412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Мікола Лупсякоў

Об авторе

Мікола (Мікалай Радзівонавіч) Лупсяко́ў[1] (4 сакавіка 1919, Масква — 12 лютага 1972, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся 4 сакавіка 1919 года ў Маскве ў сялянскай сям’і.

У 1921 годзе сям’я з Масквы вярнулася на радзіму — у вёску Папаратнае (цяпер — у Жлобінскім раёне). У 1932 годзе сям’я пераехала ў суседнюю вёску Вішанькі, дзе бaцькa — колішні мaтpoc лiнкopa «Пeтpaпaўлaўcк», a пaзнeй лeдaкoлa «Тaймыp» — пpaцaвaў cтapшынёй кaлгaca.

У 1935 годзе паступіў на рабфак пры Белдзяржуніверсітэце, а ў 1936 годзе — на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1941 годзе.

У 1941 годзе мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Пасля заканчэння ў 1942 годзе Смаленскага артылерыйскага вучылішча актыўна ўдзельнічаў у баях пад Масквой, на Цэнтральным і Варонежскім франтах, у бітвах пад Курскам і Харкавам, дзе ў сакавіку 1943 года быў цяжка паранены. Пасля лячэння пісьменнік быў дэмабілізаваны з дзеючай арміі[2].

Працаваў у газеце «Казахстанская правда (руск.)бел.» (1943—1944), рэдакцыях часопісаў «Беларусь» (1944—1945) і «Бярозка» (1945—1949). Сябра Саюзу пісьменнікаў СССР з 1944 года.

Памёр 12 лютага 1972 года ад сардэчнага прыступу, не дажыўшы менш за месяц да свайго 53-годдзя. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.

Книги автора Мікола Лупсякоў

Популярные книги за неделю

сообщить о неприемлемом содержании