Об авторе
Міха́сь Алякса́ндравіч Тычы́на (нар. 10 лютага 1943 году, п. Ніжне-Сталінск Алданскага раёну, Якуцкай АССР) — беларускі літаратуразнаўца, пісьменьнік. Доктар філялягічных навук.
Нарадзіўся ў сям’і ссыльнага селяніна. Бацька Аляксандар Мітрафанавіч Тычына, ураджэнец в. Завалочыцы ў 1930 г. быў высланы як кулак ў Алданскі раён ЯАССР; маці, Алашкіна Кацярына Сьцяпанаўна (расейка) як кулачка была высланая тады ж. У 1947 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёну. Скончыў філялягічны факультэт Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту (1964). Кароткі час працаваў настаўнікам на Піншчыне. Служыў у савецкім войску (1964—1965). Скончыў асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1970). Цяпер працуе вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры і мовы НАН Беларусі, загадчыкам аддзелу тэорыі літаратуры. З 1994 выкладае літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі. Доктар філялягічных навук. Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру з 1989. Спэцыяліст у галіне літаратуразнаўчае экспэртызы. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1976.