварот, усё астатняе жыццё на iм ляжала ганебнае таўро: праз яго загiнула прынцэса.

Усе – i малыя i старыя – лiчылi, што Конрадава вiна была ў тым, што ён ужыў хлараформ.

Цяжкiя часы, якiя перажыла краiна пад цмокавай уладай, хутка забылiся, а слава аб прынцэсе Гэрмiёне – нацыянальным скарбе – расла i шырылася ў сэрцах яе суродзiчаў.

Пераклала Алена Арлова


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю