355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Аркадий Чернышевич » Калiнiшын зяць (на белорусском языке) » Текст книги (страница 2)
Калiнiшын зяць (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 21 сентября 2016, 17:04

Текст книги "Калiнiшын зяць (на белорусском языке)"


Автор книги: Аркадий Чернышевич



сообщить о нарушении

Текущая страница: 2 (всего у книги 2 страниц)

– Ён прыйшоў да вас з бядой як да суседзяў. У яго няшчасце. А вы не дапамаглi яму, а гадзiннiк ледзь што не задарма ўзялi!

– Няшчасце! – Калiнiха злезла з печы. – У такiх п'янiц заўсёды няшчасце. Машыну п'яны разбiў, от няшчасце! Не бог жа яго пакараў, а сам сябе.

– Ён не п'яны быў! А п'янiц вы робiце, i вас трэба караць! Скуру з людзей здзiраеце за смярдзючую ваду.

– Ого! Якi ж ты разумны! Чуеш, Надзя? А якi ён пасаг да нас прынёс? Салдацкiя нагавiцы...

– Я працую, а вы!.. – Раман ужо не знаходзiў слоў. – Спекулянткi вы i зладзеi!..

– Чаму ж ты ў мiлiцыю са скаргай не хадзiў? Ты не гнаў самагонкi, не пiў, нiчога не ведаў? Можа цяпер пойдзеш?

– Пайду!

– Дык сам i сядзеш! Бо ты мужчына ў хаце, галава.

– Лепш у турме, чым у вашай хаце!

Раман пачаў складваць свае рэчы: касцюм, туфлi, палiто. Надзя сядзела i ўсхлiпвала. Калiнiха абыякава пазiрала, як збiраўся зяць. Раман склаў усё ў вузел i перацiснуў яго папругай.

– Алiменты буду плацiць, – сказаў ён, звяртаючыся да Надзi. "А можа астацца?" – варухнулася ў яго галаве думка. Але яму адказала Калiнiха:

– Алiменты! Змусiў жонку зрабiць аборт!.. I за гэта яшчэ адкажаш!

– Мама! – нема закрычала Надзя. – Маўчыце!

Раман пабялеў i скалануўся. Гэта быў апошнi ўдар.

– Т-ты скiнула дзiця? – твар яго скрывiўся, рукi сцiснулiся ў кулакi. Калi?

Надзя закрыла далонямi твар, нiбы Раман збiраўся яе ўдарыць.

– Як у мястэчку была... – адказала яна ўсхлiпваючы.

– Як у мястэчку была... – паўтарыў за ёю Раман. – Яшчэ восенню...

Цяпер яго нiшто не звязвала нi з гэтай хатай, нi з жонкай, i ён ступiў да дзвярэй. Але яго пераняла Калiнiха.

– Пачакай, голубе, – сказала яна, стаўшы каля парога. – Спачатку заплацi за тое, што мы цябе зiму кармiлi i паiлi.

– На! За харчы... i за дачку, што са мной спала!..

Раман шпурнуў свой вузел на падлогу i выйшаў. Ён крочыў напрасткi па вiльготнай раллi да гасцiнца i нi аб чым не думаў. На гасцiнцы закурыў. Пачало крыху праясняцца ў галаве. I першая думка, якая з'явiлася, уразiла яго сваёй нечаканасцю. "Хто вiнаваты?" Ён не мог спынiцца на ёй, бо занадта ўсё было растрэсена i ў думках, i ў адчуваннях. I раптам да яго данёсся голас:

– Рама-ан! Вярнiся, Рама-ан! Забяры сваё-о! Рама-ан!

"Надзя, – здагадаўся ён, але не спынiўся. – Нельга цяпер вяртацца, нельга!" – упарта паўтараў ён сам сабе, хоць ногi яго цягнула назад. Ён ведаў, што не ўсё скончана з гэтай жанчынай, якая клiча яго праз вiльготную цемень веснавой ночы, але адчуваў, што вярнуцца цяпер не мае права.

1955 г.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю