355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Саке Комацу » Смерць Бiкунi (на белорусском языке) » Текст книги (страница 2)
Смерць Бiкунi (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 7 октября 2016, 02:29

Текст книги "Смерць Бiкунi (на белорусском языке)"


Автор книги: Саке Комацу



сообщить о нарушении

Текущая страница: 2 (всего у книги 2 страниц)

– Так... – начальнiк глыбакадумна хмыкнуў. – А час iдзе.

Малады iнжынер уздрыгнуў i ўзняў галаву.

– Скажыце мне, хiба няма на свеце нiчога такога прыгожага, што трэба было б захаваць? Цi так ужо патрэбна нам гэтая дарога? Што яна такое – бяздушная данiна часу звышхуткасных аўтамабiляў, уступка пасажырам, якiя мерацца iмгненна перанесцiся з аднаго пункта ў другi... Заплюшчыш вочы – i няма поўдня, ты на поўначы... А далей што? Моднае ж старэе. Пройдзе дзесятак гадоў, i гэтая дзiўная дарога, цуд сучаснай тэхнiкi, стане вельмi старой бабулькай. На яе нiхто i глянуць не захоча... Хiба нельга правесцi дарогу ў абход гары?.. Горы ж гэта плоць прыроды, адна з яе частак, прыгожых i велiчных. Нашы прадзеды любiлi гэтую гару i прапрадзеды, прапрадзеды iх прапрадзедаў... Дык навошта ж, навошта? Што гэта – вартыя жалю ўступкi ЭВМ? Данiна прымiтыўнай геаметрыi, якая не выносiць хвалiстай лiнii?..

Грымнуў выбух, i столь сховiшча свiнцовай хмарай навiсла над людзьмi. Нехта войкнуў. Шэры вецер прайшоў над галовамi, быццам мора ўсхвалявалася недзе, быццам з чорнай безданi ўзняўся ўраган i заплакаў над чалавечым лёсам.

Гара разбухла, на iмгненне павялiчылася ў два разы i абвалiлася ў бяздонне барвовага кiпячага катла.

I ў клубах дыму мiльгануў марскi бераг, i калючы, узняты на дыбкi бурай, пясок, i край чорнага кiмано, якi мог паспрачацца сваёй чарнатой з горам навакольнага свету, i кончык белай хусткi, белай, як сон i забыццё. I пяшчотныя пялёсткi ружы, якая не вяне нават у непагадзь, мiльганулi ў iх. Цi ружа была гэта цi раптоўны блiк святла на шчацэ маладой дзяўчыны – хто ведае?..

А экскаватары ўжо ўгрызалiся ў мёртвае цела зямлi, i вежавыя краны ўзнiмалi над iм свае халодныя сталёвыя iклы.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю