355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Іван Пташнікаў » Не па дарозе » Текст книги (страница 1)
Не па дарозе
  • Текст добавлен: 27 апреля 2017, 10:00

Текст книги "Не па дарозе"


Автор книги: Іван Пташнікаў



сообщить о нарушении

Текущая страница: 1 (всего у книги 3 страниц)

Іван Пташнікаў
Не па дарозе

Аповесць

Малюнкі Ю. Пучынскага.

I

Сёння ж закончылі касіць на лузе, хоць была і спякота. Дайшлі да крыніцы, абкасілі міжлоззе, пералезлі па гнілым бярвенні праз раку і дабілі густую балотную сінюху ў затоцы. Ляпалі мянташкамі па косах, абтрасаючы прыліплую траву, мылі іх у рацэ, выціралі насуха мяккай, прывялай за дзень дзяцелінай; а ля будак на беразе, дзе размяшчаліся на ноч касцы і грабельніцы, падкідалі на «ўра» Лаўкіна – старшыню, гушкалі, віншавалі і дамагаліся замачыць дакоскі.

Гоман і вэрхал запаўнялі луг і аддаваліся рэхам у далёкім, маўклівым пад вечар бары і плылі дзесь далей, услед за сонцам.

Поўны, таўставаты Лаўкін, у дарагім, даўно не прасаваным гарнітуры, разгублена лыпаў вачыма, махаў рукамі, абяцаў, але, адчуўшы пад нагамі зямлю, цвёрда сказаў, што замочкі ніякай не будзе, што ён не ведае, як было летась, ды і не хоча знаць. Паклікаўшы двух брыгадзіраў, ён загадаў збірацца дамоў, каб заўтра ж зранку касцы маглі выйсці на канюшыну.

Калі ж Лаўкіна пачалі ўпікаць і папракаць у скнарасці, ён паўтарыў яшчэ раз, што нічога не выйдзе, але запэўніў, што не супраць агульных калгасных дажынак і зробіць іх як належыць, але ў свой час; а цяпер касцы павінны, не адкладваючы, ехаць, а тут застануцца толькі грабельніцы.

Мужчынам нічога не заставалася, як паехаць дадому ды чакаць тых дажынак, якія хто ведае калі яшчэ будуць.

Больш за ўсіх спахмурнеў Андрэй. Ён пакінуў луг пазней за ўсіх, прыцемкамі, калі ўжо за лазняком, куды скацілася сонца, даўно пагасла малінавая палоска. Наўмысля выехаў апошні, а каб затрымацца, дык доўга нокаў і лаяўся ў затоках, быццам ніяк не мог злавіць каня.

На возе яны сядзелі ўдвух: Андрэй і Раман Сідарка, дваццацігадовы хлопец з вострым носам і ўскудлачанымі доўгімі валасамі, які справіўся нейкім чынам «дзябнуць» за ракой, відаць, паабяцаўшы, калі нават не падкінуўшы, сянца якому-небудзь гаспадару (дзе ты за ўсімі ўгледзіш!). Ён дзёўбаў носам, пагойдваўся, а пасля заснуў і хроп, не зважаючы, што на карэнні ў лесе трэсла і падкідвала.

Андрэй, прывязаўшы лейцы да аглабіцы, сашчапіў рукі на каленях ды даў волю каню і сваім думкам.

«Што ні год, то к лепшаму, гавораць… Дудкі, мусіць… Летась у мяне дагэтуль поўны хлеў мурагу быў i на балоце стажок красаваўся. А сёлета – ні травіны, ні сяніны ў хляве. Абяцаюць… Балоты і тыя ў калгас абкасілі. Працаднём цешаць… Ну, вядома, у каго іх шмат – распяражуцца ад сена, а тут са свайго шнура будзеш ляскаць зубамі і ты, і жывёліна…»

– Но-о-о!.. Каняціна! Я табе саб’юся з дарогі, не наперлася па лузе, брухло!.. – закрычаў ён на ўвесь лес, калі конь хацеў звярнуць са сцежкі на поле, дзе раслі аўсы.

Раман спалохана расплюшчыў вочы, падняў галаву, але, убачыўшы каня, які мерна пакратваў хвастом, здагадаўся, што яны яшчэ едуць, і зноў бухнуў галавой у сырую, пахучую дзяцеліну.

«А на лузе, бывала… Жыць можна было, нават сотню-другую прыдбаць. Праўда, не ўсе маглі…» – зноў спакойна затахкалі калёсы і гэтак жа пацяклі Андрэевы думкі.

У такіх справах ён быў завадатай. Ніхто лепш за яго не ведаў усіх лугавін, якія можна было абкасіць без ведзі старшыні, і ўсіх брадкоў, якімі можна было пераправіць сянцо «туды». Сена ўсюды трэба, тут і там… А «адтуль» прыходзілі з першаком, з грашыма… Што і казаць… За луг ён і гарнітур суконны к зіме купіў, боты ялавыя заказаў, набыў нават аўчын на доўгі кажух. А з лугу летась ехалі як!.. Цыганамі… Ды дзе там цыганам было да іх!.. Ехалі вяселлем, п’яным гармідарам, шматгалосым кагалам. Было з-за чаго. Увесь кут на лузе па яго ж хаўрусу (ён угаманіў і ўлагодзіў былога старшыню; праўда, многа і таму перапала) быў пакінуты і праданы на пні. Гарэлкі было!.. А закускі!.. Бабам і тым хапіла. А сёння?..

– Но! Травяное стварэнне!.. – зазлаваў ён раптам і ні з таго ні з сяго перацягнуў каня па крыжы вяроўкай, што ляжала пад нагамі ў перадку.

Гэты раз Сідарка нават і вухам не павёў.

А сёння?.. А сёлета?.. Аднойчы ён быў памкнуўся намякнуць Лаўкіну пра добрую пераправу за першаком на другі бераг, але той толькі рассмяяўся, ды так, што аж мароз прабег па скуры.

«Ну i што… – падумаў тады Андрэй, – аднаму яшчэ лепш: болей перападзе».

Ён у тую ж ноч сунуўся з возам сена праз брод, але з лазнякоў выйшаў Лаўкін і, ні слова не кажучы, завярнуў каня назад да стогу. Што і гаварыць, затрэсліся тады паджылкі ў Андрэя… «Турма», – падумаў ён. Але старшыня маўчаў, як сырая зямля. Відаць, не пакараць хацеў, а проста адвучыць чалавека ад цёмных спраў, у якія той увязаўся здаўна. Толькі ж не такі быў Андрэй, як думаў старшыня. Мінула навала, і ён зноў, як воўк, выйшаў на ўловы.

Другі раз яго лапнуў за крыло Лаўкін, калі Андрэй з адным сябрам з другога берага ўціскаў лейцамі вязку сена.

«Адкуль ён узяўся? Яго ж сёння на лузе не было? Ну, цяпер капец…» – думаў Андрэй.

Старшыня ж зноў слова не сказаў, а толькі заліўся знаёмым ужо Андрэю смехам, i той зарокся дакранацца да сена аж пакуль не кончылі касіць. Гэта быў ужо не смех… У ім, як прыдалося Андрэю, была пагроза. Ён улавіў яе… А каму не шкада сваёй скуры!..

«Толькі чаму ён мяне не засудзіў, гэты Лаўкін? Нейкі ён не такі гарлапан, як усе…» – думаў Андрэй i, можа, за гэта стаў нават крыху паважаць калгаснага старшыню, чаго пасля вайны з ім не здаралася.

Ноч хавала дарогу ў тумане. Стаяла ціша, якая бывае толькі ноччу ў другой палове лета, калі ўжо лёгка адчуваецца набліжэнне восені. Мо таму неяк асабліва гучна ляскочуць i тарахцяць калёсы, насцярожваючы чалавечае вуха. Рэха далёка разлягаецца па лесе.

Андрэй перастаў думаць і ўслухоўваўся ў гэтыя гукі, якія трывожылі ноч.

«А рэха так трашчыць па лесе, нібы хто пугай хвошча па арэшніку…» – зазначыў ён.

Мінуўшы доўгую паласу густога туману, што вісеў цяпер ззаду над дарогай выбеленым палатном, калёсы вынырнулі на поле, якое звалі Жукаўшчынай. Гэта былі палеткі суседняга калгаса. Некалі яны належалi тутэйшаму пану Жукоўскаму.

На полі туману не было, і Андрэй убачыў блізка ад лесу жытнёвыя мэндлікі. Яны густымі радамі падступалі месцам аж да самай дарогі.

– Во! – узрадавана замармытаў ён сам сабе. – Ляціць час. Гэтак хутка жніво прыдыбала, не паспелі нават косы на бэльку павесіць…

I тут яму нібыта заняло. Новыя думкі змусілі яго забыцца пра ўсе нягоды і няўдачы на лузе.

Ён звярнуў каня з дарогі ў бярэзнік і, спыніўшыся, сядзеў яшчэ некаторы час на возе, углядаючыся ў бок чужой вёскі, адкуль заўсёды прыходзіў калгасны палявы вартаўнік Вайцех, яго, Андрэеў, швагер.

Ён доўга не адважваўся ступіць на чужое поле, але слова «швагер» вырашыла ўсё. Ды i гэта ж не свой калгас, ніхто i не падумае…

А бліжэйшы мэндлік буйнымі, натапыранымі каласамі цягнуў да сябе, хаця шапаценне на полі спелай саломы ад ветру палохала Андрэя. Сама цяжэй яму было адарвацца ад цёплага месца на возе: сырая канюшына прыемна сагравала яму азадак і галёнкі. А пасля ён смела захадзіў каля мэндліка, тручы пальцамі каласы ў далоні, не баючыся нават, што пакідае ад ботаў сляды на загоне. «Спелае жытцо… Воск… Аж у цемнаце відно. А высахла як, хрумшчыць. Вось бы вазок такога…»

Андрэй прысеў, але не змог абхапіць увесь мэндлік рукамі і, разбурыўшы яго, прынёс да воза толькі пяць снапоў. Другім рэйсам узяў на два снапы больш. Ён так сціскаў іх, несучы, што парасціраў каласы, і цяпер, калі махаў ля калёс свабоднымі ўжо рукамі, зерне пырскала з яго вопраткі на зямлю. Асцё набілася за каўнер, кусала шыю і грудзі. Яго нельга было абтрэсці з мокрага ад поту цела.

«Во д’ябал… – раптам вылаяўся ў думках Андрэй. – Не ўсё абмазгаваў. Пра хлопца ж чуць не забыўся… Храпе, недавярак… Ён мне з двух бакоў замінае. 3 аднаго – лішняе вока, значыць і горла лішняе заткнуць трэба, а з другога – месца на калёсах заняў… I чаго толькі чорт паказаў яго на маю галаву? Адстаў жа ад усіх, бабыль. Але ён з нашай скуры скроены, – супакоіў сябе Андрэй. – Змоўча. Толькі вось нe пакладзеш снапы на яго».

– А ну, уставай, бухмач!.. – таўхануў ён раптам Рамана Сідарку пад бок. – Уставай, уставай… Не ўскруціш цябе ніяк, разаспаўся… Млявасць узяла, пацягваецца… А ну, давай, бо пахмялю пугаўём!..

Сідарка расплюшчыў вочы, прыўзняўся, узяўшыся за аглабіцы, і, варочаючы галавой, ссунуўся з калёс. Андрэй адвёў яго і пасадзіў пад бліжэйшую бярозу. Той апусціў галаву на калені і зноў засоп. Сон не пакідаў Сідарку ў гэту ноч, як і жахі Якубчыка.

Калёсы хутка апаражніліся ад дзяцельніцы, і два прыдарожныя мэндлікі снапоў ледзь утоўпіліся намітуські ў аглабіцы. Сядзенне цяпер было высокае, і Якубчык рашыў не браць «сыр’я» на калёсы, а толькі зацярушыць ім салому ад выпадковага вока.

Неўзабаве падвода павярнула назад, пад луг, затым скіравала на дарожку, хутчэй сцежку, якая яшчэ аж праз чатыры з гакам вярсты выводзіла ў вёску, але затое адразу на загуменне. Там можна схавацца і да сябе, а лепш за ўсё да сваёй даўняй прыяцелькі, кумы Шуркі.

Яшчэ раз растаўханы і аблаяны, Сідарка цяпер вымушаны быў, высока седзячы ззаду за Якубчыкам на возе, моцна трымацца за аглабіцы (дарога віляла па карэнні і калдобінах і яшчэ больш трэсла снапы). Але і тут сон ішоў за хлопцам аж у самую вёску, i Андрэй раз-пораз аглядаўся, каб, божа барані, не згубіць гэтага разяваку.

Назаўтра толькі пад вечар неміласэрнае сонца, чапляючыся за вершаліны ліп у канцы вёскі, пачало даваць людзям палёгку ад пакутлівай гарачыні.

Па вуліцы, дыхнуўшы халадком, прабег лёгкі ветрык. Яго ледзь можна было адчуць пасля такой дзённай спякоты. Але затое густа зашапацела лісце на галінах ліп, нібы хто раптоўна страсянуў іх. Было відаць, што там, уверсе, вецер больш смелы, чым тут – у завулках і ля прызбаў. Такія вятры звычайна ўзнімаюцца захадам сонца, перад ціхай і спакойнай ноччу.

У гэтую пару Андрэй з Раманам выйшлі ад Шуркі і, трымаючыся за плот, пацягнуліся дадому – кожны ў свой бок.

II

Ноч не хіне вартавога да сну. Яна насцярожвае, прымушае варушыцца i быць напагатове.

Вайцех i не думаў спаць ноччу. Даўно ён звыкся з гэтым, i яго каротка стрыжаную прадаўгаватую галаву, пасівелую ўжо напалову, ніколі не гнула да калень, калі ён садзіўся адпачыць пад бярозу або на крушню камення; яго шэрыя вочы зырка бегалі ў цемені. Тым больш, што цяпер такі доўгі летні дзень! 3 вяроўку… I выспішся ўволю, і з касой пабрындаеш, і ў лес з кошыкам збегаеш.

I колькі б разоў Вайцех ні хадзіў нанач у Жукаўшчыну, ён ніколі не памятаў аднастайных начэй, і яны яму ні разу не надакучалі. Ночы і сапраўды, відаць, аднастайныя толькі для тых, хто іх не бачыць за сном.

А для Вайцеха кожны знаёмы куст штоноч шумеў па-рознаму; i нават вячэрні шолах лісця пад ціхім ветрыкам не быў падобен да насцярожанага, таямнічага шэпту на золаку. Вечарам, калі густы пыл ад прагнанага дарогай статка туманам віснуў у паветры і ахутваў лес рудымі валокнамі, Вайцех улоўліваў у ім подых сырадою і, здаецца, адчуваў пах і недапітага малака, i недаедзенага хлеба з пастуховай торбы.

Ён любіў слухаць, як лес паглынае перагуд камбайна, галасы жней, тахканне па карэнні цяжка нагружаных снапамі калёс; як ён змаўкае на хвіліну, каб затым адгукнуцца з невядомай далечы доўгім, глухім рэхам; або суцішыцца і затоіць яго ў сабе назаўсёды, баючыся патраціць дарэмна гэтае багацце…

Ён, Вайцех, часта днём, асабліва па нядзелях, наведваў Жукаўшчыну на калгаснай «Пабедзе» разам са старшынёй і сім-тым з членаў праўлення.

Любаваліся збажыной, меркавалі пра будучыя ўраджаі, жартавалі.

«Мой дзед i прадзед век свой горб на гэтай Жукаўшчыне гнулі за сахой. А я пад старасць згінаю сваю спіну, залазячы ў „Пабеду“», – усміхаўся Вайцех.

Пра гэта ён многа думаў. Ды i не толькі думаў. Любіў расказваць шмат каму. Аднойчы ён адпусціў такі «жарт» у прысутнасці сакратара абкома. I што б вы думалі?.. Заехаў да яго сакратар, вясёлы такі, кемлівы высачэзны мужчына, яго i цяпер памятае Вайцех, i яны прагаварылі пасля вячэры далёка за поўнач. I начаваў тады сакратар у яго. Усё распытваў, як жылі раней, што расло ў Жукаўшчыне, што радзіла, калі былі неўраджаі, і пра многае-многае іншае…

Вайцех не праседжваў усю ноч напралёт дзе-небудзь на ўскраі лесу або ў бярэзніку, што прыгожай сцяной раздзяляў Жукаўшчыну на два прасцягі. Звычайна з вечара ён хадзіў з аднаго боку бярэзніку, бліжэй пад вёску. Тут магла дзе-небудзь блытацца жывёліна, з’ядаючы аўсы і ячмяні. А калі рог Вялікай Мядзведзіцы пагоднай ноччу паказваў прама на поўнач, Вайцех пераходзіў на другі бок бярэзніку, дзе шумелі цяжкім, паспелым калоссем жыты.

Нават і ў цёмныя-цёмныя ночы, якія бываюць летам сярод лясоў, асабліва ў жніўні, Вайцех не губляў часу, калі трэба было пераходзіць на жыты. Ён гатоў быў залажыцца на што хочаш, і даказаць, што цёмнай ноччу ў самую поўнач на нейкі час робіцца светла. Праўда!.. Толькі трэба ўмець заўважыць і адрозніць тыя хвіліны ад звыклай цемнаты… Так, так, – будзе спрачацца Вайцех, – сапраўды тады святлее, бо паўночная зорка ў поўнач пачынае свяціць сама ярчэй. У гэту пару вецер зусім сціхае. Толькі асіна шапаціць несуцішна. Яна заўсёды неспакойная…

Такім часам усё спіць. Вайцех за гады вартаўніцтва не памятаў, каб гэтай парой хто-небудзь прыплёўся на поле з нядобрым намерам. Нават дзікі, і тыя ішлі пазней гэтае пары, калі пасля Вайцехавай паласы святла зноў Жукаўшчыну абнімала цемень.

А больш за ўсё вабіла яго да сябе поле месячнай ноччу… Жыты ў рост. Ідзе ён між іх, срэбных ад расы, нібы люстраным возерам, і яму здаецца, што нікога навокал няма, толькі яго галава пакалыхваецца над дзівоснай роўняддзю ды ўсміхаецца месяц, што плыве над ім. Далёка-далёка відаць навокал, здаецца, і вуха тады робіцца больш вострае. Ды пры месяцы Вайцех і не чакаў злыдня: з аднаго боку – таму павінна быць боязна, – ён жа ўвесь, як на далоні, а з другога – не верыў ён, што нават самы паганы чалавек на свеце адважыцца рабаваць у такую чароўную ноч… Яна павінна напомніць яму аб прыгажосцях жыцця, прымусіць злякнуцца, забыцца, чаго той сюды прыдыбаў, і ўберагчы ад граху.

Бывала, што пасля вайны сёй-той і ў такую пару зразаў каласы, але Вайцех ведаў, хто гэта, не даваў яму заходзіць далёка і дароўваў: многія ў вайну пагарэлі датла і ледзь перабіваліся з хлеба на квас.

Вайцех не забыўся, як аднойчы зграшыў і ён, залюбаваўшыся такой ноччу. Хутчэй не залюбаваўшыся, а цалкам паклаўшыся на сваю філасофію.

Было гэта летась… Ноч выдалася тады яснай. Так, прыкладна, пад раніцу да яго падступіўся сон. Каб, сказаць, сталі зліпацца павекі, дык не… Ні пазяхоты, ні салодкай стомы ў нагах… Неяк проста яго вырвала з гэтай месячнай ночы i перанесла на бераг рэчкі пад капу мурагу.

…Здаецца, стаіць нясцерпная парнасць, размякла цела. Чаму ж не паспаць, калі да вечара яшчэ далёка, а сена амаль згрэбена…

Вочы ён расплюшчыў не ад святла. Прывыклае да цішыні вуха ўлавіла частае тупанне мноства ног. Ён ляжаў на зямлі, i яму здавалася, што на яго рухаецца цэлае войска. Усхапіўшыся, ён сеў і аслупянеў адразу: недалёка, якраз насупраць яго, ля бярэзніку, дзесяткі два дзікоў калашмацілі мэндлікі пшаніцы як толькі маглі. Тут былі і шматгадовыя гарбатыя дзікі, якія паволі сноўдаліся па загонах, і паласаценькія парсючкі нядаўняга апаросу, ад сілы пералеткі, якія жвава снавалі каля старэйшых, адбягаючыся так далёка ад іх, што, здавалася, яны вось-вось наступяць на ногі або зусім здратуюць самога Вайцеха…

Рукі яго самі схапілі двухстволку, што была заціснута між ног. Ён спачатку здзівіўся, як гэта дзіч не чуе яго, але ўлавіў, што ранішні свежы вецер цягнуў ад статка і зносіў пах чалавека. Паволі да Вайцеха стала вяртацца прытомнасць, і стрэльба руляй павярнулася ў бок галоднай прыблуды, ён нават на хвіліну супакоіўся, дзівячыся з гэтай мірнай папаскі, як раптам, незалежна ад яго самога, нейкі інстынкт, відаць, страх за жыццё, тузануў за руку, i пальцы спусцілі куркі. У момант i старых і маладых дзікоў змяло з поля. Стала ціха, толькі доўга яшчэ ў напрамку да пушчы шумеў лес i стагнала зямля пад нагамі ў перапалоханай жывёлы.

Калі ж Вайцех ачомаўся, на памяць яму ўсплыў адзін малюнак. Тады, перад стрэлам, на некалькі крокаў бліжэй да яго, чым да статка, тупаў амаль бычынымі нагамі вышэйшы за мэндлік (гэта добра ўрэзалася Вайцеху) вялізны дзік, cапраўдны вепр. Пра такога ён чуў некалі ў дзяцінстве ад свайго дзеда. Дзік стаяў і паволі паводзіў галавою, цяжка сапучы. Відаць было нават, як пара струменіць з ягоных ноздраў. Ён прыслухоўваўся да кожнага шолаху i подыху ветру. О-о-о!.. Гэта быў надзейны вартавы i самы небяспечны вораг…

Вайцех памятае яшчэ, як хацеў перад гэтым злажыцца i стукнуць у статак. Вялікі, хоць у якога ды трапіш… Але, павярнуўшы галаву ўбок (ён заўсёды перад тым, як стрэліць, аглядваўся па баках), убачыў перад сабой гэтае сапраўднае ліха, якое нажыў на сваю галаву, заснуўшы. Дзік напружыўся, разявіў ікласты рот і гатоў быў вось-вось рынуцца ўперад, на яго, Вайцеха. Ён, напэўна, чуў ляск жалеза. Вось тут Вайцех і не памятае, як націснуў на куркі, захавалася ў галаве толькі тое, як рукі маланкава павярнулі стрэльбу ў бок ікластага вепра…

Пасля гэтага ён не мог ужо ніяк звесці вочы ноччу: зарокся.

Але ўчарашні дзень нечым новым парушыў спакой Вайцеха. Гэта было не тое адчуванне, якое падказвала напад дзікоў: у снапы наведаўся двуногі звяруга… На Вайцеха найшло нейкае ўтрапенне, збіла яго з думак, абурыла, усхвалявала. Ён не спаў суткі, хадзіў узлессем, паднімаў і нюхаў атаву, збіраў растрэсеныя каласы, выследжваў зблытаны калёсны тор, змучыўся, а ўсё-ткі разгадаў, што след павёў не на луг, за рэчку, а ў суседні калгас. Адразу адзін-на-адзін расказаў свае меркаваннi старшыні, але ад гэтага не паспакайнела.

«Хто дзе бачыў, каб воўк, унадзіўшыся ў гусей, лёгка пакінуў іх? Раз такі чалавек пакаштаваў збажыны, ён захоча і пад’есці, а то і напхаць сваё волле. Значыць, злодзей прыйдзе, трэба каравуліць…»

Хіба будзеш спакойны ад такіх думак?

У гэтую ноч, ціхую i месячную, ніхто не прыйшоў.

Вайцех ведаў, што чалавек прапускаў суткі – другія, каб адвесці вочы.

«Прыслухоўваецца недзе, ці агледзелі… Але ў нас ніхто не расплявузгае: ведае, апроч мяне, толькі старшыня. Ды ён сам сказаў маўчаць і навастрыць вушы».

Яшчэ адзін дзень пагаснуў барвовым сонцам у густым далёкім тумане.

Вайцех прызвычаіўся да туманных начэй на Жукаўшчыне: яны былі цяплейшыя, чым ясныя ды ветраныя, і апрануў толькі паддзёўку, пакінуўшы ў сенцах на скрыні суконную бурку – спадарожніцу халодных начлегаў.

Нейкі інстынкт падказваў, што сёння будзе «госць», і хутчэй чалавек, чым звер. Дзіўна, але Вайцех так адчуваў… А розніца паміж зверам і чалавекам, які прыпляцецца на поле, – усё ж вялікая. I Вайцех намацаў у кішэні кардонавыя патроны, якія былі набіты соллю. Бліскучыя бронзавыя гільзы, поўныя цяжкага шроту і гранкуляк, ён пералічыў і пазапіхаў у патайную кішэню паддзёўкі – далей ад спакусы…

Была тая шэрая гадзіна, калі ноч на вачах змяняла вечар і трашчала галлём пад нагамі на ўзлессі ды шапацела старой, падсохлай травой на дарозе. Неба паступова зацягвалі рудаватыя хмары. Яны навісалі ўсё ніжэй і ніжэй над полем, і яно ад гэтага рабілася меншае, вузейшае, здавалася, i лес бліжэй падсунуўся нанач, нібы ён ніяк не хацеў прымірыцца з тым, што пад бокам у яго такі прасцяг неабсяжнага, чыстага ад дрэў і кустоў поля.

 
Вечер тихой песнею
Над рекой плывёт…
 

– павольна, ціха-ціха, сапраўды, як вечар, плыла з дому задушэўная мелодыя…

 
Ночкі цёмныя, глухія…
 

– збіваўся юначы бас, заглушаючы дзявочую журбу i сум па чымсьці далёкім, нязведаным…

– Э-ха-ха… – уздыхнуў Вайцех, павёўшы далоняй па доўгім, няголеным твары. Ён памалу крочыў паўз лес да таго месца, дзе пару якіх дзён назад хтось згроб два мэндлікі. Ногі неяк самі вялі туды.

«Але ці ж дурань злодзей!.. Не будзе ён браць у адным i тым жа месцы на такім полі. Лавіць яго цемнатой, што клапа ноччу на падлозе», – падумаў Вайцех. Ён пачынаў хвалявацца ад такіх думак. Патрэбна было выкінуць іх з галавы, бо хвалявацца ў такіх выпадках, – значыць, неасцярожна выдаць сябе.

Цямнела. Вастрэў i слых.

«Месяц павінен узысці толькі амаль пад дзень, няма чаго на яго спадзявацца…»

Зрабілася цёмна і ціха, як у мяшку. Паступова на небе нельга было разгледзець кудлатых, густых хмар. Гэта было ўжо не пахмурнае неба, а навес над галавою, чорны, як над токам, запыленым шматгадовай малацьбой. Вайцех адчуў, што пачынае i цяплець. Пры заходзе сонца вісеў туман і халадок абяцаў пагодлівую ноч.

Але да раніцы далёка, i Вайцех пачаў хадзіць у густой цемнаце ад лесу да дарогі, што сярод поля, на якую ён лучыў бы з завязанымі вачыма. 3 боку яе сівой спіною ўзвышалася вялізная крушня камення. Гэта была якраз сярэдзіна Жукаўшчыны. Адгэтуль і паварочваў Вайцех. Ногі цягнулі назад, пад лес; відаць, усё ж такі хваляванне не пакінула яго.

На пожні пад ботамі шастала іржышча, а калі ён абыходзіў нязжатыя палосы, мокрае жытнёвае калоссе расіла рукі. Увесь час трэба было прыпыняцца: шуміць іржэўнік і нічога не чутно, як ні ўмудрайся цішэй паставіць нагу ў разоры.

Ён вярнуўся да крушні і апусціўся на яе седлавіну, паклаўшы збоку калгасную «самапалку», якая да яго вартаўніцтва вісела ў канцылярыі. Зрэдку яе бралі конюхі з сабою на начлег – і то пасля таго, як ваўкі зарэзалі жарабя. Ну, і рахункавод калі-небудзь зносіў яе ў нядзелю «на дзікоў», але нідзе яна сябе на апраўдвала, за што і празвалі яе не без гумару калгаснай «самапалкай».

Так і вісела яна за шафай, запыленая, пакуль Вайцеха не выбралі вартаўніком. А ён упадабаў яе, старасвецкую, цяжкую i нязграбную, хоць і ведаў, што з яе можна пацэліць толькі ў божы свет. Што ж, мужчыну ўжо хутка пяцьдзесят; а ў мінулым кадравік, затым усю вайну – партызан. Можа, таму ён і любіў стрэльбу i бярог, як і ўсякую баявую зброю. Ён аглядаў яе, чысціў, змазваў. 3 ёю ноччу зусім нястрашна. Пачуеш шолах – сціснеш яе моцна рукамі, – вось ты i непрыступны.

Толькі думкі пра стрэльбу ў яго сёння з’яўляліся мімаходзь. За апошнія дні ён перабіраў у памяці ўсіх людзей са сваёй вёскі і нават з суседніх і, здаецца, здагадваўся…

Раптоўнае рохканне ля лесу прымусіла яго ўсхапіцца. Рукі неяк самі сцялі стрэльбу, як абцугі. Затым адтуль, дзе пачулася рохканне, нешта, шалёна тупаючы, неслася проста на яго, і чым бліжэй, то ног здавалася ўсё больш i больш.

«Дзікі… А ў ствале соль… Магіла…» На момант перад вачыма ўзнік дубок, што рос недалёка ад крушні, бліжэй пад вёску.

«Хутчэй да яго…» – варухнулася недзе ў свядомасці выратавальная думка, але ногі застылі, адзярвянелі, не адарвеш іх ніяк ад зямлі, хоць ты што…

«Вух!.. Вух!..» – пачулася спераду. Тупат на нейкую хвіліну сціх. Вайцех убачыў двух белых дзікоў за крокаў дзесяць ад крушні. 3 іх ноздраў, здавалася, дыхае цеплынёй, нібы з палка ў лазні з-пад веніка.

«Будзь што будзе…» – стрэльба міжволі падалася ўперад.

«Вух… Вух… Хых… Хых…» – данеслася яшчэ раз ад спуджанай некім жывёлы. Не паспеў Вайцех злажыцца, як дзікі змянілі кірунак i ix белыя спіны схаваліся ў жыце. Яны, учуўшы чалавека, звярнулі з дарогі і ўпоперак загонаў падаліся ў бліжэйшы беразняк. Доўга шумела ў тым баку, нібы нехта, шпаркі на хаду, цягнуў па жыце разматаную вяроўку. Затым наступіла ранейшая цішыня, як бы той, шпарканогі, хуценька зматаў сваю вяроўку і кінуў яе праз дарогу, што вяла на луг, у густыя кусты на ўзлессі: дзікі схаваліся там.

Тахкала сэрца, і ўздрыгвала ў руках стрэльба. Мурашкі казытнулі холадам цела недзе там, каля паясніцы, і разбегліся па спіне.

– Бр-р-р!.. – моцна страсянула яго толькі цяпер, калі небяспека мінула. Стукалі зубы, i бразгала аб метал рулі антапка.

– Цьфу! Мярзота… Дзіч… – моцна сплюнуў Вайцех i подбегам рушыў ад крушні, нібы гэта была не куча камення, а месца змяінага споўзішча, і ён стараўся хутчэй пакінуць яго.

Цішыня, што зноў запанавала на Жукаўшчыне, хутка супакойвала Вайцеха, аднак пастаяць або сесці пасядзець ён не мог, бо адчуваў сябе, як на пікеце, і падаўся пад лес. Чамусьці хацелася быць далей ад таго месца, дзе ён ледзь не сутыкнуўся з дзікамі.

«Шась… Шась…» – мерна вырывалася з-пад ног у Вайцеха, ураўнаважваючы яго. Яму здавалася, што побач ішоў другі вартаўнік. Гэтае абманлівае пачуццё рассейвала самоту, дадавала смеласці i нават бадзёрыла.

Крокаў пяцьдзесят заставалася да ўзлесся, як Вайцех паверыў у тое, што сапраўды з боку ў яго нехта ідзе. Стук і шастанне сталі такімі натуральнымi, што іх несуладдзе з рытмічным шалясценнем, якое раздавалася ад ягоных ног, выразна стала лавіць вуха.

«Глупства… Гэта я, мусіць, так паверыў у сваю выдумку…»

Але раптам сярод густога шастання пачуўся моцны, нейкі прыглушаны стукат.

«Ці не ад яго гэтае шастанне?»

Вайцех прыпыніўся.

Цішыня, як у вушку… «Вось што значыць моцны спалох…» – усміхнуўся ён сам сабе i хацеў ужо зрушыць з месца, як тое ж шастанне, гэты раз не збоку, а ля самага лесу, падказала: нехта калоціць сноп.

Трэба было асцерагацца. Ён, паціху ступаючы, сышоў з загону i прысеў на кукішках за бліжэйшым мэндлікам. Мокры, у расе колас казытнуў шчаку i лёг на брыво. Вайцех услухаўся. Аж у вушах зазвінела. Нічагуткі. Затым паступова прыплыў далёкі, таемны, але смелы шэпт ялін у канцы жытнішча. Цішыня, аказвалася, была зманлівай.

Вайцех прагна лавіў галасы ночы. Скрыпела недзе дрэва, рытмічна, з енкам, нібы пад павевамі ветру ўядаўся ў ягоны сук ствол суседняга, больш цвёрдага дрэва і паволі адпілоўваў яго. 3 боку, на пожні, шаптала старая асіна. Злосна і коратка пракрычала ў бярэзніку сава. У жыце пішчала перапалоханая птушка, хутчэй маладое птушаня, як здалося Вайцеху. Трашчала салома – гэта ўставала на загоне прыгнутае нагамі іржышча.

I тут Вайцех аж страпянуўся, нібы хтосьці перацягнуў па ім дубцом. У цішыню ночы смела ўварваліся пошум і мяккія постукі палкі. Вайцех увесь падаўся ўперад і стаў падымацца. Хутка з-за свайго мэндліка ён убачыў, як недалёка ад лесу штосьці чорнае бесперапынку калашмаціла сноп. Вайцех выпрастаўся і здрыгануўся: там быў чалавек.

«Ён жа і напалохаў дзікоў, а цяпер і сам не горш за іх тармосіць. Але пачакай… Што гэта? Яшчэ нехта каля яго сноўдаецца. Маленькі… Хлапчаня… Угу…»

Усю асцярогу, набытую гадамі ў партызанскай разведцы, а пасля пры вартаўніцтве, паклаў Вайцех на тыя паўсотні крокаў, якія аддзялялі яго ад «паўтара зладзеяў». Хаця гэтага можна было i не рабіць: два сілуэты – адзін большы, другі зусім малы – смела ўвіхаліся каля мэндліка, забыўшыся на ўсё. Ды чаго ім было баяцца? Дзікоў спудзілі, і тыя падаліся прэч; вартаўніка, відаць, не спадзяваліся сустрэць, а мо і чакалі з якім-небудзь намерам. Хто ведае…

Вайцех, прыгнуўшыся, падкраўся амаль да іх: яго прыкрывалі мэндлікі, густа пастаўленыя па загоне, а стук важкай палкі па снопе скрадваў крокі.

Перад яго вачыма спяшаліся двое. Праўда, дзіцянё менш стукала палкай па снопе – спіцай з каляса, як здалося Вайцеху, – а згортвала ў кучку на разасланай пасцілцы распырсканае зерне. Затое спрытна малаціў стары мужчына: і палкай, і локцямі, і пальцамі, і каленьмі. Ён нават ухітраўся час-ад-часу перасыпаць зерне з далоні на далонь, зыдзьмухваючы мякіну і падносячы затым рукі да вачэй. У разоры каля іх (Вайцех заўважыў гэта крыху пазней) ляжаў мяшок – паўпудовая ношка.

Нейкі смех пачынаў разбіраць Вайцеха: рухі мужчыны былі такія нязграбныя, нібы гэта мядзведзь абіраў шалупіны зваранай бульбіны. Затое малы… О-о-о!.. Які ён быў спрытны! Ён спраўляўся і падносіць снапы, хоць яны былі і зацяжкія для яго, і адкідваць абабітыя ўбок, затым прыстаўляць іх да някранутых мэндлікаў, і нават ухітраўся жменямi або прыгаршчамі папаўняць ношку… Апошняе выходзіла ў яго найспрытней. Рабіў ён усё хутка і моўчкі: відаць, баяўся бацькі.

Вайцех паверыў, што перад ім спрактыкаваны злодзей з вывадкам, а не звычайны вясковы абібок. На душы чамусьці адразу стала крыўдна… Мусіць, за малое. Затым падскочыла шалёная злосць.

– Стой! Hi з месца, прокляць!..

Канец стрэльбы амаль даставаў да плячэй мужчыны. Абодва, як сядзелі, так і прыгнуліся да зямлі. Затым мужчына, не азіраючыся, у адно імгненне ўхапіў мех i, як воўк, скакануў з месца. Твару яго Вайцех не згледзеў.

– Та-а-а-та!.. – дзіка і пісклява разанула вуха і разнеслася ў магільнай цішы ночы.

«Тата» не адазваўся. Ён, мусіць, добра ведаў сынка. Сапраўды, той, як дзікая каза, выслізнуў амаль з-пад ног у Вайцеха і быў ужо наперадзе бацькі.

– Стой! Застрэлю! Стой!.. – загрымеў Вайцехаў прарэзлівы голас: стрэльба дрыжала i падскоквала.

– Стой!.. Поскудзі… Улажу!.. – з усіх ног рвануўся Вайцех. Але прышэльцы былі маладзейшыя, ды яшчэ спалох прыдаваў ім воўчыя ногі i спрыт.

Вайцеху спачатку здавалася, што ён дагоніць іх вось-вось… Але ўперадзе лес, i гэтыя двое ваўчаногія сваімі хапатлівымі рукамі хутка расхінуць кусты і знікнуць…

Вайцех прыпыніўся. Ствол стрэльбы пачаў хадзіць ад аднаго сілуэта да другога, спыняючыся то на большым, то на меншым. Нейкае пачуццё – чорт бы яго ўзяў! – сплюнуў Вайцех, – не давала сагнуць палец, што ляжаў на курку… Мусіць каб лес загарадзіў дарогу зладзеям, Вайцех ніколі б не рашыўся стрэліць.

Аднак, хутка яны, міраеды, што не даюць жыцця яму i калгасу, знікнуць з вачэй, застануцца жыць, адседзяцца і зноў прыйдуць.

– Стой!.. Стой!.. Спыніся!..

Хлапчанё дабегла да кустоў і расплылося ў цемені, знікла. Дзесьці на канцы ствала ён улавіў чорную, сагнутую мужчынскую постаць. Аж два пальцы націснулі на куркі. Чырвоны язык полымя лізнуў цемень… Гулкі, перакацісты стрэл разлёгся па Жукаўшчыне.


Працяглае рэха пакацілася па лесе і доўга, са стогнам, адклікалася то з-пад луга, то з-пад вёскі. Карацей і драбней адказалі імшары з бярэзнікам.

Яшчэ гусцейшая цемра схавала ўсё ад вачэй.

Толькі там, дзе зніклі прышэльцы, шумеў лес і трашчала сучча. Затым стала ціха: відаць, тыя прыселі аддыхацца або выйшлі на дарогу.

Ад стрэлу звінела ўвушшу.

«Соль… чорт задзяры… – успомніў Вайцех і, пашкадаваўшы, сплюнуў пад ногі. – Не гэта трэба на такіх…»

Раззлаваны, ён шпарка пайшоў назад. На месцы «малацьбы» прыпыніўся, пастаяў, падумаў. Затым падняў з зямлі пасцілку і за рагі панёс яе да бліжэйшага мэндліка. Пастаяўшы яшчэ крыху ля снапоў, ён сеў на край разасланай на ржышчы пасцілкі і скруціў цыгарку. Запаліў сярнічку, прыкурыў. Асвечаны на момант васьмінітовы ўзор на пасцілцы сцебануў яму па вачах: такія васьмерыкі вайной ткала яго жонка. Ён спаліў яшчэ адну сярнічку, другую… Апусціўся на калені, разраўняў рагі пасцілкі.

– Я так і адчуваў, што гэта Андрэй… Дакаціўся, швагерка… I сынка яшчэ прывёў. Выгадаваў…


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю