355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Сергей Давидович » Смяяцца цi плакаць (на белорусском языке) » Текст книги (страница 1)
Смяяцца цi плакаць (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 12 октября 2016, 01:04

Текст книги "Смяяцца цi плакаць (на белорусском языке)"


Автор книги: Сергей Давидович



сообщить о нарушении

Текущая страница: 1 (всего у книги 1 страниц)

Давидович Сергей
Смяяцца цi плакаць (на белорусском языке)

Сяргей Давiдовiч

Смяяцца цi плакаць?

Ох i надакучыла ж Павэлку жыць у чалавеканенавiсным асяроддзi, сярод агрызання i гырканiны. Ступiш крок – зловiш мацюка, яшчэ крок – схопiш лiхтар пад вока.

Непрыкметна ён i сам ашчэрыўся. Падыдзе чалавек прыпалiць цi папытацца чаго, а ўсё Павэлакава нутро – на дыбы, скiвiцы сцiскаюцца, ажно зубы патрэскваюць, як дрэвы на марозе, погляд – нiбы той калючы дрот.

Мiтусяцца людзi, шмат iх вакол, а кожны – сам па сабе, кожны – за сваiм "калючым дротам". Схапiся за сэрца, павалiся – нiхто не падыдзе, не зверне нават увагi...

– Хопiць! – рашуча сказаў сабе Павэлак. – Буду сеяць дабрыню вакол сябе!

Бачыць ён, iдзе насустрач цяжарная жанчына, жывот, як кажуць, ажно на нос лезе. Гэта ж сёння такая рэдкасць – быццам мужыкi перавялiся.

Замiлаваўся Павэлак, сэрца яго размякла, вочы памакрэлi. Падышоў ён да жанчыны i з цеплынёй кажа, паказваючы на яе жывот:

– Няхай Божачка дае шчасце вашаму будучаму дзiцятку! А вам – лёгка разрадзiцца!

Жанчына ад нечаканасцi ажно падскочыла:

– Якому дзiцятку?! Дурань! Паглядзець бы на фiгуру тваёй лярвы – пэўна, калода калодай! Пад'ялдычнiк чортаў!..

Павэлак уцiснуў галаву ў плечы i даўся далей ад гэтага ляманту.

– Во ўлiп! Як гэта я памылiўся?

З падпсаваным настроем пайшоў ён далей памiж мiтуслiвасцю i адгароджанасцю кожнага ад кожнага. Бачыць, наперадзе жанчына нясе дзве сумкi, ды такiя цяжкiя, што ногi ў жанчыны заплятаюцца ў вузел, рукi адрываюцца. Паставiла яна сваю ношу на зямлю, ледзь спiну выпрастала, пот з вачэй не паспявае згортваць – адпачывае.

Шкада зрабiлася Павэлаку бедную жанчыну, зноў размякла яго сэрца. Падскочыў ён да незнаёмкi i – хваць за сумкi:

– Цi ж для вас такi груз, мая вы харошая! Я ж вам падсаблю!

– А для каго гэты груз? Для цябе? Пастаў сумкi, зладзюга! – зараўла жанчына. – Людзi! Дапамажыце!

Iмгненна назбiралася разявак.

Павэлак ад нечаканасцi збялеў, слова вымавiць не можа.

– У мiлiцыю яго!

– Гэта ж трэба – сярод яснага дня! – пачулiся галасы.

– Я ж хацеў толькi памагчы... Я ж пашкадаваў жанчыну... -апраўдваўся Павэлак.

– Пашкадаваў воўк цяля!

– Жывуць вось такiя прайдзiсветы за чужы мазоль!

– Рукi адсекчы трэба! – загуло з усiх бакоў.

Збялелы Павэлак даўся галавой у людскую сцяну, збiў з ног некалькi чалавек i, як у жахлiвым сне, папёр праз нейкiя двары, пераскокваючы праз жалезныя загароджы, пераганяючы i людзей, i машыны. Спынiўся толькi тады, калi зусiм заняло дыханне i густа пацямнела ў вачах.

– Што гэта за дзень такi? – сягаў ён, выцiраючы з губы навiслую слiну. Во памог, дык памог жанчыне! Лепей бы яна ногi павыкручвала, несучы тыя сумкi!

Каб крыху падняць загублены настрой, дастаў цыгарэту, але запалiць не ўдалося, бо, вiдаць, у час "спрынту" згубiў запалкi.

Азiрнуўшыся, Павэлак убачыў голеную патылiцу хлапца, якi густа дымiў цыгаркай.

Павэлак крануў за плячо курца i ветлiва спытаўся:

– Цi не дазволiш ты мне, хлапчына, прыпалiць?

"Хлапчына" паволi павярнуўся да прасiцеля i...

– Дзе ты, казёл смярдзючы, бачыш хлапчыну?! Вочы павылазiлi, цi што? Ану хiляй адсюль па халадку!

Павэлак збянтэжыўся:

– Гэта ты ззаду... а спераду...

– Я i ззаду, i спераду дзяўчына, магу паказаць! – гыркнула дымам у твар Павэлку тое, што i ззаду,i спераду не было падобна нi на хлапчыну, нi на дзяўчыну.

– Ой! Не трэба паказваць! – замахаў рукамi Павэлак i зноў, уцiснуўшы галаву ў плечы, "пахiляў па халадку".

– Не-е! Досыць дабрынi! Сею адно, а вырастае чорт ведае што! Дамоў i толькi дамоў! На людзей не гляджу! Нi з кiм не вiтаюся! Я – сам па сабе, яны самi па сабе!..

Хмурна было на душы ў Павэлака, зноў адчуў ён вакол сябе калючы дрот, скiвiцы яго сцiснулiся, нутро ашчэрылася.

Але, iдучы па скверы, убачыў падлеткаў, якiя сiлкавалiся гарэлкай, закусваючы цыгарэтным дымам. Не вытрымала Павэлакава душа, прыпынiўся ён:

– Хлопчыкi, хлопчыкi!.. Што ж вы робiце! Яна ж вам пашкодзiць!..

– Гляньце! – загаманiлi падпiтыя падлеткi. – Яшчэ прыпёрся нахлебнiк! Толькi турнулi аднаго, а тут другi ў рот заглядвае! Ну што, дзядзечка, пачастуем i цябе, каб не лез да чужога стала на халяву!

I падсыпалi яны Павэлаку столькi, што ледзь дамоў данёс, бядак.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю