355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Кузьма Чорный » Дзённiк » Текст книги (страница 2)
Дзённiк
  • Текст добавлен: 17 октября 2016, 02:49

Текст книги "Дзённiк"


Автор книги: Кузьма Чорный



сообщить о нарушении

Текущая страница: 2 (всего у книги 2 страниц)

с.6 – пустая;

с.7-16. Другi варыянт пачатку рамана "Скiп'ёўскi лес" (апошняя фраза: Праўдзiвей сказаць, юнацтва яе пачалося разам з вайною. I хоць яна была такая...);

с.18 – пустая;

с.19-22. Трэцi варыянт пачатку рамана "Скiп'ёўскi лес" (апошняя фраза: Пашла яна замуж толькi выбiўшыся з падлеткаў);

с.23-52. Чацвёрты варыянт (самы буйны) пачатку рамана "Скiп'ёўскi лес" (апошняя фраза: Але гэта ўжо было роўна праз два гады), прычым на с.55 ад слоў як свой i вядомы здаўных пачынаецца кавалак тэксту чорным атрамантам.

с.53-77. Дзённiк (прычым памiж старонкамi 54-й i 55-й аркуш выразаны нажнiцамi, аднак пагiнацыя захавана). На с.73 тэкст 5 кастрычнiка. Нiчога не пiсаў... да фразы Беларускай iнтэлiгенцыi бадай што ўжо няма, а гэтыя носяць яе iмя i сцiраюць з нашага жыцця беларускi характар уключна напiсаны сiнiм атрамантам; запiсы ад 11 кастрычнiка (с.75) i да канца – чорным атрамантам.

1. Iра, любая мая ўцеха – так па-сямейнаму называлася дачка пiсьменнiка Рагнеда (нарадзiлася 24 лiстапада 1928 г.).

2. Крысько Цiмох (1911 г. нар.) – сапраўднае iмя паэта, празаiка, драматурга, крытыка, педагога, сакратара Беластоцкага аддзялення Саюза савецкiх пiсьменнiкаў БССР (1940-1941), больш вядомага пад псеўданiмам Васiль Вiтка, якi ён ўзяў у гады вайны; з 1944 – адказны сакратар часопiса Беларусь. Для гэтага выдання К.Чорны i пiсаў згаданыя неаднаразова ў Дзённiку "перадавiцы".

3. Александровiч Алеся (1904-1947) – лiтаратуразнавец, педагог; працавала ў Дзяржаўнай бiблiятэцы Беларусi (1934-1936); сястра паэта Андрэя Александровiча.

4. Гутараў Iван (1906-1967) – лiтаратуразнавец, фалькларыст; у 1939-1941 дацэнт, загадчык кафедры расейскай лiтаратуры БДУ i вучоны сакратар Аддзялення грамадскiх навук АН БССР; у час вайны арганiзатар i камiсар партызанскiх атрадаў на Браншчыне, у 1943 г. адклiканы i вывезены ў Маскву "для выканання спецдаручэнняў"; займаўся адмыслова даследаваннем беларускага фальклору ў час вайны.

5. "Клiч да беларускага народа" – гэты артыкул пiсьменнiка быў апублiкаваны ў газ. "Савецкая Беларусь" (11 студз. 1942 г.) за подпiсам Я.Купала.

6. Баўдзей Л. – журналiст, аўтар артыкулаў i рэцэнзiй пра творчасць К.Чорнага ("Бацькаўшчына" // Советская Белоруссия. 1940, 18 дек.; Вобразы савецкiх людзей у творах Кузьмы Чорнага // Беларусь. 1946. № 1); асоба блiжэй невядомая.

7. Хайноўская Марыя Канстанцiнаўна – супрацоўнiца Дома пiсьменнiкаў (да вайны працавала загадчыцай медкабiнета Дома пiсьменнiкаў); пасля вайны загадвала бiблiятэкай Саюза пiсьменнiкаў.

8. Анюта (1906-1983) – малодшая сястра пiсьменнiка.

9. Маша (1902-1988) – малодшая сястра пiсьменнiка.

10. Рэня (Рэвека Свераноўская, 30.11.1899-30.03.1987) – жонка Кузьмы Чорнага.

11. ...пiсаў пра яе ў дзённiку – даваенны пiсьменнiцкi архiў Кузьмы Чорнага не захаваўся (апроч паасобных аўтографаў у архiвах НКВД, у асабiстым архiве крытыка Алеся Кучара).

12. Глебка Пятро (1905-1969) – паэт, перакладчык, вучоны-грамадазнавец; у 1943-1945 працаваў рэдактарам выдавецтва ЦК КП(б) Б "Савецкая Беларусь".

13. "Суждены нам благие порывы.. – недакладная цытата з верша М.Някрасава "Рыцарь на час".

14. Панамарэнка Панцеляймон Кандратавiч (1902-1984) – савецкi партыйны i дзяржаўны дзеяч, у 1938-1947 займаў пасаду першага сакратара ЦК КП(б)Б, прызначэнне на якую ў чэрвенi 1938 г. супадае з выхадам К.Чорнага з турмы на волю (8 чэрвеня 1938 г.).

15. Дадзiёмава Феня Iсакаўна – тагачасны начальнiк Галоўлiта БССР (iнф. дачкi пiсьменнiка – Рагнеды).

16. ...выклiкаў з Менска Лынькова... – Лынькоў Мiхась (1899-1975), празаiк; у 1938-1948 – старшыня праўлення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi.

17. Глебка Нiна Iларыёнаўна – жонка Пятра Глебкi, якая ў час вайны заставалася ў Менску.

18. Мiхась i Юрась – малодшыя браты Кузьмы Чорнага (адпаведна 1908 i 1912 г. нар.), абодва згiнулi на вайне.

19. Фiнкель Уры Гiршавiч (1896-1957) – крытык, лiтаратуразнавец; пiсаў на жыдоўскай i беларускай мовах, аўтар кнiг пра Мендэле Мойхер-Сфорыма i Шолам-Алейхема.

20. За час вайны ... з голаду двое дзяцей – у сапраўднасцi падчас апошняй вайны сям'я Уры Фiнкеля страцiла трое дзяцей: сын Шалом (1939-1941) памёр у ташкенцкай лякарнi 11 лiстапада; дзве дачкi – Цыля (1931 г. нар.) i Авiгаiл (1933 г. нар.) спаленыя ў ракаўскай сiнагозе (1943). Сярод жыхароў мястэчка Ракаў, адкуль паходзiў Уры Фiнкель, у спiсе загiнуўшых у час апошняй вайны, пазначаны: "Фiнкель Давiд з сям'ёй; Фiнкель Долiд з сям'ёй; Фiнкель Iсак з сям'ёй; Фiнкель Мордух з сям'ёй; Фiнкель Песя з сям'ёй; Фiнкель Файва з сям'ёй" (Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка. Валожынскi раён. /Уклад. Я.Янушкевiч. Мн., 1996. С.272). Спiс няпоўны: бацька Уры Фiнкеля, Гiрш Фiнкель, таксама загiнуў у вайну (расстраляны); апроч яго ў ракаўскiм гета былi спалены сёстры Уры Фiнкеля Лыфсэ i Эльке.

21. Гарбуноў Цiмафей Сазонавiч (1904-1969) – сакратар ЦК КПБ (1941-1947), з 1939 г. – рэдактар газеты "Звязда"; адразу пасля смерцi К.Чорнага па загадзе Гарбунова ў газеце "Звязда" было "спынена друкаванне пiсьменнiцкiх жалобных водгукаў" (А.Рагуля).

22. ...паслаць у Менск мiламу Максiму Лужанiну пiсьмо – псеўданiм паэта i празаiка Аляксандра Каратая (нар. у 1909); пасля дэмабiлiзацыi (1944) М. Лужанiн загадваў аддзелам культуры ў рэдакцыi газеты "Звязда".

23. "Позняе каханне" Астроўскага – п'еса расейскага драматурга Аляксандра Мiкалаевiча Астроўскага (1823-1886).

24. ГIХЛ – Государственное издательство художественной литературы.

25. Эжэнi Грандэ – гераiня аднайменнага рамана Анарэ дэ Бальзака (1833).

26. ...Iван Карамазаў, Андрэй Валконскi... – лiтаратурныя героi Ф.Дастаеўскага (раман "Браты Карамазавы") i Л.Талстога (раман "Вайна i мiр").

27. Шырма Рыгор (1892-1978) – фалькларыст, дырыжор, музыказнаўца; адзiн з выдаўцоў часопiса "Летапiс ТБШ" (пазней "Беларускi летапiс"); у 1940 арганiзаваў Дзяржаўную акадэмiчную капэлу Беларусi.

28. Пестрак Пiлiп (1903-1978) – паэт, празаiк; за падпольную дзейнасць на тэрыторыi былой Заходняй Беларусi быў зняволены польскiмi ўладамi ў турмах Пiнска, Вiльнi, Гораднi (1929-1939, з невялiкiм перапынкам).

29. Бiскуп Ялжбыкоўскi – напiсанне памылковае. Ялбжыкоўскi Рамуальд (1876-1955) архiбiскуп, з 1925 – вiленскi кардынал.

30. Шутовiч Вiктар – каталiцкi святар у Менску, пазней – у Барысаве.

31. У яжоўскай турме ў Менску ў 1938 г. – беспадстаўна арыштаваны пiсьменнiк праседзеў у менскай турме амаль 8 месяцаў (з iх шэсць – у камеры-адзiночцы).

32. Лупсякоў Мiкола (1919-1972) – празаiк; нарадзiўся ў Маскве, адкуль сям'я вярнулася на радзiму ў 1921 г. (Жлобiншчына; бацька пiсьменнiка Радзiвон – былы матрос з лiнкора "Петрапаўласк", а пазней ледакола "Таймыр"); М. Лупсякоў пачаў пiсаць яшчэ ў школе (меў нават перапiску з К.Чорным), першае апавяданне апублiкаў у 1935 г., калi скончыў Папаратнянскую няпоўную сярэднюю школу i паступiў на рабфак пры БДУ, а праз год – на лiтаратурны факультэт Менскага педiнстытута (скончыў у 1941 г.). ; у 1944-1945 працаваў у рэдакцыi часопiса "Беларусь".

33. Бэндэ Лукаш (1903-1961) – крытык i лiтаратуразнавец вульгарна-сацыялагiчнага кiрунку.

34. Клiмковiч Мiхась (1899-1954) – паэт, драматург, празаiк, крытык; старшыня аргкамiтэта (1932-1934), а пазней (1934-1938) – старшыня праўлення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi.

35. Александровiч Андрэй (1906-1963) – паэт, празаiк, грамадскi дзеяч; дэлегат першага Ўсесаюзнага з'езда пiсьменнiкаў (1934) i VIII Надзвычайнага з'езда Саветаў СССР (1936; уваходзiў у рэдакцыйную камiсiю па канчатковым рэдагаваннi тэксту Канстытуцыi СССР), намеснiк старшынi Праўлення СП БССР (1934-1937); на пасадзе дырэктара Iнстытута мовы АН БССР прымаў удзел у падрыхтоўцы рэформы правапiсу беларускай мовы (1937).

36. Модаль (Модэль) Мiхась (Мендэль Моўшавiч; 1904-1980) – крытык, тэатразнавец; вучыўся на медычным (да 1924) i педагагiчным (да 1926) факультэтах БДУ, аднак нiводзiн з iх не скончыў. Працаваў пераважна ў сферы партапарату: сакратаром аддзела агiтацыi i прапаганды ЦК КПБ (1923-1925), узначальваў тэатральны аддзел Упраўлення па справах мастацтваў пры Саўмiне (1935-1937), быў адказным сакратаром СП БССР (1940-1941); падчас вайны працаваў дырэктарам тэатра iмя Ахунбаева ў Ташкенце, у 1943-1944 – дырэктар тэатра iмя Маякоўскага (Узбекiстан), у 1944-1948 – загадчык лiтаратурнай часткi тэатра оперы i балета ў Менску.

37. Марыля ... жонка ксяндза – паводле канонаў каталiцкага абраду ксяндзы жонак не маюць (цэлiбат); Марыля Шутавiчанка, сястра вядомага заходнебеларускага дзеяча, рэдактара часопiса "Калоссе" Янкi Шутовiча была ахмiстрыняй (хатняй гаспадыняй) ксяндза Адама Станкевiча.

38. Станкевiч Адам (1892-1949) – гiсторык, публiцыст, выдавец, лiтаратуразнавец, грамадска-палiтычны дзеяч, асветнiк, беларускi каталiцкi святар.

39. Сергiевiч Пётра (1900-1984) – беларускi жывапiсец i графiк.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю