355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Адам Глебус » Дамавiкамерон (на белорусском языке) » Текст книги (страница 5)
Дамавiкамерон (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 4 октября 2016, 02:50

Текст книги "Дамавiкамерон (на белорусском языке)"


Автор книги: Адам Глебус



сообщить о нарушении

Текущая страница: 5 (всего у книги 8 страниц)

– Рыльца тырчала, – Спявачка сапсавала фокус.

Менеджэр, крытык i Спявачка пiлi да дзвюх гадзiн ночы. Бо як скончылася пiтво, дык крытык схадзiў на таксовы прыпынак i прынёс яшчэ. Нарэшце Спявачка сказала, што хоча пайсцi легчы. Музычны крытык шырока пазяхнуў i таксама выказаў жаданне паспаць. Менеджэр нiчога не казала, адно хiтнула галавою ў знак згоды. Леглi на канапе ўтраiх – менеджэр каля сцяны, крытык пасярэдзiне, а Спявачка ўладкавалася з краю.

– Не люблю мужчын, – гучна прашаптала менеджэр.

– I я не люблю, – азвалася Спявачка.

Музычны крытык хацеў быў сказаць, што i ён не любiць мужчын, але змаўчаў.

Спявачка выцягнула з-пад коўдры руку i пачала пяшчотна лашчыць валасы менеджэра. Крытык ляжаў нерухома i не ведаў, што казаць i што рабiць. Тым часам менеджэр прытулiлася да яго ўсiм целам, але толькi дзеля таго, каб зручней было лашчыць Спявачку.

– Можна палашчыць твой нос? – спыталася Спявачка ў менеджэра.

– Вядома. Табе падабаецца мой нос?

– I нос, i вочы, i спiна, i грудзi... Але я не магу дацягнуцца з-за гэтага крытыкана.

Музычны крытык скiнуў з сябе жаночыя рукi i злез з канапы.

– Вычварэнкi, мачалкi, лесбiянкi, iдыёткi... – мармытаў ён.

– Пайшоў прэч! – надзiва цвяроза крыкнула Спявачка.

Крытык запалiў святло i пачаў апранацца. Жанчыны селi на канапе. Спяваччына рука ляжала памiж сцёгнаў менеджэра.

– Можа, i яго дарма выганяю? – пацiкавiлася Спявачка ў сваёй партнёркi.

– Ты ўсё правiльна робiш, i я цябе люблю.

Музычны крытык гучна ляснуў дзвярыма.

Ён крочыў па пустых вулiцах i абдумваў зласлiвы артыкул пра Спявачку. Крытык меў музычную адукацыю i абсалютны слых. Таму ён быў перакананы, што мае права напiсаць пра слабы вакал. А ў падтэксце ён вырашыў адзначыць лесбiянскiя схiльнасцi так званай зоркi сучаснай сцэны. Крытыку давялося доўга грукаць у замкнёныя iнтэрнацкiя дзверы, якiя так i не адчынiлiся. Тады ён намерыўся залезцi ў свой пакой на пятым паверсе па балконах. Ён лез, як лазiў шмат разоў з балкона на балкон, i думаў пра артыкул.

Калi б ён сарваўся i ўпаў на асфальт, дык апошнiя словы былi б такiя: "У Спявачкi слабы голас!"

Бо менавiта так пачынаўся ягоны зласлiвы артыкул: у Спявачкi...

XXXVIII. ЭКСКУРСАНТКА

Гiд правёў групу ў двор Мiрскага замка. Экскурсанты вышнуравалiся паўколам. Гiд пачаў дундзiць завучаны тэкст пра каштоўнасць старажытнага помнiка дойлiдства. Нават iнтанацыйная амплiтуда i акцэнтацыi ў гiдавым дундзеннi былi завучаныя. Адна з экскурсантак адышла ад групы i праз незачыненыя дзверы апынулася ў велiзарнай залi. Экскурсантка азiрнулася, а потым хуценька пашыбавала праз усю залю да цёмнага прагалу ў сцяне.

Замак стаяў на рэстаўрацыi, якая цягнулася больш за дзесяцiгоддзе, i па стану помнiка было вiдаць, што да заканчэння яшчэ далёка.

Праз прагал Экскурсантка трапiла ў невялiкi пакой без вокнаў, з яго – у доўгi калiдор, на якi выходзiла шмат дзвярэй. Тут яна спынiлася, нiбыта выбiрала, у якi бок лепш пайсцi. Выбар спынiўся на сходах у самым канцы калiдора. Засыпаныя друзам сходы вывелi на другi паверх, у прасторную залю з растрыбушаным камiнам. Па залi гулялi скразнякi – Экскурсантка знiзала плячыма, яе пачала бiць дрыготка. Раптам яна схапiлася за жывот i скурчылася, нiбыта лялька, зламаная напалам. Трымаючыся сцяны, Экскурсантка прасунулася з камiннае залi ў невялiчкi светлы пакой, дзе спешкам зрабiла тое, што называюць малой i вялiкай патрэбамi. Замест гiгiенiчных сурвэтак яна скарыстала навюткую насоўку. Экскурсантка таропка ўсцягнула майткi i калготкi, аправiла спаднiцу, зiрнула на зробленае, уздыхнула з палёгкаю i пакiнула светлы пакой. З кожным крокам да Экскурсанткi вяртаўся яе заўсёды ўпэўнены i разам з тым крышачку меланхалiчны выгляд.

Калi яна вярнулася да групы, гiд якраз скончыў дундзенне i нехта з прысутных наважыўся вымавiць нясцiплае пытанне:

– А дзе прыбiральня?

Гiд бадзёра паведамiў, што Мiрскi замак не адрапараваны i ў прыбiральню ўсе пойдуць на аўтастанцыi праз якiх паўгадзiны, бо экскурсiя працягваецца.

– Няўжо нельга патрываць? – спыталася Экскурсантка адразу ва ўсёй групы i фанабэрыста ўскiнула галаву.

XXXIX. ЧОРНАЯ ДАМА

Вяселле было сцiплае, бо жанiх гуляў сваё вяселле другi раз. Ладзiлi банкет у цеснай двухпакаёўцы, што мясцiлася ў дзевяцiпавярховiку на ўскрайку горада. Мужчын за сталом назбiралася ледзь не ўдвая больш, чымся жанчын. Таму самаму маладому хлопцу з кампанii давялося пазавiхацца перад тым, як ён апынуўся на вулiцы з сястрою нявесты. Яна была значна старэйшая за хлопца, але яе прыгажосць проста ўражвала. Чорная сукня пасавала да вялiкiх персiянскiх вачэй. Прыгажосць была д'ябальская. I таму канкрэтна сказаць, хто каго выбiраў на банкеце, цi ён яе, цi яна яго, немагчыма. Сам для сябе хлопец назваў жанчыну Чорная дама i не памылiўся, бо здарылася неспадзяванае...

Чорная дама прыняла запрашэнне "пакiнуць банкет" з радасцю, чым i здзiвiла хлопца. А калi ён пачаў цалаваць яе ў лiфце, дык адказала юрлiвай непасрэднасцю. На вулiцы хлопец сказаў, што ведае выдатнае месца, i павёў Чорную даму за сабою. Па дарозе ён расказаў паданне пра Барбару Радзiвiл, якую ў Нясвiжы называюць Чорная дама.

Паданне пра Чорную даму, якое расказаў малады чалавек:

Князёўна Барбара з Радзiвiлаў рана выйшла замуж, але рана i заўдавела, муж загiнуў на вайне. Маладая ўдава-князёўна засталася жыць у Вiльнi ў палацы нябожчыка-мужа. На той час у Вiльнi жыў княжыч Жыгiмонт, пляменнiк вялiкага князя. Ён убачыў Барбару i закахаўся. Разумная князёўна не была супраць таго, каб зрабiцца жонкаю будучага караля. Пачалiся патаемныя спатканнi.

Пра такiя сустрэчы шмат напiсалi Бакачыо i Наварская.

Аднойчы месячнай ноччу княжыч пералез праз высокую сцяну ў сад да сваёй любай i натрапiў на варту. Узняўся вэрхал. Усхапiлася чэлядзь...

Княжыч Жыгiмонт змушаны быў ажанiцца з князёўнай Барбараю. Звянчалi iх патаемна ў касцёле. Неўзабаве Жыгiмонт стаў-такi каралём. Але сойм не хацеў прызнаць за каралеву Барбару Радзiвiл. Толькi Жыгiмонт усё ж дамогся свайго, i ягоная жонка стала каралеваю. Аднак Барбара заставалася бяздзетнаю, нашчадка не было, а праз год яна раптоўна памерла. Гаварылi, што, нiбыта, каралеву атруцiлi. Караля вельмi засмуцiла смерць любай. I жанiцца другi раз ён адмовiўся, бо моцна кахаў сваю Барбару. Прыдворныя запрасiлi чарнакнiжнiка з Англii, каб ён выклiкаў дух каралеўны, якi загадаў бы каралю ажанiцца. I вось аднойчы ўночы ў залю, дзе сядзеў Жыгiмонт з гасцямi, увайшла дама, апранутая ва ўсё чорнае. Кароль кiнуўся да яе з крыкам: "Басенька, мая любая Басенька!" Ён схапiў яе за рукi, як стрэлiў Пярун, i Чорная дама знiкла.

Пасля дух Барбары ў выглядзе Чорнай дамы з'явiўся ў Нясвiжскiм замку. Казалi i такое, што, калi ўзыдзе месяц, апоўначы ў замку з'яўляецца Чорная дама. Яна нiбыта спрыяе закаханым i заступаецца за бяздзетных жанчын. А на каго Чорная дама зiрне, таму выпадае шчасце.

Выдатным месцам, куды хлопец прывёў сваю Чорную даму, быў ельнiк, што стаяў за кальцавой дарогай. Памiж ельнiкам i полем была нешырокая паласа, парослая высокай i мяккай травою. Так што можна было легчы i адчуць рамантычную вусцiшнасць. Напэўна, тое i адчувалi Чорная дама з маладым чалавекам пад месячным святлом. I раптам хлопец пачуў, што жанчына зусiм не ў жарт пракусiла яму нiжнюю губу. Але ён iмгненна забыўся на боль, бо быў заняты вызваленнем цяжкiх грудзей са станiкавага палону. Акрываўленымi вуснамi ён цалаваў шыю Чорнай дамы i адначасна спрабаваў сцягнуць калготкi з жаночых клубоў. Жанчына адказала рэзкiм супрацiўленнем i паведамiла, што ёй нельга... Малады чалавек пачаў гарачым шэптам угаворваць даму. Ён абяцаў, што не будзе глыбока заходзiць, што зробiць усё акуратна, а калi яна не згодная ў першую адтулiну, дык ён не супраць паспрабаваць i ў другую. Чорная дама пагадзiлася на варыянт з другой адтулiнай. Малады чалавек задаволiў сябе цалкам. А жанчына стомленым голасам сказала, што ёй не вельмi падабаецца генiтальны акт. Апраналася Чорная дама страшэнна павольна, i хлопец ужо збiраўся выказаць незадаволенасць, як здарылася неверагоднае...

Чорная дама хiстанулася, i з вабнай намацальнай жанчыны ўтварылася клубчастая аблачынка, што атрутна патыхнула сераю. Аблачынка хутка ўзнялася ў зорнае неба i растала. Малады чалавек разгублена азiраўся, нiбыта шукаў сведку. Але здзiўленне i разгубленасць яшчэ павялiчылiся, бо ён убачыў, што стаiць пасярод пусткi, заваленай будаўнiчым смеццем, што святочная адзежа парваная i ў гразi.

"Нельга столькi пiць, – падумаў хлопец, каб нейкiм чынам замацавацца ў рэальнасцi, i ўголас паўтарыў: – Нельга напiвацца на чужым вяселлi!"

XL. ФРАНТАВIК

Яны пiлi ўтрох. Сядзелi за гастраномам на пластыкавых скрынях i разлiвалi па шклянках моцны "Агдам". Хлопцы адзначалi вяртанне Франтавiка. Той адслужыў паўтара года ў Афганiстане i вось вярнуўся цэлы i вясёлы. Чым не свята?!

– ...дваiх паклаў. Яны з нажамi, а я з пасам. – Франтавiк выхваляўся. I паклаў...

Гаварыў ён падоўгу з гонарам i амбiтнасцю. Ягоныя сабутэльнiкi не служылi ў войску, бо адзiн хадзiў у студэнтах, а другi, як перакананы хiпi, памiж войскам i вар'ятняй выбраў вар'ятню. Таму Франтавiк лiчыў, што абавязаны выхваляцца.

– I траiх магу пакласцi, – працягваў ён.

– Канчай залiваць, – студэнт перапынiў афганскага героя.

– Што ты там вякнуў, шчанюк? – Франтавiковы вочы заблiшчалi дурным агнём.

– Не трэба, хлопцы, – вяла азваўся хiпi.

– Вы ўдвох, а я адзiн! – Франтавiк устаў са скрынi i выцягнуў з нагавiцаў пас.

– Я не буду, i вам не трэба, лепш выпiце вiна, – хiпi са шкадаваннем зiрнуў на студэнта.

Той устаў. Франтавiк узняў складзены ўдвая i нацягнуты памiж чырвоных салдацкiх кулакоў скураны пас. Студэнт стаяў да яго бокам, таму Франтавiк не бачыў, як быў расцiснуты ў пальцах цыгарэтны недапалак.

– Нападай! – закамандаваў Франтавiк.

Хiпi глядзеў у шклянку з вiном.

– Конiк! Чакай, зараз конiка злаўлю, – студэнт нахiлiўся да травы i ўзняў сцiснуты кулак.

– Злавiў? – пацiкавiўся хiпi i папрасiў адпусцiць жамярыну.

– Глянь, – студэнт падышоў да Франтавiка.

Той апусцiў пас i ўтаропiўся на студэнтаў кулак. Пальцы расцiснулiся. Студэнт здзьмуў тытунёвую пацяруху ў здзiўленыя вочы. Падмануты схапiўся за твар. Студэнт без размаху, але дакладна нанёс удар пад дыхаўку. Франтавiк скурчыўся. Студэнт склаў рукi замком i абрынуў яго на Франтавiкову шыю. Той упаў на зямлю. Студэнт сеў конна на пабiтага i спытаўся:

– Усё?

Той застагнаў i паспрабаваў выкараскацца з-пад пераможцы, але не змог.

– Здаюся, злазь...

Студэнт з Франтавiком пачалi абтрасаць адзежу.

– Трэба яшчэ выпiць, – прапанаваў хiпi.

Яго паслалi па "Агдам".

Франтавiк сеў на скрыню, запалiў цыгарэту i загаварыў:

– Да войска за такi вось жарт я б нiколi не дараваў. А цяпер мне без рознiцы, прайграў цi выйграў. Звыкся не звяртаць увагi нi на што, нават на самога сябе. Абыякавасць – мой нармальны стан, нават калi запсiхую, дык толькi вонкава агрэсiўны, а ў душы ўсё роўна спакойны. Гэты спакой я адчуў у войску, калi даслужваў апошнiя паўгода. I сон гэтыя паўгода мне снiўся той самы. Спакойны сон. Нiбыта iду я ў краму, купляю бутэльку таннага мацаванага вiна i плаўлены сырок, заходжу ў пад'езд, сядаю на падлогу каля батарэi, п'ю з рыльца i закусваю сырком. I ўсё. I найвышэйшы кайф – зайсцi ў пад'езд i выпiць. Больш нiчога не трэба.

Вярнуўся хiпi. Хлопцы разлiлi па шклянках вiно i чокнулiся.

XLI. ЛIФТАВIК

Жанчына зайшла ў лiфт i нацiснула кнопку з лiчбаю 6.

"666 – знак д'ябла! Якое глупства, у нашае лiфтавае стагоддзе думаць пра д'ябла?" – разважала яна.

Лiфт спынiўся. Жанчына павярнулася тварам да дзвярэй, але тыя не рассунулiся.

"Засела... Лiфт зламаўся... Далiбог, – мiльганула ў жаночай свядомасцi. – Што рабiць?"

– Чакаць! – пачула яна за спiнаю i ўкамянела.

Схамянуўшыся, жанчына паспрабавала азiрнуцца, але дужыя прахалодныя рукi не дазволiлi.

– Закрычу! – папярэдзiла яна.

– Крычы! На крык збягуцца людзi, многа людзей... Яны ўзломяць дзверы. Ты плачучы пачнеш расказваць, што ў лiфце цябе спрабавалi згвалцiць. Але кабiна будзе пустая. I ўсе падумаюць, што ты ўцякла з вар'ятнi i трэба як мага хутчэй вярнуць лекарам iхнюю пацыентку. Цябе пачнуць супакойваць, але не са спачуваннем, а з апаслiвасцю, са страхам у душы. Суседка з 345 кватэры, гэты цэнтнер жывое вагi са злосным сабачкам на руках, выклiча брыгаду санiтараў. Ты паспрабуеш вырвацца, уцячы i зробiш яшчэ горш. Цябе прывяжуць да насiлак. Ты назмагаешся на сорак дзён палону ў вар'ятнi. Так што выбiрай: або ты зараз зробiш усё, што я загадаю, або трапiш у лякарню.

– Гэ-э-эй! Хто там лiфт трымае?! – разляцелася па пад'ездзе.

Жанчына пазнала нахабны голас суседкi з кватэры 345.

– Пазнаеш голас? – пачула яна за спiнаю задаволены шэпт.

– Пазнаю...

– А зараз я далiчу да трох, i забрэша яе сабака. Раз... Два...

– Не трэба.

– Позна! Тры!

Злосны брэх разляцеўся на ўвесь пад'езд.

– Што Вам трэба? – вымавiла жанчына праз слёзы.

– Крышачку пяшчоты...

Прахалодныя дужыя рукi ўзляцелi па жаночых сцёгнах. Пераступаючы з нагi на нагу, жанчына зняла майткi. Яна падпарадкавалася ўпэўненым рукам, развяла ногi, нахiлiлася i ўбачыла, як мыскi яе пантофляў адрываюцца ад падлогi.

Лiфтавая кабiна хiстанулася, заскрыгаталi тросы, рытмiчны грукат заскакаў па пад'ездзе.

На першым паверсе каля сiнiх паштовых скрынак стаяла кабета з кватэры 345. У яе на руках сядзеў лупавокi сабачка. Побач, пры самых лiфтавых дзвярах, курыў мужчына з зямлiстым тварам. Ён трымаў за руку дзяўчынку-школьнiцу.

– Зноў Лiфтавiк гуляе, – мужчына выкiнуў цыгарэту.

– Пры дзецях мог бы i памаўчаць, – важна кiўнула кабета ў зямлiсты твар.

Дзяўчынка-школьнiца запытальна паглядзела на мужчыну, той схаваў вочы.

XLII. ПАЖАДНIК

Юнак стаяў на тралейбусным прыпынку пад лiхтаром. У шырокаадкрытых вачах плыла смуга алкагольнай асалоды.

З цемры да юнака наблiзiўся Пажаднiк у светлым плашчы.

– Прабачце, малады чалавек, цi не пачастуеце Вы мяне цыгарэтай?

Юнак са шкадаваннем дастаў пачак арабскiх цыгарэт "Клеапатра".

– I запалкi, калi Вам не цяжка...

Шчодры юнак затулiў далонямi агеньчык ад уяўнага ветру. Пажаднiк прыпалiў цыгарэту i пяшчотна правёў рукою па юнаковаму сцягну. Той адхiнуўся i натапырыўся.

– Што Вы так палохаецеся? – Пажаднiк выпусцiў дым праз ноздры, – у мяне ёсць цiкавая прапанова. Пойдзем да мяне. У кватэры чакае жанчына. Гэта яна паслала мяне па цыгарэты. Ведаеце, так здараецца: ёсць жанчына, жаданне i няма цыгарэт. I даводзiцца iсцi на вулiцу i прасiць. Я ўпэўнены, што яна ўзрадуецца, калi я прыйду з Вамi. I калi Вы дасце згоду, гэтая ноч абяцае быць прыемнай...

Халодны недавер блiснуў у асмужаных алкаголем вачах юнака.

– А можа Вы яшчэ не ведаеце, што такое жанчына?

– Ведаю, – паспешлiва адказаў юнак.

– Тут зусiм побач...

Пажаднiк i юнак зайшлi ў цемнаваты пад'езд старога будынка.

– Другi паверх, – зусiм цiха ўдакладнiў Пажаднiк.

На пляцоўцы памiж паверхамi ён злавiў у цемры юнакову руку. Той паспрабаваў вызвалiцца, але намаганнi былi марныя. Пажаднiк моцна трымаў яго.

– Адну хвiлiначку... Вы, як бачу, зусiм не спрактыкаваны ў жаночым пытаннi. I таму ў мяне ёсць прапанова. Трэба хуценька зняць напружанне, iнакш Вы можаце патрапiць у малапрыемную сiтуацыю, калi развiтаецеся з патэнцыяй перад самым адказным момантам. Дазвольце Вам дапамагчы...

Пажаднiкавы пальцы хутка расшпiлiлi гузiкi на юнаковых нагавiцах.

– О, выдатна! Напятасць, як у струны. Даўно такога не бачыў. Выдатна...

Пажаднiк укленчыў перад юнаком. Таму зрабiлася млосна, i ён заплюшчыў вочы.

– А цяпер можна i да жанчыны пайсцi, – Пажаднiк выцер насоўкаю вусны.

Юнак пачаў было запраўляць кашулю i ў гэты момант атрымаў моцны ўдар кастэтам у падбароддзе.

Пажаднiк зашпiлiў светлы плашч, пераступiў праз непрытомнага юнака i выйшаў з пад'езда ў цёплую ноч.

XLIII. ПАЖАРНIК

Пажарнiк хроп на раскiрэку-тапчане. Поўня асвятляла сыты твар.

Фуражка з неблiскучай кукардай ляжала побач з тэлефонным апаратам. Тэлефон раптоўна ўскiнуўся траскучым звонам.

Пажарнiк ускочыў так, нiбыта яму ўсадзiлi з размаху шыла ў бок.

– Пажарная! – пракашляўся ён у слухаўку.

– Я вячэру сабрала. Можна прынесцi? – прапанаваў цёплы голас.

– Нясi! Магла б i не тэлефанаваць...

– А раптам ты на выездзе...

– Кiнь, дурная. Яшчэ накаркаеш... Нясi хутчэй, а то кiшкi марш iграюць.

На далёкiм канцы паклалi слухаўку.

Пажарнiк надзеў фуражку, запалiў настольную лямпу i прамармытаў у пракураныя вусны:

– Футы, нуты, чэрцi гнуты...

Праз нiзенькiя дзверы ў пакой зайшоў Шафёр. На iм, як i на Пажарнiку, спраўна сядзела гiмнасцёрка i галiфэ. Толькi на цалкам лысай галаве не хапала фуражкi з кукардаю.

– Лахудра есцi нясе? – Шафёр баднуў лысiнаю паветра.

– Вядома, – меланхалiчна адказаў Пажарнiк.

– Кажуць, яна раней да салдатаў поўзала.

– А мне што з гэтага?

– Каб вошы не прынесла, а то потым не адцярэбiмся, – Шафёр завалiўся на тапчан-раскiрэку.

Пажарнiк выняў з галiфэ калоду картаў i шпурнуў у круг святла пад лямпаю:

– Габлюй.

– Каб толькi трасцы не прыцягнула.

– Зубоў баяцца, у рот не даваць. Габлюй.

Шафёр з Пажарнiкам згулялi ў "дурня" разоў з пяць, пакуль да iх не завiтала жанчына ў сiвым парыку. Проста на карты яна паставiла кайстру, з якой тырчала дзюба кiтайскага тэрмаса.

– Казляты-рабяты, ваша мама прыйшла, малака прынясла, – праспявала жанчына з чорнай дзiркаю замест пярэдняга верхняга зуба.

Пажарнiк пасунуў i згроб карты.

Шафёр высветлiў, што ў тэрмасе замест гарбаты быў цукровы самагон.

Пажарнiк кульнуў у сябе паўшклянкi i выхукнуў:

– Гарыць.

– Шэйсят градусаў, канешне, гарыць, – начная госця падаравала прысутным дзiравую ўсмешку.

Пасля другой порцыi самагону Пажарнiк зняў фуражку, а пасля трэцяй расшпiлiў гiмнасцёрку i прапанаваў Шафёру пакiнуць памяшканне.

Той не стаў спрачацца, а хуценька пайшоў за нiзенькiя дзверы.

Пажарнiк з жанчынаю ў сiвым курчавым парыку добра-ткi ўладкавалiся на тапчане, калi пачулi такое:

– Засунь ёй у дупу.

Над голымi каханкамi ўзвышаўся Шафёр у гiмнасцёрцы, сваё галiфэ ён акуратна расклаў на стале.

Пажарнiк з неахвотаю перапынiў распачаты занятак. Ён лёг на спiну i заклаў рукi за галаву. Жанчына села на яго i схiлiлася так, каб Шафёр змог зрабiць тое, што прапаноўваў Пажарнiку.

Нацешыўшыся, Пажарнiк, Шафёр i жанчына селi дапiваць самагон.

Кiтайскi тэрмас хутка апаражнiўся.

Шчарбатая начная госця сышла.

– Нутро гарыць, – паскардзiўся Пажарнiк.

– Вадою патушы! – параiў Шафёр i бадануў паветра спатнелай лысiнаю.

XLIV. ЦЕНЯВIК

У букiнiстычнай краме я гартаў "Беларуска-нямецкi слоўнiк" i знайшоў спiсаны аркуш паперы.

Вось што я прачытаў:

"Яго заўсёды прынiжалi.

Адразу, як мы сабралiся, каб стварыць клуб аматараў фантастыкi, i прычыкiльдаў ён, па нявымаўленай нiкiм дамоўленасцi з яго зрабiлi апошняга чалавека, яго адсунулi, адпiхнулi, заштурхнулi ў цень. Ён паспрабаваў супрацiўляцца i нават пасварыўся з клубным Старшынёю за свае фантастычныя абразкi, але супраць, на абарону Старшынi, паўсталi ўсе сябры клуба. Так атрымалася, што Ценевiку раз i назаўсёды адмовiлi ў публiкацыях. Нiхто не казаў, што я цябе нiколi не надрукую, усе казалi прасцей: ты – няздара, ты плагiятар, ты – гiдкi... Калi што i даручалася гэтаму нябогу, дык толькi самая няўдзячная праца: схадзiць на пошту, пасварыцца з электрыкам цi прыбiральшчыцаю... I нават малапрыемныя даручэннi давалi яму неахвотна. А калi на рахунку аматараў фантастыкi з'явiлiся сямiзначныя лiчбы, а на прэзентацыю нашага часопiса былi запрошаны мiнiстры культуры i фiнансаў, дык Старшыня напярэдаднi сказаў Ценевiку, што ягонае прозвiшча не значыцца сярод сяброў клуба. Казалi: Ценявiк заплакаў.

Ён кульгаў i хадзiў з кавенькаю. Ценевiка можна было пазнаць здалёк: шырокi, з цяжкай галавою ў цыратавай кепцы, падобны да акiянiчнай пачвары, якую выкiнулi на бераг. I гэтае няўклюднае прыпаданне на карацейшую нагу... Толькi вось спачування Ценявiк не выклiкаў. Нават калi яму даручылi прадаваць састарэлыя газеты, i ён сядзеў каля метро з пачкам пажоўклай макулатуры, ва ўсёй каржакаватай постацi Ценевiка прамалёўваўся нязломны каркас. Ён абапiраўся на самшытавую кавеньку, на рукаяцi ў якой ашчэрвала пашчу львiная галава. Газеты нiхто не браў. У клубе ведалi, што так яно i будзе, але знарок паслалi Ценевiка гандляваць непатрэбшчынаю. Можна сказаць: запланаванае прынiжэнне. Але ён пагадзiўся. Ценявiк, пэўна ж, не прадаў нiводнага асобнiка, але здаў у бухгалтэрыю такую выручку, нiбыта распрадаў усё да апошняга нумара.

Калi нехта з сяброў клуба аматараў фантастыкi скажа, што i думаць не думаў пра магчымасць такога жахлiвага здарэння, дык тое няпраўда. Усе ведалi, усе бачылi прынiжэнне, усе спрыялi здзекам...

I тое, што Ценявiк у рэшце рэшт выйшаў з ценю ды самшытавай кавенькаю праламаў чэрап Старшынi, – натуральны вынiк з нашага да яго стаўлення. Ценявiк у нечым..."

На гэтым запiсы абрывалiся.

Чарнавiк тлумачальнае запiскi я забiраць не стаў. Я пакiнуў яго ў слоўнiку, якi вярнуў на палiцу букiнiстычнае крамы.

XLV. ПАЭТ

Паэт у 33 гады нарэшце выдаў за ўласныя грошы зборнiк вершаў.

Ён перавёз з друкарнi дадому 20 пачкаў з танюткiмi брашуркамi i склаў iх пад ложак.

З таўсценнай этнаграфiчнай энцыклапедыi Беларусi ён дастаў прыхаваныя 500 рублёў i разгубiўся, бо зразумеў, што ён адзiнокi чалавек, што сяброў няма, што жанчыны, з якiмi зрэдку i сустракаўся, зусiм не адпавядаюць урачыстаму моманту ягонага жыцця, што знаёмыя i суседзi проста не зразумеюць, з якой нагоды пасярод тыдня ладзiцца свята... Паэт лiхаманкава гартаў даведнiк, пакуль не спынiўся на прозвiшчы Журналiсткi. Тэлефанаваць не хацелася, але i заставацца аднаму не хацелася таксама.

– У мяне свята. Выйшла з друку першая кнiга. I я...

– Прабачце, але я вас не помню, – пачуў Паэт.

Ён змоўк i намерыўся пакласцi слухаўку, але замест гэтага набраў поўныя грудзi паветра i працягваў:

– Паэт выдаў кнiгу i мае права запрасiць жанчыну на свята...

Праз хвiлiну яны дамовiлiся, дзе i калi ўбачацца.

Паэт з Журналiсткаю сустрэлiся ў тэатральным скверыку.

– Мяне прывяла сюды прафесiйная цiкаўнасць, – паведамiла яна замест прывiтання.

Ён падаў жанчыне танюткую брашурку сваiх вершаў.

– Вiншую, – Журналiстка зрабiла кнiксен.

"Што нi раблю – адны памылкi спрэс", – Паэту згадаўся ўласны радок.

– I як будзем святкаваць? – Журналiстка перахапiла iнiцыятыву.

– Трэба ўзяць спiртное, – вяла прапанаваў аўтар кнiгi.

У камiсiйнай крамцы яны ўзялi "NAPOLEON".

Журналiстка затэлефанавала дамоў i папрасiла мужа, каб ён забраў сына з дзiцячага садка. А на пытанне, дзе пiць каньяк, прапанавала сесцi ў дваровай альтанцы, зрабiць па глытку i вырашыць, куды iсцi далей.

Праз якiя паўгадзiны парожняя бутэлька паляцела ў хмызы за альтанкаю.

"Ёсць дарога, няма ў той дарогi канца дый пачатку", – ап'янелы Паэт успомнiў другi радок.

– Мне трэба ў прыбiральню, – Журналiстка паднялася.

– Я правяду, – Паэт устаў.

Яны ўзялiся за рукi i пайшлi праз хмызы да гаражоў.

– Iдзi, а я пагляджу, каб нiхто не iшоў, – прапанаваў ён.

– Можам разам пайсцi, – яна зазiрнула ў Паэтавы вочы.

За гаражом Журналiстка спрытна ўскiнула спаднiцу i прысела на кукiшкi. Паэт стаў тварам да гаражнае сцяны. Узбуджанасць замiнала яму, i Журналiстцы давялося доўга чакаць Паэта. Яна ўжо зусiм не з прафесiйнай цiкаўнасцю назiрала за мужчынам, якi спраўляў патрэбу на аблезлую сцяну.

Паэт зашпiлiў нагавiцы i прапанаваў пайсцi да яго дамоў. Журналiстка апусцiла вочы ў знак згоды. Яны селi ў тралейбус, дзе Паэт адчуў няёмкасць, бо ў нагавiцах меў больш плоцi, чым звычайна, калi ездзiў грамадскiм транспартам. Яму стала зусiм нiякавата, калi сутыкнуўся твар у твар са знаёмым Тэлеаператарам. I каб выйсцi з недарэчнай сiтуацыi, Паэт не прыдумаў нiчога лепшага, як запрасiць яго ў госцi. Тэлеаператар узяў дый пагадзiўся.

Дома Паэт выставiў на кухонны стол прыхаваную на чорны дзень гарэлку. Пасля другой чаркi ён з сумам заўважыў, што Тэлеаператар спадабаўся Журналiстцы.

Яна колькi разоў тэлефанавала дадому, i яе голас рабiўся падчас размоў з мужам лагодны да прыкрасцi.

Ад выпiтага Паэт заблажэў i пайшоў у прыбiральню ванiтаваць, а калi вярнуўся на кухню, дык не ўбачыў удзельнiкаў iмправiзаванага свята паэзii.

Ён узяў са стала перапэцканы ў тлушч зборнiчак i ледзь не заплакаў, пабачыўшы на вокладцы колца следу ад чаркi. З кнiжкаю ў руцэ, трымаючыся за сцяну, Паэт пайшоў класцiся спаць. Ва ўласным ложку ён убачыў аголеную жанчыну, у якой памiж раскiнутых сцёгнаў цямнела мужчынская галава. Паэт нават не адразу пазнаў у каханках Тэлеаператара з Журналiсткаю.

Ён не стаў спыняць эратычны занятак, а вярнуўся за непрыбраны стол i пачаў перачытваць свае вершы.

Паэт заснуў, седзячы за сталом.

А калi прачнуўся, убачыў хлопчыка, якi сядзеў насупраць i з апетытам еў печыва.

Паэт быў амаль упэўнены, што сон працягваецца, але галасы ў перадпакоi вярнулi ў рэальнасць.

– Зараз пойдзем, – казаў прыкры жаночы голас.

– Гаварыць будзем дома, – голас незнаёмца меў незадаволеную афарбоўку.

Зусiм недарэчна Паэт адчуў узбуджанасць, бо згадаў раскiнутыя жаночыя сцёгны i мужчынскую галаву памiж iмi.

– Тата! Дзядзька прачнуўся! – закрычаў хлопчык, крошкi пячэння пасыпалiся з поўнага рота.

"Дзверы грукнулi, бразнуў замок", – чарговы радок усплыў у Паэтавай памяцi.

Ён абышоў пустую кватэру, вярнуўся на кухню i памыў посуд.

Спляжаны зборнiк Паэт парваў напалам i выкiнуў у смецце.

XLVI. СУТАРЭННIК

У горадзе пачынаўся голад i толькi штодня раслi чэргi па малако i хлеб.

Мужчына прывез з вёскi выменяны на механiчны дрыль мех бульбы i паставiў яго ў сутарэннях. Жонцы раз на тыдзень даводзiлася спускацца па бульбу. Яна не любiла тыя хвiлiны, калi з лiхтаром iшла па цёмных лабiрынтах.

Лямпачак у горадзе не прадавалi больш за год.

У чарговы раз яна ўзяла вядзерца з-пад гароднiны i накiравалася ў сутарэннi.

Замок на ўваходных дзвярах добра-ткi саржавеў, i Жанчына з цяжкасцю павярнула ключ.

Авал лiхтарнага святла саскочыў з цаглянае сцяны на пыльныя сходы i пераламаўся. Жанчына асцярожна пераступiла парог. Вядзерца хiснулася, дзыгнула па цэгле, i цынкавы звон паляцеў у цемру.

Падлога ў сутарэннях была земляная, да непрыемнасцi мяккаватая, нiбыта знарок зробленая, каб праглынаць гукi. Густая цiша пахла сапрэлымi дошкамi i кацiнымi сiкунамi.

Жанчына iшла няспешна, асцярожна, невядома чаго баючыся.

Раптам наперадзе ў чарноццi гупнуўся з трубы на падлогу вялiзны кот. Лiхтарны пыльны прамень замiтусiўся ў сцiснутай сценамi прасторы. Люстраным бляскам зiркнулi на Жанчыну кацiныя вочы, i ў гэты момант яна пачула вiсклiвае рыпенне дзвярных завесаў. Жанчына згасiла лiхтар ды ўслухалася ў цiшу, з якой выплыў грукат яе ўласнага сэрца.

Шчоўкнуў выключальнiк, i круг святла на сцяне дазволiў прачытаць колькi брудных словаў i пабачыць маляванку аматара палавых асаблiвасцяў чалавека. Святло сарамлiва спаўзло на падлогу.

Жанчына зрабiла яшчэ адзiн паварот, спынiлася каля абабiтых бляхаю дзвярэй i пачала адчыняць замок. Ледзь чутныя крокi паляцелi да яе. Жанчына стаiлася i прыслухалася, але нiчога не пачула, акрамя шуму сваёй крывi.

Мех з бульбаю стаяў у парозе.

Жанчына павесiла лiхтар на загадзя ўбiты мужам доўгi цвiк.

Мех быў завязаны тоўстай вяроўкай на вялiкi бант. Сухi i шорсткi пах бульбы прыемна хваляваў уяўленнi галоднага чалавека. Асцярожна, каб не бiць, Жанчына пачала перакладаць бульбiны ў вядзерца. Перад яе вачыма ўзнiкла вiдовiшча: на агнi духмяна сквiрчыць дый патрэсквае поўная панiва румянай смажанай на сале бульбы.

I таму Жанчына не магла заўважыць, як з цемрадзi падышоў да яе Сутарэннiк.

Вялiзны, у адных нагавiцах, босы, ён стаяў, схiлiўшы набок цяжкую зарослую сiвымi кудзерамi галаву.

Сутарэннiк быў за крок ад Жанчыны, а тая спакойна перамешвала лыжкаю ўяўную бульбу на панiве.

– Бульбу набiраеш? – правуркатаў Сутарэннiк, i ягонае цiхамiрнае вуркатанне зрабiла выбуховы эфект.

Жанчына тузанулася ў глыб кладоўкi, цягнучы за сабою цяжкi мех. Яе вочы спачатку вылупiлiся, зрэнкi закацiлiся пад лоб, так што на твары засталiся адно невiдушчыя бялкi. I, трацячы прытомнасць, Жанчына павалiлася на мех.

Вядзерца перакулiлася, i бульбiны пакацiлiся да босых ступакоў Сутарэннiка. Той схiлiўся, выбраў большую, абцёр аб нагавiцы, адкусiў i захрумстаў, як тым яблыкам. Сутарэннiк амаль з'еў бульбiну, калi Жанчына апрытомнела i села на мех.

– Уставай, распранайся, глядзецьму, – Сутарэннiк наблiзiўся да спалоханай.

Яна паспрабавала расшпiлiць халат, але пальцы здзервянелi i не слухалiся, гузiк выслiзгваў з iх.

Сутарэннiк зняў з цвiка лiхтар.

Шаўковы станiк упаў на пыльную мешкавiну.

Жанчына закрыла рукамi твар, паказаўшы пад пахамi густыя светлыя валасы.

Лiхтарны прамень ссунуўся з аголеных грудзей на жывот i сцёгны, мiж якiх рос кусцiк такiх жа густых валасоў, як пад пахамi.

Сутарэннiк задаволена завуркатаў, кiнуў лiхтар, схапiў жанчыну i аддаў ёй усю сваю ласкавую сiлу. Тая, каб не пабiцца аб сцяну, моцна абняла Сутарэннiкаву шыю. У млява-запаволеным танцы пара растварылася ў цемры.

Лiхтар самотна ляжаў на станiку i высвечваў круг на бетоннай столi, пакуль ягоная лямпачка не ўспыхнула ярка-ярка перад сконам.

У кватэры Жанчына не магла ўспомнiць: нi як знайшла ў суцэльным чарноццi свае апранахi, нi як дайшла да выхаду, нi як апынулася на кухнi з вядзерцам бульбы ў руках...

Яна цiхамiрна сядзела на зэдлiку i вострым нажом абiрала бульбiны, калi ў перадпакоi загаварыў Муж:

– Не паверыш! Лямпачкi я знайшоў, цэлую скрыню... Успомнiў раптам, як у мiнулым годзе ёлку каля завода ставiлi. А скрынку з цацкамi я сам i хаваў на складзе запчастак. Пайшоў, штук дзесяць набраў. Цяпер у сутарэннях будзе Новы год. Лямпачкi ж розныя: жоўтыя, сiнiя, чырвоныя...

– У горадзе голад пачынаецца, – сказала Жонка ў рандэлю з абабранаю бульбаю i дадала ў вядро з шалупiннем. – Прынясi бульбу з сутарэнняў, а iнакш украдуць.

XLVII. ГВАЛТАЎНIК

Ва ўнiверсаме "Цэнтральны" гула вечаровая талкатнеча. Гвалтаўнiк iшоў уздоўж палiц з кухоннымi прыладамi. Каля стэлажа са слоiкамi ды гаршчэчкамi пад кветкi ён убачыў дзяўчыну. Стрункая, гнуткая, нiбы пяро паўлiна, яна засяроджана выбiрала слоiк. Твар Гвалтаўнiка змянiўся, абыякавасць саступiла месца зацiкаўленасцi. Дзяўчына так i не здолела выбраць слоiк. З пустымi рукамi яна накiравалася да выхаду. Хаваючыся за палiцамi i стэлажамi, Гвалтаўнiк пайшоў следам. З унiверсама яна выйшла на праспект дый спусцiлася ў метро. Гвалтаўнiк ледзь паспеў сесцi з ёй у адзiн цягнiк. З метро дзяўчына прайшла на аўтобусны прыпынак. Гвалтаўнiк зрабiў выгляд, што ўважлiва чытае аб'яўкi, налепленыя на лiхтарны слуп. У аўтобусе дзяўчына прайшла ў сярэдзiну салона, а Гвалтаўнiк застаўся стаяць на задняй пляцоўцы. Аўтобус завярнуў з шырокае магiстралi на вузкую вулку, праехаў пад чыгуначным мостам i загамаваў каля каштанавага сквера. Дзяўчына лёгка саскочыла з прыступкi на асфальт. Гвалтаўнiк перачакаў на прыпынку, пакуль дзяўчына адыдзецца, каб, не выклiкаючы падазрэнняў, рушыць следам. Дзяўчына кiравалася ў бок чыгункi. Яна перасякла сквер i падышла да вузкага тунеля, што ляжаў пад чыгуначным палатном. Яна ўжо ступiла на шахматную – у чорна-шарыя квадраты тунельную падлогу, калi Гвалтаўнiкова рука легла ёй на плячо.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю