355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Адам Глебус » Хлопчыкі » Текст книги (страница 4)
Хлопчыкі
  • Текст добавлен: 1 декабря 2017, 06:00

Текст книги "Хлопчыкі"


Автор книги: Адам Глебус



сообщить о нарушении

Текущая страница: 4 (всего у книги 4 страниц)

Лагерны танец

Здараецца – не магу заснуць, ляжу і згадваю дзённае, а яно звычайна малапрыемнае: сустрэчы, размовы, клопаты, побыт. Ад гэтакіх успамінаў робіцца няўтульна, зімна, крыўдна. Адзінае выйсце – пачаць успамінаць дзяцінства, дзе ўсе фарбы ярчэйшыя, гукі сакавітыя, водары хмельныя, дзе яшчэ засталіся людзі, якія мяне любілі, дзе я сам быў шчаслівы і сам таго не ведаў. Успаміны топяць будзённасць і супакойваюць свядомасць. Знаходзіцца і ўсталёўваецца раўнавага паміж вонкавым светам і светам уласным. І я нават пачаў знаходзіць асалоду ў бяссонні, вандраваў па дзяцінстве, і был лёгк, ажно пакуль не ўспомніўся танцор. Зрабілася прыкра за сябе самога, за свет, у якім жыў. Сорамна. І таму вырашыў паспавядацца, бо не ўбачыў іншага выйсця, каб пазбыцца гэтага цяжкага пачуцця.

***

Танцаў у летнім школьным лагеры “Зялёнае” был шмат. Большасць лагерных выхавацеляў працавала не ў школах, а ў кансерваторыі і музычнай школе. Яны прыязджалі ў лагер са сваімі гітарамі, акардэанамі, кантрабасамі і нават мандалінамі. Таму і ладзілася неверагодная колькасць усялякіх музычных конкурсаў і віктарын, развучвалася безліч песень і танцаў.

Выхавацеля з майго трэцяга атрада, у які трапіў і Алег, звалі Раманам Казіміравічам Юркевічам. Ён іграў на мандаліне, і ўсе дзяўчаты адразу па прыездзе закахаліся ў прыгожага, высокага, дужага Рамана Казіміравіча. Я не вельмі любіў мандаліну з яе саладжавым італьянскім настроем, бо шанаваў кантрабас, што вечарамі на танцах у клубе так шыкоўна круціўся ў спрытных руках выхавацеля фізкультуры Перацяцькі. На танцах іграла трыо: Русін ды Сак на акардэонах і Перацяцька на вішнёвым кантрабасе. Іграліся вальсы, твісты і шэйкі, іграліся і джазавыя кампазіцыі, а тады ўсе спыняліся і слухалі пранізлівыя акорды Русіна, сакавітыя сола Сака і паважны рытм грузнага кантрабаса.

Па няпісанаму правілу запрашаць на танец дзяўчат мелі права толькі хлопцы з першых трох атрадаў, а апошнім тром з дванаццаці наогул забаранялася хадзіць вечарамі ў клуюб. Танцавалі, хто як мог, хто як хацеў, было вясёла.

Всетлыя вечары дыхалі чыстым спакоем. Высокія сосны, што абступалі клуб, ледзь заўважна пакалыхвалі сінімі шатамі пад бэзавым небам.

Дзяўчаты ў святочных сукенках не саромелісмя і запрашалі выхавацеляў, больш за ўсіх Рамана Казіміравіча, хлопцы пасміхаліся і такім чынам хавалі сваю першую рэўнасць.

***

Шмат разоў успаміналася тое лета з танцамі каля клуба, з вясёлымі акардэонамі, што вялі дыялог пад наглядам магутнага кантрабаса. Я лёгка засынаў пад музыку 60-х, ажно пакуль не ўспомніў танцора. Я ўбачыў, як ён самотна стаіць на клубным ганку за калонаю. Беленая калона на шырокай базе, і побач хлапечая постаць – смуглявы Алег у пурпуровых гортах. Я ўбачыў танцора, і мяне агарнула пракрасць. І я доўга не мог заснуць, сядзеў на кухні, паліў. І мне захацелася вярнуцца ў тое лета, і не проста апынуцца сузіральнікам, а прыйсці, каб выправіцца, змяніць сагоа сябе. Я, вядома, разумеў, што ўсё гэта блюзнерства, але адчуў і іншае: трэба спавядацца. І я пачаў пісаць пра танцора.

***

У лагерр алега прывезла маці, надзіва прыгожая жанчына. Яны прыехалі на таксі, што ў тыя часы лічылася несусветнай раскошаю. І таксоўка чакала каля лагернай брамы, пакуль Раман Казіміравіч запісваў Алега ў трэці атрад, а медсястра Света шукала ў хлапечай галаве вошы.

– Што вы робіце? – Алегава маці павярнулася да медсястры, і ўсе ўбачылі, як хстануліся і зазіхацелі на сонцы завушніцы з дыяментамі.

– Гляджу, каб не было вошаў, – растлумачыла добразычлівая Света.

– А хіба і так не відаць, што ў майго сына іх няма?

– Відаць. Але такі парадак: я павінна паглядзець галовы ўсіх дзяцей.

– Ну і парадкі, – з’едліва вымавіла жанчына. І мне зрабілася няёмка за яе. Ёй так не пасавалі з’едлівасць, і абурэнні, і націск на словы “майго сына”. Ёй наогул не пасавалі праявы пачуццяў. Такая жанчына павінна жыць у палацы і ладзіць балі. І ёй дастаткова ледзь заўважна ўсміхнуцца, каб у прысутных узняўся настрой.

Яна села ў таксі, а я зачаравана глядзеў на светлы профіль, аздоблены дыяментавымі завушніцамі і залатою фрэзураю. І нечакана адчуў злосць, гэтая жанчына пахіснула маё ўяўленне аб прыгажосці. У свае трынаццаць я лічыў, што самая прыгожая жанчына на зямлі – мая мама. А тут з’яўляецца немаведама адкуль зусім чужая жанчына і разбурае мой ідэал.

Цяпер я ўдзячны Алегавай маці, бо менавта яна першая, эфектам свайго яркага з’яўлення, дапамагла мне зразумець, што прыгажосць мамы не падлягае параўнанням, яна ёсць найвышэйшая.

І як крыўдна мне было, калі , стоячы за мальбертам, пісаў у інтытуце кубістычныя кацюрморты, каб спасцігнуць таямніцу фактуры і колеру, а выкладчык з непрыхаваным цынізмам казаў:

– Вось ты шклянкі-бутэлькі навучыўся раскладаць на розныя вуглы ды авалы. А згадай табе намаляваць партрэт маці ў стылі кубізм, вось што б ты рабіў?

І рабілася сумна за недасведчанасць і абмежаванасць выкладчыка, які замінаў займацца, як ні дзіўна, вучобаю. І было няёмка пачынаць тлумачыць, што вобраз маці знаходзіцца далёка за межамі майго задання, якое спрабаваў выканаць, калі пісаў на палатне нацюрморт з празрыстым шкляным посудам. Адзінае, у чым я не мог не пагадзіцца з выкладчыкам, гэта тое, што напісаць партрэт мамы вельмі складана. Асабіста для мяне на партрэце мамы і канчаецца станковае макстацтва, і пачынаецца манументальнае – з ягонай рэлігійнасцю і містыкай, з абразамі і алтарамі.

І таму зараз, калі ўспамінаю профіль алегавай маці, які, нібыта карціна ў шкло, быў забраны машыннай шыбаю, я разумею, чаму мяне так уразіла гэтая жанчына. Яна была абразом, жывым абразом. І ўсе як зачараваныя не маглі адвесці вачэй ад яе.

Таксі з’ехала, звезла ў Мінск Алегаву маці, а ён застаўся ў лагеры на цэлы доўгі летні месяц.

***

Алег, гэтаксама як і маці, меў адметную знешнасць, але я, з-за сваёй прыроднай схільнасці да ўсяго мужчынскага і класічнага, ніколі не змагу назваць яго прыгожым, як не магу назваць прыгожай скульптуру старажытнага грэка Леахара – “Апалон”. Алегава знешнасць была пазначана пячаткай жаноцкасці, а ягоны смех быў надзіва меладовы і дзявочы. А мне, падлетку, які марыў стаць мужным, усё паўдзявочае, лёгкае, гнуткае, здавалася гідкім і непатрэбным.

Гэта цяпер я спрабую разважаць і тлумачыць самому сабе, чаму так здарылася. Чаму Алег застаўся адзін у вялікі натоўпе? Чаму лагер не прыняў яго? А тады я проста заўважыў, што Алег гуляе на адзіноце. Напэўна, у ім было ўсё ж дастаткова мужчынскага, каб дзяўчаты не клікалі да сябе. І ён хадзіў па заасфальтаваных сцежках адзін. Хадзіў, дарэчы, адметна, і яго хада чымсьці выклікала асацыяцыі з птушкай фламінга. Вядома адыграў сваю ролю і колер, любімы Алегаў коелр – ружовы.

– Мама думала, што народзіцца дзўчынка, і купіла ўсё ружовае: і прасціны, і навалачкі, і пялюшкі… Я вырас ва ўсім ружовым, пурпуровым. І люблю гэты колер, – растлумачыў Алег, калі я спытаў, чаму ён носіць кашулі жаночай афарбоўкі.

Але, не ў крыўду мужчынам, давядзецца сказаць, што ружовы колер вельмі пасаваў да смуглявага твару, на якім чарнелі асіметрычныя міндалеабрысныя вочы. У гэтых вачах таілася палахлівая жывёльная непасрэднасць, характэрная істотам творчым, якіх лёгка збянтэдыць. І ведаючы сваю слабасць, Алег пад час размовы адводзіў вочы ці глядзеў у зямлю.

Усе гэтыя рысы раздражнялі лагерных хлопцай і дзўчат, і яны здзекваліся з алега. Здзекаваліся па-рознаму: і садысцкі-вытанчана – аблівалі жаночымі духамі Алегаў ложак, і па жабёльскі тупа – падкладвалі кавалак масла на Алоегава крэсла ў сталовай. Але ўсе жарты-здзекі былі толькі уверцюраю да цкавання, што разгарнулася пасля конеурсу мастацкай самадзейнасці.

***

Як ужо гаварылася, конкурсаў у лагеры праводзілася шмат, ад самага трывіяльнага з малюнкамі на асфальце да грунтоўных стварэнняў “лінеек”. Недасведчанаму даволі цяжка ўявіць конкус “лінеек”, але я паспрабую ў некалькіх сказах апісаць з’яву, тым больш што гэта даволі неардынарны жанр мастацтва, які можна незваротна знікнуць.

“Лінейка” па сваёй канфігурацыі нагадвала нешта сярэдняе паміж магільным капцом і кветнікам, адно без кветак. Па перыметры “лінейку” абкладалі цаглінамі, пастаўленымі старчма, і палосамі свежага дзёрну. У даўжыню “лінейка” мела метры са тры, а ў шырыню – са два. Адзін бок “лінейкі” насыпаўся крыху вышэй, каб добра было відаць злалёк, што сатворана ў дзёрнавай аблямоўцы. Напачатку ў ёй рабіўся абрысны мялюнак. Тэма абіралася надзвычай лагерная, напрыклад: крэмль з пяціканцовымі хорамі, ад якіх разыходзяцца тоўстыя промні, ці танк з той жа вялізарнай зоркаю на вежы, яшчэ на “лінейцы” мог з’явіцца голуб, але памерам з той жа крэмль ці танк. Калі абрыс быў зроблены, пачыналася зафарбоўка. Крэмль павінен быў стаць чырвоным, танк – зялёным, а лголуб – белым. Таму адзін атрад, сімвалам якога была “лінейка” з крамлём, тоўк каменнямі на асфальце цырвоную цэглу і пасыпаў натоўчанай пудраю зубчасныя сцены і азораныя вежы. Атрад, што браўся за голуба, пакутаваў, бо сілікатная цэгла не таўклася і трэба было ісці за пяць кіламетраў у Заслаўе шукаць будоўлю і выпрошваць якой вапны ці мелу. Лягчэй за ўсё расфарбоўваўся танк, яго выкладалі з зялёных яловых шышак і скочак, і глядзеўся танк вельмі эфектна – сакавіта, масляніста, шурпата, і чымсьці нагадваў кракадзіла. “Лінейкі” праглядала камісія на чале з Раінай Аляксандраўнай, начальніцай лагера. Выбіраліся тры лепшыя. А ўвечары, на зборы ўсяго лагера. Вельмі ўрачыста абвяшчаліся атрады-пераможцы.

Асабіста мне падабалася рабіць “лінейку” ў першую чаргу з-за таго, што я лічыў сябе мастаком. Пад час заняткаў у школе я наведваў жнядзельную мастацкую студыю, а ўлетку, замест таго каб спаць удзень, хадзіў у мастацкі гуток. А таму мне лёгка быловострым прутком накрэсліць на мяккай насыпанай зямлі абрыс крамля ці танка. А па-другое, мае здольнасці давалі мне ўладу над астатнімі хлопцамі і дзяўчатамі. Я кіраваў і таўчэннем цэглы і зліраннем шышак, мог загадваць, сварыцца, зневажаць… І гэта ўспрымалася нармальна, бо ўсіх цікавіў толькі вынік – наяўнасць “лінейкі”. Аднаатрадаўцы падпарадкоўваліся мне без пярэчанняў. Слухаліся ўсе, акрамя Алега. Ён уцякаў; не спрачаўся, не абураўся, не адстойваў свае погляды, а браў кніжку, і калі ўсе ішлі пасля снядання рабіць танк, ён ішоў у лес. На абедзе я спрабаваў высветліць, чаму ён уцякае, на што атрымліваў блытаныя тлумачэнні пра галаўны боль, медыцынскі пункт і медсястру Святлану, якая параіла яму адпачыць у лесе на адзіноце. Я не верыў Алегу, але спраўджваць ягоныя словы не хадзіў ні ў медпункт, ні да Светы. Ну, не хоча адзін чалавек рабіць “лінейку”, хай не робіць, астатнія хочуць і робяць. Мне хапала праблем і без Алегавых дзівацтваў, але крыўда на яго засталася, жорткая дзіцячая крыўда. І недзе глыбока ў душы хацелася сатысфакцыі, хацелася Алегавага прыніжэння, праз якое я спадзяваўся атрымаць асалоду. І я ўбачыў прыніжэнне.

***

Яшчэ не паспелі аціхнуць радасныя перажыванні ў маім трэцім атрадзе – за “лінейку” з танкам мы атрымалі першае месца, а на дошцы аб’яў ужо прыкнопілі паведамленне, што ў клубе прайдзе конпурс мастацкай самадзейнасці. Запрашаліся ўсе: хто можа спяваць, іграць на музычных інструментах і танцаваць. Конкурс меўся адбыцца ў нядзелю з раніцы, каб не толькі дзеці, а і бацькі маглі папрысутнічаць на свяце.

Выхавацелі падаставалі свае інтументы, і да самага адбою з усіх канцоў лагера чуліся бясконцыя паўторы рэпетыцыйных намаганняў.

Раман Казіміравіч іграў на мандаліне, а дзяўчаты. Можа, разоў са сто праспявалі пад ягоны акампанемент куплеты пра ката, якога боцман быў па пузе мокрым ручніком. У куплетах асуджаўся боцман і шкадаваўся кон, але, нягледзячы на ўсю маральнасць песні, я ўзненавідзеў яе. Ёсць думка, што жарт, які гавораць двойчы, ператвараецца ў пошласць, а тут жарт паўтарылі разоў, як заўважалася, са сто.

І калі нядзельным ранкам на клубную сцэну ўзышоў Юркевіч са сваёй лакіраванай мандалінаю, я пашкадаваў, што не маю якога расіслага памідора. Толькі шкадаванне был не доўгае. Раман Казіміравіч выканаў старажытную італьянскую песню, і сыграў ён выдатна. Склалася дзіўнае ўражанне, што мандаліна сама гучала, што і конеурс, і выхавацелі з дзецьмі і іх бацькамі, і лагерны прапахлы цвіллю клюб зніклі. Мандаліна нібыла згадала мелодыю Радзімы і паўтарыла яе. Воплескі запоўнілі залу. Раман Казіміравіч пакланіўся, а потым абвясціў пачатак конкурсу.

Эпічная тэматыка дамініравала на конкурсе. І не дзўна, калі ў конкурсе “лінеек” перамог танк, дык было б цалкам лалгічна, каб і ў клубе пераше месца атрымаў падобны сімвал. Тлькі здарылася неверагоднае – перамог не танк, а народны танец. Пэўна, адыграла сваю ролю італьянская серэнада. Усяму канчэрту задаўся лірычны тон, таму эпіка не выклікала захаплення ў суддзяў на чале са строгай Раінай Аляксандраўнай. І нават так званыя жартоўныя песенькі не краналі залу. Такое здараецца, калі пажартаваць несваечасова, недарэчна, напрыклад, згадаць нябожчыка за вясельным сталом ці на хрэсьбінах.

***

Конкус, бясспрэчна, сцёрся б з маёй памяці, як забылася шмат падобных акцый, каб не віртакі. Грэчаскі атнец быў даволі папулярны. Запамінальная да отрутнасці мелодыя сіртакі бясконца паўтаралася па радыё, а па тэлевізары ансамлбі народных танцаў круціліся пад яе ў карагодах.

Сіртакі ў лагеры станцаваў Алег. Ён выступаў апошні, пасля дзявочага трыо, што бадзёра выканала аесеньку пра ката і боцмана, які здзекаваўся з хатняй жывёлы – біў яе ручніком. Калі дзяўчаты пакінулі сцэну і з-за куліся зхявіўся Алег у белай чалме-намітцы, скручанай з вафельных ручнікоў, зала скалыхнулася ад смеху. Я быў упэўнены, што Алег не вытрывае здзеклівага рогату і свісту, што ён уцячэ, пабяцыць за кулісу, выкіне чалму-намітку, пойдзе ў лес і будзе на адзіноце румзаць. Але танцор падышоў да мікрафона і з гонарам упэўнена абвясціў: "“рэчаскі танец сіртакі!” Зала аціхла. Акардэаніст Русін расцягнуў мяхі, пранізлівы акорд разляцеўся па клубе. Алег ускінуў тонкія загарэлыя рукі, нібыта хацеў пакласці хі на плечы нябачаных сяброў. Мелодыя набірала тэмп. Рухі танцора рабіліся шпарчэйшымі, але не гублялі дакладнасці, малюнак жэстаў заставаўся архітэктурна дакладным. Алег паісваў на сцэне спачатку вялікія кругі, а потым усё меншыя й меншыя. А тэмп рабіўся ўсё шчбчэйшы й шыбчыйшы. І калі ад мелодыі застоўся адно рытмічны абрыс, Алегава цела набыло такую неверагодную хуткасць, што зала ў спалоху стаілася, як стойваецца амфітэатр, калі высока пад купалам ступіць на дрот канатаходзец. Усе неадрыўна сачылі за дзівам скампанаваных гукаў і жэстаў. Ад невыноснай напругі мае вочы самі сабой заплюшчыліся. Засталася адно музыка ў густой чарнаце, дзе раптам з’явіўся танцор Алег. Я натуральна сядзеў з заплюшчанымі вачыма і бачыў танец. Нечакана мелодыя абарвалася і праз імгненне зноўку выплыла з цішыні, але цяпер павольная, як шырокая рэчка.

Пазней, калі ў школе на занятках літаратуры настаўніца будзе тлумачыць, што ўся старажытнагрэчаская драма імкнулася дасягнуць такой выразнасці, каб у гледача ўзнікла пачуццё катарсіса, пачуццё душэўнага ачышчэння, я згадаю Алегава сіртакі і той момант, калі абарвалася музыка і знерухомеў танцор.Ён шырока раскінуў рукі і стаў на дыбачках – светлае ўкрыжаванне на чорнай сцэне. І я мушу пагадзіцца з настаўніцай, што мастацтва і сапраўды здатна выклікаць моцнае пачуццё, якое антычная культура называла – катарсіс.

Алег пакінуў сцэну ў поўнай цішыні. І толькі калі ён схаваўся за кулісаю, зала, нібыта прахапіўшыся са сну, узняла хвалю авацый.

Можна зразумець і сяброў журы, якія, відавочна, разгубіліся. Тое, што Алег выступіў лепш за астатніх – бясспрэчна, але ці варта менавіта танцору даваць прыз? Толькі ўражанне ад убачанааг было настолькі вялікае і воплескі такія гучныя і працяглыя, што Алега абвясцілі самым лепшым.

***

У пахвалы і шанаванні абярнуліся з радасці ў гора. Алега пабілі хлопцы з майго атрада.

Бойка адбылася позна ўвечары, калі ўсе бацькі з’ехалі, пакінуўшы ў тумбачках цэлафанавыя пакеты з печывам і цукеркамі. Мы ляжалі ў палаце і маўчалі, гнятлівая ціша ўсталяввалася над ложкамі. Хлопцы ўжо загадзя, яшчэ пасля вячэры, дамовіліся, што будуць біць Алега. Хлопцаў нацкавалі, пад’юдзілі дзяўчаты, яны лдезь не са слязьмі абураліся – калазі, што журы не мела рацыі, калі ўзнагароджвала Алега, што іх песня пра ката значна лепшая, што ў лагеры шмат выдатных спевакоў і музыкаў і не зарзумела, чаму лепшым павінен быць нейкі танцор. Хлопцы паспрачувалі дзяўчатам і паабяцалі пабіць уночы Алега, каб болей не вылазіў на сцэну.

Такая расправа, а ў школьных лагерах гэта з’ява даволі распаўсюджаная, называлася – рабіць “цёмную”. Але “цёмную” рабілі звычайна злодзеям: нехта нешта ўкраў, яго злавілі і пабілі. А танцор, чалавек з талентам, мастак…

Адзін з хлопцаў устаў і крадком падышоў да Алегавага ложка. Той, вядома, не спаў. Алег не стаў крычаць, не стаў супраціўляцца, ён адвярнуўся да сцяны і сам нацягнуў коўдру на галаву. Усе паўскоквалі і кінуліся на танцора.Яго ліеілі кулакамі праз коўдру, білі доўга. Я стаяў на сваім ложку і глядзеў, як у цемры варушылася шматрукая пачвара. Яна шархацела, уздыхала, стагнала… Яна выршыла судзілішча, выконвала прысуд, і яна ж пакутвала. Я з эахам адчуў, што бачу адзіны арганізм, дзе ахвяра і каты – толькі часткі цёмнай істоты, пачвары.

Тады я не біў Алега не таму, што не хацеў, і не таму, што разумеў абсурднасць і несправядлівасць здарэння, а таму, што мяне спыніла і напалохала відовішча. Халоднае пыльна-блакітнае месячнае святло залівала лагерную палату. Сцюдзёна паблісквалі нікеліраваныя білы ложкаў. Прывідна свяціліся пакамечаныя прасціны і коўдны. А пасярод пакоя атрамантава чарнела пачвара, утвораная чалавечымі целамі, злосцю і пакутаю. Раптам яна развалілася, хлопцы арзбегліся, і пападалі на ложкі, і панацягвалі на сябе коўдры. А я ўсё стаяў і не мог варухнуцца. Высока пад столлю ўспыхнулі лямпачкі. У палаце з’явіўся раззлаваны Юркевіч. Ён падышоў да мяне, згадаў пбуцца, узяць падушку і ісці за ім. Мы выйшлі на ганак, дзе мне давялося стаяць з падушкаю на галаве. Я стаяў на ганку, прытрымліваючы рукамі падушку, якая з кожнай хвілінай рабілася цяжэйшаю. У лумках я перабіраў варыянты помсты, ахвярай быў танцор.

Лагер засынаў, толькі з клуба, дзе ў бакавым пакайчыку жылі музыкі, Русін, Сак і Перацяцька, чуліся смехі песні.

Калі выхавацель дазволіў вярнуцца ў палату, я, замест таго каб пайсці і легчы ў совй ложак, падышоў да Алега і ўдарыў яго кулаком пад вока. Ён ускочыў і выбег з палаты, а я паваліўся на ложак і імгненна заснуў.

Раніцай, калі атрад бег на зарадку, я раглядзеў на Алегавым твары вялікі сіняк. А ўвечары танцор паспрабаваў уцячы з лагера. Ён дайшоў да чыгуначнай станцыі, але сесці ў электрыяку не змог. Дасведчаны чыгуначнік прыкмеціў самотнага хлопца і, калі той паспрабаваў зайсці ў электрычку, спытаў пра білет. Гэты ж чыгуначнік прывёў Алега ў лагер. А на другі дзеноь каля ларегнай брамы спынілася таксі, і мне другі раз пашэнціла ўбачыць Алегаву маці. Яна не забрала сына, як усе чакалі, а толькі дамовілася, каб яго перавялі ў атрад з меншымі дзцьмі. Алег дабываў змену ў сёмым атрадзе, і смешна было глядзець, як ён хадзіў у калоне дзяцей, ніжэйшых на цэлую галаву.

Вось, зрэшты, і ўсё, што ведаю пра танцора Алега.

Пасля таго лета я ні разу не сустаркаў яго.

І вось цяпер уночы, седзячы за пісьмовым сталом і ўспамінаючы дзяцінства, я прыйшоў да сумнае высновы, што, нават апісаўшы лагернае здарэнне, я нічога не змяніў, што нават самая шчырая споведзь не дае палёгкі. Сумна яшчэ і таму, што пабілі танцора за талент, за тое, што ён – мастак.

І няма каму сказаць: “Я дарую табе грахі”.

29.04.1991

Указка

Вядома ж, атрымаць падарунак – большая асалода, чым дарыць. Але як жа ж бывае крыўдна, калі нехта возме і адбярэ падораную рэч. Ён жа пакрыўдзіць не аднаго, а дваіх чалавек, і большую знявагу мецьме не той, у каго забралі, а той, хто дарыў, хай сабе ніколі і не даведаецца, штовыйшла з добрых намераў.

Ёсць выйсце – дарыць такія штукі, каб адораны не адмовіўся ўзяць і нікому ў галаву не прыйшло забіраць гхты падарунак.

Да прыкладу… Мастак вярнуўся з вандроўкі па Італіі і зрабіў выставу падарожных малюнкаў. Срод экспанатаў быў і вялікі аркуш паперы з раскладзенымі кавалачкамі кары платанавага дрэва. Мастак настойліва ўпрошваў наведвальнікаў узяць лушпінку кары на памяць. Бралі. Няма сумненняў: самы дасціпны рабаўнік не паквапіцца на такое дабро. Толькі для тых, хто разглядаў на выставе краявіды Фларэнцыі, Падуі і Венецыі, пляскаты кавалачак дрэва займеў каштоўнасць. Ідэальны падарукан, зроблены ад мастакоўскга сэрца, з вялікай атктоўнасцю. У жыцці нячаста сустракаюцца ўчынкі такога кшталту.

Звычайна ж дораць рэчы патрэбныя і прыгожыя. Прыносяць веткі. Ніколі не высвятляў, чаму зрэзаная, сарваная, выдраная з зямлі расліна адразу залічваецца да прыгожых падарункаў. Але пра кветкі іншым разам. А зараз – пра зрэзаную галінку ігрушы…

У трэцім класе мяне пачалі далучаць да роднай мовы. Знарок падкрэслў слова, бо беларускую мову я чуў і не ў сярэдняй школе, а дома ад бацькоў. А вось у менскай школе № 73, дзе вучылася процьма дзяцей расейскіх ввайскоўцаў, нашае слова цалкам выключылі з ужытку. Яно, беднае, ледзь ліпела на ўроках мовы ды літаратуры, якія па імпэрскіх законах вывучаліся толькі з трэцяга навучальнага года.

Дзеля жарту настаўніца магла папрасіць мяне сказць слова “одін”. “Адзін” – казаў я, а ў класе ўсчынаўся рогат, бо маё “дзі” ніяк не хацела рабіцца маскоўскім “ди”. Я крыўдаваў на свой непаслухмяны язык, злаваўся на ўласную беларускасць і аднойчы папрасіў маці, каб вызваліла ад непатрэбнай мовы, як вызвалялі сваіх нашчадкаў бацькі ў пагонах. “Лепш ведаць дзве мовы, чым адну”, – маці ўспрыняла маё патрабаванне спакойна, але ісці ў школу адмовілася. Яна магла адмовіцца, а я ж не мог, таму запісваў на ўроках надыктаваныя сказы: “Кравец кроіт кровлю. Шыбенік устаўляет шібу. Латнік прышіваіт латы на кожух…”

Настаўніца, Ганна Іванаўна соладава, па сто разоў за ўрок паўтарала, што ў беларускай мове толькі адно асноўнае правіла: як чуецца, так і пішацца. Як у беларускай мове в ымаўляюцца словы, яна, пэўна ж, не ведала.

Ганна Іванаўна Соладава – мая першая настаўніца. Не скажу, што кепска ставіўся да нетурэйшай, малаадукаванай жанчыны, якая дапамагала мне ўвайсці ў несямейны, чужы і варожы свет. Наадварот, я глыбока паважаў яе, паслухмяна выконваў заданні, каб атрымаць найлепшыя адзнакі. І яна любіла сваіх першых беларускіх вучняў. Ганна Іванаўна запрашала нас пасля заняткаў да сябе дамоў, у генеральскую кватэру, рассаджвала ў зале за эліпсападобным сталом, частавала гарбатаю і расказвала, разказвала… Пра сваю далёкую радзіму – казацкую станіцу, каля горада Шахты. Пра былых вучняў, якія не забыліся яе і дасылаюць лісты з фотакарткамі і віншавальныя паштоўкі. На сярэдзіну стала ставілася каробка, поўная акуратна абрэзаных канвертаў. Ганна Іванаўна расказвала і пра мужа, які ў 41-м годзе добраахвотна пайшоў на фронт, трапіў у лётную школу, скончыў вайну ў Будапешце і цяпер служыць у авіяцыі. Да Ганны Іванаўны ў генерала Соладава была іншая жонка, але яна захварэла і памерла.

Чамусці я тады перажываў за першую жонку генерала. А дзяўчыта навт заплакалі, калі Ганна Іванаўна паказала фотапартрэт маладой кабеты ўзалатой зашклёнай настольнай рамачцы.

Пахаваўшы жонку, генерал паехаў у казацкую станіцу і нечакана прапанаваў Ганне Іванаўне выйсці за яго замуж, растлумачыўшы, што ўсё жыццё не мог забыць іх першае каханне. І вось яна тут, у Менску, у дзевяціпакаёвай кватэры, застаўленай дубовай, вывезенай з Германіі мэбляю. Ёй сумна: у Менску знаёмых няма, не можа пахваліцца завушніцамі, якія падарыў муж.

Ганна Іванаўна прыўздымала рукамі валасы, і мы разглядалі важкія завушніцы з дыяментамі. Шырокі твар настаўніцы свяціўся, як цёплая поўня.

Ніколі не разуммеў, чаму золата, як і кветкі, залічваецца ў прыгожыя падарункі. Ніколі нікому не дарыў залатыя рэчы, бо яны ж каштуюць, як металалом. Лепш аддаць грошы ў канверце, чым пярсцёнак з дыяментам у каробачцы, падобнай да труны.

Мама, убачыўшы ў дзённіку “тройку” па беларускай мове, папрасіла паказаць сшыткі. Я спрабаваў апраўдацца, казаў, што забываюся пісаць пасля шыпячых “ы”, бо Ганна Іванаўна дыктуе “шіба” і “прішіваіт”. Прачытаўшы “кравец кроіт кровлю” і “шыбенік устаўляет шібу”, маці спачатку смяялася, а потым пайшла да суседзяў, іх сын вучыўся разам са мною…

Пасля восеньскіх вакацый у мяне пачаў выкладаць беларускую мову новы настаўнік.

Пётр Хведаравіч Бізун – чалавек немаладога веку, з лысай галавою і вялікімі натапыранымі вушамі. “За вочы”і за вушы школьнікі ахрысцілі яго Фантамасам. У адрозненне ад кінагероя, беларускі Фантамас быў незласлівы, ставіў толькі “чацьвёркі” і “пяцёркі”, а ў першы месяц знаёмства наогул нікога не выклікаў да дошкі, не прымушаў адказваць і нават пісаць. Фантамас чытаў. Прыходзіў, сядаў за стол, разгортваў таўсценны том і ўголас чытаў народныя казкі. А я глядзеў, як у такт чытанню пастуквае настаўніцкі чаравік. Пётр Хведаравіч Бізун пры ўсёй дабрыні быў яшчэ і чалавек няўважлівы, мой прыйсці ў розных чаравіках: адзін – чорны, другі – шэры. З яго смяяліся, кпілі, але яго любілі разам з казкамі, моваю і рознакаляровым абуткам.

Апошнім здарэннем, якое задала па беларускай мове Ганна Іванаўна Соладава, быо зрабіць указку. Калі пад час восеньскіх вакацый па расейскай мове пісалася сачыненне, па арыфметыцы рашаліся задачы і прыклады, ыдк да беларускай рабілася драўлянае сціло.

У вольныя тыдні я звычайна жыў у дзеда Броніка. У яго быў дагледжаны сад. Вось у тым садзе я і выбраў галінку на ігрушы. Дзед хрэзаў яе, зняў сучкі і кару, абстугаў так, што адзін канец стаў зусім танюткі, аскепкам шкла ён зрабіў галінку гладкай, нібыта касцяной, нацёр воскам і запаліраваў аксамітнай анучкаю.

Мая грушавая, бліскучая, трыццацісантыметровая ўказка атрымалася непараўнальнай.

Згледзеўшы на парце маю ўказку, Ганна Іванаўна ўзяла яе і, сказаўшы, што такім інстументам можна скалечыцца, паклала на свой настаўніцкі стол. Шкадоба, разгубленасць, адно цёмнае пачуццё, якое пазней пераплавілася ў помсту. Замест зробленай дзедам Бронікам указкі настаўніца дала пластмасавую палачку для лічэння, кароткую, з тупымі і тоўстымі канцамі. Выйшаўшы са школы, я выкінуў як ў дарожны вадасцёк.

Жаданне адпомсціць увасобілася нечакана…

Я стаяў каля настаўніцкага стала пад час пятнаццаціхвіліннага перапынку. Большасць аднакласнікаў яшчэ не вярнулася з буфета і сталовай. А хто папалуднаваў, сядзелі, уурыўшыся над падручнікамі, і паўтаралі зададзены верш. Указка ляжала на стале. Мая любімая, навошчаная, вострая ўказка прашаптала ціха, настойліва, загадна: “Вазмі мяне і пераламі напалам. Ты маеш поўнае права знішчыць мяне”. Але я баяўся нават дакрануцца да светлага прутка. Нехта абавязкова ўбачыць, як ламлю ўказку, пачуе трэск дрэва, раскажа настаўніцы, тая напіша заўвагу ў дзённік, мама пачне сварыцца… Больш за ўсё не хацелася, каб сварылася маці. Толькі мама не папракала, бо не даведалася, што я ўтварыў на вялікім перапынку, калі пабіліся мае аднакласнікі – Эдзік Эпштэйн і Кастусь Копцеў.

Копцеў – высокі, даўгарукі троечнік з важкімі кулакамі і перапэцканымі ў чрніла пальцамі. У той дзень Кастусь з’явіўся ў новенькіх акулярах. Яны не давалі Копцеву спакою Ён увесь час ці то здымаў іх, ці то праціраў хусцінкаю і зноў прыладжваў на пачырванелае пераноссе.

Эпштэйн – дробны яўрэй, з непаслухмянымі кудзерамі і бурштынавым рабаціннем на бяскроўным твары. Ён быў хранічным выдатнікам і лічыў, што мае права паўдзельнічаць у самых інтымных справах сваіх аднакласнікаў.

Эпштэйн падышоў да Копцева, які пагладжваў пластмасавую аправу і ўглядаўся ў падручнік праз круглыя шкельцы. “Дай глянуць”, – абчыпаная рабаціннем рука пацягнулася да акуляраў. “Адвалі, жыд!” – выбухнула ў паўпустым класе. Доўгі твар Эпшсэйна пачырванеў так, што зніклі рабацінкі. Эдзік абрынуў кулак на скронь крыўдзіцеля. Удар атрымаўся нямоцны, але трапны – новыя акуляры бразнуліся паміх партаў на падлогу.

Я не бачыў, як Эпштэйн растаптаў акуляры Копцева, бо займаўся іншым злом. Схапіў указку і ўсунуў у шчыліну паміж кантам настаўніцкага стала і вечкам парты. Тонкі дубчык я ўставіў да паловы і пераламаў, пакрыўджанае дзерава ашчэрылася стрэмкамі.

Бойка паміж Эпштэйнам і Копцевым набліжалася да завяршэння, Кастусь сядзеў на Эдзіку конна, абедзвюма рукамі сціскаў галаву і крычаў: “Здаешся?! Здаешся?!” Астатнія аднакласнікі паўзлазілі на парты і моўчкі чакалі канца бойкі. У маўклівым чаканні была старажытнарымская ўрачыстасць і жорсткасць. Ніхто не ўбачыў, калі пасярод класа ўзнікла Ганна Іванаўна, усе зрэагавалі толькі на словы “брыдка”, “недапушчальна” і “абуральна”. Настаўніца прымусіла Эпштэйна з Копцевым падняцца з падлогі, стаць каля дошкі і прасіць прабачэння. Копцеў з Эпштэйнам выбачаліся не олькі за растаптаныя акуляры, парваныя кашулі, падраны падручнік, але і за пераламаную ўказку.

Судзіць сябе не правамерна. Хопіць і таго, што сказаў – займаўся злом. Застаецца адно дадаць… Дзюбку зламанай указкі я забраў сабе. Пацямнелы пруток ігрушавай галіны дагэтульзахоўваецца ў маім стале разам з кавалачкам кары ад алатанавага дрэва, які прывёз вандроўны мастак з Італіі.

26.03.1993


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю