355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Алесь Аркуш » На пошукi Зьмея Нарата (на белорусском языке) » Текст книги (страница 1)
На пошукi Зьмея Нарата (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 8 октября 2016, 09:36

Текст книги "На пошукi Зьмея Нарата (на белорусском языке)"


Автор книги: Алесь Аркуш



сообщить о нарушении

Текущая страница: 1 (всего у книги 1 страниц)

Аркуш Алесь
На пошукi Зьмея Нарата (на белорусском языке)

Алесь Аркуш

На пошукi Зьмея Нарата

О, гэты сьмяльчак, Раул Бопп*, якi накiнуў на шыю Зьмею Нарата пятлю i засiлiў гразу сэльвы Амазонкi. Ён так марыў ажанiцца з дачкою каралевы Лузii, што ўлез у скуру сваёй ахвяры i зьмеям выправiўся на пошукi абраньнiцы. – Куды-ж ты, Зьмей Нарата? – пытаюцца ў Раула Боппа жыхары сэльвы. – Хачу я бачыць дачку каралевы Лузii, адказваў усiм сьмяльчак Раул. Няпросты ён выбраў шлях – праз сэльву, праз балоты, праз выпрабаваньнi. Уладзiмер Славук** намаляваў-бы шыкоўныя iлюстрацыi да гэтай гiсторыi. Зьмей у яго атрымаўся-б як сапраўдны блiшчыць луска цела пад месячным сьвятлом, блiшчаць вочы Зьмея, выпраменьваючы адвагу i непахiснасьць, а з-пад кожнай купiны, з-за кожнага дрэва сочаць за iм жыхары сэльвы – хiжыя, кiпцюрыстыя, iкластыя; толькi страшныя абрысы Зьмея Нарата ратуюць Раула ад нападу кракадзiлаў, ягуара i пiраней. О, гэты сьмяльчак Раул Бопп! Як моцна ён жадае дачку каралевы Лузii! Вядома, ён пройдзе праз усе выпрабаваньнi, бо за праважатага ў яго адвага i ўпартасьць, ён выкрадзе сваю абраньнiцу, яны возьмуць шлюб i будуць жыць, як i марыў Раул, у краi Бязьмежных Земляў. Там, напэўна, яны жывуць i зараз i там я iх сустрэну калi наведаю край, дзе горныя ланцугi ўздымаюцца ў неба, дзе цякуць празрыстыя рэчкi мiж мулунгу – дрэў з экзатычнымi кветкамi. Сам Раул будзе маiм гiдам, ён пазнаёмiць мяне з сябрамi i раскажа праўдзiвую гiсторыю пра Зьмея Нарата i дачку каралевы Лузii, затым наладзiць выправу ў амазонскую сэльву, будзе па-сяброўску пахлопваць па гузаватых баках кракадзiлаў, перасьвiствацца з дзiўнымi птушкамi, частаваць ягуара са свайго паляўнiчага нажа.

Ноччу, калi поўня падзелiць сэльву на дзве роўныя часткi, я прачнуся i старожка выбяруся з намёта, падкiну дроў у амаль згаслае вогнiшча i ўпэўненым крокам пайду ў цямрэчу зь лiанаў, пальмаў i трысьнягу клiкаць Зьмея Нарата.

* Раул Бопп – бразыльскi паэт пачатку XX стагодзьдзя. ** Уладзiмiр Славук – сучасны беларускi графiк.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю