355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Якуб Колас » Чортаў камень (на белорусском языке) » Текст книги (страница 1)
Чортаў камень (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 21 сентября 2016, 17:19

Текст книги "Чортаў камень (на белорусском языке)"


Автор книги: Якуб Колас



сообщить о нарушении

Текущая страница: 1 (всего у книги 1 страниц)

Колас Якуб
Чортаў камень (на белорусском языке)

Якуб Колас

Чортаў камень

Нiхто не памятае таго часу, калi i як папаў сюды гэты камень. Самыя старыя людзi расказваюць, што яшчэ iх дзяды i прадзеды помняць яго. I называўся ён Чортаў камень. Чаму далi яму такую назву, не ведаю. Можа, за яго бязмерную велiчыню, а можа, i за тое, што гэты камень многа зла прынёс i прыносiць людзям. Колькi людскiх калёс i восей пабiта i паламана аб камень! Колькi пакалечана рук i ног! А гузоў колькi набiлi тут людскiя голавы!

Каля каменя iшла дарога. Невядома, чаму людзi выбралi сабе тут дарогу, хто першы праехаў, пралажыў тут след i павёў за сабою другiх?

Многа адказаў ёсць на гэта пытанне, многа легенд зложана людзьмi пра Чортаў камень: розум чалавечы не можа заспакоiцца, пакуль не вытлумачыць сабе цёмнага, невядомага, няяснага. Казалi, што камень прынеслi сюды нейкiя старцы i налажылi на яго праклён, асудзiўшы яго на доўгiя вякi ляжаць на гэтым месцы.

Людзi добра ведалi, колькi зла i няшчасця было iм ад Чортавага каменя, але нiхто не хацеў першы прыкладаць рук, каб скiнуць яго. Праўда, на гэта былi важныя прычыны: камень быў надта вялiкi – мала чым меншы за добрую хату; другая прычына – не ўсе сыходзiлiся на думцы, што камень трэба непрыменна прыбраць. Адны гаварылi, што чапаць камень – грэх; другiя казалi, што на камень наложаны праклён i крануць яго боязна – можа здарыцца якое-небудзь няшчасце. Былi i такiя людзi, якiя проста стаялi за тое, што камень i павiнен быць тут, каб людзi вучылiся быць асцярожнымi i разумнымi, каб умелi самi абладзiць сваю бяду, сваё няшчасце, бо каб не было на свеце зла, дык кожны дурань лёгка трапiў бы ў рай.

Прычына трэцяя – нiхто не давёў добрага спосабу, як узяцца за справу.

А часы iшлi. Памiралi адны людзi, на змену iм з'яўлялiся другiя, трэцiя i гэтак далей. Змянялася нават само аблiчча зямлi: лясы змянялiся палямi, на палях зноў раслi дрэвы; толькi Чортаў камень ляжаў i ляжаў такi ж вялiкi, такi ж маўклiвы, дзiкi, непрытульны, абросшы густым мохам. Аднак доўгiя вякi ўсё ж пакiдалi i на iм свой след: камень, хоць i мала, асядаў у зямлю. I, казалi, будзе такi час, калi мiнецца закляцце, ён сам знiкне з твару зямлi, сыдзе ў яе нетры.

Змяняецца свет, разумнеюць людзi. Цяпер яны многа гавораць пра Чортаў камень, i думкi iх падзялiлiся: адны стаяць за тое, каб гэту справу з каменем аддаць на суд часу; другiя даводзяць, што лепш адразу пакончыць з iм, парваўшы яго порахам. Чыя тут праўда, няхай мяркуе той, хто пачуе гэту казку.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю